Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi

План

 

Уводзiны

1.Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi

2. Паўстанне 1863-1864 гг. Яго прычыны, ход i вынiкi

3. Буржуазна-дэмакратычныя рэформы (земская, судовая и школьная, гарадская, ваенная, цэнзурная) i асаблiвасцi iх правядзення  ў  Беларусi

4. Прычыны, ход i вынiкi правядзення контррэформ 80-90 гг

Заключэнне

5.Дайце вызначэнне наступных паняццяў: маемасны цэнз, часоваабавязанае становiшча, паншчына, дзяржаўныя сяляне

Лiтаратура

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

Уводзiны

У 50-я гады 19 стагоддзя пасля Крымскай вайны, у якой Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне, стала вiдавочным, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна праиграе капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Таму лагiчным ходам гiсторыi Беларусi стала адмена прыгоннага права, а таксама правядзенне буржуазных рэформ.

Мэта нашай працы  — выявiць асаблiвасцi адмены прыгоннага права на Беларусi, а таксама разгледзець умовы i вынiкi  правядзення буржуазных рэформ на Беларусi ў 60-90-я гады 19 стагоддзя.

 

 

 

1. Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе

правядзення ў Беларусi

Найбольш яскравым сведчаннем крызiсу прыгонная сiстэмы у Беларусi, якi наступiў ў 50-я гады 19 ст, стала стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна праиграе капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках. У канцы 50-х гадоў яно набыло найвышэйшую вастрыню. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян" [3, с. 306]. Сярод членаў камітэта разгарнуліся спрэчкі наконт умоў адмены прыгоннага права. Адны прапаноўвалі "остзейскі" варыянт, г.зн. вызваленне сялян без зямлі, іншыя жадалі, каб цар узяў ініцыятыву на сябе і дараваў вольнасць сялянам ад свайго імя, некаторыя лічылі, што ўмовы вызвалення сялян павінны выпрацаваць памешчыкі. Да канца ліпеня 1857 г. быў складзены кампрамісны варыянт — вызваліць сялян з сядзібай, які і атрымаў перавагу. Зямля павінна выкупляцца на працягу 10 - 15 гадоў па цане, якая ўключала б у сябе і кампенсацыю страты памешчыкам яго ўлады над асобай селяніна; польны надзел мог быць зменшаны і аддадзены селяніну ў карыстанне за асобную плату грашыма ці працай; у аддаленай будучыні мог адбыцца выкуп гэтай зямлі на добраахвотнай дамоўленасці памешчыка з селянінам. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў.

20 лістапада 1857 г. Аляксандр П падпісаў і  накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару  Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай  губерняў У.І.Назімаву аб заснаванні  з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў  трох губернскіх камітэтаў і адной агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.

Праграма ўрада, якую трэба было абмеркаваць у створаных камітэтах, давала прыгонным сялянам некаторыя грамадзянскія правы, але за памешчыкам заставалася права ўласнасці на ўсю зямлю. Сялянам пакідалі сядзібныя надзелы, якія яны на працягу вызначанага часу павінны былі выкупіць. Звыш гэтага прадутледжвалася даць сялянам у карыстанне пэўную колькасць зямлі "для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад урадам і памешчыкам", за якую сялян абавязвалі плаціць аброк альбо працаваць на памешчыка. Памешчык атрымліваў таксама права паліцэйскага нагляду за сялянамі. Пры гэтым будучыя адносіны сялян і памешчыкаў з'яўляліся б гарантыяй своечасовай платы першымі дзяржаўных і земскіх падаткаў. У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лістапада 1857 г. у "Дадатковай адносіне" ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у "паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян" з'яўляецца адмена прыгоннага права [3, с. 308].

Менавіта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якіх другі канкрэтызаваў агульныя і не зусім ясныя палажэнні першага, зрабіла незваротным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы. Неабходнасць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнія гады. Чаканне хуткіх перамен падштурхнула да дзеянняў як памешчыкаў, так і сялян.

Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай — 55,8 % [7, с. 447]. Значна павялічылася сярод сялян колькасць агароднікаў (мелі толькі сядзібы) і кутнікаў (не мелі ні зямлі, ні жылля).

Дзеянні памешчыкаў выклікалі пратэст сялян. Ен прымаў розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне перасяленню і памяншэнне надзелаў, калектыўныя скаргі, самавольныя лясныя парубкі, падпальванне памешчыцкіх сядзіб, напады на памешчыкаў і аканомаў, непадпарадкаванне памешчыцкай і ўрадавай адміністрацыі.

Своеасаблівым пратэстам супраць прыгонніцкай сістэмы з'явіўся т. зв. "цвярозы рух", які разгарнуўся ў 1858 - 1859 гг [9, с. 312]. Ен быў накіраваны супраць вінных водкупаў, высокіх падаткаў на віно і спайвання насельніцтва. На сялянскіх сходах прымаліся рашэнні байкатаваць пітныя дамы, ствараліся "брацтвы цвярозасці". У гэтым руху прымалі ўдзел амаль усе катэгорыі прыгнечанага насельніцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасці" Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскан губерні было каля 5 тыс. чалавек.

Сяляне выступалі за сапраўднае і поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады і перадачу ім усёй зямлі, памешчыкі — за адмену прыгоннага права пры захаванні сваёй уласнасці на зямлю. Безумоўна, урад падтрымаў памешчыкаў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5 сакавіка 1861 г.

Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта — Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых лю-дзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянанамi, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзеянне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці" [3, с. 311].

3 мясцовых  палажэнняў, якiя тычылiся адмены  прыгоннага права непасрэдна  тэрыторыі Беларусі, тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным  уладкаванні сялян, якія паселены  на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і  Беларускіх (пад гэта палажэнне  падпадалі Магілёўская губерня  і большая частка Віцебскай) і  Мясцовае палажэнне аб пазямельным  уладкаванні сялян, якія паселены  на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай  і частцы Віцебскай (ахоплівала  астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 [2, с. 56].

Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, у тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш за 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, гэта значыць выконваць фактычна тыя ж самыя павіннасці, што і ў часы прыгоннага права. Адмяняліся толькі так званыя дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і т.п.), крыху скарачалася падводная павіннасць, забараняўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя. Такое становішча сялян закон прызнаваў часовым. Пагэтаму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.

Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. - 6 %, 100 р. - 100 %). Ад 20 да 25 % гэтай сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася вьплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі — у 3-4 разы). Атрымлівалася, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але і кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчыкаў. На Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі — 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага банкруцтва.

Зразумела, што такiя ўмовы адмены прыгоннага права не маглі задаволіць сялян. Аб'яўленне маніфеста і палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў ва ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці, вярнуць выпасы, сенажаці [7, с. 442]. Самым моцных выступленнем стала паўстанне 1863-1864 гг.

 

2. Паўстанне 1863-1864 гг. Яго прычыны, ход i вынiкi

Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы «белыя» і «чырвоныя». "Белыя" (партью землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гэта значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецярбург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем адмены прыгоннага права i аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" - памяркоўных і "левых"— прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правыя" ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзілі вядучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкау з адпаведнай грашовай кампенеацыяй .

"Левыя", прызнаючы права на нацыянальнае  самавызначэнне літоўцаў, беларусаў  і ўкраінцаў, залог поспеху нацыянальна-вызваленчай  барацьбы бачылі ў саюзе з  рэ-валюцыйнымі сіламі Расіі. Для  кіраўніцтва паўстаннем "чырвонымі" вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны  Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фар-мальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я.Козел, Б.Длускі, З.Чаховіч, Э.Вярыга і К.Калі-ноўскі. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская (кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), на-вагрудская (У.Борзабагаты) і інш.

"Левую" частку паўстанцау у Беларусі  ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 —1864). Ён быў выхадцам з  сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай  губерні, скончыў Пецяр-бургскі універсітэт, з'яўляўся актыўным членам тайнага  гуртка выдатнага польскага рэвалюцыянера  С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім  і Ф.Ражанскім К.Каліноўскі ў 1862 - 1863 гг. выдаваў на беларускай  мове газету "Мужыцкая праўда" (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую  рэвалю-цыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сяля-нам  прыгонніцкі характар рэформы, заклікала  іх не верыць цару і разам "з мужыкамі з-пад Варшавы ... і ўсёй Расіі" са зброяй у  руках ісці здабываць "сапраўдную  волю і зямлю". Разам з тым  газета заклікала сялян вярнуцца  ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім  царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэта праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян незалежна ад саслоў'я, нацыянальнасці і веравызнання, перадавала ў поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Па сваім сацыяльна-эканамічным характары гэта была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам "чырвоных".

1 лютага 1863 г. ЛПК, які ўзначальваў К.Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі  і Літвы з заклікам падняцца  на ўзброеную барацьбу. Першыя  паўстанцкія ат-рады былі стюраны  на тэрыторыі заходніх паветаў  Беларусі ў канцы студзеня, а  на астатняй тэрыторыі Беларусі -- у сакавіку — красавіку. Яны  фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў  старэйшых класаў, сялян. Атрады  паўстанцаў, якія ўзначальваліся  В.Урублеўскім, Ф.Ражанскім (Гродзенская  губ.), С.Сера-коўскім і А.Мацкявічусам (Ковенская губ.), А.Трусавым (Мінская  губ.), Л.Звяждоўскім (Магілёўская губ.), М.Чэрняком (Віленская губ.) імкнуліся  прыцягнуць да паўстання як можна больш сялян, спрабавалі рэалізаваць аграрную праграму. Кіраўнікі паўстання, асабіста К.Каліноўскі, мелі намер распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне новых атрадаў: С.Серакоўскага ў Літве і Эстоніі, О.Грабніцкага, В.Кульчыцкага ў Віцебскай губерніі. На дапамогу Л.Звяж-доўскаму з Пецярбурга і Масквы прыбылі афіцэры І.Будзіловіч, К.Жаброўскі і інш. з мэтай распаўсюджвання паўстання на Смаленск і Маскву.

Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і ўплыву на сялян К.Каліноўскага, "белыя" захапілі кіраўніцтва паўстаннем ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы" узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі "белых". Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К.Каліноўскі.

У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губернатарам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М.М.Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча "вешацель" за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху.

Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам "польскага паходжання" забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянам-каталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэр-квы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 — на пасяленне ў Сібір.

Такам, прагрэсiўны рух 1863 - 1864 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленнi былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 -1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслi істотныя змены ў "Палажэнні" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні. Сяляне пераставалі быць часоваабавязавымі і станавіліся ўласнікамі зямлі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %.

2  лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны  на ўсю Віцебскую і Магілёўскую  губернi. На Беларусі былі створаны  павятовыя паверачныя камісіі  для праверкі і выпраўлення  ўстаўных грамат. Абеззямеленым  у 1846 - 1856 гг. сялянам выдаваўся 3-дзесяцінны  сямейны надзел. У поўным аб'ёме  вярталася зямля, адабраная ў  іх з 1857 г. Паўстанне 1863 - 1864 гг. паўплывала  і на становішча дзяржаўных  сялян на Беларусі. У адпаведнасці  з законам 1867 г. яны пераводзіліся  з аброку на выкуп і станавіліся  ўладальнікамі сваіх надзелаў.

Паўстанне 1863 г. таксама аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўта затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўных буржуазных рэформаў 60—70-х гг.

 

3. Буржуазна-дэмакратычныя рэформы (земская, судовая и школьная, гарадская, ваенная, цэнзурная) i асаблiвасцi iх правядзення  ў  Беларусi

У 60 - 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні ў Расii такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку [4, с. 314-316].

3 усіх  рэформ самай радыкальнай з'яўлялася  судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных паверанных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой — з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя - сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі - сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі пракуроры, якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г.. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 - 1864 гг. — самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.

Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 - 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую — сярэднія падаткаплацелынчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю — дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (гласных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым ліку і Віленская, у якую ўвайшлі ўсе беларускія губерні) і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы статут, які выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі — палкавы, ваенна-акруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палкавога і акруговага военачальвікаў.

Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць саслоўны прынцып камплектавання войска. I толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы). У сухапутных войсках тэрмін службы паніжаўся да 6 гадоў абавязковай і 9 гадоў у запасе, на флоце — адпаведна да 7 і 3 гадоў. Такім чынам, з увядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці былі фармальна рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі.

Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў — грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скончыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаменаў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краіне было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.

Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку — ад грашовага спагнаетя да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

 

 

4. Прычыны, ход i вынiкi правядзення контррэформ 80-90 гг

Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў XIX ст, пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі i Беларусi. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80-90-я гады ўвайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформ. Так, у 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыi павінны былі па першым патрабаваннi Міністэрства ўнутраных спраў называць імёны аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.

У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абмежаванняў у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах, якое было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўнапрыходскіх діколах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). Узмацніўся кантроль за кантынгентам навучэнцаў сярэдняй школы.

Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на Беларусі закон аб земскіх начальніках пачаў дзейнічаць толькі ў 1900 г. спачатку ў межах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў, а ў 1904 г. быў распаўсюджаны на Гродзенскую і Віленскую.

Галоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформеннай Расіі. Іншай апоры сваёй улады самадзяржаўе не бачыла і не жадала бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнага руху ў краіне.

 

 

Заключэнне

Праведзенае даследванне дазваляе зрабiць наступныя высновы:

1) аграрная  рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі i Беларусi. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рзформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі i Беларусi захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю айчыннага капіталізму;

2) буржуазныя  рэформы 60 - 90-х гадоў XIX ст (земская, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку) пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі i Беларусi. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Рэформа 1861г па адмене прыгоннага права i асаблiвасцi яе правядзення ў Беларусi