Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. 2

    План 

  1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.   Спробы   правядзення   рэформ   i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.
 
  1. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.
 
  1. Паустанне пад кірауніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне беларускіх зямель да Расійскай Імперыі.
 
  1. Дайце    вызначэнне    наступных    паняццяў:    права    "ліберум     вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры.
 

    5.  Літаратура 
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

  1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.   Спробы   правядзення   рэформ   i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.
 

     Другая  палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.

     Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная  вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва ва ўсходніх і паўночных раенах. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася плошча ворыўных зямель і колькасць цяглай жывелы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым напалову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раенах, якія шмат пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцяў: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар нярэдка павялічваў павіннасці звыш ўсякіх нормаў.

     У аднаўленні сельскай гаспаларкі былі зацікаўлены феадальныя ўласнікі –  шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце – зямля і прыгоннае сялянства. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маенткі, якімі ен распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк – чынш і пашырэнне фальварка.

     Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук.

     У 30-40-я гг. XVIII ст. фальваркавыя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму стала шырока практыкавацца перадача маентка ў арэнду або залог, пераважала кароткатэрміновая арэнда 1-3 гады.

     У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада  і феадалы. Каб хутчэй узняць пусткі, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы  надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.

     Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам  сяляне плацілі грашовы аброк.

     Паншчыну  адбывалі круглы год і мужчыны  і жанчыны, са сваей рабочай жывелай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці сяляніна весці сваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы, дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі.

     Дзяржаўны падатак – падымнае – штогод уносіўся з кожнага двара. Максімальныя памеры падаткаў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюду парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маенткаў. Улады, што абараняла б сяляніна, не было.

     Доўгія  годы сяляне Крычаўскага староства  вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва староства і арандатароў. Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцекі – вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброеннае паўстанне. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі Радзівілавых арандатароў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разбурылі двары і падзялілі маемасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзені 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з палкоўнікам Пястжэцкім, які захапіў горад, напаў на лагер паўстанцаў і разбіў сялянскае войска. Неарганізаваннасць, стыхійнасць і лакальнасць – прыкметы амаль усіх сялянскх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай.

     Не  менш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756 гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 г. яны перараслі ва ўзброеннае паўстанне. Сяляне аказвалі сур’езнае супраціўленне. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушанна.

     Гарады  знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутраны рынак звузіўся. Было падарвана развіцце рамяства. Частка рамеснікаў, якія засталіся ў гарадах, былі вымушаны перасяляцца ў веску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабілі наезды на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы.

     З аднаўленнем прадукцыйных сіл у  весцы паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. У  вялікіх гарадах расце рамесная вытворчасць, наглядаецца адраджэнне спецыялізацыі раенаў.

     Адраджэнне рамяства суправаджаецца аднаўленнем арганізацый рамеснікаў – цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка – пасрэдніка паміж вытворцам і рынкам.

     Новае ў эканамічным жыцці – гэта з’яўленне мануфактурнай вытворчасці, пераважна ў мястэчках і сельскай мясцовасці. Яны належалі ў асноўным магнатам, таму называліся вотчыннымі мануфактурамі.

     У сярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўся памер унутраннага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадаркі ў выніку шматлікіх воінаў, збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутраннага рынку, абмежаванні на гандаль для сялянства, памяншэнне ролі Беларусі як пасрэдніка ў расійскім знешнім гандлі.

     У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Адной з прычын гэтага ажыўлення была дэмаграфічная, звязанная з хуткім ростам насельніцтва.

     Другая  прычына – гэта павышэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у  самой Беларусі, так і за яе межамі. Попыт на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў.

     Трэцяя  прычына звязана з ўнутрыпалітычнымі  змяненнямі ў Рэчы Паспалітай. Узмацнілася  зацікаўленнасць у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнне агульных умоў развіцця эканомікі краіны. Магнаты  і феадалы-прадпрымальнікі імкнуліся  да пэўнага ўрэгуляванні ўнутрыдзяржаўнага ладу. Пад іх уздзеяннем былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя рэформы, якія узмацнілі цэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, былі створаны адміністрацыйныя органы ў сферы кіравання, заснавана Скарбовая камісія – спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.

     У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі  беларускім мяшчанам набываць феадальныя маенткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх правоў.

     Чацвертая прычына – гэта меры збоку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін.

     У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ему і даўжыні. У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць генеральную мытную пошліну, абавязковую для ўсіх, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў пашырэнні фальварковай запашцы на захадзе і ў цэнтры краіны, асваенні новых зямель, узнікненне новых фальваркаў, удасканаленні агратэхнікі, росце пагалоўя хатняй жывелы, павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне таварнасці вотчынай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.

     Сялянскія павіннасці засталіся тымі ж але  змяніліся іх памеры. У цэлым яны  ўзраслі ў сярэднім у 1,5 раза ў  параўнанні з папярэднім перыядам.

     Паглыбленне эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстанне ў некаторых памешчыцкіх маентках разам з паншчынай наемнай працы, зараджэнне вотчынай прамысловасці, рост сельскай гаспадаркі сведчылі аб тым, што пачалося разлажэнне феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі. У другой палове XVIII ст. была адноўлена рашаючая ў той час галіна эканомікі Беларусі – сельская гаспадарка: на захадзе і ў цэнтры – да 60-х гг., на ўсходзе – да 70-х гг.

     Адрадзілася большасць гарадскіх паселішчаў. Галоўную ролю адыгрывалі буйныя гарады на галоўных гандлевых шляхах –  Віцебск, Гародня, Магілеў, Мінск. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

     Самая вялікая рамесная група – апрацоўшчыкі металаў. Гэта кавалі, слесары, залатых  і сярэбранных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры  зброевай справы. Другая група – рамеснікі па скураным вырабе. Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў паменшылася да канца XVIII ст.

     На  Беларусі з’явілася мануфактурная  вытворчасць, заснаваная на раздзяленні  працы і ручной тэхніцы. Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маентках і танную рабочую сілу – прыгонных сялян.

     Гандлевыя аперацыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынку ажывіліся толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічалі ўзнаўленне сельскай гаспадпркі, уздым рамеснай вытворчасці і развіцце мануфактуры, пашырэнне таварна-грашовых адносін, паляпшэнне сродкаў зносін. У развіцці ўнутраннага гандлю асноўная роля належала кірмашам. Знешні гандаль – гэта вываз традыцыйных тавараў: збожжа, воску, меду, скару. 

  1. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.
 

    Першы падзел Рэчы Паспалітай.

    Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расійскай імперыі. 5 жніўня 1772 года Расіяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя, паводле якой да Расіі пераходзілі цалкам Мсціслаўскае і Інфляндскае ваяводствы, усходнія землі Мінскага ваяводства і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводстваў. У адпаведнасці з гэтымі дакументамі Аўстрыя атрымоўвала Галіцыю, Прусія – Памор'е (апроч Гданьска) і частку Вялікай Польшчы. 

    Сейм 1773 змушаны быў ратыфікаваць дадзеныя дамовы. У той жа час на гэтым і на наступных сеймах былі прынятыя і рашэнні, накіраваныя на ўнутраную стабілізацыю Рэчы Паспалітай. Быў створаны Пастаянная рада для ажыццяўлення функцый урада ў перыяд паміж сеймамі, заснаванае першае ў Еўропе міністэрства асветы – Адукацыйная камісія, выдадзены шэраг пастаноў па пытаннях развіцця гандлю і прамысловасці. Чатырохгадовы сойм (1788–1792) 3 мая 1791 прыняў Канстытуцыю, якая ўмацоўвала цэнтральную выканаўчую ўладу. Выбарнасць караля замянялася выбіральнасцю дынастыі. Пры каралю стваралася рада «Варта законаў», якая складалася з прымаса і 5 міністраў, прызначаных каралём. Кароль узначальваў раду, меў права прызначаць біскупаў, сенатараў, службоўцаў і афіцэраў, у выпадку вайны здзяйсняў вярхоўнае камандаванне войскам. Адмяняліся пасольскія інструкцыі, канфедэратыўныя соймы і liberum veto. Рэфармавалася таксама і судовая сістэма. Вялікай памылкай патрыятычнай партыі сейма, якая і дабілася прыняцці канстытуцыі, было яе зварот за падтрымкай да Прусіі, якая імкнулася насамрэч да далейшых падзелаў Рэчы Паспалітай. 

    Пры поўнай падтрымцы Расіі ў маі 1792 старашляхецкай партыяй была створаная  Таргавіцкая канфедэрацыя, меўшая сваёй  мэтай ліквідацыю Канстытуцыі 3 мая. Расійскія войскі, якія запрасілі  канфедэраты, уступілі ў Варшаву, у выніку чаго лідэры патрыятычнай партыі змушаныя былі пакінуць краіну. Вярнуліся старыя часы. Са свайго боку, Прусія таксама ўвяла ў Польшчу свае войскі, якія занялі Гданьск і Торунь.

    Другі падзел Рэчы Паспалітай

    У гэтых умовах другі падзел Рэчы Паспалітай быў толькі замацаваннем дэ-юрэ фактычнага стану. 12 студзеня 1793 паміж Расіяй і Прусіяй была падпісаная новая канвенцыя. Расія атрымоўвала ўкраінскія землі Польшчы з гарадамі Жытомір, Камянец-Падольскі, а таксама землі ВКЛ з гарадамі Менск, Слуцк, Пінск, Жытомір. Прусіі дасталіся частка Вялікай Польшчы і Куявія, а таксама Гданьск.

    Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе цэнтральная частка Беларусі была далучаная да Расійскай імперыі.

    Сейм 1793 (апошні ў гісторыі Рэчы Паспалітай) вымушаны быў ратыфікаваць дагаворы з Расіяй і Прусіяй, якія замацоўвалі вынікі Другога падзелу. Адначасова без абмеркавання была зацверджаная новая канстытуцыя, фактычна пераўтвараўшая рэшткі Рэчы Паспалітай у васала Расійскай імперыі.

    Польскія  патрыёты, не змірыўшыся з рашэннямі сейма, у сакавіку 1794 абвясцілі ў Кракаве аб пачатку паўстання супраць замежных войскаў. На чале паўстання стаў Тадэвуш Касцюшка, пры ім быў створаны Галоўная нацыянальная рада. У першай буйной бітве – пры Рацлавічах – паўстанцы атрымалиі перамогу над рускімі войскамі. У красавіку перамаглі паўстанні ў Варшаве, а таксама ў сталіцы ВКЛ Вільні. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім сялянам даравалася асабістая воля, скарачаліся памеры паншчыны, прызнавалася спадчыннае права сялян на апрацоўваемыя імі землі. Аднак шляхта ўсяляк сабатавала правядзенне гэтага ўніверсала ў жыццё, а ў самой Варшаве пачаліся сутыкненні паміж Галоўнай нацыянальнай радай і мяшчанамі, якія выступалі за больш радыкальныя меры.

    Між тым у чэрвені прускія войскі ўступілі ў Кракаў, а рускія – у жніўні ўзялі Вільню. У лістападзе, не вытрымаўшы націску войскаў А.В. Суворава, здалася і Варшава. 

    Спробы  рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту  ў  70 - 80-х гг. ХVІІІстагодзя.

    1. Рэфарматарская дзейнасць Антонія Тызенгаўза
 

    Спробы  рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту  ў  70 - 80-х гг. ХVІІІстагодзя напрамую былі звязаны з рэфарматарскай дзейнасцю Антонія Тызенгаўза.

    Восенню 1780 г. быў пазбаўлены ўсіх пасад і  з ганьбай пакінуў Гродна выдатны  рэфарматар і мецэнат, гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз. “У адзінае імгненне ад аднаго канца краіны да другога кожны грамадзянін страшнае імгненне адчуў,” – пісаў сведка тых падзей, польскі пісьменнік і палітык Станіслаў Сташыц. Некалькімі гадамі раней па Гродна, як вужакі, папаўзлі чуткі: Тызенгаўз бессаромна абкрадвае свайго апекуна – караля, заключае падазроныя здзелкі з замежнымі купцамі, жорстка абыходзіцца з падначаленымі рабочымі. Сярод непрыяцеляў гродзенскага старасты аказаліся не толькі шматлікія шляхцічы, у якіх па закону адабралі зямлю пасля выверкі межаў каралеўскіх эканоміяў, але і многія магнаты-кансерватары, якія баяліся, што рэформы могуць прывесці да ліквідацыі тагачаснага палітычнага і грамадскага ладу. З’яўляючыся блізкім сябрам караля, Тызенгаўз згадзіўся аберагаць казну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, чым настроіў супраць сябе каралеўскую сям’ю. “Інфлянцкім д’яблам” называлі упраўляючага жыхары падначаленных яму эканомій, у якіх забіралі дзяцей на працу на мануфактуры або на вучобу ў школы. Пра тое, як ненавідзелі Антонія Тызенгаўза, пісаў публіцыст Мар’ян Брандыс: “Пад яго капалі з дапамогай інтрыг і даносаў. Распаўсюджваліся чуткі аб нечалавечых метадах, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах Гарадніцы”. 

    Ніхто ўжо не ўспамінаў пра той дзень, калі на каранацыйным сейме 1765 г. новы манарх Станіслаў Аўгуст Панятоўскі асабіста ўручыў Тызенгаўзу ордэн Святога Станіслава і прызначыў яго упраўляючым усіх каралеўскіх мануфактур і арандатарам каралеўскіх эканомій: гродзенскай, брэсцкай і шавельскай. Малады граф Тызенгаўз прыступіў да ажыццяўлення сваёй мары: пераўтварыць заняпалую Рэч Паспалітую ў квітнеючы край шляхам правядзення эканамічных рэформ і адкрыцця школ, тэатраў, акадэмій. Сваёй рэзідэнцыяй ён абраў Гродна.  

    Для пачатку ён паабяцаў каралю павялічыць у тры разы прыбытак ад каралеўскіх эканомій. На ўсё патрабаваліся вялікія грошы, але казна была паўпустая. Тызенгаўз угаворвае караля для ажыццяўлення новых планаў і рэформ узяць пазыку ў Галандыі памерам у 9 мільёнаў залатых пад заклад маёнткаў. Станіслаў Панятоўскі згадзіўся, і Тызенгаўз, з’яўляючыся патрыётам сваёй Радзімы, пачынае ствараць у эканамічна адсталай земляробчай краіне магутны фундамент, які засноўваўся на развіцці ўсіх галін прамысловасці. У гэты час ён атрымаў уладу, грошы і неабмежаваны давер караля.  

      Цэнтрам гаспадарчых і культурных  рэформаў стала Гарадніца –  прадмесце Гродна. У 1760-я г.  тут распачалося добра прадуманае  будаўніцтва. Адразу была спланавана  адна – даўжынёй у паўтары  вярсты – прамая вуліца з  гучнай назвай Раскоша (цяпер – вул. Э.Ажэшкі). Адначасова ўзводзіцца карчма, за ёй, паабапал вуліцы, 20 жылых дамоў для запрошаных з-за мяжы майстроў. Пра гэтыя дамы існуе легенда, згодна з якой Тызенгаўз хацеў ашукаць заезжых рамеснікаў і таму пабудаваў толькі фасадныя сцены. Калі госці пачалі працаваць у Гродне, яны, вядома, заўважылі падман, і ім нічога больш не засталося, як дабудаваць за ўласны кошт сцены. На самой справе, пры будаўніцтве г.зв. “басняцкіх дамоў” упершыню на Беларусі былі выкарыстаны некалькі тыповых праектаў. Далей, набліжаючыся да старога цэнтра, будаваліся рэстаран, дзве кухні, кузня. Ва ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася вытворча-жыллёвая зона: майстэрні і мануфактуры, У цэнтры комплексу размяшчалася навучальная зона: школа верхавой язды, медыцынская акадэмія, афіцына садоўніка з дзвюма аранжарэямі, лазарэтны сад, прагулачны сад, сажалка, замест якой пазней зрабілі Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі, недабудаванай засталася абсерваторыя. За 15 гадоў Тызенгаўз узвёў на Гарадніцы каля 50 будынкаў рознага прызначэння. Ён працаваў так напружана, што спаў усяго 3–4 гадзіны ў суткі. Каля новага палаца Тызенгаўза (на месцы брацкай магілы савецкіх салдат у парку), у 1772 годзе архітэктарамі Мезерам і Сака быў закладзены тэатр, ці оперхауз. Ён уяўляў сабой вялізную паўкруглую залу з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры. 22 ложы размяшчаліся ў два ярусы, былі партэр і сцэна з пяццю планамі кулісных машын для перасоўвання дэкарацый. 

    Асаблівым гонарам графа сталі заснаваныя ім у межах сучаснай тэрыторыі Гродна 17 мануфактур, якія на пачатку выпускалі ў асноўным прадметы раскошы.У гэтым праглядваецца дзелавы, рэалістычны падыход Тызенгаўза да справы: пры натуральнай гаспадарцы, калі ўсё – ад ежы да адзення – выраблялася ва ўласных сядзібах, шляхту цікавіла толькі незвычайная прадукцыя, а менавіта – каштоўныя рэчы. На прадпрыемствах, пабудаваных графам, працавала каля 1500 чалавек і столькі ж наёмных прадзільшчыкаў. Кіравалі імі прыкладна 70 вопытных майстроў, якіх Тызенгаўз запрасіў у Гродна з усёй Еўропы. Вядома, што на Гарадніцы дзейнічалі залататкацкая і суконная, палатняная і воўнавая, панчошная, гарбарная, карэтна-экіпажная, вядома, тытунёвая мануфактуры. У самым Гродна былі заснаваны прадпрыемствы па вырабу свечак, шклянога посуду, гуляльных картаў і інш. 

    Тавары  тызенгаўзскіх мануфактур большасцю  былі не горшыя за імпартныя, але з  прычыны непрадукцыйнай працы прыгонных, высокіх затрат на сыравіну, 70% якой завозілася з-за мяжы, яны мелі амаль  у два разы большы кошт.  

    Тызенгаўз імкнуўся палепшыць інфраструктуру Гродна. Будаваліся дарогі, рамантаваліся старыя гасцінцы, узводзіліся масты і плаціны. 

      Важнай часткай рэформ былі  пераўтварэнні ў асвеце і культуры. Развіццё эканомікі патрабавала  адкрыцця шэрагу школ. Магчыма,  першай такой школай стала  будаўнічая. Пазней былі адкрыты бухгалтарская школа Барановіча, школы землямераў, каморнікаў, чарчэння і малюнка. У 70-я гады ў Гродна існавала музычная школа, якая размяшчалася ў музычным флігелі (г.зв. Крывой афіцыне).  

      Сучаснікі адзначалі, што з  правінцыйнага бруднага гарадка Гродна ўсяго за 15 год ператварыўся ў буйны прамыслова-культурны цэнтр ВКЛ, які па сваім развіцці саступаў толькі Вільні. Але “эканамічны цуд” так і не адбыўся. Прычыны – як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферах. Хаця прагрэсіўная дзейнасць графа і была неабходнай, парушыць моцныя пазіцыі феадальнага грамадства яна не магла. Папрацаваўшы некалькі гадоў, многія з новых каралеўскіх мануфактур пачалі закрывацца. Катастрафічна падаў даход з эканомій, затрымліваліся плацяжы працэнтаў па галандскай пазыцы. Пасля адстаўкі Тызенгаўза ўсе яго пасады атрымаў самы злосны вораг графа – Францішак Ржэвускі, які з 1 жніўня зачыніў усе мануфактуры, а рабочых распусціў. Пазней некаторыя з прадпрыемстваў усё ж узнавілі дзейнасць, але ў 1784 г. замежныя каралеўскія двары адмовіліся даць Станіславу Панятоўскаму крэдыты для гродзенскіх мануфактур, што азначала канец прамысловага ўздыму. “Тызенгаўз хацеў адразу ў літоўскіх пушчах квітнеючую Галандыю бачыць. Аднак тады наша зямля не была яшчэ падрыхтавана прыняць кінутыя ў яе зярняты столькіх эканамічна-палітычных благ,” – пісаў на гэты конт польскі публіцыст Выбіцкі. Нягледзячы на гэта, па Беларусі і Літве раз’ехаліся вучні тызенгаўзавых школ, адукаваныя людзі неслі ў народ новыя веды, прыёмы працы і вытворчасці. Краіна атрымала новы культурны пласт грамадства; гэта былі таленавітыя музыканты, тэатралы, прафесійныя медыкі, вытворцы, маладыя даследчыкі і навукоўцы. 

    Антоні  Тызенгаўз вучыўся ў іезуіцкай  школе пры Віленскай акадэміі, пазнаваў лацінскую мову, паэтыку, рыторыку, дыялектыку, логіку. Пасля школы яго паслалі ў Волчын - рэзідэнцыю канцлера вялікага літоўскага Чартарыйскага, каб рыхтаваўся да грамадскай службы. У гэты самы час тут знаходзіўся пляменнік Чартарыйскага Станіслаў Панятоўскі, які потым стане каралём. Аднолькавыя ўзростам, спосабам мыслення і забавамі хлопчыкі пасябравалі. Менавіта гэта сяброўства пазней паспрыяе цудоўнай кар'еры: першую пасаду (гродзенскага падстаросты) ён атрымаў яшчэ пры князі Масальскім, гродзенскім старосце і надворным літоўскім падскарбі. У 1765 годзе Тызенгаўз становіцца надворным падскарбіем літоўскім і гродзенскім старостаю.  

    "Інфлянцкі  д'ябал", як называлі Тызенгаўза, задумаў у кароткі тэрмін стварыць  у адсталай земляробчай краіне  ўсе галіны прамысловасці, якія  існуюць у іншых дзяржавах Еўропы. Для гэтага ў яго была ўлада (па сённяшняй тэрміналогіі - пасады міністра фінансаў і міністра дзяржаўных маёмасцяў), фінансы (кароль зрабіў пазыку ў 10 мільёнаў польскіх злотых у Галандыі), неабмежаваны давер караля. 

    Тызенгаўз кipaвaў брэсцкай, шавельскай i гродзенскай эканоміямі. Апошняя была самай значнай, што, відаць, пабудзіла яго зрабіць Гродна сваей рэзыдэнцыяй. Адсюль, дарэчы, было недалёка да радавога маёнтка Жалудка. Прадмесце Гродна, былая веска Гарадніца, вядомая з XVI ст., стала цэнтрам гаспадарчых i культурных рэформаў. Знойдзены два планы Гарадніцы, датаваныя каля 1780 г. Адзін план знайшла ў Цэнтральным ваенна-гістарычным apxiвe ў Маскве даследчыца А. Квітніцкая, другі - у Кабінеце гравюраў бібліятэкі Варшаўскага універсітэта apxітэктap У. Калнін. Большасць аўтараў, якія пішуць пра Тызенгаўза звяртаюцца да плана Квітніцкай, але, на наш погляд, план Калніна больш змястоўны, бо дае ўяўленне аб першапачатковай кампазіцыі ансамбля i прызначэнні асобных яго пабудоваў. У легендзе да плана шмат будынкаў маюць дзве назвы: адну - уяўную, другую - па рэальным выкарыстанні на той час.  

    Каля 1780 г. быў цалкам пабудаваны, акрамя некалькіх пакояў, палац Тызенгаўза . Ён знаходзіўся на месцы, дзе сёння  стаіць помнік на брацкай магіле савецкім воінам i партызанам у цэнтральным парку культуры i адпачынку. 

    Пабудаваны  быў i палац віцэ-адміністратара, дзе  не было, праўда, падлогі, печаў i дзвярэй. Будынак захаваўся да сёняшняга  часу, знаходзіцца па вуліцы Горкага, 2/2 i выкарыстоўваецца пад цэнтральную навукова-даследчую лабараторыю медыцынскага iнстытута.  

    На  сённяшняй плошчы Тызенгаўза знаходзіўся  яшчэ шэраг пабудоў: гасцінная афіцына, у якой цяпер размешчаны Нацыянальны apxiў РБ у Гродне, побач было закладзена памяшканне для варты, насупраць яе - тэатральная (або крывая) афіцына, побач - музычная афіцына, дзе часова у трох пакоях мясцілася варта. Не захаваліся будынкі рэзідэнцыйнай афіцыны і стайні не паказаны на плане дом лясной адмістрацыі (цяпер дом № 4б).  

    Каля  палаца Тызенгаўза сёння знаходзіцца тэатр лялек. Лічыцца, што закладзены тэатр быў y 1772г. apxiтэктарамі Mёзepaм i Caкa. 3aлa ўяўляла сабою паўкруглае памяшканне з амфітэатрам i яруснымі галярэямі па яго перыметры. Былi 22 ложы ў два ярусы, партэр i сцэна з 5 планамі кулісных машынаў для перасоўвання дэкарацыяў.  

    Усе пералічаныя будынкі, а таксама: стайні, карэтная, кладовая цяпер па вул. Дзяржынскага, 1/1). Гандлёвы склад, дзе часова знаходзіўся архіў  эканоміі, лядоўня адносяцца да адміністрацыйна-культурнай зоны Гарадніцы, у яе заходняй частцы. У цэнтральнай частцы знаходзілася навучальная зона: школа верхавой язды, медыцынская акадэмія, будынак якой меў у 1780 г. толькі сцены з дахам i камінамі, афіцына садоўніка з дзвюма аранжарэямі, лазарэтны сад, прагулачны сад (цяпер Стары парк імя Ж.-Э.Жэлібера), сажалка, замест якой зрабілі Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі, абсерваторыя , якая не была пабудавана.  

    Ва  ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася вытворча-жыллёвая зона. Тут былі пабудаваны будынкі, якія занялі майстэрні i мануфактуры. Асаблівую ўвагу звярнуў Тызенгаўз на эканамічныя пераўтварэнні. Спачатку ён заняўся ўпарадкаваннем каралеўскіх эканоміяў, бо абяцаў каралю павялічыць прыбыткі са сталовых маёнткаў з 300 тысяч злотых да мільёна. Старая адміністрацыя была заменена на новую з лікy cвaix людзей. Праведзена генеральнае размежаванне эканоміі ад суседніх валоданняў шляхты, якая пры былой адміністрацыі захапіла частку каралеўскіх зямель у сваю маёмасць. Развітвацца з ёю добраахвотна яна не жадала, таму была створана каралеўская камісія. Гэтыя падзei нарадзілі Тызенгаўзу шмат ворагаў i ён стаў аб`ектам першых нападаў з боку шляхты. У 1765 г. адбылася ў эканоміях аграрная рэформа: грашовая рэнта заменена адпрацовачнай. Гэта быў крок назад, якi выклікаў у 1769 г. паўстанне сялян. Для паляпшэння гаспадаркі набыў у Германii коней, у Англіі - авечак, у Галандыі - кароў. Пачалася меліарацыя, пракладваліся дарогі.  

    Асноўную  ролю у рэформах Тызенгаўза павінны  былі адыграць мануфактуры. Па падліках розных даследчыкаў іх налічвалася звыш 20. У межах сучаснай тэрыторыі Гродна намі ўстаноўлена 16 прадпрыемстваў.  

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. 2