Функцыі метафары ў загалоўках публіцыстычных тэкстаў (на прыкладзе матэрыялаў газет “Раніца” і “Звязда”)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Інстытут журналістыкі
Кафедра стылістыкі
і літаратурнага рэдагавання
Навуковая праца на тэму:
Функцыі метафары
ў загалоўках публіцыстычных тэкстаў (на прыкладзе матэрыялаў газет “Раніца” і “Звязда”)
Падрыхтавала
студэнтка 3 курса 2 групы
Вілюха Ю. І.
Навуковы кіраўнік:
старшы выкладчык
Бардзіян В. Д.
Мінск
2012
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
- Метафара як стылістычны сродак…..…………………..………………………...
…...5
- Паняцце аб метафарызацыі………………….………………………
…….….5-9 - Віды метафар……………………………………………………………
………..9
- Выкарыстанне метафары ў загалоўках газеты “Раніца”……….……………….….13
1.4. Загаловак як выражэнне
асноўнай думкі матэрыяла ……………
1.5. Асаблівасці ўжывання метафары ў газетным загалоўку…………………...…13-14
1.6. Метафара ў загалоўках
газеты “Раніца” …………………………………….....15
- Параўнальны аналіз ужывання метафар ў
загалоўках
газет “Раніца” і “Звязда”………………………………………..….19-
Заключэнне……………………………………………………
Спіс літаратуры………………………………………
Уводзіны
Тэма тропаў у сучаснай стылістыцы – невычарпальная. Яны з’яўляюцца асноўнымі сродкамі стварэння вобразнасці аўтарскага тэксту. Асабліва яскрава гэта бачна ў газетных матэрыялах, дзе перад журналістам - неабсяжнае поле для выкарыстання самых разнастайных тропаў. Менавіта таму я выбрала тэмай сваёй навуковай працы даследаванне аднаго са сродкаў стылістычнай выразнасці – метафары – у кантэксце загаловачнага комплексу.
Для аналізу я выбрала газету для падлеткаў “Раніца”. Аўдыторыя, на якую працавала выданне (зараз яно не выходзіць), патрабуе адпаведнага падыходу ў афармленні загалоўкаў – вобразнага і арыгінальнага. Каб параўнаць, наколькі моцна адрозіваецца ўжыванне метафары ў загалоўках “Раніцы” ад больш сур’ёзнага выдання, я таксама прааналізую ў сваёй курсавой працы загалоўкі “Звязды”.
Такім чынам, аб’ект маёй навуковай працы – метафара як стылістычны сродак пры стварэнні загалоўкаў.
Прадмет – загаловачны комплекс газеты для падлеткаў “Раніца”.
Я стаўлю перад сабой наступныя мэты:
1). Вызначыць, што такое метафарызацыя, а таксама акрэсліць яе месца ў розных стылях мовы.
2). Даведацца, якія віды метафар існуюць і як яны выкарыстоўваюцца ў газетных загалоўках.
3). Высветліць, якімі асаблівасцямі
характарызуецца ўжыванне
Я стаўлю перад сабой наступныя задачы:
1). Прааналізаваць, якое месца
займае метафара ў
2). Параўнаць метафарызацыю загалоўкаў у газеце “Звязда” і “Раніца”.
- Метафара як стылістычны сродак
- Паняцце аб метафарызацыі
Паспрабуем разабрацца, што ж такое метафарызацыя. Аўтар энцыклапедыі “Беларуская мова” адзначае, што метафарызацыя – гэта пашырэнне семантычнага аб’ёму слова за кошт узнікнення ў яго пераносных значэнняў, заснаваных на падабенстве. [7, с. 344-345]
Прыклад выкарыстання метафары ў газеце – загаловак “Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы” ў “Раніцы”. [ІІ, 1] Першы сказ загалоўка ўжыты ў прамым сэнсе, у другім назіраецца перанос значэння: гарыць сэрца, як гарыць касцёр. Дзеля чаго гэты троп выкарыстоўваецца аўтарам? Метафара перадае экспрэсію, што з’яўляецца неабходнай умовай функцыянавання мовы сродкаў массавай інфармацыі. Таксама яна актыўна ўздзейнічае на ўяўленне, фарміраванне эмоцыі і прадстаўляе аўтарскія задумкі шляхам творчай замены літаральных семантычных знакаў, у выніку чаго ў тэксце ўзнікаюць складаныя структурна-сэнсавыя адносіны.
У газеце “Раніца” я сустрэла
загаловак “Калі робат
Словы, выкарыстаныя ў метафарызаваных газетных загалоўках, адметныя шматзначнасцю. Так у 27-ым (2011 г.) нумары газеты “Раніца” я знайшла загаловак “Б’янка і Іраклій “запалілі” басейн”. [ІІ, 10] Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Дзеяслоў “запаліць” мае 3 значэнні:
1). Прымусіць гарэць, загарэцца;
2). перан.Выклікаць у каго-
3). перан. Прымусіць з’явіцца,
узнікнуць (пра пачуццё,
Слова ўжыта ў другім значэнні.
Пры метафарызацыі паміж словамі ўсталёўваюцца пэўныя семантычныя адносіны, заснаваныя на падабенстве. Метафара можа стварацца на падабенстве формы: званочак (памяншальнае ад званок) і званочак “кветка”; колеру: залаты пярсцёнак і залаты ліст; функцыі: крыло птушкі і крыло самалёта, месца знаходжання: хвост яшчаркі – хвост калоны.
Часта пераносяцца якасці чалавека на прадметы нежывой прыроды і наадварот. Аснова ўтварэння такіх метафар – уражанне, ацэнка: лагодны хлопчык і лагодны ветрык, спіць дзіця і спіць рака, цёплае малако і цёплая сустрэча. Напрыклад, у газеце “Раніца” быў змешчаны матэрыял пад загалоўкам “Пасяліце ў доме радасць”. Пасяліць звыйна можна жывую істоту, але аўтар выкарыстоўвае абстрактны назоўнік “радасць” ў пераносным значэнні, “пасяляючы” яе ў дом.
Трэба адзначыць, што метафарызуюцца толькі словы з канкрэтна-лексічным значэннем: назоўнікі, дзясловы, прыслоўі.
Цікава, што ў метафарызацыі ёсць нават свае рамкі. Так метафарызаваны назоўнік звычайна стаіць у назоўным склоне і спалучаецца з залежным назоўнікам у родным склоне: гоман (Н. скл.) ручаёў (Р. скл.), мора (Н. скл.) балот (Р. скл.), ніткі (Н. скл.) сівізны (Р. скл.).
Пры метафарызацыі дзеяслова характэрна прэдыкатыўнае словазлучэнне, якое складае граматычную аснову: туман паўзе, лісце шэпча. Прыклад такога спалучэння – метафара ў загалоўку з “Раніцы” - “Валасы крычаць SOS!”. Слова “валасы” выконвае функцыю дзейніка, “крычаць” – выказнік.
Што датычыцца метафарызацыі прыметніка, ён залежны ў такім выпадку ад назоўніка. Напрыклад, зялёны хлопец, кучаравы дуб, саламяныя валасы.
- Віды метафар
Вылучаюць некалькі відаў метафар – агульнамоўныя, аўтарскія і сцёртыя. Засяроджу ўвагу на кожным з іх.
Агульнамоўная метафара таксама называецца паэтычнай і адзначаецца ў тлумачальных слоўніках як вобразнае пераноснае значэнне слова. Напрыклад, сонца ўсміхаецца, лавіць позірк.
Яшчэ адна разнавіднасць метафары – аўтарская, ці індывідуальна-стылістычная. Яна не адзначана слоўнікамі і, у параўнанні з агульнамоўнай, характарызуецца больш непаўторным, свежым значэннем: Адно ля воч бяжыць маршчынка… (К. Кірэенка). Такім чынам аўтар перанёс значэнне дзеяння з жывой істоты – бегчы можа чалавек, жывёла – на нежывую (маршчынка).
Некаторыя метафары страцілі вобразнасць, яны выконваюць чыста намінатыўную функцыю, з’яўляючыся адзінымі прамымі найменнямі прадметаў і з’яў. Іх называюць прывычнымі або сцёртымі, акамянелымі: ножка стала, рукаў ракі, корань слова, гадзіннік ідзе і інш.
II. Выкарыстанне метафары ў загалоўках газеты “Раніца”
1.4. Загаловак як выражэнне асноўнай думкі матэрыяла
Загаловак – першае, на што чытач звяртае ўвагу, праглядаючы газету. Гэта сігнал, які пабуджае нас прачытаць публікацыю або пакінуць яе без увагі.
Слоўнік Ушакова дае наступнае вызначэнне загалоўка.
Загаловак – гэта назва кнігі, сачынення ці іх часткі. [9, с. 225, т. 1]
Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Згодна з ім, загаловак – гэта “назва кнігі, часопіса, артыкула і пад.” [8, c. 453, т. 2]
Чытаючы кнігу Э. А. Лазаравай “Заголовок в газете”, я высветліла, якія функцыі ён выконвае:
- інфарматыўна-арыентуючую – загаловак як перадтэкставая структура дае магчымасць на першым этапе ўспрымання вызначыць, чытаць матэрыял далей ці не;
- ацэначна-экспрэсіўную – ён удзельнічае ў фарміраванні эмацыянальнага ўздзеяння на чытача. Газетны твор павінен упэўніць чытача ў тых палажэннях, якія прапануе аўтар;
- графічна-выдзяляльную – загаловак служыць як бы пагранічным знакам, які сігналізуе аб існаванні тэксту на пэўным месцы ў цэлай прасторы газетнага нумару.
Гаварыць аб важнасці загалоўкаў у стуктурнай арганізацыі выдання трэба ўжо таму, што ёсць месца з’яве пад назвай “загаловачнае чытанне”. Газета не чытаецца кожным поўнасцю, уважліва, а ў большасці выпадкаў проста праглядаецца.
1.5. Асаблівасці ўжывання метафары ў газетным загалоўку
Галоўнае адрознененне ўжывання метафары ў публіцыстычным стылі ад іншых крыецца ў структуры вобраза. Яна павінна быць наступнай:
- семантычна празрыстай, яснай;
- не адцягваць увагу чытача ад фактаў сваёй падкрэсленай арыгінальнасцю.
Прыклад – загаловак ў газеце “Раніца” - “Гары Потэр і “Дары смерці”. Апошняя частка фільма, які перавярнуў свет”. Метафара “фільм, які перавярнуў свет” ясна тлумачыць, што фільм пакінуў моцныя ўражанні ў гледачоў. Дзеяслоў “перавярнуць” ужыты тут у пераносным сэнсе, усяго ён мае некалькі значэнняў:
1). Павярнуць процілеглым
бокам, павярнуць з аднаго
2). перан. Рэзка, карэнным чынам змяніць што-небудзь;
3). Бязладна раскідаць,
перабіраючы што-небудзь у
4). Пераканаўшы, схіліць да якіх-небудзь змен, перамен;
5). Змяніць, сказіць сэнс
чаго-небудзь, падаць што-
6). Выканаць вялікі аб’ём работы. [8, с. 170, т. 4]
У загалоўку гэта слова выкарыстана ў другім (пераносным) значэнні.
Асноўная задача вобразнасці мовы – стварэнне яркасці падачы фактаў, дакладнасці, выразнасці развіцця галоўнай думкі. Так метафара ў загалоўку можа выконваць ролю публіцыстычнага выніку. Такая метафара ўспрымаецца не толькі лагічным вынікам усяго тэксту. У ёй адлюстроўваецца аўтарская пазіцыя, ацэнка аўтарам таго ці іншага факта. Так у газеце “Раніца” я сустрэла загаловак “Гамяльчанін “лузгае” задачы па інфарматыцы як семечкі”, у якім праслежваюцца ацэначныя адносіны аўтара да героя публікацыі.
1.6. Метафара ў загалоўках газеты “Раніца”
Для аналізу я выбрала газету для падлеткаў “Раніца”. Метафарызаваных загалоўкаў у ёй, на мой погляд, няшмат. У сярэднім на нумар прыходзіцца 4 такіх загалоўкі з 20.
Што датычыцца відаў метафар у загалоўках, параўнальна аднолькавая колькасць належыць аўтарскім і агульнамоўным метафарам (адпаведна 9 і 10 з 20). Сцёртыя сустракаюцца рэдка (1 з 20), і нездарма: як тэкст, так і загаловак журналісцкага матэрыялу павінен быць індывідуальным, арыгінальным.
Прааналізаваўшы № 25 – 37 (2011 г.) я знайшла наступныя аўтарскія метафары ў загалоўках:
“Казкатэрапія: салаўіныя трэлі для маўклівай ружы”;
“Віртуальныя “жабы” заўсёды анлайн”;
“Ноўты нарэшце перайшлі на наш бок”;
“Араматнае” кіно”;
“Залатая” рыбка даплыла да медаля”;
“Інгрэдыенты поспеху”;
“Расліна-звер! Не падыходзь, укусіць”;
“Што носяць сучасныя камп’ютары?”.
На падставе чаго я аднесла іх да аўтарскіх? Галоўная рыса – яны не адзначаны ў слоўніках, як агульнамоўныя і сцёртыя. У іх адчуваецца аўтарскае наватарства і, самае галоўнае для загалоўка, - максімальная прыбліжанасць да сэнсу тэксту. Напрыклад, возьмем метафару з загалоўка “Залатая” рыбка даплыла да медаля”. Прыведзеная метафара цікавая тым, што перанос сэнсу пры яе ўтварэнні адбываецца двойчы: “залатой рыбкай” у загалоўку названа чэмпіёнка па плаванні – перанос якасцей рыбы на чалавека. У аснове наступнага пераносу сэнсу - заслугі чэмпіёнкі, яна заваявала золата, таму рыбка “залатая”. Такім чынам абодва словы выкарыстаны ў пераносным сэнсе.
Такая ж двухбаковасць метафарызацыі назіраецца і ў наступным загалоўку: “Расліна-звер! Не падыходзь, укусіць”. Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Слова “звер” мае згодна з ім 2 значэнні:
1). Звер – гэта дзікая, звычайна драпежная жывёла.
2). Звер – вельмі злы, жорсткі чалавек. [8, с. 439, т. 2]
То бок звычайна ў пераносным сэнсе “зверам” называюць чалавека за яго нечалавечнасць. І гэта першы перанос сэнсу “якасць жывёлы – якасць чалавека”. Але аўтар матэрыялу падкапаўся глыбей і перанёс “звера” на расліну, якая можа прынесці шкоду чалавеку. Гэткая “ступенчатая” метафарызацыя.
Што датычыцца агульнамоўных метафар, яны сустракаюцца ў палове газетных загалоўкаў. Прыводжу прыклады некаторых з іх:
“Галоўная сцэна не змаўкала”;
“Лялечны” горад спіць пасля 19.00” (пра горад Цешын);
“Штучная дзяўчына – згустак хлапечых фантазій, або як ажывіць мару?”
“Абсалютныя здольнасці ці Характар, які паблісквае золатам”;
“Дзе на летніх канікулах тоіцца небяспека”;
“Оксфарду і Кембрыджу прыйдзецца пацясніцца”.
Такія метафары таксама называюцца паэтычнымі. У параўнанні з аўтарскімі яны, канешне, менш арыгінальныя і занатаваны слоўнікамі. Напрыклад, возьмем загаловак “За што можна “вылецець” са школы”. Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларскай мовы. У ім слова “вылецець” мае наступныя значэнні:
1). Узняўшыся адкуль-небудзь, паляцець.
2). З сілай вырвацца, выйсці на паверхню, прастор.
3). перан. Імкліва выехаць, выбегчы адкуль-небудзь.
4). перан. Выбыць адкуль-небудзь не па-свайму жаданню. [8, с. 549, т. 1]
Метафара ў загалоўку выкарыстана ў 4-ым значэнні (пераносным).
Возьмем яшчэ адзін агульнамоўны загаловак - “Як прачнуцца шчаслівай пасля шалёнага шопінгу”. У тлумачальным слоўніку цэлых 8 значэнняў прыметніка “шалёны”. Палова з іх – пераносныя:
Шалёны, перан. – вельмі інтэнсіўны, хуткі, моцны па сіле праяўлення.
Шалёны, перан. – поўны небяспекі, нечаканасцей, рызыкі.
Шалёны, перан. – выпадковы, нечаканы, бязладны (пра кулю, снарад).
Шалёны. перан. – празмерна вялікі, завышаны (пра заработак, цану). [8, с. 344, т. 1]
Метафара ў загалоўку выкарыстана ў першым значэнні.
Параўнальна няшмат ў загалоўках газеты “Раніца” сустракаецца сцёртых метафар (“Хочаш быць пераможцай – уключы логіку”). Невялікая іх колькасць тлумачыцца тым, што яны не робяць загалоўкі вобразнымі, інтрыгуючымі, але часам без іх немагчыма – так моцна яны ўкараніліся ў мове.
Сустрэліся мне ў газеце і не вельмі ўдалыя загалоўкі. Аўтар наступнага - “Удачарыць” ці “усынавіць” любімца. Дабрачыннае мерапрыемства ў дапамогу жывёлам” – немэтазгодна выкарыстаў дзясловы. Вобразнасць, якую аўтар хацеў імі перадаць, не ўспрымаецца, бо літаральна адказ на тое, каго можна “удачарыць” ці “усынавіць” крыецца ў каранях гэтых слоў.
Яшчэ адзін прыклад няўдалага выкарыстання метафары ў загалоўку - “Сабакі на службе Айчыны”. Зразумела, што аўтар хацеў перанесці якасці чалавека (ваеннага) на жывёлу. І ўсё б добра, каб не двухсэнсавасць, якая назіраецца ў загалоўку. Калі чытаеш “на слубе Айчыне” – адразу ўяўляеш чалавека, і падсвядома будуецца асацыяцыя “чалавек (як) сабака”.
- Параўнальны аналіз ужывання метафар у загалоўках газет “Раніца” і “Звязда”
Для параўнання з газетай “Раніца” я выбрала грамадска-палітычнае выданне “Звязда”. На першы погляд, газеты вельмі розныя як па тэматыцы, так і па скіраванасці на аўдыторыю: “Раніца” выданне падлеткавае, “Звязда” – больш сур’ёзнае, для адносна дарослага чытача. Адпаведнай будзе і стылістыка загалоўкаў.
Для пачатку возьмем адзін з лістападаўскіх нумароў газеты – № 208 - і падлічым колькасць метафарызаваных загалоўках. Атрымліваецца 2 з 20. Сярэдняя колькасць у іншых нумарах такая ж.
Як бачыце, у газеце “Раніца” метафарызаваных загалоўкаў напалову больш, чым у “Звяздзе”. (У “Раніцы” – 20%, у “Звяздзе” – 10%).
Што датычыцца відавога аспекту, шмат знайшлося метафар аўтарскіх. Напрыклад,
1). “Аліўкі з сапсаванай рэпутацыяй”. (Пра пэўную марку алівак, якія не раіцца купляць беларусам).
2). “На нервах іграе неўроз”. У дадзеным выпадку аўтар паспяхова сумясціў 2 стылістычныя сродкі ў адным загалоўку – метафару і фразеалагізм. “Іграць на нервах” – надакучваць. Звычайна гэты выраз мае дачыненне да чалавека. Тут аўтар пераносіць чалавечую здольнасць надакучваць на хваробу – неўроз.
3). “Траян” вымагае грошы”. (“Траян” – вірусная праграма).
4). “Жывое кіно ў вулеі “3D”. (Жывое кіно – так вобразна аўтар называе кіно ў 3D-фармаце).
5). “Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы”.
6). “І ў лістапада ёсць вочы”. (Перанос мае месца, бо кінафестываль у гэтым годзе праходзіў пад дэвізам “З шырока расплюшчанымі вачыма”).
7). “Агуркі з краіны сланоў”. (Пра сорт індыйскіх агуркоў, якія вырошчваюць у нас). Загаловак неадназначны – і тым цікавы. Першае яго значэнне звычайнае – “агуркі з Індыі – краіны сланоў”. У другім жа значэнні прысутнічае перанос “агурок, нібы слон (па памерах)”.
Сустрэліся і агульнамоўныя метафары ў загалоўках:
1). “Запрашае “мясны” кірмаш”;
2). “Яйкі і фасоля здольныя абараніць ад акісляльнага стрэсу”;
3). “Асноўныя валюты зноў “паплылі” ўгору”;
4). “Заложнікі часу”;
5). “Справа майстра баіцца, калі ў таго добры інструмент.
Як бачыце, аўтарскіх метафар мне сустрэлася больш, чым агульнамоўных.
Што датычыцца сцёртых метафар, іх зусім няшмат (“Сетка паштовай сувязі актыўна развіваецца”).
Заключэнне
У сваёй навуковай працы я паспрабавала вырашыць асноўныя задачы, якія ставіла перад сабой: прааналізавала, якое месца займае метафара ў загаловачным комплексе газеты “Раніца” і параўнала метафарызацыю загалоўкаў у газеце “Звязда” і “Раніца.
Галоўнае моманты, на якіх я спынілася, можна выразіць некалькімі тэзісамі:
1). Метафара – гэта ужыванне слова ці выраза ў пераносным значэнні на аснове якога-небудзь падабенства, параўнання адной з’явы ці прадмета з другой з’явай ці прадметам.
2). Метафары бываюць
3). Ужытая ў загалоўку
метафара мае свае асаблівасці.
- семантычна празрыстай, яснай;
- не адцягваць увагу чытача ад фактаў сваёй падкрэсленай арыгінальнасцю.
4). Прааналізаваўшы загалоўкі
ў газеце “Раніца”, я зрабіла
выснову, што метафара
5). Што датычыцца загалоўкаў газеты “Звязда”, метафарызаваныя загалоўкі сустракаюцца ў ёй радзей. Аўтарскіх загалоўкаў, у параўнанні з “Раніцай”, у “Звяздзе” больш.
Каб дасканала разабрацца
ў семантычнай структуры
Нельга гаварыць, што хтосьці з журналістаў менш таленавіты толькі таму, што не карыстаецца вобразнымі сродкамі. Тут шмат чаго залежыць ад майстэрства аўтара карыстацца тропамі. Працэнтныя суадносіны, прыведзеныя мною, падлікі, не складаюць асноўнай праблемы стылістыкі – гэта робіцца для агульнага нагляднага ўяўлення.
Спіс літаратуры
1). Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – Мн., 2002.
2). Гарбуноў, А. П.. У пошуках патрэбнага слова: Публіцыст за рабочым сталом / А. П. Гарбуноў. - Іркуцк, 1993.
3). Грыгор’ева, Л. М. Сучасная беларуская мова / Л. М. Грыгор’ева. – Мн., 2007.
4). Карповіч, М. Рытарычны ідэал у журналістыцы / М. Карповіч. – Мн., 2004.
5). Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы: Дапаможнік для настаўніка / А. А. Каўрус. – Мн., 1987.
6). Лазарава, Э. А. Заголовок в газете / Э. А. Лазарава. – Екацерынбург, 2004.
7). Міхневіч, А. Я. Энцыклапедыя “Беларуская мова” / А. Я. Міхневіч. – Мн., 1994.
8). Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. – Мн., 1978.
9). Ушаков, Д. Н. Большой толковый словарь современного русского языка / Д. Н. Ушаков. – М., 1935.
10). Цікоцкі, А. М. Стылістыка газетных жанраў / А. М. Цікоцкі. – Мн., 2002.
11). Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мн., 1995.
12). Энцыклапецыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мн., 1986.
13). Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы / А. К. Юрэвіч. – Мн., 1983.
Газета “Раніца”, № 11 – 14 (2011), № 18 (2011), № 22 (2011), № 24 – 31 (2011), № 33 – 37 (2011).
Газета“Звязда”, № 200 (2011), № 202 (2011), № 205 – 209 (2011), № 212 (2011), № 214 (2011).