Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага
Тэма 6
Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага
Змест
Уводзіны......................
1.Арганізацыя дзяржаўнага
2. Сістэма мясцовага кіравання.
Магдэбургскае права...........
3. Фарміраванне агульнай
Заключэнне....................
Спіс выкарыстанай літаратуры....................
Уводзіны
Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.
Мэта дадзенай работы: разглядзець палітычную сістэму Вялікага княства Літоўскага.
У рабоце характарызуюцца вышэйшыя органы ўлады і кіравання: князь, паны-рада, сойм. Вызначаюцца пытанні, што тычыліся іх кампетэнцыі; названы пасады вышэйшых асоб у дзяржаве, указаны іх паўнамоцтвы і механізм прызначэння. Разглядаецца сістэма мясцовага кіравання; раскрываецца сутнасць адміністрацыйнай рэформы 1565 – 1566 гг. Таксама ў рабоце вызначаюцца палажэнні магдэбургскага права, даецца характарыстыка асноўных органаў гарадскога самакіравання; раскрыты наступныя тэрміны: магістрат, рада, лава, ратуша, войт, бурмістр, юрыдыка.
У рабоце разгледжаны пачатак кадыфікацыі права, вызначана роля статутаў 1529 і 1566 гадоў у фарміраванні прававой сістэмы ВКЛ. Раскрыта сутнасць судовай рэформы (стварэнне судовых паветаў і разгалінаванай сістэмы судоў).
1.Арганізацыя дзяржаўнага
кіравання і сацыяльна-палітычны склад
княства
Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ, у склад якога ўваходзіла Беларусь, - адно з найбольш складаных, асабліва ў раскрыцці праблемы дзяржаўнага ўладкавання.
У XIV — XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспада-ром або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з Радай Вялікага княства Літоўскага1.
Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.
Прававое становішча Рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжан-ня ў Радзе меркаванняў вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў далейшым было заканадаўча замацавана і ў Статуце 1529 г.
Рада як вышэйшы орган дзяржаўнай улады набыла сваё самастойнае значэнне ў 40-я гг. XV ст. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі-радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі.
Рада з’яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю Рады ўваходзілі выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. У вырашэнні бягучых спраў прымалі ўдзел 2 — 3 сябры Рады і гаспадар. Пры разглядзе асабліва важных дзяржаўных спраў Рада збіралася ў поўным саставе2.
Такім чынам, Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку манарха — вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.
Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган — бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.
Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з’яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, інакш кажучы, валодалі дарадчым, а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі3.
У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага ператварыўся ў прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з’яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў.
Некаторыя гісторыкі права адзначаюць, што на сойме не мелі права прысутнічаць прадстаўнікі мяшчан і сялян4, але гэта не зусім дакладныя звесткі. На самой справе ў 1568 г. мяшчане сталічнай Вільні атрымалі месца на сойме па прыкладзе Кракава. Ім было даравана права пасылаць на вальны сойм двух— трох бурмістраў, якія маглі выказвацца толькі тады, калі зойдзе размова аб горадзе Вільні5.
Ад саслоўнага прадстаўніцтва залежаў і характар дзяржаўна-прававых актаў, якія прымаліся на сойме і адлюстроўвалі вузкакласавыя інтарэсы свецкіх і духоўных феадалаў.
Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, яны збіраліся па меры патрэбы. У другой палове XVI ст. была зроблена спроба заканадаўча вызначыць кампетэнцыю сойма. Ен перш за ўсё разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знат-ных асоб.
Усе пытанні на сойме фактычна вырашаліся гаспадаром і панамі-радай, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі прысутнічалі пры гэтым. Аднак удзел шляхты ў рабоце сойма садзейнічаў прапагандзе ў паветах яго рашэнняў і выкананню прынятых пастаноў на месцах.
У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам. Маршалак земскі, напрыклад, з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам — падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.
Дзяржаўнымі фінансамі і скарбам загадваў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
Найбольш прывілеяваная частка насельніцтва – гэта феадалы (шляхта), яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалі былые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры, што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў – найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве. Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай. Кансалідацыі гэтага саслоўя паспрыяла ўзвышэнне ролі сейма ў дзяржаўным кіраванні, у паседжаннях якога прымалі ўдзел выбранцы з шляхты кожнага павета і ваяводства.
Саслоўе сялян да сярэдзіны XVI ст. так сама было неаднародным. Асабіста свабодные заможные сяляне, што выконвалі ваенную службу (зваліся баярамі, баярамі путнымі, баярамі панцырнымі ці баярамі слугамі) па статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты. Але разам з імі існавалі шматлікія катэгорыі феадальна-залежнага сялянства. Прававое становішча сялян – гэта поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць. Па сутнасці, сяляне існавалі для забеспячэння патрэб феадалаў і дзяржавы.
Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэт да шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалі нерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання. Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.
Прававое становішча мяшчан залежыла ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Бярэсця, Мінска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меньшымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам.
Духавенства не змагло ўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўнення саслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства. Да таго, на тэрыторыі княства дзейнічалі прадстаўнікі некалькіх рэлігій – каталіцтва, праваслаўя, уніяцтва (з 1596 г.), пратэстанцкіх цэркваў, было яўрэйскае і магаметанскае духавенства. Часта духавенства прызнавала ўладу замежных царкоўных устаноў, што наносіла шкоду дзяржаўным інтарэсам княства.
Сталіца дзяржавы – гэта
галоўны горад, дзе месціліся
органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя
кіраўніка дзяржавы – вялікага князя.
Тут збіраліся
Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВКЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.
На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВКЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВКЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мове вялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася пры правядзенні рэвізій і інвентарызацый не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на ўласна літоўскай тэрыторыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі ўмовы для далейшага развіцця беларускай мовы як мовы дзяржаўнай, значна пагоршыліся. Справаводства паступова пераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларуская мова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, У XIV — XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты. У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права
Большасць старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў і пасля ўваходжання іх у склад Вялікага княства Літоўскага захоўваліся як адносна самастойныя адміністрацыйныя адзінкі са сваімі ўласнымі органамі кіравання. Паступова на працягу ХІV-ХV стст. гэтыя княствы пераўтвараюцца ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, воласці, дзяржанні, а мясцовыя князі замяняюцца больш залежнымі ад вярхоўнай улады службовымі асобамі - намеснікамі, ваяводамі, старастамі, дзяржаўцамі.
У 1565 – 1566 гг. у Вялікім княстве Літоўскім
была праведзена рэформа адміністрацыйна-
Нягледзячы на значныя змены ў сістэме мясцовых дзяржаўных органаў, іх дзейнасць не падвяргалася карэннай перабудове. Па-ранейшаму буйныя землеўласнікі ў кожнай мясцовасці захоўвалі сваё пануючае становішча, і ім была выгадна адасобленасць гэтых земляў, бо гэта ўмацоўвала іх палітычнае панаванне ў той ці іншай мясцовасці. Адначасова ў пэўнай ступені яна была выгадна і ўсяму сацыяльнаму пласту вольных землеўласнікаў, умацоўваючы іх сацыяльныя і палітычныя правы.
Разам з тым занадта шырокія правамоцтвы мясцовых службовых асобаў і слабы кантроль за іх дзейнасцю з боку вышэйшых дзяржаўных органаў стваралі ўмовы для праявы самаўпраўнасці кіруючай мясцовай эліты, што выклікала незадаволенасць часткі мясцовага насельніцтва. Гэтыя працэсы ўлічваліся кіраўніцтвам дзяржавы. 3 цэнтрысцкіх пазіцый і з мэтай папярэджання самаўпраўнасці і абмежавання паўнамоцтваў мясцовых службовых асобаў у Вялікім княстве выдаецца шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на ўмацаванне пазіцыі цэнтральнай улады і ўпарадкаванне дзейнасці мясцовых органаў.
Тым не менш мясцовыя органы дзяржаўнай улады валодалі даволі шырокімі паўнамоцтвамі ў рашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежылі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся спачатку мясцовым звычайным правам, а затым і такімі нарматыўнымі актамі, як агульназемскія граматы (прывілеі), што дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама асобнымі, лакальнымі граматамі, адрасаванымі непасрэдна ваяводствам, паветам, валасцям. Мэтай прыняцця апошніх было ўрэгуляванне пытанняў кіравання з улікам мясцовых умоў. Патрэбна звярнуць увагу на тое, што асаблівае кіраванне было арганізавана ў прыватных уладаннях свецкіх і духоўных землеўласнікаў, а таксама ў гарадах. Усё гэта параджала шматлі-касць мясцовых органаў, іх розны колькасны склад, а таксама адрозненне ў паўнамоцтвах нават у аднатыпных па свайму прызначэнню мясцовых дзяржаўных установах. Разам з тым для ўсёй сістэмы мясцовых органаў былі характэрны пэўныя агульныя прыкметы.
Галоўным кіраўніком у сістэме мясцовых органаў, як правіла, з’яўляўся ваявода, які ўзначальваў усю мясцовую адміністрацыю, валодаў гаспадарчымі, ваеннымі, судовымі функцыямі на тэрыторыі ваяводства. Замяніўшы ранейшых васальных князёў, ваяводы працягвалі кіраваць на месцах пры дапамозе старых органаў і службовых асобаў дзяржаўнага апарата, аднак паступова з удзелам ужо мясцовых соймікаў і мясцовых рад, куды ўваходзілі найбольш уплывовыя землеўласнікі.
Прызначаліся ваяводы вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных землеўласнікаў, жыхароў Вялікага княства Літоўскага. Пры прызначэнні ваяводаў у “прыслухоўваючыя” землі (Полацкае, Віцебскае і некаторыя іншыя ваяводствы) вялікаму князю і радзе неабходна было заручыцца згодай вольных жыхароў (як правіла, мясцовых землеўласнікаў) гэтых зямель адносна той ці іншай кандыдатуры на пасаду ваяводы. Апроч таго, нават пасля прызначэння ваяводы мясцовыя землеўласнікі мелі права запатрабаваць “даць па іх волі” іншага ваяводу. Залежнасць ваяводы ад мясцовых землеўласнікаў была даволі значнай і ў іншых ваяводствах. У пасадзе ваяводы спалучаліся рысы мясцовага дзяржаўнага органа, залежнага ад органаў цэнтральнага дзяржаўнага кіравання, і органа мясцовага самакіравання.
У сваіх ваяводствах ваяводы абавязаныя былі праводзіць у жыццё распараджэнні цэнтральных органаў, а таксама выяўляць інтарэсы мясцовага насельніцтва (асабліва буйных землеўласнікаў) і выказваць іх перад цэнтральнымі органамі. Адстойваць мясцовыя інтарэсы ваявода мог на радзе, членам якой ён таксама з’яўляўся, альбо на сойме, на якім ён абавязаны быў прысутнічаць. Усё гэта ставіла ваяводу як намесніка вялікага князя і адначасова кіраўніка органаў мясцовага кіравання ў асаблівыя, часам даволі складаныя адносіны з цэнтральнымі органамі і мясцовымі землеўласнікамі.
Асноўныя абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні існуючага правапарадку на тэрыторыі ваяводства, ажыццяўпенні агульнага кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніцаў дзяржаўных і вялікакняжацкіх прыбыткаў, арганізацыі ўзброеных сіпаў ваяводства, адпраўленні правасуддзя на тэрыторыі ваяводства. Для падтрымання парадку ваявода мог выкарыстаць падпарадкаваныя яму гарнізоны замкаў, а пры неабходнасці - склікаць шляхецкае апалчэнне. Апроч таго, у яго, як і ў усякага буйнога землеўласніка, быў атрад асабістай аховы і цэлы штат падпарадкаваных яму службовых асобаў - “вряднікаў” і “слугаў”.
У гаспадарчай дзейнасці ваявода перш за ўсё клапаціўся аб належным выкананні сельскагаспадарчай працы ў дзяржаўных маёнтках, перададзеных яму ў трыманне (дзяржанне), аб належным і своечасовым паступленні ў дзяржаўную казну даніны і падаткаў з залежных людзей. Ён абавязаны быў ахоўваць дзяржаўны зямельны фонд ад самавольных захопаў. У яго функцыі ўваходзіў абавязак сачыць за тым, каб сяляне не сыходзілі з дзяржаўных земляў на землі прыватнаўласніцкія.
Пры ажыццяўленні правасуддзя ваявода сумесна з мясцовай кіруючай элітай разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы ў дачыненні да ўсіх асобаў, якія пражывалі на тэрыторыі ваяводства, за выключэннем спраў, падсудных земскаму, вялікакняжацкаму альбо духоўнаму судам.
Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы быў падваявода (намеснік ваяводы), які з’яўляўся яго намеснікам па адміністрацыйна-судовых справах і пры адсутнасці ваяводы займаўся ўсімі неабходнымі справамі (старшынстваваў у судзе, кіраваў працай ваяводскай канцылярыі, падпісваў і сведчыў разнастайныя дакументы і г.д.), а таксама кашталян, які кіраваў узброенымі сіламі галоўнага замка ваяводства і апалчэннем ваеннаабавязаных асобаў, прыпісаных да дадзенага замка (ён жа быў “таварышам” ваяводы пры прадстаўленні інтарэсаў ваяводства ў радзе і на сойме).
Акрамя таго, важнымі службовымі асобамі ў ваяводстве былі: ключнік, у веданні якога знаходзіўся збор падаткаў; стайнік, які ажыццяўляў нагляд за гадоўляй коней для войска і дзяржаўнай стайняй у ваяводстве; гараднічы, галоўным абавязкам якога быў клопат аб рамонце і ўтрыманні замка; скарбнік, які займаўся фінансамі, улікам прыбыткаў і выдаткаў ваяводства; ляснічы і лоўчы, якія ведалі ляснымі здабычамі і паляваннем, а таксама іншыя службоўцы (стольнік, падстолій, чашнік, мечнік і г.д.)7.
Галавой адміністрацыі ў павеце быў стараста. Прызначаўся стараста таксама вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных землеўласнікаў. Пасада гэтая часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца прыбыткаў канкрэтнага феадала, а абавязкі па пасадзе вельмі часта здзяйсняў прызначаны ім намеснік - падстараста.
Уладныя паўнамоцтвы старасты на тэрыторыі павета былі прыкладна такімі ж, як і ў ваяводы, аднак залежылі і ад іншых акалічнасцяў (радавітасці, сямейных сувязяў, спецыфікі сумяшчальных пасадаў і інш.).
Стараста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за падтрыманнем правапарадку на падведамнай тэрыторыі, здзяйсняў нагляд за гаспадарчай дзейнасцю дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем у дзяржаўны скарб прыбыткаў, клапаціўся аб стане баявой гатоўнасці замкаў, збіраў ваеннае апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў і шмат іншае.
Адміністрацыйна-судовыя функцыі ў павеце выконваў намеснік старасты - падстараста, які пры неабходнасці замяшчаў старасту, кіраваў працай павятовай канцылярыі, дзейнасцю павятовага гродскага (замкавага) суда і інш.
У паветах захоўваліся старажытныя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, а таксама харунжага - павятовага сцяганосца, які ведаў улікам і зборам усіх ваеннаабавязаных людзей дадзенага павета ў выпадку ваеннай небяспекі. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які кіраваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка - агульнага схода павятовай шляхты. Павятовыя і ваяводскія соймікі, якія ўзнікалі ў дзяржаве паступова ў працэсе складвання саслоўна-прадстаўнічай манархіі, з’яўляліся палітычнымі прадстаўнічымі органамі шляхты ў паветах і ваяводствах, на якіх абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. На павятовых сойміках, якія склікаліся ў галоўных павятовых гарадах штогод або некалькі разоў на год, маглі прысутнічаць усе шляхцічы дадзенага павета. Старшынстваваў на сойміку, як правіла, найбольш паважаны па пасадзе пан альбо павятовы маршалак. На павятовых сойміках разглядаліся розныя пытанні агульна-дзяржаўнага і мясцовага значэння, абіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета і г.д.
Ніжэйшым звяном у сістэме органаў мясцовага дзяржаўнага кіравання былі кіраўнікі дзяржаўнымі і вялікакняжацкімі маёнткамі (дварамі і замкамі) - дзяржаўцы, якія ў больш старажытны час менаваліся цівунамі. Дзяржаўцы гэтак жа, як ваяводы і старасты, неслі адказнасць за сваю дзейнасць непасрэдна перад цэнтральнай уладай.
Для ажыццяўлення нагляду над сялянамі старасты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем сялянамі абавязковых павіннасцяў. Сотнікі сачылі за выкананнем тых павіннасцяў, якія абавязаныя былі несці ўсе сяляне адносна павятовага замку або цэнтральнага двара павета. Сельскія войты і сарочнікі ведалі павіннасцямі сялян у воласці, а дзесяцкія — у асобных вёсках8.
Пасля правядзення зямельнай рэформы 1557 г. у шэрагу мясцовасцяў сотнікі і сарочнікі былі заменены сельскімі войтамі. За сваю службу сельскі войт вызваляўся ад усякіх плацяжоў і павіннасцяў з адной валокі землі. У яго абавязкі ўваходзіла: адпраўленне сялян на паншчыну, нагляд за працай сялян свайго войтаўства, збор даніны з сялян і яе вываз у гаспадарскі двор, клопат аб захаванні зямельнага фонду і межавых знакаў, недапушчэнне сама-вольнага захопу дзяржаўных земляў, прысутнасць на судзе па сялянскіх справах дадзенай воласці і аказанне садзеяння ў вынясенні правільнага рашэння па гэтых справах і інш.
У тых мясцовасцях, дзе пражывалі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў (вялікакняжацкіх двароў), дзейнічалі органы сялянскага самакіравання - сялянскія сходы і абраныя імі старцы. На сялянскіх сходах раскладвалі даніну на сялянскія двары, разбіралі спрэчкі паміж сялянамі, абмяркоўвалі мясцовыя справы. Старцы назіралі за выкананнем грамадскіх працаў па будаўніцтву і рамонту замкаў, мастоў і дарогаў, зборам даніны і перавозам яе ў вызначанае ўладамі месца. Яны з’яўляліся членамі копнага суда, гэта значыць удзельнічалі ў ажыццяўленні правасуддзя на старажытным сялянскім сходзе- капе.
У перыяд узнікнення і станаўлення Вялікага княства Літоўскага кіраванне ў гарадах дзяржавы было разнастайным. У вялікакняжацкіх гарадах кіравалі ад імя княая яго службовыя асобы. У гарадах “прыслухоўваючых” земляў доўгі час захоўваліся старажытныя органы пад кіраўніцтвам мясцовых князёў. Паступова складаўся статус і прыватнаўласніцкіх гарадоў, у якіх усе справы знаходзіліся пад кантролем канкрэтнага феадала-землеўласніка.
Актывізацыя эканамічных адносінаў прыводзіла да таго, што гарады-крэпасці з ваенна-адміністрацыйных цэнтраў усё больш пераўтвараліся ў цэнтры рамёстваў, гандлю і культуры. Усё гэта выклікала неабходнасць рэфармавання органаў гарадскога кіравання, надання большай волі ў гаспадарчай дзейнасці самім гарадскім жыхарам. Ужо на этапе кансалідацыі асобных княстваў у Вялікае княства Літоўскае некаторыя беларускія гарады сталі дабівацца права на большую самастойнасць і самакіраванне. Прыкладам ім служылі заходнееўрапейскія гарады з магдэбургскім правам (першапачатковатакая сістэма прававых нормаў, якія спецыяльна і асобна рэгулявалі жыццядзейнасць горада, была ўведзена ў XII ст. у г. Магдэбургу).
Падставай распаўсюджвання магдэбургскага права на беларускіх землях стаў шэраг сацыяльна-палітычных, эканамічных і прававых перадумоў. Нормы мясцовага звычайнага права ўжо не маглі задавальняць патрэбы гараджан у рэгуляванні ўсё больш складаных эканамічных адносінаў. Запатрабавалася дапаўненне ў выглядзе магдэбургскага права, якое запаўняла пэўны прабел у тагачасным заканадаўстве. У некаторых мясцовасцях Вялікага княства гэта права атрымала найменне як права хелмскае (хелмінскае) - ад горада Хелмна, які атрымаў магдэбургскае права ў сярэдзіне XIII ст.
Спачатку магдэбургскае права было ўведзена ў заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага, адкуль яно пачало распаўсюджвацца далей на ўсход. Першымі атрымалі граматы на магдэбургскае права ў канцы XIV ст. беларускія гарады Вільня, Бярэсце (Брэст) і Гародня. Ініцыятыва па ўвядзенні ў горадзе магдэбургскага права магла зыходзіць ад насельніцтва горада або ад самога князя ў вялікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадах. У прыватнаўласніцкіх гарадах ініцыятарам часцей за ўсё выступаў сам феадал-уласнік.
Граматы на магдэбургскае права выдаваліся гарадам паступова на працягу некалькіх стагоддзяў, прычым часам у сілу шматлікіх прычын такое права давалася часткова. Праз пэўны час некаторым гарадам даваліся паўторныя граматы, якія дапаўнялі ранейшыя правы горада і гараджан, тым больш што часам у перыяд шматлікіх войнаў яны страчваліся.
Граматы на магдэбургскае права прадугледжвалі
абмежаванне ўлады мясцовых дзяржаўных
органаў і стварэнне ў горадзе ўласньіх
органаў кіравання і самакіравання, адносна
самастойную арганізацыю і рэгуляванне
рамеснай і гандлёвай дзейнасці, а таксама
замацоўвалі права гараджан на свой уласны
гарадскі суд і інш. У гэтых гарадах уводзілася
асаблівая форма гарадскога кіравання,
падобная ў некаторых рысах да формы кіравання
ў гарадах Нямеччыны і Польшчы, якія мелі
магдэбургскае права.
Спачатку галава горада - войт - прызначаўся цэнтральнай ад-міністрацыяй, як правіла, з ліку землеўласнікаў. Затым ён падбіраў сабе намесніка (лентвойта), бурмістраў, членаў гарадской рады і лаўнікаў (судовых засядацеляў), з якімі сумесна здзяйсняў адміністра-цыйныя і судовыя функцыі. Пазней у шэрагу гарадоў насельніцтва абірала радцаў і лаўнікаў, а часам і войта, выкупіўшы гэтую пасаду ў дзяржавы, што сведчыць аб пэўных усё большых рысах самакіравання ў такіх гарадах.