Антоний Тизенгауз
Кантрольная
Антоній Тызенгаўз (1733 — 1785) — палітычны
і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага,
адзін з найбольш таленавітых фінансістаў
свайго часу.
Нарадзіўся у сям’і багатага і уплывовага
вяльможы Бенядзікта Тызенгаўза.
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі
у Вільні. Зрабіўшы з 1757—1765 гг. імклівую
палітычную кар’еру (ад гродзенскага
падстаросты і простага пасла на сейм
да кіраўніка Гродзенскага староства,
пісара, а потым і надворнага падскарбія
Вялікага княства Літоўскага), А. Тызенгаўз
пачаў здзяйсняць свой “вялікі мануфактурны
план”.
Будучы чалавекам адукаваным і перадавых
для свайго часу поглядаў, ён, як і значная
частка эліты Рэчы Паспалітай, разумеў,
што для спрыяння гаспадарчаму развіццю
ў краіне было неабходна правядзенне пэўных
палітычных і эканамічных рэформаў, стварэнне
законаў у падтрымку эканомікі.
А. Тызенгаўз прымаў удзел у выпрацоўцы
тэксту Статута “Кампаніі Ваўняных Мануфактур”,
якая была створана ў 1766 г. у Варшаве. Акрамя
таго, у 1763 г. ён адкрыў невялікую папяровую
фабрыку, ткацкія майстэрні, гарбарню
ва ўласным маёнтку Паставы (Ашмянскі
павет) і меў пэўны вопыт прадпрымальніцкай
дзейнасці.
Гэта былі не простыя мары, а рэальная
праграма дзеянняў, паколькі для задуманых
пераўтварэнняў надворны падскарбі меў
усё неабходнае: уладу, грошы (у тым ліку
і ад фінансавых паступленняў, якія сталі
вынікам арганізаванай ім аграрнай рэформы),
дастатковую колькасць прыхільнікаў і
паплечнікаў, а таксама неабмежаваны давер
з боку караля - Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Цэнтрам гаспадарчых рэформаў стала рэзідэнцыя
адміністратара каралеўскіх эканомій
у ВКЛ – г. Гродна і яго прадмесце, вёска
Гарадніца. Месца было выбрана невыпадкова.
Гродна было ў той час важным эканамічным
і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам
ВКЛ, і, галоўнае, горад ляжаў на вялікім
тракце з Варшавы да Пецярбурга і карыстаўся
ў тагачасным грамадстве “большай папулярнасцю”,
чым усе астатнія каралеўскія гарады ў
ВКЛ. Намаганнямі А. Тызенгаўза Гродна
стала месцам дзейнасці розных дзяржаўных
устаноў: Скарбовай камісіі, Літоўскага
трыбунала, Асэсарскага суда. Тут адбываліся
і сеймавыя пасяджэнні. У Гарадніцы ў
1760 годзе распачалося добра прадуманае
будаўніцтва. Адразу была спланавана адна
- даўжынёй у паўтары вярсты - прамая вуліца
з гучнай назвай Раскоша (цяпер - вул. Э.Ажэшкі).
Адначасова ўзводзіцца карчма, за ёй, паабапал
вуліцы, 20 жылых дамоў для запрошаных з-за
мяжы майстроў. Пры забудове так званых
“басняцкіх дамоў” тут упершыню ў Беларусі
былі выкарыстаны новыя метады праектавання
і будаўніцтва ў выглядзе тыпавых праектаў
і уніфікаваных канструкцыйных прыёмаў.
Далей, набліжаючыся да старога цэнтра,
будаваліся рэстаран, дзве кухні, кузня.
Ва ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася
вытворча-жыллёвая зона: майстэрні і мануфактуры,
У цэнтры комплексу размяшчалася навучальная
зона: школа верхавой язды, медыцынская
акадэмія, афіцына садоўніка з дзвюма
аранжарэямі, лазарэтны сад, прагулачны
сад, сажалка, замест якой пазней зрабілі
Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі,
недабудаванай засталася абсерваторыя.
За 15 гадоў Тызенгаўз узвёў на Гарадніцы
каля 50 будынкаў рознага прызначэння.
Ён працаваў так напружана, што спаў усяго
3-4 гадзіны ў суткі.
Важнай часткай рэформ былі пераўтварэнні
ў асвеце і культуры. Развіццё эканомікі
патрабавала адкрыцця шэрагу школ. Магчыма,
першай такой школай стала будаўнічая.
Пазней былі адкрыты бухгалтарская школа
Барановіча, школы землямераў, каморнікаў,
чарчэння і малюнка. У 70-я гады ў Гродна
існавала музычная школа, якая размяшчалася
ў музычным флігелі (г.зв. Крывой афіцыне).
А. Тызенгаўз выступаў і як мецэнат мастацтва.
Для надання вагі сваім пачынанням і проста
як дасведчаны і высокаадукаваны чалавек,
ён вёў перапіску са знакамітым французскім
асветнікам і філосафам Ж.-Ж. Русо. Двор
А. Тызенгаўза ў Гродне быў рэзідэнцыяй
адміністрацыі каралеўскіх эканомій у
ВКЛ і, адпаведна, цэнтрам палітычнага
жыцця, культуры і мастацтва.
Каля новага палаца Тызенгаўза (на месцы
брацкай магілы савецкіх салдат у парку),
у 1772 годзе архітэктарамі Мезерам і Сака
быў закладзены тэатр, ці оперхауз. Ён
уяўляў сабой вялізную паўкруглую залу
з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па
перыметры. 22 ложы размяшчаліся ў два ярусы,
былі партэр і сцэна з пяццю планамі кулісных
машын для перасоўвання дэкарацый.
А. Тызенгаўз стварыў у Гродне
свой тэатр. Біёграфы А. Тызенгаўза пісалі,
што тэатру належала яго душа. Цікава,
што першыя звесткі пра А. Тызенгаўза
былі змешчаны на тэатральнай афішы
школьнага спектакля ў Вільні
ў 1747 г., падчас яго вучобы ў езуіцкім
калегіуме.
Асаблівым гонарам графа сталі заснаваныя
ім у межах сучаснай тэрыторыі Гродна
17 мануфактур, якія на пачатку выпускалі
ў асноўным прадметы раскошы.У гэтым праглядваецца
дзелавы, рэалістычны падыход Тызенгаўза
да справы: пры натуральнай гаспадарцы,
калі ўсё - ад ежы да адзення - выраблялася
ва ўласных сядзібах, шляхту цікавіла
толькі незвычайная прадукцыя, а менавіта
- каштоўныя рэчы. На прадпрыемствах, пабудаваных
графам, працавала каля 1500 чалавек і столькі
ж наёмных прадзільшчыкаў. Кіравалі імі
прыкладна 70 вопытных майстроў, якіх Тызенгаўз
запрасіў у Гродна з усёй Еўропы. Вядома,
што на Гарадніцы дзейнічалі залататкацкая
і суконная, палатняная і воўнавая, панчошная,
гарбарная, карэтна- экіпажная, вядома,
тытунёвая мануфактуры. У самым Гродна
былі заснаваны прадпрыемствы па вырабу
свечак, шклянога посуду, гуляльных картаў
і інш.
Тавары тызенгаўзскіх мануфактур большасцю
былі не горшыя за імпартныя, але з прычыны
непрадукцыйнай працы прыгонных, высокіх
затрат на сыравіну, 70% якой завозілася
з-за мяжы, яны мелі амаль у два разы большы
кошт.
Тызенгаўз імкнуўся палепшыць інфраструктуру
Гродна. Будаваліся дарогі, рамантаваліся
старыя гасцінцы, узводзіліся масты і
плаціны
Сучаснікі адзначалі, што з правінцыйнага
бруднага гарадка Гродна ўсяго за 15 год
ператварыўся ў буйны прамыслова-культурны
цэнтр ВКЛ, які па сваім развіцці саступаў
толькі Вільні. Але "эканамічны цуд"
так і не адбыўся. Прычыны - як у палітычнай,
так і ў эканамічнай сферах. Хаця прагрэсіўная
дзейнасць графа і была неабходнай, парушыць
моцныя пазіцыі феадальнага грамадства
яна не магла. Папрацаваўшы некалькі гадоў,
многія з новых каралеўскіх мануфактур
пачалі закрывацца. Катастрафічна падаў
даход з эканомій, затрымліваліся плацяжы
працэнтаў па галандскай пазыцы.
Як адзначалі даследчыкі жыцця
надворнага падскарбія, энергічная дзейнасць
А. Тызенгаўза была рознабаковай, але
падобнай на феерверк, які хутка
заканчваецца.
Бясспрэчна, А. Тызенгаўз быў неардынарнай
асобай, аднак, напэўна, справядлівым будзе
меркаванне, што для мануфактурнай галіны
гаспадаркі, за стварэнне якой ён так смела
ўзяўся, адных ініцыятывы і энтузіязму
было недастаткова. Эканоміка развіваецца
па сваіх законах і, у першую чаргу, патрабуе
дакладных ведаў, якіх, трэба прызнаць,
не было ў А. Тызенгаўза.
Жыццёвы шлях актыўнага грамадскага і
гаспадарчага дзеяча закончыўся драматычна.
У 1780 г. з розных прычынаў (у тым ліку і
з-за непрыязнага стаўлення да Расіі і
яе кіраўніцтва) А. Тызенгаўз быў пазбаўлены
ўсіх дзяржаўных пасад. У дадатак супраць
яго Скарбам быў распачаты доўгі судовы
працэс.
Гледзячы на заняпад сваёй працы, А. Тызенгаўз
псіхічна захварэў, але быў вылечаны. Аднак
душа яго не знаходзіла спакою, і 31 сакавіка
1785 г. Антоній Тызенгаўз пакінуў гэты свет.
Нягледзячы на ўсе крытычныя заўвагі
адносна гаспадарчай і культурнай дзейнасці
А. Тызенгаўза, станоўчага ў яго працы
на карысць Радзімы было таксама шмат.
Чаго вартае толькі ўзвядзенне амаль на
адзін узровень з прадпрыемствамі Англіі,
Францыі і Чэхіі мануфактур, што былі створаны
ў Гродне! Не ўсё атрымлівалася, была складаная
знешне- і ўнутрыпалітычная абстаноўка,
у краіне пераважала прыгонніцкая традыцыя.
Але ж распаўсюджанне ў краіне ідэяў эпохі
Асветніцтва звязана і з імем А. Тызенгаўза.
Патрыятычна настроеная эліта ВКЛ, якая
валодала наватарскім мысленнем і верыла
ў вялікую ролю рэформаў, шмат зрабіла
для эканамічнага, палітычнага і культурнага
ўздыму Радзімы, усталявання больш шчыльных
сувязяў з еўрапейскімі краінамі. Магчыма,
самае галоўнае, што вынікае з аналізу
грамадска-палітычнай і гаспадарчай дзейнасці
А. Тызенгаўза, – гэта тое, што па Беларусі
і Літве раз'ехаліся вучні тызенгаўзавых
школ, адукаваныя людзі неслі ў народ новыя
веды, прыёмы працы і вытворчасці. Краіна
атрымала новы культурны пласт грамадства;
гэта былі таленавітыя музыканты, тэатралы,
прафесійныя медыкі, вытворцы, маладыя
даследчыкі і навукоўцы.
Літаратура:
2.Памяць. Гродна: Гісторыка-дакументальная хроніка. - Мн., 1999.
3.Швед В.В. Антоні Тызенгаўз // Биржа информации. - 1999. - №15.
4.Хвалібог З. Эксперымент
5.Шалькевіч В.Ф. Гісторыя
6. Романовский Н. Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина ХVVІІІ – первая половина ХІХ в.). Мн., 1966.
7. Эканамічная гісторыя Беларусі /Пад рэд. В.І.Галубовіча. Мн., 1996.
7. Мысліцелі і асветнікі
8. Архітэктура Беларусі: Энцыкл. даведнік. Мн., 1993.
10. Швед В. В., Госцеў А. П. Горадня. Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 – канец 18 ст.). Гродна, 1997.
13. Энцыклапедыя гісторыі
Гродненская старостинская экономия была самой богатой и значительной в Речи Посполитой. Доходы с нее шли на содержание королевской семьи. Но из-за бесхозяйственности, казнокрадства местных управителей экономии она приносила довольно скромные доходы. Промышленность была в совершенном застое, не было дорог, школ. О культуре, медицине никто не заботился.
Тизенгаузу предстояло в самое короткое время найти честных и способных помощников и вместе с ними все изменить в лучшую сторону. Он при поддержке короля Польши Станислава Августа Понятовского развернул активную деятельность по проведению реформирования экономики, образования, культуры, здравоохранения.
По инициативе Антония Тизенгауза
известные итальянские
Большинство запроектированных объектов Городницы были построены в самое короткое время, еще при деятельности А. Тизенгауза старостой гродненской экономии. Они стали ядром, центром нашего полиса. Сохранившиеся с тех пор здания и в наше время украшают городские улицы.
Большое внимание староста уделял развитию мануфактурного и ремесленного производства. Им было создано в городе и деревне Лососно 15 фабрик и мастерских. На них постоянно работало более 3 000 человек. Они производили сукно, шелк, золотые украшения, кареты, конную упряжь, гвозди, оружие, стеклянные и многие другие изделия.
В 1775 году Антоний Тизенгауз пригласил в Гродно на работу известного французского ученого медика Жана Эммануэля Жилибера. С его активным участием в городе были открыты ветеринарная школа, медико-хирургическая академия, госпиталь, заложен ботанический сад.
Вместе с тем неутомимый Антоний Тизенгауз основал в городе училища: бухгалтерское, землемерное, архитектурное, кадетский корпус, Воскресную школу для рабочих.
Большое внимание гродненский староста уделял развитию культуры. По его инициативе в городе был основан театр с балетной труппой и оркестром. Их представления восхищали короля Станислава Августа и всех любителей искусства.
В Гродно появилась типография, где печаталась созданная Тизенгаузом «Гродненская газета» – первая газета в Белоруссии.
Антоний Тизенгауз был душой, руководителем и исполнителем всех своих гигантских планов. По его инициативе в Гродно были основаны купеческий банк и особая торговая контора для сношений с торговыми фирмами за границей.
Дома ремесленников («История архитектуры»,
изд. 1977 г.).
В проводимых реформах уделялось большое внимание развитию сельского хозяйства. Были внедрены новейшие методы обработки почвы, на полях высевались высокоурожайные сорта зерновых и пропашных культур. Улучшалось ведение садоводства и огородничества. Во всех 14 управлениях Гродненской экономии возросли урожайность сельхозкультур и финансовая доходность.
Гениальный староста организовал проведение новых дорог, постройку мостов, осушение болот, соединение реки Припяти с Бугом и Вислою посредством особого канала, названого Королевским.
Подводя итоги деятельности Антония
Тизенгауза в должности Гродненского
старосты, белорусский историк Адам
Киркор отметил, что: «Гродно до Тизенгауза
принадлежало к разряду средних
городов… Тизенгауз в самое
Король Речи Посполитой Станислав Август Понятовский высоко ценил своего министра и Гродненского старосту. Но в 1780 году Антоний Тизенгауз стал жертвой клеветы и наветов противников им проводимых реформ и преобразований. Он был лишен должности подскарбия ВКЛ и Гродненского старосты. После этой катастрофы жил в уединении. Умер А. Тизенгауз 31 марта 1785 года на 52-м году жизни. Похоронен в Желудке (Щучинский район Гродненской области) в фамильном склепе.
С падением Тизенгауза разрушились все устроенные им заведения. Вскоре был забыт обществом и сам творец великих преобразований.
После затяжных
Памятник находится в Фарном костеле (ранее Иезуитском) на Советской площади города Гродно. Обелиск изготовлен из серого мрамора в виде пирамидальной четырехгранной колонны, завершающейся на конус, высотой около 5 метров. Венчает обелиск цветочная ваза, накрытая свисающей вниз широкой траурной лентой.
В центре лицевой стороны обелиска – в профиль барельеф гениального старосты, обрамленный венком из дубовых листьев. Под ним надпись на польском языке: «Антоний Тизенгауз – староста Гродненский, подскарбий Великого княжества Литовского, род. 1733 г., ум. 1785 г.». На правой стороне обелиска имеется виньетка, где на фоне лиры просматриваются духовая музыкальная труба, кисть художника, гусиное перо, медицинский пинцет, линейка, раскрывающие вклад старосты в развитие культуры, образования, науки, медицины на Гродненщине. С левой стороны обелиска – виньетка, где на фоне дубовых веток изображены зубчатая шестерня, кирка, молоток, злаковый колос, обозначающие вклад старосты в развитие фабричного, сельскохозяйственного производства и градостроительства. Барельеф, виньетки, надписи выполнены рельефной чеканкой по меди.
На нижнем выступе постамента размещена
объемная скульптура молодой женщины
в длинном роскошном платье с
короной на голове. Она сидит, склонив
вниз опечаленную голову. В ее правой
руке – две пальмовые ветки
– аллегории скорби и печали.
Скульптура изваяна из меди, внутри
– полая. Памятник обнесен низким
ажурным металлическим
В 2008 году местные органы государственного управления заявили, что в городе Гродно появится скульптура Антония Тизенгауза, создание которой запланировано на ближайшую перспективу. Это будет значительным событием в канун 280-летия со дня рождения знаменитого Гродненского старосты. Оно будет отмечаться общественностью в 2013 году и явится ярким свидетельством тому, что имя и дела этого замечательного патриота и творца навечно сохранятся в памяти народной.
Заканадаўчыя новаўвядзенні
Дзякуючы заканадаўчым новаўвядзенням,
стварэнню спецыяльнай сістэмы
падтрымкі прамысловасці сваёй
краіны, своеасаблівай сістэмы “
У прадмесці Гродна Гарадніцы быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, якія ўтваралі тры асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую і навучальную [7, с. 321 Дамы мелі мураваныя фасады і драўляныя бакавыя сцены. На першым паверсе будынкаў знаходзіліся жылыя пакоі, кухня і сенцы, з якіх лесвіца вяла на мансарду [8, с. 172—173]. З 20 такіх дамоў, збудаваных на Гарадніцы, сёння ў Гродне захаваўся толькі адзін, па вул. Э.Ажэшкі, вядомы як “дамок майстра”.
* “Баснякі” — вайсковая варта
Гродзенскай каралеўскай
Заснаванне першых фабрык
сукна і палатна ў Гродне
адбылося ў 1766—1768 гг. Аднак гэта
не былі “фабрыкі” ў поўным
сэнсе гэтага слова, а хутчэй
мануфактуры з некалькімі
У 1777 г. гродзенскі прамысловы цэнтр налічваў ужо больш за 15 прамысловых прадпрыемстваў. Тут, акрамя згаданых палатнянай і суконнай фабрык, дзейнічалі гарбарная мануфактура, мануфактуры па вытворчасці гармат і ружжаў, вырабаў з золата, свечак, панчошная, тытунёвая, карэтна-экіпажная, металаапрацоўчая, шаўкаткацкая, карункавая, капялюшная, дывановая, шаўковых паясоў, па вырабу ігральных карт, гузікаў, фарбы і іншых тавараў, а таксама цукраварня і паперня*. Самымі буйнымі на той час былі шаўковая фабрыка, дзе выкарыстоўваліся 62 розныя станкі, і суконная, толькі ў ткацкім аддзяленні якой было 40 станкоў [9, с. 359]. Станкі прывозіліся з-за мяжы, і ў дакументах яны звычайна адзначаліся як “машыны ангельскія” [3, D-3/XVI, s. 279].
* У Галоўным архіве Старажытных
Актаў у Варшаве (AGAD) у фондзе
Антонія Тызенгаўза (АТ, D-3//ХУІ) захаваліся
чарцяжы і малюнкі некаторых
вырабаў гродзенскіх
Не толькі машыны (станкі), але таксама інструменты, іншае абсталяванне і каля 70% сыравіны для гродзенскіх мануфактур прывозіліся з-за мяжы. На мясцовых рынках куплялася толькі каля 25% сыравіны, 5% спецыяльна пастаўляла Гродзенская эканомія (воўну, дрэва, вугаль і да т.п.). Натуральна, што мануфактурная вытворчасць, акрамя ўсяго іншага, стымулявала развіццё розных галін эканомікі ўнутры краіны, у прыватнасці авечкагадоўлю, лясную і перапрацоўчую прамысловасць.
Агульная колькасць рабочых
на гродзенскіх каралеўскіх
Эканамічныя пераўтварэнні патрабавалі
значнай колькасці адукаваных людзей:
арганізатараў вытворчасці, майстроў,
проста кваліфікаваных работнікаў. Паколькі
сваіх спецыялістаў не хапала, то спачатку
па заданню ўладаў іх вербавалі за
мяжой пераважна паслы і
Так, толькі ў Гродне працавалі каля 70 замежных майстроў у асноўным з Францыі, Швейцарыі і Прусіі. Гэта былі людзі рознай кваліфікацыі: цесляры, сталяры, фарбавальшчыкі сукна і шоўку, спецыялісты па апрацоўцы золата і срэбра, півавары, аўчары і інш. [3, D-3/XVI, арк. 264]. У архівах захаваліся кантракты, якія былі заключаны з некаторымі замежнымі майстрамі, напрыклад, з Мішэлем Розэ, аўчаром з Прусіі; Якабам Пільтзыкерам з г. Гумбіна, “майстрам мастацтва цяслярскага”; Йоргам Кейзлігам, сталяром з Прусіі, і інш. [3, D-3/XVI, арк. 241—244].
Ва ўсіх кантрактах, якія заключаў з рамеснікамі і майстрамі А. Тызенгаўз, акрамя асноўных абавязкаў запрошаных спецыялістаў, звязаных непасрэдна з добрасумленнай працай у канкрэтнай галіне, стала і нязменна фігураваў адзін пункт, які разумеўся адміністрацыяй каралеўскіх эканомій як першасная і найважнейшая задача ўсіх кантрактных спецыялістаў, — аб’яднанне вакол сябе вучняў, увядзенне іх у таямніцы прафесійнага мастацтва, навучанне іх “належна і дасканала” для якаснай працы на мануфактурах [11, D-3/XVI, арк. 75, 103, 235, 238—245 і інш.].
Мануфактуры ствараліся не толькі ў Гродне: суконна-капялюшная мануфактура была адкрыта ў мястэчку Азёры Гродзенскага павета, тонкасуконная – у мястэчку Ласосна Гродзенскага павета. У Рэчыцы пад Брэстам былі заснаваны суконная мануфактура, шліфавальня, фабрыка для выпрацоўкі медзі, жалезная гута. Апошняя мела найбольшае значэнне, паколькі жалеза ў той час вельмі цанілася. Сярод абсталявання гуты пералічваліся вялікая печ для пераплаўкі жалезнай руды на сырэц і дзве “фрызеркі” для перапрацоўкі сырца ў жалеза, якое ўжо было прыдатнае для вырабу металічнай прадукцыі. Як слабы бок жалезнай гуты адзначаліся адсутнасць ці недахоп у яе ваколіцах жалезнай руды добрай якасці. Як сыравіна ўжывалася балотная руда, і таму гатунак жалеза, якое тут выраблялася, быў даволі нізкі [6, с. 267].
Па сцвярджэнню С. Касцялкоўскага,
усяго ў каралеўскіх эканоміях
ВКЛ было створана больш за 20 розных
мануфактур, з іх 16 – у Гродне.
Спецыяльнай каралеўскай
Але адно толькі будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і вытворчасць на іх тавараў не з’’яўляюцца дастатковымі для развіцця эканомікі любой краіны. У арганізацыі паўнавартаснага гаспадарчага развіцця важную ролю таксама адыгрывае гандаль, без наяўнасці і развітасці якога прамысловасць губляе ўсялякі сэнс і не можа існаваць. Як аграрная, так і мануфактурная рэформы другой паловы ХVІІІ ст. у ВКЛ разам з пашырэннем экспарту і імпарту выклікалі таксама неабходнасць развіцця ўнутранага гандлю ў краіне, станаўлення і пашырэння ўнутрыдзяржаўнага рынку. Дзеля гэтага прадпрымаліся шматлікія меры па ўдасканаленню і развіццю шляхоў зносін, па рамонту старых і будаўніцтву новых дарог, адкрыццю новых кірмашоў, што, несумненна, павінна было садзейнічаць актывізацыі гандлю. Даволі спрыяльнай, асабліва ў параўнанні з папярэднім часам, стала і дзяржаўная палітыка ў дачыненні да купецтва, пасрэдніка ў адносінах вытворца – спажывец.
Дзейнасць у напрамку паляпшэння шляхоў зносін, развіцця ўнутранага рынку і пашырэння унутранага і знешняга гандлю была адной з важных састаўных частак прапанаваных А. Тызенгаўзам пераўтварэнняў. На думку С. Касцялкоўскага, зацікаўленасць А. Тызенгаўза гэтай справай была абумоўлена яго дзвюма пасадамі – кіраўніка каралеўскіх эканомій і члена Скарбовай Камісіі ВКЛ, якая займалася фінансавымі пытаннямі і эканомікай. Неабходнасць рамонту старых і пабудовы новых гасцінцаў была асэнсавана на дзяржаўным узроўні, і гэтае пытанне нават уздымалася на сейме ў 1764 г. Паводле пастановы сейма было прызначана выдзяляць штогод сродкі на ачыстку рэк, рамонт мастоў і дарог у наступных памерах: Кароне – 200 000 злотых польскіх, Літве – 100 000 (праз дзесяць гадоў сума для ВКЛ складала ўжо толькі 60 000 зл.) [6, с. 316].
У другой палове XVІІІ ст. былі пабудаваны дзве новыя значныя дарогі: Пінска – Слонімская і Пінска – Валынская. Але перавагу ў распачатай справе паляпшэння шляхоў зносін атрымалі водныя шляхі, якія ў XVІІІ ст. адыгрывалі галоўную ролю ва ўнутраным і знешнім гандлі Вялікага княства Літоўскага. Для стварэння адзінай воднай сістэмы А. Тызенгаўз прапанаваў распрацаваць і пашырыць рэчышчы, наладзіць сплавы па рэках, пабудаваць каналы. Так, тры гады ад камення ачышчалі Нёман, у 1767—1784 гг. быў пабудаваны канал, які злучыў Нёман праз Шчару, Ясельду і Прыпяць з Дняпром. У 1781—1784 гг. быў пабудаваны яшчэ адзін канал, які злучыў Прыпяць з Заходнім Бугам. Такім чынам, стала магчымым вывозіць водным шляхам прадукцыю з Беларусі ў чарнаморскія і балтыйскія порты. Удасканаленне водных шляхоў зносін было звязана і з тым, што А. Тызенгаўз вырашыў больш актыўна заняцца экспартам за мяжу лесу з каралеўскіх уладанняў, у першую чаргу з тых пушчаў, што былі размешчаны ў басейне Нёмана.
Парадаксальна, але будаўніцтва трактаў, акрамя станоўчых, мела і адмоўныя вынікі, паколькі А. Тызенгаўз аддаваў перавагу ў гэтай справе метаду “праставання (спрамлення) дарог”. У выніку яны станавіліся раўнейшымі і карацейшымі, але, як сведчаць крыніцы, з’яўляліся і новыя праблемы. Так, згодна дакументу за 1780 г., “вёскі заставаліся без трактаў, корчмы – без падарожнікаў, а людзі, якія ездзілі па такіх дарогах, размешчаных у бязлюдных месцах, не мелі ніякай выгоды і дапамогі ў выпадку неабходнасці паратунку” [16, ІІІ/279, арк. 6]. Таму, калі была неабходнасць у нейкіх важных асобаў (напрыклад, замежных паслоў) ехаць па такіх дарогах, кароль Рэчы Паспалітай асабіста паведамляў А. Тызенгаўзу і прасіў аказаць належную дапамогу і арганізаваць ахову [16, ІІІ/269, арк. 78].
Само стварэнне разгалінаванай сеткі водных і сухапутных шляхоў з’яўляецца толькі адной з умоваў паспяховага гандлю. Другая ўмова – развіццё грашова-крэдытнай, фінансавай сістэмы. Таму, па прапанове А. Тызенгаўза ў Гродне была заснавана Камерцыйная кантора, якая павінна была займацца ў першую чаргу рэгуляваннем пытанняў экспарту і імпарту. Такая неабходнасць была абумоўлена перашкодамі ў ажыццяўленні замежнага гандлю для прадстаўнікоў Рэчы Паспалітай, таму што ўсе замежныя гарады Балтыйскага ўзбярэжжа забаранялі іншаземным купцам перавозіць тавары праз свае порты. Разам з гэтым існавалі вялікія цяжкасці з абменай валюты, паколькі банкіраў, згодна з сцвярджэннем С. Касцялкоўскага, у той час у Варшаве было вельмі мала [6, с. 342]. Таму сярод іншага ў абавязак Камерцыйнай канторы ўводзілася валоданне інфармацыяй пра курсы замежных валют, здзяйсненне аперацый па іх абмену, каб такім чынам вызваліць купцоў з Рэчы Паспалітай ад апекі “балтыйскіх пасрэднікаў”.
Акрамя таго, з ініцыятывы А. Тызенгаўза ў Гродне была заснавана яшчэ адна важная эканамічная структура – Гандлёвая кантора, галоўнай задачай якой была арганізацыя спрыяння ў продажы тавараў, якія вырабляліся на мануфактурах Гродзенскай эканоміі. Існавалі філіялы гэтай канторы ў Берасці, Шаўлях, Пінску, Паставах. Зыходзячы са сваёй асноўнай мэты беспасрэдніцкага гандлю, Гандлёвая кантора мела розныя стасункі з галоўнымі гандлёвымі і банкаўскімі пунктамі Заходняй Еўропы – Амстэрдамам, Берлінам, Хемніцам, Гамбургам, Дрэздэнам, Парыжам, Прагай, Рыгай і інш. [6, с. 353].
Натуральна, што згаданыя мерапрыемствы, разам з дзеяннямі Антонія Тызенгаўза па рэфармаванню аграрнага сектара эканомікі, значна спрыялі развіццю эканомікі краіны. Адзначым таксама, што, хоць большасць планаў А. Тызенгаўза ўсё ж аказаліся не поўнасцю рэалізаванымі, а тое, што было зроблена, на жаль, не знайшло працягу ў сувязі з рознымі абставінамі (у першую чаргу з-за падзелаў Рэчы Паспалітай і анексіі Беларусі ў склад Расійскай імперыі), роля надворнага падскарбія ў гаспадарчым развіцці сваёй Радзімы была вельмі значнай і вартай ухвалы. Не менш важным за эканамічныя дасягненні было яго імкненне ўзняць палітычны і культурны прэстыж Вялікага Княства ў Еўропе, падняць гаспадарку, галоўным чынам Беларусі, да ўзроўню вядучых краін Еўропы.
Неабходна заўважыць, што ўсе пералічаныя пераўтварэнні, асабліва культурныя, маглі адбыцца толькі пры адпаведным грамадскім клімаце горада, у якім па-ранейшаму існавала традыцыйная талерантнасць. Нагадаем, што значную колькасць насельніцтва горада складалі замежныя майстры і рабочыя, якія па веравызнанню ў большасці былі пратэстантамі.
Стварэнне вялікай колькасці мануфактур
у кароткі тэрмін патрабавала
значных фінансавых сродкаў. 10-мільённы
крэдыт, які Станіслаў Аўгуст узяў
у Галандскім банку, хутка скончыўся,
а мануфактуры патрабавалі
Усё гэта так, але выяўленыя намі дакументы паказваюць, што агульная сума, якую ўзяў А. Тызенгаўз для сваіх новаўвядзенняў, была яшчэ значна большай. Калі да 1770 г. большая частка даходаў з эканомій трапляла ў каралеўскі скарб, то з 1771 г. яна пачала заставацца ў распараджэнні надворнага падскарбія. Напрыклад, калі ў 1767 г. з агульнай сумы даходу ў 2 232 893 злотых А. Тызенгаўз пакінуў 382 563 злотых, то ў 1771 г. пасля выдання каралеўскага універсала аб стварэнні мануфактур у ВКЛ, з прыбытку ў 3 155 936 злотых на патрэбы генеральнага адміністратара ўжо паступіла сума ў 2 133 252 злотых [16, ІІІ/279, арк. 36].

- Антонио Гауди. Город-музей Барселона
- Антон Семенович Макаренко
- Антропный принцип
- Антропогенез
- Антропогенез – древние люди
- Антропогенез и становление первобытной культуры
- Антропогенез «Создает человека природа, но развивает и образует его общество». Взгляды на проблему
- Античный роман
- Античный театр
- Античный театр
- Античный театр. Возникновение и развитие
- Античный тип культуры
- Античный человек
- Антиядерное движение «Невада - Семипалатинск»