Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя
МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ИНСТИТУТ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ»
КАФЕДРА
ФИЛОСОФИИ И ИСТОРИИ
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па “Гісторыі Беларусі” на тэму №
5 “Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай
палове XVI стагоддзя”
Выполнила: Студентка I курса, з/о ОФКТ 017 группы
Логан
Наталья Александровна
Минск 2011
Уводзіны:
1. Унутраная і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога.
2. Ваенная і палітычная дейнасць М.Л. Глінскага і К.І. Астрожскага.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В) кадыфікацыя заканадаўства і развіцце судовай сістэмы.
4.
Дайце вызначэнне наступных паняццяў:
саслоўна-прадстаўнічая манархія, статут,
Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер.
1.
Унутраная і знешняя
палітыка у часы кіравання
князеў Казіміра, Аляксандра
і Жыгімонта I Старога.
У 1440 г. у ВКЛ адбыўся дзяржаўны пераварот, падрыхтаваны з удзелам прадстаўнікоў праваслаўнай знаці на чале з валынскімі князямі Іванам і Апяксандрам Чартарыйскімі. Жыгімонт быў забіты, а вялікім князем пры падтрымцы літоўскіх феадалаў стаў сын Ягайлы — Казімір, пазней польскі сейм выбраў яго каралём. Казімір Ягелончык (вялікі князь у 1440-1492 гг.) адразу ліквідаваў унію з Польшчай і пачаў замацоўваць вялікакняжскую ўладу ўнутры ВКЛ, значна падарваную пад час супрацьстаяння Жыгімонта і Свідрыгайлы. Дзеля гэтага ліквідаваў некаторые ўдзельные княствы, пакараў сваіх ворагаў. За Вялікім княствам замацаваў канчаткова Жамойцію, а так сама Валынь. У 1447 г. Казіміра выбралі польскім каралём, такім чынам аднавілася персанальная ўнія паміж краінамі. Палякі патрабавалі аддаць ім Валынь і Падолле. За гатоўнасць зрабіць гэты падарунак супраць Казіміра была арганізавана змова на чале з праваслаўнымі князямі Міхаілам Алелькавічам, Федарам Бельскім (нашчадкі Альгерда) і Іванам Гальшанскім. У 1481 г. змова была раскрыта і галоўныя ўдзельнікі пакараныя смерцю. Гэта палажыла пачатак эміграцыі праваслаўнай знаці з ВКЛ ў Маскоўскую дзяржаву.
У 1447 г. Казімір выдаў Прывілей, значна пашыраўшы правы феадалаў на зямельную маёмасць і паклаўшы пачатак юрыдычнага афармлення рыгонніцтва ў ВКЛ. У 14 артыкулах былі замацаваны наступныя асноўныя правы феадалаў і абавязкі вялікага князя:
- гарантавалася асабістая свабода і недатыкальнасць усіх феадалаў;
- дазваляўся свабодны выезд за мяжу, акрамя пераходу на бок непрыяцеля;
- давалася права на свабодны продаж, абмен і перадачу па спадчыне маенткаў;
- сяляне баярскіх маёнткаў вызваляліся ад дзяржаўных натуральных і грашовых павіннасцяў (акрамя стацый на ўтрыманне войска і рамонту замкаў);
- феадалы атрымалі права судзіць сваіх сялян і сялян навакольных весак;
- вялікі князь і феадалы абяцалі не прымаць сялян-уцекачоў у сваіх маёнтках, а вяртаць іх да сваіх паноў;
- вялікі князь абяцаў даваць дзяржаўныя пасады толькі ўраджэнцам ВКЛ, бараніць незалежнасць Княства.
Прывілей значна ўзмацніў эканамічны стан феадалаў, што мела наступствам узвышэнне іх палітычнай ролі. Некаторыя палажэнні Прывілея 1447 г. знайшлі працяг у Судзебніке Казіміра 1468 г.
Па сутнасці, Судзебнік – першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права ў ВКЛ – устанавіў адзіныя для ўсёй дзяржавы нормы пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці. Судзебнік быў напісаны на беларускай мове і складаў перапрацаваныя нормы звычаёвага беларускага права.
У знешняй палітыке Казіміра былі і дасягненні, і памылкі. Так, заснаванае пры яго падтрымке ў 1443 г., Крымскае ханства хутка стала васалам Турцыі (1475 г.) і пачало рабаваць землі Украіны і Паўдневай Беларусі. У адносінах з Масквой пасля падпісання дагавора 1449 г. (з Васілем II) спыніліся сутычкі. Па дагавору “Русь” была падзелена – за Масквой прызнавалася права на Пскоў і Ноўгарад, за ВКЛ – права на Смаленск і Мцэнск. Значнай перамогай яго палітыкі было канчатковае падпарадкаванне беларускіх праваслаўных епархій канстантынопальскаму патрыярху (1458 г.). Але Казімір (як польскі кароль) часта адцягваў увагу на польскія справы, таму шмат яго намаганняў не былі завершаны ці пацярпелі няўдачу. Тым не менш, яго 52-гадовае княжанне было не толькі самым працяглым, але стабільным і спакойным для княства.
У 1492 г. вялікім князем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.). Але паны паставілі перад Аляксандрам умовы – князь павінен ўсе найважнейшыя справы разглядаць толькі з панамі-радай. Гэтыя патрабаванні былі замацаваныя Аляксандрам у Прывілеі 1492 г. Яго асноўныя палажэнні ўтрымліваліся ў 33 артыкулах:
падцвярджаліся прынцыпы ранейшых вялікакняскіх прывілеяў;
гарантавалася захаванне незалежнасці Княства;
было юрыдычна аформлена месца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;
вялікі князь мог разглядаць важнейшыя справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў, найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князь не меў моцы;
у выпадку адсутнасці князя на тэрыторыі княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралём польскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;
былі акрэслены прынцыпы, па якім асобы прызначаліся на дзяржаўныя пасады і пазбаўляліся іх.
У 1501 г. Аляксандра выбралі на пасаду караля Польшчы, гэтым аднавілася персанальная ўнія паміж дзяржавамі. Яе аднаўленне было замацавана Мельніцкім актам 1501 г. Палякі скарысталіся няўдачамі ВКЛ у вайне з Масквой, таму па ўмовах Мельніцкага акта адмяняліся асобныя выбары вялікага князя ў Вільні, адзіным манархам павінен быць кароль, выбраны на агульным сейме. Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнай унутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныя пасады. Разам з тым, Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501 г. усталяваць вяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва акта былі часовай уступкай польскім магнатам. Першымі былі незадаволены феадалы княства, і ў 1505 г. акт быў адменены сеймам ВКЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілей адмянілі так сама ў 1505 г. на Радамскім сейме. Але Радамская канстытуцыя 1505 г., якая атрымала назву “нічога новага” – nihil novi – не толькі скасавала ў Польшчы Мельніцкі прывілей, але і значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчы была аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае значэнне атрымала права liberum veto, якое паралізавала працу сеймаў. У той жа час у ВКЛ шляхта яшчэ не атрымала такіх шырокіх правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у склад якой уваходзілі буйныя феадалы – магнаты. Шляхта ВКЛ пачала барацьбу за ўраўнаванне сваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.
Калі вялікі князь паціху страчваў уладу, дзяржава пачала страчваць тэрыторыю. У 1492-1494 гг. адбылася вайна паміж Масквой і ВКЛ. У выніку яе княства страціла Вяземскае княста і частку Вярхоўскіх княстваў (па рацэ Вугра). Шлюб Аляксанра з Аленай, дачкой Івана III, не выратаваў княства ад далейшага наступлення Масквы. У 1500-1503 гг. пад час вайны з Масквой адбылася бітва на Вядрошы 1500 г., у якой пацярпеў паразу гетман Канстанцін Астрожскі. Маскоўскія войскі спусташылі значную частку беларускіх зямель княства. Па ўмовах перамір’я да Масквы адышлі значныя тэрыторыі на ўсходзе з гарадамі Чарнігавам, Гомелем, Бельскам, нават частка Мсціслаўскага княства. Адначасова на княства нападалі крымскія татары (даходзілі да Наваградка), што рабавалі гарады і вескі і ўводзілі на рабскія рынкі шматтысячныя палоны. Дзякуючы рашучасці і мужнасці Міхаіла Глінскага, што ўзначаліў 7-мі тысячнае войска беларускіх баяр, падчас чарговага нападу на беларускія землі, татарскае войска было ўшчэнт разбіта пад Клецкам у 1506 г., каля 40 тысяч палонных вызвалена. Пасля такой паразы татары на беларускія землі больш не заходзілі.
Пад час кіравання Аляксандра, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі, у барацьбе за роль галоўнага збіральніка ўсходнеславянскіх зямель перамагае Масква. Супрацьстаянне Масквы і Вільні будзе працягвацца некалькі стагоддзяў і ў выніку, так ці інакш, прывядзе да падзення ВКЛ. Адначасова паслабляецца вялікакняжская ўлада, узрастае палітычная роля феадалаў і шляхты, што з цягам часу прывядзе да росту міжусобіц і анархіі ўнутры дзяржавы.
Малодшы брат Аляксандра Жыгімонт I Стары (вялікі князь у 1506 – 1548 гг.) быў амаль адначасова выбраны і вялікім князем і каралём, гэта захавала персанальную ўнію паміж ВКЛ і Польшчай. Аднак весці войны супраць Масквы княству прыйшлося аднаму. Жыгімонт паабяцаў феадалам княства вярнуць землі, страчаныя ў дзвух папярэдніх войнах з Масквой. У адказ на яго ўльтыматум, маскоўскі князь Васіль III у 1507 г. пачаў ваенныя дзеянні (вайна 1507-1508 гг.). Конныя маскоўскія атрады паспелі зайсці глыбока на тэрыторыю княства, пакуль было сабрана паспалітае рушэнне – войска ВКЛ. Тады маскоўскія войскі адышлі назад. Другі этап вайны быў звязаны з мяцяжом Глінскіх 1508 г. Падставай да мяцежа стала страта Глінскімі ўплыву на дзяржаўныя справы ў ВКЛ пасля абрання Жыгімонта вялікім князем. Калі пры Аляксандры Глінскі быў самай уплывовай асобай княства, то зараз яго адцясніў ваявода трокскі Ян Забярэзінскі. Да того, Глінскія былі прыхільнікамі незалежнасці ВКЛ, а Забярэзінскі выступаў за ўнію з Польшчай. Міхаіл Глінскі, яго браты Іван і Васіль сабралі атрад паплечнікаў і выступілі супраць вялікакняжскай улады. Асноўныя мэты мяцежа – аднавіць асабістую ўладу, узмацніць незалежнасць княства ад Польшчы. Выступленнем Глінскіх скарысталіся крымскі хан Менглі-Гірэй і маскоўскі князь Васіль ІІІ. З апошнім Міхаіл Глінскі заключыў пагадненне аб сумесных дзеяннях. Глінскі абапіраўся на свае вялікія ўладанні з цэнтрамі ў Мазыры і Тураве, але беларускае баярства не падтрымала братоў. Сумесныя дзеянні з рускай арміяй не мелі поспеху (не ўдалося захапіць Мінск). Мяцеж не меў поспеху, але дзякуючы яму Васіль ІІІ заключыў з Жыгімонтам спрыяльны для сябе “вечны мір” (1508 г.). Згодна з ім за Масквой замацоўваліся ўсе землі, захопленыя раней, Глінскія атрымалі права ад’ехаць на службу ў Маскву, абодвы бакі дамовіліся разам выступаць супраць крымскіх татар.
“Вечны мір” хутка скончыўся, новая вайна Масквы і ВКЛ распачалася ў 1512 г. (вайна 1512-1522 гг.). Галоўнай мэтай Масквы быў захоп Смаленска і ўсходніх беларускіх земляў. Масква правяла значную дыпламатычную падрыхтоўку да вайны, была створана кааліцыя з Свяшчэннай Рымскай імперыяй і некаторых еўрапейскіх краін супраць Польшчы і ВКЛ. Таму пачатак вайны для Масквы быў удалы, у жніўні 1514 г. яе армія захапіла Смаленск і стала хутка прадвігацца на беларускія землі. Наступленне было спынена 8 снежня 1514 г. у выніку пераможнай для ВКЛ Аршанскай бітвы (войскам ВКЛ кіраваў гетман Канстанцін Астрожскі). Але Астрожскі не здолеў адабраць захоплены Смаленск. Вайна прыняла зацяжны характар, маскоўскія атрады разбуралі беларускія тэрыторыі, войска ВКЛ асаджала рускія гарады. Спроба заключыць мір у 1517 г. правалілася, і толькі ў 1522 г. падпісалі перамір’е на 5 год. Смаленск заставаўся за Масквой, а ў ВКЛ заставаўся вялікі “маскоўскі палон”.
Наступная вайна з Масквой (1534-1537 гг.) была распачата Вялікім княствам пасля смерці Васіля ІІІ з надзеяй вярнуць страчаныя тэрыторыі. Але ўрад малалетняга Івана IV добра падрыхтаваўся да нападу. Наступленне войска ВКЛ было адбіта, за княствам застаўся толькі захоплены ў ліпені 1535 г. Гомель. Маскоўскае войска паваявала Падзвінне і Падняпроў’е, асобныя атрады даходзілі да Браслава і Навагрудка. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводы пабудавалі замкі Завалач і Себеж, якія войска княства ўзяць не змагло. Бакі замірыліся ў 1537 г. на наступных умовах: за ВКЛ заставаўся Гомель з прылеглай тэрыторыяй, за Масквой – Себеж і Завалоч. У іншым мяжа не змянялася.
Больш паспяхова шла барацьба супраць крымскіх татар. У 1524 і 1545 гг. войска княства бралі штурмам турэцкую крэпасць Ачакаў, а ў 1527 г. на Украіне ў Альшаніцкай бітве былі ўшчэнт разбітыя татарскія атрады. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі казацкія загоны. Яны былі створаны па загаду Жыгімонта з казакаў Запарожскай Сечы для абароны паўднёвых межаў дзяржавы.
Ва ўнутранай палітыцы кароль і вялікі князь Жыгімонт I Стары спрабавалі ўзмацніць дзяржаўную ўладу, вярнуць некаторыя дзяржаўныя маёнткі, правесці ваенную і грашовую рэформы, але гэтыя намаганні вызвалі рэзкую незадаволенасць феадалаў, а ў Польшчы, нават, пачаўся мяцеж – так званая “курыная вайна” 1537 г., у выніку якой польская шляхта поўнасцю была ўраўняна ў правах з магнатамі. Гэта стала прыкладам і для шляхты ВКЛ, якая такіх праў пакуль не мела.
Відавочных поспехаў дасягнула ў княстве развіццё розных відаў права. Таму ў 1520-я гг. была праведзена сістэматызацыя і кадыфікацыя права ВКЛ, што мела вынікам выданне Статута ВКЛ у 1529 г. Па сутнасці, з выданнем Статута была праведзена судовая рэформа. Некаторыя прынцыпы судовага права па Статуту 1529 г.:
абвяшчалася адзінства права на тэрыторыі княства;
абвяшчаўся прыярытэт пісанага права над звычаёвым;
уводзіўся
прынцып публічнасці
ніхто не можа адказваць за злачынства, зробленае іншай асобай;
пакаранне можа быць устанолена толькі па суду.
Але гэтыя прынцыпы датычыліся галоўным чынам толькі феадалаў, бяспраў’е простых людзей толькі ўзмацнілася.
Адначасова
з прыняццем Статута, ў 1529 г. вялікім
князем быў выбраны малалетні сын Жыгімонта
І Старога – Жыгімонт ІІ Аўгуст. Але ўладу
ў княстве ён атрымаў значна пазней –
толькі ў 1544 г. Значную ролю ў гэтай перадачы
ўлады па спадчыне адыграла жонка Жыгімонта
Старога – Бона Сфорца.
2.
Ваенная і палітычная
дейнасць М.Л. Глінскага
і К.І. Астрожскага.
Сведчаннем напружанасці і нестабільнасці ўнутрыпалітычнага жыцця ў ВКЛ у гэты час з'явілася і такая падзея, як паўстанне М.Глінскага. Яно адбылося ў 1508 годзе і ахапіла значную тэрыторыю Княства, галоўным чынам беларускія і ўкраінскія землі. Ёсць падставы сцвярджаць, што паўстанне М.Глінскага —самае буйнае ваенна-палітычнае выступленне ў ВКЛ пасля феадальнай вайны 30-х гадоў ХV стагоддзя. Міхаіл Глінскі быў вядомы дзяржаўны дзеяч і, як адзначае М.Доўнар-Запольскі, адзін з самых адукаваных людзей свайго часу. Гэту адукацыю ён атрымаў, пабыўшы за мяжою, у еўрапейскіх краінах. У Княстве М.Глінскі не толькі займаў высокія дзяржаўныя пасады, але і карыстаўся асабістай дружбаю вялікага князя Аляксандра Казіміравіча, да якога быў прыбліжаны. Тады ён практычна быў кіраўніком дзяржавы, першай асобай у Княстве.
Аднак, пасля смерці Аляксандра, М.Глінскі быў адхілены ад вялікакняжацкага двара і трапіў у няміласць да новага гаспадара, што, як лічаць некаторыя гісторыкі, і стала прычынай яго незадаволенасці, а значыць, і паўстання, якое ён узначаліў.
Безумоўна, асабістыя крыўды адыгралі сваю ролю. Але прычыны паўстання нельга звесці толькі да гэтага, яны знаходзіліся глыбей і звязаны былі з тымі супярэчнасцямі, якія ўжо даўно існавалі ўнутры пануючага класа ВКЛ.
Перш за ўсё супярзчнасцямі паміж феадаламі-праваслаўнымі і феадаламі-католікамі. М.Глінскі добра ведаў настроі праваслаўных феадалаў т.зв. "рускіх зямель" Княства і разлічваў, што яго выступленне будзе падтрымана імі. ды і не толькі імі, але і больш шырокімі слаямі насельніцтва гэтых зямель. Разлічваў ён і на дапамогу Масквы, з прадстаўнікамі якой уступіў у перамовы.
Ужо сучаснікі адзначалі, што М.Глінскі задумаў стварыць самастойнае княства на былых старажытнарускіх землях, якія ўваходзілі тады ў склад ВКЛ і ўзначаліць яго. Польскі храніст ХVІ стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі пісаў, што М.Глінскі спадзяваўся "узнавіць Вялікае княства ад Літвы да Русі і адрадзіць Кіеўскую манархію". Па-сутнасці, ставілася мэта, якой дабіваліся і прыхільнікі князя Свідрыгайлы ў 30-я гады ХV стагоддзя пад час грамадзянскай ці феадальнай вайны, аб якой гаварылася раней.
Паўстанне пачалося на поўдні Беларусі, дзе ў Глінскага былі буйныя маёнткі. Цэнтрам яго стаў горад Тураў. Адсюль Глінскі са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляе "Хроніка Літоўская і Жамойцкая", "Мозыр взял и своим людям осадил". У хуткім часе на бок М.Глінскага перайшлі многія князі паўднёва-усходніх і ўсходніх раёнаў Беларусі. Летапісец адзначыў, што "пристали те ж до него княжата Друцкие и князь Михаил Мстиславский з замков своим, той з Друцким, а сей Мстиславский, тактеж и оршанцы, Кричев, Гомель поддались яму". Потым М.Глінскі, сумесна з маскоўскім войскам, узяў у аблогу Мінск, распачаліся ваенныя дзеянні і пад Слуцкам, Новагародкам і іншымі гарадамі.
Аднак гэтыя поспехі насілі часовы характар, М.Глінскаму так і не ўдалося здзейсніць пастаўленыя мэты. Ён пацярпеў няўдачу, вымушаны быў пакінуць ВКЛ і перайсці на службу да маскоўскага князя.
Трэба заўважыць, што ў гістарычнай літаратуры выступленне М.Глінскага ацэньваецца неадназначна, а ў савецкай гісторыяграфіі яно ўвогуле ідэалізавалася, падавалася як найбольш яскравы прыклад барацьбы беларускага народа супраць літоўскага прыгнёту, за ўз'яднанне з Расіяй.
У
сучасных гістарычных працах пры
аналізе паўстання М.Глінскага
вылучаюцца два моманты. Па-першае,
у паўстанні Глінскага
Неабходна падкрэсліць, што паўстанне Глінскага, як і ўсе іншыя па-пярэднія канфлікты, не было безвыніковай з'явай. Вярхоўная ўлада ўсё больш усведамляла неабходнасць вырашэння пытанняў, якія ўзнімаліся праваслаўнай знаццю усходне-славянскіх зямель Княства. Вось чаму яна не абмежавалася толькі пакараннем удзельнікаў паўстання М.Глінскага, але і прыняла меры па дзяржаўна-палітычнай кансалідацыі грамадства, ліквідацыі каранёў сепаратызму ў Княстве. Гэта асабліва стала актуальным, відавочным у сувязі з абвастрэннем суперніцтва з Маскоўскаю дзяржавай.
Аналіз палітыкі вялікакняжацкага ўрада з канца ХV — пачатку ХVІ стагоддзя, зроблены гісторыкамі, паказвае, што менавіта з таго часу ён актыўна садзейнічаў умацаванню як эканамічных, так і палітычных пазіцый феадалаў рускай часткі дзяржавы. Так, з канца ХV стагоддзя значна пашыраюцца зямельныя ўладанні гэтых феадалаў, асабліва знаці, галоўным чынам за кошт вялікакняжацкіх падараванняў. Яе прадстаўнікі пачалі шырэй прыцягвацца і да кіравання дзяржавай і, ў прыватнасці, да ўдзелу ў рабоце вышэйшага органа дзяржэўнай улады — гаспадарскай Рады. У першай палове ХV стагоддзя іх колькасць, па падліках А.Грыцкевіча, фактычна зраўнялася з колькасцю літоўскіх феадалаў, а ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя дасягнула дзвюх трэцей агульнага складу паноў рады. Прадстаўнікі усходніх зямель Княства меліся нават у складзе найвышэйшай ці пярэдняй Рады, этнічную і каталіцкую чысціню якой асабліва ахоўвала літоўская арыстакратыя. У канцы ХV— першай палове ХVІ стагоддзя сярод палітычнай эліты Княства мы знаходзім прадстаўнікоў такіх вядомых і буйных феадальных родаў беларускага краю, як Глебавічы, Іллінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храптовічы, Друцкія, Солтаны. Багавіцінавічы, Адзінцэвічы і іншыя.
Выхадцы з беларускіх і іншых усходне-славянскіх зямель сталі займаць і важныя адміністрацыйныя пасады ў Княстве. Напрыклад, вядомы тады праваслаўны князь К.Астрожскі з 1522 па 1529 год займаў пасаду трокскага ваяводы, што дазволіла яму сесці на першае месца раднай "лавіцы". У гістарычнай літаратуры прыводзіцца і такі факт, што з 20 назначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў, якія адбыліся за перыяд з канца ХІV стагоддзя па 1569 год, 14 прыходзілася на час пасля 1500 г.
Так
што вялікакняжацкі ўрад зрабіў неабходныя
вывады з паўстання М.Глінскага, а гэта
значыць, што працяглая барацьба, якую
вялі праваслаўныя феадалы "рускіх"
зямель ВКЛ за палітычнае раўнапраў’е
з літоўска-каталіцкай арыстакратыяй,
закончылася іх перамогай. Гэта перамога
была замацавана і юрыдычна вялікакняжацкім
прывілеем 1563 г., які адмяніў артыкул 9
Гарадзельскай пастановы. Хоць дадзены
артыкул і раней ужо фактычна не дзейнічаў,
з выданнем прывілея 1563 г. былі ліквідаваны
і фармальна-прававыя абмежаванні палітычных
правоў феадалаў па этнічна-рэлігійных
прыкметах. У прывілеі адзначалася што
з гэтага часу “достоинства и преложеньства
всякие, и до рады нашое на урады дворные
и земския, не только подданые костелу
римскому... обираны и прекладаны быти
мають, але одинаково и заровно вси рыцерского
стану з народу шляхетского люди и годности
своее, от нас, гоподаря, на месца зацные
и преложеньства з ласки нашое браны быти
иають”.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В)
кадыфікацыя заканадаўства
і развіцце судовай
сістэмы.
Трэба адразу падкрэсліць, што па сваім дзяржаўна-палітычным ладзе Вялікае княства Літоўскае істотна не адрознівалася ад большасці еўрапейскіх краін, хоць і мела пэўныя асаблівасці. Гэта была феадальная слабацэнтралізаваная манархія, і ўся сістэма органаў улады і суда ў ёй будавалася на агульных прынцыпах феадальнага права.
Манархічны лад ВКЛ увасабляўся кіраўніком дзяржавы — вялікім князем ці гаспадаром, як яго тут называлі. Праўда, некаторыя з князёў лічылі сябе каралямі. Так, першым такі тытул пачаў насіць князь Міндоўг, (у грамаце 1254 г. ён названы "кароль Літвы"); гэты тытул ён атрымаў у 1252 або 1253 годзе ад рымскага папы, калі перайшоў у каталіцтва. Называў сябе каралём і Гедымін, дамагаўся гэтага тытула таксама Вітаўт. Але пераважаючай была назва галавы дзяржавы — вялікі князь ці гаспадар.
Па-рознаму называлася і сама дзяржава. Па пісьмовых крыніцах вядомы такія яе назвы, як вялікае княства, гаспадарства, іншы раз называлі дзяржаву панствам, рэччу паспалітай. Як адзначае Я.Юхо, у кожную гэту назву ўкладваўся пэўны сэнс і яны мелі свае адценні. Так, у назве "вялікае княства" падкрэслівалася велічыня тэрыторыі і форма ўлады ў дзяржаве. У назве "гаспадарства" рабіўся акцэнт на тое, што гэта асабістае валоданне вялікага князя-гаспадара. У тэрміне "панства" адлюстроўваліся ўладарныя паўнамоцтвы магнатаў і шляхты (паноў), якія сумесна з вялікім князем былі гаспадарамі дзяржавы. У тэрмін "рэч паспалітая" ўкладвалася разуменне дзяржавы як агульнай справы, агульных інтарэсаў і агульнага дабрабыту. Гэты тэрмін з'яўляўся даслоўным пераводам на беларускую мову лацінскага паняцця ''рэспубліка". Рэч паспалітая, адзначаюць гісторыкі, ужывалася ў той час і ў значэніні “грамадства'', аднак выкарыстоўвалася гэта назва тады рэдка. Найбольш пашырынымі, распаўсюджанымі былі назвы дзяржавы — вялікае княства і гаспадарства.
Вялікаму князю як галаве дзяржавы належылі шырокія правы як у сферы ўнутрыпалітычнага, так і знешнепалітычнага жыцця. Ён узначальваў усё кіраўніцтва дзяржавай, з'яўляўся найвышэйшым суддзёй, галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны.
Аднак, і гэта трэба падкрэсліць, улада вялікага князя літоўскага не была абсалютнай, яна абмяжоўвалася вярхамі феадальнага класа, прычым вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў пануючай дынастыі і, у прыватнасці, з прадстаўнікоў дому Гедымінавічаў.
Вучоныя ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што хоць ВКЛ, як і Маскоўскае княства, і стала пераемніцай дзяржаўна-прававой сістэмы, якая склалася ў старажытнарускі перыяд, на працягу XIII—XVI стагоддзяў у ім усталяваўся палітычны рэжым, які істотна адрозніваўся ад Маскоўскага, дзе панавала самаўладдзе цара. Гэты рэжым многія гісторыкі называлі канстытуцыйным, падкрэсліваючы тым самым важную ролю ў Княстве права, закона, а таксама тых дзяржаўных устаноў ці органаў, якія дзейнічалі тут і абмяжоўвалі ўладу вялікага князя.
A) афармленне такiх органаў улады як рада i сейм, iх функцыi;
У ліку такіх органаў перш за ўсё трэба назваць гаспадарскую Раду або паны-раду. На першых парах свайго існавання гаспадарская Рада выступала ў якасці дарадчага органа пры вялікім князі, "была, — як адзначаў М.Доўнар-Запольскі. —яго княжацкай думай, такой самай радай, якая была пры ўдзельных князях і якая дзейшчала ў найстаражытнейшы перыяд з самага пачатку складвання рускай дзяржавы". Але паступова значэнне Рады ў справе кіравання дзяржавай узрастала і ўжо ў XIV стагоддзі яна пераўтварылася ў цэнтральны дзяржаўна-палітычны інстытут, які ў значнай ступені абмяжоўваў і ўладу самога вялікага князя
Аб узросшай ролі Рады сведчыць той факт, што менавіта яна вырашала пытанні, звязаныя з выбраннем вялікага князя. Так, са згоды паноў-радных Віцень стаў вялікім кпязем літоўскім, з іх згоды пасля смерці Альгерда на вялікакняжацкі прастол уступіў Ягайла. Узмацненню ролі Рады садзейнічалі і самі князі, якія выдалі шэраг прывілеяў юрыдычна замацаваўшых яе правы (напрыклад прывілеі 1432 і 1506 гадоў). Аналіз гістарычных крыніц, якія тычацца Рады, сведчыць, што кампетэнцыя яе была вельмі шырокай і разам з тым не зусім акрэсленай.
У склад Рады уваходзiлi прадстаўленыя асобы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады з ліку буйных феадалаў і бліжэйшых родзічаў вялікага князя. Гэта — канцлер ВКЛ, ваяводы і кашталяны віленскія, трокскія, некаторыя іншыя ваяводы, старасты жамойцкі і луцкі, гетман, падскарбі земскі, маршалак земскі, другія дзяржаўныя ўрадаўцы, а таксама віленскі каталіцкі біскуп і некаторыя іншыя каталіцкія біскупы (жамойцкі, кіеўскі, луцкі). У рабоце Рады маглі прымаць удзел і буйнейшыя князі па запрашэнню гаспадара.
Трэба заўважыць, што колькасць паноў-радных не была пастаяннай. Так, пры Гедыміне яна налічвала прыкладна 20 чалавек, у XV— першай палове XVI стагоддзяў, да рэформы 1565 г., у яе ўваходзіла 45 чалавек, а пасля гэчай рэформы, калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, паноў-радных стала 65. Усе яны сядзелі на т.зв. лавіцах, ад першай да апошняй, у адпаведнасці з важнасцю займаемай пасады. Дарэчы, так было і ў Баярскай думе, якая дзейнічала ў Расіі.
Аналіз дзейнасці гаспадарскай Рады паказвае, што ў поўным складзе яна збіралася рэдка, толькі для вырашэння найважнейшых спраў, а ўсе бягучыя справы вялікі князь звычайна вырашаў з удзелам найбольш блізкіх саноўнікаў, якія знаходзіліся побач з ім. Менавіта з іх утварылася т.зв. Найвышэйшая або Тайная рада.
У сваю чаргу з Найвышэйшай (Тайнай) рады вылучылася Пярэдняя рада ("першая лавіца"), у склад якой уваходзілі толькі шэсць найбуйнейшых і найбольш уплывовых саноўнікаў, у тым ліку віленскі біскуп, віленскі ваявода і кашталян, троцкі ваявода і кашталян, жамойцкі стараста. Менавіта яны і аказвалі рашаючы ўплыў на рашэнне пытанняў як ўнутранай, так і знешняй палітыкі ВКЛ.
Паўстае пытанне: наколькі шырока былі прадстаўлены ў гаспадарскай Радзе феадалы беларускіх земляў? Вывучэннем гэтага пытання спецыяльна займаўся гісторык А.П.Грыцкевіч. Ён прааналізаваў склад паноў-радных з улікам іх этнічнага паходжання і рэлігійнага веравызначэння і склаў табліцы, у якіх прыведзены адпаведныя лічбы.