Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці

Змест

 

Уводзіны……………………………………………………………….... 3 ст.

Частка 1. Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці... .5 ст.

Частка 2. Смяротнае пакаранне па Статуту 1588 года………………..11 ст.

Заключэнне………………………………………………………...........17 ст.

Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………….19 ст.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                               Уводзіны

Актуальнасць тэмы маёй курсавой работы, на мой погляд, выклікана, ў першую чаргу, вялікімі спрэчкамі ва ўсім свеце наконт выкарыстання смяротнага пакарання на сёняшнім этапе. Такія спрэчкі вядуцца і ў нашай краіне, так як Беларусь з,яўляецца адзінай краінай у Еўропе, у якой і цяпер выкарыстоўваецца такі від пакарання злачынцаў. Гэтай тэме прысвечана шмат твораў, як навуковых, так і гістарычных, не толькі нашых суайчыннікаў, а і іншых замежных аўтараў.

Гісторыя любой краіны павінна быць у поўнай меры вывучана. Ступень вывучанасці гісторыі дае  адзнаку ў развіцці гэтай краіны як у палітычных так і эканамічных  адносінах, так як краіны, якія ўдзельнічаюць у міжнародных адносінах , заўсёды даюць адзнаку “сур,ёзнасці” свайго супрацоўніка. А без плённай працы ў такой навуцы як гісторыя, немагчыма разлічваць не на ўнутраннае развіццё сваёй краін, не на яе міжнародную дзейнасць. Дасканалая праца па гісторыі мінулых гадоў заўсёды дае пэўныя вынікі ў будучыні!

Мая тэма ў большай  ці меншай ступені падлягала нядрэннаму вывучэнню і што датычыцца  навуковых крыніц, то іх даволі вялікая  колькасць. Крымінальнае права – вельмі цікавая галіна навукі, як і гісторыя дзяржавы і права. Але па майму меркаванню гэта тэма магла б быць больш дасканала распрацавана, тым больш, што, магчыма, лепей вучыцца на памылках, якія былі дапушчаны раней, чым дазваляць сабе гэтыя памылкі цяпер (а памылак тут быць не можа, так як такая памылка можа каштаваць страты чалавечага жыцця). Менавіта гэта і стала той прычынай, з-за якой я выбраў гэтую тэму пры напісанні курсавой работы.

Пры апісанні гэтай тымы я паставіў перад сабой такія мэты, як:

  • Сабраць і прааналізаваць неабходны матэрыял па маёй тэме.
  • Прааналізаваць смяротнае пакаранне, як меру крымінальнай адказнасці.
  • Найбольш поўна разгледзець такую з,яву, як смяротнае пакаранне на тэрыторыі ВКЛ у 16 стагоддзі, а таксама перыяд яе выкарыстанн.
  • Высветліць, наколькі жорсткім было выкарыстанне смяротнага пакарання на тэрыторыі ВКЛ у адносінах да іншых краін еўропы, а таксама жорсткасць гэтага пакарання па Статуту ВКЛ 1588 года ў параўнанні з крыніцамі крымінальнага права на тэрыторыі феадальнай еўропы таго часу.

У сваёй працы я  збіраюся падыходзіць да вывучэння тэмы усебакова, так як толькі ў гэтым выпадку змагу найбольш добра ацаніць значэнне такой з,явы, як смяротнае пакаранне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Частка 1. Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці.

Смяротнае пакаранне  — гэта адзін з самых старажытных відаў пакарання. Першапачаткова яно выкарыстоўвалася падчас рэалізацыі прынцыпу таліёна: «вока за вока, зуб за зуб». Паводле дадзенага прынцыпу, справядлівым пакараннем за прычыненне смерці іншаму чалавеку з'яўлялася смяротнае пакаранне. Акрамя таго, свой уплыў аказаў і існаваўшы ў шматлікіх грамадствах звычай крэўнай помсты, які быў напраўлены на замену смяротнага пакарання, якое здзяйсняецца ад асобы дзяржавы.

Нягледзячы на тое, што далей  для большасці дзенняў прынцып  таліёна быў заменены выплатай грашовага штрафу ў карысць пацярпелага, смяротнае пакаранне смерцю захоўвалася ў большасці дзяржаў.

Чалавечую гісторыю можна ўявіць сабе як бясконцую чаргу злачынстваў і пакаранняў, у тым ліку смяротных для злачынца. І па тым, як ад стагоддзя да стагоддзя ў еўрапейскай культуры (значнай часткай якой з,яўляецца культура Вялікага княства Літоўскага) змяняецца стаўленне да вышэйшай меры пакарання, можна судзіць пра паступовае змякчэнне нораваў.

Смяротнае пакаранне як спосаб дзяржаўнага пакарання вядзе сваю гісторыю з антычнай эпохі. Варта адзначыць, што ўжо ў тыя часы спосаб пакарання смерцю залежаў ад сацыяльнага стновішча злачынцы. Так, у Старажытнай Грэцыі для вольных людзей было прадугледжана: скідванне са скалы, атручванне ядам ці задушванне. Рабоў жа, якія парушылі закон, тапілі і забівалі камянямі. У Сярэднявеччы найболей распаўсюджанымі відамі вышэйшай меры пакарання былі адсячэнне галавы, павешанне, спальванне, а таксама калесаванне і чацвертаванне. На працягу некалькіх стагоддзяў адсячэнне галавы пры дапамозе сякеры ці мяча лічылася «высакародным» спосабам пакарання смерцю: яго ўжывалі толькі ў адносінах да арыстакратаў. Аднак пасля таго, як халодная зброя была выцеснена агнястрэльнай, «ганаровым» выглядам пакарання смерцю стаў растрэл, а да смерці праз абезгалоўванне пачалі прыгаворваць і простых людзей.

У заканадаўстве Вялікага княства Літоўскага значная ўвага  была ўдзелена нормам крымінальнага  права. Вызначэнне злачынства фарміравалася  ў залежнасці ад яго характару  і вынікаў. Напрыклад, злачынствы супраць здароўя, недатыкальнасці асобы і маёмасці вызначаліся як гвалт, крыўда, зладзейства, шкода; злачынныя дзеянні наогул – “выступ із права”, “злочінство”, “віна”. Вызначэнне паняцця злачынства, блізкае сучаснаму “праступак”, упершыню сустракаецца ў прывілеі 1447 г.[2, с. 41-44]

Эвалюцыя разумення  і трактоўкі паняцця “злачынства”, “шкода”, а потым як “выступ  з права земскага” выразна  прасочваецца пры вывучэнні зместу Судзебніка Казіміра 1468г.

Артыкул 21. А которыи  бы сами собою порубы чинять, а любо наездъкы чинятъ, ино кому сталося кривда, тот имаетъ нам ся жаловати. Пак не пригодится нас в ъ Великом князстве Литовъскомъ. И он имаеть паном раде нашеи жаловати. И паном воеводам нашимъ по того послати, велети перед собою поставити моцно и досмотрети, будеть ли тотъ так чинити, оусадити его у казнь и держати его до нашего исчаснаго приеханя тот, бо из права из земъского выступил, а над право сягнул, как верху писано. Мы пак снемъся радою нашею Великого князства Литовъского, осмотримъ того, какою казнью казнити такого. [2, с. 109]

Тут назіраецца пераход  ад яго старадаўняй трактоўкі  да больш сучаснай (злачынства як супрацьпраўнае і грамадска небяспечнае дзеянне). У гэтым жа акце заканадаўца імкнецца абмежаваць пазасудовую расправу.

Суб,ектамі злачынства маглі быць пэўныя асобы і групы людзей, якія адказвалі за чужую віну. Калектыўная адказнасць (сям,і, вёскі, воласці, горада) была зручным сродкам прымусу феадальна-залежных людзей да пакорнасці, усталявання кругавой парукі, накіраванай на падтрыманне зручнага для феадалаў парадку.

Крымінальнае права XVI ст. выразна не размяжоўвала стадыі злачыннай дзейнасці, хаця і адрознівала намер, падрыхтоўку, замах, якія караліся толькі ў прадугледжаных законам выпадках. Акрамя таго, Статутам 1588 г. вызначалася пакаранне ў залежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачынстве. Адрознівалася простае саўдзельніцтва, калі ўсе ўдзельнікі былі выканаўцамі злачынства, і складанае, пры якім адны дзейнічалі як падбухторшчыкі, іншыя дзейнічалі як выканаўцы, а некаторыя – як памагатыя. Падбухторшчык падзяляў крымінальную адказнасць з забойцам. Не лічыўся ўдзельнікам злачынства слуга, які суправаджаў свайго феадала пры наездзе на чужы маёнтак, а таксама слуга, які параніў ці забіў чалавека, абараняючы свайго гаспадара:

Артыкулъ 25. Слуга, который бы, пана своего боронечы, кого забилъ або ранилъ.

Тежъ уставуемъ, иж коли бы въ якой зваде слуга, пана своего боронечы, кого забилъ або ранилъ, таковый от кождого права мает быти воленъ… [ 14 ].

  Самастойным відам злачынства лічылася ўкрыццё злачынцы.

У залежнасці ад спосабу  узбуджэння крымінальных спраў у  судзе яны падзяляліся на тры  катэгорыі:

  • справы, якія ўзбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага (дзяржаўныя злачынствы, злачынствы супраць рэлігіі і маралі, супраць парадку кіравання і правасуддзя);
  • прыватнага абвінавачання па заявах пацярпеўшых (злачынствы супраць асобы і маёмасці);
  • змешанага абвінавачання, калі абвінаваўцаві выступалі і службовыя і прыватныя асобы.

      У ліку галоўных мэт , якія дасягаліся шляхам прымянення пакарання, можна назваць запалохванне, кампенсацыю пацярпеўшаму прычыненай яму шкоды за кошт злачынцы ці яго блізкіх, а таксама помсту – нанясенне злачынцу шкоды, пакут. У заканадаўчыя акты ўводзіліся нормы, якія прадугледжвалі пакаранні з выкарыстаннем жорсткіх метадаў. Пакаранне прымянялася з улікам класавай прыналежнасці як пацярпеўшага, так і злачынцы. Асноўнымі відамі пакаранняў былі маёмасныя, кара смерцю (простая і кваліфікаваная); цялесныя – “пакута” (балючыя і членашкодніцкія); зняволенне ў вязніцы (турэмнае зняволенне); выгнанне (“выволаніе”), апала (“баніцыя”), пазбаўленне шляхецкай годнасці (“інфамія”) і аб,яўленне па-за законам.

У XV-XVI стст. пашыраецца вобласць выкарыстання публічна-крымінальных пакаранняў. Выкарыстоўванне смяротнага пакарання, цялесных пакаранняў і турэмнага зняволення павялічваецца не толькі таму, што кожны наступны статут быў больш аб,ёмны чым папярэдні, але і таму, што ўводзіліся новыя формы гэтых пакаранняў. У статуце 1529 г. выкарыстоўванне смяротнага пакарання абмяжоўвалася выпадкамі найбольш цяжкіх злачынстваў (дзяржаўных, кваліфікаваных забойстваў, прычыненне ранаў, крадзяжу са здабыткам). Каля 20-ці разоў Статут упамінае аб “утрате горла” (асабліва аб павешанні, як спецыяльнай форме пакарання для тых, хто здзейсніў крадзеж) і два разы – аб спальванні(р.1, арт. 5 “Если бы кто-либо подделывал наши листы или печати или заведомо пользовался поддельными, такой подделыватель должен быть сожжен на костре.» [ 12 ]; р. 7, арт. 12). У Статуце 1566 г. колькасць выкарыстоўвання смяротнага пакарання павялічваецца  амаль у тры разы, прычым, акрамя павешання і спальвання (ужо ў чатырох выпадках) гаворыцца аб утапленні (р. 1, арт. 12, 13; р. 11, арт. 16; р. 12, арт. 5).

Раздзел 1. АРТЫКУЛЪ 13. О фалшованью монеты о мындзехъ и о золоторехъ.

Тежъ хтобы монету нашу фальшовалъ и безъ воли нашое  переправовалъ и обрЂзовалъ, такъ тежъ мындзаре наши, которіе золото и серебро и иншую речъ матереи *** належачую и прислухаючую мындзЂ фалшовали бы зливали и мЂшали ку пожитку своему а ку шкодЂ Речи Посполитое, а то бы на нихъ досвЂдчано; тые мають огнемъ караны безъ иилосердья. Потомужъ золотари, которіе золото серебро фалшують и межи того мЂшають медь цынъ або олово, и въ томъ бы были дознали; тогды сами мають огнемъ быти караны, а ихъ маетность тому, кому шкоду учинили, маеть быть плачоно. ВЂдьже работа тая и матерея, безъ которое бы тое ремесло ихъ справовано быти не могло подлЂ звыклости ее, то фалшемъ розумено быти не маеть. [13].

Раздзел 11. АРТЫКУЛЪ 16. О забойцах отца и матки.

Уставуемъ, естьли бы хто  отца або матку свою изъ якое замети забилъ, якимъ кольвекъ обычаемъ родича своего о горло приправилъ; тогды  таковый сынъ або дЂвка, которая  причиною своею родича своего о горло  приправила, не только горломъ маеть  быти каранъ, але и почтивость и вси имЂнья тратитъ, и таковою смертью и потварностью ганебною маеть каранъ быти: по рынку возечи и клещами тЂло его торгати, а потомъ у мЂхъ скураный усадивши, до него пса кура ужа котку, и тое все посполу въ мЂхъ завезавши, гдЂ наглубей до воды утопити, тымъ же тежъ обычаемъ и помочниковъ его, которихъ поволаетъ або на нихъ правомъ будеть переведено, маеть быти караны [ 13 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

Частка 2. Смяротнае  пакаранне па Статуту 1588 года

У Статуце 1588г. колькасць  дзеянняў “караемых горлам” павялічваецца амаль у пяць разоў у параўнанні да Статута 1529г., больш чым у паўтары разы – у параўнанні са Статутам 1566г. Пры гэтым гаворыцца ўжо аб чацвертаванні, пасаджэнні на кол, адсячэнні галавы і “замучении преступника розными срокгими муками» (р. 11, арт. 16, 17 и инш.).

Раздзел 1. Артыкулъ 16. О томъ, хто бы ножомъ або якимъ иным до бою незвыклым начиньемъ кого забил або ранил.

Кгды бы хто кого умысльне з гнѣву  а запаметалости серца злого  ножомъ, пуйналомъ, кгинчалом забилъ, таковый, естли будет шляхтичь, а то теж шляхтичу учинить, за доводомъ слушнымъ четвертованъ быти маеть. А естли простого стану ч[о]л[о]в[е]къ шляхтичу учинить, тот будеть каранъ четвертованьемъ. А где бы шляхтичь простого ч[о]л[о]в[е]ка тымъ способомъ забилъ, тотъ руку тратить, окромъ пойманья на горячомъ учынку, о чомъ есть в семъ статуте описано. А головщизна по каждомъ такомъ з маетности плачона быти маеть. А естли хто не забъетъ, толко ранить, тотъ, будет ли шляхтичъ, за шляхтичово ображенье утятьемъ руки, а за чоловека простого заплатою пенежною такъ, яко за головщизну каран будет. Естли жъ пакъ то чоловекъ простого стану учынить, тотъ за ображенье шляхтичово - горло, а за простого чоловека - руку тратить [14].

Раздзел 1. Артыкулъ 17. О забитью або раненью здрадливымъ потаемнымъ обычаемъ.

Хто бы кого неведоме без  звады, але молъчкомъ, здрадливе  а потаемне в ночи або и в  день забилъ, то естъ або в дорозе крыянъкою с куста, зъ заплотья, або  в месте, в селе, на улицы заседъшы, або в дому, через дверы, черезъ окно албо в коморъце таемной потребной якою стрелбою пострелилъ, або зручною бронью якою забил, будь теж спячого яко колвекъ о смерть приправил, албо теж в беседе, або в ыншомъ якомъ згромаженья людей, але молъчком потаемне пуйналомъ и якою кольвекъ бронью забилъ, а на томъ бы учынку былъ пойманъ, або то на него слушнымъ доводомъ было переведено, таковый, если то шляхтичъ шляхътичу учынить, срокгою смерътью, четверътованьемъ або на паль битьемъ каранъ и почстивости отсужонъ будеть. А головщизна зъ именья або маетности его рухомое совито плачона быти маеть. А естли не забъеть, толко ранить шляхътича, тот предъсе горъломъ каранъ будеть, и навезка зъ именья плачона быти маеть. А естли то шляхътичу чоловекъ простый учинит, тогды за забитье, по сказанью на горъло, розными срокгими муками зъ сего света зъглажонъ будеть, а за рану стятъ быти маеть. Пакли жъ бы то хто надъ кимъ з направы чыее учынилъ, и, то бы поведаючы, смертью такую повесть свою запечатовалъ, тогды при иншыхъ слушныхъ явныхъ знакохъ, которые бы се в той речы оказати могли за доводомъ слушнымъ правнымъ, и самъ тотъ, хто бы направилъ, такъ, яко и тотъ, хто то учинилъ, каранъ быти маеть. А не будет ли знаковъ, доводовъ явныхъ слушныхъ, толко поволанье, смертью запечатаное, от того обвиненый тымъ поволаньемъ отприсягнутисе виненъ будеть. [ 14 ].

Тым самым мы можам падвесці вынік, што акрамя простага смяротнага пакарання выкарыстоўваюцца больш цяжкія і ўстрашаючыя яго віды.

Статут 1588г. прадугледжваў  смяротнае пакаранне за здзяйсненне  злачынстваў:

    • супраць рэлігіі і царквы (крадзеж у царкве, забойства ў царкве і інш., прычым за спакушэнне з праваслаўя, багахульства выкарыстоўвалася кваліфікаванае пакаранне – спальванне жывым);
    • дзяржаўныя (часцей за ўсё заканадаўца не абгаворваў);
    • супраць парадку кіравання;
    • супраць правасуддзя;
    • выенных;
    • супраць жыцця, здароўя і чэсці людзей;
    • маёмастных.

К павешанню прысуджалі разбойнікаў, крадзежнікаў, пайманых са здабыткам ; асобы, упершыню асуджаныя  за крадзеж, калі каштоўнасць перавышала вызначаную сумму(па Судзебніку 1468г. –  вышэй паўкапы грошай, па Статуту 1588г. – вышэй 240 грошай); а таксама крадзежнікі – рэцэдывісты незалежна ад каштоўнасці скрадзенага [5, c. 64 – 65].  

Аднак няроўнасць паміж  людзьмі прагледжваецца і ў Статуце 1588г. У выпадку, калі шляхціч абвінавачваў простага чалавека ў крадзяжы і прынёс прысягу пры тым з сапрысяжнікамі, - прызначалася смяротнае пакаранне. Калі ж абвінавачвалі шляхціча ў тым жа злачынстве, то ён мог некалькі разоў апраўдацца шляхам прынясення прысягі з сапрысяжнікамі.

Патрэбна адзначыць, што  смяротнае пакаранне усё ж  магло прымяняцца ў адносінах да шляхціча: Артыкулъ 1. Раздзел 12  “…если бы который шляхтичь зъ зуфалъства, з опилъства и без данья причины своволне, умысльне, легце поважаючи право посполитое а паствечися над створеньемъ божимъ, ч[о]л[о]в[е]ка простого стану, не шляхтича, забилъ, а былъ бы пойманъ заразомъ за [так!] горячомъ учинку в часе, вышей в семъ статуте на горячий учинокъ замерономъ, таковый шляхтичь за слушнымъ доводомъ маеть быти горломъ каранъ, кромъ головщизны…” [14].

Да смяротнага пакаранняпрысуджваліся асобы, якія застрэлілі звера ў чужым лесе і якіх спаймалі пры гэтым са здабыткам. Смерцю каралі пасобнікаў і укрывацеляў злачынцаў, забойцы бацькі і маці, а таксама забойцы брата ці сястры з карыслівай мыты (атрыманне спадчыны). Смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца і за ўзброены напад на шляхецкі маёнтак: Артыкулъ 1. Раздзел 11. Хто бы на чый домъ або на господу умысльне наехалъ, хотечы его забити.

Уставуемъ: хто бы на чый  домъ шляхетский не только на самый  дворъ, але и на гумно або на дворецъ, где быдло и иншое  господаръство домовое бываеть ховано, кгвалтомъ умысльне наехавшы або нашедъшы, а в томъ дому кого кольвекъ забил и тымъ покой посполитый възрушылъ, а то бы на него было слушнымъ доводомъ водлугъ сего статуту переведено, тотъ горло тратить, а не толко самъ, але и помочники такового, хто з нимъ на томъ кгвалте будеть, также горъломъ карани будуть…;[14].

 за напад на вайне  на другога война свайго войска, за прычыненне ранаў у зале  судзебнага пасяджэння, за згвалтаванне, за гвалтоўнае узяцце у жонкі: Артыкулъ 13. Раздзел 11. О кгвалтовное взятье в малъженьство девки, вдовы и кождое невесты.

Уставуемъ: хто бы без  воли отца, матки и стрыевъ або  инъшыхъ близскихъ, будь тежъ опекуновъ, на якомъ колвекъ местцу взял кого с тыхъ персонъ, вышей мененыхъ, кгвалтомъ, менуючы, ижъбы ему в малженъство пошлюбила, а то бы пришло передъ нас, г[о]с[по]д[а]ря, або передъ который врядъ нашъ, тогды таковая персона маеть первей взята быти до секвестру того вряду, передъ который се то приточыт, и маеть быти дана до росправы на хован[ь]е на таковое местъцо, где бы водлугъ стану своего при белыхъ головахъ учтиве хована была. И кгды се то покажеть с права, же яко приятелей кревныхъ або опекуновъ, такъ тежъ и ее самое на то позволенья не было, тогды тотъ, хто се того важылъ, маеть горломъ каранъ быти… і т.д.[14].

Для прывядзенне смяротнага пакарання ў выкананне асуджанага нярэдка, калі злачынства не адносілася к катэгорыі дзяржаўных ці рэлігійных, выдаваўся абвінаваўцу (пацярпеламу ці яго родным). Асуджаны мог уступіць у пагадненне з абвінавачаным і адкупіцца ад смерці, або перадаць сябе ў рабаўладальніцтва. Аднак заканадаўца 16 ст. ужо не прызнае гэтага і нават пагражае рэпрэссіямі асобам, якія адпусцілі абвінавачанага і пазбеглі пакарання.

Статут 1588г. рэгламентуе  выкарыстанне некаторых кваліфікаваных формаў смяротнага пакарання, не прадугледжаных папярэднім крымінальным законам, але прымяняемых на практыцы. За дзяржаўныя злачынствы каралі, як правіла: чацвертаваннем, пасаджэннем на кол і калесаваннем. За забойства жонкай мужа прадугледжвалася закапванне вінаватай жонкі яшчэ жывой у зямлю. Асуджаную са звязанымі за спінай рукамі закопвалі ў землю па плечы і пакідалі павольна паміраць пры стражніках. Людзям, якія праходзілі каля яе, дазвалялася толькі кідаць грошы на яе пахаванне, а святару – маліцца за ўратаванне яе душы. [5, c.65].

Статут 1588 года зрабіў спробу абмежаваць адказнасць за чужую віну, абвясціўшы прынцып асабістай адказнасці віноўнай асобы. Згодна з законам  суб,ектам злачынства мог быць толькі чалавек. Псіхічна хворыя, а таксама асобы, якія не дасягнулі пыўнага ўзросту, да адказнасці не прыцягваліся. Калі Статут 1566 г. прадугледжваў крымінальную адказнасць пасля 14 гадоў, то Статут 1588 года – пасля 16. Закон размяжоўваў віну на наўмысную і ненаўмысную. Ненаўмысная віна ў шэрагу выпадкаў прадугледжвала маёмасную адказнасць (пакрыццё страт, шкоды): Артыкулъ 23. Раздзел 11. О неумысльномъ а пригодномъ мужобойстве.

Уставуемъ: естли бы хто  с прыгоды, а не с хути, не з  вазни, але з неведомости, стреляючы  на звер або на птаху, кого забил. Другое: если бы ремесникъ, будуючы домъ або муруючы, а дерево або цекглу, камень необачне упустилъ и кого тымъ забилъ. Третее: естли бы, секучы дерево, секера, с топорища спадъшы, кого ранила, и от тое бы раны умеръ. Четверътое: где бы посечоное дерево, валечисе, з неведомости того, который секъ, кого забило. Пятое: если бы кому, стреляючы з луку або з ручницы до шапки и якого иного целю, стрела або куля, взявшы похватъ вбокъ або через гору, кого зранила, а от тое бы раны умеръ. А не мели бы тые особы промежку себе первей никоторое вазни и зайстя, ино для такового пригодного мужобойства, кгды се людми добрыми, веры годными, которые того будуть ведоми, высветчыть, и з ними, а в недостатку обчых, хотя жъ з слугами своими принамней, кгды самотреть прысягнеть, таковый на горъле и везеньемъ каранъ не будеть. Вед же головщизну водле стану забитого детемъ або близкимъ его заплатити будеть повиненъ. [14]

Пры адсутнасці віны крымінальнае пакаранне (у тым ліку смяротнае) не прымянялася. Для правільнага  вызначэння ступені віны суд павінен быў вызначыць прычынную сувязь паміж дзеяннямі вінаватай асобы і іх вынікамі.

Першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю невінаватасці зроблена яшчэ ў Статуце 1566 г., а Статут 1588 г. пашырыў гэтае правіла і  на простых людзей. Атрымалі сваё прававое замацаванне ў Статуце і такія інстытуты, як неабходная абарона і крайняя неабходнасць, рэцэдыў.

Трэба адзначыць, што  такія суровыя формы пакаранняў не з,яўляліся характэрымі для мясцовага права і ў боольшасці сваёй былі прынесены аднекуль. Самыя даўнія помнікі права зусім не ўспамінаюць аб смяротным пакаранні. Толькі Судзебнік 1468г. рэгламентуе яго з мэтаю застрашэння за некаторыя маёмасныя крадзяжы. [5, c. 66].

Пашырэнне ідэй гуманізму  садзейнічала некатораму змякчэнню  пакаранняў, прывядзенню іх у адпаведнасць учыненым злачынствам. Невыпадкова, што ўжо ў прадмове да Статута 1588 г. указваецца на неабходнасць за злачынныя дзеянні прымяняць “слушнае каранье”. Нягледзячы на гэта, за адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феадальнага крымінальнага права, якое працавала на карысць феадалаў, захоўвала ўсе іх ільготы і перавагі.

Трэба заўважыць, што  пакаранні, што прымяняліся ў  адпаведнасці са Статутам ВКЛ 1588 г., былі больш гуманныя, чым тыя, што існавалі ў іншых еўрапейскіх краінах той эпохі. Апошняе праяўляецца ў:

  • непрымяненні смяротнай кары ў адносінах да цяжарных жанчын (праўда, калі ў іх нараджалася дзіця, іх усё роўна каралі смерцю);
  • таксама не каралі дзяцей;
  • устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека;
  • устанаўлівалася больш высокая крымінальная адказнасць за злачынствы супраць жанчын;
  • адносна невялікія тэрміны зняволення і інш. [17, c. 168]

Нормы Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года былі прасякнуты ідэяй умацавання прававога парадку. Усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаліся дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Усе вольныя людзі павінны былі судзіцца толькі нормамі, якія былі змешчаны ў Статуце. І нават калі судзіў селяніна па праве вотчыннага суда  сам феадал-уласнік, працэсуальныя дзеянні і санкцыі павінны былі адпавядаць статутавым нормам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

У сваёй працы я  пастараўся прааналізаваць тыя моманты, якія мяне найбольш зацікавілі. Наогул, такая тэма як смяротнае пакаранне ў ВКЛ у XVI стагоддзі вельмі мяне зацікавіла. Я лічу, што такую з,яву, як пакаранне чалавека шляхам пазбаўлення яго жыцця, прааналізаваць ў курсавой рабоце ў поўнай меры, немагчыма.

На мой погляд я  ў поўнай меры прааналізаваў і адвобразіў асноўныя рысы такога публічна-крымінальнага пакарання, як смяротнае пакаранне.

Наогул мэты і задачы, якія я ставіў перад сабой, я ў  поўнай ступені здзейсніў і нават  перавыканаў. Асноўны абагульняючыя  вывады я падвёў у асноўным тэксце маёй працы (так як каротка аб галоўным нельга сказаць).

Праца над тэмай маёй курсавой працы здалася мне вельмі цікавай і яна можа быць прадоўжана.

У рабоце я пастараўся звярнуць увагу на прававыя аспекты, таму што гэты час характэрызуецца вялікай колькасцю гістарычных  нарматыўна-прававых актаў, якія аказалі вялікі ўплыў на гісторыю нашай краіны і якія з,яўляюцца помнікамі беларускага і нават еўрапейскага права.

У выніку я прыйшоў  да наступных вывадаў, якія я падзяліў на 2 групы:

  • Гістарычныя
    • З цягам часу напрацягу XV – XVI стст. вобласць выкарыстання смяротнага пакарання павялічвалася.
    • Найбольш суровыя формы пакаранняў не з,яўляліся характэрымі для мясцовага права і ў боольшасці сваёй былі прынесены аднекуль.
    • Самыя даўнія помнікі права зусім не ўспамінаюць аб смяротным пакаранні.
    • Статуты Вялікага княства Літоўскага , калі іх параўноўваць з помнікамі права феадальнай эпохі іншых дзяржаў, значна больш гуманныя.
    • Існавала вялікая колькасць іншых пакаранняў і іх відаў. Таму не заўсёды выкарыстоўвалася менавіта смяротнае пакаранне.  
  • Тое што дало выкананне гэтай працы мне асабіста
    • Вопыт працы с рознагаліновы гістарычнымі прававымі дакументамі і матэрыламі.
    • Удасканалення навыкаў працы з гістарычнай літаратурай.
    • Развіцце ўменняў аналізаваць і  сістэматызаваць гістарычны матэрыял.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Вішнеўскі А.Ф., Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1996 гг.): Курс Лекцый. – Мінск: Акадэмія МУС РБ, 1996 – 153 с.
  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрылах (Са старажытных часоў да нашых дзен): Вучэб. дапаможнік. – 2-е выд., дап. – Мінск: Акадэмія МУС РБ, 2003 г. – 320 с.
  3. Вішнеўскі А.Ф., Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вуч. дап.// А.Ф. Вішнеўскі – Мн. Акадэмія МУС РБ, 2003 г. – 319с.
  4. Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду: курс лекцый / Т. І. Доўнар. – Мінск: ІСЗ, 2001. – 312 с.
  5. Довнар Т.И., Шелкопляс В.А., Уголовное право Беларуси (XV-XVI вв.): Уч. Пособие – Мн.: Академия МВД РБ, 1995 – 96с.
  6. Довнар Т.И., Шелкопляс В.А., История государства и права Беларуси (XIV – XVI вв.) : Уч. Пособие – Мн.: Академия МВД РБ, 1993 – 33с.
  7. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі // Т.І. Доўнар – 3-е выданне – Мн.: Амалфея, 2009. – 400с. 
  8. Каментарыі да Статута 1566 года / Т.І. Доўнар, У. М. Сатолін, Я. А. Юхо. Тлумачальны слоўнік / Т.І. Доўнар, Я. А. Юхо.
  9. Первый Литовский Статут Т. 1, Ч. 1. / Вильнюсский гос. университет им. В. Капскукаса, АН Лит. ССР. Институт истории. – Вильнюс: : Минтис, 1983г. – 420 с.
  10. Первый Литовский Статут Т. 1, Ч. 2. / Вильнюсский гос. университет им. В. Капскукаса, АН Лит. ССР. Институт истории. – Вильнюс: : Минтис, 1983г. – 634 с.
  11. Соколов А.К., Тяжельникова В.С. Курс Советской истории. 1941 – 1991. Минск, Высшая школа, 1999. – 415 с.
  12. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года. / Пад рэд. акад. АН Літоўскай ССР К.І. Яблонскага. – Мінск,: Выд. АН БССР, 1960. – 253с.
  13. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Уводны артыкул Я. А. Юхо. – Мн.: Тэсей, 2003. – 351 с.
  14. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года / http://starbel.narod.ru/statut1588.htm
  15. Чигринов, П.Г. История Беларуси с древности до наших дней: Уч. пособ. // П.Г. Чигринов – Мн.: Книжный дом, 2004. – 672с.
  16. Чигринов, П.Г. Очерки истории Беларуси: уч. пособ. // 3-е издание исправленное – Мн.: Выш. школа, 2007. – 463с.
  17. Юхо Я.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права // Я.І. Юхо – Мн.: Беларусь, 1991. – 238с.