Нацыянальна-дзяржаўнае будаўництва ў Савецкай Беларусі (1920 – 1927 гг.)

План

 

Уводзіны

  1. Па шляху нацыянальнага аб’яднання. Першае і другое ўзбуйненне БССР
  2. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы
  3. Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі і яе дасягненні

Заключэнне 

Спіс выкарыстаных крыніц  

Уводзіны

 

Вялікае значэнне для краіны мела нацыянальна-дзяржаўнае будауніцтва. У перыяд грамадзянсккай вайны склауся ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік. Пераход да міру патрабавау новых падыходау у вырашэнні нацыянальна-дзяржаунага пытання.

Аднауленне народнай гаспадаркі патрабавала большцесных эканамічных адносн паміж рэспублікамі. 13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усе беларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З’езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір’і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

На працягу першай паловы 1923 г. распрацоўвалася ўсесаюзная Канстытуцыя, праект якой было даручана распрацаваць сумесна з вышэйшымі органамі ўлады саюзных рэспублік. Савецкая Беларусь прымала актыўныя дзеянні. Беларуская камісія, пры ЦВК СССР, нападставе Дэкларацыі і Саюзнага Дагавора правяла значную работу па падрыхтоуке праекта. 1923 г. другая сесія ЦВК СССР увяла у дзеянне Канстытуцыю СССР і вырашыла вынесці пытанне аб яе зацверджанні на II з'ездзе Саветау СССР і з'езды Саветау рэспублік.

Канстытуцыя СССР была адобрана з’ездамі Саветау усіх саюзных рэспублік. 5 з’езд Саветау, 1924 г., ад імя працаўнікоу Беларускай ССР таксама одобрылі Канстытуцыю СССР. У 1924 г. Iз’езд Саветау СССР зацьвердзілі Канстытуцыю СССР. Такім чынам завершылася афармленне СССР.

Уваходжанне БССР у склад СССР мела вялікую ролю у лесе беларускага народа. Ано дало магчымасць вырашыць пытанне аб захоуванні тэрыторыі.

 

  1. Па шляху нацыянальнага аб’яднання.

Першае і другое ўзбуйненне БССР

 

1 чэрвеня 1919 г. паміж  савецкімі рэспублікамі быў заключаны  дагавор аб ваенна-палітычным  саюзе. Пасля заканчэння вайны  пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б)  пачаўся пошук і выпрацоўка  канкрэтных формаў аб'яднання  савецкіх рэспублік у адзіную  дзяржаву. Гэта было неабходна  ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі  Савецкай краіны для сумеснага  пераадолення наступстваў, войнаў і акупацыі, якія выклікалі гаспадарчы крызіс.

Рыжскі мір 1921 года перарэзаў  Беларусь на дзве часткі Савецкапольскай  мяжой. З 1919 г. бальшавізаваныя Саветы Віцебскай, Смаленскай i Магілёўскай  губерняў абвясцілі аб сваім уваходжанні  ў склад РСФСР.

Нарада адпагалосна прызнала неабходнасць перанесці губернскі  цэнтр з Магілёва ў Гомель. Ca складу Магілёўскай губерні - паветы Быхаўскі, Магілёўскі, Чавускі, Рагачоўскі, Чэрыкаўскі i часткі Горацкага i Клімавіцкага. Са складу Мінскай губерні - Рэчыцкі. Са складу Чарнігаўскай губерні - Суражскі i Навазыбкаўскі - умоўна Лапінскі i Старадубскі - да высвятлення пытання аб вылучэнні Бранскай губерні (умоўна). Прынята аднагалосна. Гомельская губерня мусіць увайсці ў склад Вялікарасеі».[4, с. 261]

Пэўна, з той жа лёгкасцю былі вырашаны i пытанні аб прыналежнасці  да РСФСР Віцебшчыны i Смаленшчыны. Навошта гэта рабілася? З надворным рухавіком было тое, што польскія войскі паспяхова прасоўваліся па тэрыторыі Беларусі, вымушаючы Чырвоную Армію да адступлення. Пілсудскі, з палітычных меркаванняў, зрабіў у гэты перыяд стаўку на Беларусь, як на край, што калісь уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. (Дарэчы, падобную сітуацыю мы можам назіраць i сёння, калі штучна даводзіцца тоеснасць: Старажытная Русь - Кіеўская Русь - Расея - Расейская імперыя - СССР - Расея.)

У выніку Рыжскага міру за Савецкай Беларуссю была пакінута тэрыторыя  ў складзе шасці паветаў былой  Мінскай губерні з агульнай плошчай 52,4 тыс. кв. км i насельніцтвам, паводле  дадзеных перапісу 1920 г., 1 353 078 чалавек. Пасля стабілізацыі лініі фронту ў канцы таго ж 1920 года ва Урад ССРБ паступіла заява аб жаданні далучыцца  да Беларусі з боку Крупскай воласці.

Толькі ў 1921 г. пачынаецца юрыдычнае прызнанне БССР, калі 16 студзеня, амаль праз паўгода пасля  падпісання дагавору з Літвой, быў  падпісаны дагавор паміж РСФСР i нашай рэспублікай. 3 боку Расіі  яго падпісаў намеснік народнага  камісара па замежных справах Л. Карахан, з боку Беларускай рэспублікі намеснік старшыні ЦВК i СНК Беларусі i народны  камісар па ваенных справах Я. Адамовіч.

Яшчэ не былі сцерты з  памяці абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў межах этнаграфічнай  Беларусі, ды i дэкларацыя бальшавікоў, прынятая імі ў піку нацыянальнаму  ўраду, ад 1 студзеня 1919 г. аб стварэнні  Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Апошняя тады ўключала ў сябе амаль  усю тую ж тэрыторыю, што i БНР, за выключэннем Вільні, таму што  там быў створаны альтэрнатыўны  Ковенскаму буржуазнаму прабальшавіцкі ўрад Міцкявічуса-Капсукаса.

У 1924 годзе урад СССР наважыўся, нарэшце, на дэманстрацыю павагі да нацыянальных правоў беларусаў. У лютым i сакавіку былі прынятыя рашэнні аб перадачы частак Гомельскай, Віцебскай i Смаленскай губерняў Беларусі. Варта адзначыць тут такі аспект: нягледзячы на інструкцыю УЦВК i СНК, якая прадугледжвала передачу тэрыторыяў у іншыя адміністрацыйныя адзінкі толькі восенню, для Беларускай рэспублікі гэта было зроблена вясной. Дзеля таго, каб вясенняй навіной прымусіць людзей забыцца аб іншай значнай падзеі ў жыцці народа - аб сакавіку 1918 г., аб нараджэнні БНР, звярнуць увагу на «дабрыню» новай улады.

Пастанова была падпісана  Старшынёй ЦВК СССР Н. Нарыманавым i сакратаром ЦВК СССР А. Енукідзе аб далучэнні да БССР Віцебскай i часткі Смаленскай губерняў.

Пасля пастановы Прэзідыума Усерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага  камітэта i пачалося «перацягванне  каната» паміж БССР з аднаго боку i губкамамі Смаленска i Пскова - з  другога. Але сілы былі няроўныя - з  аднаго боку Беларусь, этнаграфічныя, гістарычныя i эканамічныя абгрунтаванні, з другога - моцная падтрымка ўрадаў РСФСР i СССР. Пратэсты i патрабаванні, адрасаваныя ЦБК СССР аб вяртанні Беларусі Бяліжскага, Невельскага i Себежскага паветаў не задавальняліся. Нягледзячы нават на тое, што на пасяджэнні пагаджальнай камісіі 3 красавіка 1924 г. старшыня Вяліжскага павятова-гарадскога выканаўчага камітэта Селязнёў заявіў, што «ўсе канферэнцыі  па Бяліжскаму павету прайшлі пад  сцягам неабходнасці далучэння да Беларускай рэспублікі». Адпаведна са згаданай Пастановай Прэзідыума Усерасійскага ЦВК ад 3 сакавіка 1924 г. са складу Смаленскай губерні вылучаўся Горацкі i палова Мсціслаўскага паветаў, а з Гомельскай губерні Магілёўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чавускі паветы i сем валасцей Рэчыцкага павета поўнасцю i заходнія часткі яшчэ трох валасцей.

Увогуле ад Гомельскай губерні  пераходзіла ў склад БССР 53 працэнты тэрыторыяў i 41 працэнт насельніцтва.

Стан гаспадаркі быў проста жахлівы. I не толькі ў Гомельскай губерні. У Горацкім павеце, які адыходзіў  да БССР, Смаленскім губсельтрэстам у 1923 годзе была так выбрана прадукцыя  саўгасаў, што на пасяўную кампанію 1924 г. не хапіла насення. Саўгасы Юльянава, Трылесіна i Сметанка былі зліквідаваныя, уся прадукцыя i лепшы інвентар вывезены ў Смаленскую губерню. Тое ж, хоць, можа, i не ў такой ступені, зведалі  іншыя саўгасы. Гэта вымусіла прыпыніць  збор сельгаспадаткаў па саўгасах Горацкага  павету, тым больш, што некаторыя  з ix ужо па тры месяцы не выдавал  рабочым заработную плату. Прыкладна  так дзейнічалі i гомельскія ўлады - перапынялі крэдытаванне тых рэгіёнаў, якія мусілі адыйсці да БССР. Увогуле, як засведчана ў даведцы (люты - сакавік 1924 г.) камісіі СНК Беларусі па прыёму частак Смаленскай i Гомельскай губерняў: «Мясцовыя бюджэты далучаных  да БССР раёнаў Гомельскай i Смаленскай губерняў «переобременены» i не маюць  падтрымкі з губернскіх i дзяржаўных сродкаў.

Варта адзначыць, што ў  гэты перыяд сярэдняя заработная плата  рабочага па Саюзе была 17,17 таварнага (залатога) рубля, па Беларусі 20,43 таварнага  рубля, гэта значыць на 19 працэнтаў  вышэй. Адзначым, што ў другой палове 20-х гадоў БССР знаходзілася на 3-м  месцы ў СССР па росце прадукцыйнасці працы, але на 13-м месцы па росце  заработнай платы. Колькасць беспрацоўных у Менску ў 1923- 24 гг. складала 7,1 працэнта, у Маскве i Петраградзе - 10- 11 працэнтаў.

Беларусь вымушана была аплаціць усе «даўгі». Напрыклад, як акрэслена  ў пратаколе ад 26 красавіка 1927 г. аб канчатковых разліках у сувязі з перадачай Вяліжскага, Себежскага i Невельскага паветаў Пскоўскай  губерні, ад Віцебскай фармацэўтычнай управы спагнана 915 р. 85 коп., а з былой  Віцебскай губернскай зямельнай  управы спагнана 6 584 р. 39 кап. Гэта ў  той час, калі Віцебская губерня  за 1923-1924 гады дала ў агульныя рэсурсы РСФСР чыстага даходу 1 943 685 руб., а была прынята Беларуссю, як аб гэтым сведчыць Акт здачы - прыёму Віцебскай губерні, падпісаны Прышчэпавым i Адамовічам, з дэфіцытам бюджэту ў 477 059 рублёў.

У пратаколе ад 24 лютага 1924 г. пагаджальнай камісіі СНК Беларусі i Смаленскага губвыканкама па прыёме - перадачы Горацкага i часткі Мсціслаўскага  паветаў згадваюцца Соінская i Надзейкаўская  воласці. Супраць уключэння ix у межы БССР пратэстуюць Смаленскія губеранскія  ўлады, а прадстаўнікі Беларусі настойваюць  на паўторным разглядзе праблемы. Наступны дакумент, які тычыцца гэтага ж пытання, датуецца 12 сакавіка таго ж года - гэта выпіс з пратаколу  пазачарговага з'езду райсаветаў i ўпаўнаважаных  вёсак Надзейкаўскай воласці  Мсціслаўскага павета. На гэтым з'ездзе  абмяркоўвалася пытанне аб уз'яднанні  з Беларуссю. У дакладзе Кавалёва з вёскі Ціхіля гаварылася аб тым, што «...БССР есть член СССР, хотя таковая  и автономна, но под протекторатом  СССР...» Пасля пастанавілі абраць двух прадстаўнікоў - Ц. Шураўко i М. Кузамкіна - у якасці ўпаўнаважаных дзеля  ўзбуджэння хадайніцтва перад ЦВК  Беларусі аб далучэнні Надзейкаўскай  воласці да БССР. Удакладнім, што  зараз яна ў Рослаўскім раёне  Смаленскай вобласці РСФСР. Тыя ж  думкі выказаны i ў пастанове прэзідыума Хіславіцкага валаснога выканкама  былога Мсціслаўскага павета: «Зная  тяготение населения Хиславичской, Пирятичской и Ослянской волостей о присоединении обратно к  Мстиславскому уезду - Белоруссии... ходатайствовать перед ЦИК Белоруссии от имени населения о присоединении означенных волостей к Белоруссии. Присовокупляем, что крестьяне на своих собраниях поднимают вопрос об обязательном присоединении к Белоруссии и выражают негодование в связи с присоединением их к Великороссии».

Канчатковае фармаванне паўднёва-ўсходняй мяжы нашай рэспублікі адбылося пасля пастановы Прэзідыума ЦВК РСФСР ад 6 снежня 1926 г. аб зліквідаванні Гомельскай губерні i перадачы ў склад БССР Гомельскага i Рэчыцкага паветаў. Адпаведна 8 снежня таго ж года была прынята пастанова ЦВК БССР аб далучэнні да Беларусі названых раёнаў. Зноў не абышлося без рабаўніцтва. На час перадачы Гомельскага павету (IV квартал 1926 г.) толькі папяровая фабрыка ў Добрушы мела непакрыты касавы дэфіцыт у 300 тыс. рублёў, запалкавыя фабрыкі далучанай тэрыторыі мелі дэфіцыт у 820 тыс. рублёў, а Палесдрук, дзе працавала 400 чалавек, з-за недахопу сродкаў быў вымушаны звольніць 142 чалавекі.

Вывозіліся не толькі матэрыяльныя сродкі, фінансы, але i культурныя каштоўнасці. Адпаведна з пратаколам пагаджальнай камісіі ад 28 студзеня 1927 г. «Гомельскі педагагічны музей вырашана зберагчы без драблення i... цалкам перадаць яго  новаўтворанай Бранскай губерні». Увогуле  прадстаўнікі РСФСР на пасяджэнні парытэтнай камісіі (17 студзеня 1927 г.) запатрабавалі  правесці мяжу паміж Бранскай губерняй i нашай рэспублікай па рацэ Сож. Праўда, гэтая ідэя пасля пратэсту БССР была адхілена. Чаму ўзнікла пытанне аб мяжы па рацэ Сож? Таму што на левабярэжжы знаходзіцца Добрушскі папяровы камбінат, на які паквапіліся прадстаўнікі новаўтворанай Бранскай губерні. На пасяджэнні парытэтнай падкамісіі яшчэ 26 снежня 1926 г. прадстаўнік РСФСР Гадзееў заявіў: «Мы маем даручэнне паставіць на абмеркаванне... пытанне аб Добрушскім раёне; да нас паступіла хадайніцтва Бранскага выканкома аб адпаведнай змене межаў БССР». Бранскія ўлады ўдала выкарысталі момант заяўлення прэтэнзіі. Справа ў тым, што днём раней прадстаўнікі Беларусі зрабілі карту размежавання адпаведна з Пастановай УЦВК аб далучэнні Гомельскага i Рэчыцкага паветаў да Беларусі. Пераканаўшыся, што беларусы дакладна выконваюць прадпісанні Масквы i не прэтэндуюць на «залішнія» тэрыторыі, аб чым сведчыла прадстаўленая расейскаму боку парытэтнай камісіяй карта, Бранскі выканкам пайшоў у наступ.

На ўздым гаспадаркі i кампенсаванне страт на ўз'яднаных  тэрыторыях па просьбе ўраду Беларусі Наркамфін СССР вылучыў з рэзервнага фонду 500 тыс. руб. Крыху пазней ён жа звінаваціў Наркамфін БССР у нерацыянальнай траце грошай, i толькі пасля таго, як Старшыня Саўнаркама БССР Карклін  прадставіў рахункі, якія сведчылі, што  на фінансаванне народнай гаспадаркі Гомельшчыны было выдаткавана 1 480 тыс. рублёў, абвінавачанні былі зняты.

Узбуйненне 1927 года было апошняю  зменай усходніх межаў БССР.[11, с. 17]

 

  1. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы

 

У выніку перамогі Кастрычніцкай  рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў  краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з’ездзе  Саветаў выказалі левыя эсэры  і абралі сваіх прадстаўнікоў  ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады  то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і  Магілёўскі губернскія, амаль усе  павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль  суцэльна бальшавіцкім складам.

Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.[9, с. 192]

З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) – РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».

Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.

Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з’езду ў лістападзе 1920 г., нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.) бальшавікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў.[5, с. 283]

У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.

Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) «Аб антысавецкіх партыях і плынях», пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстанне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б) Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа.

У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б) Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.

18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаў

Пасля прыняцця ў КП(б) Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.

У БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б) Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал.

Такім чынам, УКП(б) – КП(б) Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.[6, с.411]

 

  1. Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння.

Палітыка беларусізацыі  і яе дасягненні

 

3 пазітыўнымі набыткамі  БНР у нацыянальна-культурным  адраджэнні не магла не лічыцца  ўтвораная ў 1919 г. Беларуская  Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Таму пасля вызвалення ў ліпені 1920 г. Беларусі ад палякаў робяцца  важныя крокі па шляху нацыянальна-культурнага  адраджэння. Гэтаму спрыялі рашэнні  X з'езда РКП(б) (сакавік 1921 г.), які ў рэзалюцыі "Аб чарговых задачах партыі ў нацыянальным пытанні" указаў на вялікадзяржаўны шавінізм як галоўную небяспеку ў той час. У гэтай сувязі падкрэслівалася неабходнасць дабівацца даверу раней прыгнечаных нацый, развіваць на іх роднай мове органы ўлады, суды, курсы і школы як агульнаадукацыйнага, так і прафесіянальна-тэхнічнага напрамку, культурна-асветныя ўстановы, прэсу, тэатр.

"Такая пастаноўка пытання супадала з імкненнямі нацыянальнага беларускага руху. Каб прыстасаваць рэзалюцыю з'езда да "мясцовых умоў жыцця Беларусі", у кастрычніку — лістападзе 1921 г. прайшлі дыскусійныя сходы адказных работнікаў Мінскай партыйнай арганізацыі па беларускім пытанні. У выніку былі выпрацаваны 13 тэзісаў пад агульнай назвай "Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя". Яны былі зацверджаны ЦБ КП(б)Б і надрукаваны 5 снежня 1921 г.

У тэзісах аб'ектыўна выкладаліся нацыянальныя аспекты гістарычнага мінулага Беларусі. Падкрэслівалася, што разам "з палітыка-сацыяльным уціскам беларускія працоўныя масы падлягалі і нацыянальна-культурнаму прыгнёту. Ішла русіфікацыя краю, які з'яўляўся як бы калоніяй імперыі... Пануючы прыгнятацель стараўся канчаткова адвязацца ад непрыемнай яму культуры, якая насіла ў сабе  зародак і факты палітыка-сацыяльнага прагрэсу". У іх ставілася задача неабмежаванага ўжывання беларускай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры. Але ад некаторых палажэнняў у недалёкім будучым партыйнаму кіраўніцтву прыдзецца адказацца.

Да гэтага часу былі прыняты  канкрэтныя захады па разгортванні культурна-адраджэнчаскіх працэсаў. Але напружаная праца, якая разгортвалася ў рэспубліцы, ускладнялася няхваткай настаўнікаў, культурна-асветных работнікаў. Многія з іх у 1915 — 1920 гг. пакінулі Бацькаўшчыну. Таму ЦВК Беларусі (люты 1921 г.) звярнуўся з заклікам да раскіданых вайной культурных работнікаў вяртацца на Радзіму “Ураджэнцы Беларусі: навукоўцы, літаратары, школьныя, дашкольныя работнікі, ўвогуле культурныя дзеячы, — гаварылася ў звароце. — Ваша вызваленая радзіма кліча вас да сябе. Яна прызывае вас прыкласці сваю руку, узброеную вопытам савецкай культурнай работы, да яе адраджэння. Мы не абяцаем пакуль спрыяльных умоў, лепшых, чым у цэнтры, пайкоў і больш высокіх ставак. Можа быць, вам прыдзецца ў першы час цярпець нястачу, нязручнасць, але працоўныя масы Беларусі не забудуць тых, хто пажадае стаць удзельнікам у іх вялікай творчасці, дапамагчы ім выкаваць светлы меч іх новай культуры. Не саромцеся тыя, хто недастаткова валодае беларускай мовай. Тут сярод беларускага сялянства вы і ўспомніце гэту мову вашага дзяцінства і навучыцеся ёй, калі ў вас будзе да гэтага жаданне''

У сувязі са зваротам СНК  РСФСР прыняў спецыяльны дэкрэт, на выснове якога "культурнікі-беларусы" адкамандзіроўваліся на Радзіму. Адпушчаны  былі нават настаўнікі, якія знаходзіліся ў арміі і займалі пасады ніжэй  ротнага камандзіра.  Да канца 1921 г. каля 300 чалавек, сярод якіх былі беларусы, палякі, яўрэі, вярнуліся на Бацькаўшчыну для правядзення культурнай работы.

Ідэя будавання роднага  дзяржаўнага і культурнага дома натхняла многіх нацыянальна свядомых беларусаў, якія па волі лёсу апынуліся  далёка за яе межамі, на служэнне Радзіме. У 1921 г. толькі з Адэсы вярнуліся  такія выдатныя дзеячы беларускай культуры, як Сцяпан Некрашэвіч (1883—  1937), які  працаваў загадчыкам беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, вучоны і паэт Міхайла Грамыка (1885 — 1969), які настаўнічаў у Адэсе, Міхайла Піятуховіч (1891 - 1938) і інш.

Вялікай цяжкасцю на шляху  нацыянальнага адраджэння з'яўлялася адсутнасць кніг, падручнікаў, слоўнікаў  на  беларускай мове. Таму пачалася работа па стварэнні і  выпуску  вучэбнай і навукова-папулярнай літаратуры на  роднай мове. У 1921 г. ЦВК БССР асігнаваў  на выдачу    прэмій складальнікам  лепшых вучэбнікаў 5 млн руб., а   таксама выдзеліў у распараджэнне  Народнага камісарыята асветы 2 млн  руб. на выдачу субсідый літаратарам  і навукоўцам, якія працавалі на мясцовых мовах рэспублікі і    адчувалі недахоп  сродкаў.

Традыцыі нацыянальна-адраджэнчаскага  руху, рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, ініцыятыва інтэлігенцыі дыктавалі неабходнасць выпрацоўкі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах  да нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Афіцыйны курс на ажыццяўленне беларусізацыі  пачаўся ў ліпені 1924 г., калі пленум ЦК КП(6)Б намеціў шырокую праграму нацыянальна-культурнага адраджэння.

15 ліпеня 1924 г. II сесія ЦВК БССР прыняла пастанову "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі". 3 гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе слова разумелася наступнае:

1)   развіццё беларускай  культуры: стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ на беларускай мове навучання,  адкрыццё культурна-асветных устаноў,  развіццё беларускай літаратуры, выданне на беларускай мове  кніг, газет, часопісаў, разгортванне  навукова-даследчай работы па  ўсебаковым вывучэнні гісторыі  Беларусі;

2) вылучэнне беларусаў  на партыйную, савецкую, прафесійную  і грамадскую работу;

3)  перавод справаводства  партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага, кааператыўнага апаратаў і часцей  Чырвонай Арміі на беларускую  мову.[3, с. 10]

Адной з "далікатных" праблем  беларусізацыі з'яўлялася "карэнізацыя". У пачатку 20-х гг. склалася ненармальнае становішча, калі ў партыйных, савецкіх, гаспадарчых органах усіх узроўняў удзельная вага прадстаўнікоў карэннай нацыянальнасці не адпавядала агульнай колькасці беларускага насельніцтва. Трэба было выпраўляць становішча, таму што гэта з'яўлялася справай  нацыянальнага гонару. 3 павышэннем агульнаадукацыйнага і культурнага  ўзроўняў насельніцтва, ростам праслойкі  нацыянальнай інтэлігенцыі названыя пытанні  ўсведамляліся ўсё вастрэй. "Карэнізацыя" балюча ўспрымалася некаторай часткай  інтэлігенцыі нацменшасцяў, якая бачыла ў гэтай справе толькі выдзяленне беларусаў.

Тым не менш пры вырашэнні  гэтай праблемы асноўным крытэрыем  з'яўлялася не нацыянальная прыналежнасць, а дзелавыя якасці, веданне ўмоў і асаблівасцяў Беларусі, валоданне  беларускай мовай.  Таму невыпадкова  II сесія ЦВК БССР прыняла рашэнне аб беларусізацыі работнікаў апаратаў наркаматаў у адпаведныя тэрміны.

25 верасня 1928 г. бюро  ЦК КП(б)Б разгледзела пытанне  "Аб ходзе беларусізацыі дзяржаўных, прафесіянальных, гаспадарчых і  кааператыўных устаноў БССР". Адзначалася, што, нягледзячы  на агульныя дасягненні ў галіне  беларусізацыі, шэраг цэнтральных  і акруговых устаноў (ВСНГ, Дзяржплан,  Шркамфін, Наркамгандаль, ЦСУ, Камгас, Ваенкамат, Інспектарыят аховы  здароўя) не выканалі пастанову  ўрада аб поўнай беларусізацыі  сваіх апаратаў не толькі да  ліпеня 1927 г., але і да моманту  заслухоўвання гэтага пытання  на бюро. I тут не абышлося без адміністравання. Кіраўнікам Белпапертрэста, Харчтрэста, Белдзяжспірта, Белдзяржгандлю, Скуртрэста, Белкаапсаюза, Лесбела была аб'яўлена вымова і прапанавана на працягу шасці месяцаў поўнасцю перавесці працу сваіх апаратаў на беларускую мову.

Беларусізацыя стрымлівалася  тым, што ў пачатку 1919 г. значная  частка беларускіх тэрыторый адышла Расіі. Па стану на май 1923 г. шасціпавятовая Беларусь раўнялася 52,3 тыс.км2, дзе пражывала крыху больш 1,5 млн чалавек. Вядома, што без узбуйнення тэрыторыі рэспублікі немагчыма было поўнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Таму XII Усебеларуская канферэнцыя (сакавік 1923 г.) паставіла задачу аб "канчатковым вызначэнні тэрыторыі праз далучэнне да складу Беларусі аднародных з ёю суседніх раёнаў".

На далучаных да РСФСР  тэрыторыях працягвалася інтэнсіўная  русіфікацыя, што не магло не турбаваць  як змагароў за нацыянальнае адраджэнне, так і вышэйшыя партыйна-дзяржаўныя ўлады. У дакладной запісцы ЦК КП(б)Б па пытанні ўзбуйнення рэспублікі, накіраванай у ЦК РКП(б) у 1923 г., адзначалася, што спроба адкрыць беларускую школу  ў Віцебскай і Гомельскай губернях сустракала не толькі раўнадушша, але  і часцей за ўсё варожыя адносіны.

У сакавіку 1924 г. ЦВК РСФСР  выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 15 паветаў  і асобных валасцей Гомельскай, Віцебскай, Смаленскай губерняў. Са складу Віцебскай  губерні да Беларусі адышлі Віцебскі, Гарадокскі, Дрысенскі, Лепельскі, Аршанскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі паветы; са складу Гомельскай губерні — Магілёўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі і Чавускі, некалькі валасцей Рэчыцкага  павету; са складу Смаленскай губерні  — Горацкі павет поўнасцю і  некалькі валасцей Мсціслаўскага павету. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы і склала 110 584 км2. Колькасць насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Беларусы складалі 70,4 %. [10; С. 46]

Узбуйненне БССР паставіла  перад органамі ўлады новыя задачы. Першапачатковай з іх з'яўлялася перакананне шырокіх колаў русіфікаванага насельніцтва ў неабходнасці адраджэння беларускай культуры. Нацыянальны нігілізм атрымаў значнае распаўсюджванне  не толькі сярод сялян, але і сярод  камуністаў, камсамольцаў, кіруючых партыйных, савецкіх, гаспадарчых работнікаў. Многія з іх не змаглі правільна  зразумець значэнне ўзбуйнення Беларусі, выступалі супраць правядзення  беларусізацыі.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўництва ў Савецкай Беларусі (1920 – 1927 гг.)