Стылістыка рэпартажу. Вобраз аўтара ў рэпартажы
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра “Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання”
КУРСАВАЯ РАБОТА
На тэму: “Стылістыка рэпартажу. Вобраз аўтара ў рэпартажы”
Студэнткі 3 курса з/а
Спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”
Вадзейка Ю.Д.
Кіраўнік:
Прафесар Лапцёнак І.М.
- Мінск 2010 -
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ЖАНРАВЫЯ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ РЭПАРТАЖУ
1.1.Рэпартаж як адзін з інфармацыйных жанраў журналістыкі. Віды і асаблівасці рэпартажу
1.2 Стылістыка рэпартажу
ГЛАВА 2 ВОБРАЗ АЎТАРА Ў РЭПАРАТАЖЫ
2.1. Аўтарскае “я” як асноўны элемент рэпартажу
2.2. Рэпартаж на старонках сучаснай газеты: стылістычныя асаблівасці, праблемы выражэння аўтарскай мадальнасці
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Адной з важнейшых і пакуль яшчэ мала вывучаных праблем функцыянальнай стылістыкі з’яўляецца парблема жанравых форм маўлення. Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае чытачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспрыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і аб’ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта рэпартажу- перанесці чытача на месца падзеі. Але падзеі баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкі семінар з’яўляецца падзеяй статычнай. Зрабіць чытача ўдзельнікам статычнай падзеі – значыць адштурхнуць яго ад газеты, часопіса. Гаворачы пра рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамічны працэс. Толькі дынамічная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр патрабуе ад журналіста “акунуцца” у атмасферу падзеі і праз уласныя адчуванні данесці сутнасць таго, што адбываецца. Журналіст вядзе аповяд, ужываючы займеннік “я” і дзеясловы “бачу”, “чую”, “знаходжуся”. Указанне часу, калі адбылася падзея, апісанне яе акалічнасцей, розныя дэталі – усё гэта павінна быць не “прыблізна”, а з абсалютнай дакладнасцю.
Важна адзначыць, што адносіны да рэчаіснасці, якія складаюць спецыфіку любога жанру, выяўляюцца, увасабляюцца перш за усё ў форме вобраза аўтара. Калі ў змястоўным плане вобраз аўтара адлюстроўвае характар адносін да рэчаіснасці, то ў лінгвістычным – выражае моўную форму жанру. Таму некаторыя даследчыкі прапануюць у аснову стылістычнай класіфікацыі жанраў пакласці ступень праявы, удзелу аўтарскага “я” у маўленні.
На долю стылістыкі маўлення выпадае задача разабрацца ў тонкіх адрозненнях семантычнага і экспрэсіўна-стылістычнага характару паміж рознымі жанрамі і відамі вуснага і пісьмовага маўлення.
Стылістыка маўлення павінна выпрацоўваць свае метады аналізу. Пры гэтым ужо вылучаецца галоўны накірунак – максімальная ўвага да маўленчай структуры жанра.
Складанасць праблемы стылістыкі жанраў абумоўлівае актуальнасць тэмы курсавой работы “Стылістыка рэпартажу. Вобраз аўтара ў рэпартажы”.
Цэлью курсавой работы з’яўляецца вывучэнне асаблівасцей стылістыкі рэпартажу, а таксама ролі аўтарскага “я” у моўнай структуры рэпартажу.
Цэль прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
- разгледзець стыль рэпартажу;
- выявіць агульныя кампазіцыйна стылістычная рысы жанру; (незалежна ад індывідуальнай манеры журналіста, тэматыкі, зместу); назіранне за функцыянальным выкарыстаннем моўных адзінак, якія ствараюць жанр;
- вылучыць тыповыя асаблівасці маўленчай структуры рэпартажу;
- выявіць і прааналізаваць знэчэнне аўтарскага “я” у рэпартажы, сродкі выражэння аўтарскай мадальнасці.
У працэссе напісання курсавой работы былі выкарыстаны такія навуковыя метады, як сінтэз і аналіз.
ГЛАВА 1 ЖАНРАВЫЯ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ РЭПАРТАЖУ
1.1. Рэпартаж як адзін з інфармацыйных жанраў журналістыкі. Віды і асаблівасці рэпартажу
Рэпартаж — жанр складаны, працаёмкі. Як адносіцца да інфармацыйных жанраў публіцыстычнага стылю. Яго асноўная мэта – аператыўна, дакладна і выразна паведаміць пра што-небудзь значнае і цікавае. Рэпартаж дае магчымасць чытачу як бы самому, на свае ўласныя вочы ўбачыць тое, аб чым расказвае журналіст. Звычайна ў рэпартажы паведамляецца пра тыя падзеі, сведкам якіх быў сам аўтар. [5, с.14]
Менавіта адпаведныя журналісцкія хваты дазваляюць найбольш трапна перадаць прысутнасць журналіста на падзеі. Адзін з такіх хватаў – выкарыстанне ў рэпартажы дэталяў і падрабязнасцяў. Дэталь, скарыстаная журналістам, можа надаць рэпартажу нагляднасць. Праз рэпарцёра чытач атрымлівае магчымасць уявіць сабе рэчы, якія апісваюцца журналістам, адчуць тэмбр і інтанацыі галасоў людзей. Спецыфіка рэпартажу праяўляюцца ў яго стылі. Нагляднасць рэпартажу абумоўлівае выбар стылістычных сродкаў. Эпітэты, параўнанні, метафары даюць журналісту магчымасць перадаць абставіны падзеі, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельніка працэсу, паказаць дэталь, якая журналіста ўразіла. У рэпартажы не трэба асцярожнічаць з выкарыстаннем прыметнікаў, чаго варта пазбягаць ў іншых жанрах. Стылістычныя сродкі рэпартажу павінны несці элементы эмацыйнасці. Журналіст можа дамагчыся эфекта прысутнасці толькі тады, калі здолее правільна абраць стылістычныя сродкі для выказвання сваіх эмоцый, адшукаўшы яркія і дакладныя эпіэты, трапныя параўнанні. [9]
Межы рэпартажу настолькі шырокія, што ён можа ўтрымліваць у сабе элементы інтэрв’ю, замалёўкі, карэспандэнцыі, выступлення. Гэта не з’яўляецца адхіленнем ад нормы, наадварот, дазваляе стварыць яркі, вобразны і ў той жа час аб’ектыўны матэрыял.
Работа над рэпартажам патрабуе высокага літаратурнага майстэрства. Для таго, каб чытач мог адчуць усе нюансы журналісцкага твору, рэпартаж павінен быць напісаны зразумелай і яснай мовай. Для выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра любоў да мовы і веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока ўкараніцца і быць натуральнымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў. У першую чаргу журналіст, які выступае ў жанры рэпартажу, павінен навучыцца зрокава аднаўляць кярціну i перадаваць яе ў словах — не называць факты, а маляваць ix, пераплаўляючы жывыя адбіткі рэчаіснасці ў горане аўтарскага «я»і гэта задача ўскладняецца пры рабоце над сінтэзаваным рэпартажам. [10]
Як інфармацыйнаму жанру, рэпартажу, характэрны наступныя рысы:
- Ён паведамляе чытачу аб нейкай падзеі, што адбылася нядаўна;
- Рэпартажу ўласціва ўжыванне вялікай колькасці тэрміналагічнай, спецыяльнай лексікі, уласных імёнаў;
- У рэпартажы строга вытрымліваецца агульная тэндэнцыя да дакументальнасці, дакладнасці, канкрэтнасці выкладу.
Уласнай асаблівасцю рэпартажа з’яўляецца адлюстраванне падзеі ў працэссе. Рэпартаж вельмі дынамічны жанр у параўнанні, на прыклад, з заметкай. Але галоўнае адрозненне рэпартажа ад іншых інфармацыйных жанраў заключаецца ў ступені выяўлення аўтарскага “я” журналіста. Нельга ўявіць сабе рэпартаж без выяўлення аўтарскай асобы. [3, с.28]
Вылучаюць 2 асноўных віда рэпартажа:
- аператыўны;
- сінтэзаваны.
Рэпартажы, у якіх адсутнічае ці амаль адсутнічае аналітыка, а ўся ўвага рэпарцёра скіравана на перадачу ходу падзеі адносяць да аператыўных.У іх варта адзначыць наступную абставіну: як правіла, яны з'яуляюцца аператыўнымі газетнымі матэрыяламі, пішуцца на аператыўную тэму i нясуць чытачу тое новае, што паўсядзённа i штогадзінна нараджаецца ў нашых імклівых буднях. Разгляд аператыўнага рэпартажу ў рамках асобнага віду жанру дазваляе больш грунтоўна акрэсліць яго функцыі, асаблівасці, спецыфіку работы над iм, вызначыць перспектывы яго далейшага развіцця i арсенал выяўленчых рэсурсаў. [17]
У аператыўным рэпартажы знаходзіць адлюстраванне тое, што аўтар асабіста назіраў у жыцці. Паколькі рэпарцёр непасрэдна прысутнічае на месцы падзеі, то ён з поўным правам вядзе расказ праз прызму аўтарскага «я»: «Я бачу, я чую, я пытаюся...» Справа тут не ў самім займенніку, а ў асобе аўтара, якая можа выяўляцца ў рэпартажы як з дапамогай займенніка «я», так i без яго ўжывання. Але і ў тым i ў другім выпадку расказ вядзецца ад першай асобы, вуснамі відавочцы або ўдзельніка падзеі. Гэта не белетрыстычны прыём, не лірычнае «я» твораў мастацкай літаратуры, а публіцыстычны інструмент, з дапамогай якога яскрава перадаюцца адбіткі канкрэтнай рэчаіснасці. [16]
З цягам часу рэпарцёры пачалі пераглядаць свае месца ў агульным калектыве газеты, адчулі сябе не толькі інфарматарамі але i даследчыкамі жыццёвых з'яў. Побач з аператыўным пачалося станаўленне i развіццё сінтэзаванага рэпартажу. [14]
Нельга меркаваць, аднак, што аператыўны рэпартаж назаўжды застаўся ў мінулым. Наадварот, на старонках сучаснай прэсы з аднолькавай частатой можна сустрэць як аператыўны, так і сінтэзаваны рэпартаж.
У якасці прыклада возьмем два рэпартажы з нумара газеты “Рэспубліка” ад 31 снежня 2009 г. (Прыкладанне А). Бачна, што рэпараж “Частичка сердца и душы” мае ўсе рысы сінтэзаванага рэпартажу. У рэпартажы “Усатый, добрый, полосатый” добра падкрэсліваецца, што сам рэпарцёр знаходзіцца на месцы падзеі. Аўтар толькі фіксуе падзеі, не аналізуючы іх. Такі тып рэпартажу – аператыўны: рэпарцёр паслядоўна выкладае факты, убачанае і пачутае.
Улічваючы ўсё сказанае вышэй, паспрабуем даць азначэнне рэпартажу. Рэпартаж - гэта адзін з інфармацыйных жанраў, які дазваляе чытачу набыць уяўленне пра ту ці іншую падзею праз непасрэднае ўспрыманне фактаў журналіста-відавочцы. Сучасны рэпартаж спалучае інфармацыйнае адлюстраванне дынамічнай падзеі з элементамі аналізу. Гэта даволі складаная тэкставая структура.
1.2 Стылістыка рэпартажу
Вялікае значэнне для высвятлення прыроды і спецыфікі рэпартажу мае вывучэнне яго стылю. Тэрмін стыль таксама мае даволі шырокае тлумачэнне. Стыль з’яўляецца асноўным паняццем стылістыкі – раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. [7, с.100]
Адным з важных фактараў , ўто вызначаюць характар, стылістычную афарбоўку, з’яўляецца пазіцыя вытворцы маўлення. Улічваючы дамінуючую ролю “я” (вытворцыы маўлення) у фарміраванні маўлення, можна пакласці гэтую прыкмету ў аснову класіфікацыі ці тыпалогіі маўлення, і вылучыць наступныя яе тыпы:
І тып – маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне вытворцы маўлення з аўтарскім я. Такі тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылі, лістах, дзённіках, часткова ў публіцыстыцы.
ІІ тып – маўленне выдзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна (але не фактычна) не ўдзельнічае ў маўленні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць;
ІІІ тып – змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы;
IV тып – апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы. [7]
У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае – вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але “я” прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень падкрэслівання аўтарскага “я” служыць спосабам зрабіць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў.
Рэпартаж належыць да ІІІ тыпу маўлення. Гэта азначае, што аповяд у ім вядзецца ад 3-й ці 1-й асобы, але фактычны вытворца маўлення вядомы – гэта аўтар, журналіст. У залежнасці ад характару рэпартажу ён так ці інакш праяўляе сябе ў маўленні.
“… Мы идем от машины к подъезду девятиэтажки на Рокоссовского, 29 и видим детские личики, прилипшие к окну на четвертом этаже.”
“Рэспубліка”
Лексічную аснову рэпартажу, як і ўсякага іншага жанра, складаюць нейтральныя агульнаўжываемыя словы. Наступны па значэнню лексічны пласт, які з’яўляецца агульным для рэпартажу і заметкі – спецыяльная лексіка. Функцыі тэрмінаў, аднак, у гэтым выпадку багацей, чым у заметцы.
СПК «Агро-Мотоль» является в республике одним из самых мощных связующих звеньев между нашей наукой и сельским хозяйством не только в отношении картофеля, элитные семена которого он поставляет десяткам партнеров по всей стране. Здесь серьезно занимаются и производством семян зерновых культур, разведением племенного скота. В частности, селекцию коров мясной породы «лиммузин» Министерство сельского хозяйства и продовольствия доверило именно этому кооперативу.
“Рэспубліка”
Рэпартаж і інфармацыйную заметку рэзка размяжоўвае ўжыванне размоўнай лексікі. Яна надае тэксту стылістычны эфект жвавасці, выразнасці, якая нехарактэрна дзелавому ладу заметкі. Што датычыцца рэпаратажу, то ў ім размоўная лексіка выкарыстоўваецца вельмі актыўна, і не толькі ў простай мове героеў, але і ў аўтарскім тэксце. [21, с.99-101]
“-Это вам нужен белорусский диплом?
-Конечно, нужен, - ответила я и рассказала звонившему заранее выдуманную историю. Для вящей солидности говорю, что хотела бы взглянуит на образец”.
“Рэспубліка”
У прыведзеным прыкладе добра бачна, як у невялікім урыўку рэпартажу лексіка вар’іруе ад тэрміналогіі да “нізкага” стылю, слэнгу.
У рэпаратжы значна шырэй, чым у інфармацыйная заметцы выкарыстоўваюцца разнастайныя тропы (перш за ўсё метафары – тропы, якія выкарыстоўваюць назвы аб’ектаў аднаго класу для апісання аб’ектаў іншага класу). Прычым, разлічча з гэтага пункту гледжання можна заўважыць не толькі колькасныя, але і якасныя.
Хаця ў рэпартажы сустракаюцца “вобразныя” газетныя клішэ і амаль штампы, усё ж, у параўнанні з заметкай, значна большую ролю адыгрываюць, з аднаго боку, агульнамоўныя, а з другога – індывідуальна трапічныя ўтварэнні.
Фразы ў рэпартажы павінны быць кароткія. Варта пазбягаць нагрувашчвання думак у адной фразе. Пры вольным вусным выкладанні магчымы фразы больш распаўсюджаныя, чым пры чытанні. Пад фразай мы разумеем семантыка-фанетычнае адзінства, аб’яднанае прыкметай інтанацыйнай закончанасці. Патрабаванне да невялікага аб’ему фразы абгрунтавана фактарам напружвання ўвагі чытача.
Часта ў рэпартажы назіраюцца так званыя стылістычныя змяшэнні – ужыванне ў адным кантэксце слоў і выразаў рознай стылістычнай афарбоўкі.
“…Декана, который подписал мой “диплом”, в природе не существует”
“Рэспубліка”
Стылевыя асаблівасці рэпартажа вельмі рэльефна выяўляюцца на марфалагічным узроўні. Паколькі заметка статычна, а рэпартаж – працэсуален, лагічна прадбачыць, што з часцін мовы асаблівую вагу ў рэпартажы набывае дзеяслоў. Таксама вялікую ролю ў ім адыгрываюць асабовыя і адносныя да яго прыналежныя займеннікі.
Асабовыя і прыналежныя займеннікі з’яўляюцца адным з асноўных сродкаў выражэння аўтарскага “я”. Дзеялоў выконвае аналагічную функцыю, але акрамя аўтарскай мадальнасці дзеяслоў перадае яшчэ і дынаміку развіцця апісваемай сітуацыі. Вось чаму дзеяслоў можна лічыць адным з арганізуючых звенняў моўнай тканіны рэпартажу У заметцы такую функцыю выконвае назоўнік. [19]
У рэпатажы не толькі выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя дзеяслоўныя формы, але ўраджанне “імгненнасці” ствараецца ў першую чаргу ўжываннем асабовых форм у цяперашнім часе. [16]
“Заходим в бытовку, которая располагается в одном из жилых домов, знакомимся с дворниками. Бригадир Людмила дает мне метлу и перчатки.
- Так, за работу! Видели сколько листвы во дворах?
К восьми утра понимаю, что размахивать метлой не такое уж простое дело. Накануне прошел дождь, и листья прибило к асфальту. Смести их к бордюрам никак не получается, и я сразу и безнадежно отстаю от других дворников”
“Рэспубліка”
Стыль рэпартажу мае і сінтаксічныя асаблівасці. Сінтаксіс рэпартажа не такі кніжны, як сінтаксіс інфармацыйнай заметкі. У рэпартаж трапляе не толькі размоўная лексіка, але і размоўныя сінтаксічныя канструкцыі. Для апошніх бывак характэрна “размытасць” сінтаксічных адносін. Напрыклад, пропуск падпарадкавальных злучнікаў, якія ўводзяць даданыя сказы, можа прывесці да аднясення гэтых сказаў да розных тыпаў па значэнню (распаўсюджаная з’ява калі адзін сказ можа быць кваліфікаваны, як даданы часу і мэты, часу і ўмовы і інш.).
У рэпартажы выкарыстоўваюцца стылістычныя (рытарычныя) фігуры – гэта моўныя звароты, якія маюць своеасаблівую сінтаксічную будову і ўзмацняюць выразнасць выказвання. Да іх адносяцца антытэза, эліпсіс, інверсія. [6]
Антытэза (ад грэч. Antithesis - супрацьпастаўленне) – выраз, у якім супрацьпастаўляюцца кантрасныя, процілеглыя паняцці, прыметы. Звычайна антытэза асноўваецца на антонімах. Выкарыстанне антытэзы дае магчымасць засяродзіць увагу слухача на пэўных рысах героя, абстаноўкі, з’явы і такім чынам узмацніць уражанне ад іх.
“Перед каждой батареей – кран регулировки тепла: в любом помещении квартиры можно сделать нужную температуру в любое время суток. Зимой и летом.”
“Рэспубліка”
Інверсія (ад лац. Inversio - перастаноўка) – змяненне ў сказе звычайнага, прамога парадку слоў з мэтай надання пэўнаму слову, члену сказа дадатковай семантычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай нагрузкі. З дапамогай інверсіі падкрэсліваецца важнасць той ці іншай з’явы, апісанню надаецца ўзнятасць, урачыстасць або дынамічнасць. Але непатрэбная інверсія у сказе робіць мову напышлівай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі там, дзе адчуваецца ў гэтым сапраўдная неабходнасць.
“К деталям своих костюмов относятся очень внимательно”
“Рэспубліка”
Эліпсіс (ад грэч. еlleipsis – пропуск) – моўны зварот, у якім свядома апускаецца дзеяслоў-выказнік. [13]
“По ту сторону порога – уютная двушка с хорошей планировкой: большая кухня и такой же коридор с подсобкой, просторные комнаты, окна – на обе стороны”
“Рэспубліка”
Часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю –сказы-звароты, рытарычныя пытанні, паўторы.
“Вопрос: откуда у него корочки и образцы бланков?”
“Так не проще ли отучиться пять лет в университете и получить заветные корочки в дополнение к саммому главному – знаниям.”
“Рэспубліка”
Важнейшая сінтаксінчая рыса, якая адрознівае рэпартаж ад інфармацыйнай заметкі – шырокае ўжыванне простай мовы. Іншы раз простая мова ўключаецца ў заметку, але такое ўключэнне ўспрымаецца, як рэпартажная цытата, як іншастылевое ўкрапванне. Заметка, якая змяшчае два – тры абароты з простай мовай, часцей за ўсе нагадвае невялічкі рэпартаж, таксама як рэпартаж, пазбаўлены простай мовай ці недастаткова ёй насычаны, можа ўспрымацца, як расшыраная заметка.
“- Что вы видите на этом рисунке? – спросила Валентина Александровна, прикрывая рукой его название.
-Уютная комната, игрушки… А как тут раскрывается тема конкурса?
- Взгляните на название картины, - заведующая указала мне на подпись: “Комната для приемного брата”. – А вот еще одна интересная работа…”
“Рэспубліка”
Такім чынам, простая мова – абавязковы атрыбут рэпартажу. Аднак функцыянальная роля яе зусім іншая, чым у белетрыстыцы ці нарысе, дзе ўключэнне простай мовы носіць пэўныя мастацкія цэлі.
Сінтаксічныя сродкі, як лексічныя і марфалагічныя, ствараюць напружаннасць рэпартажнага выкладання.
Значную ролю ў рэпартажы адыгрываюць няпоўныя сказы, у якіх, у выніку пропуску дзейніка, смыславы цэнтр пераносіцца на дзеяслоў-выказнік. Такія сказы дынамізіруюць апавяданне. [21, с.102]
“Храню сотню мундиров и полтысячи знаков военной доблести”
“Шьют форму, участвуют в реконструкции сражений”
“Рэспубліка”
Не ўсе стылістычныя асаблівасці рэпартажа можна апісаць у тэрмінах граматыкі. Напрыклад, такія тыпы маўлення, як апавяданне, апісанне, разважанне перш за ўсё адрозніваюцца па зместу.Так званыя кампазіцыйна-сэнсавыя (або функцыянальна-сэнсавыя) тыпы маўлення выконваюць важную ролю ў стварэнні моўнай таканіны рэпартажу.
Апісанне звычайна перадае сувязі паміж прадметамі і з’явамі рэчаіснасці. Яно характарызуецца статычнасцю, адзінствам пункту гледжання на апісваемы аб’ект. Аснову вобразнага апісання складае прадметная лексіка. Апісанне таксама часта выкарыстоўваецца як зачын рэпартажу. Апісанні мастацкай літаратуры адрозніваюцца ад апісанняў публіцыстычных тым, што апошнія маюць падкрэслены сацыяльна-ацэначны характар. У рэпартажы апісанне выконвае функцыю дакументальна дакладнай перадачы абстаноўкі такой, як убачыў яе аўтар. [8]
Апавяданне ў адрозненне ад апісання – дынамічнае, выражае сувязі паміж падзеямі, служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з’яў. У апавядальных сказах, як правіла, уся актыўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка. Дзеясловы і акалічнасныя словы – галоўныя кампаненты апавядання.
Разважанне – важнейшы кампанент аўтарскага маўлення, якое звязвае, цэментуе рэпартаж у адно закончанае цэлае. Гэты тып маўлення прызначаны для тлумачэння пэўнага паняцця або з’явы, для доказу ці абвяржэння пэўнай думкі. Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны і аналітычны. Можна ісці ад агульных палажэняў да прыватных, г.зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі (аналітыка); можна, наадварот, ад прыватных назіранняў і з’яў ісці да агульных, г.зн. спачатку паведаміць факты і назіранні, а потым зрабіць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (сінтэз). Але часцей за ўсё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, дзе аналіз перакрыжоўваецца з сінтэзам. [2, с. 103]
Неабходна адзначыць, што цыркуляванне сродкаў адных стыляў у межах другіх – працэс агульны для сучаснай мовы, цяпер характэрна ўзаемадзеянне стыляў, уплыў аднаго на іншы. Гэтая тэндэнцыя становіцца зусім адчувальнай пры вывучэнні стылістыкі рэпартажу.
ГЛАВА 2 ВОБРАЗ АЎТАРА Ў РЭПАРАТАЖЫ
2.1. Аўтарскае “я” як асноўны элемент рэпартажу
Складанасць праблемы стылістыкі жанраў абумоўліваецца і складанасцю, мнагапланавасцю і ў нейкай меры ўмоўнасцю самога паняцця “жанр”. Сапраўды, жанр – гэта ў значнай меры ўмоўная, абстрактная катэгорыя. Ён адлюсторўвае не столькі саму рэчаіснасць, колькі характар адносін да яе. Жанр- гэта заўсёды ўстаноўка на пэўны тып, сродак адлюстравання рэчаіснасці, на характар і масштаб абагульненняў. Важна адзначыць, што адносіны да рэчаіснасці, якія складаюць спецыфіку любога жанру, выяўляюцца перш за ўсё ў форме вобраза аўтара. Калі ў змястоўным плане вобраз аўтара адлюстроўвае характар адносін да рэчаіснасці, то ў лінгвістычным – выражае моўную форму жанру. Таму некаторыя даследчыкі прапануюць у аснову стылістычнай класіфікацыі жанраў пакласці ступень праявы, удзелу аўтарскага “я” ў маўленні. [11]
Вобраз аўтара, аўтарскія адносіны да прадмета размовы, ступень выражанасці аўтарскага “я” вызначаюць не толькі форму маўлення, але і агульную стылістычную танальнасць матэрыялу, своеасаблівасць адбору лексічных і граматычных сродкаў мовы, наогул усю моўную (маўленчую) кампазіцыю твора. Так, мера ўдзелу аўтарскага “я” ў моўнай структуры рэпартажу, з’яўляючыся асноўнай стылествараючай прыкметай жанру, у той жа час дазваляе вылучаць шэраг яго разнавіднасцей – ад кароткага інфармацыйнага рэпартажу, дзе факты ў асноўным толькі паведамляюцца, да рэпартажу аналітычнага, напоўненага аўтарскім роздумам, аўтарскай экспрэсіяй, публіцыстычнымі каментарыямі, вобразнымі сродкамі. Кожная з гэтых разнавіднасцей рэпартажу, падпарадкуючыся пэўнай форме вобраза аўтара, абумоўлівае характар выбару лексіка-граматычных сродкаў: нейтральная, агульнаўжывальная лексіка, фразеалогія, граматычныя сродкі – у рэпартажах інфармацыйнага тыпу; актыўнае выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі і фразеалогіі, гутаркковых сродкаў сінтаксісу – у рэпартажах аналітычнага, публіцыстычнага характару. [15]
Улічваючы вялікую стылествараючую ролю аўтарскага “я” ў складзе маўлення, варта падрабязней разгледзець формы аўтарскай мадальнасці, сродкі і спосабы выражэння аўтарскага я і іх уплыў на стылістычную манеру журналістаў.
Розныя формы выражэння аўтарскага “я” ствараюць шматгранныя стылістычныя адценні: большая ці меншая стрыманасць, строгасць выкладу, прастата, эмацыянальнасць, лірычнасць, публіцыстычнасць.
Так, выкарыстанне ўласнага займенніка 1-й асобы адзіночнага ліку звязана з адкрытым, непасрэдным удзелам “я” ў маўленні, што нараджае звычайна такія якасці слова, як публіцыстычнасць, эмацыянальнасць, але можа мець і нейтральны стылістычны характар звычайнага рэпарцёрскага я.
Форма “мы”, распаўсюджаная ў многіх жанрах і стылях, пераважна навуковых і афіцыйных, хаця і захоўвае аўтарскую мадальнасць, але значна больш стрыманая, строгая і афіцыёзная, чым “я”, і сустракаецца ў асноўнам у рэпартажах інфармацыйна-дзелавога характару. [16]
Да форм аўтарскай мадальнасці шчыльна прымыкае і такі граматычны сродак, як “цяперашні рэпартажу”. Ён, аднак, мае і самастойнае значэнне. Гэта таксама адна з рыс рэпартажу. Гэту своеасаблівую форму ўжывання цяперашняга часу дзеяслова трэба адрозніваць ад так званага цяперашняга актуальнага, або цяперашняга гістарычнага. “Цяперашні рэпартажу” – гэта адно са значэнняў, адна з функцый шматпланавага цяперашняга часу. З яго дапамогай рэпарцёр паведамляе аб тым, што непасрэдна адбываецца на яго вачах, сведкам або ўдзельнікам чаго ён з’яўляецца ў гэты момант. Зразумела, што “цяперашні рэпартажу” амаль ва ўсіх рэпартажах чаргуецца з іншымі дзеяслоўнымі часавымі формамі. Так, у адступленні ад галоўнай лініі развіцця тэмы традыцыйна ўжываецца прошлы час дзеяслова, часцей закончанага трывання. Кампазіцыйная роля цяперашняга рэпартажу тлумачыца яго апісальнасцю і мадальнай афарбоўкай. У функцыі цяперашняга рэпартажу часта выступаюць намінатыўныя сказы. [19]
Такім чынам, аўтарская мадальнасць, нават калі яна ўскосна прысутнічае, іграе вядучую ролю ў фарміраванні стылю рэпартажу і з’яўляецца адной з асноўных прыкмет жанру.
2.2. Рэпартаж на старонках сучаснай газеты: стылістычныя асаблівасці, праблемы выражэння аўтарскай мадальнасці
Бадай, ніводзін іншы жанр не зазнаў такога расслаення, як рэпартаж. Для адных журналістаў ён яшчэ ў дарэвалюцыйны час быў надзейным сродкам рэалістычнага апісання дынамічных падзей. Другія ж стварылі яму нядобрую славу скандаліста, дэзынфарматара, бульварнага пашляка.
Рэпартажы Гіляроўскага, Кальцова – найлепшы ўзор работы журналіста ў гэтым цікавым і вельмі складаным жанры. Але сеняшні рэпаратаж незаўсёды адпавядае сапраўдным патарбаванням жанру. Мяркуючы, што рэпартаж займае шмат месца на старонках газет, многія выданні, асабліва рэгіянальныя, імкнуцца спрасціць яго да расшыранай заметкі, зрабіць носьбітам толькі фактаў, пазбавіць яго вобразнасці і сродкаў выражэння аўтарскай мадальнасці. Самі рэпарцёры, здаецца, іншы раз лянуюцца выказаць сваё ўласнае меркаванне, пункт гледжання па той ці іншай праблеме, эканомяць на экспрэсіўнасці.