Преобразования в Западной Беларуси 1939 - 1941 гг
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА “ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”
Факультэт гісторыі
Кафедра гісторыі Беларусі
Бурба Вольга Дзмітраўна
ПЕРАЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў
ВЕРАСНІ 1939- ЧЭРВЕНІ 1941 ГГ.
Курсавая работа
студэнткі I курса завочнага аддзялення
Навуковы кіраўнік:
кандыдат гістарычных навук, дацэнт Васілючак М. В.
УВОДЗІНЫ ………………………………………………………………………..
с.2
ГЛАВА 1. ГІСТОРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ……………………………............
ГЛАВА 2.СТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ
БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ. ..……………………………………………...........
ГЛАВА 3. РАБОТА НАРОДНАГА (НАЦЫЯНАЛЬНАГА)
СХОДА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ…………………………………………………………
4.2. Сацыяльна-культурныя пераўтварэннi…………………………………….
с.28
Заключэнне ………………………………………………………………….....
Спiс крынiц i лiтаратуры……………………………………………………
Прылажэннi……………………………………………………
У сусветнай гiсторыі ёсць
прыклады, калi тыя цi iншыя народы воляй
акалiчнасцяў былi пэўны час раз’яднаны.
Гэта адлюстроўваецца на розных баках
жыццядзейнасцi грамадства, не садзейнiчае
яго кансалiдацыі, перашкаджае тэндэнцыі
агульначалавечага развiцця. У 1921-1939 гадах
так склалася i з беларусамi. Адна частка
iх вымушана была жыць у складзе Польшчы,
а другая знаходзiлася ў СССР, у межах БССР. Уз’яднанне
беларускага народа адбылося ў вераснi 1939 года. Гэты акт гiстарычнай
с правядлiвасцi завяршыў працэс тэрытарыяльнай
i этнаграфiчнай кансалiдацыi беларускай
нацыi, усяго беларускага народа. Уступленне
Чырвонай Армii на тэрыторыю Заходняй Беларусi,
устанаўленне Савецкай улады з усiмі выцякаючымi
адсюль зменамi ў эканамiчным, сацыяльным
i культурным жыццi заўсёды былi i застаюцца
прадметам вывучэння гiсторыка-прафесiянала.
Большасць даследчыкаў, якiя займаюцца
вывучэннем гэтых пытанняў, прытрымлiваюцца
двух асноўных пунктаў погляду. Адзiн заключаецца
ў тым, што акт уз’яднання быў цалкам абгрунтаваным,
правамерным i выклiкаў шырокiя перспектывы
грамадска-палiтычнага развiцця для нашай
дзяржавы. Першыя пераўтварэннi органаў
Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй
Беларусi асвятляюцца выключна з дадатнага
боку, а знiкненне пры гэтым праблемы (у
асноўным палiтычнага i нацыянальнага
характару) iгнаравалася. Такi падыход
да асвятлення даследуемых падзей шырока
распасюджанны сярод большасцi савецкiх,
беларускiх i расiйскiх гiсторыкаў.
Другi пункт погляду, наадварот,
раскрывае ўсе негатыўныя вынiкi ўз’яднання.
Паход Чырвонай Армii характарызуецца,
як грубае парушэнне СССР норм мiжнароднага права, якi пасля змовы
з Германiяй захапiў частку польскай тэрыторыі.
Пры гэтым падкрэслiваюцца ўсе адмоўныя
вынiкi, звязаныя з устанаўленнем Савецкай
улады ў Заходняй Беларусi:— таталiтарны рэжым сталiнскай дыктатуры,
масавыя рэпрэсii i дэпартацыі, манапалiзацыя
ўсiх сфер грамадскай дзейнасцi савецкiмi
партыйнымi органамi. Такая перадача падзей
характэрна для многiх польскiх гiсторыкаў,
уздымаючых праблему “крэсаў усходнiх”.
У сувязi з гэтым, у цяперашнi час
узнiкла патрэбнасць у аб’ектыўным i непрадузятым
асвятленнi даследуемых падзей з тым, каб,
па магчымасцi, поўна ўзнавiць складаныя
грамадскапалiтычныя абставiны, якiя склалiсь
ў Заходняй Беларусi. Гэтаму садзейнiчаюць,
з аднаго боку, пераацэнкi многiх iдэалагiчных
i культурных каштоўнасцяў пасля распаду СССР, з другога— большая адкрытасць i даступнасць
архiўных дакументаў i iншых крынiц таго
часу.
Недастаткова распрацавана
гiсторыя працэсаў, што адбывалiся перад
Вялiкай Айчыннай вайной па асобных рэгiенах.
Таксама амаль недаследаваннымi з’яўляюцца
вострыя палiтычныя, iдэалагiчныя, культурныя
пытаннi развiцця 1939-1941 гадоў Заходняй
Беларусі, свядомая замоўчванне недахопаў
i праблем, спроба абысцi вострыя пытаннi,
празмернае выпячванне часам вельмi скромных
дасягненняў.
Гэтае курсавое даследванне з’яўляецца
адной са спробаў паказаць па магчымасцi
цэласную i абектыўную карцiну жыцця ў 1939-1941 гадах у Заходняй Беларусі. Матэрыялы,
сабраныя ў курсавой працы, маюць важнае значэнне
пры вывучэннi края, бо гэты перыяд складаны,
супярэчлiвы i разам з тым цiкавы.
Усе вышэй пералiчаныя моманты абумоўлiваюць
актуальнасць выбранай тэмы даследвання.
Улiчваючы ступень распрацоўкi тэмы i актуальнасцi,
мэтай данага даследвання з’яўляецца
комплекснае вывучэнне развiцця Заходняй
Беларусі ў перыяд з верасня 1939 года (уз’яднанне
Заходняй Беларусі з БССР) да чэрвеня 1941
года (пачатак Вялікай Айчыннай вайны).
Для дасягнення пастаўленай мэты былi
абазначаны
наступныя задачы:
- зрабiць паслядоўны агляд крыніц i лiтаратуры
па даследуемай
тэме;
- вывучьщь i абагульнiць матэрыялы, характарызуючыя
працэс
станаўлення Савецкiх органаў улады ў
Заходняй Беларусі (1939-
1941 гады);
- паказаць асноўныя накiрункi развiцця
сельскай гаспадаркi i
сацыяльна-культурных пераўтварэнняў
ў Заходняй Беларусі ў
перадваенныя гады;
- прааналiзаваць цяжкасцi, недахопы i дасягненнi
ў развiццi
Заходняй Беларусі ў даслядуемы перыяд.
Асноўным аб’ектам даследвання з'яўляецца
Заходняя Беларусь у 1939 – 1941 гадах. Пры
напiсаннi працы аўтар кiравалася прынцыпамi
аб’ектыўнасцi, гiстарызма, сiстэмнасцi
каштоўнасцяў. Прынцып гiстарызма патрабуе
вывучэння ўсякай з’явы гiсторыі ў яе
гiнэзiсе і развiццi, канкрэтна-гiстарычнай абумоленасцi.
Аб‘ектынасць навуковага падыходу да
гiстарычных фактаў дасягаецца спецыяльна
арганiзаваным даследавацельным працэсам.
Ён прадугледжвае ўсебаковы ахоп вывучаемай
з’явы з мэтай выяўлення яе сутнасцi і разнастайнасцi ўзаемасувязей з гiстарычным
светам, творчы падыход да гiстарычнага
даследвання, атрыманне з крынiц максiмальна
распрацаванай і вялiкай iнфармацыі аб мiнулым, iмкненне
iсцi ўперад адпаведна новым грамадскiм
запросам і поспехам. Сiстэмнасць даследвання гiстарычнай
з’явы прадугледжвае яе разгляд як складанай
сiстэмы, комплексу, якi складаецца з састаўных
элементаў, кожны з якiх ў цеснай сувязi з астатнiмi элементамi.
Цэнасны прынцып гiстарычнага пазнання
праяўляецца ў тым, што аўтар, iмкнучыся не парушаць
прынцыпу аб’ектыўнасцi, прывяла свае
вынiкi і дала некаторыя ацэнкi даследвання гiстарычных
падзей.
У пачатку даследчай працы пры збiраннi
фактычнага матэрыялу былi выкарыстаны
агульныя прыемы даследвання, такiя як:
абагульненне, аналiз, сiнтэз, параўнанне.
Даная праца таксама заснавана і на наступных метадах гiстарычнага пазнання:
храналагiчны, статыстычны, гiсторыка-параўнальны,
лагiчны. Метадалагiчная аснова працы распрацоўвалася
па “Метадалогіі гiсторыі” — навучальны дапаможнiк для студэнтаў
вузаў. 1
Практычная значнасць заключаецца ў тым, што вывады, палажэннi,
дакументальны матэрыял могуць быць выкарыстаны
пры выкладаннi гiсторыи Беларусi ў школах, у краязнаўчай працы,
для ўсiх, хто цiкавiцца гэтым перыядам
нашай гiсторыі.
Кiруючыся пастаўленай мэтай i задачамi,
выкарыстоўваючы i апiраючыся на прынцыпы
i метады гiстарычнага пазнання, аўтар
вызначыла структуру сваей працы: уводзiны,
чатыры часткi, трэцяя частка разбiта на
параграфы, заключэнне, заўвагi, спiс крынiц
i лiтаратуры, прылажэннi.
Ва ўводзiнах абгрунтоўваецца актуальнасць
тэмы, фармiруюцца мэты i задачы, аб’ект
i прадмет даследвання, метедалагiчная
аснова работы, вызначаецца навукавая
навiзна i практычная значнасць, структура
работы.
Першая частка ўключае агульны агляд крынiц
i лiтаратуры па тэме.
У другой частцы разглядаецца ўстанаўленне
Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў
1939-1941 гадах. У трыцяй частцы апісваецца
работа Народнага схода.У чацвёртай частцы
даследуецца пераўтварэнни ў сельскай гаспадарцы i сацыяльна-культурныя
пераўтварэннi ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941
гадах.
Глава 1.
Агляд крыніц і лiтаратуры.
У аглядзе гiстарычных крынiц i лiтаратуры
не ставiцца мэтай раскрытыкаваць папярэднiя
даследваннi, хаця iх змест дае для гэтага
падставы. Палiтычны i iдэалагiчны нацiск
на навуку не дазволiў вучоным выйсцi за
межы партыйных установак. Гэта садзейнiчала
таму, што палiтыка i дзеяннi партыйных
i савецкiх органаў улады на тэрыторыi Заходняй
Беларусi прызначалiся ў асноўным правiльнымi,
не патрабуючымi крытычнага аналiзу.
Адна група крынiц —матэрыялы раеннай кнiгi
«Памяць», якая выйшла ў 1993 годзе [35].
У аснову даследвання былi пакладзены
манаграфiчныя працы па праблемах развiцця
Заходняй Бедарусi ў перадваенны перыяд. На
працягу развiцця гiстарычнай навукi iшло
колькаснае i якаснае накапленне матэрыялу,
выяўленне новых крынiц. З накапленнем
крынiцазнаўчага матэрыялу, пашырэннем
круга даследчых праблем iшло якаснае
паляпшэнне публiкуемых прац.
Першы этап у вывучэннi
праблемы Заходняй Беларусi ў перадваенныя гады пачаўся
адразу пасля прыняцця заканадаўчых актаў
аб уз’яднаннi гэтых земляў у складзе
БССР. Услед за гэтым, з’явiлiся новыя артыкулы
i брашуры, у якiх былi зроблены спробы сiстэматызаваць,
а ў асобных выпадках i абагульнiць
матэрыял, якi адлюстроўвае ўстанаўленне
Савецкай улады ў краi. У гэтых працах падкрэслiвалася,
што Чырвоная Армiя ўступiла на тэрыторыю
Заходняй Беларусi як армiя-вызвалiцельнiца,
сустракаючы на сваім шляху бурную радасць
i небывалы пад’ём народа.
Аналiз даваенных крынiц паказвае, што
яны напiсаны галоўным чынам па фактах,
якiя давала само жыццё i якiя былi зафiксаваны
перыядычным друкам. У аўтараў проста
не было неабходнай дыстанцыi часу, каб
iх усебакова вывучыць i грунтоўна абагульнiць.
Аднак гэтыя працы - , - як адзначае прафесар В.Н.
Мiхнюк, - - хаця i былi падрыхтаваны
на вузкай крынiцавай базе, паклалi пачатак
вывучэнню праблемы, намецiлi асноўныя
накiрункi яе даследвання, расставiўшы
навуковыя i палiтычныя акцэнты пры ацэнцы
гiстарычных падзей. Працы гэтага перыяду
прадстаўлены такiмi iмёнамi, як І. П. Трайнiн
[40], I.Ф. Логмель [26].
У пасляваенны перыяд важнай
крынiцай у вывучэннi праблем Заходняга
краю з'явiлася выданне ў 1946 годзе стэнаграфiчнай
справаздачы Народнага ( нацыянальнага ) сходу Заходняй Беларусi
[30].
Больш пiльная ўвага гiсторыка
да гэтай тэмы была прыцягнута ў сувязi
з дзесяцiгадовым юбiлеем уз’яднання беларускага
народа. Да гэтай даты выйшла ў свет манаграфiя
Т.С. Гарбунова, у якой разглядалiся
працэсы ўз’яднання i пераўтварэння ў Заходняй Беларусi [13]
Далейшае вывучэнне гiстарычных праблем
Заходняй Беларусi гэтага перыяду адносiцца
да пачатку 50-х гадоў, калi даследчыкi падрыхтавалi
па ёй шэраг кандыдацкiх дысертацый.
У гэтых працах Г.А. Барадача, М.В. Васiлючыка,
К.І. Дамарада, Т.П. Трацеўскай i iншых разглядалiся
пытаннi адмiнiстратыўных зменаў, сацыялiстычных
пераўтварэнняў, асвятлялiся мерапрыемствы
ў палiтычным, эканамiчнымт
і культурным жыццi. Аўтары дысертацый
увялi ў навуковы абарот вялiкую колькасць
фактычнага матэрыялу з партыйных i дзяржаўных
архiваў [9, 16, 41] .
Для тэмы нашага даследвання
вялiкую каштоўнасць мае сумесная праца
Г.А. Бародача i К.І. Дамарада, прысвечаная
калгаснаму будаўнiцтву ў заходнiх абласцях рэспублiкi.
Аўтары даследавалi значны архiўны матэрыял.
Толькi часта замест неабходных статыстычных
даных па заходнiх абласцях у кнiзе прыведзены
лiчбы па БССР у цэлым [5].
У 60-80-х гадах былi апублiкаваны манаграфiчныя
працы І.О. Царук, М.В. Васiлючка, Е.А. Мiсарэвiч,
А.М. Мацко [8, 19, 28, 45, 46].
Важнай падзеяй у абагульненнi накопленага
матэрыялу з'явiлася даследванне В.Н. Мiхнюка,
прысвечанае гiстарычнаму аналiзу вышаўшых
прац па гiсторыі заходнiх абласцей перадваеннага
перыяду [29].
Значнай падзеяй у вывучэннi
праблемы з’явiлiся таксама навуковыя
канферэнцыі, прысвечаныя 30, 50, 6О-годдзю
ўз’яднання беларускага народа. Безумоўна,
навуковыя сесii з’явiлiся важным рубяжом
у падвядзеннi вынiкаў даследвання праблемы
[10, 30, 37,] .
Устанаўленне Савецкай
улады ў Заходняй Беларусi і уз’яднанне яе з БССР
грунтоўна асветлена ў абагульняючых
працах па гiсторыі КПСС i КПБ, гiсторыi
СССР i БССР [33, 34, 40,49, 3, 4, 12, 23, 21].
Асобныя факты па гэтаму
пытанню ёсць таксама ў гiсторыка-эканамiчных
нарысах, прысвечаных заходнiм абласцям
i гарадам Беларускай ССР [ 36, 11]. Апошнiм
часам у газетах i часопiсах з’яўляцца
артыкулы, заснаваныя на новых крынiцах,
прысвечаныя падзеям 1939 года. Апiраючыся
на архiўны матэрыял, пiшуць І. Кузняцоў,
І. Грышан, У. Ладысеў [14, 15, 24, 25].
Даследуючы пытаннi сацыялiстычнага
будаўнiцтва ў заходнiх абласцях рэспублiкi,
ў гiстарычнай лiтаратуры значная ўвага
ўдзяляецца аграрнай палiтыцы, пераўтварэнням
ў сельскай гаспадарцы. У
працах Г.А. Барадача, К.І. Дамарада, В.А.
Палцяна падкрэслiвалася ў якасцi важных
крокаў нацыяналiзацыя зямлi i канфiскацыя
памешчыцкiх уладанняў, надзяленне сялян
зямлёй. Але, як справядлiва адзначаў у
гiсторыяграфiчным даследваннi В.І. Мiхнюк,
пытаннi развiцця кааперацыi i кантрактацыi
ў заходнiх абласцях рэспублiкi асветлены
на вузкiм коле крынiц i нязначным фактычным
матэрыяле i патрабуюць больш паглыбленага
даследвання.
Гэта палажэнне ў
гiсторыяграфii дапаўняецца навуковымi
даследваннямi гiсторыкаў апошняга часу.
Прыкладам можа служыць артыкул
Значную вагу ўдзялялi беларускiя
даследчыкi пераўтварэнням у вобласцi
культуры. У працах I.А. Царук адлюстраваны
асаблiвасцi культурнага развiцця краю.
Да iх аўтар адносiць нiзкi ўзровень развiцця
эканомiкi, культурную адсталасць краю,
малую колькасць мясцовай, нацыянальнай
iнтэлiгенцыі, адсутнасць матэрыяльна-эканамiчнай
базы для развiцця культуры. Народнай адукацыi
прысвечаны манаграфii Е.К. Новiка i Л.Н.
Дразда, а фармаванню савецкай iнтэлiгенцыi
ў заходнiх абласцях Беларусi — артыкул Н. Улейчык [31,
43, 45, 48].
Кароткi агляд крынiц дазваляе
зрабiць вывад аб тым, што ў гiстарычнай
навуцы накоплены значны вопыт вывучэння
гiсторыі Заходняй Беларусi. Але ў той самы
час адсутнiчаюць працы, якiя ахоплiвалi
б комплекс праблем 1939-1941 гадоў i змяшчалi
б аб’ектыўную i крытычную ацэнку вынiкаў
рашэння гэтай праблемы. Таму варта працягнуць
iх вывучэнне з прыцягненнем шырокага
кола iснуючых крынiц.
Гэта i абумовiла выбар аўтарам
данай тэмы “Пераўтварэнні ў Заходняй
Беларусі ў верасні 1939 – чэрвені 1941 годоў”.
Для напiсання працы была вывучана рознабаковая
крынiцавая i лiтаратурная база, якая павiнна
стаць гарантам паспяховага даследвання.
Глава 2. Станаўленне Савецкай улады
ў Заходняй Беларусі ў
1939-1941 гг.
23 жнiўня 1939 года памiж
Савецкiм Саюзам i фашысцкай Германiяй
быў падпiсаны дагавор аб узаемным ненападзе,
дзе быў дадатковы сакрэтны пратакол аб
сферах уплыву, якi прадугледжваў лiквiдацыю
польскай дзяржавы i падзел яе тэрыторыі.
Гэта быў ганебны дагавор, якi, па сутнасцi,
з’яўляўся пачаткам другой сусветнай
вайны, самай крывавай у ХХ стагоддзi.
1 верасня 1939 года фашысцкая Германiя напала
на Польшчу. 3 верасня 1939 года Англiя i Францыя
аб’явiла вайну Германii, але яны нiчога
не рабiлi i гэты перыяд увайшоў у гiсторыю
пад назвай “дзiўная вайна” [49, c. 280-281].
Нямецкiя войскi паспяхова
зламалi мужнае супрацiўленне польскай
армii i пачалi хутка рухацца да зямель Заходняй
Беларусi i Заходняй Украiны. 17 верасня
па распараджэнню Савецкага Ўрада войскi
Чырвонай Армii пачалi свой паход на Захад.
У першы дзень пахода Чырвоная Армiя заняла
такiя гарады як Маладзечна, Валожын, Карэлiчы,
Мiр, Баранавiчы. 18 верасня былi вызвалены
Навагрудак, Лiда, Слонiм, Ваўкавыск. 20 верасня
- Гродна, 21 верасня - Пiнск,
22 верасня - Беласток i Брэст. 25 верасня
тэрыторыя Заходняй Беларусi была цалкам
вызвалена. У азнаменаванне перамогi над
Польшчай у Гродне, Брэсце, Пiнску, адбылiся
сумесныя савецка-германскiя ваенныя парады
[3, c.80].
Насельнiцтва радасна сустракала
савецкiх воiнаў. Амаль 20 гадоў беларусы
знаходзiлiся ў складзе Польшчы. Польскiя
кiраўнiкi ў гэтыя гады праводзiлi гвалтоўнае
апалячванне беларускага насельнiцтва,
закрывалi беларускiя школы, ператваралi
праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, забiралi
ў сялян лепшыя землi, перадаючы iх польскiм
асаднiкам. Таму тады iдэя ўз’яднання беларускага
народа, хай нават пад Саветамi, з энтузiазмам
падтрымлiвалi самыя розныя палiтычныя
сiлы. Але ўступленне Чырвонай Армii на
тэрыторыю Беларусi выклiкала варожую
рэакцыю польскай грамадскасцi, асаднiкаў
i кулакоў.
У некаторых раёнах Заходняй
Беларусi яшчэ да прыходу Чырвонай Армii
пад кiраўнiцтвам быўшых членаў КПЗБ, утваралiся ваенна-рэвалюцыйныя
камiтэты, якiя арганiзоўвалi зброеныя атрады
з працоўных i сялян, раззбройвалi палiцэйскiх
i асаднiкаў, бралi пад абарону чыгуначныя
масты i iншыя ваенныя аб’екты. Утваралiся
таксама i партызанскiя атрады. Актыўна
дзейнiчаў на Гродзеншчыне партызанскi
атрад, якiм кiраваў член КПЗБ А.С. Мазiк.
Атрад арганiзаваўся 17 верасня. У яго радах
налiчвалася каля 100 чалавек. Партызаны
ўступiлi ў бой з рэгулярнымi часцямi польскай
армii пад Дзярэчынам, а затым пад Зельвай
i прымусiлi iх адступiць. Пасля некалькiх
дзён гарачых баёў атрад злучыўся з Чырвонай
Армiяй i разам з ёю прасоваўся на захад,
у напрамку Гродна [ 10, c.29].
Адначасова з прасоўваннем войск
Чырвонай Армii ў Заходняй Беларусi пачалася
стваральная праца па наладжваннi жьщця
на занятай тэрыторыi. Трэба было тэрмiнова
размяшчаць войскi i бежанцаў, аднаўляць
разбураныя бамбардзiроўкамi нямецкай
авiяцыі за першыя 2 тыднi нямецка-польскай
вайны жылыя будынкi i ўстановы. Яшчэ 19
верасня 1939 года на рускай, беларускай
i польскай мовах быў апублiкаваны загад
камандуючага вайскамi беларускага фронту
М. Кавалёва, у якiм насельнiцтва вызваленых
тэрыторый заклiкалася да супрацоўнiцтва
ў фармiраваннi органаў новай улады [30,
c. 97]. Асноўныя палажэннi былi наступныя:
“1. Ва ўсiх гарадах на тэрыторыi, што была
занята вайскамi Рабоча-Сялянскай Чырвонай
Армii, да сфармiравання органаў улады стварыць
Часовыя ўпраўленнi з прадстаўнiкоў Чырвонай
Армii і мясцовага насельнiцтва, на якiх
укласцi кiраўнiцтва адмiнiстрацыйнай, гаспадарчай
i культурнаасветнiцкай дзейнасцю ў гэтых
гарадах.
2. Загадваю часовым упраўленням тэрмiнова
прывесцi ў дзеянне ўсе прадпрыемствы
i ўстановы, што павiны абслугоўваць насельнiцтва.
Абавязаць уладальнiкаў тэрмiнова адкрыць
для нармальнай працы: магазiны, хлебапякарнi,
булачныя, рэстараны, цырульнi, лазнi, кiнатэатры
i г.д.
3. Заклiкаю насельнiцтва дапамагаць часовым
упраўленням, ... садзейнiчаць у правядзеннi
запланаваных iмi мерапрыемстваў [37, c.176].”
Мясцовае насельнiцтва, галоўным
чынам з лiку сярэднiх i бяднейшых слаёў,
з энтузiязмам уключалiся ў стваральную
працу па наладжваннi новага жьщця. У ваяводствах,
паветах, гарадах на аснове загада М. Каваленка
былi створаны часовыя ўпраўленнi, у мястэчках
i вёсках сялянскiя камiтэты. У Гродзенскiм
павеце Часовае ўпраўленне было створана
18 кастрычнiка 1939 года ў складзе старшынi
I.І. Рыжыкава, членаў -I.I. Вераб’ёва, М.А.
Нiшчыка, М.С. Комара, Б.Х. Казакоўскай [35,
c.102].
Перад часовымi ўпраўленнямi стаяла
неадкладная i адказная задача: да канца
зламаць старую ўладу i супрацiўленне звергнутых
класаў, пусцiць у ход фабрыкi i заводы,
арганiзаваць работу школ, бальнiц, культурных
устаноў i прыцягнуць да актыўнага ўдзелу
ў палiтычным жыццi мясцовае насельнiцтва.
На прадпрыемствах горада
былi створаны рабочыя камiтэты. Яны ажыццяўлялi
кантроль над вытворчасцю i збытам прадукцыі,
прымалi актыўны ўдзел у нацыяналiзацыі
фабрык i заводаў. На прадпрыемствах устанаўлiваўся
8 гадзiнны рабочы дзень.
Часовыя ўпраўленнi гарадоў i паветаў дзейнiчалi
ў пераходны перыяд, г. зн. з часу спынення
дзейнасцi польскай адмiнiстрацыi i да канчатковага
ўсталявання на гэтых тэрыторыях Савецкай улады [30, c. 99].
Глава 3. Работа Народнага (нацыянальнага)
схода.
Аднак Часовыя органы — ёсць часовыя. На змену
Часовым органам павiнны былi прыйсцi аўтарытэтныя
органы ўлады, выбраныя ўсiмi працоўнымi.
5 кастрычнiка 1939 года Часовае ўпраўленне
горада Беластока звярнулася да ўсiх Часовых
упраўленняў краю з прапановай склiкаць
Народны сход для рашэння асноўных пытанняў
дзяржаўнага ўладкавання Заходняй Беларусi.
Хутка з прадстанiкоў Часовых упраленняў
быў створаны камiтэт па арганiзацыi выбараў.
Камiтэт зацвердзiў “Парадак арганiзацыi
выбараў Народнага сходу Заходняй Беларусi”,
па якому да ўдзелу ў выбарах дапускалiся
не толькi працоныя, але i эксплуататарскiя
класы. Абвяшчалiся роўныя ўсеагульныя
прамыя выбары пры тайным галасаваннi.
Усе грамадзяне дасягнуўшыя 18 гадоў, незалежна
ад расавай i нацыянальнай прыналежнасцi,
веравызнання, адукацыйнага цэнзу, сацыяльнага
паходжання, маёмаснага становiшча мелi
права не толькi выбiраць, але i быць абранымi
ў Народны сход Заходняй
Беларусi.
Права вылучэння кандыдатаў
у дэлігаты Народнага сходу мелi Часовыя
ўпраўленнi, сялянскiя камiтэты, сходы калектываў
прадпрыемстваў, рабочай гвардыі i iнтэлiгенцыі.
Выбары ў Народны сход
праводзiлiся па выбарчых акругах, ад 5
тысяч насельнiцтва выбiраўся адзiн кандыдат
у дэпутаты.
Уся работа па падрыхтоўцы i правядзенню
выбараў у гарадах ускладвалася на Часовыя
ўпраўленнi, а ў мястэчках i вёсках — на сялянскiя камiтэты.
Кандыдат, атрымаўшы больш за палову галасоў
па акрузе, лiчыўся абраным.
Асобы, якiя перашкаджалi нармальнаму правядзенню
выбараў, неслi за гэта сур’ёзную адказнасць.
“Усякі, - - гаварылася ў “Парадку
арганiзацыі выбараў у Беларускi Народны
сход”, хто шляхам гвалту, падману, пагрозы
або подкупу будзе перашкаджаць грамадзянiну
Заходняй Беларусi здзяйсненнi яго права
выбiраць i бьщь абраным у Народны сход,
караецца пазбаўленнем волi тэрмiнам да
двух гадоў” .
Пад кiраўнiцтвам Камунiстычнай
партыі часовыя ўпраўленнi i сялянскiя
камiтэты развярнулi вялiзарную арганiзацыю
i палiтычна-масавую работу па падрыхтоўцы
да выбараў. Зварот Часовага ўпраўлення
Беластока з прапановай склiкаць Народны
сход абмяркоўваўся ва ўсiх мястэчках
Гродзенскага раёна. На сваiх сходах працуючыя
падтрымлiвалi iдэю склiку Народнага сходу.
Яны патрабавалi ўстанавiць Савецкую уладу.
З натхненнем моладзь успрыняла зварот
аднагодка з Гродна да моладзi ўсёй Заходняй
Беларусi, у якiм было выказана жаданне
стаць грамадзянамi Савецкага Саюзу i гатоўнасць
абараняць Радзiму ад ворага.
Выбары ў Народны сход
адбылiся 22 кастрычнiка 1939 года. На выбарчыя
ўчасткi ў дзень выбараў з'явiлася 2672 чалавекi,
што склала 96,71% усiх выбаршчыкаў, прагаласавалi
за народных кандыдатаў 90,67% .
Дэпутатамi ў Народны Сход Заходняй Беларусi
было абрана 926 чалавек з 929 кандыдата,
з якiх было 563 селянiна, што складала 60%
ад агульнай колькасцi дэпутата, i 197 прадстанiкоў
рабочага класа [ 35, c. 102].
Вынiкi выбараў у Народны
сход сведчылi аб той агромнай рэвалюцыйнай
дзейнасцi, якую вяла КПЗБ у суровыя гады
падполля, аб шырокай масавай палiтычнай
працы Часовых ўпраленняў i сялянскiх камiтэтаў
пад кiранiцтвам
Камунiстычнай партыi. “У нас дзень выбараў, - падкрэслiваў М.і. Каменiк, -з’яўляецца не толькi рэвалюцыяй
агульнай думкi аб тым, хто варты высокага
гонару i даверу быць народным дэпутатам,
але i кульмiнацыйным пунктам вялiкай працы…
думаюць i рашаюць, ахоплiваючы дзяржаву
ў цэлым” 3.
28 кастрычнiка 1939 год ў Беластоку пачаў
работу Народны (нацыянальны) сход Заходняй
Беларусi. На iм прысутнiчалi 926 дэпутатаў,
у iх лiку 121 жанчына. У яго складзе 621 беларуса,
127 палякаў, 72 яўрэя, 53 украiнца, 43 рускiх
i 10 прадстанiкоў iншых нацыянальнасцей
[4, c.327].
Дэпутаты Народнага
сходу перад ад’ездам у Беласток атрымалi
ад сваiх выбаршчыкаў наказы галасаваць
за Савецкую уладу, за ўваходжанне Заходняй
Беларусi ў склад БССР. Дэпутат А. Анiсiмовiч
з Гродна атрымаў ад свайго выбаршчыка працоўнага
М. Лукашэвiча наступны наказ: “Ты наш
дэпутат. Я кажу табе адзiн, але гэта важна,
бо тое, што скажу табе я, скажуць i ўсе
iншыя. Перадай Народнаму сходу, што ўсе
мы хочам Савецкай улады i жыцця, як у Савецкiм
Саюзе, што зямлю памешчыкаў трэба аддаць
сялянам, а банкi i вялiкiя прадпрыемствы — дзяржаве” [10, c.215]..
Па даручэнню групы дэпутатаў сход адкрыў
старэйшы дэпутат, 68-гадовы селянiн з вёскi
Масевiчы Ваўкавыскага павета С.Ф. Струг.
“Я селянiн-бядняк-— сказаў ён, - - i пры польскай уладзе не
меў нiякiх правоў. А цяпер я дэпутат свайго
народа i адкрываю наш Народны сход” [17].
Дэпутаты аднагалоса зацвердзiлi наступны
парадак дня i абмяркавалi 4 пытаннi: аб
дзяржаўнай уладзе, аб уваходжаннi Заходняй
Беларусi ў склад БССР, аб зямлi, аб нацыяналiзацыi
банкаў i буйнай прамысловасцi.
Як выражэнне волi народа
была прынята Дэкларацыя, у якой гаварылася
“Беларускi Народны сход, выражаючы непахiсную
волю i жаданне народаў Заходняй Беларусi,
абвяшчае на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусi
ўстаналенне Савецкай улады [31, c. 117]. Народны
сход прыняў рашэнне аб ўваходжаннi
Заходняй Беларусi склад СССР i БССР, аб
канфiскацыі памешчыцкай зямлi i аб нацыяналiзацыі
ўсёй зямлi, прамысловасцi i банкаў. Кiруючыся
рашэннем Народнага схода, сялянскiя камiтэты
Гродзенскага павета перадалi ў рукi беззямельным
i малазямельным сялянам больш за 12000 га
зямлi, якую аднялi ў памешчыкаў i асаднiкаў,
а таксама перадалi значную колькасць
кароў, коней, пабудоў i сельскагаспадарчай
тэхнікi .
Народны сход абраў Паўнамоцную Камiсiю
ў складзе 66 чалавек для паездкi ў Маскву
на пятую Нечарговую сесiю Вярхоўнага
Савета СССР. 2 лiстапада 1939 года сесiя пастанавiла:
“Задаволіць просьбу Народнага схода
Заходняй Беларусi і ўключыць Заходнюю
Беларусь ў склад БССР i ўз’яднаць тым
самым вялiкi беларускi народ у адзiнай
Беларускай дзяржаве” [31, c. 3]. 14 лiстапада
- дзень прыняцця сесiяй Вярхоўнага Савета
БССР Закона “аб уключэннi Заходняй Беларусi
ў склад БССР” - нiколi не забудзе вялiкi
адзiнаццацiмiльённы беларускi народ, шчаслiвы
сваiм уз’яднаннем...”. (Прылажэнне 1)
З уз’яднаннем беларускага
народа ў адзiнай Савецкай нацыянальнай
дзяржаве перад КП(б)Б пастала выключна
важная задача — на працягу параўнальна
невялiкага часу лiквiдаваць у заходнiх
абласцях рэспублiкi палiтычную, гаспадарчую
i культурную адсталасць. Неабходна было
знiшчьщь стары адмiнiстратыўна- тэрытарыяльны
падзел на ваяводствы, паветы i гмiны, якi
не ўлiчваў нi эканамiчных, нi нацыянальных
iнтарэсаў народа.
4 снежня 1939 года Указам Прэзiдыума
Вярхонага Савета СССР на тэрыторыі Заходняй
Беларусi былi створаны Баранавiцкая, Брэсцкая,
Беластоцкая, Вiлейская i Пiнская вобласцi.
А 15студзеня 1941 года замест старых паветаў
у Заходнiх абласцях БССР быў утвораны
101 раён.
Першасныя партыйныя арганiзацыi ў заходнiх
абласцях пачалi ўтварацца ўжо ў канцы
1939 года з камунiстаў, што прыйшлi з усходнiх
абласцей БССР.
У лютым 1940 года ва ўсiх раёнах дзейнiчалi
райкомы КП(б)Б. У пачатку 1941 г. у заходнiх
абласцях Беларусi мелася 1232 першасныя
партыйныя арганiзацыi, 92 кандыдатскiя
групы i 30 партыйна-камсамольскiх груп,
якiя налiчвалi ў сваiх радах 16048 камунiстаў
[ 10, c. 216].
Высокую аценку працы
партыйных арганiзацый заходнiх абласцей
рэспублiкi даў ХVIII з’езд КП(б)Б, якi адбыўся
ў маi 1940 г. “Партыйная арганiзацыя, — падкрэслiвалася ў рашэннях
з’езду, — з’яднала вакол сябе
i выхавала шырокiя слаi актыву з асяроддзя
працоўных, сялян, працоўнай iнтэлiгенцыi,
якiя праявiлi сябе ва ўстанаўленнi рэвалюцынага
парадку i ў барацьбе за ўстанаўленне Савецкай
улады”.
Значную дапамогу партыйным
арганiзацыям у правядзеннi сацыялiстычных
пераўтварэнняў аказаў Ленiнскi камсамол
заходнiх абласцей. Асаблiва важную ролю
камсамол адыграў там, дзе не было яшчэ
партыйных арганiзацый. Ён уяўляў у той
час даволi вялiкую сiлу: тут у радах ЛКСМБ
у пачатку красавiка 1941 года налiчвалася
35000 чалавек, якiя аб’ядноўвалiся ў 3070 камсамольскiх арганiзацый.
[ 10, c. 215].
Пад кiраўнiцтвам КП(б)Б Часовыя ўпраўленнi,
а пазней райіспалкомы i аблiспалкомы правялi
агромную работу па нацыяналiзацыі прамысловасцi
i яе далейшаму развiццю. Так, Часовае ўпраўленне
Гродна на сваiм паседжаннi 23 лiстапада
1939 г. прыняло рашэнне нацыяналiзаваць
шкловы, веласiпедны, фанерны, тры лесапiльных
завода. Усяго ва ўласнасць народа перайшло
23 прамысловых прадпрыемства горада.
У ходзе сацыялiстычных пераўтварэнняў
у Заходняй Беларусi былi нацыяналiзаваны
мелкiя прыватныя прадпрыемствы. Гэтым
актам быў пакладзены канец капiталiстычнай
эксплуатацыі. Таксама былi нацыялiзаваньи
прыватны гандль, транспарт, сувязь, банкi.
У адной толькi Беластоцкай вобласцi было
нацыяналiзавана 95 банкаў.
Адной з галоўных i неадкладных задач,
якiя стаялi перад Савецкай уладай было
кадравае пытанне, так як старыя кадры
не маглi быць скарыстаны па iдэалагiчным
поглядам. У першыя днi прыхода Чырвонай
Армii ў Заходнюю Беларусь былi
накiраваны з Усходу партыйныя, камсамольскiя
i гаспадарчыя работнiкi. Так, сакратар
ЧККП (б)Б П. К. Панамарэнка ў пiсме на iмя
I. В. Сталiна ад верасня 1939 года паведамляў,
што да працы па накiраванню дзейнасцi
сялянскiх камiтэтаў у Часовыя ўправы накiравана
400 талковых работнiкаў, а таксама падрыхтоўваеццца
пасылка ў Заходнюю Беларусь 400 — 500 камсамольцаў [30, c.172-173].
Гэта толькi пачатак той велiзарнай кадравай
палiтыкi, якую праводзiлi партыйныя i савецкiя
органы на тэрыторыі Заходняй Беларусi
ў перадваенны перыяд. Да
канца 1940 года толькi ў Беластоцкую вобласць,
куды ўваходзiў i Гродзенскi павет, было
накiравана на пастаянную работу 12396 чалавек,
з iх беларусаў — 3965, палякаў — 152 [30, c. 104]. Асноўная частка прыбыўшых
беларусы i рускiя. Няведанне iмi мясцовай
спецыфiкi вяло да таго, што ў шэрагу пытанняў
былi дапушчаны грубыя парушэннi савецкiх
законаў. Работнiкi з Усходу, займаючы кiруючыя
пасады, iгнаравалi мясцовыя кадры, традыцыi
насельнiцтва. Склалася становiшча падазронасцi
i недаверу асаблiва да польскага насельнцтва.
Грубыя дзеяннi мясцовай адмiнiстрацыі
i мiлiцыi правакавалi пратэсты насельнiцтва.
Часта гэта было звязана з рэлiгiяй i духавенствам,
адносiнам да веры i служкаў культу.
Вядома, былi i негатыўныя
падзеi ў жыццi заходнiх абласцей Беларусi,
у тым лiку i Гродзенскiм раене. Так, у пiсме
да П. К. Панамарэнка НКУС паведамляў, што
на 15 кастрычнiка 1939 года у заходнiх абласцях
Беларусi было арыштавана 3535 чалавек [37,
c. 40].
Але, не гледзячы
на шэраг адмоўных момантаў у заходнiх
абласцях БССР быў зроблены крок у сацыяльна-эканамiчным
развiццi i ажыцяўленнi культурных пераўтварэнняў,
у падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы кадраў
з мясцовага насельнiцтва.
Значнай падзеяй у жыццi
Заходняй Беларусі сталi выбары ў Вярхоўны
савет СССР i БССР. Сур’езным экзаменам
для партыйных арганiзацый заходнiх абласцей
Беларусi з’явiлася падрыхтоўка i правядзенне
выбараў. Ва ўсiх населеных пунктах раёнаў
былi створаны кружкi па вывучэнню Сталiнскай
канстытуцыі (1936 год) i Палажэнне аб выбарах.
Кароткi курс гiсторыi ВКП(б) вывучаўся
сельскiм актывам, старшынямi сельскiх
саветаў, калгасаў, дэпутатамi мясцовых
i раённых саветаў.
24 сакавiка 1940 года працоўныя
заходнiх абласцей упершыню выбралi дэпутатаў
у Вярхоны савет СССР i БССР. Насельнiцтва
галасавала за кандыдата Сталiнскага блока
камунiстаў i беспартыйных. Напрыклад,
у Савет Саюза абраны П. К. Панамарэнка,
у савет Нацыянальнасцяў - М. I. Чэрнiк, у Вярхоўны савет
БССР - сялянка з вескi Сваiчы - М. Л. Капытова.
(Прылажэнне 2).
Указ Прэзiдыума Вярхоўнага
савета БССР аб выбарах у абласныя, раённыя,
сельскiя i пасялковыя саветы па Баранавiцкай,
Беластоцкай, Брэсцкай, Вiцебскай i Пiнскай
абласцях, прызначаных на 15 снежня 1940 года,
народ сустрэў з натхненнем . У выбарах
удзельнiчалi 2909405 чалавек, або 99,27%, падала галаса за кандыдатаў
- 2850406, або 97,97% .
Пасля выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў
i працоўных, якiя адбылiся 15 снежня 1940 года
былі ўтвораны адзелы: зямельны, фiнансавы,
дарожны, сацыяльнага забяспечання, аховы
здароўя, народнай асветы, агульны, гандлевы,
планавая камiсiя.
Побач з гэтым раенна-партыйныя
кабiнеты мелі вялiкiя недахопы сваей працы.
Не было цвердага плану правядзення кансультацый
нi па якiх тэмах, не прыцягвалiся для кансультацый
квалiфiкаваныя кадры, не праводзiлася
работа па арганiзацыi i дапамозе палiтычнай
самаадукацыi настаўнiка, нязначная праца
па пытаннях выхавання камсамольскага
актыву i камсамольцаў. Пратаколы райкома,
як i першасных партарганiзацый не падшывалiся,
знаходзiлiся ў розных папках, разам з iншымi
дакументамi. У шэрагу першасных арганiзацый
сходы праводзiлiся наспех. Парадак дня
паведамляўся камунiстам несваечасова.
Члены i кандыдаты партыі не прыцягвалiся
да падрыхтоўкi пытання сходу. Крытыка
i самакрытыка была развiта слаба. Справаздачы
сакратароў аб выкананнi пастанаўленнеў
не практыкавалiся. Сакратары РК КП(б)Б
i iншыя кiруючыя партыйныя работнiкi на
сходах першасных партыйных арганiзацый
бывалi рэдка. Пратаколы першасных арганiзацый
у райкоме нiхто не чытаў. Яны вялiся на
кавалачках паперы. Былi нядбайна запоўнены.
Мелi месца факты, калi загадчык сакратарам
партулiку раеннага камiтэту аддаваў загадчыку
адзела кадраў раеннага камiтэту сакратарнае
рашэнне ЦК КП(б)Б, якое ляжала ў гэтым
спiсе. Таксама назiралiся факты п’янства,
бытавога разбэшчання.
Такiм чынам,
можна сказаць, што уз’яднанне Заходняй
Беларусi з БССР мела як станоўчыя, так
i адмоўныя вынiкi. З аднаго боку, кадравая
палiтыка, дзейнасць камунiстычнай партыі,
рэпрэсii не садзейнiчалi росту папулярнасцi
Савецкай улады. Але з другога боку, былi
праведзены радыкальныя сацыяльнаэканамiчныя
пераўтварэннi ў iнтарэсах большасцi народа.
Галоўнае заключалася ў тым, што ўсё насельнiцтва
беларускага этнасу атрымала магчымасць
разам жыць, абараняць свае iнтарэсы, будаваць
свае жыццё адной сям’ею.
Глава 4. Пераўтварэнні на тэрыторыі
Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг.
4.1. Пераўтварэннi ў сельскай
гаспадарцы і прамысловасці.
Адным з недастаткова
распрацаваных пытанняў у Беларускай
гiсторыяграфii з’яўляецца пачатак калектывiзацыі
ў заходнiх абласцях Беларусi пасля ўстанаўлення
Савецкай улады восенню 1939 года. Адчуваецца
патрэбнасць ва ўзнаўленнi праўдзiвай
i аб’ектыўнай карцiны ажыцяўлення такой
крутой ломкi, якая ў каранi змянiла ўсталяваныя
стагодзямi асновы гаспадарчага жыцця
селянiна. Iменна калектывiзацыя азнаменавала
пераход сялянства да якасна новага стану,
нарадзiла вытокi цэлага шэрагу буйных
сацыяльных з’яў i патрасенняў, выклiкала
супярэчлiвыя адносiны з боку розных групаў
насельнiцтва.
Вераснеўскiя падзеi 1939 года
на тэрыторыі Заходняй Беларусi прывялi
да карэнных змен у жыццi насельнiцтва.
Але самыя значнья перамены адбылiся на
сяле. У той час налiчвалася 710 тыс. сялянскiх
гаспадарак, амаль палова з iх зямельныя
надзелы плошчай да пяцi гектараў, што
аўтаматычна адкiдвала такiя сем’i ў разрад
беднаты. Пасля ўстанаўлення Савецкай
улады працоўнае сялянства заходнiх абласцей
да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны атрымала
бясплатна 1180 тыс. гектараў зямлi, канфiскаванай
у памешчыкаў, асаднiкаў, заможных сялян,
14 тысяч коней, 33400 кароў i шмат сельскагаспадарчага
iнвентару [10, c.217]
.
У гэты час у Заходняй Беларусi
пачалася праводзiцца актыўная агiтацыя
аб перавагах калгаснага ладу над дробнай
сялянскай гаспадаркай. Трэба заўважыць,
што i да вераснеўскiх падзей 1939 года ў
мясцовага насельнiцтва праяўлялася цiкавасць
да калгаснага жьщця ў Савецкай Беларусi,
пра якое хадзiлi розныя чуткi. Сваю ролю
i адыгралi радыёперадачы з Мiнска. У гэты
час у шэрагу весак у заможных сялян былi
радыепрыемнiкi. Калектыўная гаспадарка
малявалася ў светлых фарбах, гучалi па
радые песнi, што “усё калгаснае - ўсё маё”. А надзея на лепшае
жыцце заўсёды прыцягвае, як магнiт, асаблiва
людзей, якiя доўгi час не маглi выбiцца
з галечы.
Але савецкiя i партыйныя
ўлады не спяшалiся з пачаткам калектывiзацыі
ў заходнiх абласцях Беларусi
- вырашалiся больш важныя, тэрмiновыя праблемы:
умацаване Савецкай улады, стварэнне партыйных
арганiзацый з прыехаўшых з Усходу, правесцi
выбары ў Народны (нацыянальны) сход Заходняй
Беларусi, правесцi падзел тэрыторыi Заходняй
Беларусi на вобласцi (былi ваяводствы),
правесцi стварэнне новых раёнаў i вядома,
барацьба з “ворагамі народа”(з восенi
1939 года па чэрвень 1941 года з заходнiх раёнаў
БССР у Сiбiр, Казахстан i на поўнач было
выселена каля 120000 чалавек, на кожны раён
заходнiх абласцей рэспублiкi прыпадае
больш як 1000 чалавек) [37, c.176].
З другога боку, для калектывiзацыi
сельскай гаспадаркi патрэбна была матэрыяльна-тэхнiчная
база. Важным i вострым пытаннем было кадравае
пытанне, так як да мясцовых кадраў бы
недавер, то iх трэба было прыслаць з усходу.
Ужо ў студзенi 1940 года СНК СССР i ЦК ВКП(б)
прынялi пастанову “Аб арганiзацыi дзяржаўных
машынна-трактарных станцый у заходнiх
абласцях УССР i БССР”. Згодна гэтай пастановы
ў 1940 годзе ў Заходняй Беларусi была створана
101 машынна-трактарная станцыя з трактарным
паркам у 950 трактароў, а таксама завезена
2 тысячы конных плугоў, 438 культыватараў,
больш за тысячу сенакасiлак, жняярак i
iншых сельскагаспадарчых прылад [8, c. 92].
Гэтая тэхнiка i спецыялiсты накiроўвалiся
з усходнiх раенаў Беларусi, прытым сельскагаспадарчая
тэхнiка перадавалася бясплатна. Праўда,
шмат трактароў, прысланых з Усходу, былi
разукамплектаваны i не маглi быць скарыстаны
па назначэнню.
Усе гэта пераконвала партыйныя
i дзяржаўныя органы СССР i БССР у неабходнасцi
правядзення тут калектывiзацыi на узор
БССР i давала ўпэўненасць, што такая палiтыка
знойдзе падтрымку сялян-беларусаў. Таму
адразу ж разгарнулася шырокая агiтацыя
за стварэнне калгасаў, арцелей i iншых
кааператыўных арганiзацый савецкага
тыпу. I гэта давала свае вынiкi.
Многiя сяляне паставiлiся да агiтацыі за
калгасы з перасцярогай i недаверам. У
гэтым адыграла сваю ролю не толькi сялянская
псiхалогiя, якая складвалася на працягу
стагодзя, але i чуткi, расказы вiдавочца
пра становiшча калгаснiка ва ўсходнiх
абласцях.
Аднак аналiз прагледжаных
крыніц і літаратуры дазваляе зрабiць
высновы, што батрацка-бядняцкiя слаi весак
амаль што паўсюды выступалi
за хутчэйшую арганiзацыю калгасаў i саўгасаў,
таму, што бачылi ў гэтым адзiнае выратаванне
ад шматвякавой беднасцi [30, c. 117].
Сярэднякi займалi пазiцыю
чакання. Заможныя сяляне глядзелi на беззямельных
i беднату без павагi, лiчылi такiх людзей
пазбаўленымi старання i жыццевага вопыту.
Абагульненне прыватнай зямлi i пераўтварэнне
ў калгасную, а тая, самнiвалася iх са стратай
сродкаў iснавання, а працу ў калгасе яны
лiчылi малаэфектыўнай. Заможнае сялянства
баялася канфiскацыі дзяржавай iх маемасцi
i фiзiчнага знiшчэння, Напрыклад, заможны
селянiн в. Ступiчава Камянiцкага раёна
заяўляў: “Лепш усе пабiць, паламаць, чым
iсці з беднякамi у калгас” [ 30, c.117]. Было
шмат выпадкаў, калi падпальвалi калгасныя
пабудовы, дамы калгаснiкаў, забiвалi сельскiх
актывiстаў, членаў iх сямей. Разгарнулася
жорсткая барацьба. Аднак асноўнай яе
асаблiвасцю ў Заходняй Беларусi было тое,
што барацьба вялася не столькi памiж заможнымі
i бедняцкiмi сялянамi беларускай вескi,
колькi памiж незаможнымi i серадняцкiмi
сялянамi з аднаго боку, i польскiмi памешчыкамi
i асаднiкамi — з другога боку [30, c.117].
Першыя калгасы ў заходнiх
абласцях стваралiся па iнiцыятыве працоўнага
сялянства i з дазволу савецкiх i партыйных
органаў, калi да гэтага былi створаны некаторыя
ўмовы. Так, 20 мая 1940 года адбылося паседжанне
Гродзенскага бюро РК КП(б)Б, на якiм разглядалi
пытанне аб арганiзацыі калгасаў i у весках
Баранава (70 заяў ад сялян) і у весцы Лаша
было 95 заяў ад сялян, а таксама былi заявы
ад сялян весак Свiслач, Сухая Далiна, Лiкоўкi,
Дарашэвiчы, Балiчы i Сухменi . Вядома, райком
партыi даў дабро па арганiзацыі калгасаў
у названых весках.
БССР.
Трэба мець на ўвазе i тое,
што партыйныя рашэннi прымалiся тады,
калi непазбежным вынiкам перагiбаў i памылак
стаў адток сялян з калгасаў [30, c. 119]. Шмат
каму з сялян не падабаўся дыктат з боку
кiраўнiкоў калгасаў, загады i дзеяннi каторых
супярэчылi жыццю. Таму пачалi пакiдаць
калгасы нават тыя сяляне, якiя агiтавалi
за калгаснае жыцце. Важным сродкам прымусовай
калектывiзацьи з’яўлялася падатковая
палiтыка дзяржавы. Яна мела на мэце знайсцi
сродкi для развiцця iндустрыi, лiквiдаваць
кулацтва ў весках, стварыць сацыяльную
апору для новай улады пры дапамозе бяднейшых
слаёў. Усе аднаасобныя гаспадаркi абавязаны
былi выплачваць адзiны сельгаспадатак
i выконваць натуральныя дзяржаўныя пастаўкi.
Велiчыня падатку залежала ад нормы прыбытковасцi
зямлi дадзенай мясцовасцi, а таксама ад
колькасцi зямлi i жывелы. Абавязковыя пастаўкi
прадстаўлялi сабой продаж дзяржаве па
цвердай цане збожжа, мяса, воўны, малака,
яек. Аднак цэны на рынку былi намнога большыя,
таму сяляне старалiся ўхiлiцца ад выканання
паставак, i тэрмiны здачы iх пастаянна зрывалiся.
Каб менш плацiць падатка
i менш пастаўляць абавязковых сельгаспрадуктаў,
сяляне iшлi на ўтойванне плошчы ворыва.
Напрыклад, у Мiрскiм сельсавеце Мiрскага
раёна Баранавiцкай вобласцi ў 1940 г. агенты
нарыхтоўчых арганiзацый не далiчылiся
68 гектараў зямлi, у Сiмакоўскiм сельсавеце
гэтага ж раёна — 26 гектараў . Багатая i
заможная частка вескi пачала драбiць свае
гаспадаркi.
г.д.
Са з’яўленнем на палях Заходняй Беларусi
сучаснай сельска-гаспадарчай тэхнiкi,
а таксама з укараненнем агратэхнiкi арганiзаваныя
маладыя калгасы заходнiх абласцях дабiлiся
некаторых поспехаў ва ўздыме сельскай
гаспадаркi. Ураджайнасць у калгасах і
саўгасах у асноўным не саступала ўраджайнасці
ў былых памешчыцкіх маёнтках, а ў некаторых
выпадках і перасягала яе. За дасягнутыя
поспехi ў паляводстве i жывелагадолi
за 1940 год 279 маладых калгасаў i 800 перадавiкоў
сельскай гаспадаркi заходнiх абласцей
былi зацвержаны ўдзельнiкамi ўсесаюзнай
сельскагаспадарчай выстаўкi 1941 года.
Перад МТС стаяла
задача, аказаць дапамогу аднаасобным
бяднацка-батрацкiм дварам i калгасам у
апрацоўцы зямлi i прапагандаваць калгасны
лад. Аднак факты сведчаць што ў руках дзяржавы машынна-трактарныя
станцыi ператварылiся не толькi ў зброю
тэхнiчнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркi
i сродак дапамогi сялянству, колькi ў дадатковы
механiзм для атрымання эканамiчных сродкаў,
бо паслугi машыннатрактарных станцый
цанiлiся высока, а аплачвалiся сельгаспрадукцыяй
па нiзкiх, дзяржаўных закупачных цэнах
на яе [30, c.121].
Тэхнiчны парк МТС
ў 1940 годзе складаў 951 трактар, 193 машыны, 843
трактарныя плугi, 438 культыватараў, 300
сеялак. Меркавалася, што МТС будуць абслугоўваць 1117
гектараў калгасна-сялянскiх i 1879,2 тыс.
гектараў аднаасобнай зямлi. Такога тэхнiчнага
парка было яўна не дастаткова. Можна адзначьщь
i тое, што стан тэхнiкi быў нездавальняючы.
Так, летам 1940 года ў Брэсцкую вобласць
паступiла 65 трактароў,
34 плугi, 8 культыватараў. Было праверана
27 трактараў, з iх 22 аказалiся непрыгодныя
для работы 13.
Многiя машынна-трактарныя станцыі своечасова
не заключалi дагавары з калгасамi на пасяўныя
i ўборачныя работы, не мелi гадавога плана.
Аднаасобныя гаспадаркi фактычна не карысталiся
паслугамi МТС з-за высокай аплаты. Таму
вельмi цяжка прызнаць, што iмкненне сялян
да калектывiзацыі было вынiкам “прыходу
трактара ў веску”.
Не стала важным фактарам
добраахвотнага калгаснага будаўнiцтва
i спажывецкая кааперацыя. На 1 студзеня
1940 г. было 5 аблспажыўсаюзаў, якiя аб’ядноўвалi
60-64 рознiчныя магазiны. Аднак, фактычна
яны вялi не кааператыўны гандль, а былi
пунктамi па размеркаваннi тавараў. Пад
пагрозай нявыдачы тавараў з магазiна
сялян прымушалi ўступаць у калгасы.
У весках практыкавалася кантрактацыя
сельскагаспадарчай прадукцыi i жывелы ў сялян. У дагаворах
аб кантрактацыi фiксавалiся абавязацельствы
таваравытворцаў па пашырэннi пасеваў
культур, правядзеннi пэўных агратэхнiчных
мерапрыемстваў для павышэння ўраджайнасцi,
абавязацельствы дзяржаўных органаў аплацiць
здадзеную прадукцыю па цвердых ценах,
выдаць грашовы аванс, дапамагчы зернем,
машынамi i г.д. Аднак сяляне не былi зацiкаўлены
ў кантрактацыі таму, што закупка прадукцыі
праводзiлася па цэнах ў 4-5 разоў нiжэйшых,
чым рыначныя. Заможныя гаспадаркi былi
выключаны, паколькi iм давалiся цвёрдыя
нормы здачы сяльгаспрадуктаў, не выкананне
якiх сурова каралiся, уключаючы высылку
з родных мясцiн.
1941 год з’явiўся новым
этапам у калгасным будаўнiцтве ў западных
абласцях БССР. Калгаснае развiцце ў многiх
раёнах дасягнула значных поспехаў. Наiбольш
паспяхова калектывiзацыя праходзiла ў
раенах, дзе ў недалёкiм мiнулым быў мацнее
рэвалюцыйны рух.
4.2. Сацыяльна-культурныя пераўтварэннi.
З першых жа дзен устанаўлення
Савецкай улады ў Заходняй Беларусi пад кiраўнiцтвам камунiстычнай
партыi пачалося здзяйсненне культурнай
рэвалюцыі. Яна па сутнасцi рашыла тыя
задачы, што i культурная рэвалюцыя ў СССР:
лiквiдацыю буржуазна-памешчыцкага апарата,
навукi i друку, нацыяналiзацыю важнейшых
культурных каштоўнасцяў, лiквiдацыю масавай
непiсменнасцi, хуткi пад’ём адукацыйнага
ўзроўню насельнiцтва, шырокае развiцце
друку, падрыхтоўка кадраў. Актуальнасць
задачы культурнага будаўнiцтва — сфармiраваць з жыхароў Заходняй Беларусi
савецкiх людзей, веручых у партыю i абраны
ею курс пабудовы шчаслiвага (сацыялiстычнага)
грамадства. I зрабiць гэта трэба было ў самыя кароткiя тэрмiны. Але культурная
рэвалюцыя ў Заходняй Беларусi праходзiла ў iншых умовах, чым у СССР.
Так, эканамiчнае становiшча
працоўных заходнiх абласцей у 1939 годзе
з прычыны 20-гадовага панавання буржуазнапамешчыцкай
Польшчы было выключна цяжкiм. Адсутнiчала
буйная прамысловасць. Адпаведна — працуючы клас малалiкiм. Утвараючы прамысловасць,
неабходна было фармаваць рабочы клас.
Сельскае насельнiцтва складала ў 1939 годзе - 85%. Як i прамысловасць, сельская гаспадарка
ўяўляла сабой карцiну заняпаду i разарэння.
Пераважная частка насельнiцтва была непiсьменная.
Прыгнечаныя, абяздоленыя народныя масы,
пазбаўленыя культуры — пiсьменнасцi, пачатковай адукацыі, стагоддзямi
адчувалi на сабе ўздзеянне пануючых класаў.
Для развiцця культуры, як
вядома, неабходна матэрыяльнаэканамiчная
база. У 1939 годзе к моманту з’яўлення заходнiх
абласцей у БССР такой базы, па сутнасцi, там не было. Правядзенню
культурных пераўтварэнняў, пад’ему культурнага
ўзроўня насельнiцтва перашкаджала вялiкая
колькасць хутароў, мелкiх паселкаў.
Культурная рэвалюцыя рашала
свае задачы паступова. Прылучыць народныя
масы да адукацыi нельга без лiквiдацыi
непiсьменнасцi. Самай адказанай задачай,
якая стаяла перад кiраўнiцтвам у гэты
перыяд — гэта былi задачы ў вобласцi ўсеагульнай народнай адукацыi.
Гэта звязана з тым, што ў вынiку каланiзатарскай
палiтыкi кiруючых колаў Польшчы значны
працэнт дзяцей застаўся паза школай.
У прыватных школах бацькi былi
вымушаны плацiць за адукацыю дзяцей ад
300 да 400 залатых у год. Таму атрымаць адукацыю
маглi толькi дзецi забяспечаных бацькоў
[45, c. 28].
І вось— 2 снежня 1939 года ЦК КП(б)Б прыняў Пастанову
“Аб мерапрыемствах па арганiзацыi народнай
адукацыi” ў заходнiх абаласцях БССР. У ей гаварылася,
што школы заходнiх абласцей трэба лiчыць
дзяржаўнымi i трыманне iх прыняць на дзяржаўны
кошт, увесцi на ўсей тэрыторыi ўсеагульную
бясплатную адукацыю ( у сельскай мясцовасцi -пачатковую, у
горадах -сямiгадовае), увесцi сумеснае
навучанне навучэнцаў, лiквiдаваць падзел
школ на мужчынскiя i жаночыя, рэарганiзаваць
“павшэхныя” школы першай ступенi — у пачатковыя школы, школы другой i трэцяй
ступенi — ў няпоўныя сярэдния школы, гiмназii i агульнаадукацыйныя
лiцэi — у сярэднiя школы. Пытанне аб мове ў кожнай
школе вырашалася раенным адзелам народнай
адукацыі ў адпаведнасцi з нацыянальным
складам навучэнцаў i пажаданнямi бацькоў
[45, c.30] .
Кiраўнiцтва Ўсходней
Беларусi аказвала вялiкую фiнансавую дапамогу
раенам Заходняй Беларусi, але адпушчаныя
сродкi на капiтальны рамонт школ у суме
54000 рублеў далека не забяспечвалi мiнiмальныя
патрабаваннi раена.
Значнымi былi дасягненнi
вобласцi медыцыны. Бясплатнае медыцынскае
абслугоўванне, ажыццёўленае ў 1940 г., стала
значным сацыяльным здабыткам працоўных
заходніх абласцей. Калі ў 1938 г. ў Заходняй
беларусі было каля 1000 ўрачоў, 80 бальніц
на 4700 ложкаў, то да канца 1940 г. на гэтай
тэрыторыі працавалі 217 бальніц і 26 радзільных
дамоў з агульнай колькасцю ложкаў 10151.
Было адкрыта 207 паліклінік і амбулаторый,
74 кансультацыі, 356 урачэбных пунктаў медыцынскай
дапамогі і г.д. У 1940 г. тут працавалі 1755
урачоў і 5585 чалавек сярэдняга медыцынскага
персаналу. Такiм чынам,
з устанаўленнем Савецкай улады ў Заходняй
Беларусi пачалася культурная рэвалюцыя,
якая садзейнiчала лiквiдадыі непiсменнасцi,
павышэння адукацыi i выхаванню чалавека
камунiстычнага светапогляду. Перад працоўнымi
адкрыўся шырокi шлях да ведаў, да асветнiцтва,
з’явiлiся спрыяльныя ўмовы для развiцця
народных талентаў.
Але культурная рэвалюцыя
развiвалася ў цяжкiх умовах. Нярэдка пры
адсутнасцi самага неабходнага для забеспячэння
элементарных патрабаванняў асноўных
груп насельнiцтва.
1 верасня 1939 года германскiя войскi ўварлiся
ў Польшчу. А 17 верасня Чырвоная Армiя ў
адпаведнасцi з сакрэтнымi дагаворанасцямi
перайшла польскую мяжу, уступiўшы на тэрыторыю
Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. Аналiз
гiстарычных крынiц дае падставу сцвярджаць:
якiх-небудзь значных баявых дзеянняў
памiж часцямi Чырвонай Армii i Войска Польскага
ў тыя днi не адбывалася. Толькi асобныя
часцi спрабавалi арганiзаваць супрацiўленне.
Гэта мела месца ў Гродна. Уз’яднанне
Заходняй Беларусi з БССР ў вераснi 1939 года
паклала канец панаванню тут польскай
буржуазii i памешчыкаў. Такiм вось
чынам адбылося гiстарычна апраўданае,
неабходнае ўз’яднанне спрадвечна беларускiх
земляў.
Насельнiцтва Заходняй
Беларусi, у асноўным беларусы, шчыра вiталi
савецкiя войскi. Польская грамадскасць
негатыўна адносiлася да гэтага акту савецкай
дзяржавы. Сёння мы прызналi, што савецкiм
кiраўнiцтвам былi дапушчаны сур’ёзныя
парушэннi мiжнародных прававых норм.
Па меры прасоўвання часцей Чырвонай Армii,
па тэрыторыi Заходняй Беларусi складвалiся
новыя органы улады - Часовыя ўпраўленнi,
сялянскiя камiтэты. Яны адразу прыступалi
да здзяйснення пераўтварэнняў. Былi праведзены
выбары у Народны сход, Вярхоўны савет
БССР, створаны сельскiя, гарадскiя Саветы
дэпутатаў працоўных. У канцы 1939 г. пачатку 1940 года утваралiся партыйныя
i камсамольскiя арганiзацыi.
У сацыяльна-эканамiчнай i культурнай
сферах адбылiся змены. У вёсцы гэтыя змены
насiлi характар сапраўднай рэвалюцыi у
сацыяльна-эканамiчных адносiнах, ва ўсiм
укладзе сялянскага жьщця. У аснове аграрнай
палiтыкi Савецкай улады ляжаў прынцып
сацыяльнай i маёмаснай роўнасцi. Таму
галоўная ўвага прызначалася лiквiдацыі
зямельных латыфундый i перадачы iх бяднейшаму
сялянству. Пры гэтым дзяржава, нацыяналiзаваўшы
зямлю i забаранiўшы куплю-продаж, валодала
правам землеўладання. У перадваенныя
гады ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей
з’явiлiся трактары, камбайны і iншая тэхнiка.
Быў дасягнуты некаторы зрух у развiццi
калгаснай жывёлагадоўлi.
У структуры сельскагаспадарчай
вытворчасцi iстотная роля належала падсобнай
гаспадарцы. Яна была асноўнай крынiцай
паступленняў ў дзяржаўны фонд мясамалочных
прадуктаў, бульбы.
Аднак сцверджанне новых форм гаспадарання
прывяло да парушэння правоў чалавека.
У калгасах сцвярджалася аднаасобнiцтва
старшынь, памеры сялянскiх прысядзiбных
участкаў абмяжоўвалася. Сiмвалiчнай была
аплата працы калгаснiка. Цяжарам для большасцi
сялян заходніх абласцей была налогавая
палiтыка.
Глабальныя змены ў сельскай
гаспадарцы, якiя адбывалiся ў Заходняй
Беларусі не гледзячы на асобныя поспехi,
у цэлым не змаглi забяспечьщь
больш высокую вытворчасць працы, а значьщца,
i перавагу новага строю над старым. Утвораная
Сталiнская сiстэма асуджала народную
гаспадарку на адставанне, а насельнiцтва
- на дэфiцыт таго, што трэба для забеспячэння
нармальнай жыццядзейнасцi чадавека.
Няма, i не можа бьщь нiводнага
боку грамадскага жыцця, якi не быў бы звязаны
з прагрэсам у вобласцi культуры.
Так, мiнулае нельга перарабiць, пераiграць,
але мiнулае было некалi будучыняй, i ўступiшы
ў гэтую будучыню людзi яшчэ
не ведалi, чым яно абярнецца, якiм акажацца.
Так i мы сёння мяркуем аб блiзкiх i далёкiх
перспектывах. I не трэба блытаць мiнулае,
якога нельга змянiць, з усталяваўшымiся
яўленнямi аб мiнулым. Мiнулае заходніх
абласцей Беларусі гэта не проста гiстарычная
падзея, гэта падмурак, на якiм будуецца
сённяшняя гiсторыя i культура, гэта арыенцiр
у будучыню, якая павiнна быць абрана чалавекам,
і як бы не ацэньвалi складанасць i супярэчлiвасць
часу, ён тым не менш пакiнуў у лёсах людзей
свой незабываемы адбiтак, у тым лiку i ў
лёсах жыхароў Заходняй Беларусі.
Спiс крынiц
i лiтаратуры:
1. Атосян, А.В. Освобождение Западной
Украины и Западной Белоруссии /А.В. Атосян//Военно-исторический
журнал. -1989- № 9. -с. 54.
2. Белазаровiч, В. Асаблiвасцi калектывiзацыі
ў заходнiх абласцях БССР 1939-194 1 гадах / В. Белазаровіч//Беларускi
гiстарычны часопіс.-1999- №1.-с.37-44.
3. Беларуская энцыклапедыя :у 18/ пад рэд.
Г.П. Пашкова.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя,
1998.-Т.7-608 с.
4. Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя./
Т. 1.-Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя,
1978.-752 с.
5. Барадач, Г.А. Калектывiзацыя
сельскай гаспадаркi ў заходнiх абласцях
Беларускай ССР/ Г.А. Барадач, К.І. Дамарад.
-Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959.-166
с.
6. Бородач, Г.А. Коммунисты Белоруссии
в борьбе за социалистическое переустройство
западных областей (1939-1940 гг.): Дис. канд.
ист. наук./ Г.А. Бородач.- Минск, 1953.
7. Борьба трудящихся Западной Беларуси
за социальное и национальное освобождение
и воссоединение с БССР (документы и материалы):
В 2-х т.- Т.2.-Минск.: Беларусь, 1972.- 560 с.
8. Василючек, М.В. В семье единой. /М.В.
Василючек.-Минск. :Вышэйшая школа, 1977.-
112 с.
9. Василючек, М.В. Деятельность КП(б)Б по
упорядочению союза
рабочего класса и крестьянства в западных
областях Белоруссии
в период социалистических преобразований
(сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): Дис. канд. ист. наук./М.В. Василючек-Минск.,
1969,-20с.
10. В единой семье советских народов : материалы
Республиканский межвузовской научной
конференции, посвящённой 30-летию воссоединения
в единое Советское Социалистическое
государство, Минск.: Вышэйшая школа, 1970.
- 348 с.
11. Вобласцi i раёны Беларусi.-Мінск.: Беларуская
Савецкая энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 1980.- 276 с.
12. Гiсторыя Беларусi : У 2 ч./ Я.К. Новiк,
Г.С. Марцуль.-Мінск.: Унiверсiтэцкае, 1998.
- 465 с.
14. Гришан, И. Воссоединение / И. Гришан //Народная
газета.-1998.- 18 сентября.
15. Гришан, И. Единение / И. Гришан// Беларуская думка.-1998. -№9.-с. 92 -97.
16. Доморад, К.И. Борьба Коммунистической
партии за коллективизацию сельского
хозяйства западных областей Белоруссии
накануне Великой Отечественной войны
сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): Дис. канд. наук./ К.И. Доморад
- Минск., 1995.
17. Емельянчык, П.С. Пад чырвоным сцягам/
П.С. Емельянчик // Праца. — 1973. — 1 мая.
18. Завершение коллективизации сельского
хозяйства и
организационно-хозяйственного управления
колхозов БССР ( 1939 - июнь 1941 гг.): сборник документов и материалов.-Минск:
Беларусь, 1985-286 с.
19. Игнатенко, А.П. Дорогой борьбы и созидания/А.П.
Игнетенко, А.И. Мацко.- Минск.: Беларусь,
1979. —174 с.
20. История Беларуси в документах и материалах
/ И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. — Минск.: Амалфея, 2000. — 672 с.
21. Касцюк, М.П Нарысы гiсторыі Беларусi:
у 2-х ч./ М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў
[і інш. ]: Мінск.: Беларусь, 1994.- Ч.2 —527 с.
22. Ковкель, И.И. Западная Белоруссия: сентябрь
1939 год/ И.И. Ковкель // Народное хозяйство Белоруссии. — 1989. - №10. — с. 7-8,
23. Ковкель, И.И. История Беларуси: В
2-х ч. Ч. 2 (1938-1992 г. )/ И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. — Гродно, 1997. — 200 с.
24. Кузнецов, И. Ненападение/ И. Кузнецов
//Народная газета. -1995.-№182- 185.
25. Ладысеў, У. Падзеi верасня — кастрычнiка 1939 года ў лесе
беларускага народа / У. Ладысеў // Беларускi гiстарычны
часопiс. — 1999. - №3. — с.11.
26. Лочмель, И.Ф. Очерк истории борьбы белорусского
народа против польских панов / И.Ф. Лочмель.
- Москва.: Военное издательство народного
коммисариата обороны Союза ССР, 1940. — 164 с.
28. Мисаревич, Е.А. На освобожденной земле
/ Е.А. Мисаревич. - Минск.: Беларусь, 1989.-96
с.
29. Михнюк, В.И. Социалистические преобразования
в западных областях БССР (сентябрь 1939-1941
гг)./ В.И. Михнюк.-Минск. : Наука и техника,
1979.-64 с.
30. Назаўседы разам. Да 60-годдзя ўз’яднання
Заходняй Беларусi з БССР. / рэдкал.: Я.І.
Бараноўскі [і інш.] : пад агул. рэд. М.П.
Касцюка.-Мінск.,-1999. С. 106
32. Новик, Е.К. Формирование кадров народного
образования
Белоруссии (1917-1941)./ Е.К. Новик -Минск.: Наука
и техника, 1981.-296 с.
33. Очерки истории Гродненской областной
партийной организации /Жарский М.В., Крень
И.П. [и др.]-Минск. :Беларусь., 1990.-461 с.
34. Очерки истории коммунистической партии
Белоруссии
(1921-1966): В 2-х ч. Ч.2.-Минск.: Беларусь, 1967.-536 с.
35. Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка
Гродзенскага
раена.-Мінск., 1993.-721 с.
36. Память. Гродно./Крэнь I.П., Жарбун Я.М.
[i iнш.] - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999.-712
с.
38. 50 лет воссоединения Западной Беларуси
с БССР в составе
СССР : тезисы докладов и сообщений научно-практической
конференции 25-26 октября 1989 года - Гродно,
1989,- 26 с.
39. Революционный путь компартии Западнай
Беларуси (1921-1939).-Минск: Беларусь., 1966.-379с.
40. Росман, И.С. Компартия Белоруссии в
борьбе за упрочнение
социалистического общества в предвоенные
годы (1938-июнь 1941)./ И.С. Росман –Минск: Беларусь,
1975.-352 с.
41. Трайник, И.П. Национальное и социалистическое
освобождение Западной Украины и Западной
Белоруссии./ И.П. Трайник -Москва.: Государственное
социально-экономическое издательство,
1939.- 80 с.
42. Трацевская, Т.П. Социалистическое
строительство в западных областях Белорусской
ССР накануне Великой Отечественной войны
(сентябрь 1939- июнь 1941 гг): дис. канд. ист. наук./ Т.П. Трацевская.
- Минск., 1953.
43. Улейчык, Н. Фармiраванне савецкай iнтелегенцыi
заходнiх абласцях Беларусi (1939-1950 гады)/
Н. Улейчык //Беларускi гiстарычны часопiс.-1999.-№3.-с.12-14.
44. Хацкевич, А. Аресты и
депортации в западных областях Беларуси
(1939-1941 )/ А. Хацкевич //Беларускi гiстарычны
часопiс. -1994. -№ 12.- с.93.
45. Царук, І.В. Рост культуры заходнiх абласцей
БССР за гады савецкай улады (да 20-годдзя
ўз’яднання Беларусi). / І.В. Царук. - Мінск.,
1959.- 28 с.
46. Царюк, И.О. В братском союзе. / И.О. Царюк
.-Минск.: БГУ имени В.И. Ленина, 1976.- 104 с.
47. Царюк, И.О. В семье единой./ И.О. Царюк
-Минск. :Беларусь, 1969.-112 с,
48. Царюк, И.О. КПБ — организатор культурного строительства
в западных областях Беларуси (1939-195 1)/
И.О. Царюк. - Мн.: Издательство БГУ имени
В.И. Ленина, 1969.-200 с.
50. Этносоциальные и конфессиональные
процессы в
трансформирующемся обществе. В 2-х частях.Ч.2.
– Гродно, 2001.- С.143.
Закон аб прыняцці Заходняй
Беларусі ў склад Беларускай СавецкайСацыялістычнай
Рэспублікі.
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, заслухаўшы заяву Паўнамоцнай камісіі Народнага сабрання Заходняй Беларусі, пастанаўляе:
- Вітаць усямерна гістарычную пастанову Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1939 г. аб уключэнні Заходняй Беларусі ў састаў Савецкага Саюза.
- Прыняць Заходнюю Беларусь у састаў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і з’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве.
- Даручыць Прэзідыуму Вярхоўнага Савета назначыць дзень выбараў дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР ад Заходняй Беларусі.
- Даручыць Прэзідыуму Вярхоўнага Савета БССР вызначыць адміністратыўнае дзяленне абластей і раёнаў Заходняй Беларусі і, у адпаведнасці з пунктам “б” артыкула 19 Канстытуцыі БССР, прадставіць на зацвяржжэнне Вярхоўнага Савета СССР праект аб утварэнні новых абласцей і праект размежавання раёнаў і абласцей паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.
Старшыня Прэзідыума
Вярхоўнага Савета БССР Н. Наталевіч.
Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета
БССР
Л. Папкоў.
Из докладной записки оргинструкторского отдела ЦК КП(б) Б об итогах выборов в Верховный Совет СССР и Верховный Совет БССР от западных областей.
Сводная справка о результатах
выборов.