Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг
УВОДЗІНЫ
Тэма “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.
Нямецка-польская акупацыя і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1918 – 1920 гг. апісаны ў навуковай гістарыяграфіі дастаткова змястоўна. Гэта тлумачыцца тым, што тэма партызанскага руху была адной з тых “афіцыйных” дазволеных тэм. Асноўныя працы на гэту тэму – гэта працы В. Ластоўскага, А. Луцкевіча А. Станкевіча, У. Ігнатоўскага, У. Канчара, У. Пічэты, А. Шакуна. І. Лочмеля, Н. Каменскай, А. Шкляр, С. Пачаніна, А. Журава, І. Хаўратовіча, М. Сташкевіча, С. Кобрына, З. Гіяргідзэ, І. Мязгі, І. Ламака, С. Асіноўскага, В. Астрогі, С. Траццяка, Я. Мілеўскага, В Круталевіча, А. Чарнакевіча, Р. Платонава, Н. Стужынскай, І. Міхуцінай, А. Ціхамірава. Да распрацоўкі асобных праблемаў гісторыі грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі звярнуліся І.Ф.Лочмель у манаграфіях «Вызваленне Беларусі ад белапольскіх акупантаў (11 ліп. 1920 г.)» (1939 г .), «Барацьба беларускага народа супраць інтэрвентаў: (Да 20-й гадавіны вызвалення Беларусі ад белапалякаў)» (1940 г .), «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940 г .)) і А.І.Шакун у кнізе «Отечественная война против немецких захватчиков в 1918 году в Бе-лоруссии» (1941 г). Вялізны пласт інфармацыі па дадзенай тэме складаюць непасрэдныя успаміны ўдзельнікаў партызанскага руху, архіўныя дакументы.
Асноўным даследчыкам гэтага часу гісторыі Беларусі з’яўляецца М. Сташкевіч. Яго працы “Непазбежнае банкруцтва.”; “На защите идей Октября.”; “Приговор революции: Крушение антисов. движения в Белоруссии, 1917—1925.” утрымливаюць каштоўныя пласты інфармацыі па вызначанай тэме, але і таксама дастаткова тэндэнцыйныя –пазза савецким часам было амальнемагчыма апубликаваць гистарычную працу без прывязкі да афіцыйнай марксістцка-ленінскай ідэалогіі.
Адным з найбольш вядомых даследчыкаў гэтага перыяду беларускай гісторыі з’яўляецца В.А. Круталевіч. У сваё сумеснай працы з Юхо I. А. “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917— 1945 гг.) “ і яго асабістай манаграфіі “История Беларуси: становление национальной державности (1917 – 1922)” ён раскрывае перадумовы, ход і вызваленне Беларусі ад нямецка-белапольскіх акупантаў.
Найбольш поўна архіўныя дакументы па нямецкай акупацыі іпартызанскім узброеным руху прадстаўлены ў артыкуле Асіноўскага С. “Антынямецкі ўзброены рух на Беларусі ў 1918 г”. У артыкулу вельмі падрабязна выкладзены праграмныя дакументы партызанаў, і вынікі іх дзейнасці.
Дастаткова поўна падзеі партызанскага руху выкладзены у “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” і найбольш часта выкарыстоўваемых выданнях: другіх частаках “Нарысаў гісторыі Беларусі” (1995) і “Гісторыі Беларусі” Новікава Я.К. і Марцуля Г С.
Мэты даследвання: 1.) прааналізаваць сітуацыю на беларускіх земляў перад акупацыяй; 2.) прааналізаваць партызанскі рух у час германскай акупацыі ; 3.) прааналізаваць партызанскі рух у час польскай акупацыі.
Партыза́нская вайна́ — вайна, якую вядуць вайсковыя фармаванні, што маскіруюцца пад мясцовае насельніцтва і пазбягаюць непасрэдных, адкрытых і значных сутыкненняў з ворагам.
Асноўны ўхіл партызанскай вайны робіцца ў бок засад, выпраў у месцы размяшчэння ворагаў, дыверсійна-падрыўных акцый у тыле.
Яшчэ Мао Цзэдун назваў партызанскую вайну самым эфектыўным сродкам супраціўлення ўладзе (дыктатарскай, каланіяльнай альбо акупацыйнай) і высунуў асноўную ідэю партызанскай тактыкі: «Вораг нападае — мы адыходзім, вораг спыніўся — мы трывожым, вораг адыходзіць — мы пускаемся ў пагоню». Партызанская вайна патрабуе наяўнасці партызанскай базы і партызанскага раёна [22].
Тэрміны “партызанская барацьба”, “партызанская вайна” і “партызанскі рух” значна адрозніваюцца адно ад другога. Пад партызанскай барацьбой разумеецца ўзброенныя дзеянні народных масаў супраць агрэсара ці унутранага антыдэмакратычнага рэжыму. Галоўнай узбоенай сілай пры гэтым з’яўляюцца партызанскія злучэнні, атрады і групы з ліку дабравольцаў. Таксама ўбарацьбе могуць удзельнічаць падпольныя баявыя арганізацыі (так званыя “гарадскія партызаны”), а таксама рэгулярныя часткі [21].
Калі барацьба партызан актыўна падтрымліваецца мясцовым насельніцтвам, то аперацыі партызан часцяком дадаюцць іншымі формамі супраціўлення насельніцтва ворагу – страйкі, агітацыя і прапаганда, сабатаж. У гэтым выпадку можна гаварыць пра партызанскі рух у гэтым рэгіёне ці краіне [21].
Партызанскі
рух адыграў вялізную ролю ў выгнанні
германскіх і польскіх акупантаў
з беларускіх земляў. Асаблівасцю
партызанскага руху на беларускіх землях
з’яўляецца яго падвоенасць: яго
узначалівалі ў розны час бальшавікі
і левыя эсэры. Іх погляды на беларускую
дзяржаўнасць вельмі розніліся: калі камуністы
імкнуліся да уваходу Беларусі ў
склад Савецкай Расіі і затым
Савецкага Саюза, то мэтай левых
эсэраў было стварэнне нацыянальнай
незалежнай беларускай дзяржавы. У
рэшце рэшт перамаглі камуністы,
якія захапілі кіраванне партызанскімі
атрадамі ў свае рукі.
ГЛАВА 1.
Становішча на беларускіх землях ў 1918-1920
гг.
1.1 Брэсцкі мір 1918 г. і яго вынікі для беларускіх земляў
24 лютага для падпісання дагавору ў Брэст-Літоўск выехала савецкая дэлегацыя. 1 сакавіка яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. [9; 21] Ад Расіі аддзяліліся Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Украінская Народная Рэспубліка і Каралеўства Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн чалавек. Савецкая Расія абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж Цэнтральнай радай УНР і Германскай імперыяй і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж РСФСР і УНР. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі. Тым не менш прадстаўнікі Савецкай Расіі падпісалі мір, адмовіўшыся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў.
Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне, з’явіўся вынікам няздольнасці Расіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.
Выхад нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 г. да Дняпра і Брэст-Літоўскі мірны дагавор, які быў заключаны 3 сакавіка 1918 г. паміж Расіяй і Германіяй, карэнным чынам змянялі сітуацыю ў Беларусі і не толькі ў Беларусі. Савецкія ўстановы з Мінска спешна эвакуіраваліся ў Смаленск. Заходняя вобласць, аднак, працягвала існаваць. Яе новая тэрыторыя складалася са Смаленскай і неакупіраваных частак Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Лідэры беларускіх сацыялістычных партый вырашылі, што настаў час рашучых дзеянняў, бо спадзяваліся, што ў рэалізацыі сваіх планаў яны знойдуць разуменне Германіі. [9; 21]
Выканаўчы камітэт Рады Беларускага з'езда 21 лютага 1918 г. прыняў Першую статутную грамату да народаў Беларусі і стварыў Народны сакратарыят — часовы ўрадавы орган да склікання беларускага Устаноўчага сходу. Сам выканком прысвоіў сабе функцыі вышэйшай улады Беларусі. Утварылася Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта быў пачатковы крок у серыі актаў абвяшчэння дзяржаўнасці.
Урад Германіі разглядаў ваенныя, палітычныя і эканамічныя аспекты існуючай сітуацыі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага рэжыму, выцягвання на фінішы сусветнай вайны сыравінных і харчовых рэсурсаў з Беларусі, каб пазбегнуць паражэння. Германія не збіралася з кім бы там ні было дзяліць уладу ў акупіраванай ёю Беларусі, хоць і не праследавала Раду і сакратарыят БНР. Каб заваяваць рэальную ўладу, трэба было размаўляць з нямецкімі заваёўнікамі з пазіцый сілы, але такіх магчымасцей у Рады БНР не было. Партызанскі і падпольны рух, які зараджаўся, з самага пачатку знаходзіўся пад кіраўніцтвам бальшавікоў.
У
лістападзе 1918 г., пасля паражэння
аўстра-германскага блока ў
Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці (Аблвыканкамзах) не прызнаваў існаванне беларускай нацыі [9; 22-23]. Узначальвалі камітэт А. Мяснікоў і В. Кнорын. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву. Самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы бар'ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі. Аднак надзеі на пралетарскую рэвалюцыю ў Польшчы і Германіі не збываліся. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне ў Літве, на Беларусі, ва Украіне. Гэта прымусіла бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні БССР.
30
снежня 1918 г. у Смаленску адбылася
VI Паўночна-Заходняя абласная
27
лютага 1919 г. адбылося аб'яднанне
Літвы і Беларусі ў адзіную
Літоўска-Беларускую ССР са
ГЛАВА 2. Партызанскі рух на
тэрыторыі Беларусі ў час нямецкай акупацыі
1918-1919 гг.
2.1 Палітыка нямецкіх акупацыйных ўладаў
На тэрыторыі Беларусі, захопленай нямецкімі войскамі, быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым. У афіцыйных зваротах і загадах акупацыйныя улады неаднаразова нагадвалі аб сваёй вызваленчай місіі. Але ў сапраўдных паводзінах гэтых улад у Беларусі, Прыбалтыцы і на Украіне ўсе паўней выяўляліся захопніцкія ваенныя, палітычныя і эканамічныя мэты германскай дзяржавы. Акупанты адмянілі дэкрэты савецкай улады. Загадам міністра земляробства Германіі аднаўлялася памешчыцкая ўласнасць. Памешчыкам вярталіся землі, якія належалі ім раней, інвентар, маёнткі, лясныя ўгоддзі. З’явіўшыся ў сваіх былых маёнтках, памешчыкі ў мэтах вяртання іх маёмасці нярэдка прыбягалі да кантрыбуцыі. У раёне Полацка за вырубку памешчыцкага лесу сялян абавязалі плаціць па 6 руб. за кубічны сажань [14; 39]. У вёсцы Юравічы Рэчыцкага павета былы ўпраўляючы памешчыцкім маёнткам Краснаполле пачаў спаганяць з сялян сена, якое яны сабралі летам 1917 г. Сялянам вёсак Юравічы і Краснаполле трэба было заплаціць агульную сумму 68 тысяч рублёў[14; 39]. Такую палітыку варожа сустрэлі беларускія сяляне, рух паступова ператвараўся ў магутны фактар нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
Акупанты закрылі многія прадпрыемствы прамысловасці, а абсталяванне і сыравіну вывезлі ў Германію. Толькі ў Мінску імі былі закрыты лесапільны, скураны, дражджавы заводы, тытунёвыя фабрыкі, розныя майстэрні[14; 39].
З пачаткам вываду германскіх акупацыйных войскаў з Беларусі ў кастрычніку 1918 г. разгарнуўся масавы вываз у Германію лясных багаццяў, сыравіны, абсталявання фабрык і заводаў. Разведвальныя зводкі, справаздачы ўпаўнаважаных, газетныя інфармацыі таго часу сведчаць, што праз Мінск праходзіла ўзмоцненая адпраўка ў Германію драўніны, шпал, металаў і розных вырабаў са шкла. З Магілёўскай і Чарнігаўскай губерняў вывозілася ў вялікай колькасці сена, з Бабруйска ľ розныя тавары. На станцыі Бярэзіна стаялі саставы, нагружаныя жалезам, меддзю і рускім абмундзіраваннем. Даходзіла да таго, што вывозілі бляшаныя банкі з-пад кансерваў і нават медныя ручкі з дзвярэй [15; 64]. Таксама вывозілі шмат садавіны і гародніны.
Рыхтуючыся пакінуць Беларусь, акупанты дэманціравалі амаль што ўсю яе чыгуначную гаспадарку: здымалі правады, слупы, шпалы, абсталяванне станцый. Газета «Дзянніца» за 7 лістапада 1918 г. змясціла такую інфармацыю: «З чыгуначных станцый зняты званы ľ замест іх пастаўлены буферы вагонаў. Мінскую губернскую друкарню разабралі і адвезлі ў Германію. Машыну «Дызель» з гарадской электрычнай станцыі ў Мінску таксама ўжо вывезлі. Усё багацце і ўсё лепшае немцы адпраўляюць у Германію»[15; 64] .
Насельніцтва акупіраваных немцамі беларускіх тэрыторый вельмі адмоўна паставілася да ўсталявання на захопленых абшарах жорсткага ваеннага рэжыму. Германскае камандаванне паўсюдна і паўсядзённа праводзіла палітыку рабавання мясцовага насельніцтва, ігнаравання яго элементарных правоў, парушала ім жа падпісаныя ў Брэст-Літоўску дамоўленасці. Супраціўленне насельніцтва дзеянням акупацыйнай адміністрацыі напачатку мела пасіўныя формы, якія часцей за ўсё выражаліся ў ухіленні ад рэквізіцый харчу і фуражу, невыкананні яе загадаў і распараджэнняў, ігаараванні прымусовых работ. Бывалі і выпадкі правядзення дыверсійных актаў супраць кайзераўскіх войск[1; 110].
Як
адказ на прыцясненні нямецкіх уладаў,
паступова быў наладжаны партызанскі
рух.
2.2 Два цэнтры кіравання
партызанскім рухам
Існавалі 2 цэнтры кіравання партызанскім рухам: бальшавікі і левыя эсэры. Аднак пасля антыбальшавіцкага вывыступления левых эсэраў у Маскве ў ліп. 1918 ЦК РКП(б) узяў курс на адхіленне іх ад кіраўніцтва партыз. рухам і даў дырэктыву сваім мясцовым камітэтам устанаўліваць свой кантроль над дзейнасцю партыз. атрадаў на тэрыторыі ўсходняй Беларусі [19; 418]. У тэты час значна павялічыла свой уплыў на сялянства Беларуская партия сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая ўзнікла з левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). 3 лета 1918 яна пачала ўстанаўліваць кантроль над партызанскімі атрадамі Мінскай, Гродзенскай і часткі Віленскай губерніі. На гэтай тэрыторыі беларускія эсэры сталі арганізоўваць у валасцях сялянскія дружыны самааховы.
Прамежкавым
звяном паміж бальшавікамі і левымі
эсэрамі стала Беларуская камуністычная
Арганізацыя (БКА)
[19; 418] .
2.3 Ход партызанскага
руху
Першыя ўзброеныя выступленні супраць акупантаў адбыліся ў лютым 1918 г. У лютым 1918 Беларусь першая прыняла на сябе ўдар нямецкіх узброеных сіл. 23.2.1918 Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А.Ф. Мяснікоў выдаў загад пра стварэнне ў прыфрантавой паласе атрадаў спецыяльнага прызначэння, каб весці малую (партызанскую) вайну [19; 417]. Першыя ў Беларусі партызанскія атрады ўзніклі ў ваколіцах Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна, Гомеля, Мазыра, Калінкавіч. У працэсе нямецкага наступления ў атрады пайшло ў Віцебскай губерніі каля 850 чалавек, у Рэчыцкім павеце — 800, у раёне Лоева—Брагіна — 200. Партызанскія фарміраванні разам з рэвалюцыйнымі атрадамі старой арміі, атрадамі Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі стрымлівалі наступление нямецкіх войск углыб Савецкай Расіі. 3 сакавіка 1918 спынілі яго на лініі Віцебск—Орша— Магілёў—Гомель. Пасля таго, як набыў сілу Брэсцкі мір 1918, партызанскія атрады былі падпарадкаваны Заходняму участку атрадаў заслоны [19; 417].
Пасля таго як немцы захапілі Мінск, мясцовыя сяляне з дапамогай чырвонаармейцаў і салдат, што засталіся ў нямецкім тыле, ажыццявілі некалькі нападаў на асобныя атрады акупантаў.
Для таго, каб стыхійны народны рух набыў мэтанакіраваны характар, стаў эфектыўным у сэнсе нанясення найбольшых страт акупантам, яго трэба было арганізаваць, скіраваць у рэчышча ўсеагульнай узброенай барацьбы. Гэту ролю ўзяло на сябе партыйнае падполле, створанае бальшавікамі ў многіх паветах і валасцях акупіраванай Беларусі. Так, ужо 28 лютага 1918 г. быў створаны Мінскі падпольны камітэт, ў сакавіку - маі гэтага ж года распачалі падпольную дзейнасць Бабруйскі, Барысаўскі, Жлобінскі, Мазырскі, Палескі, Рагачоўскі, Рэчыцкі партыйныя камітэты. Менавіта партыйныя камітэты, кіруючыся дырэктывамі ЦК РКП(б), указаннямі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта партыі фарміравалі баявыя групы, якія з цягам часу ператвараліся ў партызанскія атрады.
Аб тым, што партыйныя і савецкія ўлады ўдзялялі разгортванню партызанскага руху самую пільную ўвагу, сведчыць і тое, што 20 лютага 1918 г. па указанию ЦК РКП(б) і СНК у Магілёве быў створаны Вярхоўны васины савет. Задачай гэтага аператыўнага органа было агульнапалітычнае і ваеннае кіраўніцтва партызанскай барацьбой на акупіраванай тэрыторыі. У яго руках знаходзілася "ўся паўната ўлады па вядзенню партызанскай вайны супраць контррэвалюцыйных нямецкіх войск" [1; 110].
Органамі, якія кіравалі партызанскім рухам на месцах, станавіліся так званыя рэўкамы. Яны дзейнічалі з вясны-лета 1918 г. у Бабруйску, Брагіне, Гомелі, Жлобіне, Мазыры, Насовічах, Рагачове, Скаредным, многіх іншых гарадахі мястэчках Беларусі [1; 111].
Ужо да лета 1918 г. на акупіраванай тэрыторыі Беларусі вялі ўзброеную барацьбу з немцамі шматлікія партызанскія атрады. Толькі ў Рэчыцкім павеце яны былі сфарміраваны ў 65 вёсках і мястэчках і налічвалі каля 1 000 чалавек. У заходнім Палессі ў атрадах змагаліся больш за 15 000 народных мсціўцаў. У прыфрантавой паласе Полацкага павета ўзброеную барацьбу з кайзераўскімі войскамі вялі каля 13 000 чалавек, аб'яднаных у 20 партызанскіх атрадаў.
Пры ўсіх спробах надаць партызанскаму руху арганізаваны характар, узяць яго пад кантроль партыйных камітэтаў і савецкіх органаў у падполлі гэта не заўсёды ўдавалася. Асабліва гэта тычылася сялянскіх узброеных выступленняў, якія, верагодна, у большасці выпадкаў былі стыхійнымі.
Рост партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі Беларусі вельмі хутка ўсур'ёз занепакоіў камандаванне кайзераўскіх войск. Гэта занепакое-насць вылілася ў загад камандуючага 10-іі арміяй ад 18 красавіка 1918 г., у якім прадугледжвалася сур'ёзная адказнасць за ўдзел у партызанскім руху.
Да
разумения вострай неабходнасці
надання разрозне-ным
Паўночна-Заходнім абласным камітэтам партыі быў распрацаваны дакумент пад назвай "План арганізацыі партызанскіх дзеянняў у тыле германскіх войск".
Згодна з планам, акупіраваная немцамі тэрыторыя Беларусі дзяліліся на 12 зон - раёнаў дыслакацыі партызанскіх атрадаў. Болыы таго, у плане ставіліся канкрэтныя заданы, якія асобныя партызанскія атрады павінны былі выконваць у вызваленых раёнах. Так, партызаны Полацкага раёна мелі задачу парушаць чыгуначны рух паміж Полацкам і Дзвінскам, ігуменскія партызаны павінны былі знішчаць тэлеграф і масты на дарозе Беразіно-Волма, народныя мсціўцы з раёна Ашмянаў псаваць чыгуначную лінію на участках Заскевічы-Кена і Гарадзілаў Вялікія Княжыкоўцы.
У ліку іншых партызанскіх задач таксама былі:
- раптоўныя напады на асобныя невялікія атрады германскіх войск, якія праводзяць рэквізіцыю харчовых прыпасаў і фуражу;
- напады на германскія абозы, якія рухаюцца без вялікага прык-рыцця;114
- падпалы рознага кшталту складаў, якія ўсталяваны немцаміў раёнах і слаба ахоўваюцца германскімі войскамі;
- тэрарыстычныя акты ў адносінах да асоб каманднага складу войск дадзенага раёна і інш [1; 114] .
Плёнам
выканання згаданага вышэй
Актыўныя баявыя дзеянні вялі партызаны ў Барысаўскім павеце, дзе шырока вядомы быў атрад пад началам Цімафея Пяхоты, у якім налічвалася каля 300 чалавек. У ноч з 9 на 10 жніўня партызаны разграмілі два атрады кайзераўскіх войск колькасцю ў 150 і 50 салдат і афіцэраў, якія збіраліся правесці карную экспедыцыю супраць народных мсціўцаў і мірных жыхароў у ваколіцах маёнтка Блонь [1; 115]
Самую
пільную ўвагу арганізацыі
Узброеныя сялянскія выступленні ахапілі амаль усю акупіраваную немцамі тэрыторыю Беларусі, аб чым сведчаць прыведзеныя крыху вышэй прыклады. Дарэчы, яшчэ да стварэння згаданага вышэй Вярхоўнага ваеннага савета, на Беларусі ўжо змагаліся з акупантамі ўзброеныя сялянскія атарды. Напрыклад, яшчэ 18 лютага 1918 г. сяляне Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета арганізавалі партызанскі атрад. Аб тым, што ён быў досыць буйным, сведчыць такі факт: партызаны звярнуліся ў губернскі Савет з просьбай выдзеліць на ўзбраенне атрада 300 вінтовак.
Аператыўная зводка Ваеннага камісарыята Маскоўскай вобласці ад 3 сакавіка 1918 г. сведчыць, што на Заходнім фронце ішло актыўнае фарміраванне партызанскіх атрадаў з сялян. Пры гэтым адзначалася, што іх стварэнне - менавіта сялянская ініцыятыва. Зводка паведамляла, што партызаны ўзарвалі бронецягнік паміж Гомелем і Жлобінам, вялі працяглыя баі з немцамі каля Рэчыцы.
Гомельшчына,
з'яўлялася на той час рэгіёнам, дзе
партызанскі рух набыў найбольшы размах.
Галоўную ролю сыграў тут Палескі падпольны
камітэт РКП(б). У склад камітэта ўваходзілі
А.М.Кузняцоў, Х.С.Любамірскі, Н.Ф.Манькін
(Кін), С.А.Рохлін, М.П.Хаўкін; з ліпеня 1918
М.С.Бастынец, А.Валодзька, Д.С.Гуло, С.Ц.Хаўкін
(старшыня) і інш. Гомельскі камітэт працаваў
пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б); трымаў сувязь
з Паўночна-Заходнім і Мінскім падпольным
камітэтамі РКП(б), з ЦК КП(б)Украіны, Кіеўскім
падпольным цэнтрам, з Бранскім атрадам
Заходняга участка атрадаў заслоны. Узначальваў
падпольныя партарганізацыі Гомельскага,
Мазырскага, Навазыбкаўскага, Рагачоўскага
і Рэчыцкага паветаў (800 камуністаў). Камітэт
меў уплыў у прафсаюзах, арганізаваў першамайскія
дэманстрацыі, палітычныя забастоўкі
і стачкі ў Гомелі, Добрушы, Жлобіне, Мазыры,
Навазыбкаве, 2-тыднёвую забастовку салідарнасці
рабочых Гомельскага чыгуначнага вузла
з усеагульнай забастоўкай чыгуначнікаў
Украіны, якая перарасла ва ўзброеную
барацьбу супраць акупантаў. Для кіраўніцтва
партызанскім рухам камітэт 18.4.1918 стварыў
Гомельскі рэўком, у жніўні правёў нараду
кіраўнікоў падпольных арганізацый і
камандзіраў партызанскіх атрадаў (прысутнічала
40 чалавек), якая паставіла галоўнай задачай
узброеную барацьбу супраць акупантаў.
3 восені 1918 пры камітэце дзейнічаў аддзел
агітацыйна-масавай работы (30 агітатараў-арганізатараў).
Спецыяльны разведштаб збіраў звесткі
пра дыслакацыю, колькасць, узбраенне,
камандны састаў, ваенна-матэрыяльную
базу варожых войск, набываў зброю, праводзіў
дыверсіі. Да лістапада 1918 амаль ва ўсіх
валасцях Палесся дзейнічалі падпольныя
камуністычныя ячэйкі і партызанскія
атрады[19; 387].
Мясцовыя партыйныя арганізацыі, калі пачалі ўсур'ёз абмярковаць магчымасць узброенага паўстання. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні было прынята на I з'ездзе КП(б) Украіны, які адбыўся ў пачатку ліпеня 1918 г. у Маскве (на той час Палеская арганізацыя РКП(б) арганізацыйна ўвайшла у склад КП(б)У. Ужо ў канцы ліпеня Палескі камітэт правёў у Гомелі абласны сход кіраўнікоў падпольных арганізацый і партызанскіх атрадаў.
Каля 40 дэлегатаў з Гараднянскага, Гомельскага, Мазырскага, Навазыбкаўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Суражскага паветаў прынялі на ім рашэнне пачаць падрыхтоўку да ўзброенага паўстання супраць нямецкіх акупантаў.
У пачатку жніўня паўстанцкія сілы былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. У Брагіне, Дабранцы, Пераросце, Скародным, Слабадзе, Ровенскай былі створаны спецыяльныя штабы па кіраванню маючымі адбыцца баявымі аперацыямі.