Праблематыка твораў Андрэя Макаёнка
Змест
Уводзіны………………………………………………………… |
3 |
|
Раздзел I Зацюканы апостал |
|
Глава I У творчым пошуку………………………………………………….. |
5 |
Глава II Вобразы Мамы і Таты ў п’есе “Зацюканы апостал” ………........... |
6 |
Глава III Сын – палітык, змагар, вольнадумец……………………………… |
8 |
Раздзел II Як аукнулася і як адгукнулася героям п’есы “Пагарэльцы”… |
11 |
Раздзел III Раздзел III “Кашмар” небяспечнай камедыі………………… |
16 |
Заключэнне
Бібліяграфічны спіс
Уводзіны
Сярод айчынных драматургаў, якія вывелі камедыю ў сферу значных грамадскіх праблем, раскрылі яе сацыяльнае прызначэннне, па праву можна назваць таленавітага беларускага камедыёграфа Андрэя Макаёнка. Яго п’есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў. Абапіраючыся на багацце беларускага фальклору, пісьменнік па-наватарску развіваў традыцыі драматургіі , праўдзіва і ярка адлюстроўваў жыццё народа.
Макаёнак быў усебакова адораным чалавекам. Пісаць вершы і замалёўкі пачаў яшчэ ў школьныя гады. У 1941-1942 годы вёў дзённік, пасля вайны пачаў пісаць апавяданні, драматургічныя творы. Упершыню выступіў друку ў 1946 годзе з аднаактавай п’есай “Добра, калі добра канчаецца” (“Чырвоная змена”). Да пачатку 50 гадоў напісаў яшчэ некалькі аднаактовак , якія вызначаюцца адметнай мастацкай выразнасцю, праблемнасцю, актуальнасцю: “Перад сустрэчай” (1950), “Жыццё патрабуе” (1950), “Крымінальная справа” ( 1951), “Першае пытанне” ( 1952), “Аксеніна цялушка”, а таксама шматактавыя п’есы “Ворагі”, “Узыходы шчасця”, “Выйгрыш”.
Працуючы ў часопісе “Вожык”,
ён пісаў гумарэскі, фельетоны (пад
псеўданімамі), сатырычныя апавяданні.
Папулярнасцю карысталася рубрыка “Выбачайце,
калі ласка”, заснавальнікам і асноўным
аўтарам якой быў А. Макаёнак. Вожыкаўскія
публікацыі пісьменніка вызначаліся бескампраміснай
вастрынёй выкрыцця розных прайдзісветаў,
махляроў, нягоднікаў.
Першай сур’ёзнай спробай Макаёнка ў
драматургіі з’явілася п’еса “На досвітку”,
спектакль па якой быў пастаўлены ў 1951
годзе ў тэатры імя Я. Купалы. Гэта п’еса
расказвала пра барацьбу французкіх рабочых
за свае правы. І хоць спектакль карыстаўся
поспехам, драматург адчуваў, што павінен
пісаць пра жыццё не замежных, а працоўных
сваёй зямлі: дома было столькі невырашаных
праблем, столькі непазбытых бед і недахопаў.
Менавіта гэта грамадскае адчуванне і дапамагло Макаёнку здзейсніць сапраўды творчы подвіг – напісаць сатырычную камедыю “Выбачайце, калі ласка”, якая нанесла знішчальны ўдар па тэорыі бесканфліктнасці. У час, калі ў літаратуры дапускаўся паказ толькі барацьбы добрага з лепшым, драматург вывеў пад святло рампы канфлікты вялікага грамадскага напалу, з мастацкай дакладнасцю і пераканальнасцю выкрыў многія заганы адміністрацыйна-бюракратычнага стылю кіраўніцтва сельскай гаспадаркай. П’еса ўдалася. Яе надрукавалі ў маскоўскім часопісе “Театр”, паставілі на сцэне маскоўскага тэатра.
Па часе Андрэй Макаёнак
напісаў яшчэ дзве сатырычныя камедыі
– “Каб людзі не журыліся” (1959) і
“Лявоніха на арбіце” (1961), у якіх
раскрываліся праблемы сельскайрэчаіснасці,
пытанні калгаснага будаўніцтва, паказваліся
людзі з абывацельскай
Амаль дзесяць гадоў А. Макаёнак не прапаноўваў тэатрам новых п’ес, шукаў новыя сродкі сцэнічнай выразнасці. У выніку напружаных пошукаў узніклі дзве трагікамедыі – палітычны памфлет “Зацюканы апостал” (1969) і “Трыбунал” (1970). Нягледзячы на прыналежнасць твораў да аднаго жанру, п’есы вызначаюцца непаўторнай адметнасцю і арыгінальнасцю.
Творчасць Андрэя Макаёнка - самабытная з’ява ў беларускай савецкай літаратуры. Пісьменнік валодаў рэдкім талентам сатырыка-камедыёграфа і баявітым, наступальным характарам, што і абумовіла яго поспех, фенаменальнасць яго асобы.
Важнае месца ў творчасці драматурга заўсёды займаў пошук. Таму, невыпадкова, што ў сваіх п’есах ён сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм – фельетона, гумарэскі, фарсу, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, акумуліраваў дасягенні народнага тэатра і класічных традыцый.Адным з яго дасягненняў стала трагікамедыя – жанр, у якім драматург спалучыў элементы камедыі і трагедыі, народнага лубка і гераічнай драмы і які ён развіў на нацыянальнай аснове. Такія яго “Трыбунал” і “Зацюканы апостал”
Для рэалістычнага адлюстравання пачварнага, неверагоднага ў жыцці, пісьменнік выкарыстоўваў гратэскавы від тыпізацыі, падаючы рэальнасць у дэфармаваных, карыкатурных вобразах і карцінах, разгортваючы дзеянне ва ўмоўна-фантастычным і праўдападобным планах. Выкарыстоўваючы магчымасці гратэску, драматург здолеў перадаць рэзкія кантрасты рэчаіснасці, паставіць глабальныя праблемы, узняцца да значных філасофскіх абагульненняў гістарычнага зместу. Для непаўторнага стылю Андрэя Макаёнка характэрныя сімвал, гіпербала, часам грубы камізм, сатырычнае завастрэнне тыповай рысы, утрыраваны, шаржыраваны вобраз, іншыя асаблівасці.
Лепшыя творы беларускага драматурга ўвайшлі ў залаты фонд савецкай літаратуры. У Макаёнкавых тыпах навечна заклеймавана грамадскае зло, з якім так актыўна змагаўся пісьменнік, і сцверджаны самыя светлыя, запаветныя ідэалы нашага сучасніка. [10, c. 17]
Прадмет даследавання – камедыі Андрэя Макаёнка
Аб’ектам даследавання з’ўляюцца п’есы Андрэя Макаёнка “ Зацюканы апостал”, “Святая прастата”, “ Пагарэльцы”.
Мэта даследавання – выявіць рознабаковасць і шматграннасць характараў і вобразаў у п’сах “Зацюканы апостал”, “Святая прастата”, “Пагарэльцы”.
Для таго каб дасягнуць пастаўленай мэты, неабходны выканаць наступныя задачы:
- пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Андрэя Макаёнка
- прачытаць п’есы “Зацюканы апостал”, “Святая прастата”, “Пагарэльцы”, вызначыць кампазіцыйныя і сюжэтныя асаблівасці камедый
- вызначыць глыбіню канфліктаў узнятых у п’есах і прааналізаваць шматграннасць вобразаў і характараў
Радзел I “Зацюканы апостал”
Глава I У творчым пошуку…
Андрэй Макаёнак – мастак велізарнага грамадзянскага патэнцыялу, высокай палітычнай чуйнасці – уздымае важныя, глабальныя праблемы не толькі з жыцця Савецкай краіны, але і з жыцця краін так званага “свабоднага свету”. Прыкладам можа стаць трагікамедыя “Зацюканы апостал”.
Трагікамедыя “Зацюканы апостал” , як сказана ва ўступе, - гэта творчы вынік падарожжаў драматурга на чужыя землі. Гэтая звестка не можа не прыгадаць яго раннюю п’есу “На досвітку”, якая таксама была прысвечана зарубежнай тэматыцы. П’еса хоць і мела поспех, але ёй не хапала рэальных уяўленняў пра рэальныя канфлікты пасляваеннага французкага грамадства. У камедыі “Зацюканы апостал” з яе больш абстрагаваным зместам аўтару не было патрэбы ў дакладным узнаўленні зарубежнага побыту. Яго цікавіла іншае – сутыкненне поглядаў, прынцыпаў, барацьба ідэй. Аўтар не называе краіну ў якой адбываецца дзеянне і гэта, мабыць, правільна, бо ўсё, што паказана ў п’есе, характэрна ўсяму капіталістычнаму свету.
З аднаго боку , “Зацюканы апостал” успрымаецца як палітычны памфлет на воўчыя законы капіталізму, а з другога – як своеасаблівы гімн людзям, што сталі відушчымі і не хочуць далей жыць так , як жылі дагэтуль, - хлуснёй і падманам. [6]
“Зацюканы апостал” – гэта твор аб тым, які трагічны лёс спатыкае ў буржуазна-мяшчанскім асяроддзі імкненне да ісціны, да пазнання.
У трагікамедыі больш трагічнага
зместу, трагічнага гучання, чым камедыйнай
бесклапотнасці. Праўда, трагічнае
ў камедыйным творы мае спецыфічны
характар, яно больш умоўнае, бо і
сама камедыя ў параўнанні з аповесцю
ці раманам вызначаецца большай
умоўнасцю мастацкай
Макаёнак даволі ўдала
паказаў усе тыя надзвычай
складаныя сацыяльна-
Глава II Вобразы Мамы і Таты ў п’есе “Зацюканы апостал”
Спачатку нават здаецца, што перад намі зноў жа “сямейная драма” : нелады паміж мужам і жонкай , Татам і Мамай, а таксама паміж бацькамі і дзецьмі . Тата і Мама фактычна жывуць на мяжы разводу, адчуваючы ўзаемную непавагу, пагарду, нянавісць. У кожнага свае інтарэсы. Пра гэта мы даведаведаемся з першых рэмарак, з першых рэплік. “ У пакоі, - зазначае драматург, - Тата і Мама. Поўная цішыня. Яны не размаўляюць. Але адчуваецца, што калі загавораць, то загавораць моцна. Карацей кажучы, атмасфера пераднавальнічная. Праходзячы адно паўз аднаго, яны неяк староняцца, быццам пабойваючыся, каб між іх не пыхнула кароткае замыканне, не бліснула маланка, не грымнуў пярун”. Аўтар гэтымі словамі своеасабліва рыхтуе чытача да скандала, да паваротнага моманту, да “адпраўнога пункту” з якога пачнецца ўсё камедыйнае, канфліктнае і нават трагічнае ў п’есе. І вось ён – скандал, выбух, спрэчка, якую так чакалі і мы, і , здаецца, сам аўтар. Зачэпкай для сваркі паслужыла карціна, для якой спрабуе знайсці месца Мама, і статуэтка, набытая Татам. Кожны, у адпаведнасці з уласным густам , абараняе свой “твор мастацтва”. Ён з’едліва дакарае яе за за адсутнасць густу , за неразуменне прыгожага, яна бачыць у ім распусніка, што захапляецца ўсім пошлым , вульгарным, цынічным. На першы погляд здаецца, што канфліктная сітуацыя грунтуецца на высокароднай аснове: сутыкнуліся розныя прынцыпы, густы, погляды на мастацтва. На самой жа справе калізія абумоўлена глыбокім унутраным канфліктам паміж Татам і Мамай, фактычным распадам іх сям’і. Але ўсё гэта толькі відавочны канфлікт, якому драматург аддае толькі другараднасную роль і нават не завострывае на гэтым увагу. Характары гэтых людзей настолькі розныя, што сам аўтар нават ужо не пытаецца знайсці нешта агульнае ў гэтых дзвух, некалькі блізкіх, людзях. Ён уводзіць вялікую колькасць дэталей, напружаных сітуацый, каб чытачу была бачна мяжа паміж гэтымі людзьмі, каб мы не давалі героям надзеі на шчаслівы фінал, на шчаслівы, а галоўнае на адзіны лёс.
Чытаючы п’есу, мы бачым у вобразе Таты сытага, накормленага чыноўніка, а ў вобразе Мамы – разбэшчаную, нахабную выкладчыцу, якая выхоўвае сабе падобных студэнтаў. Але разам яны з’яўляюцца толькі ахвярамі свайго “стылю жыцця”, а, калі казаць дакладней, то яны палі пад цяжкай і прыгнятальнай сілай грошай. Яны хлусяць людзям, хлусяць адзін аднаму, хлусяць самі сабе, бо хлусня – сродак іх існавання: хлусня іх корміць. Але гэта толькі зараз яны такія, раней былі іншыя і гэта падкрэслівае сам Макаёнак у сваіх аўтарскіх рэмарках. Па асобных рэпліках мы можам зразумець, што ў маладосці гэтыя людзі былі лепшымі, жылі больш цікавым і змястоўным жыццём. Былі ж у Таты некалі пэўныя ідэалы, мары аб справядлівасці, пошукі ісціны, сэнсу жыцця. Нездарма ж у яго бібліятэцы так многа і з густам падабраных кніг. З рэплік Таты відаць, што падабраны яны невыпадкова , а ад шчырай, сапраўднай зацікаўленасці праблемамі палітыкі , сацыялогіі, літаратуры, мастацтва. І цяпер Тата часта успыхне душой – блісне эрудыцыяй, шырокай дасведчанасцю ў падзеях, фактах рэчаіснасці, арыгінальнасцю мыслення, гумарам і жартам. Тата прызнаецца, што вымушаны фальшывіць, хлусіць – гэта выяўляе ў ім чалавека самакрытычнага, які бачыць свае заганы, але не можа ці не хоча ад іх пазбаўляцца: трэба ж жыць самому і карміць сям’ю. Ён разумее, што жыве несумленна, але іначай нельга, бо не пражывеш. Гэтаму можна знайсці падцверджанне і ў наступнай рэпліцы: “А жраць ты хочаш? Хлусня мяне корміць, усіх вас корміць! А стаў бы я гавараць праўду? Мяне вышпурнуць вон! Маёй фірме не трэба праўда. Там трэба прыгожыя словы, якія б зазывалі, заманівалі, прыманівалі. Ты гэта разумеешь? Голад навучыць і табе лгаць!….”
Гэта жыццё, сацыяльныя абставіны, грамадска-палітычныя ўмовы зрабілі яго такім, які ён з’яўляецца зараз, - чалавекам безаблічным, крывадушным прыстасаванцам, эгаістам. Мама з Татам не супраць часам пагаварыць пра праўду, але “праўда” для іх толькі прыгожае слова,разменная манета, роскаш для такіх як яны. Праўду гаварыць ім забаронена, пры чым гэты бар’ер паставілі яны самі. Мы неяк нават можам мысленна ўявіць сабе яго ўсё папярэдняе жыццё. Вось ён маленькі хлопчык з яскравым , непаўторным унутраным светам, змагар, вольнадумец. Праз некалькі год - больш разважлівы юнак, у якога агеньчык праўды і барацьбы разгарэўся мацней, нібы ў апошні раз, нібы апошні штуршок перад цішынёй і пакоем. А зараз мы бачым чалавека іншага, не такога, якім ён мог бы стаць, а чалавека, якога выхавала, “выляпіла” грамадства. Ірына Пісьменная трапна падмеціла : “…Мы зусім рэальна ўяўляем, як яго накіроўвалі, загартоўвалі, габлявалі, галілі, стрыглі пад агульны грыбеньчык, пакуль ён не зрабіўся адным з многіх” [ 10, c. 79]
Тата сфарміраваўся як
сацыяльны тып “сярэдняга”
Існуючыя дзяржаўна-палітычныя парадкі Тату здаюцца непахіснымі. Думкі пра іх змяненне ён не дапускае. Трэба прыстасоўвацца да таго, што ёсць. Тэорыя прыстасавальніцтва з’яўляецца асноўнай у жыцці Таты. Адсюль і культ сілы, якую так прапагандуе. І ў гэтым моманце Макаёнак таксама не ўпусціў свайго шанса падкрэсліць вялікую розніцу паміж бацькамі. Мама нібыта яшчэ мае ўяўленне пра гуманнае ў жыцці і не хоча бачыць сына гангстэрам. Але пры ўсёй знешняй уяўнай розніцы поглядаў Мамы і Таты сімвал веры ў іх адзін, адзін бог – грошы.
Цікава, што значнае месца ў п’есе аўтар адводзіць хлусне, нават дае ёй некую своеасаблівую, зразумелую толькі яму, ролю. Адны тут прыкрываюць фальш, хлусню знешняй бачнасцю праўды, спрабуюць ствараць ілюзію сумленнасці, чалавечнасці. Такая – Мама. Другія не ўтойваюць і нават “па-філасофску” абгрунтоўваюць неабходнасць хлусні і самі хлусяць амаль адкрыта. Такі - Тата. Тата не прыкідваецца сумленным - сумленнай стараецца здавацца Мама.
Бязлітаснае выкрыццё хлусні ў яе самых разнастайных праявах - ад фальшу буржуазнай сям’і да фальшу буржуазнай дзяржавы. Вось асноўны пафас п’есы “Зацюканы апостал”, які раскрываецца пры дапамозе вобразаў Таты і Мамы.
Глава III Сын – палітык, змагар, вольнадумец…
Чаму ў п’есе для дарослых драматург зрабіў цэнтральнай фігурай падлетка? Аўтар абгрунтоўвае гэта тым, што заганы капіталістычнага свету становяцца відавочнымі не толькі людзям з вялікім жыццёвым вопытам, а нават і дзецям. Апрача гэтага, юны герой мае яшчэ і тую перавагу, што ён малавопытны. А таму больш шчыры, не навучыўся крывіць душой, фальшывіць.
З другога боку, маладое
пакаленне з буржуазнага
Вобраз Малыша распрацаваны
Макаёнкам да самай маленькай
дробязі: яго характар вызначаецца
высокай інтэлектуальнай
Найболей Малыша, як бачна, цікавіць палітыка. Пра гэта сведчыць і самахарактарыстыка героя. “…Я не бібліяй захапляюся, а палітыкай”[8, c. 97]. А вось і словы героя, якія супадаюць адначасова і з аўтарскай характарыстыкай. “…Я стаў вунадэркіндам асобнага роду - вундэркіндам-палітыкам”.
Тое, што галоўны герой
“Зацюканага апостала” –
Майстэрства хлусіць, уменне выдаваць хлусню за праўду – вось тая найважнейшая якасць, якая неабходна кожнаму, хто рвецца да ўлады і хто хоча атрымаць яе ў руках. Задумваючыся над асабастымі рысамі характару, якім патрэбна валодаць сучаснаму цэзару, буржуазнаму дзяржаўнаму дзеячу нашых дзён, Сын выпрацоўвае своеасаблівы “маральны” кодэкс, аснову якога складае хлусня, крывадушша, жорсткасць. І гэты кодэкс на самой справе вельмі страшны, нават жахлівы. Але, згадзіцеся, што не кожнаму палітыку хопіць смеласці так праўдзіва і адкрыта сказаць гэта, прызнаць хлусню сродкам для дасягнення мэты. Грамадства заснаванае на гвалце і хлусні, вымагае хлусні, крывадушша ад сваіх палітычных і дзяржаўных дзеячаў. Можа, менавіта такім чынам драматург падкрэслівае нам той факт, што грамадства, якое жыве і існуе па правілам хлусні, не павінна патрабаваць праўды ад палітыкаў, ад сабе падобных.
Аўтар свядома, знарок паказвае падлетка ў двух планах – рэальным і ўяўным. З аднаго боку, ён не пазбаўлены тыповых рыс юнага пакалення, а з другога ўявіў сабе кандыдатам у прэзідэнты. Узнікла, такім чынам камедыйная калізія неадпаведнасці паміж рэальным і ўяўленым светам персанажа: хлопчык прэтэндуе на вышэйшую дзяржаўную пасаду, якая ніяк не адпавядае яго ўзросту і на якую рэдка хто з дарослых адважыцца прэтэндаваць. Вядома, падобныя прэтэнзіі падлетка здаюцца недарэчнымі. Можна расцэньваць гэта імкненне як дзяцячую мару, як патэнцыяльную магчымасць у будучым заняць прэзідэнцкі пост – і тады мы паставімся больш паблажліва да намераў Сына.
Нарэшце, калі ўважліва прыгледзецца і сур’ёзна ўдумацца ў тое, што адбываецца ў п’есе, дык няцяжка пераканацца, што Малыш толькі прыкідваецца, быццам ёе прагне стаць прэзідэнтам : ён знарок апранаецца ў мантыя высокага грамадскага дзеяча, каб мець магчымасць выказаць яўна адмоўнае стаўленне да ўсіх гэтых буржуазных палітыкаў, выкрыць іх сапраўдную антынародную і антагуманную сутнасць.
Бадай на працягу ўсёй п’есы ў рэпліках і маналогах Сынагучыць з’едлівая іронія, якая нярэдка пераходзіць у спапяляючы сарказм. Вось гэты іранічна-з’едлівы тон, гэтая іранічная інтэрпрытацыя з’яў, уласцівая галоўнаму герою, гэты глубокі , грамадска значны, палітычны падтэкст, якім прасягнуты “Зацюканы апостал” – адна з істотных асаблівасцей камедыёграфа Андрэя Макаёнка. Аўтар шырока выкарыстоўвае прыём падмены, своеасаблівага “пераапранання героя”. Камічны эфект абумоўліваецца знешнім прэтэнзіямі героя на пасаду, якой ён , па сутнасці, не прызнае, якую ўнутрана ігнаруе, цалкам адмаўляе, як адмаўляе і ўвесь лад жыцця, заснаваны на хлусні, гвалце, прыгнечанні чалавека чалавекам. Вобраз Малыша ў п’есе даволі складыны, супярэчлівы і нават месцамі незразумелы, але ж усё ж такі драматуг дакладна характарызуе на яго, паказвае сутнасць яго існавання, месца, якое займае ў п’есе, пазіцыю і канфлікт яго жыцця. Паралельна з гэтым героям ідзе іншы, туманны і незразумелы, бессэнсоўны і абыякавы – гэта вобраз Дачкі. Што хацеў паказаць Макаёнак, уводзячы гэтую асобу? Нават крытыкі, якія вывучаюць і даследуюць творчасць драматурга быццам бы не заўважаўць гэтую дзеючую асобу ў п’есе і не даюць ні воднай характарыстыкі характару, паводзін і ўчынкаў Дачкі. А ці дае іх сам Макаёнак? Толькі словы Малыша даюць нам падставу для вызначэння галоўных рыс яе асобы. “…Скупая кажаш? Ты сама вінавата. Паслухмяным заўсёды меншы кавалак дастаецца. Цяпер нават паліцыя навучылася баставаць, каб вырваць надбаўку да зарплаты. А ты…Пакорлівая рабыня. Цябе і карміць не трэба. Запахне – і ты сытая. Парай. Ты такая ….табой акуляры выціраць можна”[8,c.108]. Дачка – гэта алегарычны вобраз усіх тых грамадзян, якія не маюць сваёй уласнай жыццёвай пазіцыі, якія жывуць не па сваіх законах, а па чужых меркаваннях. Гэта тая частка насельніцтва, якая не ведае што добра і што дрэнна; гэта тыя людзі, якія шчыра і даверліва пойдуць уперад за любой уладай, не гледзячы ні на што. Такі перад намі паўстае вобраз Дачкі, як процілеглы вобразу Сына. Сапраўды, усю сэнсавую нагрузку п’есы цягне на сабе Малыш, а пра яго сястру мы і не ўспамінаем , пакуль сам аўтар не дасць нам намёк на яе існаванне. Дачка шкадуе брата, верыць яму, слухае і ,здаецца, часам разумее яго пазіцыю і нават падтрымлівае, але разам з тым, яна дае шанс і сваім бацькам, людзям глупым, хлуслівым і жахлівым. Макаёнак амаль у кожнай рэпліцы адлюстроўвае залежнасць бацькоў ад яе меркавання, ад той пазіцыі, якую яна зойме, бо кожнаму з іх хочацца мець хоць якую-небудзь падтрымку.
Такім чынам, кожны вобраз створаны Андрэям Макаёнкам з’яўляецца непаўторным, яркім, праблемным і сацыяльнаважным . У цэлым, “Зацюканы апостал” - вынік плённых пошукаў драматурга, якому ўдалося стварыць такую неардынарную, сапраўды наватарскую п’есу, у якой вельмі ўдала спалучыліся элементы публіцыстычнай, філасофскай, палітычнай камедыі. [5]
Раздзел II Як аукнулася і як адгукнулася героям п’есы “Пагарэльцы”…
Арыгінальнай і вострай атрымалася ў Андрэя макаёнка п’еса “Пагарэльцы”, якая першапачаткова мела назву “ З кірмашу”. Яна пісалася, як сведчыць аўтарская датыроўка, у 1967-1980 гадах. Драматург, які звычайна працяглы час выношваў свае творы, а потым пісаў іх хутка, у асобных выпадках за некалькі дзён, з гэтай п’есай валаводзіўся так доўга таму, што ў ёй ён распрацоўваў зноў небяспечную тэму – сродкамі сатыры гаварыў пра знікненне сумленных людзей у выніку сталінскіх рэпрэсій. Але Макаёнак прыпазніўся трохі са сваёй творам. Бо к таму часу, як быў напісаны першы і больш востры варыянт п’есы, ужо змянілася сітуацыя ў краіне. Але ў пачатку 80 гадоў, калі п’еса нарэшце дайшла да чытачоў і гледачоў, цэнзурныя ўмовы былі такія, што драматург не мог адкрыта, прамым тэкстам сказаць пра сталінскія рэпрэсіі. Таму , яны ў “Пагарэльцах” называюцца катастрофай, землятрасеннем, катаклізмам і іншымі словамі. Ды яшчэ робіцца таксама вымушаная агаворка ў прадмове ад аўтара, што падзеі, узноўленыя ў творы адбыліся “даўным-даўно. Як кажуць: было, было, дый быллём зарасло. Магчыма, толькі некаторыя бабулькі ды дзядулькі і прыгадаюць тую быль”. Вядома, Макаёнак не быў бы Макаёнкам, калі б ён не аставіў апазнавальных знакаў, якія зусім пэўна звязваюць падзеі ў творы з перыядам сталінскай дыктатуры. Дзеля гэтага ў дыялогаг персанажаў мільгаюць пакінуты амаль нязменныя сталінскія выказванні, што прэтэндавалі на ролю афарызмаў . (“Устаноўку чуў: “Жыць стала лепей, жыць стала весялей, таварышы!..А калі весела жывецца, то і работа спорыцца..”), падаюцца лозунгі-заклікі, слушныя самі па сабе, але ва ўмовах бяспраўнасці асобы таксама крывадушныя. Таксама Макаёнак вельмі актыўна ўжывае культавую фразеалогію, якая ў свой час набывала значэнне ўстойлівых выразаў. Але і пры тагачасных цэнзурных абмежаваннях ён здолеў выйсці на публіку з творам, у якім выдатна адлюстраваны не толькі жахлівасць масавых сталінскіх рэпрэсій і згубнасць іх наступстваў для краіны, але і тое, як вялікая ўлада, не абмежаваная строгімі рамкамі закону, разбэшчвае пазбаўленых высокіх маральных крытэрыяў людзей, робіць іх небяспечнымі для грамадства. Гэтая думка ўражліва сцвярджаецда праз з'едлівую сатырычную абмалёўку персанажаў, якія прыходзяць на змену сумленным працаўнікам, знішчаным у выніку рэпрэсій. [7]
“Пагарэльцы” – вострая сатырычная камедыя, у якой з найбольшай сілай раскрыўся драматургічны талент Андрэя Макаёнка. Твор выкрывае заганную антыграмадскую з’яву, якая заўважалася ў мінулым. З лёгкай рукі Макаёнка ў літаратуры яе ахрысцілі ўхватаўшчынай – па імені галоўнага сатырычнага героя п’есы. Некаторыя пісьменнікі лічаць, што ўхватаўшчына з’ява пастаянная, характэрная не толькі пэўнаму часу. Але сам драматург сцвярджае, што ўхватаўшчына аджыла свой век, з яе можна ўдосталь пасмяяцца. “Чалавецтва, смеючыся, расстаецца са сваім мінулым”, - чытаем у рэмарцы да “Эпілога”. Развіваючы гэтую думку, Макаёнак піша: “ Калі грамадзяне смяюцца са сваіх учарашніх промахаў, заган, значыць, яны вышэй тых заган, яны маральна здаровыя, чыстыя. Хвала і таму грамадству, якое выхавала пачуццё гумару ў сваіх грамадзян…” Гэтым самым Макаёнак сказаў, што сатырычны агонь п’есы мае ачышчальную функцыю. Прымушаючы грамадзян смяяцца над учарашнімі памылкамі, пісьменнік такім спосабам дапамагае ім узняцца над учарашнімі памылкамі. Твор напісаны, галоўным чынам, дзеля навукі нашчадкам , з выразнадыдактычнымі мэтамі. [10, c. 112]
Ухватаўшчыну пісьменнік асуджае, такім чынам, не з палітычных пазіцый (у гэтым даўна адпала патрэба), а хутчэй з маральна-этычных.
Усім зместам твора – рэмаркамі і мастацкімі сродкамі – пісьменнік даводзіць: людскі маральны вопыт не павінен прапасці. Недарэмна ж народная мудрасць кажа: што пасеешь, тое і пажнешь. Вучыцца ў урокаў гісторыі, засвойваць маральны вопыт народа – вось канчатковая высновазробленая ў творы.
Падзею, што ўзбурыла, узрушыла даваеннае жыццё ў краіне, аўтар іншасказальна называе землетрасеннем. “Гісторыя гэта пачалася ў той год, калі на наш горад звалілася бяда, няшчасце, стыхія – землетрасенне. Для нас гэта было вялікае і нечаканае гора..”
Сімвалічная і сама назва п’сы - “Пагарэльцы”. Яна пра тых, хто ў выніку грамадскага землятрасення выпадкова трапіў “не ў свае сані” і ў выніку апынуўся на свалцы гісторыю. Незвычайная кампазіцыя твора, у якім апушчана стрыжнёвая частка сцэнічнага дзеяння і які складаецца адно з пралога і эпілога. Такая пабудова абумоўлена аўтарскай задумай: расказаць не ўсю гісторыю ( пазасцэнічнае жыццё герояў займае 20 гадоў), а толькі яе пачатак і канец: як аўкнулася і як адгукнулася. Нягледзячы на такую пабудову, “Пагарэльцы” – цэласны твор. Пралог и эпилог змяшчаюць у сабе самастойнае сцэнічнае дзеянне, яны аб’яднаны адзінствам аўтарскай задумы, акрэсленасцю мастацкай канцэпцыі. “Прыватная гісторыя-быль” пад пяром мастака становіцца глыбока тыпізаванай з’явай, надае твору вялікі грамадскі рэзананс. Адмоўныя дзеючыя асобы – статыстычныя персанажы. Станаўленне і развіццё гэтых жыццёвых характараў завяршылыся яшчэ да таго, як яны “трапілі”у сатырычныю камедыю. І пераходзяць яны з “Пралога” у “Эпілог” без усялякіх духоўных, унутраных змен і перамен. Аднак, гэта ніколькі не перашкаджае мастацкай сіле, псіхалагічнай пераканальнасці і сатырычнай маштабнасці выведзеных тыпаў. Больш таго, гэта гэта статычнасць, гэта застыгласць унутранага свету дзеючых асоб спрыяюць найбольш поўнаму выяўленню кансерватызму іх мысленне, учынкаў, паводзін. Яны як бы знерухомелі ў сваёй абыкякавасці да лёсу людзей, грамадства, у сваім казённа-бюракратычным стылі кіраўніцтва, у эгаістычных клопатах пра ўласны дабрабыт.