БССР ў 20-30 -я гады

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІМ. А.А. КУЛЯШОВА»

 

 

Кафедра правазнаўства

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа

па дысцыпліне: «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі»

на  тэму: «БССР ў 20-30 -я гады»

 

 

 

 

Выканала

Палоннікава В.І.

 

Праверыў

Дзямідава І.А.

 

 

 

 

Магілёў, 2011

ЗМЕСТ

 

1.Утварэнне  Саюза ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае  дзяленне БССР. Пашырэнне террэторыі рэспублікі

1.1. Утварэнне  Саюза Савецкіх сацыялістычных  Рэспублік

1.2. Удасканаленне  адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР

2. НЭП на Беларусі. Палітыка беларусізацыі і я яе вынікі

2.1. Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі

2.2. Палітыка беларусізацыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на сусветную пралетарскую рэвалюцыю паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. 

30 снежня 1922 года у Маскве сабраўся Першы з’езд Саветаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, на якім адбылося абяшчэнне аб утварэнні СССР. Асноўнымі дакументамі, якія адлюстравалі і замацавалі абвяшчэнне СССР, з’явіліся Дэкларацыя аб утварэнні Саюза ССР  і Саюзны дагавор, заключаны паўнамоцнымі дэлегацыямі, выбранымі з’ездамі Саветаў РСФСР, УССР, ЗСФСР і БССР.

Пасля аднаўлення Беларускай ССР у 1920 годзе яе тэрыторыя  складалася толькі з шасці паветаў  былой Мінскай губерні: Бабруйская, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. БССР мела плошчу 52,3 тыс. кв. км. У 1919 годзе Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленскай губерні адышлі да РСФСР. Тэрыторыя  ж Заходняй Беларусі на падставе Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921 года увайшла ў склад Польшчы. Кіраўніцтва  БССР уздымала пытанне перад кіраўніцтвам  РСФСР аб неадпаведнасці існуючых тэрытарыяльных межаў рэспублікі беларускім землям і аб пашырэнні яе тэрыторыі

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 года рэспубліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай  разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады  кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа).

З гэтага ж моманту рапачалася палітыка нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва (так званая беларусізацыя).

 

1.Утварэнне  Саюза ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі.

1.1. Утварэнне Саюза Савецкіх сацыялістычных  Рэспублік.

 

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі,калі пастала пытанне  пра юрыдычнае афармленне ўзаемаадносін  савецкіх рэспублік, склаліся два падыходы да вырашэння гэтай праблемы [6, с.86].

Прадстаўнікі  аднаго лічылі, што паколькі фактычна ўсе савецкія рэспублікі цесна звязаны эканамічна і палітычна з РСФСР, то і юрыдычна іх трэба ўключаць на правах аўтаноміі ў склад Расійскай рэспублікі. Другі падыход меў на ўвазе захаванне юрыдычнай самастойнасці савецкіх рэспублік.

У жніўні 1922 года Палітбюро ЦК РКП(б) вырашыла ўтварыть камісію для падрыхтоўкі  да Пленума ЦК матэрыялаў аб узаемаадносінах  Савецкіх рэспублік. У склад камісіі  былі ўключаны І.Сталін, Г.Арджанікідзе, В.Куйбышаў і іншыя, ад Беларусі –  А.Чарнякоў. Камісія падрыхтавала праект рашэння, паводле якого Украінская, Беларуская, Азейбарджанская, Армянская  і Грузінская Савецкія рэспубікі  павінны былі ўвайсці ў склад  РСФСР на правах аўтаномных рэспублік, а таму і сам праект атрымаў  назву “Праект аўтанамізацыі” [6, с.87].

Прает падкрэсліваў першаснае становішча РСФСР, таму і  вышэйшымі, агульнымі для ўсіх органамі ўлады і кіравання павінны  былі стаць Усерасійскі з’езд Саветаў, яго ЦВК, СНК і іншыя расійскія установы.

У версні і кастрычніку 1922 года гэты праект абмяркоўваўся  на пасяджэннях  Цэнтральных камітэтаў камуністычных партый савецкіх рэспублік. У падтрымку “праекта аўтанамізацыі” высказаліся ЦК кампартыі Азейбарджана, Арменіі і Прэзідыума Закаўказскага Крайкама РКП(б). Супраць выступілі ЦК кампартыі Грузіі і Палітбюро ЦК кампартыі Украіны, апошняе  - з агаворкай, што калі ЦК РКП(б) будзе настойваць на “аўтанамізацыі, то Україна не будзе пярэчыць [6, с.87].

Цэнтральным Бюро КП(б) Беларусі абмеркавала праект на сваім пасяджэнні 16 верасня 1922 года і выказалася досыць дыпламатычна, запісаўшы наступнае: “Лічыць мэтазгодным  устанаўленне адносін паміж камісарыятамі  Беларусі ікамісарыятамі РСФСР, аналагічных  з аносінамі, усталяванамі паміж  РСФСР і Украінай” [6, с.87].

Пошук больш  прыдатных форм дзяржаўнага збліжэння  савецкіх раэспублік суправаджаўся  вострай барацьбой думак. У.Ленін  у канцы верасня прааналізаваў пратаколы пасяджэнняў камісіі, а таксама абмяркоўваў гэтае пытанне з асобнымі членамі камісіі і некаторымі кіруючымі работнікамі Савецкіх рэспублік, у выніку чаго рэзка выказаўуся супраць “праекта аўтанамізацыі” і прапанаваў план стварэння федэрацыі раўнапраўных Савецкіх рэспублік, на падставе якога рэспублікі павінны былі увайсці у новы саюз на аснове прынцыпаў вольнага волевыяўлення і роўнасці [3, с.207].

Камісія ЦК РКП(б) улічыла гэтыя прапановы  і на іх аснове падрыхтавала новы праект, у якім сцвярджалася неабходнасть заключэння дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік з правам іх свабоднагавыхаду з Саюза. Новы праект камісіі атрымаў падтрымку ўсіх саюзных рэспублік [6, с.88].

На IV Усебеларускім з’езде  Саветаў, які адбыўся у сярэдзіне снежня 1922 года, была прынята пастанова аб утварэнні СССР, у якой удзельнікі з’езда выказалі сваю думку аб неабходнасці ўтварэння новай федэрацыі і зацвердзілі асноўныя пункты Канстытуцыі СССР [4, с.134].

На з’езде падкрэслівалася значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронт ўсіх савецкіх рэспублік “супраць адзінага фронту сусветнага капіталу”. Такое аб’яднанне, на думку ўдзельнікаў з’езда, павінна быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі,забяспечваць у той жа час “самастойнае нацянальна-культурнае будаўніцтва”, ствараць “неабходныя гарантыі для праяўленя гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў”. У пастанове асабліва падрэслівалася, што ставрэнне новых формаў федэратыўных адносін – гэта замацаванне саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. З’езд Саветаў прыняў спецыяльную пастанову аб асноўных пунктах Канстытуцыі Саюза ССР [4, с.134].

На з’ездах Саветаў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР былі прыняты рашэнні аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР на прынцыпах добраахвотнасці ўтварэння Саюза ССР на прынцыпах добраахвотнасці, раўнапраўя, свабоднага развіцця народа. Ваўсіх гэтых дакументах адзначалася, што аб’яднанне наспела, што пераход да новых формаў федэрацыі падрыхтаваны ўсім ходам палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэспублік, а таксама знешнепалітычнымі ўмовамі. Ход адносін, якія складваліся, тэндэнцыі іх развіцця патрабавалі надання адпаведных прававых формаў створаным адносінам. Рашэнні з’ездаў рэспублік сведчылі аб іх поўнай аднадушнасці як аб неабходнасці абвяшчэння СССР, так і прынцыпах, асновах пабудовы федэрацыі [4, с.134].

30 снежня 1922 года у Маскве сабраўся Першы з’езд Саветаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Для ўдзелу ў з’езде прыбыла больш за дзве тысячі дэлегатаў.  Прадстаўніцтва ад рэспублік было наступным: ад РСФСР – 1727, ад Украіны – 364, ад Закаўказская федэрацыі – 91, ад ССРБ 33 дэлегаты [4, с.135].

Асноўнымі дакументамі, якія адлюстравалі і замацавалі абвяшчэнне СССР, з’явіліся Дэкларацыя аб утварэнні Саюза ССР  і Саюзны дагавор, заключаны паўнамоцнымі дэлегацыямі, выбранымі з’ездамі Саветаў РСФСР, УССР, ЗСФСР і БССР. Гэтыя дакументы, зацверджаныя з’ездам, падляглі яшчэ разгляду цэнтаральнымі выканаўчымі камітэтамі саюзных рэспублік. Канчатковае зацверджанне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з’езде Саветаў СССР [4, с.135].

Першы з’езд  Саветаў Саюза ССР выбраў ЦВК  СССР, а старшынь ЦВК саюзных рэспублік  – М.Калініна, Г.Пятроўскага, А.Чарвякова  і Н.Нарыманава – старшынямі ЦВК  СССР.

Пастановай 2-й сесіі ЦВК СССР ад 6 ліпеня 1923 года была зацверджана і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя СССР. Яе канчатковае зацверджанне адбылося на 2-м з’ездзе Саветаў СССР 31 студзеня 1924 года [6, с.89].

У адпаведнасці с агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларусская  ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, переадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, выпашэнне  якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза  ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў межанародных адносінах, заключэнне дагавароў з іншымі дзяржавамі, пытанні  вайны і міру, права змянення паміж  рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанавўленя сістэмы ўнатранага гандлю, распрацоўка  асноў агульнага плана ўсёй нарадной гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і іншыя [2, с.191].

Пасля абвяшчэння СССР патрэбен быў час, каб наладзіць  функцыяніраванне сістэмы органаў, вызначыць іх юрыдычны статус, узгадніць  механізм функцыяніравання камісарыятаў XIII з’езд РКП(б) у маі 1924 года канстатаваў, што скончана справа фарміравання Саюза  ССР [4, с.136].

Такім чынам, рух ад унітарызму да савецкага федаралізму  ўвянчаўся ў канцы 1922 года стварэннем Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Цэнтралізаваная, адзіная для рэспублік  РКП(б), якая стала арганічнай часткай  палітыка-дзяржаўнай структуры  краіны, вызначала нацянальную палітыку, формы і сродкі яе ажыццяўлення. Яна ў канчатковым выніку вызначала напрамак нацыянальна-дзяржаўнай структуры і яе павароты, асновы саюзных адносін, час і прававыя формы самавызначэння таго ці іншага народа.

 

 

1.2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага  дзялення. Узбуйненне БССР.

 

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне – гэта адзін з найбольш важных элемента дзяржаўнай арганізацыі, які ўказвае на яе цесную сувязь з тэрыторыяй, рассяленнем людзей, размяшчэннем вытворчасці і іншымі фактарамі.

Кожная  адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка  з’ўляецца прасторавай сферай дзейнасці  мясцовых органаў дзяржаўнай улады  і кіравання. Таму адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзялене – гэта абумоўленыя патрэбнасцямі  і задачамі дзяржаўнага кіравання  межы прасторавай кампетэнцыі мясцовых органаў дзяржаўнай улады [4, с.146].

Пасля аднаўлення Беларускай ССР у 1920 годзе яе тэрыторыя складалася толькі з шасці паветаў былой Мінскай губерні: Бабруйская, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. БССР мела плошчу 52,3 тыс. кв. км. У 1919 годзе Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленскай губерні адышлі да РСФСР. Тэрыторыя ж Заходняй Беларусі на падставе Рыжскага мірнага дагавору ад 18 сакавіка 1921 года увайшла ў склад Польшчы. Кіраўніцтва БССР уздымала пытанне перад кіраўніцтвам  РСФСР аб неадпаведнасці існуючых тэрытарыяльных межаў рэспублікі беларускім землям і аб пашырэнні яе тэрыторыі [3, с.208].

Улетку 1921 года у цэнтральных органах  РСФСР пачынае абмяркоўвацца  аытанне аб стварэні адзінага эканамічнага района з цэнтрам у Смаленску, у склад якого павінны былі увайсці іцебская, Гомельская, Смаленская, Бранская губерні, а таксама Беларусская  ССР. Урад БССР прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна  шляхам пашырэння тэрыторыі БССР і ўключэння ў яе склад спрадвечна беларускіх земляў [3, с.209].

У снежні 1923 года Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў склад спецыяльнай каміссіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў састаў Беларусі. Пры выпашэнні пытання кіраваліся менавіта прынцыпамі перавагі беларусскага насельніцтва ў тым або іншым павеце, аднак на практыцы гэтага не адбылося                                        [2, с. 192].

Перагляд  граніц паміж БССР і РСФСР увайшоў  у гісторыю як узбуйненне БССР. На справе ж размова ішла аб новым этапе  нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, не рэалізаванага ў понай  меры па розных прычынах у 1919-1920 г.г.

3 сакавіка 1924 года у адпаведнасці з дасягнутымі  паміж двумя рэспублікамі пагадненнем  выйшла пастанова УЦВК аб перадачы  БССР тэрыторыі з пераважна  беларускім насельніцтвам. 7 сакавіка 1924 года змяненне граніцы паміж  БССР і РСФСР было зацверджана  Прэзідыумам ЦВК СССР [4, с.150].

У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад  былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гарадокскі, Дрысенскі, Лепельскі  і Аршанскі паветы ад Віцебскай губерні, Клімавіцкі Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавускі паветы ад Гомельскай губерні. У складзе РСФСР засталіся  Гомельскі і Рэчыцкі паветы, а  таксама 18 валасцей Гарэцкага і Мсціслаўскага  паветаў ад Смаленскай губерні. У  выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс кв. км), а колькасць насельніцтва ўзрасла  да 4,2 млн. чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана [2,  с.192].

Пасля ўзбуйнення БССР пытанне аб пербудове адміністрацыйна-тэрытарыяльнага  дзялення стала яшчэ больш надзённым.

Узбуйнне  БССР азначала стварэнне ў межах рэспублікі адзінага раёна, які б вызначаўся сваімі этнічнымі, эканамічнымі, культурнымі, гістарычнымі і іншымі асаблівасцямі. IV Усебеларускі Надзвычайны з’езд Саветаў даручае ЦВК на аснове ўліку эканамічных, гаспадарчых і іншых патрэб насеьніцтва распрацаваць план новага адміністрацыйнага дзялення Беларусі і правесці ўсе падрыхтоўчыя работы да раяніравання і ажыццявіць раяніраванне не пазней пачатку новага бюджэтнага года, прыцягваючы да гэтай работы РВК, вылвыканкомы, само насельніцтва [4, с.151].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў гэты час праводзілася па ўсім СССР. Абмен вопытам паміж  рэспублікамі дапамагаў знайсці  мэтазгодныя рашэнні.

Пасля дэталёвага вывучэння розных праектаў камісія па раяніраванню прыйшла да высновы аб неабходнасці падзелу тэрыторыі БССР на 10 акруг з такім разлікам, каб кожная акруга мела ў сярэднім 400-500 тыс. насельніцтва, а плошчу – 10-11 тыс кв. км. Адміністрацыйнымі цэнтрамі акруг намячаліся былыя губернскія і павятовыя гарады. Паколькі тэрыторыя рэспублікі была невялікай, пытанне аб арганізацыі абласцей адпала.

Раёны планаваліся з насельніцтвам 5-50 тыс. чалавек і плошчай  1000 кв.км. Цэнтрамі раёнаў станавіліся галоўным чынам мястэчкі, да якіх прыцягваліся бліжэйшыя сёлы. Камісія па раяніраванню запланавала першапачаткова 103 раёны, па 7-12 раёнаў у кожнай акрузе [4, с.152].

17 ліпеня 1924 года 2-я сессія ЦВК БССР  скасавала паветы і воласці  і стварылы акругі і раёны.  Пытанне аб нізавым звяне органаў  улады пакуль вырашалася ў  самай агульнай форме. Гаварылася толькі аб тым, што раёны павінны быць падзелены на сельсаветы, указваліся два галоўныя крытэрыі, якім неабходна было пры гэтым кірааццв: радыус тэрыторыі сельсавета павінен быць роўны ў сярднім пяці кіламетрам, а колькасць насельніцтва – 204 тыс. чалавек.

Канчаткова  новае адміністрацыйна тэрытарыяльнае дзяленне БССР ЦВК і СНК рэспублкі было зацверджана 2 студзеня 1925 года. Пастанова давала пералік ўсіх акруг, раёнаў і сельсаветаў [4, с.153].

У выніку перабудовы была створана новая трохзвённая сістэма мясцовых дзржаўных органаў – акруга, раён, сельскі Савет. Вялікія правы атрымалі раённыя выканкомы, былі значна пашыраны правы сельскіх Саветаў.

Да раяніравання налічвалася 3505 адміністрацыйна-тэрытарыяльнх  адзінак: 15 паветаў, 218 валасцей і 3272 сельсаветы. У выніку перабудовы іх колькасць  скарацілася больш чым удвая  [4, с.154].

У снежні 1926 года адбылося другое ўзбуйненне тэрыторыі  Беларусская ССР,  у выніку якого  ў склад рэспублікі былі вернуты  Рэчыцкі і Гомельскі паветы, пераназваныя пасля ў акругі. Гомельская губерня  ў складзе РСФСП была ліквідавана. Пасля гэтага тэрыторыя БССР склала 125,8 тыс. кв. км. З насельніцтвам 5 млн. чалавек [3, с.210].

Трохзвённая сістэма мясцовых дзяржаўных органаў  Беларусі – сельсавет, раён, акруга, выпрабоўвалася практыкай кіравання. Высветліліся шэраг недахопаў ў  акруговым дзяленні. Акругі аказаліся  дробнымі. 9 чэрвеня 1927 года былі ліквідаваны  Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая і  Слуцкія акругі, а 26 ліпеня 1930 года –  апошнія шэсть акругаў. У Беларусі засталося толькі раённае дзяленне, прычым колькасць раёнаў у наступныя  гады змянялася [3, с.210].

15 студзеня 1938 года у БССР было ўведзена  абластное дзяленне. Першапачаткова  ўся тэрыторыя падзялялася на  5 абласцей. Віцебская вобласць уключала 20 раёнаў; Гомельская – 14; Магілёўская  – 21; Мінская – 20; Палеская  – 15. У 1939 годзе пасля далучэння  да БССР Заходняй Беларусі  было ўтворана яшчэ 5 абласцей, якія  ўключалі ў сябе 101 раён [2, с. 192-193].

Такім чынам  ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання рэспубліка ўяўляла сабой 10 абласцей, якія ўключалі 191 раён. Пазней па тых ці іншых прычынах адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі змяняўся.

 

 

 

 

 

 

2. НЭП на Беларусі. Палітыка беларусізацыі  і я яе вынікі.

2.1. Беларусь у гады новай эканамічнай  палітыкі.

 

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 года рэспубліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай  разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады  кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае  становіша ўзмацнялася незадаволенасцю сялян харчразвёрсткай [2, с. 188].

На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў  празмерна цэнтралізаваным кіраванні  гаспадаркай краіны.

На Х  з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа [5, с. 126-127].

Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне. Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя” грошы – “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт. З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый [5, с.128].

У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і  гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы  стымулявалі развіццё прамысловасці.

Былі  адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі  свабоду дзеяння дробных і  сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга- і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны) [5, с.128].

У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі трэсты – аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г.д.

Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей  не мог умешвацца ў бягучую  дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны  цэнтр. Ствараліся сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы [5, с.129].

Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці. Да пачатку 1925 года сельская гаспадарка і прамысловасць дасягнулі даваеннага ўзроўню. У 1925-1926 годзе валавая прадукцыя цэнзавай прамысловасці БССР пераўзыходзіла ўзровень 1913 года  на 28,5% [6, с.78].

За аднаўленчы перыяд у цэнзавай прамысловасці  было пабудована 97 фабрык і заводаў. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1925-1926 гадах перавысіла аваенны ўзровень на 12,2%, пасяўныя плошчы паялічыліся на 7,9%. Хуткі рост эканомікі і дабрабыту асноўныя масы грамадзян працягваўся да канца 1928 года [4, с.145].

Аднак імкненне партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад лозунгам «рыўка ў сацыялізм» прывяло к дэфармацыі эканомікі, што прывяло к згортаванню новай эканамічнай палітыкі. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Адсутнічалі трывалыя сувязі з сусветнай эканомікай, бо існавала манаполія дзяржавы на знешні гандаль.

Гаспадарчае развіццё было падпарадкавана інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 года адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік – незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць.

Былі і станоўчыя вынікі правядзення НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай СССР, удзельная вага яе прамысловасці ў 1926 годзе складала менш аднаго працэнта ад усёй прамысловасці СССР [6, с.135].

 

2.2. Палітыка беларусізацыі.

 

Палітыка  нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва (так званая беларусізацыя) распачалася  з моманту аднаўлення Беларусскай  ССР у 1920 годзе. Аб ёй можна гаварыць у двух аспектах: у шырокім –  як аб нацыянальнай палітыцы ў цэлым  і вузкім як рэалізацыі ідэі нацыянальна-культурнага адражжэння Беларусі.

Ужо ў  Дэкларацыі аб аднаўленні БССР ад 31 ліпеня 1920 года усталёўвалася поўнае раўнапраўе моваў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай) у зносінах з дзяржаўнымі ўстановамі і ў арганізацыях і установах народнай асветы і сацыялістычнай культуры. На ІІ з’ездзе Саветаў БССР была падкрэслена неабходнасць шырокага распаўсюджання беларусскай мовы. Меркавалася правесці беларусізацыю на працягу 3-5 гадоў [3, с.210-211].

Істотны ўклад у палітыку беларусіацыі ўнёс адчынены ў 1921 годзе Беларускі дзяржаўны  універсітэт, а таксама  створаны ў 1922 годзе Інстытут беларусскай  культуры (Інбелкульт) – правобраз  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Інбелкульце дзейнічалі дзесяць  секцый і шэраг пастаянных камісій  і аддзелаў, у тым ліку яўрэйскі і польскі, вялася неабходная дакументацыя і выдавалася рознага роду літаратура на чатырох афіцыйных мовах [3, с. 211].

Працэсам  беларусізацыі кіравала створаная  Прызідыумам ЦВК БССР дзяржаўная камісія, якую ўзначальваў вядомы дзржаўны дзеяч А.І.Хацкевіч.

15 ліпеня 1924 года ЦВК БССР прыняў пастанову  “Аб практычных мерапрыемствах  па правядзенні нацыянальнай  палітыкі”. ЦВК прапанаваў усім  наркаматам перавесці справаводства  на белаускую мову на працягу  3 гадоў, і ў першую чаргу  тых, якія па роду сваёй дзейнасці  былі звязаныя з вёскай. Законы  БССР было вырашана публікаваць  на чатырох дзяржаўных мовах.  У дзяржаўных і іншых установах,арганзацыях  адчыняліся курсы беларускай  мовы. Супрацоўнікі арганіацый павінны  былі абавязкова ведаць беларускую  і рускую мовы. Апроч таго, у  штаце дзяржаўных органаў павінна  быць пэўная колькасць супрацоўнікаў,  дасведчаных у яўрэйскай і  польскай мовах. Ва ўсіх вышэйшых  навучальных установах меркавалася  стварыць кафедры па вывучэнні  гісторыі і ультуры Беларус  [3, с.212].

Станоўчых ынікаў палітыка нацыянальна-дзяржаўнага  будаўніцтва ў БССР дасягнула  ўжо ў 1925 годзе. Дагэтага часу на беларускай мове працаваў увесь апарат ЦВК БССР. Да 1928 года 80 % супрацоўнікаў цэнтральных  дзяржаўных устаноў перайшлі на беларускую мову.

У 1927 годзе  з 11 рэспубліканскіх газет 4 выходзілі  на рускай мое, 3-на беларускай, па 2 –  на польскай і яўрэскай мовах. З 11 часопісаў  друкаваліся на беларускай мове 4, на рускай – 3, на беларускай і рускай – 2, на яўрэйскай – 2.

Беларусізацыя мела станоўчыя вынікі як для культурнага развіцця, так і для палітычнай стабілізацыі на Беларусі. Па сутнасці, Беларусізацыя выбіла глебу з-пад ног дзеячаў БНР, прывяла да роспуску яе Рады і вяртанню на Беларусь многіх культурных дзеячаў з эміграцыі (В.Ластоўскі, А.Цвікевіч, І.Краскоўскі і інш.). Пашырэнне ўжытку беларускай мовы прывяло да паскоранага афармлення яе навуковых асноў, стварэнню навуковай, дзелавой, ваеннай тэрміналогіі (беларускую мову вывучалі ў вайскавых частках, размешчаных на Беларусі). У 1926 годзе была праведзена міжнародная канферэнцыя па беларускаму правапісу, якая вырашыла некаторые разногалоссі ў гэтай галіне мовазнаўства. Значныя поспехі былі дасягнуты ў вывучэнні Беларусі [6, с.123].

У кантэксце  агульнай палітыкі нацыянальна-дзяржаўнага  будаўніцтва ў СССР праводзіцца  і так званая палітыка карэнізацыі, гэта значыць влучэнне, выхаванне  і прыцягванне на працу ў розныя органы і ўстановы прадстаўнікоў  карэннага насельніцтва. У 1929 годзе  удзельная вага беларусаў у адміністрацыйных установах рэспублікі склала 51,3%,у  гаспадарчых – 30,8, у судовых – 26,3, і ў зямельных - 9,5% [4, с.145].

Такім чынам, да канца 20-х гадоў палітыка нацыянальна-дзяржаўнага  будаўніцтва ў БССР дасягнула  значных поспехаў. Яна атрымала ўсебаковую падтрымку беларускага народа і  дапамагала яму адчуць сябе нацыяй. Палітыка беларусізацыі палягчала  барацьбу з непісьменнасцю, садзейніала  навучанню і выхаванн школьнікаў, ажыццяўленню палітыка-асветніцкай  работы ў хатах-чытальнях і чырвоныхкутках, станаўленню і развіццю нацыянальнага  радыё і друку [3, с.212].

У канцы 20-х гадоў разам са згортваннем  НЭПа пачаліся мерапрыемствы па згортванню палітыкі беларусізацыі. Так, у лістападзе 1927 года на чарговым з’ездзе кампартыі  Беларусі бызо заяўлена, што нацыянал-дэмакратызм  быў прагрэсіўнай з’явай, калі змагаўся з самадзяржаўем, а ва ўмовах дыктатуры  пралетарыяту зрабіўся кантррэвалюцыйнай  з’явай. Наступны з’езд у лютым 1929 года абвясціў аб абвастрэнні класавай барацьбы, у тым ліку і на культурным фронце. Нацыянал-дэмакратызмам пачалі трактаваць як ідэалогію, якая ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя. Сацыяльнай апорай нацдэмаўшчыны аб’явілі кулацтва. Гэта стварыла падмурак для будучых рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, якая была абвінавачвана ў адкрытым антысаветызме. Палітыка беларусізацыі была прыпынена [6, с.124].

БССР ў 20-30 -я гады