Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага

Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Віцебскі Дзяржаўны  Універсітэт імя П.М. Машэрава”

Гiстарычны факультэт

Кафедра гiстории Беларусi

 

 

 

 Курсавая работа

Па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

« Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага”

 

 

 

 

Гарбачова Вiкторыя Германаўна

4 курс, 41 група

Кiраўнiк:

Мандрык I. У.

Доктар гiстарычных навук, прафесар

 

Віцебск 2012

Змест:

1.Увядзенне…………………………………………………….

2.Аналiз лiтаратуры……………………………………………

3.Канцэпцыi утварэння ВКЛ…………………………………

4.Перадумовы фармiравання ВКЛ……………………………

5.Прычыны утварэння ВКЛ…………………………………..

6.Працэс  утварэнне ВКЛ……………………………………..

7. Прыкладанне………………………………………………….

8.Заключэнне……………………………………………………

9. Спiс лiтаратуры……………………………………………..

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Увядзенне :

У сваей курсавой працы  я буду разглядаць пытанне аб утварэннi Вялiкага Княства Лiтоускага працяглага гiстарычнага перыяда у мiнулым беларускага народа. Беларусь у пэунай ступени была тэрытарыальнай, гаспадарчай, ваеннай ,духоунай асновай дзяржавы. Тут iснавалi буйныя гарады, на нашы земли прыйшоуся асноуны цяжар ваенных падзей. А само утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол  Навагародскай зямлі.

У гэты перыяд упершыню продкi сучасных беларусау пачалi асэнсоуваць сябе цэласным народам са сваей гiстарычнай спадчынай ,гаспадарчым i жыццевым поглядам. Што вельми каштоўна для нашай краіны ,таму для беларусау вельмi важна знаць гiсторыю гэтага перыяда. Параунальна высоки узровень папярэдняга развiцця беларускiх зямель паскорыла агульную эвалюцыю Лiтвы i лiтоускага этнасу,узникненню там дзяржаунасцi.

Такiм чынам мы ведаем што у сярэдзiне 13 стагоддя на палiтычнай карце Еуропы з'явілася новая дзяржава – Вялiкае Княства Лiтоускае. Працэс утварэння ВКЛ быу працяглым i меу складаны характар. Ен адбывауся больш за стагоддзе – з другой чвэрцi 13 ст. па трэцюю чвэрць 14 ст. У адных выпадках тэрыторыi далучалiся пры дапамоге ваеннай сiлы, у другiх –на аснове пагадненняу памiж рускiми i лiтоускiми князямi,у трэцiх-шляхам дынастычных шлюбау . На працягу 13-14 ст. у Цэнтральнай i Усходняй Еуропе утварылася феадальная дзяржава –Вялiкае Княства Лiтоускае, якое ахоплiвала тэрыторыю цяперашнiх Лiтвы i Беларусi, большую частку Украiны i частку Расii (Смаленскую,Тульскую,Арлоускую и частку маскоускай вобласци).У перыяд свайго росквиту у 15ст. Вяликае Княства Лiтоускае  распасцiралася ад Балтыйскага да Чорнага мора i ад межау Польшы и Венгрыi да Падмаскоуя,да мажайска,што за 100 км ад Масквы. Але не гледзячы на на ўжо здавалася б цалкам вывучаную тэму пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага i зараз з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Яно і зараз застаецца актуальным ,таму што няма адназначнага адказу як жа ўсё ж такі было заснавана ВКЛ. Існуе мноства разных меркаванняу, канцепцый утварэння ВКЛ і ў сваей курсавой працы я буду разглядаць асноуныя канцэпцыi i сам працэс утварэння ВКЛ.

Гiсторыя Беларусi,Лiтвы,Украiны,некаторых русскiх зямель у межах Вялiкага княства Лiтоускага здауна прыцягвала увагу гiсторыкау розных краiн,навуковых школ i напрамкау. Таму iснуе вялiкае колькасць лiтаратуры у якой ававядаецца гiсторыя Вялiкага Княства Лiтоускага.

У сваей курсавой працы я звярталася у асноуным да наступнай лiтаратуры : Мандрык І.У. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі); “Гiсторыя Беларусi: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялiкага Княства Лiтоускага “- Ю.Бохан i iнш.; рэд. М.Касцюк i iнш. ; “ Гiсторыя Беларусi ад старажытных часоу –па 2008 г. “ –Я.К. Новiк, I.Л. Качалау, Н.Я. Новiк ; “ Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi “ Iгнатоуски У.М. ; “ Нарысы гiсторыи Беларусi” М.П. Касцюк, У.Ф. Iсаенка, Г.В. Штыхау; Гiсторыя Беларусi /П.Г. Чыгрынаў ; Ермаловiч М.Г.  “Па слядах аднаго мiфа” .

Я выкарыстала дадзеную літаратуру таму што яна даступная і таму што патрэбны для маёй працы матэрыял выкладзены даступна і зразумела .В раздзеле курсавой работы “утварэнне  вялікага княства літоўскага” я шмат звярталася да кнігі Чыгрынава П.Г. "гісторыя Беларусі " ,таму што мне спадабалася што тэкст кнігі напісаны даступна, а таксама тое што аўтар у кнізе па тэксту выкарыстоўвае шмат гістарычных дакументау што кажа аб тым, што яго матэрыял вольны ад рэлігіі , iдэалогii, нацыянальнасцi аутара ці яшчэ нейкіх iншых фактараў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Канцэпцыi утварэння ВКЛ

Пытанне аб прычынах стварэння і працэссе фарміравання Вялікага княства Літоўскага не мае адназначнага адказу. Многія гісторыкі і даследчыкі гэтага пытання не могуць прыйсці да адзінага меркавання. Гэта звязана з тым, што не было знойдзена ні аднаго пісьмовага замацавання стварэння ВКЛ. Тасама думкі розных навукоўцаў залежыць ад таго ў якой гістарычны перыяд яны працавалі. Таксама на разыходжанне ў меркаваннях ўплывае  і тое адкуль родам самі навукоўцы, так напрыклад літоўскія гісторыкі лічаць, што Літва падпарадкавала сабе беларускія землі, беларускія лічаць, што наадварот. Таму я буду  разглядаць  некалькi канцэпцый утварэння ВКЛ.

Сістэматычнае, усебаковае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў XIX ст.

Афіцыйная гістарычная расійская  школа гэтага часу разглядала развіццё Вялікага Княства з пункту гледжання  агульнарускага адзінства. Некаторыя  прадстаўнікі гэтай школы - М.Устралаў, М.Каяловіч, П Бранцаў - менавіта заходнерускім землям адводзілі галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Княства да канца XIV ст. Але потым, калі Княства заключыла шэраг уній з Польшчай, на думку гэтых гісторыкаў, "рускія" землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Пры гэтым згаданыя даследчыкі не заўважалі на землях Русі, што сталі складовай часткай Вялікага Княства Літоўскага, працэсаў фарміравання асобных народаў - беларускага і ўкраінскага. Гэтыя народы з'яўляліся для іх не больш чым галінамі аднаго рускага  народа, толькі з некаторымі адрозненнямі ў культуры і мове.

Пэўны адыход ад прыведзенай  трактоўкі гістарычнага лёсу Вялікага Княства Літоўскага назіраўся ў працах гісторыкаў канца XIX - пачатку XX ст. - М Любаускага, Ф.Леантовіча, М.Доўнар -Запольскага, У.Пiчэты. Яны разглядалі Вялікае Княства як дзяржаву федэратыўную, што ўзнікла ў працэсе галоўным чынам мірнага дагаворнага аб'яднання Літвы і Заходняй Русі. Прычым усходнеславянскія землі ў складзе гэтага дзяржаўнага арганізма адыгрывалі значную ролю на працягу ўсей яе гісторыі, а не знаходзіліся з канца XVI ст. пад зверхнасцю заходніх суседзяў. У XV - XVI стст., згодна з высновамі М.Любаўскага, у "Літоўска-Рускай" дзяржаве (так ім вызначалася Вялікае Княства Літоўскае) усталяваўся палітычны лад, які меў значнае падабенства з сярэдневяковым заходнееўрапейскім феадалізмам.

Але ў савецкі час (прыкладна  з 30-х гг.) у працах беларускіх і  расійскіх гісторыкаў Вялікае Княства Літоўскае падавалася для беларусаў як чужародная дзяржава-прыгнятальніца. "Літоўска-польскае панаванне над беларускім народам" прырауноўвалася да мангола-татарскага ярма для ўсходняй і паўднёвай Русі.

На нацыянальна-незалежніцкім  грунце будуюць свае высновы беларускія гісторыкі, што працавалі і працуюць у гады адраджэння (10 - 20 гг. XX ст.), уздыму і ўвасаблення (канец 80-х -90гг. XX ст.) беларускай дзяржаўна-незалежніцкай ідэі, ці тыя, хто захоўваў яе, знаходзячыся ў эміграцыи Вацлау Ластоускi, У.Ігнатоўскі, М.Доўнар-Запольскi, М.Ермаловиiч ,П.Урбан і інш.). У іх пункце гледжання на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага пераважае думка, згодна з якой утварэнне гэтай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях і па сваім змесце яна з'яўлялася адназначна беларускай (М.Ермаловіч). Унутраная і знешняя палітыка вярхоўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, на думку П.Урбана, у асноўным адпавядала інтарэсам беларускага народа.

Больш узважана падыходзяць  да ацэнкі дзяржаўнасці Вялікага Княства  Літоўскага сучасныя беларускія даследчыкі, якія падкрэсліваюць яго федэралізм, поліэтнічнасць. Так, удзельнікі міжнароднага круглага стала "Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім" (1992 г.) прыйшлі да высновы, што "ўсе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы".

Зараз я больш падрабязна разгледжу тры асноуныя канцэпцыi прыведзеныя доктарам гiстарычных навук Я.К Новiкам у сваiм падручнику:

1-я канцэпцыя  яе называюць традыцыйна (литоускай) канцэпцыяй. Сутнасць гэтай  канцэпдыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва лiтапісная, Літва XI - XIII стст. знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У XIII ст. літоўскія княствы  Жэмайція, Аўкштайція, Селы, Земгалы  - аб'ядноўваюцца на чале з Міндоўгам і ўтварасцца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай велікакняжацкай уладай і такой жа моцнай ваеннай арганіззацыяй. Гэтая дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы.

Першыі ў Вялікас княства Літоўскае трапляюць землі Верхняга Панямоння, так званая Чорная Русь, ці Новагародчына, што ўваходзіла у склад Галіцка Валынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, нанесенас княству татара- манголамі, і даволі легка пранік на тэрыторыю Панямоння.Час правядзення гэтай аперацыі - 1248 г. - можна прыняиь за пачатак утварэння Вялікага княства Літоўскага.

Аднак галіцка-валынскія князі не пагадзіліся са стратаЙ Навагародчыны і стварылі супраць Міндоўга наемную кааліцыю у складзе Яцвягіі, Жэмайціі, Рыгi, у якую ўвайшлі таксама пляменнікі Міндоўга Таўцівіл і Едзів і іх діядзька, жмудскi князь Вікінт, якіх Міндоўг выгнаў з краіны, а іх землі і маё- масць захапіў. У 1249 г. пачалася феадальная вайна, у якой перамаглі літоўскія князі на чале з Міндоўгам. Новагародская зямля была далучана да Літвы, а Новагародак стаў сталіцай (рэзідэнцыяй) Вялікага княства Літоўскага. Стварэнне магутнай краіны працягвалася пры нашчадках Міндоўга.

У сувязі з традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыяй утварэння ВКЛ узнікае пытанне: чаму заходиія і паўднёвыя землі Русі, якія знаходзіліся на больш высокім узроўні цывілізаванасці, сталі легкай здабычай Літоўскай дзяржавы? Адказваючы на гэтае пытанне, прыхільнікі традыцыйнай (літоўскай) каьцэпцыі называюць дзве прычыны. Першая прычыма — неадпаведнасць фаз палітычнага развіцця Літвы і рускіх зямель. Калі ўсходнія славяне мелі моцную дзяржаўнасць (пачынаючы з IX і па XI ст. уключна) - Кіеўскую Русь, Літва ўяўляла з сябе шэраг асобных зямель на чале з "кунігасамі” (князямі). Дзяржава тут узнікла толькі ў XIII ст. і адразу ж пераўтварылася ў магутную палітычную і ваенную арганізацыю. Для паўднёвых і заходніх зямель Русі XII - XIII стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці, міжусобных войн, якія аслаблялі рускія княствы. Аслабленыя міжусобнымі войнамі, славянскія княствы часга не маглі вытрымліваць націск літоўцаў.

Другая прычына звязана з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і нашэсцем татара-манголаў, што таксама аслабляла славянскія княствы. [1, с. 60-61] .

 

2-я канцэпцыя .Процілеглую канцэпцыю абгрунтаваў даследчык старажытнай Беларусі М.І. Ермаловіч. На падставе летапісных крыніц М. Ермаловіч даказвае, што ніякай заваёвы Літвой беларускіх зямель не было. Не Літва заваявала Навагрудак, а, насупраць, Навагрудак падпарадкаваў сабе суседнюю Літву. У Навагрудку склалася ядро Вялікага княства Літоўскага, пасля чаго адсюль заваёўваюцца іншыя літоўскія, балцкія землі - Нальшчаны, Дзяволтва, падпарадкоўваюцца Полацк і іншыя мясцовасці.

Такім чынам, Вялікае княства  Літоўскае складваецца перш за ўсё як беларуская дзяржава, Літва па сутнасці - правінцыя Беларусі. У 1323 г. сталіца пераходзіць у Вільню. Аднак перамена сталіцы не азначае перамены характару дзяржавы. Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, аде перш за ўсё - беларускай, дзе пануе беларуская мова, беларуская культура, беларуская юрыспрудэнцыя.[ 7, с.42] .

 

Асноўнымі тэзісамі новай (беларўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ з’яўляюцца наступныя:

1. Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз “Хроніку” М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

2. Значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з’яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI — ХІП стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва – гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI – XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з’яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна і была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.

3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб’яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова [ 6, с.83 - 84 ].

3-я канцэпцыя .Прыхільнікі яшчэ адной, цэнтрысцкай, канцэпцыі утварэння Вялікага княства Лгтоўскага на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу сцвярджаюць, што ў XIII - XIV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці Вялікага княства Літоўскага разам з заходнерускімі феадаламі адыгрывалі літоўскія феадалы, таму дзяржава гэтага часу была літоўска-беларускай дзяржавай. У XV — XVI стст. вырашальную ролю ў жыцці Вялікага княства Літоўскага разам з літоўскімі феадаламі адыгрывалі беларускія феадалы, значыць, дзяржава гэтага часу была беларуска-літоўскай.

Трэба адзначыць, што навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI - XIII стст., утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. [1, с.67 ] .

У дыскусіі па праблемах утварэння Вялікага княства Літоўскага апошняя кропка яшчэ не пастаўлена. Навукоўцы Беларусі, Літвы, іншых краін імкнуцца прыйсці да згоды ў гэтым пытанні. Так, удзельнікі круглага стала, які адбыўся ў Мінску ў 1992 г. па тэме “Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім’’ адзначалі, што ў першай палове XIII ст. у верхнім Панямонні ўзнікла Беларуска-Літоўская дзяржава з цэнтрам у Новагародку, якая стала ядром магутнай еўрапейскай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель.[ 8, с.42 ] .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Перадумовы фармiравання  Вялiкага княства Лiтоускага.

 

Утварэнне Вялікага Княства  Літоўскага і Рускага (як афіцыйна называлася дзяржава ў XIV ст.) было абумоўлена рэзкім змяненнем ваенна-палітычных абставін ва Ўсходняй Еўропе ў сувязі з татарскім нашэсцем на Русь. Аднак з’яўленне новай двухэтнічнай дзяржавы стала магчымым толькі таму, што для гэтага склаліся неабходныя ўнутраныя перадумовы, сярод якіх можна вызначыць тры асноўныя: асаблівасці палітычнай сістэмы Русі; пачатак цэнтралізацыі і выкліканае гэтым з’яўленне моцных уладароў у суседняй Літве; працяглы вопыт міжэтнічных кантактаў у верхнім Панямонні, якое стала цэнтрам дзяржаваўтваральнага працэсу.

1-я перадумова : парушэнне сістэмы перадачы ўлады ў рускіх княствах. Кіеўская Русь XIII ст. уяўляла сабой рыхлае палітычнае ўтварэнне, пабудаванае на калектыўным сюзерэнітэце княскай дынастыі Рурыкавічаў. Пры адсутнасці палітычнай цэнтралізацыі землі-княствы Русі (у тым ліку і тыя, што зна- ходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Полацкая, Турава-Пінская, Наваградская) мелі трывалыя гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі, адзіную царкоўную арганізацыю (праваслаўную мітраполію з цэнтрам у Кіеве), агульную літаратурную мову і традыцыю летапісання.

Неаспрэчнае права дынастыі Рурыкавічаў на ўладу ва ўсіх без выключэння княствах было адной з прыкметных рыс палітычнай сістэмы Русі. У масавай свядомасці трывала замацавалася ўяўленне аб тым, што кожны прадстаўнік гэтага роду мае спадчыннае права на частку (“удзел”) тэрыторыі, якой валодаў яго бацька (адсюль і тэрмін “вотчына” - бацькоўская спадчына).

Кожная буйная вотчына  (зямля) належала адной з радавых галін Рурыкавічаў і ў сваю чаргу падзялялася на ўдзелы прадстаўнікоў гэтай галіны. У выпадку калі адна з галін згасала ці губляла ўладу, на яе месца прыходзіў прадстаўнік іншай, але абавязкова прамы нашчадак уладара ўсёй Русі Уладзіміра Святаславіча.

Такія ўмовы ў прынцыпе рабілі немагчымым княжанне іншаземца .Да той пары, пакуль традыцыйная палітычная сістэма захоўвала раўнавагу. Разам з тым патэнцыяльна слабым месцам быў яе цэнтр асобна кіеўскага князя, якая ўяўляла калектыўны суверэнітэт роду. Калі б Кіеў разам з кантралючымі яго ўплывовымі галінамі Рурыкавічаў трапіў у залежнасць ад варожай дзяржавы (так і адбылося ў выніку мангола-тарскага нашэсця), гэтая залежнасць аўтаматычна распаўсюджвалася на Ўсе княствы, нават на тыя, што дагэтуль адчувалі сябе самастойнымі і не зведалі непасрэднага заваявання. У такім (і толькі ў такім) выпадку захоўванне лаяльнасці да старой дынастыі губляла для іх сэнс. Наадварот, прыход іншай дынастыі даваў шанц ухіліцца ад агульнага лёсу - пры ўмове, што новы ўладар быў здольны супрацьстаяць непазбежным спробам аднавіць “статус-кво”.[ 2, с.60-62].

2-я перадумова:  балта-славянскія кантакты.

Верхняе Панямонне было трывала каланізавана ўсходнеславянскімі плямёнамі крывічоў і дрыгавічоў прыкладна на мяжы X—XI ст. У працэсе свайго рассялення яны асімілявалі рэдкае мясдовае насельнідтва - нашчадкаў культуры штрыхаванай керамікі. На правабярэжжы Нёмана і яго прытока Бярэзіны славяне сутыкнуліся з продкамі сучасных літоўцаў — носьбітамі культуры ўсходнелітоўскіх курганоу, якая, паводле сучасных уяўленняў, утварылася ў IV—V ст. шляхам асіміляцыі той жа культуры штрыхаванай керамікі прышэльцамі з захаду - носьбітамі Культуры шурпатай керамікі. Такім чынам, і славяне, і літвіны наслаіліся на адзін і той жа субстрат, ад якога I мусілі запазычыць шмат агульных звычаяў, міфалагічных і фальклорных сюжэтаў, моўных рыс. Гэта не магло не спрыяць добраму паразуменню між імі.

  Разам з тым пэўны час Літва знаходзілася ў данніцкай залежнасці ад Русі. Польскі храніст XV ст. Ян Длугаш прыводзідь паданне аб тым, што даніна літвінаў Русі была чыста сімвалічнай - у выглядзе дубовай кары, бо болып з іх не было чаго ўзяць. Кантроль над Літвой павінны былі ажыццяўляць гарады Браслаў, Ізяслаўль і Наваградак. Каб забяспечыць рэгулярнае наступление даніны, баярства азначаных гарадоў мусіла мець даволі цесныя сувязі з літвінамі, ведаць іх мову і звычаі.

У канцы XII — пачатку XIII ст., калі літвіны не толькі цалкам вызваліліся ад даннідкай залежнасці, але і распачалі рабаўніцкія набегі на Русь, гэтыя набегі закраналі пераважна больш аддаленыя ад Літвы княствы, што непасрэдна з ёю не межавалі - Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае.

Такім чынам, княствы на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны XIII ст. мелі болып чым двухсотгадовы вопыт цесных сувязей з Літвой, у працэсе якіх абодва бакі добра вывучылі адзін аднаго. У далейшым гэты вопыт суіснавання паслужыў падмуркам для ўтварэння двухэтнічнай дзяржавы.

3-я перадумова : пачатак цэнтрализацыи улады у Лiтве.

Балцкія плямёны ў ХІ-ХП ст. знаходзіліся на пераддзяржаўнай стадыі эвалюцыі, для якой характэрна спадчынная ўлада племянных князёу (у балтаў яны называліся “кунігасамі” — тэрмінам, роднасным славянскаму “князь” і германскаму “конунг”). Існавала таксама знаць, пазбаўленая неабходнасці займацца сялянскай працай (у крыжацкіх крыніцах яна вызначаецца лацінскім тэрмінам “нобілі”).

Параўнальна-гістарычныя  матэрыялы сведчаць, што пераддзяржаўны сацыяльны лад быў даволі ўстойлівым і мог захоўвацца на працягу стагоддзяў. Аднак у ім ужо меліся неабходныя перадумовы для эвалю- цыйнага скачка на ўзровень раннефеадальнай дзяржавы.

Знешняя пагроза для балтаў узмацнілася з пачаткам крыжацкай экспансіі, якую ажыццяўляў з 1202 г. у Ніжнім Падзвінні Ордэн мечаносцаў (з 1237 г.ён называўся Лівонскім альбо Ліфляндскім ордэнам), а з 1230 г. з нізоўяў Віслы — Тэўтонскі (Нямецкі) ордэн. Да сярэдзіны 1230-х гг. землі куршаў і латыголі (латгалаў) трапілі пад уладу Ордэна мечаносцаў, а значная частка дробных княжанняў прусаў - пад уладу Тэўтонскага ордэна. У княствах роднасных прусам ятвягаў і сумежных з латыголлю земгалаў і селаў, нягледзячы на відавочную пагрозу, не назіраюцца выразныя зрухі да цэнтралізацыі - у далейшым там працягваюць дзейнічаць шматлікія самастойныя князькі, землі якіх адна за адной губляюць незалежнасць гэтак сама, як раней землі прусаў.

Адзіным выкючэннем была Літва.Паводле сведчанняў Генрыха Латвійскага, там ужо каля 1209 г. на фоне іншых правадыроў вызначаецца постаць князя Даўгерутэ (відавочна, германізаваная форма літоўскага імя   Даўгерд), названага “адным з найбольш магутных літвінаў”.

Менавіта ён.быў цесцем і саюзнікам Усевалада з Герцыке. У 1213 г. Даўгерд ездзіў у Вялікі Ноўгарад - верагодна, з мэтай стварыць моцную кааліцыю супраць крыжакаў, але быў схоплены імі па даро зе назад і загінуў у няволі. У тым жа годзе ў набегу на Лівонію загінуў не названы па імені “князь і старэйшына літвинаў”, а неўзабаве — яго пераемнік, “правадыр і князь” Стэксе.

Палітычнае дамінаванне  ў Літве, верагодна, перайшло ў спадчыну бліжэй- шым родзічам аднаго з гэтых князёў. У 1219 г. шматлікая кааліцыя літоўскіх князёў падпісала пагадненне з Уладзіміра-Валынскім княствам, прычым у складзе гэтай кааліцыі згадваецца група “старэйшых” князёў у складзе Жывінбуда і яго верагодных родзічаў: Даўспрунка з братам Міндоўгам і Даўята з братам Вілікайлам. Такім чынам, кааліцыя не была саюзам роўных - адна княжацкая дынастыя дамінавала над астатнімі, прычым гэтае дамінаванне захоўвалася на працягу не менш чым двух пакаленняў. Праз некалькі дзесяцігоддзяў аўтар “Ліфляндскай рыфмаванай хронікі” (даведзенай да 1296 г.) памятаў, што бацькам Міндоўга быў нейкі “вялікі князь” (konig gross), які “не меў сабе роўных у Літве” прыкладна ў тыя гады, пра якія пісаў Генрых Латвійскі. Магчымым кандыдатам на гэтую ролю выглядае або Даўгерд, або невядомы “князь і старэйшына літвінаў”; яны абодва загінулі за шэсць гадоў да першага ўпамінання Міндоўга. Пасля іх першынство, відавочна, належала Жывінбуду, названаму першым у спісе князёў 1219 г. (магчыма, ён быў дзядзькам Міндоўга), а маладыя Даўспрунк і Міндоўг (апошняму было на той момант каля 20 гадоў) унаследавалі дасягнуты іх бацькам статус “старэйшых князёў”, уладзе якіх у той ці іншай ступені пад парад коўваліся прадстаўнікі іншых княжацкіх дынастый. Праз некалькі дзесяцігоддзяў Міндоўг дасягнуў аднаасобнай улады).Адначасова ў 1220—1240-я гг. Літва ператвараецца ў рэальны суб’ект міждзяржаўных стасункаў у| маштабах  Еўропы.

4-я перадумова: наступствы мангола-татарскіх нашэсцяў  на Русь.

На працягу 1237-1240 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгізхана, паслядоўна заваявалі і спустошьілі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую землі Русі. Заваяванне насіла выключна жорсткі характар: гарады, якія аказвалі супраціўленне, цалкам вынішчаліся. Лесастэпавыя прасторы Паўднёвай Русі абязлюдзелі на два з паловай стагоддзі, астатняя тэрыторыя была ў глыбокім заняпадзе. Княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі гэтае нашэсце закранула ў значна меншай ступені. Ускосныя летапісныя паведамленні і матэрыялы археалагічных даследаванняў дазваляюць сцвярждаць пра разбурэнне ў гэты час хіба толькі ўскрайкаў беларускай тэрыторыі — гарадоў Гомеля, Магілёва, магчыма Берасця I некаторых iншых.

У 1243 г. Бату-хан прыступіў да сістэматычнага ўсталявання свайго рэжыму на ўсёй Русі. Мясцовыя князі былі пазбаўлены спадчыннага права на ўладанні і мусілі атрымліваць іх нанова ў якасці “пажалаванняў” з рук хана. Неўзабаве па Русі былі разасланы татарскія перапісчыкі, якія размяркоўвалі па гарадах і валасцях даніну — ясак. Характэрна, што перапісчыкі на- кіроўваліся нават у тыя княствы, да якіх не дайшло татарскае войска: напрыклад, у 1257 г. яны прыбылі ў Вялікі Ноўгарад.

 

У княстваў на тэрыторыі Беларускага Панямоння і Пядзвіння быў выбар: або чакаць непазбежнага з'яўлення татарскіх перапісчыкаў, або рашуча парваць, са старой сістэмай наследавання ўлады, якая ў новых умовах азначала  маўклівае прызыанне суверэнітэту ардынскага хана. Паколькі сіл для самастойнага адпору не было, заставалася шукаць сабе новага сюзерена  які б не пагражаў такім жорсткім прыгнётам, як татары, і адначасова меў магчымасці для арганізацыі супраціўлення апошнім. Такім сюзерэнам мог стаць у тагачасных умовах або далёкі каталіцкі Захад, або блiзкі і добра знаёмы ўладар суседняй Літвы.[2, с. 60-72].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прычыны утварэння  Вялiкага Княства Лiтоускага

12-13 стагоддзе час феадальнай раздробленасцi ,калi на тэрыторыi Беларусi iснавали Полацкае, Турава-Пiнскае ,Новагародскае княствы,а частка беларускiх зямель уваходзiла у склад Смаленскага,Чарнiгаускага,Кiеускага i Уладзимiра-Валынскага княствау.Але збiранне раздробленных зямель у адну дзяржаву ВКЛ адбывалася доуга i пакутлiва.Аднак розныя прычыны паскаралi гэты працэс , гэта былi:

Знешнепалiтычныя прычыны.

-Аб'яднанню раздробленых зямляу садзейнiчала  знешняя небяспека з боку Лiвонскага i Тэутонскага нямецких ордэнау.

Лiвонски ордэн - гэта каталiцкая i ваенная арганiзацыя нямецких рыцарау-крыжакоу ва Усходняй Прыбалтыцы. Ордэн веў захопнiцкiя войны супраць Лiтвы i Руси.

Ящчэ большую небяспеку  уяуляў  Тэўтонскі ордэн - нямецкі каталіцкі духоўна- рыцарскі ордэн .Тэутонскi ордэн быу заснаваны у Палесцiне ,яго рыцары з’явiлiся у Прусii па запрашэнню князя Конрада Мазавецкага для абароны яго уладанняу ад набегау ваяунiчых прускiх плямен.У наступныя 10 гадоу на берагах Вiслы былi пабудаваны ордэнскiя замкi  Торунь, Кульм ,Марыен-вердар, Эльблонг i iнш.Сiлай зброi падпарадкоуваючы мясцовае язычнiцкае насельництва, крыжакi захопливалi яго землi . У 1237 г. адбылося злiцце Тэутонскага ордэна з Ордэнам мечаносцау ( Iнфляндскiм ордэнам). [11,с.4 ].

У сувязи з пагрозами з пауначы i захаду лiтоускiя плямены сталi Аб'ядноувацца вакол аднаго ваеннага правадыра - Мiндоуга.[ 3 стр.27]..

- На працягу 1237-1240 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгізхана, паслядоўна заваявалі і спустошьілі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую зем лі Русі. У 1243 г. Бату-хан прыступіў да сістэматычнага ўсталявання свайго рэжыму на ўсёй Русі. Дзеля захавання улады у княствах якiя знаходзiлiся на тэтыторыi сучаснай беларусi  мясцовыя феадалы павiнны былi аб'яднаць сваi намаганнi з лiтоускiмi.[ 2 стр.71].

Унутрыпалiтычныя прычыны.

У XII - першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці. Полацкая зямля ў пачатку ХП ст - была падзелена паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Узніклі асобныя княствы з цэнтрамі ў Менску, Друцку, Віцебску, Лагойску, Заслаўі, Вільні, Кукейносе, Герсіке і інш.Полацк паранейшаму лічыўся "старэйшым" горадам. Ён хутчэй духоуна, а не палітычна заставаўся носьбітам ідэі адзінадзяржаўя. Натуральна, што княствы падзяляліся не толькі па абшарах, але і па магутнасці, ступені незалежнасці. Раздробленасць перажывалі і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая стала самастойнай пры Юрыі Яраславічы, падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і інш. Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Наваградскае княствы.  На беларускiх землях налiчвалася 20 княстваў. У перыяд феадальнай раздробленнасцi i распаду Кiеўскай Русi беларускiя княствы аказалiся бездапаможнымi перад знешняй небяспекай. Таму яны шукалi падтрымкi i саюзаў са сваiмi суседзямi.[ 3, с.42 ].

Эканамiчныя прычыны.

Звязанныя з адзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркi i пераадоляннем натуральнага  характару гаспадаркi .Развiцце гандлевых адносiн  памiж рознымi рэгiенамi беларускiх зямель садзейнiчала iх аб'яднанню.Узнiкненне гарадоу як цэнтрау гандлю и абароны ,дзе будавалася  умацаваныя дзязiнцы спрыялi пашырэнню разнастайных сувязей памiж насельнiцтвам.[ 6, с. 42].