Утварэнне Рэчы Паспалiтай
Змест
Уводзiны
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай - адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.
Па-першае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.
Па-другое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.
Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практычнае, выхаваўчае значэнне.
1569 год паклаў
пачатак новай, трагічнай старонцы
ў гісторыі Беларусі. У гэты
год на палітычнай карце
Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм - Рэч Паспалітую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва "Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася Польшчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя пасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай.
Мэтай курсовой працы з'яўляецца дослед прычынаў і працэсу утварэння Рэчы Паспалитай.
Зыходзячы з мэты працы неабходна разглядзець наступныя задачы:
- разглядзець адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя;
- даследаваць шлях да Люблiна i Утварэнне Рэчы Паспалітай;
- расчыніць грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
Тыярэтiко-метадалагічную аснову сапраўднай працы складае комплекснае скарыстоўванне прынціпаў і метадаў доследу, выработанных сучаснай гісторычаской навукой.
У ліку асноўных метадаў доследу выкарыстаныя храналогічны, параўнальна-гісторычны, рэтраспектыўны, статыстычаскі, метады параўнальнага політычаскаго аналізу і апісанні, прыарытэтнастi крыніц. Пры гэтым дослед грунтуецца на праблемна-храналогічных асновах аналізу пытанняў тэмы курсавой працы.
1.Адміністрацыйны лад і кіраванне
на пачатку
XVI стагодзя
Органы кіравання і адміністрацыйнае дзяленне, якія склаліся да пачатку XVI ст., сведчаць пра некаторае ўмацаванне дзяржаўнай улады ў краіне. Зацікаўленасць у развіцці феадальнага памесця, запрыгоненне сялянства, а таксама ўскладненне знешнепалітычінай абстаноўкі — усё гэта абумовіла падтрымку пануючым класам палітыкі вялікага князя, хоць яс цэнтралізатарскія мэты і парушалі імунітэтныя правы нядаўніх удзельных Ікнязёў і паноў. Ажыццяўленне мерапрыемстваў дзеля цэнтралізацыі аблягчалася яшчэ і тым, што ў Вялікім хнястве Літоўскім «улада караля як вялікага князя значна большая, таму што гэта ўлада спадчынная і прывілеі сената і шляхты тут меншыя, чым у Кароне» [6, c. 222].
Хоць у пачатку XVI ст. у Беларусі яшчэ захоўвалі аўтаномію некаторыя княствы (Кобрынскае, Клецкае, Слуцка-Капыльскае), Полацкая і Віцебская землі, воласці Падняпроўя, але і тут ролю мясцовай улады выконвалі намеснікі, якіх назначаў і змяшчаў вялікі князь.
У цэнтралізатарскай палітыцы вялікі князь імкнуўся абаперціся на шляхту, чые эканамічныя і палітычныя інтарэсы патрабавалі моцнай вярхоўнай улады. Надзейным яго саюзнікам былі гарады, зацікаўленыя ў ліквідацыі феадальнай раздробленасці і анархіі.
У сярэдзіне XVI ст. значзнне вышэйшага заканадаўчага і кантралюючага органа набызае сейм. Сейм быў сходам прадстаўнікоў феадальнага саслоўя і тым самым надаваў палітычнаму ладу Вялікага княства Літоўскага рысы саслоўнай манархіі. Першапачаткова на сеймы запрашаліся знатныя феадалы і найбольш важныя службовыя асобы з мясцовай адміністрацыі (старосты, дзяржаўцы, харунжыя), але ўдзельнічаць у яго рабоце меў права кожны шляхціц. 3 1511 г. усталёўваецца правіла, паводле якога «а сейм, акрамя знаіці. павінны былі з'яўляцца па два дэпутаты ад шляхты кожнага павета. Выбары шляхецкіх дэпутатаў трэба разглядаць не як нейкае пашырэнне правоў шляхты, а як абмежаваяне окладу сейма. Але і пасля гэтага ад шляхты на сейм запрашаліся персанальна буйнейшыя феадалы, нават калі яны не займалі дзяржаўных Іпасад і не былі выбраны дэпутатамі.
Збіраўся сейм па меры неабходнасці. Кампетэнцыю яго вызначыў Статут 1566 г. Сейм даваў саслоўныя прывілеі, абмяркоўваў умовы міжнародных дагавораў, устанаўліваў ладаткі, павіннасці (вайсковую, замкавую, дарожную, падводную і інш.), таможныя пошліны, змяняў заканадаўства, наглядаў за дзейнасцю скарба.
Спачатку ўсе пытанні на сейме вырашаліся ўсё тымі ж панамі — радай, а дэпутаты ад шляхты толькі пры гэтым прысутнічалі. Удзел шляхты ў рабоце сейма зводзіўся ў асноўным да падтрымкі той ці іншай групы паноў. 3 сярэдзіны XVI ст. дэпутаты паветаў пачалі выступаць з патрабаваннямі і просьбамі, а пазней — і з наказамі ад шляхты. Тым самым узрастала роля мясцовых сеймікаў і ўзмаіцняўся ўплыў шляхты на дзяржаўнае і ўнутрыпалітычнае жыццё краіны. Рост значэння сейма і мясцовых сеймікаў аслабляў пазіцыі вярхоўнай улады. Ён адлюстроўваў тандэнцыю разрастання феадальнага самавольства і самаўпраўнасці, г. зн. тых рэакцыйных рыс, якія несла ў сабе гэта шляхецкая дэмакратыя.
Адной з першых
мер, якая была ажыццёўлена ўрадам у XVI
ст., была змена адміністрацыйна-
Структура і кампетэнцыя мясцовых органаў кіравамня залежала ад дзяржаўна-прававога становішча дадзенай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе дзяржавы і ад таго, пад чыім кіраваннем яна знаходзілася. На землях, якія належалі князям або панам, дзейнасць гэтых органаў вызначалася звычаем, які склаўся тут, і воляй уладальніка зямлі. Яго ўлада мела характар дзяржаўнай улады, а сама тэрыторыя па сутнасці была памесцем-дзяржавай, межы якой ахоплівалі часам некалькі паветаў або былых княстваў. Мясцовыя органы кіравання на дзяржаўных землях арганізаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем краіны. Да ўтварэння ваяводстваў і ўстанаўлення пасад ваяводаў і старостаў некаторымі землямі (Брэсцкай, Мінскай, Полацкай, Віцебскай і інш.) кіравалі яамеснікі. Пры іх былі асобы, якія загадвалі зборам ладаткаў, вьжонвалі судовыя, лаліцэйскія і ваенныя функцыі.
Разам з фарміраваннем дзяржаўнай адміністрацыі на месцах адбывалася пашырэнне землеўладання літоўскіх феадалаў, якія атрьшалі ў Беларусі памесці, вышзйшыя пасады і розныя лрывілеі. У вялікіх маштабах насаджаўся каталіцызм і павялічваліся ўладанні каталіцкай царквы за кошт праваслаўнай. Мясцовыя ж феадалы трацілі ўладанні і ранейшую палітычную ролю ў дзяржаве.
Незадаволеныя беларускія феадалы адкрыта пераходзілі на бок Рускай дзяржавы. Гэтым фактам тлумачыцца выключны поспех рускіх войск у вайне супраць Вялікага княства Літоўскага ў 1500-1503 гг., у выніку якой Літоўская дзяржава страціла велізарныя тэрыторыі на ўсходзе, а межы Рускай дзяржавы пашырыліся ад Мажайска да лініі Вязьма — Драгабуж — Гомель. Пераканаўчьш доказам незадавальнення беларускіх феадалаў палітьжай вярхоўнай улады з'явілася паўстанне, узнятае з мэтай захапу ўлады князем Міхаілам Глінскім (1507г.). Яно атрымала ладтрымку часткі феадалаў і асобных гарадоў.
Наказамі, просьбамі і вымаганнем на вальмых сеймах шляхта патра-бавала пашырэння эканамічных і палітычных правоў. Яе інтарэсы на-далі пэўны кірунак мерам урада ў галіне адміністрацыйнага кіравання і судаводства. Знешне гэты Ікірунак выявіўся ў тым, што галоўным звяном тэрытарыяльнага дзялення і адміністрацыйнага кіравання стаў павет. I хоць у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ён быў вядомы ў Беларусі і раней, аднак да рэформы 1565-1566 гг. як само паняцце «павет», так і яго межы былі няпэўныя. Рэформа вызначыла межы паветаў і ваяводстваў акрэслена і груктоўна. Яны без якіх-небудзь прыкметных змен захаваліся да канца існавання Рэчы Паспалітай.
Пасля рэформы ваязодствы сталі таксама і ваеннымі акругамі. Агульнае камаіндаванне ўзброенымі сіламі даручалася ваяводам. Узброеныя сілы паветаў, дзе знаходзіўся ваяводскі цэнтр, узначальваў кашталян, у астатніх паветах — маршалак. Пад кіраўніцтвам гэтых асоб павіінны былі выстулаць усе ваеннаабавязаныя ваяводства, уключаючы буйных феадалаў, якія выходзілі на вайну са сваімі атрадамі, у склад якіх уваходзілі іх васалы.
Ваенную службу ў Вялікім княстве (як і звычайна ў феадальную эпоху) неслі ўсе асобы, якія адносіліся да феадальнага саслоўя незалежна ад таго, мелі яны маёнткі ці не. Тыя, хто меў маёнткі, былі абавязаны пастаўляць яшчэ ўзброеных воінаў. Усе ваяводствы выстаўлялі прыблізна аднолькавы кантьнгент воінаў ад агульнай колькасці жыхароў. Улічваючы, што ў Вялікім княстве Літоўскім большасць насельніцтва былі беларусы і ўкраінцы, галоўны кантынгент узброеных сіл дзяржавы складаўся з ураджэнцаў Беларусі і Украіны, а пасля Люблінскай уніі — з беларусаў.
Новае адміністрацыйнае дзяленне зацвердзілася не адразу. Крыніцы пачатку XVII ст. называюць, напрыклад, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай Рагачоўскую і Рэчыцкую воласці. Напаміналі аб мінулым і княствы, якія ўваходзілі ў Навагрудскае ваяводства. У тэрыторыі паветаў і ваяводстваў укліньваліся каралеўскія эканоміі, якія мелі свой падзел на воласці, што ў сваю чаргу складаліся з войтаўстваў (у кожнае з іх уваходзіла 4-6 і болей сёл), староствы (якія таксама дзяліліся на воласці), дзяржавы, графствы, намесніцтвы. У гэтым хаосе рэальна адлюстравалася няздольнасць вярхоўнай улады справіцца з ладам, які яна атрымала ў спадчыіну ад удзельных часоў.
Тым не менш утварэнне ваяводстваў і паветаў было перспектыўным крокам: яно дазволіла ўраду, не закранаючы маёмасных правоў знаці, нанесці адчувальны ўдар па яе палітычнай ролі ў краіне. У паветах і ваяводствах рашэннем вальнага сейма 1566 г. ствараліся свае оудоваадміністрацыйныя ўстановы. Сейм утварыў земскі павятовы і падкаморскі суды. Яны разбіралі маёмасныя іскі феадалаў, зямельныя спрэчкі і іншыя справы, звязаныя з прэтэнзіямі па землеўладанні. Кампетэнцыяй замкавага або гродскага судоў былі справы па крымінальных злачынствах, узброеных нападах аднаго шляхціца на другога (так званыя наезды), падпальзаннях, забойствах, грабяжах і інш. Членаў земскага, а ў канцы XVI ст. і падкаморскага судоў выбірала шляхта павета. Згодна са Статутам 1588 г., на судовыя пасады трэба было выбіраць «в праве и писма русского умеетных шляхтичов» [6, c. 226]. Вылучаныя кандыдатуры зацвярджаліся на сходах феадалаў павета. Склад гродокага суда вызначаў вялікі князь. На пасяджэннях гродскага, земскага і падкаморскага судоу старшынстваваў ваявода або яго памочнік падваявода. Апеляцыйнай інстанцыяй на рашэнні павятовага суда быў Галоўны літоўскі трыбунал — судовы орган, які быў заснаваны ў 1581 г. У ім заеядалі дэпутаты, выбраныя феадаламі ваяводстваў, зямель і паветаў.
Судовая рэформа па сутнасці адмяніла імунітэт удзельных князёў, таму што права судовага разбору мясцовых слраў перайшло да павятовых судоў. Без павятовага сейма не магло быць прынята ніводнае рашэнне, якое датычыла мясцовых спраў, што ўзмацніла палітычныя пазіцыі шляхты.
У некаторых усходніх воласцях, дзе не было велікакняжаскіх эканомій, функцыі мясцовай адміністрацыі выконвала сялянскае самакіраванне, якое склалася здаўна. Вышэйшым яго органам была агульная сходка сялян, якая часцей за ўсё называлася капой. Яна была і судовым органам. Капу ўтварала ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва сёл і вёсак, што былі размешчааы ў мілі (прыкладна 8 км) ад месца яе пастаяннага збору. Капа выбірала службовых асоб (старца, сарочнікаў, дзесяцкіх), рабіла раскладку павіннасцей сярод сялян, судзіла і прыводзіла ў выкананне рашэнні ла справах аб крадзяжах, падпальваннях, забойствах. Галоўнай асобай мясцовага самакіравання быў старац воласці. Акрамя таго, старцамі называліся і вясковыя старасты. Старцы і іншыя асобы мясцовага сама,кіравання сачылі за парадкам у воласці, за рамонтам дарог і мастоў, збіралі і адвозілі даніну. Яны з'яўляліся таксама суддзямі - копнага суда, удзельнічалі пры адшуканні злачынцаў.
Феадалы імкнуліся ліквідаваць незалежнае сялянскае самакіраванне. Пры актыўным садзеянні дзяржаўнай улады ім удалося падпарадкаваць сабе дзейнасць копных судоў і выбары службовых асоб.
Першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага з'явіўся, як ужо адзначалася, у 1529 г. Асновай яго сацыяльных і юрыдычных нормаў была «Русская Правда», звычаёвае права, якое склалася да гэтага часу ў Беларусі, Літве і на Украіне, розныя прывілеі, выдадзеныя вялікімі князямі гарадам і асобным землям. У цэнтры ўвагі Статута 1529 г. - клопат аб цэласнасці феадальнай уласнасці і ўлады феадалаў. За князямі і панамі захоўвалгся асобная юрысдьжцыя, яны не былі падсудныя правінцыяльным судам. Пад націскам шляхты і гарадоў кароль вымушаны быў выдаць адзіны кодэкс законаў. У 1566 г. быў прыняты другі Статут. Галоўнае яго адрозненне ад першага было ў тым, што магнаты былі пазбаўлены сваіх выключных судовых правоў. Па ўсіх спрэчках і ісках з шляхціцам магнат павінен быў цяпер звяртацца ў павятовы суд. Узрасла роля шляхты ў павятовых сейміках.
У новым Статуце юрыдычныя нормы, якія забяспечвалі недатыкальнасць феадальнай уласнасці, распрацаваны больш старанна. Далейшас развіццё яны атрымліваюць у Статуце 1588 г.
Судовая і адміністрацыйная рэформы, разівіццё адзіннага заканадаўства зрабілі добры ўплыў і на становішча гарадоў, паколькі яны давалі гараджаніну пэўныя юрыдычныя і саслоўныя гарантыі. Звяном гэтых рэформаў стала і сістэма заахвочвальных прывілеяў гарадам на развіццё гандлю, самакіраванне, вызваленне гараджан ад некаторых лабораў (валачобнага, кунічнага, паставак замку вырабаў свайго рамяства і iнш.), замена натуральных пабораў грашовым узкосам, заканадаўчая фіксацыя падаткаў і г. д.
Дасягнутае феадаламі своеасаблівае самакіраванне ў межах павета абумовіла далейшае аслабленне вярхоўнай улады ў краіне, рост феадалынай анархіі. Кароль Стэфан Баторый у пісьме віленскаму павятоваму сейму 18 жніўня 1577 г. з трывогай адзначаў, што Рэч Паспалітая ўсё больш апускаецца ў хаос самавольства, анархіі, гвалту і беззаконня, якія губяць дзяржаву.
2.Шлях да Люблiна. Утварэнне Рэчы Паспалітай
2.1.Лівонская вайна
Пасля завяршэння ў 1537 г. паласы войнаў Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай спакой на іх межах трываў два дзесяцігоддзі. Гэта перадышка стала зацішкам перад вялікай бурай. Масква рыхтавалася да новых захопаў. Яна неаднаразова давала зразумець, што лічыць усходнеславянскія землі Вялікага княства Літоўскага сваёй гістарычнай спадчынай. Цяпер нават Віленшчына і Лівонія ўжо абвяшчаліся "вотчынай" маскоўскіх уладароў. Логіка развіцця гістарычных працэсаў у канцы 50-х гадоў XVI ст. няўмольна вяла да сутыкнення жыццёвых інтарэсаў княства і Масковіі на прыбалтыйскіх землях.
У 1558 г. Руская дзяржава распачала барацьбу за тэрыторыю Лівонскай канфедэрацыі (Лівонская канфедэрацыя — саюз пяці княстаў, створаных у XIII ст. нямецкімі крыжакамі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора на заваяваных тэрыторыях племяні ліваў — у межах сучаснай Латвіі і Эстоніі, якія намінальна лічыліся пад уладай Папы Рымскага і германскага імператара) і выхад да Балтыйскага мора, каб наладзіць праз гэтыя землі гандлёвыя і культурныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы і сцвердзіць сваё права магутнай дзяржавы ўплываць на палітычны клімат Еўропы. Але на яе шляху ў Еўропу стаялі Вялікае княства Літоўскае, Польшча і Лівонія. У хуткім часе маскоўскае войска авалодала Нарвай, Дэрптам (Тарту), наблізілася да Рэвеля (Таліна) [5, c. 331].
Магістр Лівонскага ордэна Кетлер пасля няўдалай спробы арганізаваць супраціўленне Маскве папрасіў дапамогі ў еўрапейскіх дзяржаў. Уступіцца пагадзілася толькі Вялікае княства Літоўскае, бо авалоданне Маскоўскай дзяржавай Ліфляндыяй (з канца XVI—першай паловы XVII ст. Ліюнія стала называцца Ліфляндыяй, ці Інфлянтамі) стварыла пагрозу паўночным рубяжам княства. Літвінская знаць хацела перашкодзіць Маскве авалодаць балтыйскім узбярэжжам, паколькі сама была зацікаўлена ў гэтых тэрыторыях. Яшчэ ў 1557 г. вялікакняжацкі ўрад заключыў ваенны саюз з Лівонскім ордэнам, накіраваны супраць Масквы. Паспяховае прасоўванне войска цара Івана вымусіла Лівонскі ордэн у 1559 г. перайсці пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Калі ж пад ударамі гэтага войска Ордэн распаўся, у 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, па якім магістр Кетлер аб'яўляўся свецкім князем у Курляндыі і губернатарам у астатняй частцы Лівоніі, якая станавілася правінцыяй пад сумеснай уладай Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Узяўшы Лівонію пад сваю апеку, польскі кароль і вялікі літоўскі князь Жыгімонт Аўгуст патрабуе ад Івана IV вывесці адтуль свае войскі. Цар катэгарычна адмовіўся - не ў яго планах было перапыняць паспяхова распачатую вайну. Тады Вялікае княства ўступае ў вайну і пасылае на абарону Лівоніі сваё войска.
У адказ на гэта Іван Грозны накіраваў свае асноўныя сілы да паўночна-ўсходніх межаў княства. Баявыя дзеянні перамясціліся на тэрыторыю Беларусі, якая стала асноўным тэатрам вайны.
Ужо ў пачатку 1562 г. царскія палкі спустошылі Мсціслаўшчыну, ваколіцы Шклова, Оршы, Віцебска, Дуброўны і Копысі. Для ажыццяўлення рашаючага наступлення на ВКЛ зімой 1562—1563 гг. пад Мажайскам было сканцэнтравана 60-тысячнае войска, якое ўзначаліў Іван IV. 31 студзеня 1563 г. яно аблажыла Полацк. Маленькі гарнізон на чале з ваяводам С.Давойнам два тыдні мужна адбіваўся, але драўляныя ўмацаванні гарэлі, сілы абаронцаў таялі, а дапамогі чакаць не было адкуль: гетман Мікалай Радзівіл меў пад рукой толькі тры з паловай тысячы вершнікаў. 15 лютага горад мусіў здацца. Ён быў разрабаваны царскімі ратнікамі. Шмат фурманак з золатам, серабром і іншымі каштоўнасцямі пацягнулася да Масквы. Была раскрадзена старажытнейшая на Беларусі бібліятэка Сафійскага сабора. У палон павялі больш як 11 тыс. Палачан [5, c. 332].
Амаль уся паўночная Беларусь была акупавана. Пасля захопу Полацка маскоўскае войска стала пагражаць Вільні. Шлях на сталіцу ВКЛ быў адкрыты. У Маскве пачаліся перагаворы. Іван IV патрабаваў перадаць Расіі Лівонію і Полацк. Урад ВКЛ не згадзіўся, і ў 1564 г. ваенныя дзеянні аднавіліся. Яны ішлі з пераменным поспехам.
Мэтай чарговай ваеннай кампаніі маскоўскі цар ставіў авалоданне Мінскам і Наваградкам. Але гэты план сарвала войска ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам, якое ў студзені 1564 г. разграміла 30-тысячнае маскоўскае войска, з якога 25 тысяч загінула на полі і падчас пагоні. Тым не менш княства засталося ў складаным становішчы. Акупанты нішчылі занятыя землі, вывозілі ў палон насельніцтва, а выбіць іх з Беларусі і іншых тэрыторый не хапала сіл. Восенню 1565 г. актыўныя ваенныя дзеянні перапыніліся, пачалася пазіцыйная вайна, праводзіліся нязначныя аперацыі. У 1566-1569 гг. рускі цар узмацніў свае пазіцыі на заваяванай тэрыторыі, пабудаваўшы ў раёне Полацка крэпасці Сушу, Сокал, Сітна, Чырвоную, Каз'яны, Усвят, Туроўлю [5, c. 333]. Лівонская вайна патрабавала вялікіх намаганняў ад ВКЛ. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Вайна выцягнула ўсе сродкі. Неадкладна патрабаваўся саюзнік. Гэта было ці не галоўнай прычынай таго, што ВКЛ пагадзілася аб'яднацца на канфедэратыўнай аснове з Польскім каралеўствам. Безумоўна, Лівонская вайна наблізіла вырашэнне пытання аб уніі з Польшчай.
2.1.Утварэнне Рэчы Паспалітай
Гісторыя збліжэння ВКЛ і Польскага каралеўства бярэ свой пачатак яшчэ з 1385 г., калі яны ўпершыню аб'ядналіся на аснове асабістай уніі. Але абедзве дзяржавы захоўвалі сваю палітычную і культурную асобнасць. Неаднаразовае аднаўленне гэтых уній (у 1401, 1413, 1447, 1501, 1503, 1566 гг.) сведчыць аб тым, што яны былі нетрывалыя [5, c. 333]. Але, з другога боку, гэты факт паўтарэнняў уніі сведчыць пра тое, што ў жыцці абедзвюх дзяржаў былі такія ўмовы, якія падштурхоўвалі іх да збліжэння. У XV-XVI ст.ст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні з Масквой, тым больш правячая вярхушка схілялася да аб'яднання з Польшчай. Асабліва востра пытанне аб уніі зноў паўстала ў 60-я гады XVI ст. Чым гэта было выклікана? Якія прычыны апошняй, самай трывалай уніі паміж ВКЛ і Польшчай?
Найперш, гэта знешнепалітычныя прычыны. Амаль няспынныя войны з Маскоўскай дзяржавай, у час якіх ВКЛ страціла значныя тэрыторыі, з крымскімі татарамі, якія аслабілі княства. Няўдачы ў Лівонскай вайне і, у прыватнасці, страта Полацка была самым моцным палітычным і ваенным паражэннем ВКЛ за ўсю гісторыю войнаў з Маскоўскай дзяржавай на працягу XIV—XVI стст. Узяцце войскам Івана Грознага Прыбалтыкі і Полацка прывяло да таго, што ўся ўсходняя і цэнтральная часткі Беларусі былі адсечаны ад мора, а гэта быў цяжкі ўдар па гандлі. Гэта вайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ да уніі з Польшчай. Па словах Мікалая Радзівіла, які ўзначальваў магнацкую апазіцыю уніі ў Любліне, "на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашы ішлі да яе вельмі паціху " [5, c. 334].
Адна з важных прычын уніі 1569 г. — супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ. У першай палове XVI ст. на змену рэлігійным супярэчнасцям, уласцівым палітычнаму жыццю княства ў XIV-XV стст., прыходзяць іншыя — супярэчнасці паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адціскалі шляхту на другі план. Элітарнае магнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ. На сойме панырады праводзілі толькі свае рашэнні, маніпулюючы болынасцю шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. Радны Альбрэхт Гаштольд параўноўваў соймы польскага і літоўскага ўзораў: "... соймы нашы (у ВКЛ) праходзяць зусім інакш: што вырашае гаспадар і паны-рада, тое шпяхта абавязкова прымае да выканання; мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем" [5, c. 334]. I на павятовых соймах — органах шляхецкага самакіравання, якія былі створаны паводле рэформы 1565-1566 гг, таксама рэй вялі буйныя землеўласнікі. Пераконваюць у гэтым сведчанні сучаснікаў. Вось адно з іх: "Там (у ВКЛ) шляхтпа не прымае ўдзелу ні ў якіх нарадах, там паны робяць, што захочуць... Там прыязджаюць на соймік толькі ваявода, стараста ды харужы, напішуць, што ім уздумаецца, і адправяць да земяніна дахаты, каб падпісаў. Калі ж ён не падпіша, то яны аддубасяць яго палкамі..." [5, c. 334].
У Польскім каралеўстве на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літвінская шляхта жадала дасягнуць становішча польскай шляхты, зраўняцца з ёю ў правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вызначальнае месца ў сваёй дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Польшчай.
Унутрыпалітычны крызіс у ВКЛ найбольш абвастрыўся ў 60-я гады XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў часе сойма, які адбыўся ўвосень 1562 г. пад Віцебскам. Яго ўдзельнікі ёзвярталіся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем "учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна соймікавалі і права аднолькавае ўжывалі" [5, c. 335]. Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівілам пайшла на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Так, паводле пастановы 1563 г. праваслаўная і каталіцкая шляхта цалкам ураўноўвалася ў правах, а паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта. Гэтыя захады вялікакняжацкага ўрада магчыма б і мелі поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны, моц якой падтачыла Лівонская вайна.
Польскім каралём і вялікім літоўскім князем у гэты трывожны час быў Жыгімонт II Аўгуст. Ён не меў патомства і не мог ужо на яго спадзявацца. На ім канчапася дынастыя Ягелонаў, якая злучала сабою гэтыя дзве дзяржавы. Польскія палітыкі баяліся, што пасля яго смерці ВКЛ абярэ сабе асобнага гаспадара. Трэба было своечасова зрабіць больш адпаведную часу сувязь паміж дзяржавамі. Жыгімонт згадзіўся з гэтым і пачаліся перамовы аб новым аб'яднанні.
Польшча сама дамагалася уніі з княствам. Ідэі паглынання княства Каронай (назва Польскага каралеўства) атрымалі распаўсюджванне сярод пэўных колаў польскай шляхты напярэдадні Люблінскай уніі. Далучэнне новых зямель прываблівала магчымасцю атрымання новых багаццяў, пасад, узнагарод. Перадлюблінскі час вызначаецца разгулам шавіністычных настрояў у Польшчы, узмоцненан каталіцкай прапагандай на заходніх землях Беларусі і Украіны, прыгранічнымі непаразуменнямі.
Для ВКЛ альтэрнатывай саюзу з Польшчай магло быць заключэнне уніі з Масковіяй і прызнанне над сабой улады Івана IV ці яго сына. На гэты конт нават вяліся тайныя перамовы, але поспеху яны не мёлі. Сярод феадалаў усходніх раёнаў ВКЛ, як ужо адзначалася, час ад часу выспявалі задумы адарвацца ад княства і далучыцца да Рускай дзяржавы, а пэўныя колы насельніцтва гэтых зямель праяўлялі сімпатыі да Масквы. Але ў 60-я гады XVI ст. беларуская шляхта шукала менавіта саюза з Польшчай, бо маскоўскае дваранства не мела такой вольніцы, як польскія шляхцічы. Больш таго, гэта быў час апрычніны, калі Іван Грозны правёў серыю рэпрэсій. Шмат якія відныя дзеячы гэтай дзяржавы вымушаны былі ўцякаць ад смерці і рэпрэсій у межы ВКЛ (напрыклад, Андрэй Курбскі). Дэспатычны рэжым Івана IV адпужваў літвінскую шляхту. Вольнасці шляхецкай рэспублікі павярнулі пануючы клас гаспадарства ў бок Польшчы.
Урад ВКЛ і кіруючыя колы Польшчы прапаноўвалі розныя ўмовы злучэння дзяржаў.
Літвінскія палітыкі хацелі абмежавацца ваенна-палітычным саюзам, які б захаваў незалежнасць і самастойнасць ВКЛ. Паводле іх плана, кожная з дзяржаў павінна была захаваць свой сойм. Некаторыя з магнатаў хоць і згаджаліся на агульны для абедзвюх дзяржаў сойм, але хацелі, каб ён збіраўся чаргова: адзін раз на тэрыторыі ВХЛ, другі раз — на тэрыторыі Польшчы. Кароль і гаспадар злучанай дзяржавы павінен абірацца і абвяшчацца той і другой дзяржавамі асобна. Пасады ў кожнай дзяржаве займаюцца толькі "тубыльцамі", г.зн. яе ўраджэнцамі.
Прадстаўнікі Польшчы не згаджаліся з такой пастаноўкай пытання аб уніі. Яны стаялі за першынство Польшчы і за скасаванне незалежнасці ВКЛ. На іх погляд, сойм у абедзвюх дзяржавах павінен быць адзін і збірацца павінен выключна на тэрыторыі Польшчы. Палякі атрымліваюць права займаць пасады ў далучанай дзяржаве.
Перамовы зацягваліся. Кожны бок цвёрда стаяў на сваім і не мог прыйсці да згоды. Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі быў назначаны з'езд у Любліне на 23 снежня 1568 г. Паслы ВКЛ, у ліку якіх было шмат магнатаў, адчуваючы, што абставіны складваюцца не на іх карысць, збіраліся памалу і як бы нехаця. Больш-менш значная колькасць іх сабралася толькі да 10 студзеня 1569 г. [5, c. 337]. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Польшчы і ВКЛ. У гэты ж дзень пачаліся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся гэты сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай.
Калі паслы княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны ў знак пратэсту 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін, фактычна перарваўшы перамовы. Перад ад'ездам яны падалі каралю свае ўмовы уніі: ВКЛ і Польшча будуць мець агульнага гаспадара, абранага на з'ездзе паслоў ад гэтых абедзвюх дзяржаў у роўнай колькасці; абраны кароль карануецца спачатку ў Кракаве, а потым у Вільні, пры гэтым пацвярджае правы кожнай дзяржавы і там, і тут; абодва народы будуць мець агульныя соймы, якія па чарзе будуць склікацца ў Польшчы і ВКЛ; княства і карона маюць свае асобныя соймы, свае сенаты, свае дзяржаўныя пячаткі; будзе захоўвацца тэрытарыяльная цэласнасць ВКЛ, прычым пасяленне палякаў у гэтай дзяржаве дапускаецца, але чыны і пасады захоўваюцца толькі за карэннымі грамадзянамі княства.
Гэтыя ўмовы выклікалі моцнае абурэнне польскага боку, які пайшоў на дэманстрацыю сілы. Ён працягнуў абмеркаванне справы уніі без удзелу прадстаўнікоў ВКЛ і на наступным пасяджэнні былі складзены пункты інкарпарацыі княства. Пры падтрымцы польскіх паслоў вялікі літоўскі князь, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады — незаконна, насуперак абяцанням сваім і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб перадачы Полынчы Падляшша з гарадамі Бельск, Беласток, Драгічын-на Бугу, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына. Пад пагрозай страты пасад і прывілеяў, канфіскацыі маёмасці ўкраінскіх паслоў прымусілі згадзіцца на анексію іх радзімы і прысягнуць на вернасць польскаму каралю. ВКЛ панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты. Гэта быў моцны ўдар па магутнасці дзяржавы, якая і без таго была падарвана стратай часткі беларускіх зямель у Лівонскай вайне. Ісці на ваенны канфлікт з Польшчай у тых умовах яна не магла.