Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі і Заходнім фронце

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

бЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ  УНІВЕРСІТЭТ

ГІСТАРЫЧНЫ  ФАКУЛЬТЭТ

 

Кафедра гісторыі Беларусі новага і  навейшага часу

 

 

 

“Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі і Заходнім фронце”

Курсавая праца

 
 
 

 

 

 



 

                                                                 Выканаў: Студэнт 1 курса, 

спецыяльнасць дакументазнаўства і ІЗК

                                                                 Чаховіч Аляксандр Аляксандравіч

 

                                                         Кіраўнік: Кныш Вольга Валер’еўна

 

 

 

 

 

Мінск, 2009

 

Змест

  1. Уводзіны………………………………………………………………………2
  2. Глава І. Гістарыяграфія гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе вынікаў на Беларусі і Заходнім фронце

§1. Праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі ў працах гісторыкаў 90-х гг…………………………………………………………11

 

  1. Глава ІІ. Барацьба бальшавікоў за ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі

 §1. Барацьба за ўладу паміж ВРК Заходняга фронту і Камітэтам выратавання рэвалюцыі (кастрычнік – лістапад 1917)……...…............14

§2. Фарміраванне і дзейнасць Аблвыкамзаха  (лістапад 1917 – люты 1918)…………………………………………………………………. ……18

 §3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага ………16
  1. Заключэнне………………………………………………..…….……..
  2. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны.

Шэраг навукоўцы доўга лічылі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. у Расіі рубяжом Новай і навейшай гісторыі. Сёння большасць з іх лічаць такой падзеяй Першую Сусветную вайну. Менавіта з яе пачаткам чалавецтва ўвайшло ў новую эпоху, эпоху сусветных войнаў. Сусветная вайна з’явілася небачнай дагэтуль апакаліпсічнай катастрофай. Таму зразумела жаданне большасці людзей развітацца са старым светам, каторы нясе адказнасць за такія жудасныя падзеі. Знішчэнне базы капіталістычнага грамадства ў сусветным маштабе зрабілася неадкладнай мэтай, якую патрэбна было здзейсніць любымі метадамі. Пераўтварэнне імперыялістычнай вайны ў вайну грамадзянскую за новае, справедлівае грамадства – сацыялізм – гэта лозунг, з якім звярнуўся да народа  У. Ленін. А вось уяўленні пра сацыялістычнае грамадства і шляхі яго пабудовы ў розных палітычных партый і сацыяльных груп было рознае.

Як бачым, няўдачы дэмакратыі былі не спецыфікай Расіі, а агульнаеўрапейскай з’явай. Гэта значыць, што буржуазна-дэмакратычны шлях, па якому ішла Расія пасля лютага 1917 г., наўрад ці меў шансы на поспех і доўгатэрміновае развіццё.

Часовы ўрад не быў у стане  вызваліць дэмакратычную рэвалюцыю  ад вайны. Гэта быў крах Часовага Урада  і прычына бурнага пад’ёма бальшавікоў. Можна казаць, што бальшавізм – рускі варыянт гісторыі, які меў у міжваенны перыяд шмат еўрапейскіх прыкладаў.

Тэма ўсталявання савецкай улады  на беларусі на сённяшні час вельмі актуальна. Па-першае гэта магчымасць разгледзіць яе з усіх бакоў, што зусім недаўна было немагчыма (ідэалагічныя забароны з боку Савецкай ўлады). Па-другое з’явіліся працы, якія раней не выдаваліся, або не маглі быць выдадзены, адкрыўся доступ да раней засакрэчаных архіўных дакументаў і спраў, пры дапамозе Інтэрнэту адкрыўся доступ да замежнай літаратуры, архіваў розных краін.

Тэму сваёй працы я вылучыў невыпадкова. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі праходзіла складана і неаднаабразна. Паколькі разабрацца ў гэтым працэсе нялёгка, я і вырашыў напісаць дадзеную працу з мэтай падрабязней разабраць і вывучыць этап усталявання ўлады Саветаў у Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава І. Гістарыяграфія гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе вынікаў на Беларусі і Заходнім фронце.

§1. Праблемы гісторыі Кастрычніцкай рвалюцыі ў працах гісторыкаў 90-х гг.

У сярэдзіне 80-х гг. мінулага стагоддзя пачаўся новы этап у развіцці гістарыяграфіі Кастрычніка. Дакладней сказаць - стварыліся ўмовы для новага ўзроўня даследаванняў, высунутыя новыя патрабаванні, пастаўленыя новыя задачы.

Адбываецца спроба адмовіцца ад аднабаковасці ў вывучэнні Кастрычніцкай  рэвалюцыі, гэта значыць калі гістарычны працэс разглядаўся як дзеянні і  падзеі ў адным лагеры - рэвалюцыйным, а супрацьстаялыя яму сілы ў той  або іншай меры ігнараваліся.

Пастаўленая задача даследаваць сукупнасць усіх класаў грамадства, усіх палітычных партый, як у іх канфрантацыі, так  і ў стварэнні розных блокаў і  дамоў.

У другой палове 80-х – пачатку 90-х  у Беларусі адбываюцца радыкальныя  сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя пераўтварэнні.

Негледзячы на іх непслядоўнасць і  супярэчлівы характар, глыбокі крызіс Беларускага грамадства,  большасць  беларускіх гісторыкаў актыўна працуе над пераасэнсаваннем мінулага, пераадоленні ідэалагічных догмаў мінулага. Вядзецца распрацоўка раней закрытых тэм, звязаных са станаўленнем і развіццём  Беларускага Нацыянальнага руху, абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, пачаткам палітычных рэпрэсій, гісторыяй  Беларускай эміграцыі і інш.

Новыя навуковыя падыходы пераважаюць  у “Нарысах гісторыі Беларусі”, другая частка якіх прысвечана савецкаму перыяду. Тут разглядаюцца рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі і Заходнім фронце ў кастрычніку 1917 года, уварэнне органаў савецкай улады. Тут больш аб’ектыўна паказана стваральная праца Беларускага народа, яго цяжкія выпрабаванні, ёсць спроба асвятліць пазіцыі розных палітычных сіл ў гэты час. Вернуты з небыцця імёны многіх выдатных дзеячоў нашай Бацькаўшчыны.

Трэба адзначаць новыя пдыходы  да распрацоўкі гэтай тэмы ў такіх  працах Беларускіх гісторыкаў, як: Ігнаценка  І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя і  самавызначэнне Беларусі. Мн., 1; Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі. Мн., 1995.

Шмат прац які пераасэнсоўваюць падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі  ў гэты час з’яўляецца ў Маскве. Напрыклад: Кастрычнік 1917: найвялікшая  падзея стагоддзя або сацыяльная катастрофа? М., 1991; Палітычныя дзеячы Расіі, 1917: Біаграфічны слоўнік. М., 1993.

У гэты час з’яўляюцца публікацыі Беларускіх эмігранцкіх аўтараў, якія раней былі недаступны чытачу. Раней  высновы Беларускіх эмігранцкіх  даследчыкаў па розных аспектах гісторыі Беларусі падаваліся як фальсіфікацыя  “Буржуазных нацыяналістаў”. Пачатку 90-х пачалі складвацца новая узаемаадносіны з вучонымі на эміграцыі, іх спадчыны.

Можна прывесці як прыклад працу  Калубовіча А. В. “Айцы БССР і іх лёс”, апублікаваную ў кнізе Калубовіч  А. Крокі гісторыі: Даследванні, артыкулы, успаміны. Беласток, Вільня, Мінск. 1993.

У гэты перыяд публікуюцца ўспаміны ўдзельнікаў барацьбы з бальшавікамі: Керанскі А. Ф. Расія на гістарычным павароце. Мемуары. Пераклад з англійскага. М., 1993; Милюкоў П. Н. Успаміны. М., 1991.

Гэтак жа публікуюцца працы аўтараў, якіх працяглы час не перавыдавалі: Суханаў Н. Н. Занатоўкі аб рэвалюцыі. Т. 1 - 3. М., 1991-1992; Троцкі Л. Д. Да гісторыі рускай рэвалюцыі М., 1990, Урокі кастрычніка. СПБ., 1991 г.

Вышлі працы Замежных аўтараў: Верт Н. Гісторыя савецкай дзяржавы, 1900-1991, пераклад з французскага. 2 выданне. М., 1995; Кар Э. Х. Руская рэвалюцыя ад Леніна да Сталіна, 1917-1929, пераклад з англійскага. М., 1990.

Падводзячы вынікі можна сказаць, што пераасэнсаванне гісторыі Кастрычніка адбываецца вельмі павольна, не без супраціву тых, хто застаўся на старых пазіцыях - відавочнага або ўтоенага, маўкліва чакаюшчага вынікі гэтага супрацьборства.

Старыя падыходы ў распрацоўцы  гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі  толькі пачынаюць пераадольвацца. Апынулася, што ў новых умовах, калі са шматлікіх  падзей, тэм і імёнаў знята "табу", працаваць стала складаней, неабходная больш прафесійная праца. Збаўленне  ад звыклых стэрэатыпаў адбываецца хваравіта. А адказнасць гісторыкаў невымерна высокая. Абавязковай  умовай рашэння новых задач для  сучасных гісторыкаў - даступнасць  усіх крыніц, незалежна ад іх паходжання, не павінна быць забароненых зон. Гэта задача будучых пакаленняў гісторыкаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава ІІ. Барацьба бальшавікоў за ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі.

§1. Барацьба за ўладу паміж ВРК  Заходняга фронту і Камітэтам  выратавання рэвалюцыі.

(Кастрычнік лістапад 1917)

Перамога узброенага паўстання  і Петраградзе прадвызначыла зыход барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі. 25 кастрычніка 1917 выканкам Мінскага Савета, якім кіравалі бальшавікі, выдаў загад №1 “Да насельніцтва горада Мінска і яго ваколіц”. У якім заявіў пра пераход улады да саветаў.

У адказ прыхільнікі Часовага ўрада  стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі  Заходняга фронту. У склад гэтага Камітэту паводле партыйнай прыналежнасці  ўваходзілі эсэры, правыя і левыя  меньшавікі, бундаўцы. Камітэт аб’яднаў партыйныя, грамадскія арганізацыі Мінска, салдатскія камітэты ІІ-ой, ІІІ-й, X-й Арміі Заходняга фронту, салдацкі камітэт 2-й Каўказскай кавалерыскай дывізіі на чале з Франтавым салдацкім камітэтам Заходняга фронту.[9, с.5]

Асноўнай мэтай лічыў – захаванне  парадку ў час Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе  ў 1917 г. Сфарміраваны 25 кастрычніка 1917. У прэзідыўм Камітэта ўваходзілі Т. М. Калатухін (старшыня), С. А. Астахаў, С. І. Берсан, А. І. Ванштэйн, З. І. Зецель, І. П. Несцераў. Функцыі друкавнага органа выконвала газета Заходнефрантавога выканкома “Фронт”.

Загады, звароты, адозвы камітэта змяшчался  ў газетах “Сацыяліст – рэвалюцыянер”, “Луч”, “Мінская газета”.

На ўзор Мінскага Камітэта выратавання  рэвалюцыі Заходняга фронту падобныя арганізацыі былі створаны ў Бабруйску, Оршы, Полацку, і іншых гарадах  Беларусі.

У распарджэнні Камітэта была Каўказская дывізія і некаторыя іншыя вайсковыя часткі. 27 кастрычніка 1917 Камітэт увёў Мінск часткі Каўказскай дывізіі, зняў ваенныя пасты Мінскага Савета, адхіліў прызначаных ім камісараў, запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе. Суадносіны сіл на той час былі не на карысць бальшавікоў. У выніку кампрамісу з Мінскім Саветам – Камітэт выратавання рэвалюцыі абавязаўся не пасылаць узброеныя часці на Петраград і Маскву і не прапускаць іх праз Мінск.

Мінскі савет згадзіўся перадаць Камітэту выратавання рэвалюцыі  ўсю ўладу ў раёне Заходняга  фронту і адначасова дэлегаваў у  яго склад двух сваіх прадстаўнікоў – А. А. Алібегава (сапр. Алібегянц Аганез Акопавіч, нар. 1886), Ян Францавіч Пярно (нар. 1888), члена выканкома Мінскага Савета, член выканкома Мінскага камітэта РСДРП (б), у кастрычніку 1917 камісар зброевых майстэрняў 10-й арміі, з яго дапамогай бальшавікі ўзброілі Першы рэвалюцыйны імя Мінскага Савета полк.

А.Алібегянц і Я.Пярно павінны былі быць у складзе Камітэта выратавання рэвалюцыі да таго часу, пакуль будуць выконвацца узятыя камітэтам абавязательствы.

Камітэт выратавання рэвалюцыі абвясціў сябе часовай уладай на ўсім Заходнім фронце і ў прыфрантавой паласе да склікання Устаноўчага сходу і 28. 10. 1917 выдаў загад №1 пад якім падпісаліся 19 арганізацый.

У адпаведнасці з гэтым загадам  усе загады, што маглі з’явіцца ў раёне Заходняга фронту без  подпісу Камітэта выратавання рэвалюцыі абвяшчаліся несапраўднымі і не падлягалі выкананню. 30 кастрычніка 1917 г. загадам №3 Камітэт забараніў у Мінску “ ўсякага кшталту мітынгі і зборышча”.

Дзеянні Камітэта Выратаваня рэвалюцыі падтрымала Вялікая Беларуская Рада.

Бальшавікі Мінска прынялі загады па ўмацаванню сваіх сіл. 27 кастрычніка 1917 быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. У яго склад увайшлі прэзідыўм Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя камітэта Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту, прадстаўнікі Мінскага раённага чыгуначнага камітэта і таксама прадстаўнікі ўсіх вайсковых часцей горада Мінска. Усяго ў склад ВРК Заходняга фронту ўваходзіла больш за 25 чалавек. Старшынёй ВРК Заходняга фронту быў абраны Ландар Карл Іванавіч (нар. 1883) , які з верасня 1917 года з’яляўся старшынёй Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, член Мінскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б), адзін з рэдактараў бальшавіцкай газеты “Звязда”.

ВРК паслаў сваіх эмісараў на фронт за ваеннай дапамогай Мінскаму Савету. Пачаліся перывыбары эсэра-меншавіцкіх салдацкіх камітэтаў. Дзейнасць Мінскага Савета падтрымалі прафсаюзы, іншыя арганізацыі.

Бальшавіцкія выданні друкавалі  загады Петраградскага ВРК, дэкрэты  СНК. У адказ Камітэт выратавання рэвалюцыі 30 кастрычніка 1917 года прыняў рэзалюцыю аб неадкладным роспуску ВРК. Але весткі пра разгром пад Петраградам сіл Керанскага і Краснова спрыялі росту аўтарытэту ВРК.

31 кастрычніка 1917 г. на пасяджэнні Мінскага Савета фракцыі бальшавікоў і левых эсэраў вынеслі пастанову аб выхадзе з Камітэту выратавання рэвалюцыі. 1 лістапада 1917 года адбылося апошняе пасяджэнне Камітэта Выратавання Рэвалюцыі з удзелам бальшавікоў. Дэлегацыя Мінскага Савета, у складзе А.Алібегянца і Я. Пярно, абвінаваціла Камітэт выратавання ў парушэнні нейтралітэту ў адносінах да падзеі ў Петраградзе і абвясцілі аб сваім выхадзе з яго.

У той самы дзень 1 лістапада 1917 Мяснікян А. Ф. (з верасня 1917 старшыня Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП (б), таксама член бальшавіцкай фракцыі выканкому Зах. Фронту, член Мінскага савету) выступіў на старонках бальшавіцкай  “Звязды” з абвінавачваннямі Камітэта выратавання рэвалюцыі ў контррэвалюцыі. 1 лістапада 1917 у Мінск прыбыў браніраваны поезд, бронемашыны і асобныя вайсковыя падраздзяленні, якія ўзялі пад ахову Мінскі савет і горад.

2 лістапада 1917 на пашыранным пасяджэнні Мінскага Савета А.Ф. Мяснікян заклікаў “пакончыць са здрадніцкім Камітэтам выратавання рэвалюцыі”. Тым не меньш Камітэт выратавання працягваў выступаць ад імя Мінскай грамадскасці. 5 лістапада 1917 ён звярнуўся з адозвай да насельніцтва і вайскоўцаў з мэтай абвергнуць абвінавачванне ў здрадніцтве рэввалюцыі, у контррэвалюцыі і інш.

Але салдаты Заходняга фронту ўсё  больш траплялі пад уплыў лозунгаў і палітыкі бальшавікоў. Загадам  ВРК №5 ад 4 лістапада 1917 Камітэт выратавання быў распушчаны. Яго ідэі працягвала абараняць Мінская гарадская дума да яе роспуску ў студзені 1918 года.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

§2. Фарміраванне і дзейнасць Аблвыканкамзаха

(лістапад 1917 – люты 1918)

Адначасова з выкананем функцыі  задушэння супраціўлення праціўнікаў  Кастрычніцкага перавароту ВРК Зах. Фронту займаўся адміністрацыйна- гаспадарчай дзейнасцю. З мэтай стварэння пастаянных і адзіных краявых і франтавых органаў савецкай улады, ажыццяўлення мерапрыемстваў па нармалізацыі гаспадарчага жыцця ў складзе камітэта былі арганізаваны адзелы і грамадскія, ваенны, гаспадарчы, забеспячэння, арганізацыі і сувязі, мандатны і інфармацыйны. Агульнае кіраўніцтва за работый адзелаў ажыццяўляла бюро ВРК, у якое ўваходзілі прадстаўнікі ад кожнага адзела.

ВРК пашырыў свае паўнамоцтвы на ўсе адміністрацыйныя ўстановы, суд, пошту, тэлеграф, вырашыў розныя канфлікты, пасылаў сваіх прадстаўнікоў  для арганізацыі рэўкомаў на месцах.

ВРК удзельнічаў у ліквідацыі Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў  Магілёве. Ён блакіраваў яе сваімі войскамі з поўдня ў раёне горада Жлобіна. Паставіў пад кантроль сваіх камісараў  работу чыгуначных станцый. Ажыццяўляў кантроль за штабам заходняга фронту, арыштаваў ваеннага камісара Часовага Урада на Заходні фронце, змясціў галоўнакамандуючага Заходнім фронтам генерала Балуева, які адмовіўся падпарадкавацца Савецкай уладзе, і назначыў на яго месца члена ВРК падпалкоўніка Каменшчыкава.

ВРК неаднаразова звяртаўся да салдат Заходняга фронту з заклікам накіраваць свае намаганні на барацьбу за хуччэйшае падпісанне міру. Менавіта ВРК накіраваў у штаб нямецкага Усходняга фронту дэлегацыю, якая 21 лістапада 1917 г. падпісала ў мястэчку Солы дагавор аб перамір’і на Заходнім фронце.

Самыя крутыя меры прымаліся для  спынення сабатажу на прадпрыемствах і установах горада Мінска. Паводле  загаду №14 ВРК Заходняга фронту распушчаны Камітэт Усерасійскага Земскага Саюза. Ва управу Мінскага губернскага прадуктовага камітэта “для кантролю і ажыццяўлення усіх распараджэнняў ВРК і Савета Народных камісараў” быў назначаны прадстаўнік ВРК салдат Т. Швалёў.

На прадметы першай неабходнасці і прадукты былі ўстаноўлены цвёрдыя цэны. Загады ВРК паведамляюць пра суровыя меры пакарання, што прымаліся ў дачаненні да грабёжнікаў, хуліганаў і п’яніц, забарону продажу і вырабу спіртнога і інш. Каравульная служба была арганізавана “па ўсёй строгасці гарнізоннага статута”. У адпаведнасці з Законам аб друку, ВРК Заходняга фронту закрыў некалькі антыбальшавіцкіх газет, што выходзілі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку “Гомельскае жыццё”, “Новая Варшаўская раніца”, “Мінскае жыцё”, “Мінскую іскру” і інш.

ВРК праводзіў работу па падрыхтоўцы  скліканні з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, ІІІ з’езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай Губерняў, ІІ з’езда арміі Заходняга фронту, якія выбралі органы савецкай улады.

ВРК спыніў сваю дзейнасць 26 лістапада 1917, пасля стварэння Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкаркамзах) і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

Старшынёй Аблвыкамзаха быў абраны бальшавік паручнік М. Рагазінскі (1886-1941), у час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 старшыня ВРК 2-й арміі, член бюро ВРК Заходняга фронту.

Для кіравання вобласцю і фронтам  быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам.

Гэтымі рашэннямі быў пацверджаны  адміністрацыйна-гаспадарчы статус Беларускіх зямель (Захоняя Вобласць – у  назове няма назвы Беларусь) у межах  Савецкай Расіі. Трэба адзначыць, што  створаныя тут бальшавікамі органы улады абапіраліся перш за ўсё  на салдат Заходняга фронту, у іх сладзе практычна адсутнічалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці.

Перамога савецкай улады замацоўвалася  рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі: праводзілася ныцыяналізацыя прамысловасці, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю, канфіскоўваліся  памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. Адбывыліся змены ў справах адукацыі. Ужо ў студзені 1918 амаль ва ўсіх губернскіх і павятовых Саветах былі створаны аддзелы адукацыі. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагі надавалася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

Услед за Мінскам, Савецкая ўлада ўсталёўвалася  ў іншых гарадах Беларусі, якія не былі акупаваны нямецкімі войскамі.

У Віцебску у Савеце рабочых і  салдацкіх дэпутатаў бальшавікі скаладалі меньшасць, таму спачатку ВРК 28 кастрычніка 1917 сілай захапіў уладу і прызначыў выбары ў новы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З’езд Саветаў Віцебскай губерні, які адбыўся 11-17 снежня 1917 года замацаваў перамогу савецкай ўлады ў Віцебскай губерні.

У Гомелі таксама ў лістападзе 1917 года адбыліся перавыбары новага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі атрымалі перамогу.

Юрысдыкцыя СНК Заходняй Вобласці фактычна пашыралася толькі на Мінскую, неакупіраванную частку Віленскай  губерні і Зах. Фронт. Члены камісарыятаў (аддзелаў), якія ўзначальвалі часова абраныя  камісары (ваенны – А.Ф. Мяснікян, унутраных спраў – К.І. Ландар, харчовы – М.І. Калмановіч, фінансавы – І.П. Федзянёў, нацыянальны – С.І. Берсан, зямельны – Н.М. Дайнэка, працы – І.Я.Алібегянц, працы і прмысловасці – В.Н. Фрэйман, народнай асветы – Шлес, юстыцыі – В.С. Селязнёў, пошты і тэлеграфа – Несцярэнка) працавалі ў кантакце з Мінскім Саветам рабочых і салдацкім дэпутатаў і ўваходзілі ў адпаведныя яго аддзелы. У абавязак камісараў уваходзіла ажыццяўленне дыкрэтаў СНК СССР.

Да 12 снежня 1917 года паралельна са створаным СНК працягваў дзейнічаць ранейшы орган улады ВРК Заходняга фронту.

Была наладжана дапамога беспрацоўным, створаны трыбунал працы для ўрэгулявання канфліктаў паміж рабочымі і ўладальнікамі  прадпрыемстваў. З мэтай барацьбы з сабатажам буржуазіі СНК  прыняў у снежні 1917 г. пастанову аб накладанні штрафу на прадпрымальнікаў, якія не падпарадкоўваліся пастановам савецкай улады.

Для патрэб працоўных адкрываліся  пункты грамадскага харчавання, будаваліся інтэрнаты. Камісарыят узяў пад кантроль усе банкі і грашова-крэдытныя установы, усклаў налогі на заможныя пласты насельніцтва.

Камісарыят народнай гаспадаркі пачаў улік і нацыяналізацыю матэрыяльных каштоўнасцей франтавых арганзацый Усерасійскага земскага саюза, Усерасійскага саюза гарадоў, Земсаюза і іншых.

Усе мерапрыемствы СНК праводзіліся, як правіла, ва ўмовах сабатажу з боку былых служачых дзяржаўных, грамадскіх і іншых устаноў. Большасць прафсаюзаў ставілася да органаў Савецкай ўлады апазіцыйна і неахвотна ішла на супрацоўніцтва з імі. Усё гэта вымушала кіраўніцтва Аблвыканкамзаха ўзмацняць палітычны націск супраць апазіцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

§3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад  камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі  беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала  рэвалюцыю, другая выступала супраць  Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага  нацыянальнага руху ў адносінах  да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі  сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася  ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы  сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым  у блок з бальшавікамі. За кадэтаў  і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых  умовах, што выбары рыхтаваліся пры  Часовым буржуазным урадзе.

Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля  Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых  радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага  кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага  адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна  выявіліся на ІІІ з’ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З’езд прыняў новую  праграму і абраў ЦК на чале з  Я. Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя  беларускія дзеячы А. Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я. Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. З-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала  агульнапартыйнай лініі ў адносінах  да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя  лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю  як “праяву анархіі, у віхуры якой загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа”. Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне “аднароднага сацыялістычнага ўрада”.

Асноўныя нацыянальныя партыі ў  гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай  беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай  беларускай радай (ВБР).

27 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская  рада звярнулася да беларускага  народа з “Граматай”. Гэты дакумент  падпісалі акрамя Вялікай рады  Беларускі выканаўчы камітэт  Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная  грамада, Беларуская народная  партыя сацыялістаў і інш.

Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай  рэспублікі, “спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі”; наданне  ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю  вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых  дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай  рэспублікі; вышэйшае распараджэнне  зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва  і іншых да кампетэнцыі краявой  рады.

Са змяненнем палітычных умоў паступова  праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай  рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная  беларуская рада, патрабавалі краявой  аўтаноміі Беларусі ў складзе  Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам “поўнага нацыянальнага самавызначэння”.

Для ўстанаўлення ўлады, “выбранай  самім народам беларускім”, ВБР  абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага  народа.

З’езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для  яго работы быў выбраны кіруючы  орган – Савет старэйшын з’езда. На з’ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 мелі рашаючы голас, 705 –  дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоўным чынам  эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга  сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў  інтэлігенцыі, чыноўнікі.

Па сваёй палітычнай накіраванасці  дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з’езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група “беспартыйных”. Левы накірунак  аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло  ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.

Дэлегаты з’езда паспелі прыняць  толькі першы пункт рэзалюцыі, які  быў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася: “Усебеларускі з’езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і  рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы  ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай  уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”.

Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную  спробу звяржэння ўстаноўленага  ў выніку перамогі Кастрычніцкай  рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага  ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з’езд  быў разагнаны, прэзідыум і шэраг  дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з’езда Савет старэйшын  аб’явіў сябе Саветам з’езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з’езда пастанавіў: 1) лічыць І Усебеларускі з’езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з’езда ў Савет, і даць ім права адклікання і кааптацыі. Савет з’езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць ІІ Усебеларускі з’езд. Быў створаны выканком Савета.