Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПІНСКІ
ВЫШЭЙШЫ БАНКАЎСКІ КАЛЕДЖ
Курсавая работа
па дысцыпліне
“Эканамічная гісторыя”
“Сацыяльна-эканамічнае
становішча беларускага
народа ў канцы 40-х гг.”
ПІНСК 2005
План
с.
Уводзіны
- Аднаўленне
прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
5 - Матэрыяльнае
становішча народа.
16 - Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Вайна і нямецка-фашысцкая акупацыя прынеслі паўсюдна жорсткія разбурэнні гаспадарцы і незлічоныя бедствы беларускаму народу. У час вайны на Беларусі было разбурана ці вывезена ў Германію 10 338 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ўсе ў той час найбольш буйныя электрастанцыі. Агульныя страты, нанесеныя нямецкімі захопнікамі дзяржаўнай прамысловасці Беларусі, склалі 6225 млн. руб. (у цэнах 1941 г.) Гітлераўцы разбурылі і спалілі больш двухсот гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сельскіх паселішчаў. Вайна і акупацыя спустошылі вёску. Грамадская жывёлагадоўля была практычна поўнасцю знішчана, нівы ператварыліся ў скалечаныя, зрытыя акопамі і бліндажамі, зарослыя пустазеллем, усеяныя снарадамі і мінамі пустыры. Маёмасны ўрон, нанесены сельскай гаспадарцы рэспублікі, склаў 22 471,9 млн. руб. [5, c. 210]
Агульныя матэрыяльныя страты, нанесеныя фашысцкімі акупантамі гаспадарцы і грамадзянам БССР, дасягалі 75 млрд. руб., што ў 35 разоў перавышала дзяржаўны бюджэт рэспублікі 1940 г. Па прамысловых і энергетычных магутнасцях Беларусь была адкінута да ўзроўню 1913 г.
Але самай цяжкай стратай было масавае знішчэнне насельніцтва. Звыш 2,2 млн. чалавек, у тым ліку шмат жанчын, дзяцей і старых, загубілі акупанты на тэрыторыі Беларусі, каля 380 тыс. жыхароў Беларусі вывезлі на катаржныя работы ў Германію. У выніку рабочых і служачых у гаспадарцы Беларусі ў 1945 г. было менш, чым у 1940 г., на 474 тыс, ці на 53,5 %.
Гаспадарка
БССР у канцы Вялікай Айчыннай
вайны знаходзілася ў такім стане,
што для яе аднаўлення патрэбны былі
велізарныя матэрыяльныя выдаткі і
шматгадовая ўпартая праца
Пасля вызвалення ад фашысцкай акупацыі перад БССР паўсталі надзвычай складаныя задачы гаспадарчага будаўніцтва. Трэба было ліквідаваць цяжкія вынікі спусташальнай вайны, аднавіць і ажыццявіць далейшае развіццё разбуранай эканомікі, гаспадарчых сувязяў, знайсці рэсурсы для паляпшэння жыцця людзей.
Такім чынам 4-я пяцігодка павінна была стаць пачаткам аднаўлення рэспублікі ад жудасных страт. У аднаўленні гаспадаркі БССР выдзяляюцца два перыяды: 1943 —1945 гг. (з пачатку вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і да канца Вялікай Айчыннай вайны) і 1946 — 1950 гг. (пасляваенны аднаўленчы перыяд). [6, c. 495]
Характэрнай рысай першага перыяду было тое, што ва ўмовах ваеннага часу ў Беларусі, як і ў іншых вызваленых раёнах Саюза ССР, неабходна было хутчэй аднавіць і наладзіць работу аб'ектаў, прадукцыя якіх была вельмі неабходна фронту.
Безумоўна, час першапачатковага аднаўлення Беларусі цяжка пакінуць па-за ўвагай работы, негледзячы на храналагічную неадпаведнасць тэме работы. Асноўныя храналагічныя рамкі курсавой работы — час 4-й пяцігодкі (1945–1950 гг.)
Работа складаецца з 3-х частак, у якіх разглядаецца: напружаная праца беларускага народа па аднаўленню эканомікі ў першыя пасляваенныя гады, гаротнае матэрыяльнае становішча насельніцтва Беларусі пасля вайны і праца пінчукоў па аднаўленню роднага краю.
Асноўнымі
крыніцамі для раскрыцця тэмы
служаць выданні апошніх гадоў:
Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная
хроніка Пінска (і пінскага раёна);
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба
адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі
да апісання такой з’явы як калектывізацыя
ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі
стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія
гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы
гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі
да вышэй пералічанага.
Аднаўленне
прамысловасці, сельскай
гаспадаркі і транспарту.
Першачарговыя задачы і шляхі аднаўлення гаспадаркі былі вызначаны ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР ад. 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі». Гэтыя задачы ажыццяўляліся па меры вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. Аднак без удзелу іншых народаў СССР аднавіць гаспадарку, пераадолець цяжкія вынікі вайны і трохгадовай акупацыі ўласнымі сіламі было надзвычай цяжка — вельмі вялікімі былі разбурэнні і людскія страты.
Яшчэ да таго, як скончыліся баі з гітлераўцамі на тэрыторыі Беларусі, з розных канцоў Савецкага Саюза ў рэспубліку пайшлі вагоны з харчаваннем, адзеннем, абуткам, медыкаментамі, будаўнічымі матэрыяламі, прамысловым абсталяваннем, аўтамабілямі, трактарамі, іншымі сельскагаспадарчымі машынамі і інвентаром, насеннем, жывёлай, падручнікамі. У прыватнасці, з Удмурцкай АССР з першымі эшалонамі ў Беларусь было адпраўлена 60 станкоў, 40 трактароў, 18 камбайнаў, 50 камплектаў абсталявання для калгасных кузняў, 10 вагонаў сталі і каляровых металаў, абсталяванне для некалькіх раённых бальніц, сярэдніх школ, дзіцячых дамоў і шмат іншых грузаў. За год і дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў братнія савецкія рэспублікі прыслалі БССР на 8,2 млн. руб. розных тавараматэрыяльных каштоўнасцей . [5, c. 216]
Асаблівую
ўвагу партыйныя і дзяржаўныя
органы надавалі аднаўленню металаапрацоўчай
прамысловасці і
Так, у сакавіку 1945 г. у Віцебск з Беларэцка (Башкірская АССР) быў перабазіраваны завод заточных станкоў разам з 297 рабочымі, ІТР, служачымі, тэхнічнай дакументацыяй і абсталяваннем. Завод ужо ў красавіку пачаў серыйны выпуск прамысловай прадукцыі. [2, c. 325]
На
заводы машынабудавання і
У 1944 г. у рэспубліцы было адноўлена і пушчана ў эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прадпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных, якія арганізавалі вытворчасць ваенных матэрыялаў, рамонт і зборку самалётаў, танкаў, аўтамашын, іншай тэхнікі для патрэб фронту.
Ужо ў канцы 1944 г. быў арганізаваны рамонт танкаў на станкабудаўнічым заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, рамонт вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе. Праз тры месяцы пасля выгаання акупантаў пачалася зборка аўтамашын на Мінскім аўтазборачным заводзе, які атрымаў абсталяванне, інструменты, агрэгаты, вузлы, дэталі з Горкаўскага і Маскоўскага аўтамабільных заводаў. Да 7 лістапада 1944 г. ён адправіў на фронт першыя 50 аўтамабіляў.
У 1945 г. даў фронту прадукцыю (знішчальнікі Як-9) Мінскі авіяцыйны завод, аднаўленне якога пачалося ў ліпені 1944 г. Па загаду Наркамата авіяпрамысловасці СССР у Мінск прыбылі групы спецыялістаў, якія сталі арганізатарамі зборкі самалётаў. Сярод іх Д. А. Цімафееў, прызначаны дырэктарам завода, Л. Д. Гудовіч, які стаў начальнікам вытворчасці, і іншыя. Апошнюю эскадрыллю самалётаў беларускія авіябудаўнікі адпра-вілі на фронт 8 мая 1945 г. Праз шэсць месяцаў завод быў перададзены Галоўтрактарпрому, а праз год на яго аснове пачалося будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. Яго будаўнікі сталі ядром шматтысячнага калектыву беларускіх трактаразаводцаў.
Па меры аднаўлення прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі павялічваўся аб'ём іх валавой прадукцыі. У 1945 г. ён склаў 45 % даваеннага ўзроўню. Станкабудаўнічыя заводы Мінска, Віцебска і Гомеля выпусцілі 202 металарэзныя станкі і прыступілі да вырабу заточных станкоў. Поўнасцю ці часткова сталі дзейнічаць «Гомсельмаш», Магілёўскі металаапрацоўчы камбінат, добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ», швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» у Віцебску і інш. Аднак іх работа вялася ў цяжкіх умовах. Шмат якія прадпрыемствы не выконвалі дзяржаўных планаў, мелі вялікія страты з-за дрэннай арганізацыі працы і безгаспадарчасці. План капітальных работ у 1945 г. быў выкананы толькі на 57,8 %. [5, c. 218]
Паступова
ўзнаўлялася энергетычная база. Ужо
ў другім паўгоддзі 1944 г. былі адноўлены
72 электрастанцыі. Летам 1945 г. уступіла
ў строй Нова-Барысаўская
У 1945 г. сталі дзейнічаць каля 20 буйных торфазаводаў, у тым ліку «Асінторф», «Дукора», «Міханавічы», «Болбасава», «Татарка» і інш., якія з'яўляліся паліўнай базай рэспублікі.
Нягледзячы на цяжкія ўмовы, да канца 1945 г. на Беларускай чыгунцы было адноўлена 2574 км галоўных пуцей. Узнаўляўся рачны транспарт.
Такім чынам, абапіраючыся на ўсебаковую дапамогу народаў СССР, дзяржаўныя датацыі, беларускі народ, дзякуючы самаадданай, гераічнай працы ў найцяжэйшых умовах ваеннага часу, зрабіў першыя крокі ў аднаўленні гаспадаркі. У 1945 г. удалося вырабіць прамысловай прадукцыі ў 3,7 раза больш, чым у 1944 г. Але ў параўнанні з 1940 г. гэта склала толькі 20,4%".
У верасні 1946 г. адбылася восьмая сесія Вярхоўнага Савета БССР першага склікання. Яна прыняла закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР 1946-1950 гг., які з’явіўся часткай пяцігадовага плана СССР. У ім былі вызначаны тэмпы аднаўлення ўсіх галін гаспадаркі рэспублікі. Да канца чацвёртай пяцігодкі прадукцыя прамысловасці БССР павінна была на 16 % пераўзысці даваенны ўзровень. [2, c. 325]
Аднак план не быў належным чынам збалансаваны, не забяспечваўся неабходнымі рэзервамі, у выніку чаго ў ім меліся сур’ёзныя пралікі.
У гэты час назіралася далейшае павелічэнне апарату кіравання. Калі ў 1936 г. у СССР было 18 агульнасаюзных і саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, то да 1946 г. іх стала ўжо 44. Менавіта тады ўзнікла складаная бюракратычная шматзвенная сістэма кіравання прадпрыемствамі.
Узросшая сістэма наркаматаў стварала ведамасныя бар’еры, што перашкаджалі каапераванню прадпрыемстваў у маштабе эканамічных раёнаў. Па той жа прычыне распыляліся сродкі, марудна вярталіся ў прамысловасць кадры спецыялістаў, спазняліся з уводам у дзеянне адноўленых прадпрыемстваў. Гэтыя суб’ектыўныя фактары нараджалі дадатковыя цяжкасці ў пасляваеннай адбудове гаспадаркі. Аднаўленне стрымлівалася жорсткай цэнтралізацыяй і адміністрацыйна-загаднымі метадамі кіравання эканомікай, пашырэннем бюракратызацыі ўсіх сфердзяржаўнага і грамадскага жыцця.
У рэспубліцы праводзілася праца па аднаўленню сістэмы вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1944/ 45 навучальным годзе пачалі работу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 25, якія былі да вайны. У аднавіўшых работу ВНУ вучылася каля 5 тыс. студэнтаў, мелася больш 600 навукова-педагагічных работнікаў. У наступным навучальным годзе колькасць студэнтаў дасягнула 12,8 тыс. Пачыналася навучанне па спецыяльнасцях, якіх не было да вайны. У 1945 г. пачаў працаваць Беларускі тэатральны інстытут, які затым быў перайменаваны ў тэатральна-мастацкі. Вырашэнню кадравай праблемы спрыяла стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. У 1950/51 навучальным годзе іх колькасць дасягнула 10.
Работа вышэйшай школы праходзіла ў складаных умовах. Не хапала спецыяльнай і дапаможнай літаратуры, лабараторый, вучэбных аўдыторый. У 1950 г. у Мінскім юрыдычным інстытуце на студэнта прыходзілася толькі 1,7 кв. м вучэбнай плошчы, лесатэхнічным і політэхнічным інстытутах — па 3,7 кв. м пры норме 8-12 кв. м. Нездавальняюча вялося будаўніцтва вучэбнай базы многіх ВНУ. За 5 гадоў корпус Беларускага інстытута народнай гаспадаркі быў пабудаваны толькі на трэць. [2, c. 365]
З надзеяй на тое, што незлічоныя ахвяры, бедствы і пакуты, прынесеныя ў імя свабоды і незалежнасці, былі не дарэмнымі, што неўзабаве спраўдзіцца мара працоўных аб абяцанай «светлай будучыні», беларускі народ прыступіў да рэалізацыі чацвёртага пацігадовага плана.
Дзякуючы
дзяржаўным датацыям і дапамозе саюзных
рэспублік ужо
Малюнак
1. Першыя будаўнікі
МТЗ.
ў 1946 г. былі адноўлены і пачалі даваць прадукцыю звыш 6 тыс. буйных, сярэдніх і дробных прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі, Гомельскі, Віцебскі, Аршанскі станкабудаўнічыя заводы, Ваўкавыскі цэментавы завод, Гомельскі паравозавагонарамонтны і іншыя. У Мінску акрамя будаўніцтва трактарнага, аўтамабільнага разгарнулася праца па ўзвядзенню веласіпеднага завода, тонкасуконнага камбіната, іншых буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Але на развіцці прамысловасці моцна адбіваліся цяжкія вынікі вайны, недахопы сыравіны і электраэнергіі, вытворчых плошчаў, тэхналагічнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў, нястача працоўнай сілы. У 1946 г. прамысловасць Беларусі была забяспечана ёю ўсяго на 63 %, а яе цякучасць склала 48,5 % да ліку прынятых на работу.
Гэта адмоўна адбівалася на рабоце прадпрыемстваў. Многія фабрыкі і заводы часта працавалі з перагрузкай, не выконвалі дзяржаўныя планы, асабліва па якасных паказчыках, слаба механізаваліся працаёмкія працэсы, марудна расла прадукцыйнасць працы, у выніку чаго грамадства недаатрымоўвала прамысловай прадукцыі на мільёны рублёў.
Перавод прадпрыемстваў з ваеннай на мірную вытворчасць дазволіў адысці ад метадаў кіраўніцтва эканомікай і арганізацыі працы, характэрных для ваеннага часу. У другой палове 1945-га і ў 1946 годзе былі скасаваны абавязковыя звышурочныя работы, дазволены чарговыя і нечарговыя водпускі рабочым і служачым, мабілізацыя працоўных сіл заменена арганізаваным наборам. Гэта спрыяла павышэнню працоўнай актыўнасці людзей, росту прадукцыйнасці працы, больш хуткаму наладжванню выпуску грамадзянскай прадукцыі.
Пэўную
ролю ў гэтым выконвала
Дзякуючы гераічнай працы народа, дапамозе, якая ішла з іншых рэспублік СССР, прамысловасць Беларусі перавысіла ў 1950 г. даваенны ўзровень на 15 %, а машынабудаванне і металаапрацоўка — на 137 %. Выпуск валавой прадукцыі ў параўнанні з 1945 г. павялічыўся на 575 %13. У чэрвені 1947 г. далі прадукцыю Мінскі мотавелазавод і Мінскі тонкасуконны камбінат, у кастрычніку гэтага ж года выпусціў першую прадукцыю Мінскі аўтамабільны завод, у лістападзе была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Віцебскага дывановага камбіната, у ліпені 1948 г. уступіла ў лік дзеючых адноўленая ў Віцебску панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ».
Зробленае ў першай пасляваеннай пяцігодцы забяспечыла далейшае развіццё прамысловасці. Як і ў пасляваенныя гады, прыярытэт тут належаў цяжкай прамысловасці, у першую чаргу — машынабудаванню. Гэта адмоўна адбівалася на тых галінах прамысловасці, якія выраблялі прадметы народнага спажывання. Нічога не рабілася і дзеля таго, каб перабудаваць заганную сістэму кіраўніцтва прамысловасцю, створаную ў 30-ых гадах і яшчэ больш бюракратызаваную ў пасляваенны час.
У апараце міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў існавала шмат лішніх, паралельных звенняў, адарваных ад вытворчасці. Ведамасныя бар'еры перашкаджалі кіраўніцтву прадпрыемствамі на месцах, спецыялізацыі і каапераванню прамысловых прадпрыемстваў розных галін у межах аднаго і таго ж эканамічнага раёна, тармазілі комплекснае развіццё народнай гаспадаркі. Гэта зніжала эфектыўнасць вытворчай дзейнасці, адмоўна адбівалася на жыццёвым узроўні працоўных. Тым не менш рабочыя і інжынерна-тэхнічны персанал прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі самааддана працавалі над выкананнем устаноўленых заданняў, прымалі ўдзел у спаборніцтве, дабіваліся высокіх норм выпрацоўкі. У прыватнасці, сотні рабочых аршанскага завода «Чырвоны змагар» у 1954 г. працавалі ў лік 1957–1958 гг. Сістэматычна перавыконвала нормы большасць рабочых Мінскага аўтамабільнага завода, а каля 1720 чалавек выконвалі звыш дзвюх норм.
Для многіх былі характэрны творчыя адносіны да працы, імкненне павышаць яе механізацыю, удасканальваць вытворчыя працэсы. У 1954 г. ад рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі паступіла звыш 16 тыс. рацыяналізатарскіх прапаноў, з якіх больш 7,5 тыс. былі ўкаранёны ў вытворчасць і далі звыш 33 млн. руб. эканоміі.
Самаадданай працай атрымалі вядомасць шматлікія наватары вытворчасці: электразваршчык М. Антонік, токар П. Арахоўскі, сталявар Д. Барашкін з Мінскага трактарнага завода, токар Віцебскага завода заточных станкоў Г. Клімаў. Сталявар-наватар гомельскага машынабудаўнічага завода «Рухавік рэвалюцыі» Сайкоў за 4 гады і 4 месяцы выканаў 12 гадавых норм. Токар Мінскага аўтазавода Карашкоў за чатыры гады выканаў два пяцігадовыя заданні. На чыгунках Беларусі ініцыятарамі ваджэння цяжкавагавых цягнікоў выступілі машыністы Н. Баранаў, Н. Еўсікаў, Б. Каліванаў, Н. Трубчыкаў і іншыя. [2, c. 328]
Аднак
рух перадавікоў паспяхова
Нягледзячы на поспехі ў прамысловым развіцці, у рэспубліцы былі сур'ёзныя недахопы. Адставала энергетыка і здабыча торфу, слаба выкарыстоўваліся сродкі, асігнаваныя на капітальнае будаўніцтва. Марудна развівалася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Лёгкая прамысловасць у 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем выпусціла баваўняных тканін толькі 17,7 %, панчошна-шкарпэткавых вырабаў— 33, бялізнавага трыкатажу—31,6 %. Значна ад ставала таксама прадукцыя народнага спажывання. За гэты перыяд мясаапрацоўчая прамысловасць дала прадукцыі толькі 65 % у параўнанні з 1940 г., вытворчасць макаронных вырабаў — 73, хлебабулачных—57,3 %. [2, c. 325]
Тым не менш працоўныя намаганні рабочага класа прывялі да станоўчых вынікаў. Аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці за 1951–1955 гг. павялічыўся больш чым у 2 разы. Як і ў папярэдні час, забяспечваліся даволі высокія тэмпы росту галін цяжкай індустрыі. Калі сярэднегадавы прырост усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 16 %, то машынабудавання і металаапрацоўкі — 28 %.
Прамысловасць рэспублікі пачала вытворчасць шэрага новых відаў прадукцыі. У тым ліку 25-тонных самазвалаў, аўтамашын-лесавозаў, трактароў «Беларусь», унікальных металарэзных станкоў і іншых вырабаў. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Удасканальваўся транспарт, у першую чаргу чыгуначны. Рабіліся захады, каб паскорыць будаўніцтва шасейных дарог, павялічыць перавозкі грузаў і пасажыраў на рачным і аўтамабільным транспарце. У гады пятай пяцігодкі (1951—1955) была пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю аўтамабільная магістраль Мінск – Брэст. На 14 тыс. км, ці ў два разы, павялічылася працягласць аўтобусных ліній, што дазволіла значна палепшыць абслугоўванне насельніцтва і звязаць абласныя гарады з раённымі цэнтрамі.
У цэлым развіццё прамысловасці ў рэспубліцы ішло як па шляху аснашчэння новым абсталяваннем існуючых прадпрыемстваў, так і ў напрамку будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Але празмерная цэнтралізацыя кіравання эканомікай, ігнараванне гасразліку, выкарыстанне адміністрацыйна-камандных, загадавых метадаў вялі да адчужэння рабочых і ІТР ад сродкаў вытворчасці, рабілі грамадскую ўласнасць абязлічанай, перашкаджалі ёй эфектыўна функцыяніраваць.
Становішча ў вёсцы. З вялікімі цяжкасцямі ўставала з папялішчаў беларуская вёска. Па меры вызвалення рэспублікі ад акупантаў разгортваліся аднаўленчыя работы і тут. Але яны вельмі ўскладняліся панаваўшай паўсюдна разрухай, небывалым заняпадам вытворчасці ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі.
Дзякуючы напружанай працы вяскоўцаў у 1944 г. у рэспубліцы было адноўлена больш як 9,5 тыс. калгасаў, своечасова сабраны ўраджай, паспяхова праведзена сяўба азімых культур. Працоўны энтузіязм беларускага сялянства абапіраўся на матэрыяльную і фінансавую дапамогу дзяржавы і братніх народаў саюзных рэспублік.
Яшчэ ў час вайны ўрад асігнаваў на аднаўленне сельскай гаспадаркі рэспублікі 429 млн. руб. 27 снежня 1943 г. СНК СССР і ЦК УКП(б) прынялі пастанову аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей БССР у аднаўленні машынна-трактарных станцый і калгасаў. Дзеля гэтага сюды было завезена з усходніх раёнаў краіны 1542 трактары, 13 тыс. коней, 30 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 130 тыс. авечак, 50 тыс. свіней і 150 тыс. галоў птушкі. У 1945 г. у рэспубліку было дастаўлена больш 25 тыс. розных сельскагаспадарчых машын, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш 3 тыс. аўтамашын. Чырвоная Армія перадала калгасам і саўгасам рэспублікі 30,8 тыс. коней. [5, c. 222]
Дапамога была вельмі неабходнай, бо становішча з працоўнай сілай і тэхнічным аснашчэннем у сельскай гаспадарцы Беларусі з'яўлялася катастрафічным: звыш 800 тыс. насельніцтва рэспублікі, у тым ліку 180 тыс. партызан, адразу ж пасля вызвалення было мабілізавана ў дзеючую Чырвоную Армію, сотні тысяч працоўных уключыліся ў работу па аднаўленню чыгункі і шасейных дарог, мастоў і перапраў, сродкаў сувязі. У выніку ўся праца ў сельскай гаспадарцы ў асноўным выконвалася жанчынамі, старымі і падлеткамі. Асабліва востра адчуваўся недахоп працоўных рук у напружаныя перыяды сельскагаспадарчых работ. Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Дастаткова адзначыць, што ў 1944 г. у Беларусі засталося толькі 33,7 % коней, галоўным чынам старых, хворых і замардаваных. У пачатку 1945 г. 4024 калгасы (42 %) мелі ў сваім распараджэнні толькі ад 2 да 10 коней на гаспадарку.
Калгасы, якія не мелі коней, вымушаны былі выкарыстоўваць у якасці цяглавай сілы кароў. Так, у Віцебскай вобласці на палявых работах скарыстоўвалася 3653 каровы, на якіх было ўзарана 9980 га зямлі, у васьмі раёнах Палескай вобласці — Лельчыцкім, Даманавіцкім, Брагінскім, Ельскім і іншых на сельскагаспадарчых работах было выкарыстана 4855 кароў. Многія тысячы гектараў калгасных палёў прыходзілася араць нават уручную.
Востра адчувалася нястача насення. У сувязі з гэтым ствараліся грамадскія насенныя фонды. У Ашмянскім раёне было сабрана 20 т зерня, у Радашковіцкім створаны бязвыплатны фонд насеннай дапамогі з 19 т. бульбы і 7 т. збожжа. Акрамя таго, на сходах калгаснікаў было прынята рашэнне аказаць дапамогу ў апрацоўцы зямлі 226 гаспадаркам, якія не мелі коней. Такая ўзаемавыручка дазваляла пашырыць пасяўныя плошчы, якія за адзін толькі 1945 г. павялічыліся у рэспубліцы на 854 тыс. га, тым ліку ў калгасах на 488 тыс, а ўся пасяўная плошча склала 73,8 % ад даваеннага ўзроўня. [2, c. 328]
Пагалоўе жывёлы ў калгаса і саўгасах БССР у першы час аднаўлялася за кошт вяртанне яе з эвакуацыі (у 1944 г. калгасам і саўгасам Беларусі была вернута 45 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы), а таксама шляхам яе закупкі ў глыбінных раёнах СССР. Так, вясной 1944 г. Наркамзем БССР закупіў у РСФСР 80 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 130 тыс. авечак і коз, 50 тыс. свіней, 11 тыс. коней.
У выніку гэтага, а таксама ўзнаўлення мясцовага пагалоўя колькасць буйной рагатай жывёлы ў Беларусі павялічылася з 882,2 тыс. галоў на момант вызвалення да 1608,3 тыс. галоў у канцы 1945 г., свіней — адпаведна з 285,3 тыс. да 742,2 тыс, авечак і коз — з 567,5 тыс. да 875,7 тыс. Аднак пагалоўе грамадскага прадукцыйнага статка складала ад даваеннага ўзроўню ўсяго 30 %. Жывёлагадоўля рэспублікі па-ранейшаму знаходзілася ў цяжкім стане.
Вялікая ўвага звярталася на працу механізатараў. У пачатку чацвёртай пяцігодкі 352 маладзёжныя трактарныя брыгады выканалі план трактарных работ датэрмінова. 40 тыс. аратых спаборнічалі за лепшыя вытворчыя паказчыкі. [5, c. 225]
Паступова
калгасы дабіваліся некаторых зрухаў
у вытворчасці