Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Беларускi
дзяржаýны тэхналагiчны унiверсiтэт.
Кантрольная работа па гiсторыi Беларусi
на тэму:
«Палiтычна-прававая
сiстэма Вялiкага княства
Лiтоýскага».
Мiнск, 2010.
Палітычна-прававая
сістэма Вялікага княства
Літоўскага.
- Арганізацыя
дзяржаўнага кіравання і
сацыяльна-палітычны лад княства. - Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
- Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.
Арганiзацыя
дзяржаýнага кiравання
i сацыяльна-палiтычны
лад княства.
Эвалюцыя дзяржаýнага ладу ВКЛ ад неабмежаванай манархii да мархii парламенцкага тыпу.
У ВКЛ у другой палове XV ст. манарх быý галоýнай асобай у дзяржаве i меý шырокiя ýладныя паýнамоцтвы: веý мiжнародныя справы, заключаý саюзы i мiрныя пагадненнi, стаяý на чале ýзброеных сiл, распараджаýся дзяржаýнай маемасцю, скарбам, прызначаý на пасады, вяршыý вышэйшы суд, мiлаваý асуджаных, узнагароджваý тытуламi i званнямi. Вялiкаму князю лiтоýскаму належала заканадаýчая iнiцыятыва, усе асноýныя законы i прававыя акты выдавалiся ад яго iмя i за яго подпiсам.
Тры ýмовы – спадчыннае права, воля папярэдняга ýладара i падтрымка вышэйшых дзяржаýных урадцаý – забяспечвалi прэтэндэнту на манархiчную ýладу яе прававое набыцце. Апошняя ýмова паступова набывала ýсе большую ролю, бо дзеля рэалiзацыi сваiх iнтарэсаý манарх павiнен быý праводзiць палiтыку, у якой была зацiкаýлена магнатэрыя. Падцвярджэннем гэтаму з’яýляецца iснаванне пря вялiкiм князю дарадчых устаноý, куды ýваходзiлi прадстаýнiкi найбольш заможных уплывовых родаý. Сведчаннi пра iх дзейнасць сустракаюцца ýжо ý часы Мiндоýга. Рада Вялiкага княства Лiтоýскага станавiлася важным звяном вышэйшай дзяржаýнай улады.
У XIV ст. рада не мела акрэсленага складу i фактычна не абмяжоýвала ýладу гаспадара. Аднак манарх заýседы карыстаýся паслугамi дарадцаý. Да таго ж менавiта найбольш аýтарытэтныя прадстаýнiкi магнатэрыi адыгрывалi значную ролю пры прыняццi важных рашэнняý.
Трэба ýлiчыць, што грамадзянская вайна 30-х гадоý XV ст. i забойства Жыгiмонта Кейстутавiча ý 1440 г. яшчэ больш аслабiлi ýладу гаспадара i паказалi яго залежнасць ад арыстакратыi, якая набiрала моц. Ужо да 40-х гадоý XV ст. былi створаны перадумовы для паслаблення велiкакняжацкай улады. Так, у вынiку ýступак шляхце ý прывiлеях 1387, 1432 i 1434 гг. павялiчылася магутнасць i незалежнасць магнатэрыi ад вярхоýнага ýладара. Асаблiвую ýвагу варта звярнуць на тое, што па Гарадзельскiм прывiлеi 1413 г. юрыдычна была замацавана выбарнасць вялiкага князя ý ВКЛ, улада за якiм захоýвалася пажыццева. З 1440 па 1506 г. улада князя абмяжоýвалася з боку Рады ВКЛ, што было замацавана ý прывiлеях 1492 i 1506 г.
У 1440 г. вялiкiм князем быý абраны 13-гадовы Казiмiр. «Панове-рада, князь Юрый Гольшански, а пан виленски, староста жомойтски Кезлаг, а Иван Гаштольд, а Миколай Немирович, а Остык, маршалок земски, поднесли королевича Казимира на Великое княство Литовское». Зразумела, што ýлада пры малалетнiм манарху знаходзiлася ý руках рады, якая фактычна стала кiруючым органам у дзяржаве. Але самай значнай падзеяй у працэсе станаýлення паноý-рады як вышэйшага органа дзяржаýнага кiравання ý ВКЛ было абранне ý 1447 г. Казiмiра Ягайлавiча польскiм каралем. У вынiку ен падоýгу адсутнiчаý у Вiльнi, а кiраýнiцтва практычна ажыццяýлялася радай, што спрыяла станаýленню яе адноснай самастойнасцi.
Абмежаванню ýлады манарха садзейнiчаý агульназемскi прывiлей Казiмiра, якi быý выдадзены ý Вiльнi 5 мая 1447 г. i з’яýляýся адным з асноýных дзяржаýных актаý ВКЛ. Артыкул 10 гэтага прывiлея скасоýваý абавязковую грашовую павiннасць – сярэбшчыну, якую год выплачвалi на карысць дзяржавы ýсе землеýласнiкi са сваiх уладанняý. Гэта нанесла моцны ýдар па фiнансавым магчымасцям уладара. Казiмiр i яго пераемнiкi павiнны былi ý кожным асобным выпадку звяртаецца да землеýладальнiкаý за дазволам на ýвядзенне надзвычайнага грашовага падатку на дзяржаýныя патрэбы.
Да канца XV ст. вялiкай патрэбы ý грашовых сродках не было, скарб пакрываý дзяржаýныя расходы. Але ý 80-90-я гады XV ст. па прычыне нападаý крымскiх татараý i сутыкнення з Маскоýскай дзяржавай наяýных грашовых рэсурсаý ужо не хапала. Асаблiва яскрава гэта праявiлася ý канцы XV – пачатку XVI ст., што вымушала вялiкага князя аддаваць у «заставу» (часовае трыманне) гаспадарскiя маенткi i iншую ýласнасць, каб атрымаць неабходныя грашовыя сродкi або лiквiдаваць запазычаннасць. Так, у 1499г. Сенька Плешкiн задаýгi вялiкiх князеý Казiмiра i Аляксандра Казiмiравiча атрымаý воласць Дземену на 3 гады. У 1503 г. пушкару Мацiяшу было перададзена 18 падданых у Полацку. «Заставы» вярталiся ва ýласнасць манарха толькi пасля выплаты доýгу.
Маенткi з велiкакняжацкага фонду былi той крынiцай, за кошт якой пашыралася зямельная ýласнасць феадалаý i царквы. У другой палове XV ст. адбывалася iх iнтэнсiýная раздача шляхце за верную службу.
Зямельныя наданнi, раздача залежных людзей рабiлiся па ýзгадненнi з радай.
Наданнi рабiлiся «до воли и ласки господарской» (гэта значыць у часовае ýладанне), «на вечность» (валоданне на працягу жыцця, або з правам перадачы ý спадчыну), цi «в отчину» (з правам перадачы ý спадчыну). Шмат прывiлеяý «до воли» прыпадаюць на часы панавання Казiмiра. Так, у 1442 г. Барысу Глiнскаму дадзены быý двор Дамыслiн. Наданнi «до воли» рабiлiся ý першыя два гады княжання Аляксандра i ва ýсходнiх раенах дзяржавы. У 1479 г. Iван Мажайскi атрымаý «в отчину» г. Бранск. У 1505 г. пану Барташу Табаровiчу быý дадзены «вечностью» двор Iзбляны. Такiм чынам, часовае валоданне ýласнасцю саступала месца спадчыннаму, пазбаýляючы тым самым манарха кантролю над прыватнымi ýласнiкамi.
Здавалася, што наданнi «до воли и ласки господарской» залежалi цалкам ад вялiкага князя, але на практыцы рашэннi аб гэтым прымалiся пад уплывам магнатэрыi. Невялiкая колькасць буйных землеýладальнiкаý фактычна манапалiзавала права атрымання значных уладанняý i пасад, якiя ý большасцi выпадкаý давалiся пажыццева i ý спадчыну.
Вызначальным у абмежаваннi манархiчнай улады стаý агульназемскi прывiлей, якi быý выдадзены вялiкiм князем Аляксандрам у Вiльнi 6 жнiýня 1492 г. адразу пасля абрання яго на велiкакняжацкi пасад. У iм надавалiся шырокiя паýнамоцтвы Радзе ВКЛ. Згодна з артыкулам 13 «падаткi з мытнiц, корчмаý i iншыя ад штрафаý i адкуль колечы прыхадзячыя да нас… павiнны выдаткоýвацца паводле ýхвалы паноý рад нашых на агульную земскую карысць. Калi ж не пагражае нiякая неабходцасць, то названыя падаткi намi без волi самiх паноý не павiнны выносiцца з скарбу… або iзымацца з правiнцыi». Артыкул 17 сведчыý, што «ýсе ýрады i дзяржавы, без нарады з нашымi раднымi нiкому намi не будуць раздавацца… Але без вiны мы не маем права пазбаýляць… пасады». Артыкул 20 дадаваý, што «дастоiнствы, дзяржавы i ýрады вайсковыя i грамадзянскiя у больш далекiх месцах… мы з панамi радамi нашымi… ý пэýны тэрмiн аддамо».
Судовая дзейнасць таксама з’яýлялася адным з галоýных абавязкаý вярхоýнага ýладара, якi быý вышэйшым суддзею ý дзяржаве. Згодна звычаю манарх вяршыý суд разам са сваiмi дарадцамi. Аднак у адпаведнасцi з артыкулам 12 земскага прывiлея 1447 г. манарх абмяжоýваýся ý правах суда над прыватнаýласнiцкiмi падданымi. У iм гаварылася, што вялiкi князь не будзе пасылаць сваiх прадстаýнiкоý для суда над насельнiцтвам на «княжат, рытеров, шляхтичов, бояр, местичов… олиж бы первей от пана, которому ж тот поддан, которому кривду вчинил, правда пожадана была, ач бы он на рок не хотел к праву поставити; тогды наш децкий, а любо наших заказников имать быти послан; а виноватый, который вину заслужил – пану своему, а не иному будеть обязан заплатити». Як вынiкае з гэтага дакумента, толькi калi ýласнiк адмаýляýся вяршыць суд, манарх павiнен быý паслаць для гэтага сваiх слуг. Але судовыя штрафы i пошлiны, якiя прысуджалiся, вялiкi князь не атрымлiваý. Такiм чынам, ен губляý непасрэдны кантроль над значнай часткай насельнiцтва дзяржавы, а таксама судовыя пошлiны, якiя раней прыносiлi значныя прыбыткi.
Пры Казiмiры Ягайлавiчу пачалося юрыдычнае замацаванне правамоцтваý гаспадара i рады ý судаводстве. Артыкул 12 Судзебнiка 1468 г. прадугледжваý сумеснае вызначэнне вялiкiм князем з панамi-радай пакарання для тых, хто са злачынцы замест смяротнага пакарання возьме кампенсацыю, або выпусцiць, або наадварот – возьме ý няволю.
Прывiлей 1492 г. ужо юрыдычна замацаваý права манарха вяршыць суд разам з панамi-радай. У артыкуле 12 Аляксандр абяцаý разглядаць справы, якiя цягнулiся ад часоý яго бацькi i «ýчынiць усялякую справядлiвасць з панамi нашай радай». Артыкулы 29 i 33 сведчылi, што «важныя справы аб спадчынных добрах цi пакрыýджаннi iмя або гонару… цi iншыя больш цяжкiя» вялiкi князь павiнен быý разглядаць i прымаць канчатковую пастанову з панамi-радай, для гэтага вызначалiся «штогодна чатыры тэрмiны». Звычайна пря адсутнасцi рады ý поýным складзе, або нават калi найбольш уплывовыя яе члены адсутнiчалi, справа адкладвалася.
Вялiкi князь абмяжоýваýся таксама i ý заканатворчай дзейнасцi. Рада разам з Казiмiрам удзельнiчала ý падрыхтоýцы i выдачы агульназемскага прывiлея 1447 г. Абавязковае ýзгадненне заканадаýчых актаý манарха з панамi-радаю юрыдычна было замацавана прывiлеем 1492 г. У артыкуле 14 адзначалася, што гаспадар не будзе адмяняць цi змяняць пастаноý, зробленых сумесна з панамi-радаю.
Пытаннi дыпламатычных адносiн з iншымi краiнамi, асаблiва з Тэýтонскiм ордэнам, Казiмiр Ягайлавiч таксама вырашаý разам з радай. У 1444 г. магiстр Тэýтонскага ордэна Конрад фон Эрлiхсхаусэн прапанаваý яму прызначыць агульны з’езд для вырашэння памежных спраý. Вялiкi князь адказаý, што яму трэба абмеркаваць гэта пытанне ý радзе. У 1454 г. ужо магiстр Людвiк фон Эрлiхсхаусэн скардзiýся панам-радзе на вялiкага князя, якi пачаý вайну i прасiý iх утрымаць свайго гаспадара ад варожых дзеянняý. У 1473 г. магiстр Ордэна Хенрык фон Рыхтэнберг прасiý прабачэння ý рады за тое, што не выслаý дэпутатаý на з’езд для вырашэння спрэчных пытанняý, якi планавалася правесцi. А ý наступным 1474 г. ужо рада паведамляла магiстру, што з’езд для перамоý аб заключэннi мiрнага дагавора не можа адбыцца.
Калi гаспадар ВКЛ знаходзiýся ý Польшчы, паны-рада самi ажыццяýлялi дыпламатычную дзейнасць. Так, у 1472 г. вярыцельная грамата пасла ВКЛ да магiстра Ордэна была выдадзена ý адсутнасць вялiкага князя ад iмя Рады Вялiкага княства Лiтоýскага. Паны-рада ý часы панавання Казiмiра Ягайлавiча выпраýлялi паслоý у Арду. У 1479 г. магiстр Ордэна Марцiн Трухсэс фон Вэтзхаусэн веý перамовы ý Вiльнi з «лiтоýскiмi панамi». Аднак рада заýседы дзейнiчала са згоды i ведама вялiкага князя.
Дагаворы заключалiся ад iмя ýладара i рады. Вялiкi князь сумесна з панамi-радай прысягаý на iх. У 1442 г. малдаýскi гаспадар заключыý дагавор «з великим князем Казимиром… и з его паны и з его радою». Дагаворная грамата заканчвалася наступнымi словамi: «на крепость… печать нашу привесили… и панове рада наша… свои печати привесили к сему нашому листу». У 1447 г. дагавор памiж Ордэнам i ВКЛ быý замацаваны прысягай вялiкага князя Казiмiра, князеý i паноý. Дагавор 1470 г. з Ноýгарадам быý заключаны ад iмя Казiмiра, але дагаворная грамата заканчвалася наступнымi словамi: «а на том всем, честны король, крест целуй… - за все свое княжество и за всю раду литовскую».
Як бачым, манарх да 1492 г. фактычна ажыццяýляý дыпламатычную дзейнасць разам з радай. Прывiлей 1492 г. толькi юрыдычна замацаваý такi парадак. Артыкул 13 прадпiсваý вялiкаму князю накiроýваць паслоý у iншыя краiны з ведама паноý-рады.
Крынiцы i пасля 1492 г. цалкам пацвярджаюць супрацоýнiцтва ýладара i рады ý дыпламатычнай сферы. У 1493 г. вялiкi князь Аляксандр з панамi-радай даваý iнструкцыю вялiкiм паслам, якiя адпраýлялiся ý Маскву для заключэння дагавора аб мiры.
Акрамя абмежавання правоý вярхоýнага ýладара ý асобных галiнах дзейнасцi артыкул 15 прывiлея 1492 г. утрымлiваý наступнае абяцанне Аляксандра: « Калi-б якiя колечы пастановы i справы былi перададзены для абгаворвання ý раду з нашымi панамi i самiм панам не спадабалiся, то за гэта мы не павiнны iх гневацца, але бедзем мы выконваць тое, што яны радзiлi нам». Такiм чынам, падкрэслiвалася значная залежнасць манарха ад паноý-рады ва ýсiх справах унутранай i знешняй палiтыкi.
Яшчэ ý канцы 40-х гадоý XV ст. Казiмiр Ягайлавiч казаý, што ý справах, якiя датычылiся ВКЛ, ен нiчога не мог вырашаць без згоды рады. Пры панаваннi Казiмiра адбылося фактычнае аслабленне манархiчнай улады i ýзмацненне буйных землеýладальнiкаý, з якiх складалася Рада Вялiкага княства Лiтоýскага. Прывiлей 1492 г. толькi замацаваý гэта i юрыдычна абмежаваý уладу манарха ý ВКЛ, дзейнасць якога ставiлася ý жорсткiя рамкi. Названы акт быý вынiкам абрання пасля смерцi Казiмiра новага ýладара – яго сына Аляксандра. Апошнi прыняý раду такой, якая яна была пры бацьку i такiм чынам пазбавiýся магчымасцi замяняць ураднiкаý, г. зн. самому фармiраваць гэты орган улады. Пасля 1492 г. рада афiцыйна з дарадчай ператварылася ва ýстанову, якая фактычна i юрыдычна абмяжоýвала велiкакняжацкую ýладу.
Падводячы
вынiк, трэба звярнуць увагу на тое, што,
нягледзячы на значнае абмежаванне ýлады
вялiкага князя ВКЛ, якое адбылося ý
другой палове XV – пачатку XVI ст., яна была
яшчэ дастаткова моцнай. Пазiцыя манарха
ý вырашэннi тых цi iншых пытанняý па-ранейшаму
заставалася больш вызначальнай, чым пазiцыя
самых заможных i ýплывовых асоб дзяржавы.
[1, с.44]
Характарыстыка вышэйшых органаý улады i кiравання.
Дзяржаýны лад ВКЛ у час Гедзiмiна, Альгерда i Вiтаýта ýяýляла сабой неабмежаваную манархiю – уладу аднаго кiраýнiка ý дзяржаве. Яго абавязкамi былi абарона краiны, выданне законаý, ажыццяýленне дыпламатычных зносiн з iншымi краiнамi, аб’яýленне вайны i заключэнне мiру, распарадженне дзяржаýнай казной, прызначэнне на дзяржаýныя пасады.
У час княжання Аляксандра Казiмiравiча ýлада вялiкага князя была абмежавана радай. У склад рады пачалі ўваходзіць прадстаўнікі вышэйшага духавенства, самыя вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарата, мясцовыя кіраўнікі – ранейшыя ўдзельныя князі, а цяпер княжацкія ваяводы і старасты, а таксама некаторыя князі тых мясцовых княстваў, што яшчэ засталіся ў дзяржаве. Без згоды Рады вялікі князь ужо не мог аднаасобна вырашаць праблемы знешняй палітыкі, выдаваць і адмяняць законы, распараджацца фінансамі. [2, с. 55]
З цягам часу з ліку членаў рады выдзелілася невялікая частка найбольш уплывовых феадалаў дзяржавы, з якіх была ўтворана Вышэйшая рада.Яна вырашала паўсядзенныя праблемы жыццядзейнасці гаспадарства ў адрозненні ад паноў-рады, якія збіраліся толькі некалькі разоў у год і вырашалі найважнейшыя дзяржаўныя пытанні.
На пасяджэнні рады пры разглядзе тых пытанняў, па якіх патрабавалася садзейнічанне буйных землеўласнікаў, прычым як пры вынясенні рашэння, так і пры яго выкананні, запрашаюцца часам і іншыя буйныя феадалы. Вучоныя адносяць прыкладна да XIVст. пачатак склікання больш шырокіх нарадаў феадалаў – пашыраннага пасяджэння рады – соймаў.
Спачатку соймы збіраліся ў асобных княствах і землях з мэтай рашэння сваіх мясцовых спраў. Умацаванне ўнутраных і знешніх эканамічных сувязяў ВКЛ, а таксама ўзмацненне працэсу цэнтралізацыі дзяржавы выклікалі неабходнасць больш шырокага прыцягнення буйных землеўласнікаў да вырашэння дзяржаўных спраў і асабліва – да больш актыўнага іх удзелу ў справе выканання рашэнняў цэнтральнай улады. У сувязі з гэтым соймы становяцца больш прадстаўнічымі і пачынаюць называцца вялікімі вальнымі соймамі.
Парадак склікання і працы сойма, а таксама яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся не нарматыўнымі прававымі актамі, а толькі звычайным правам і залежалі ад меркавання князя і яго рады. Рашэнні на сойме выносіліся, як правіла, гаспадаром і радай, а прадстаўнікі шляхты толькі інфарміраваліся аб гэтым, гэта значыць яны валодалі фактычна толькі правам дарадчага голасу. У сувязі з чым і самі соймы ў XIV – XV стст. мелі больш значэнне органа дарадчага, а не заканадаўчага. Аднак паступова сойм усе больш набывае заканадаўчыя функцыі, а з XVI ст. пераўтвараецца ў сапраўдны вышэйшы орган ВКЛ.
У гэты перыяд у склад сойма ўваходзяць вялікі князь і паны радныя як вышэйшая палата сойма, а таксама прадстаўнікі ад мясцовай шляхты, якія штогод абіраліся ад кожнага павета. Апроч таго, у працы сойма прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя біскупы, князі мясцовых княстваў, шматлікія службоўцы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама шляхціцы, якія пажадалі прыбыць на сойм, тым больш што першапачаткова запрашаліся на сойм усе феадалы.
Асаблівасцю
дзяржаўнага апарата ВКЛ з’
У сістэме вышэйшых службовых асобаў дзяржаўнага апарата важная роля належыла канцлеру, які ведаў дзяржаўнай канцылярыяй і быў захавальнікам дзяржаўнай пячаткі, без якой ні адзін нарматыўны акт не меў юрыдычнай сілы. Ен наглядаў за распрацоўкай нарматыўных актаў, актыўна ўдзельнічаў у гэтым працэсе, сачыў за ўлікам усяго ўваходнага допісу, усей карэспандэнцыі, што паступала на імя вялікага князя. У яго падпарадкаванні быў вялікі штат службовых асобаў, у тым ліку такіх важных, як яго намеснік – падканцлер, дзяржаўныя пісары, дзякі і іншыя.
Узброеныя сілы дзяржавы ўзначальваў гетман найвышэйшы. Ен не толькі камандаваў войскам і арганізоўваў абарону або ваенны паход, але ведаў пытаннямі збору войска, яго камплектавання і забеспячэння. Яму дапамагалі гетман дворны, гетман польны і іншыя асобы, падпарадкоўваліся мясцовыя харужыя і іншыя.
Усе
фінансава-гаспадарчыя пытанні
Маршалак земскі кіраваў аховай парадку ў дзяржаве і наглядаў за этыкетам пры двары вялікага князя. Ен займаўся прыемам замежных паслоў, хадайнікаў са шматлікімі скаргамі на імя вялікага князя, мог старшынстваваць на пасяджэннях вальнага сойма і рады пры адсутнасці гаспадара, валодаў, як і іншыя паны радныя, шэрагам іншых паўнамоцтваў. Фактычна гэтыя асобы з’яўляліся сваеасаблівымі міністрамі феадальнай дзяржавы, бо займаліся канкрэтнымі накірункамі дзяржаўнай дзейнасці, хаця ў цэлым яны ўсе разам сумесна з вялікім князем кіравалі дзяржавай.
У
той ці іншы перыяд часу ў склад
цэнтральнай княжацкай
Прадстаýнiкi
беларускiх знатных
родаý, прадстаýленых
у органах цэнтральнай
улады.
Леý Сапега.
Пплiтычны, грамадскi i ваенны дзеяч ВКЛ, дыпламат, мыслiцель. Паходзiý са старажытнага роду аршанскiх баяр. Нарадзiýся ý радавым маентку Астроýна. Малалетнiм яго аддалi на выхаванне ý Нясвiжскi двор Мiкалая Радзiвiла Чорнага, якi потым паслаý 13-гадовага юнака на вучобу ý Лейпцыгскi унiверсiтэт. На працягу свайго жыцця Сапега займаý самыя высокiя пасады ý ВКЛ. У 1581 г. пасля заканчэння унiверсiтэта каралеýскi пiсар пры двары Стафана Баторыя. У 1585 г. прызначаны падканцлерам ВКЛ, а ý 1589 – канцлерам. З 1621 г. вiленскi ваявода, а з 1625 г. гетман ВКЛ. На гэтых пасадах Сапега паказаý сябе як таленавiты палiтык. На апошнiм этапе Лiвонскай вайны праславiýся як ваенны дзеяч i дыпламат. Сфармiраваýшы за свой кошт гусарскi полк, ен звярнуý на сябе ýвагу паспяховымi дзеяннямi ý бiтвах пры Завалаччы, Вялiкiх Луках, пры аблозе Пскова. Пасля заканчэння вайны Сапега ýзначалiý пасольства Рэчы Паспалiтай у Маскву, дзе падпiсаý з царом Федарам Iванавiчам мiрнае пагадненне на 10 гадоý. У 1600 г. зноý ездзiý з пасольствам у Маскву, дзе з рускiм царом Барысам Гадуновым было падпiсана чарговае мiрнае пагадненне на 20 гадоý. Негледзячы на тое, што памiж Расiйскай дзяржавай i ВКЛ частымi былi ваенныя i розныя дыпламатычныя сутыкненнi i асабiстыя адносiны Сапега да Масквы не заýседы былi дружалюбнымi, пасля смерцi караля Стафана Баторыя яго апанавала думка пра аб’яднанне Рэчы Паспалiтай з Расiяй. Аб’яднанне славянскiх народаý i абранне iмi адзiнага манарха, на яго думку, спрыяла б росту iх эканамiчнага i ваеннага патэнцыялу, забяспечыла б трывалы мiр. Калi ý 1620-я гады ý межы ВКЛ уварвалiся шведы, састарэлы Сапега зноý стаý на абарону свайго краю i прыняý удзел у ваенных дзеяннях, вылучыýшы на гэтыя справы значную частку сваiх уласных сродкаý. Апошнiя гады жыцця Сапега правеý у Вiльнi, дзе актыýна займаýся ýпарадкаваннем архiваý Метрыкi ВКЛ. Памер i пахаваны ý Вiльнi ý кацеле св. Мiхаiла.
З iмем Сапегi звязана падрыхтоýка i выданне 3-га Статута ВКЛ i стварэнне ý 1581 г. Трыбунала ВКЛ. Фiласофска-прававыя погляды Сапегi значна паýплывалi на змест гэтага Статута. Пры яго выданнi Сапега змясцiý як прадмову да Статута зварот да вялiкага князя Жыгiмонта III Вазы i насельнiцтва ВКЛ, дзе абгрунтаваý неабходнасць гэтага новага збору законаý. Важнай крынiцай вывучэння сацыялагiчных поглядаý Сапегi з’яýляюцца таксама яго лiсты. Як буйны землеýласнiк ен абараняý iнтарэсы свайго класа, як чалавек вялiкай эрудыцыi i дальнабачны палiтык ен не мог не ýспрымаць тых прагрэсiýных працэсаý, што адбывалiся ý грамадстве i iдэалогii. Кампрамiс з прагрэсiýнымi iдэямi дазваляý Сапегi даволi эфектыýна праводзiць сваю галоýную лiнiю – процiборства гегеманiсцкiм намерам царквы, бо прэтэнзii духавенства на вядучую ролю ý дзяржаве выклiкалi незадаволеннасць у часткi феадалаý. Ен адстойваý права шляхты на палiтычнае панаванне i ý той жа час выступаý прыхiльнiкам унутрана адзiнай, цэнтралiзаванай, шляхецка-дэмакратычнай дзяржавы. Сапега быý перакананы, што права павiнна абараняць падданых ад злоýжыванняý з боку манарха i тым самым засцерагаць ад тыранii, а закон павiнен забяспечыць дзяржаве парадак, спакой i сацыяльны мiр. Таму лiчыý, што неабходна мець адзiны закон i для правячых вярхоý, i для падданых. Сапега выступаý як прыхiльнiк незалежнасцi i свабоды чалавека, для ýдакладнення сутносцi свабоды спасылаýся на Цыцэрона. Асаблiвую ýвагу звяртаý на тое, што паводзiны чалавека ý грамадстве павiнны вызначацца не яго ýнутранымi пажаданнямi, а ýстаноýленнымi рамкамi закону. У поглядах Сапегi на права натуральна-прававы падыход супадае з пастулатамi, што значна пазней з’явiлiся ý краiнах Заходняй Еýропы. Права ен разглядаý не як прадукт боскага адкрыцця, а дзейнасцi чалавечага розуму. Абсалютнасць i аб’ектыýнасць права, вяршэнства закону яскрава выявiлiся ý артыкулах распрацаванага iм Статута, дзе закон – «найвышэйшы вартавы ýсеагульнай свабоды».
Палiтычная i творчая дзейнасць Сапегi адбывалася ý перыяд, калi ВКЛ i Польшча знаходзiлiся ý «вечным саюзе» пад вяршэнствам адзiнага караля i сойма. Намаганнi Сапегi былi скiраваны на зябеспячэнне дзяржаýнай годнасцi i суверэнiтэту Княства i тым самым абаранялi iнтарэсы беларускага i лiтоýскага народаý. Процiдзеянне польскiм намерам выявiлася ý барацьбе супраць шэрага палажэнняý унii 1569 г., якiя прынiжалi палiтычнае i самастойнае значэнне ВКЛ. У адпаведнасцi з гэтымi палажэннямi i канстытуцыямi сойма нормы новага Статута 1588 павiнны былi адпавядаць рашэнням Люблiнскай унii. Ажыццяýляць распрацоýку Статута ý 1586 было даручана Сапеге. Яго намаганнямi, дыпламатычнымi здольнасцямi i наперакор пастанове Люблiнскага сойма ý 1588 Статут быý зацверджаны каралем Жыгiмонтам III Вазай i замацаваны пячаткай толькi ВКЛ за подпiсам Сапегi i пiсара Габрыэля Войны. Нават гэтым Сапега iмкнуýся падкрэслiць незалежнасць ВКЛ ад польскай Кароны ý справах, якiя тычылiся яго ýнутранага ýладкавання. У Статуце 1588 замацавалiся артыкулы, якiя абвяшчалi аýтаномны палiтыка-прававы статус ВКЛ ý складзе Рэчы Паспалiтай.
Прамаý удзел Сапега i ý рэфармацыйным рух. У рэлiгiйных адносiнах ен не вызначаýся паслядоýнасцю. Двойчы ен мяняý веравызнанне: спачатку перайшоý з праваслаýя ý пратэстантызм, а потым у каталiцтва. Талерантны палiтык i прыхiльнiк верацярпiмасцi, ен падтрымлiваý утварэнне унiяцкай царквы на Беларусi, але быý катэгарычным працiýнiкам гвалту i насiлля як сродкаý яе ýмацавання.
Сапега, безумоýна, быý прадстаýнiком i выразнiкам iнтарэсаý свайго асяроддзя. Яго дзейнасць аб’ектыýна спрыяла развiццю i ýмацаванню на Беларусi ý другой палове 16 ст. прагрэсiýнай свецкай сацыяльна-палiтычнай думкi. [4, с. 367]
Астафiй Валовiч.
Дзяржаýны i грамадсi дзеяч ВКЛ, гуманiст, мецэнат-асветнiк. Нарадзiýся на Гродзеншчыне. Паходзiý са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Першапачатковую добрую адукацыю атрымаý у бацькаýскiм доме. Потым вучыýся ý адным з нямецкiх пратэстанцкiх унiверсiтэтаý, есць звесткi, што скончыý Падуанскi унiверсiтэт. У 1540-я гады служыý сакратаром у вiленскага ваяводы Яна Глябовiча. У 1552 г. ажанiýся з Фядорай, дачкой Сапегi. Пасада маршалка дворнага дала яму права ýвайсцi ý склад гаспадарскай рады. У 1552 г. каралеýскi пiсар. У 1553 г. Валовiч з полацкiм намеснiкам Давойнам i крамянецкiм старостам, пiсарам Сямашкам быý пасланы ý Маскву, каб заключыць мiрнае пагадненне.
У час перагавораý дэлегацыя ВКЛ рашуча выступiла супраць iмперскiх прэтэнзiй Iвана IV Грознага называцца «царом усяе Русi», г. зн. не толькi рускiх, але беларускiх i ýкраiнскiх зямель. Валовiч i яго паплечнiкi даказвалi, што не толькi Смаленск, але Ноýгарад, Пскоý, Вялiкiя Лукi i iншыя гарады спакон веку належалi ВКЛ. Нягледзячы на супярэчнасцi, 12.9.1553 было падпiсана перамiр’е да 25.3.1556. Як узнагароду за гэта Валоýскi атрымаý ад Жыгiмонта II Аýгуста Магiлеýскае староства. За паслугi каралеве Боне Сфорца ý правядзеннi аграрнай рэформы Васлоýскi атрымаý Усвяцкае i Езярышчанскае староствы. У 1558 г. разам са сваiм аднаверцам, евангелiкам-рэфарматарам, вiленскiм ваяводам Радзiвiлам Чорным Валовiч веý перагаворы з маскоýскiм паслом Алферавым, пераконваючы апошняга ý неабходнасцi мiру памiж Рускай i Беларуска-Лiтоýскай дзяржавы, саюзу хрысцiянскiх народаý супраць Крымскага ханства i Турцыi. Але Iван IV у 1558 г. паслаý свае войска на заваеву Iнфлянтаý. У вынiку ýзнiкла рэальная панроза суверэнiтэту Беларуска-Лiтоýская дзяржава, бо на падставе пагаднення з Iнфлянтамi ý лiстападзе 1559 г. туды быý накiраваны корпус на чале з Хадкевiчам i Зяновiчам. Усведамляючы, да чаго можа прывесцi гэты канфлiкт, дальнабачны Валовiч усяляк iмкнуýся яго нейтралiзаваць. У Маскву з мiрнай мiсiяй прыбыý велiкакняжацкi пасол Валадковiч, якi перадаý Адашову, што «вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл ды велiкакняжацкi пiсар Валовiч моцна стаяць на тым, каб мiж нашымi гаспадарамi панавалi мiр i згода». Падтрымлiваючы намер Iвана IV узяць шлюб з сястрой Жыгiмонта II, Валовiч абумоýлiваý гэту акцыю падпiсаннем «вечнага мiру» i захаваннем правоý ВКЛ на Iнфлянты. Аднак Iван IV, якi здолеýуладзiць канфлiкт са швецыяй, узнавiý вайну. ВКЛ вымушана было ý 1562 г. уступiць у вайну з Маскоýскай дзяржавай, якая ý хуткiм часе захапiла Вiцебск, Оршу, Дуброýна, Копысь, Шклоý, а 13.2.1563 – i Полацк. Зацяжная Лiвонская вайна востра паставiла пытанне пра дзяржаýную унiю ВКЛ з Польшчай. Памiж беларускiмi i лiтоýскiмi магнатамi, з аднаго боку, i польскiмi феадаламi, з другога, разгарнулiся спрэчкi наконт прынцыпаý аб’яднання. Разам з Радзiвiлам Чорным, Хадкевiчам i iншымi Валовiч быý сярод лiдэраý беларуска-лiтоýскай апазiцыi, якая намагалася максiмальна захаваць асноýныя атрыбуты дзяржаýнай незалежнасцi Беларуска-Лiтоýскай дзяржавы ý складзе Рэчы Паспалiтай. На вальным сойме 1569 г. у Люблiне Валовiч з iншымi членамi дэлегацыi прапанавалi «Праект унii» з 15 артыкулаý, якiя гарантавалi адносную незалежнасць ВКЛ. Аднак польскiя магнаты i шляхта настойвалi на ýтварэннi дзяржавы, што i было зафiксавана ý заключным «Акце аб унii». У далейшым Валовiч прыкладаý шмат намаганняý, каб аднавiць некаторыя яго пункты.
Актыýны ýдзел ен прымаý у аграрнай, судова-адмiнiстрацыйнай i iншых рэформах 1550 - 1560-х гадоý. Валовiч разам з юрыстамi Ратондусам i Раiзiем рыхтаваý 2-е выданне Статута ВКЛ, зацверджаннага 1.3.1566 на Вiленскiм вальным сойме. Па яго прапанове ý тэкст Статута быý уключаны артыкул, якiм «загранiчнiкам» (перш за ýсе мелiся на ýвазе феадалы Польшчы) забаранялася набываць землi i займаць дзяржаýныя пасады ý межах ВКЛ. З 1561 г. Валовiч займаý пасады маршалка дворнага, падскарбiя земскага, падканцлера. Па яго iнiцыятыве на мiрныя перагаворы ý Маскву былi накiраваны 2 пасольствы. У складзе велiкакняжацкай дэлегацыi Валовiч прымаý удзел у выбарах новага караля Генрыха Валуа. У 1576 г. каралем i вялiкiм князем стаý Стафан Баторый, што прынесла ВКЛ значныя палiтычныя i ваенныя поспехi i карэнны пералом у Лiвонскай вайне. Актыýны ýдзел прымаý Валовiч у ваенных дзеяннях, у прыватнасцi ý вызваленнi Полацка, узяццi Вялiкiх Лук. Разам з Сапегам ен стварыý у 1581 г. Трыбунал.
Валовiч – адна з найбольш выдатных постацей у беларускай гiсторыi другой паловы 16 ст.: памяркоýны i разважлiвы дзяржаýны дзеяч, тонкi дыпламат, рэфарматар, мецэнат-асветнiк, талэрантны чалавек, хоць сам быý кальвiнiст i застаýся верным гэтаму веравызванню да смерцi. Ен шмат зрабiý для пашырэння на роднай зямлi адукацыi, ведаý, кнiгадрукавання.
Памер
у канцы 1587 г i пахаваны ý Сiдранах «в склепе
мурованом» побач з евангелiсцка-рэфармацкiм
зборам. [4, с. 84]
Сiстэма
мясцовага кiравання.
Магдэбургскае права.
Сістэма мясцовага кіравання і рэформа адміністрацыйнага ладу.
Большасць старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў і пасля ўваходжання іх у склад Вялікага княства Літоўскага захоўваліся як адносна самастойныя адміністрацыйныя адзінкі са сваімі ўласнымі органамі кіравання. Паступова на працягу XIV – XV стст. гэтыя княствы пераўтвараюцца ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, воласці, дзяржанні, а мясцовыя князі замяняюцца больш залежнымі ад вярхоўнай улады службовымі асобамі.
На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ - пажыццёва прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.