Прычыны і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы
Тэма 4: Прычыны і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы.
План:
Уводзіны
1. Традыцыйная (літоўская)
2. Новая (беларуская) канцэпцыя
ўтварэння Вялікага княства
3. Цэнтрысцкая канцэпцыя
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Пытанне аб утварэнні Вялікага
княства Літоўскага застаецца дыскусійным
у гістарычнай навуцы. Існуюць
розныя падыходы і канцэпцыі (літоўская,беларуская
і іншыя),у літаратурных крыніцах
называюцца розныя прычыны і падставы
аб’яднання старажытных княстваў і
земляў у складзе гэтай дзяржавы.
Перш за ўсе развіцце прадукцыйных
сілаў, умацавання вытворчых адносін
выклікалі павелічэнні
Беларускія княствы са старажытных часоў знаходзіліся ў пастаянных гандлевых і палітычных адносінах паміж сабой, бо іх звязвала агульнасць гандлевых шляхоў па Неману, Дняпры, Віліі, Заходняй Дзвіне і іншых рэках, агульнасць культуры, і язычніцкай, а потым і хрысціянскай, рэлігіі,сумесныя ваенныя дзеянні. У XII стагоддзі пачаўся працэс далучэння і некаторых літоўскіх земляў да беларускіх княстваў. Ужо у 1182 годзе князі Мінскі, Полацкі і Друцкі са сваімі войскамі хадзілі дапамагаць берасцейцам у іх вайне з палякамі, што сведчыць аб пачатку ўтварэння саюза паміж старажытнымі беларускімі княствамі, якія заклалі аснову Вялікага княства Літоўскага.
Сталіцай новай славянскай дзяржавы ў XII – XIII стагоддзях быў Навагарадак, а з XIV стагоддзя – Вільня.Тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага складала 900 тысяч кіламетраў квадратных. Межы яго на поўначы датыкаліся з Лівоніяй, Пскоўскай і Новагородзкай землямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на паўдневым усходзе - з Залатой Ардой, на поўдні - з Крымскім ханствам, на паўдневым-захадзе - з Малдаўскай дзяржавай, на захадзе - з Польшчай і на паўночным захадзе - з Ордэнам крыжакоў.
Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага характарызаваўся падзелам яго на дзве часткі: цэнтральную (галоўную) і землі мяжуючыя (“прыслухоўваючыя”). Спачатку адносіны паміж цэнтрам і мяжуючымі землямі будаваліся па асабістай залежнасці князеў асобных земляў ад вялікага князя, гэта значыць на аснове сюзэрэітэту – васалітэту. У XV стагоддзі буйныя васальныя княства былі пераўтвораны ў ваяводствы або паветы, у якіх кіравалі намеснікі вялікага князя – ваяводы і старосты.
У склад цэнтральнай часткі ўваходзілі землі: Ашмянская, Браслаўская, Берасцейская, Віленская, Вілкамірская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Клецкая, Кобрынская, Капыльская, Лідская, Мінская, Мсціслаўская, Нясвіжская, Наваградская, Пінская, Рэчыцкая, Слонімская, Слуцкая, Трокская, Тураўская і Упіцкая, якія ў гістарычных дакументах мелі агульную назву – Літва.
Да земляў “прыслухоўваючых” адносіліся Падляшша (з гарадамі Драгічынам на Бугу, Бельскам і Мельнікам), Валынь, Падолле, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская, Смаленская, Віцебская, Полацкая землі і Жмудзь (этнаграфічная Літва). Акрамя таго, у XV стагоддзі землямі мяжуючымі былі рускія княствы, размешчаныя ў вярхоўях Акі і Дона, - Навасільскае, Варатынскае, Адоеўскае, Мцэнскае і іншыя.
Вывучэнне прававой спадчыны
беларускага народа даволі доўга
стрымлівалася шэрагам
У гісторыі даследавання праблемы ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага можна выдзеліць тры розныя канцэпцыi ўтварэння Вялікага княства Літоўскага: традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) канцэпцыю М.І. Ермаловіча і цэнтрысцкую канцэпцыю.
- Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
Першая з іх прадстаўлена ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сенняшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва летапісная, Літва XI- XIII стагоддзяў знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У XIII стагоддзі літоўскія княствы Жэмайція, Аўкштайція, Селы, Земгалы аб'ядноўваюцца на чале з Міндоўгам і ўтвараецца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай велікакняжацкай уладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэтая дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы.
Літва Міндоўга ляжала на левым беразе Немана паміж Пінскай і Наваградскай землямі. Сам Міндоўг жыў, пэўна, у гарадку Варута, дзе ен адбіваўся ад сваіх ворагаў. Розначытанне Хлебнікаўскага і Пагодзінскага спісаў з Іпацьеўскім дазваляюць удакладніць назву Міндоўгавай сталіцы. У Хлебнікаўскім і Пагодзінскім пішацца «въ Роута», што значыць Рута. Некалькі населеных пунктаў з назвай Рута есць паблізу Наваградка, там працякае і рака з такой назвай. Тое, што Літва Міндоўга знаходзілася побач з Наваградкам, указвае і «Кроніка» Стрыйкоўскага. Так, у аповядзе пра вайну Данілы Галіцкага з Міндоўгам сказана, што галіцка-валынскія атрады: «...ад Наваградка пусціліся да Здзітава, бурачы і пустошачы краіну Мендогаву, і шмат замкаў літоўскіх пабраўшы». Гэты рух галіцка-валынскіх дружын апісвае таксама і Іпацьеўскі летапіс. Так што на правым беразе Немана паміж Наваградкам і Здзітавам і знаходзілася Літва Міндоўга – “Краіна Мендогава”. Цікава, што побач са Здзітавам у Пружанскім раене есць сяло Таўтведы, гэта можа ўказваць на пражыванне тут князя Таўцівіла, з якім змагаўся Міндоўг. А на ўсходзе, каля Клецка, два тапоніма «Балевівічы» сведчаць пра тое, што ў тых мясцінах жылі князі Булевічы - з імі таксама змагаўся Міндоўг. І яшчэ адна цікавая акалічнасць - наяўнасць у мінулым у Пінску кургану і вуліцы Мендога. Можна дапусціць, што Міндоўг адзін час жыў у гэтым горадзе, дзе служыў са сваей дружынай пінскаму князю. Вельмі падобна, што быў ен наймітам і прадаваў сілу свайго мяча таму, хто добра заплаціць. Не выключана і тое, што Міндоўг прызнаваў сябе васалам наваградскага князя. На гэта, апроч Іпацьеўскага летапісу, указвае і ў «Пачатках» Мацей Стрыйкоўскі: «Тая Літва, якая жыла над Неманам у пушчах, здаўна прыслугоўвала Наваградскаму княству».
Першымі ў Вялікае княства Літоўскае трапляюць землі Верхняга Панямоння, што ўваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, нанесенае княству татараманголамі, і даволі легка пранік на тэрыторыю Панямоння. Час правядзення гэтай аперацыі 1248 год можна прыняць за пачатак утварэння Вялікага княства Літоўскага.
Аднак галіцка-валынскія князі не пагадзіліся са стратай Новагародчыны і стварылі супраць Міндоўга ваенную кааліцыю ў складзе Яцвягіі, Жэмайціі, Рыгі, у якую ўвайшлі таксама пляменнікі Міндоўга Таўцівіл і Едзівіл і іх дзядзька, жмудскі князь Вікінт, якіх Міндоўг выгнаў з краіны, а іх землі і маемасць захапіў. У 1249 годзе пачалася феадальная вайна, у якой перамаглі літоўскія князі на чале з Міндоўгам. Новагародская зямля была далучана да Літвы, а Новагародак стаў сталіцай (рэзідэнцыяй) Вялікага княства Літоўскага.
У 1263 годзе Міндоўг і двое яго малодшых сыноў былі забіты ў выніку змовы варожых яму князеў князя Даўмонта, у якога аўдавелы Міндоўг адабраў жонку, і жамойцкага князя Траняты, які жадаў захапіць уладу ў Вялікім княстве Літоўскім. У княстве пачалася дынастычная смута.
Стварэнне магутнай краіны працягвалася пры нашчадках Міндоўга яго старэйшым сыне Войшалку, які ад імя бацькі кіраваў у Ваўкавыску і Слоніме. У 1254 годзе Войшалк быў абраны вялікім князем новагародскім. Яго першай дзяржаўнай справай стала заключэнне міру з Галіцка-Валынскім княствам. Войшалк аддаў сыну Данілы Галіцкага Раману Новагародак і іншыя гарады, а сам прыняў манаства і заснаваў манастыр у в. Лаўрышава, паміж Літвой і Новагародкам. Аднак бурлівыя падзеі хутка ўцягнулі яго ў вір палітыкі. Падчас дынастычнай смуты, што адбылася пасля смерці Міндоўга, Войшалк заваяваў і падпарадкаваў Полацк і Віцебск, аб'яднаў вакол Новагародка іншыя заходнерускія землі. У 1267 годзе ен перадаў велікакняжацкую ўладу Шварку, мужу сваей сястры.
У 1268 годзе галіцкі
князь Леў Данілавіч запрасіў
Войшалка да сябе ў госці ва Уладзімір-Валынскі.
У п'яным шаленстве выхапіў шаблю
і засек яго, бо сам хацеў валодаць
Новагародскай і Літоўскай
Князю Трайдзену выпала доля абараняць дзяржаву, асновы якой заклалі Міндоўг і Войшалк. Ен кіраваў 12 гадоў. Пачынаючы з 1270 года Трайдзен праводзіў палітыку ў інтарэсах Новагародка, быў ворагам Галіцка-Валынскага княства, ваяваў супраць яго і татара-манголаў, якіх галіцка-валынскія князі бралі ў саюзнікі і рабілі сумесныя разбуральныя паходы на Новагародак. У гады яго княжання ў склад Літоўскага княства ўвайшлі землі яцвягаў. Ен пасяліў прусаў, якія ўцякалі ад крыжакоў, ад анямечвання і хрысціянізацыі, каля Слоніма і Гродна. Трайдзен уціхамірыў нальшчанскіх феадалаў, якія не жадалі падпарадкоўвацца цэнтральнай уладзе.
Пасля смерці Трайдзена княжылі браты Будзівід і Будзікід. Звестак пра якіх захавалася вельмі мала.
У 1293 - 1316 гады вялікім князем літоўскім быў Віцень. Ен мячом уціхамірыў жамойцкіх феадалаў, якія паднялі паўстанне і мелі намер пайсці на саюз з крыжакамі. Даследчыкі мяркуюць, што далучэнне Полацкай зямлі да Вялікага княства Літоўскага адбылося пры Войшалку, але часам канчатковага аб'яднання лічаць 1307 год. Полацк захаваў вечавы лад, аўтаномнасць зямлі, маемасныя правы, непадуладнасць велікакняжацкага суда, самастойнасць у пытаннях веры і гандлю. Віцень змагаўся з крыжакамі, абараняў Гарадзеншчыну ад крыжацкіх набегаў. Старастам горада ен прызначыў Давыда, сына былога нальшчанскага князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд Гарадзенскі абараняў сваю зямлю ад крыжакоў. У 1315 годзе да Вялiкага княства Лiтоўскага была далучана Берасцейская зямля. У 1311 і 1315 гады Віцень сам узначаліў паходы баявых дружын у Прусію. Калі вяртаўся дамоў з паходу забіты ўдарам маланкі.
Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага працягваўся пры Гедыміне. У сувязі з тым, што Новагародак быў прыфрантавым горадам, які веў пастаянныя войны з галіцка-валынскімі князямі, іх саюзнікамі татарамі, а так сама з крыжакамі, каля 1323 - 1326 гадоў Гедымін перанес сталіцу з Новагародка ў Вільню, якая была заснавана крывічамі на рубяжы VII -VIII стагоддзяў. Іншая назва Вільні, якая сустракаецца ў крыніцах, Крывічгорад, а ў нямецкіх крыніцах КрыўКаструм (крэпасць на зямлі крывічоў).
У першай чвэрці XIV
стагоддзя ў склад Вялікага княства
Літоўскага ўвайшлі Полацкая зямля,
Мінскае і Віцебскае княствы,
а таксама Турава-Пінская
Войскі Вялікага княства Літоўскага наносілі магутныя ўдары па татара-манголах, вызваляючы ад іх уладання некаторыя славянскія землі. У 1362 годзе ў бітве на рацэ Сінія Воды (Падолле, Украіна) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Гэта адбылося за 18 гадоў да вядомай Кулікоўскай бітвы 1380 года. Гістарычнае значэнні сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолле былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да Вялікага княства Літоўскага. У склад Вялікага княства Літоўскага ўвайшла таксама Чарнігава-Северская зямля.
У 1368, 1370 і 1372 гадах былі зроблены паспяховыя паходы войска Вялікага княства Літоўскага супраць Маскоўскай дзяржавы. Барацьба з Маскоўскім княствам працягвалася і пры Вітаўце. У 1408 годзе войскі Васіля I і Вітаўта сустрэліся на беразе ракі Угра, што на тэрыторыі сучаснай Калужскай вобласці. Войскі ў бой не ўступілі. Тут была ўстаноўлена мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая прайшла праз Мажайск і па рацэ Угра. Землі Вялікага княства Літоўскага распасціраліся ад Балтыйскага да Чорнага мора.
У сувязі з традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыяй утварэння Вялікага княства Літоўскага узнікае пытанне: чаму заходнія і паўдневыя землі Русі, якія знаходзіліся на больш высокім узроўні цывілізаванасці, сталі легкай здабычай Літоўскай дзяржавы, прызналі палітычнае лідэрства народа, які ў гістарычным плане развіваўся са спазненнем на некалькі стагоддзяў? Адказваючы на гэтае пытанне, прыхільнікі традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі называюць дзве прычыны. Першая прычына: неадпаведнасць фаз палітычнага развіцця Літвы і рускіх зямель. Калі ўсходнія славяне мелі моцную дзяржаўнасць (пачынаючы з IX і па XI стагоддзі ўключна) Кіеўскую Русь, Літва ўяўляла з сябе шэраг асобных зямель на чале з "кунігасамі" (князямі). Дзяржава тут узнікла толькі ў XIII стагоддзі і адразу ж пераўтварылася ў магутную палітычную і ваенную арганізацыю. Для паўдневых і заходніх зямель Русі XII -XIII стагоддзяў былі перыядам феадальнай раздробленасці, міжусобных войнаў, якія аслаблялі рускія княствы. Аслабленыя міжусобнымі войнамі, славянскія княствы часта не маглі вытрымліваць націск літоўцаў.
- Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе М.І. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”.
У кнізе гісторыка М.І. Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа" найбольш поўна выкладзена новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Гэтую канцэпцыю яшчэ называюць канцэпцыяй Міколы Ермаловіча. Асноўнымі тэзісамі гэтай канцэпцыі з'яўляюцца наступныя:
- Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнiгi па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.
- Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва -- гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні i тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.
- Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў [12, с. 83- 84].
У гэтай канцэпцыі, папершае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць іх ролю ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз прызнаецца, што літоўцы былі асіміляваны, “абеларушаны”. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы і іншых этнічных прыкмет: дзяржаўнасць 6еларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самай справе дзяржаўнасць - гэта не тэрыторыя, не мова і культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя і міждзяржаўныя адносіны. Гэтага гісторыкі стараюцца не заўважаць. М.І. Ермаловіч не першы гісторык, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга М.І. Ермаловіча ў тым, што ен на аснове першакрыніц удакладніў межы Старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя і Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна за 30 кіламетраў ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч і Слоніма. Заходняя мяжа Старажытнай Літвы праходзіла прыкладна за 20 кіламетраў ад Новагародка, дзесьці ў раене Карэліч. Па неманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой і Полацкім княствам.
Гісторыкі - рамантыкі не толькі сфармулявалі гэтую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, не толькі ўдакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы і факты для абароны распрацаванай імі канцэпцыі.
- Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII- пачатку XIII стагоддзяў не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы і іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш за тое, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII стагоддзя крыжакам удалося захапіць Ніжняе Падзвінне Кукенойс і Герцыке і тым самым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл супрацьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі ім наўгародцы і пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).
2) Літва, перш чым распачынаць заваяванне зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Новагародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі, таму што літоўцы быццам мелі больш сталую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы, яны заваеўвалі апошніх, і ні ў якім разе не наадварот.
3) Як лічыць М.І. Ермаловіч, галоўным пытаннем, што паставіла ўсе з ног на галаву, было атаясамленне сучаснаіі Літвы са Старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі аўтографы ў выглядзе назваў весак Літва ў Слонімскім (Гродзенская вобласць), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобласць) раенах. Гэтыя назвы (тапонім Літва) супадаюць з летапіснымі.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца. Ен не быў стваральнікам Вялікага княства Літоўскага, як гэта сцвярджаецца ў літаратуры. Не ен зрабіў сваей сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Ен страціў новагародскі пасад менавіта таму, што не апраўдаў надзей новагародскіх феадалаў.
Сын Міндоўга Войшалк у 1258 годзе стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Абапіраючыся на сілы Новагародка і саюзнага з ім Пінска, ен заваяваў суседнюю Літву, жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, затым з дапамогай галіцка-валынскіх князеў не менш жорстка пакараў феадалаў Дзяволтвы (частка ўсходу сучаснай Літвы) і Нальшчанаў (паўночны захад сучаснай Беларусі) і далучыў гэтыя землі да Новагародка. Прыкладна ў 1265 годзе да Новагародка была далучана Полацкая зямля.
М.І. Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай і Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў і Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Падобным чынам пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся і іншыя беларускія землі [12, с. 82].
3. Цэнтрысцкая канцэпцыя
ўтварэння Вялікага княства
Прыхільнікі яшчэ адной, цэнтрысцкай, канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага на аснове падбору адпаведнага канкрэтна гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII - XIV стагоддзях рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага разам з заходнерускімі феадаламі адыгрывалі літоўскія феадалы, таму дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай дзяржавай. У XV- XVI стагоддзях вырашальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага разам з літоўскімі феадаламі адыгрывалі беларускія феадалы, значыць, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.
Трэба адзначыць, што навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI -XIII стагоддзяў, утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. Даследчыкі амаль адзіныя ў ацэнцы шляхоў утварэння Вялікага княства Літоўскага: гвалтоўнае далучэнне тэрыторый праз іх заваяванне, пагадненні паміж рускімі і літоўскімі князямі, дынастычныя шлюбы. Спрэчкі працягваюцца ў асноўным наконт таго, дзе знаходзілася Старажытная Літва XI- XIII стагоддзяў, хто каго заваеўваў, на базе якой тэрыторыі стваралася новая дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Навуковае высвятленне гэтых і іншых дыскусійных пытанняў патрабуе часу і намаганняў даследчыкаў.
Аднак вынікі навуковых даследаванняў ужо сення дазваляюць сцвярджаць, што Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з'яўлялася ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай дзяржавай, як аб гэтым сказана ў некаторых сучасных публікацыях. Вялікае княства Літоўскае - гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў: беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80 % насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з'яўляліся этнічнай меншасцю. Таму Вялікае княства Літоўскае можна называць літоўска-рускай ці руска-літоўскай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.
Заключэнне
Працэс аб'яднання ў Вялікага княства Літоўскага быў працяглы і складаны. Ен адбываўся больш за стагоддзе -- з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ен не быў галоўным. У аб'яднанні літоўскага і заходнерускага народаў у адзіную дзяржаву адыграў ролю ўзаемны палітычны інтарэс. Аблегчыла сітуацыю і адсутнасць у той час акрэсленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіенамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад Вялікага княства Літоўскага не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.
Спіс літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. - Мн., 2000. С.75-101.
2. Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. - Мн., 1989. С.21-35, 57-85.
3. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.. - Мн.: Універсітэцкае, 2000 - 416 с.
4. Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. - Мн., 1993. С.27-66.
5. Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. Ч.1. – Мн., 2003. С.65-115.
6. Энцыклапедыя Беларусі: У 6 т. Т.1-6. - Мн., 1991-2001.
7. http://istoriya.org.
8. http://maxmd.ru
9. http://be.wikipedia.org