Заканчэнне ВОВ

Министерство образования  республики Беларусь

Учреждение образования

«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

Институт информационных технологий

 

Специальность ПОИТ

 

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

 

По курсу ВЕЛИКАЯ ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА

 

Вариант №28

 

Студент-заочник I курса

Группы №281021

Тофеенко Дмитрий Викторович

Адрес: г. Витебск, Кирова 10, кв. 37

Тел. +375295934417

 

 

 

 

 

Минск, 2012

Змест

 

  1. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі……………………..3
  2. Патсдамская міжнародная канферэнцыя………………………….4
  3. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі………7
  4. Спiс лiтаратуры………………………………………………...…..13

 

1. Берлінская аперацыя i капітуляцыя Германіі.

 

У выніку цяжкіх баёў у лютым-сакавіку 1945 г. на тэрыторыях Усходняй Памераніі, Сілезіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі і Чэхаславакіі савецкімі войскамі былі вырашаны буйныя стратэгічныя задачы, і створаны ўмовы для штурму Берліна.

Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала моцную армейскую групоўку ў складзе 1-га і 2-га Беларускага, 1-га Украінскага  франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Гэта групоўка мела ў сваім складзе каля 2,5 млн. чалавек, больш за 41000 гармат і мінамётаў, больш за 6250 танкаў і 7500 самалётаў. Суадносіны ў сілах у параўнанні з немцамі складалі: у людзях 2,5:1, у артылерыі 4:1, у танках і САУ 4,1: 1, у авіяцыі 2,3:1.

Штурм Берліна  пачаўся 16 красавіка 1945 г. Дзесяць дзён спатрэбілася савецкім войскам, каб  пераадолець абарону немцаў на подступах  да горада. Больш за тыдзень доўжыліся  баі ў самім Берліне. 30 красавіка Гітлер застрэліўся, а 2 мая гарнізон Берліна капітуляваў. 7 мая ў Рэймсе немцы падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі з заходнімі краінамі. Гэта вызвала незадаволенасць Сталіна, і па яго патрабаванню 9 мая 1945 г. у

0 гадзін 43 хвіліны у Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў камандавання ўсіх саюзных армій, быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

Тысячы нашых  землякоў удзельнічалі ў баях на тэрыторыі  Германіі. 70-ці з іх было прысвоена  званне Героя Савецкага Саюза. У іх ліку вызначылася 7 генералаў і адміралаў, 50 афіцэраў і 12 салдат і малодшых камандзіраў. 26 лётчыкаў-беларусаў за праяўленую мужнасць у небе Германіі атрымалі зоркі Герояў Савецкага Саюза. У час баёў над Усходняй Прусіяй атрымаў другую Залатую Зорку героя П.Я.Галавачоў. За гады вайны П.Я.Галавачоў зрабіў 457 баявых вылетаў, удзельнічаў у 127 паветраных баях, асабіста знішчыў 31 нямецкі самалёт.

У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага  Саюза перадалі доўгачаканую вестку аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

 

2. Патсдамская міжнародная канферэнцыя

 

Неадкладныя міжнародныя  праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еуропе, сталі прадметам  абмеркавання трох саюзных дзяржаў – СССР, ЗША, Вялікабрытаніі – на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г.) Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з̒явіліся развіццем рашэнняў канферэнцыі у Ялце.

Цэнтральнае месца  ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі  заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамская пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

У адпаведнасті з рашэннямі Крымскай канферэнцыі  гэтыя пагаднені прадугледжвалі правядзенне ў жыцце так званых прынцыпаў «чатырох Д». Быў пацвержаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброенных сіл – наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоуная забарона на вытворчасць атамнай зброі і валоданне ею. Ваеннамарскі і гандлевы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй.

Прынцып дэманапалізацыі  прадугледжваў абмежаванне канцэнтрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных абʼяднанняў.

Зыходзячы з неабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнкі  Патсдамскага пагаднення абавязаліся  знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіалы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацыскія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага трыбунала.

У Патсдаме была ўзгоднена  ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітырызацыі і дэмакратызацыі краіны. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет – вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ен павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгадненняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікау.

Патсдамская канферэнцыя  прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету.

У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага разбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам – ахвярам  германскай агрэсіі.

Патсдамская канферэнцыя  вырашала і некаторыя тэрытарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг і прылеглы да яго раен былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася  па лініі Одэр – Заходняя Нейсе.

Частка ўсходней Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга былі таксама перададзены Польшчы.

На Патсданскай канферэнцыі  было прынята рашэнне стварыць пастаянны  орган – Савет міністрау замежных спраў з прадстаўнікоў пяці вялікіх  дзяржаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі – Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вайны у верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Пытанні тэрытарыальнага  ўрэгулявання ў Еуропе былі канчаткова вырашаны пасля падрытоўкі і заключэння мірных дагавораў збылымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях авета міністрау замежных спраў. Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947г.

Італія захоўвалася ў  асноуным у тэрытарыальных межах  на 1 студзеня 1938г. Невялікія яе тэрыторыі  былі перададзены Францыі. Да Югаславіі  перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны згорадам Трыест была выдзелена ў свабодную тэрыторыю Трыест, кантралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і Югаславіяй яна ў 1954г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі.

У адносінах да Фінляндыі  было вырашана, што савецка-фінская  мяжа захоўвалася ў асноўным па стану  на 1 студзеня 1941г., вобласць Петсамо вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раен Поркала-Уд. Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940г., з захаваннем у яе складзе Паудневай Дабруджы. Паўночная Трансільванія СА складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася па стану на 1 студзеня 1938г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.

Аднак, трэба заўважыць, што  шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат разыходжанняў. Амерыканская і  англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Галоўныя разнагалоссі праявіліся ў пытаннях аб будучым Германіі і аб Польшчы. І па гэтых пытаннях прэзідэнт ЗША Г.Трумэн займаў вельмі жорсткую пазіцыю, бо за плячыма ён меў атамную бомбу.

Такім чынам, Патсдам знаменаваў сабой пачатак канца паразумення паміж саюзнікамі па антыфашысцкай кааліцыі, і ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне, бо сваю ролю ў захаванні міру яна адыграла.

 

3. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі

 

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі  народ разам з усімі народамі адзінай краіны – Савецкага Саюза  – уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў  Беларусі былі мабілізаваны ці добраахвотна ўступілі ў рады Чыр-вонай Арміі. Толькі ў 1944-1945 гг. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 755 тыс. жыхароў Беларусі. Сотні тысяч бела-русаў загінулі на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі.

З ўраджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І.Якубоўскі, маршал авіяцыі С.А.Красоўскі, генералы арміі І.І Гусакоўскі, В.П.Маргелаў, І.Я.Шаўроў, генерал-палкоўнікі А.Р.Бацюня, У.Р.Вашкевіч, І.П.Камера, Ф.І.Кузняцоў, М.В.Паўлоўскі, А.В.Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П.Дрозд, контр-адміралы В.Е.Ананіч, А.І.Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў. Толькі ў складзе Ваенна-паветраных Сіл СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 5305 і ў бранятанкавых войсках звыш 2500 афіцэраў беларусаў па паходжанню.

Нашы землякі  прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім  руху Супраціўлення ў заходніх краінах Еўропы, а так сама ў ваенных фарміраваннях, якія ваявалі ў складзе армій заходніх саюзнікаў.

У адпаведнасці з пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж  СССР і Польшчай прадугледжвалася стварэнне  на тэрыторыі СССР польскай арміі. Камандуючым  арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў  генерала У.Андэрса. У сакавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афіцэраў, з якіх каля 10% былі ўраджэнцамі Заходняй Беларусі. Са згоды савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса была накіравана ў 1942 г. у паўднёвыя раёны Ірана і Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу быў вылучаны 2-гі корпус для ўдзелу ў баявых аперацыях саюзных войскаў. Значную частку гэтага злучэння складалі ўраджэнцы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Польскі корпус у складзе 8-й брытанскай арміі вызначыўся ў Італіі ў бітве за Монтэ-Касіна. У час наступлення корпуса вызначылася вялікая колькасць беларусаў (I.Буглак, Р.Буслак, I.Віршыч, С.Голуб, I.Драчынскі, Т.Купрыян, Б.Пачыкоўскі, У.Пашкоўскі, I.Станкевіч, П.Сыч, А.Цаюн, У.Юргілевіч, С.Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў 70% асабовага складу.

У гады Вялікай  Айчыннай вайны дзесяткі тысяч нашых  землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі  войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі гэтых краін. Так, у дэпартаменце Марбіян у Францыі ў Супраціўленні змагаўся ўраджэнец Магілёўшчыны лейтэнант Ф.Кажамякін. Пасмяротна ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай Францыі – ордэнам Ганаровага легіёна.

Ураджэнец Віцебшчыны В.А.Квіцінскі камандаваў Асобай партызанскай брыгадай імя К.Готвальда, якая вызначылася  ў Славацкім нацыянальным паўстанні 1944 г., яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на славацкай зямлі Героем Савецкага Саюза таксама стаў гамельчанін Б.Ф.Калач.

У італьянскім  Руху Супраціўлення прымаў удзел 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр у якасці памочніка камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі «Вагано». Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А.К.Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна, які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе «Матэоці».

Апынуўшыся  ў канцэнтрацыйных лагерах, людзі  з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні  баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў лагерах  смерці. У Маўтхаўзене пасля смерці генерала Д.М.Карбышава падпольную арганізацыю ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план паўстання і перад вызваленнем паўстаўшыя захапілі лагер.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. Існавалі нават жаночы атрад – «Радзіма». Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І.Лісавец, а пасля яе хваробы –

Нашы землякі  – ўдзельнікі Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага – германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.

Пасля трохгадовай  нямецкай акупацыі Беларусь, якая няспынна змагалася з ворагам, нягледзячы на страты, узбагаціла свой палітычны статус. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

За гады вайны  адзначыліся и жыхары Віцебшчыны:

Так, фронт нярэдка накіроўваліся цэлымі семямі. З сямі Сцяпана Пляца, жыхара вёскі Азярцы Талачынскага раёна, супраць захопнікаў змагаліся чатыры сыны - Дзмітрый, Леанід, Міхаіл і Іван і дзве нявесткі - Раіса і Руфіма. Усе яны служылі ў авіяцыі. За перыяд вайны зрабілі 2640 баявых вылетаў, былі ўзнагароджаны 50 ордэнамі і медалямі, а Руфіма і Раіса сталі Героямі Савецкага Саюза. [2, с. 315]. Астатнія члены гэтай сямі прымалі ўдзел у партызанскім руху.

У бітве пад  Масквой праславіўся конны корпус, якім камандаваў ураджэнец Бешанковіцкага раёна Л.М. Даватар. Мужныя коннікі  пад яго кіраўніцтвам пранікалі  ў глыбокі тыл і нечакана зяўляліся  там, дзе іх вораг не чакаў. Яны  грамілі штабы і гарнізоны праціўніка, падрывалі масты, разбуралі лініі сувязі, спрыялі вызваленню многіх населеных пунктаў Падмаскоўя. Адважны камкор загінуў смерцю мужных у снежні 1941 г. каля вёскі Палашкіна, што пад горадам Руза.

Выхадцы з Беларусі гераічна змагаліся не толькі на зямлі, але і ў паветры. Першы ў гісторыі вышынны паветраны таран здзейсніў у маскоўскім небе беларус А.М. Катрыч, лётчык 12-га знішчальнага авіяпалка. Званне Героя Савецкага Саюза атрымалі таксама і яго землякі - мінчанін І.І. Казлоўскі і віцябчанін П.Ф Сычэнка.

Шмат выхадцаў з Беларусі праславіліся ў паветраных баях з ворагам пад Ленінградам (А.К. Антоненка, Т.К. Аксанаў, І.М. Габрынец, Ц.С. Жучкоў, І.А. Каўшараў, Б.І. Коўзан, П.А. Пілютаў, Г.С. Пінчук), на Каўказе (Д.І. Лугаўскі, М.І. Семянцоў, М.К. Наумчык), пад Сталінградам (А.А. Аляхновіч, М.А. Карначонак, І.Ф. Казакоў, І.П. Мілет, А.Р. Івашка).

На Балтыцы  праславіўся таксама капітан 3-га рангу С.Н. Багарад, камандзір падводнай  лодкі, ураджэнец Віцебшчыны. За час  вайны яго лодка затапіла 7 варожых караблёў. Старшыня 2-ой стацці П.С. Байцоў родам з Магілёўшчыны, плаваў на легендарнай падводнай лодцы «С-13», удзельнічаў у патапленні 3 варожых транспартаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Тысячы воінаў з Беларусі прымалі ўдзел у  баях пад Курскам. Сын селяніна з вёскі Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці А.К. Гаравец з паветра прыкрываў наземныя войскі ў раёне Уладзіміраўка - Альхаватка. 6 ліпеня 1943 г., вяртаючыся на свой аэрадром, уступіў у бой з 20 варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў праціўніка. Гаравец - адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў ворага. Адважны лётчык сам загінуў у тым баі, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго іменем названы вуліцы ў Віцебску, Мінску, Полацку, Сянно, Багушэўску, Машканская сярдняя школа і саўгас у Сенненскім раёне.

Залатой Зоркай быў адзначаны подзвіг намесніка  начальніка аператыўнага аддзела штаба 15-ай арміі падпалкоўніка М.А. Ласкунова, былога селяніна Сіроцінскага раёна  Віцебскай вобласці. Коштам свайго жыцця ён забяспечыў своечасовую дастаўку загада войскам, якія падрыхтаваліся да штурму горада Фуцдзін.

За гераізм  і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай  Айчыннай вайны, звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў  і ўраджэнцаў рэспублікі ўзнагароджаны  баявымі ордэнамі і медалямі, 441 з іх прысуджана званне Героя Савецкага Саюза, 65 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.

У той жа час  на беларускай зямлі, і ў драматычным 1941 г., і ў час вызвалення, у  радах партызан і падпольшчыкаў  самааддана змагаліся з ворагам тысячы прадстаўнікоў шматлікіх нацый і народнасцей Савецкага Саюза.

Значны ўклад  у перамогу над ворагам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. У асноўным эвакуіраваныя прадпрыемствы зліваліся з мясцовымі, аднароднымі па профілю.

А крыві пралілася  на Беларусі сапраўды зашмат. На пачатак  мая 1945 г., калі скончылася вайна, Беларусь страціла звыш 2,2 млн. Жыхароў, 380000 было дэпарціравана чорнарабочымі ў Германію. Было спалена альбо разбурана 209 гарадоў і мястэчак і 9 200 вёсак (1,2 млн. будынкаў). Рэспубліка страціла 61% коней. 69% буйной рагатай жывёлы. 89% свіней, 78% авечак. Матэрыяльныя страты ў дзяржаўных цэнах 1941 г. дасягалі 75 млрд. рублёў. Буйнейшыя гарады, такія як Мінск альбо Віцебск, на 80-90% ляжалі ў руінах.

Так, Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася толькі часткай вялікай, глабальнай Другой сусветнай вайны, якая адбілася на жыцці больш за 75% насельніцтва планеты. Вайна паказала, як лёгка яна можа пачацца, і як цяжка яе спыніць. Больш адказнасці патрабавалася ад вядучых краін свету ў правядзенні сваёй знешняй і ўнутранай палітыкі.

Самаадданая праца  савецкага народа, а так сама і  беларусаў, дзеля Перамогі базіравалася ў першую чаргу на любві да сваёй Радзімы, на тэрыторыю якой прыйшоў страшэнны вораг. Але пэўную складаючую працоўнага гераізму мае і ідэалагічная праца, якая вялася партыйнымі органамі. Беларусы паказалі не толькі прыклады гераізму на франтах вайны, але і самаадданасць на прадпрыемствах, чыгунцы, у сельскай гаспадарцы.

 

Спіс літаратуры:

 

1. Великая Отечественная война советского народа ( в контексте Второй мировой войны)/ Под ред. А.А. Коваленя, Н.С. Сташкевича. – Мн.: Издательский центр БГУ,2004. – 231с.

2. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С. - Мн.:УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”, 2006. – 362с.

3. Гісторыя Беларусі:дапаможнік для паступаючых у ВНУ/ Пад рэд.А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1998. – 496с.

4. Шымуковiч С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэкс-це Другой сусветнай вайны): Курс лекцый. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004 – 230 с.

5. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II.  – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 247с.

 




Заканчэнне ВОВ