Археалагiчная i агульнагiстарычная перыядызацыя эпохi першабутнага ладу
- Археалагiчная i агульнагiстарычная перыядызацыя эпохi першабутнага ладу.
Гісторыя любой краіны пачынаецца са з′яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты геалагічны перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі, які мае назву палеаліт. Археалагічная гістарычная перыядызацыя падзяляе першабытную эпоху на некалькі вялікіх перыядаў, якія атрымалі назву ў адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі.
Першы перыяд гiсторыi чалавецтва – “Першабытнае грамадства” мае ўласную перыядызацыю, нават 2 – археалагiчную i гiстарычную.
Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), пазнародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).
Археалагiчная перыядызацыя паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў каменны век (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). Бiялагiчная падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: архантрап, палеаантрап, неаантрап. Агульнагістарычная — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: праабшчына (першабытны чалавечы статак), раннерадавая абшчына, познарадавая абшчына.
Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:
- КАМЕННЫ ВЕК - 100-3 тысячы год да нашай эры:
Палеаліт - 100-9 тысяч год да нашай эры:
Ранні - (на Беларусі не было);
Сярэдні - 100-35 тысяч год да нашай эры;
Верхні ці позні - 35-9 тысяч год да нашай эры;
Мезаліт - 9-5 тысяч год да нашай эры;
Неаліт - 5-3 тысячы год да нашай эры;
- БРОНЗАВЫ ВЕК - 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
- ЖАЛЕЗНЫ ВЕК - пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры - 6 стагоддзе нашай эры.
Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.
Акрамя таго, існуе
агульнагістарычная перыядызацыя, якая
заснавана на прынцыпе змены форм
чалавечага грамадства. Яе перыяды
супадаюць з перыядамі
Агульнагістарычная перыядызацыя Археалагічная перыядызацыя
Станаўленне першабытнага чалавечага Каменны век, ранні і сярэдні
грамадства. Існаванне першабытнага палеаліт
чалавечага статка. З’яўленне першай
формы кааперацыі людзей – лоўчай
абшчыны
Мацярынская раннеродавая абшчына Каменны век, верхні ці позні
Пачатак распаду першабытнаабшчыннага
ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Бронзавы век
Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай)
родавай абшчыны
На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай Жалезны век
абшчыне прыходзіць сельская (суседская)
родавая абшчына
2. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Расяленне індаеўрапейскіх пляменаў па тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку.
Пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для свайго жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.
Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое землеробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастае. У выніку гэтага на змену мацярынскаму роду (матрыярхату) прыходзіць бацькоўскі (патрыярхат).
На Беларусі пачатак пераходу да формаў вытворчай гаспадаркі адбыўся ў перыяд неаліту (5 тыс. год да н.э. – 3 тыс. год да н.э.). Адначасова дасягнулі росквіту прысвойвальныя формы гаспадарання.
Вытворчая гаспадарка – гэта гаспадарка, заснаваная на вытворчасці чалавекам матэрыяльных даброт, неабходных для яго жыцця і дзейнасці. У гэты час паяўляюцца вырабы з медзі і бронзы, якія трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручвацьусё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, што свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Такім чынам, на мяжы каменнага і бронзавага вякоў адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва паступова зараджаецца земляробства. Такiм чынам, вытворчая гаспадарка уключала наступныя направы:
- Жывелагадоўля, якое прыкладна ў пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. было вядома сярод жыхароў палескага рэгіену. Да канца неаліту жывелагадоўля – занятак насельніцтва на ўсіх беларускіх землях.
- Земляробства – гэта апрацоўка зямлі з мэтай атрымання прадуктаў харчавання і сыравіны для дамашніх промыслаў. Звесткі аб спарадычным земляробстве датычацца 5 тысячагоддзя да н.э., але толькі пад канец неаліту – на пачатак бронзавага веку яно стала адной з асноўных галін гаспадаркі. На Беларусі існавала ў двух формах – “падсечна-агнявой” ці ляднай і матычнай. Ляднае земляробства – складаны тэхналагічны працэс, што складаўся з шэрагу этапаў і аперацый. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры таго часу пшаніца, лён, проса. Паралельна ляднай сістэме земляробства ужывалася матычнае земляробства. Яно не атрымала шырокага распаўсюджання, бо на Беларусі былі стрымлівальныя фактары: нізкая ўрадлівасць глебы; адсутнічалі вялікія прасторы, свабодныя ад лясоў. Земляробства прынесла з сабой матыкі, сярпы, зернацёркі, паспрыяла ўдасканаленню сякеры і г.д.
- Рыбалоўства. Гэта было звязана з вынаходніцтвам лодкі. З’яўленне лодкі стымулявала больш актыўны абмен і развіццё суднаходства. У неаліце была удасканалена сетка, яна мела некалькі розных відаў, мела некалькі прызначэнняў. Усё гэта павялічыла аддачу ад рыбалавецкага занятку.
У неаліце узнікла вытворчасць першага штучнага матэрыялу – абпаленай гліны. З гліны выраблялі ляпны посуд. Сасуды былі недакладнай формы, але ужо мелі розную функцыянальную накіраванасць (гатоўка, захоўванне харчавання, культавыя патрэбы і г.д.). У неаліце з’явілася адзенне з тканіны, што атрымлівалі ад хатняга промыслу – ткацтва. Сыравіна выкарыстоўвалася як прыродная (крапіва, канопля), так і вырошчвалася на палетках (лён). У неаліце на Беларусі ўзнікла вытворчасць прылад працы з крэмню з мэтай абмену. Гэтая з’ява цесна звязана з існаваннем чырвонасельскіх шахтаў. Старажытныя шахты былі выпадкова выяўлены ў Ваўкавыскім раёне каля пасёлка Чырвонае Сяло ў 1962 годзе.
Абмен у неаліце існаваў у дзвюх формах: абмен у межах абшчыны – ажыццяўляўся на падставе ўраўняльнага размеркавання; абмен паміж спецыялізаванымі абшчынамі земляробаў і жывёлаводаў – існаваў у адвольнай форме, бо яшчэ не існавала агульнага эквіваленту мены. Такім чынам, перыяд неаліту на Беларусі характарызаваўся кардынальнымі зменамі у гаспадарцы, у вытворчасці. У гэты час адбыўся першы вялікі грамадскі падзел працы – на земляробства і жывёлагадоўлю. Усе гэтыя змены ёмка называюць “неалітычная рэвалюцыя”, і хоць яна цягнулася некалькі тысячагоддзяў, вынікі яе былі вызначальнымі для больш позніх перыядаў існавання чалавечага грамадства.
У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачыналі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседству з краінамі Старажытнага Усходу. Індаеўрапейцаў часам называюць арыйцамі (ад назвы «арыі», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассяліліся на тэрыторыі Ірана і дасягнулі Індыі). Лічаць, што індаеўрапейцы былі вынаходнікамі кола, таму што вялі качавы спосаб жыцця. Для вырабу колаў з суцэльнага кавалку дрэва яны выкарыстоўвалі медзяныя і бронзавыя прылады працы, якія былі зручнымі ў параўнанні з каменнымі. У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовымі плямёнамі ўзніклі тры вялікія народы — германцы, славяне і балты. Балцкія плямёны, якія былі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць на рубяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. тэрыторыю Беларусі. Гэта адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы – ад Рэйна на захадзе да Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор’я на поўдні да Скандынавіі на поўначы – рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы 19 – пачатку 20 ст. узнiкла так званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў. Яна ў многім давала адказы на тыя пытанні, на якія не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі індаеўрапейцаў (шляхі міграцыі насельніцтва і распаўсюджвання жывёлагадоўлі ў Еўропе). Але Балканы не з’яўляліся прарадзімай індаеўрапейцаў, а былі толькі адным з накірункаў іх міграцыі на прасторах Еўропы. Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан. Даныя археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і іншых навук сведчаць аб тым, што праіндаеўрапейцы жылі на поўдні сярод гор. Яны ведалі горныя леднікі, хуткія горныя рэчкі і горную расліннасць. Іх суседзямі былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкі грузін). Сярод вядомых ім звяроў былі леў і слон.
У 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэта было абумоўлена бурным развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці і колькасці насельніцтва, перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы і неабходнасцю асваення новых тэрыторый. Міграцыя індаеўрапейцаў адбывалася на працягу тысячагоддзяў.
Рухаючыся на захад, праіндаеўрапейцы прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора, засялілі Балканы, якія з’явіліся адным з накірункаў іх міграцыі. Частка праіндаеўрапейцаў абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю сучасных Балгарыі, Румыніі і Малдавіі, пасялілася на Правабярэжнай Украіне. Пазней праіндаеўрапейцы праніклі на Каўказ. Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход на тэрыторыю сучасных Кітая і Індыі. Асобная іх група павярнула на поўнач, у Сярэднюю Азію, прайшла паміж Каспійскім і Аральскім морамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала рух на захад, у Паўночнае Прычарнамор’е. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.
З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку. Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы пакланяліся агню і сонцу, прычым агонь атаясамліваўся з ачышчальнай сілай, з ім асацыіраваўся чырвоны колер. Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тыс. Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.
Новыя плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку, былі індаеўрапейскімі і па мове, бо ў многіх індаеўрапейскіх мовах засталіся аднолькавыя тэрміны, якія адносяцца да сельскай гаспадаркі: "сеяць", "семя", "капуста", "морква", "агуркі", "карова", "свіння", "сыр", "сена". Акрамя таго, у месцах пражывання індаеўрапейскіх плямёнаў з’яўляюцца індаеўрапейскія гідронімы (назвы рэк, азёр). Да індаеўрапейскіх адносяцца назвы рэк Цна, Лань, Ула, Чачора, Волма, Нача і інш.
Рассяленне індаеўрапейцаў і ўсталяванне кантактаў з мясцовым насельніцтвам суправаджаліся працэсамі асіміляцыі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Перамога індаеўрапейскай мовы, паглынанне ёю распаўсюджаных раней моў тлумачыцца тым, што індаеўрапейцы знаходзіліся набольш высокай ступені гаспадарчага і культурнага развіцця. Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.
На шырокай прасторы адзначанай агульнасці выдзяляюцца ўсходні і заходні рэгіёны. Заходні займалі плямёны, культуру якіх вызначаюць як тшцінецкую або заходнетшцінецкую, якія распаўсюджваліся ў Польшчы і, напэўна, у суседніх раёнах Заходняга Палесся, Беларускага Панямоння і Заходняй Валыні. Ва ўсходнім рэгіёне жылі плямёны ўсходнетшцінецкай культуры. Яны займалі прастору на ўсход да Падзясення і ўтваралі шэраг груп, з якіх сосніцкая, на думку некаторых археолагаў, утварала самастойную культуру і ахоплівала тэрыторыі Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя, заходзячыў Прыпяцкае Палессе і нават цэнтральныя раёны Беларусі.
Картаграфаванне тшцінецка-сосніцкіх паселішчаў і могільнікаў, асобных знаходак дае ўяўленне пра даволі значнае іх распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі. Найбольш іх на Беларускім Палессі, у нізоўях правых прытокаў Прыпяці, у Сцвіга-Гарынскім міжрэччы. На поўначы Верхняга Падняпроўя паселішчы сосніцкага тыпу распаўсюджваліся да Аршанска-Магілёўскай раўніны, а асобныя знаходкі характэрнай керамікі сустракаюцца нават у некаторых месцах Беларускага Паазер'я. Посуд і асобныя рэчы, характэрныя для сосніцкай культурнай супольнасці, былі знойдзены таксама на паўночным захадзе Беларусі ў басейне Нёмана, пераважна на яго левабярэжжы, а месцамі нават і на правых прытоках.
Вывучэнне тшцінецка-сосніцкіх старажытнасцей у Беларускім Палессі дазволіла прыйсці да высновы, што ў сярэднябронзавы час тут жылі групы насельніцтва, якія некалькі адрозніваліся між сабой па матэрыяльнай культуры. На сярэднім і ніжнім цячэнні Прыпяці, а таксама ў нізоўях Гарыні, Сцвігі, Убарці і некаторых іншых прыпяцкіх прытокаў вылучаецца турава-мазырская (прыпяцкая) група помнікаў, якія, захоўваючы пэўную самабытнасць, маюць найбольшае падабенства з кіеўскай і ровенскай групамі ўсходнетшцінецкай культуры. Далей на ўсход турава-мазырскія помнікі паступова набываюць рысы, тыповыя для сосніцкіх старажытнасцей.
У турава-мазырскім рэгіёне
варта вылучыць паселішчы тыпу Бухліцкага
Хутара ў нізоўях Стыра, Гарыні і
Сцвігі. Гэты раён Прыпяцкага Палесся
быў адкрыты для непасрэднага
культурнага ўздзеяння з
На поўначы Палесся вылучаецца паўночнапалеская група паселішчаў тыпу Азярное-1 (Любанскі раён). У параўнанні з турава-маэырскім рэгіёнам тут мацней праяўляліся раннябронзавыя і нават познанеалітычныя традыцыі, а таксама адчуваліся ўплывы з поўначы.
Насельніцтва Беларусі ў познабронзавы час значна шырэй, чым ў папярэднія стагоддзі, было знаёма з бронзавымі вырабамі. Найбольшай увагі сярод іх заслугоўваюць утульчатыя сякеры, так званыя кельты, у тым ліку і меларскага тыпу, якія выкарыстоўваліся і ў пачатку эпохі жалеза. Больш за 10 іх знойдзена ў Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі. Аналогіі ім вядомы ў Скандынавіі, Ютландыі, Усходняй Прыбалтыцы, цэнтральных раёнах Расіі. Крыніцай сыравіны для некаторых з іх маглі быць радовішчы Цэнтральнай Еўропы. Мелі пашырэнне некаторыя іншыя бронзавыя вырабы, якія ўжываліся ў гэты ж час насельніцтвам Літвы, Латвіі, Польшчы, у тым ліку і жыхарамі ранніх паселішчаў лужыцкай культуры.
- Распаўсюджанне славянскiх пляменаў у перыяд жалезнага веку. Фарміраванне этнічных супольнасцеў: крывiчаў, дрыгавiчаў i радзiмiчаў.
Этнічна насельніцтва Беларусі на працягу жалезнага веку значна змянілася. У раннім жалезным веку тэрыторыю Беларусі засяляла некалькі племянных груп (археалагічных культур), якія вызначаліся агульнай тэрыторыяй, асаблівасцямі пабудовы жытлаў і тыпам пасяленняў, падобнасцю пахавальных абрадаў, і, як і раней, асаблівасцямі вытворчасці керамікі і прылад працы.
На тэрыторыі Палесся (поўдзень Беларусі) жылі плямёны мілаградскай культуры. Адметнасць гэтай культуры – гліняныя фігуркі жывёл, якія па меркаванню даследчыкаў мелі культавае прызначэнне. Крыху пазней, з 3 ст. да н.э. гэтую тэрыторыю засялілі плямёны зарубінецкай культуры, насельніцтва якой падтрымлівала сувязі са скіфамі, кельтамі, грэчаскімі гарадамі Прычарнамор’я.
У ранні жалезны век цэнтральную Беларусь засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі (выраблялі вастрарэбныя гаршкі са штрыхаванай паверхняй). На поўначы Беларусі месціліся плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры (выраблялі спачатку каменныя, потым металічныя прылады працы, кераміка – гладкасценныя слоікападобныя пасудзіны). Усе гэтыя культуры, верагодней за ўсё, належаць продкам балтаў.
Дзесьці ў 4 – 6 стст. адбылася падзея, якая носіць назву “вялікае перасяленне народаў”. З азіяцкіх стэпаў у Еўропу прыйшла вялікая колькасць качэўнікаў – гунаў і іншых народаў. Гэта прымусіла стала існаваўшыя на сваіх тэрыторыях народы перасяляцца на значныя адлегласці. Не пазбеглі перасяленняў і славяне, якія жылі на тэрыторыі паміж Віслай і Одэрам. Адзін з напрамкаў рассялення славян закрануў і Беларусь. Ужо ў 5-7 стст. н.э. на поўдні Беларусі з’явіліся прыкметы археалагічных культур, якія маюць ці славянскае паходжанне, ці атрымалі ад іх вялікі ўплыў, гэта калочынская, пражская, у цэнтры Беларусі – банцараўская культуры. Галоўнымі “славянскімі” прыкметамі з’яўляюцца: тып жылля – паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле, простая карычневая кераміка без арнаменту. Нябожчыкаў славяне спальвалі і хавалі попел у паўсферычных курганах. Гэтыя культуры праіснавалі да 7-8 стагоддзяў нашага часу, калі славяне масава з’явіліся на нашай тэрыторыі і хутка занялі ўсю Беларусь. Мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва было асімілявана. Гэтаму паспрыяла больш высокая ступень гаспадарчага развіцця славян у параўнанні з мясцовым насельніцтвам. Славяне прынеслі новую форму земляробства, што змяніла на некаторых асвоеных тэрыторыях лядную сістэму. Гэта новая форма – ворнае земляробства і новая прылада – саха з жалезным наканечнікам.
Адначасова з засяленнем беларускіх земляў у славян адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага. Гэтаму спрыяла менавіта ворнае земляробства. Яно садзейнічала ўзнікненню адасобленай гаспадаркі малой сям’і, што вызвала распад абшчыны, звязанай кроўным сваяцтвам. Родавая абшчына паступова саступала месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.
Трэба адзначыць, што засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі не было адначасовай з'явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходне-славянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы.
Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Аб гэтым яскрава сведчаць даныя археалогіі. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.
Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Дрыгавічы шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Корань слова, напэўна балцкі (ад літ. (дрёгнас - сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся "дрегува" (як літоўцы — "летува"). Тэрмін "дрыгавічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву ранейшай, балцкай, этнічнай супольнасці. Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў сведчыць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі.
Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сож і Іпуць. Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў.
Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. радзімас - знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзімічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскiмi плямёнамі.
Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як "княжанні".
- Зараджэнне рэлiгiйных вераванняў i ўзнякненне мастацтва.
Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прыроды – агню, сонцу, месяцу, вадзе і г.д. Напярэдадні хрысціянізацыі склаўся пантэон багоў славян, якія мелі антропаморфны выгляд (выглядалі як людзі). Галоўныя багі – Пярун – бог грому, маланкі і вайны, Сварог – бог неба, Ярыла – бог сонца, Велес – бог-абаронца хатняй жывёлы. Цэнтрамі язычніцкай рэлігіі былі свяцілішчы – капішчы, дзе адбываліся малебны, ахвярапрынашэнні, у тым ліку і чалавечыя. Служкай паганскага культу быў жрэц – пасрэднік паміж людзьмі і багамі. Жрацы падтрымлівалі агонь на капішчах, бо агонь валодаў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Сваіх нябожчыкаў славяне спальвалі на вогнішчы, а знатных – нават разам з жонкамі, рабамі і вялікай колькасцю прылад працы. Гэта гаворыць аб існаванні развітых уяўленняў пра жыццё пасля смерці.
Менавіта ў той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчым і каляндарным цыкламі, шанаваннем продкаў. Некаторыя з іх дайшлі да нашых дзён. Гэта зажынкі – пачатак уборкі ўраджаю, звязванне першага снапа і дажынкі – свята апошняга снапа; масляніца – свята адраджэння сонца ў пачатку вясны, калі пякліся бліны – сімвалы нябеснага свяціла. Культ шанавання продкаў увасабляецца ў святах Дзяды і Радаўніца. Новы год у славян пачынаўся з сакавіка месяца – гэта таксама было звязана з нараджэннем сонца, хуткім пачаткам сельскагаспадарчай працы.
Але паганства ўжо не адпавядала патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі. Суседнія дзяржавы і дзяржавы, з якімі ўсходнія славяне былі звязаны гандлёвымі сувязямі адмовіліся ад паганства на карысць хрысціянства (Еўропа), ці мусульманства (Азія). На землях Старажытнай Русі таксама былі знаёмы з хрысціянствам. У Кіеве пад час княжання Святаслава дзейнічала Дзесяцінная царква, і шмат кіеўлян, што арыентаваліся на супрацоўніцтва з Візантыяй (асабліва нараджаемае заможнае купецтва) веравызнавалі хрысціянства па ўсходнім абрадзе.
На Полаччыне былі свае прыклады знаёмства мясцовых жыхароў з хрысціянствам, якое пачало пранікаць у 9 ст. Торвальд Вандроўнік (ён ахрысціў Ісландыю) вяртаўся на радзіму пасля паломніцтва ў Палесціну. Яго шлях пралягаў праз Полацк, дзе місіянер заснаваў манастыр Іаана Прадцечы, але неўзабаве і сам памёр (пахаваны ў гэтым манастыры).
Былі знаёмы з хрысціянствам у сям’і першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода. Усе дзеці Рагнеды былі вядомы сваімі прыхільнымі адносінамі да хрысціянства. Пасля ліквідацыі гарэма Уладзіміра Рагнеда пастрыглася ў манашкі, узяўшы імя Анастасія і жыла ў Заслаўі ў скіце, які, на жаль, так і не пераўтварыўся ў першы жаночы манастыр на Беларусі.
Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. Ужо ў 992 г. у Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі былі грэкі (з Візантыі) ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі, які жыў у 12 стагоддзі.
Распаўсюджванне хрысціянства ішло досыць марудна, яно хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе па-ранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з балцкімі плямёнамі, што веравызнавалі язычніцтва. Адначасова тут спрабавала распаўсюдзіць уплыў хрысціянства заходняга абраду. Яшчэ ў 1013 г. у Тураве дзейнічаў біскуп Рэйнберг з Калобжыц, што прыехаў разам з дачкой польскага караля Баляслава, жонкай тураўскага князя Святаполка Уладзіміравіча. Хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткай яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. Па загаду вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Рэйнберг быў зняволены ў Кіеве, дзе і памёр. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва, што дало ідэалагічную падставу ў 13 ст. нямецкім рыцарам рабіць напады на славянскія землі – яны ваявалі супраць “схізматыкаў”, ератыкоў і неслі разам з агнём і крыжом “сапраўдную” веру – каталіцтва.
Пад час барацьбы за княжаскі трон у Кіеве (пасля смерці Уладзіміра) у 1015 г. былі забіты князі-браты Барыс і Глеб. Менавіта яны сталі першымі ўсходнеславянскімі святымі (прызнаны ў 1072 г.). Гэтых святых шанавалі ў Полацкім княстве. Два сыны Ўсяслава Чарадзея названыя ў гонар святых. У сваю чаргу, сын Усяслава Барыс мае прамое дачыненне да так званых “барысавых камянёў”. На велізарных валунах, што з’яўляліся язычніцкімі фетышамі, ён загадаў выбіць хрысціянскі сімвал – шасціканцовы крыж з надпісам “Господі помозі”. Гэта быў адзін з метадаў барацьбы з язычніцтвам. Выкарыстанне язычніцкіх святынь хрысціянствам дапамагала распаўсюджванню новай рэлігіі, стварала бачнасць пераемнасці. Так, нават полацкая Сафія была пабудавана Ўсяславам Чарадзеем (1050-я гг.) на месцы старажытнага паганскага капішча.
Яшчэ адзін з метадаў пашырэння хрысціянства – гэта заснаванне манастыроў. Паводле некаторых звестак, першыя манастыры ўзніклі ўжо ў 10 ст. Гэта полацкі манастыр св. Іаана Прадцечы (заснаваны Торвальдам Вандроўнікам) і пінскі Лешчынскі (заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам). Але дасканала вядома пра манастыры на Беларусі толькі з 12 ст. У Полацку гэта – жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы (заснаваныя Еўфрасінняй Полацкай), Барысаглебскі ў Бельчыцах пад Полацкам. У пачатку 12 ст. у Тураве быў заснаваны жаночы Варварынскі манастыр (заснавала Варвара, жонка Святаполка Ізяславіча) і Барысаглебскі (у ім знаходзілася рэзідэнцыя епіскапа). Манастыры карысталіся значнай падтрымкай ад князёў, частка манахаў і манахінь былі са знатных феадальных родаў.
- Вызначэнне наступных паняццяў.
Асіміляцыя – (ад лац. assimilatio - упадабленне, зліццё), працэс засваення адным народам культуры, мовы, этнічнай самасвядомасці другога народа, звычайна больш сацыяльна развітога і дэмаграфічна пераважаючага. Да сярэдзіны 20 ст. тэрмін «Асіміляцыя» выкарыстоўваўся ў кантэксце вывучэння інкарпарацыі індзейскіх плямёнаў у ЗША ў дамінуючую культуру белага насельніцтва. Выдзяляюцца 2 разнавіднасці асіміляцыі - натуральная і прымусовая. Натуральная асіміляцыя мае месца падчас міжэтнічных кантактаў, міжэтнічных шлюбаў. Прымусовая асіміляцыя адбываецца ў выніку штучнай палітыкі ўрадавых колаў. У выніку культурнай асіміляцыя адбываецца механічнае засваенне каштоўнасцей, традыцый, звычаяў, паглынанне (поўнае ці частковае) адной культуры другой. Звычайна больш «слабая» культура паступова нібы раствараецца ў больш «моцнай» культуры. Асобныя даследчыкі адрозніваюць аднабаковую асіміляцыю, пры якой культура меншасці поўнасцю выцясняецца дамінуючай культурай, і культурнае змешванне, калі элементы культур падначаленай і дамінуючай змешваюцца, што ў выніку можа прывесці да ўзнікнення якасна новай культуры. Выпадкі поўнай асіміляцыі сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна мае месца паступовая трансфармацыя традыцыйнай культуры меншасці пад уплывам культур дамінуючай энічнай супольнасці. У Сярэднявеччы беларусы асімілявалі асобныя групы балцкага насельніцтва, татар, расейскіх перасяленцаў, а пазней і самі падвергліся асіміляцыі з боку польскіх і расейскіх місіянераў. На тэрыторыі Беларусі асіміляцыя балцкага насельніцтва працягвалася ажно да 12-13 ст. і нават пазней. У розных формах працэсы асіміляцыі беларускага насельніцтва мелі месца падчас узмацнення польскага і расейскага этнакультурных уплываў на працягу 17-20 ст.
Татэмізм – комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабытным грамадстве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж групай людзей (родам, племенем, фратрыяй) і татэмам (пэўным відам жывёл, птушак, раслін, радзей з'явай прыроды і неадушаўлёнымі прадметамі. Упершыню татэмізм быў выяўлены і даследаваны ў паўночнаамерыканскіх індзейцаў, аднак класічнай краінай яго пашырэння традыцыйна называецца Аўстралія. Рэшткі татэмізма зафіксаваны ў мінулым і ў сучасны перыяд у розных народаў Амерыкі, Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Эўропы. Яны выяўляюцца ў разнастайных формах - выявы татэмічных жывёл на сценах дамоў, на дэталях адзення; звычай урачыстага пахавання памерлых татэмаў (напр., кошак у Эгіпце, сланоў у Індыі); выкарыстанні ў якасці абярэгаў асобных частак цела татэмных жывёл (скура, вушы, галава, пер'е, косці); клятва на частках цела татэмных жывёл; звычай пераапрананняў у скуру жывёл падчас розных свят, абрадаў, рытуалаў і цырымоній; татэмічныя рытуальныя танцы; існаванне легендаў, паданняў, казак пра паходжанне рода, племені ад пэўных татэмаў. Існуе некалькі канцэпцый узнікнення татэмізма: боязь жывёл (найперш драпежных); адчуванне сваёй натуральнай еднасці з жывёламі, раслінамі ў той перыяд, калі першабытны чалавек лічыў сябе непадзельнай часткай усёй прыроды; жаданне забяспечыць сябе ежай дадзенага віда жывёлы.

- Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970 – 1980 гг.)
- Архейская эра (архей)
- Архелай полководец
- Археографическая деятельность В.Н. Татищева, Г.Ф. Миллера, Н.И. Новикова, И.И. Голикова
- Археографические комиссии
- Археография
- Археография как научная дисциплина
- Архангельский собор
- Архангельский собор
- Архангельский собор
- Архантропы - антропология и культура
- Архантропы-антропология и культура
- Архантропы-антропология и культура
- Архантропы-антропология и культура