Біяграфія Алеся Разанава
Біяграфія Алеся Разанава
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 г. ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Брэсцкае вобласці ў сям'і служачых. Бацька, Сцяпан Разанаў (1910–1986), паходзіў з вёскі. Вялікая Ржакса (Тамбоўская вобласьць), прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй ў Беларусь, дзе і застала яго вайна. У 1942 схоплены фашыстамі і вывезены ў Нямеччыну, дзе працаваў на заводзе, знаходзіўся ў канцлагерах Заксенхаўзен і Маўтхаўзен, з якога ў 1945 вызвалены савецкай арміяй. Вярнуўся да сям'і на Брэстчыну і застаўся жыць у вёсцы Сялец. Маці, Надзея, працавала мэдсястрой, фэльчарам-акушэркай, пазней – у бальніцы ў вёсцы Сялец, цяпер на пэнсіі.
У 1955 А. Разанаў пайшоў у Сялецкую сярэднюю школу, якую закончыў у 1966 і паступіў на філфак БДУ. Адначасова з вучобай у 1967– 1968 працаваў ліцейшчыкам на Менскім заводзе ацяпляльнага абсталяваньня.
У 1969 перавёўся на філалагічны
факультэт Брэсцкага
У 1970–1971 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёна.
У 1971–1972 у савецкай арміі.
З 1972 літсупрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва» і бюлетэня «Родная прырода». Член СП Беларусі з 1972.
З 1974 рэдактар, затым старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
З 1986 на творчай рабоце. Вучыўся ў славістычнай школе ў Чэхаславаччыне (1988).
З 1990 старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага Пэн-цэнтра. Сябра Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА за ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе «Сустрэча двух сусветаў».
Першыя публікацыі А. Разанава з'явіліся ў 1961 у піянэрскіх газэтах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне», «Назаўжды», «Каардынаты быцьця», «Шлях – 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершаказы і пункціры). Творчасць паэта сведчыць аб яго неардынарным мысленні і нетрадыцыйным вобразна-паэтычным самавыяўленні. Наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацыйныя формы яго паэзіі вызначаюцца гуманістычным напаўненнем, багатым жыцьцёвым зместам. Як адзначаў вядомы крытык В. Бечык, «ён абапіраецца на вялікі вопыт сусветнага мастацтва. Мы ўбачым у яго творах і баладны лад, і сучасную жанрава-стылявую раскаванасць, і асаблівую ёмістасць усходніх танка і хоку, і ўласцівыя сюррэалізму сродкі і прыёмы пісьма».
Паэзія А. Разанава патрабуе ўдумлівага і неаднаразовага прачытання, заўсёды адкрывае новыя абсягі творчай індывідуальнасці. Выступае з артыкуламі па пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэістыкі. Вядомы як перакладчык. Яго творы перакладзены на ангельскую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.
Жыве ў Менску.
Алесь Разанаў
як прадстаўнік інтэлектуальна-
Алесь Разанаў – паэт,
які ўзняўся у сваёй творчасці
да вяршынь сусветнай паэзіі. І, разам
з тым, ён – адзін з самых
нацыянальных паэтаў у нашай літаратуры.
А. Разанаў – прадстаўнік
У творах А. Разанава паэтычнае бачанне свету неадрыўнае ад інтэлектуальнага. Е. Лявонава піша пра “філасофска-эстэтыч-ны універсалізм” паэзіі Алеся Разанава, “здольнасць кранаць інтэлект і душу “многіх і розных” сваёй неардынарнасцю, культуралагічнай эрудыцыяй”. Алесь Разанаў – гэта анталагiчны паэт. У цэнтры роздумаў паэта – Быццё беларускага слова. В. Акудовіч адзначае: “Гэта не метафiзiка зорнага неба, астральных целаў, трансцэндэнцыi ўвогуле, а метафiзiка зерня, глiны, каменя i самога слова” [2, с. 274]. Л. Галубовіч падкрэслівае: “А. Разанаў зрабіўся паэтам у філасофіі, а ўсвядоміўшы зробленае, даў найменні сваім новым нязвычным стварэнням: квантэмы, версэты, вершаказы, пункціры, зномы...”.
Паэзія А. Разанава добра вядомая ў свеце. Творы беларускага паэта перакладзены больш чым на 30 замежных моў. Сам А. Разанаў піша і на нямецкай мове (зборнік “Worfdichfe”, Аўстрыя). Асобнымі выданнямі яго зборнікі выходзілі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Грузіі, Балгарыі. А. Разанаў услед за М. Багдановічам імкнецца ствараць такую літаратуру, якая б адпавядала еўрапейскаму ўзроўню. Гэтаму спрыяе і работа А. Ра-занава ў галіне перакладу з англійскай, нямецкай, літоўскай, сербскай, грузінскай, польскай і іншых моў.
Да асэнсавання творчасці
беларускага паэта неаднойчы
звярталіся крытыкі, літаратуразнаўцы
і пісьменнікі Германіі і Аўстрыі.
Е. Лявонава слушна падкрэслівае: “Паэзія
А. Разанава – гэта заўсёднае і
няспыннае адкрыванне, стварэнне
новай метафорыкі, новых рытмічных
мадэляў, нечаканых ракурсаў ва ўспрыманні
чалавека і свету”. А зборнікі “Wortdichte”,
“Танец з вужакамі”, “Знакі вертыкальнага
часу”, пашырылі з’яву білінгвізму
ў нашай паэзіі “беларуска-нямецкім
варыянтам дзвюхмоўнай
Творы А. Разанава – гэта цэласная інтэлектуальная канцэпцыя, рэалізаваная ў мастацкай вобразнасці.
Прадстаўнікамі інтэлектуальна-
Шматграннасць таленту Алеся Разанава
Творчасць Алеся Разанава
настолькі шматгранная і
Філасофія “рэчыўнасці” пададзена
ў такіх паэмах А. Разанава, як “Гліна”,
“Паэма выніку”, “Паэма вяхі”, “Паэма
святла”, “Паэма рыбіны”, “Паэма сланечніка”,
“Камень”, у шматлікіх вершасказах.
Разглядаючы паэзію А. Разанава праз
прызму работы нямецкага філосафа-
Беларускі мароз насяляе наваколле маразамі.
Рускі мароз малюе розы.
Польскі mroz мружыць вока.
Чэшскі mrаz разам з зарой высвятляе рэчы і
разам са змрокам зацямняе.
Стараславянскі мразъ росную марасу
“ператармошвае” ў снежную шэрань, а мурзатую
гразь “ператарможвае” ў гартаваную брукаванку.
Палабскі mоrz змораны.
“Мароз”
Е. Лявонава падкрэслівае: “Стаўленне да рэчы Разанава мае шмат кропак судакранання з яе рылькаўскай канцэпцыяй. Як і Рыльке, Разанава вабіць усведамленне руху ў рэчы; як і Рыльке, ён успрымае ў якасці рэчаў побытава-звыклыя прадметы і “высокія”, “апошнія”, прыродныя з’явы, чалавека і Бога; як і ў Рыльке, у Разанава “рэчаіснасць” адзіная”, цэласная”.
Е. Лявонавай таксама належаць
слушныя назіранні над
Зномы – своеасаблівыя філасафемы (зно – мысленчая рэчаіснасць). Вельмі блізкія па сэнсу да эсэ. У А. Разанава гэта роздумы аб літаратуры, мастацтве, філасофіі. Як правіла, складаюцца з аднаго абзаца.
Версеты – памежная паміж паэзіяй і прозай форма, напісаны прозай невялікі лірычны твор. Маюць фабулу, яснасць думкі, лагічную завершанасць. Разам з тым версеты ўтрымліваюць глыбокі падтэкст і шматзначнасць.
Вершаказы – гэта амбівалентны жанр (казаць верш), версэйная проза, дзе часткі слоў паўтараюць гукавое гучанне слова, вынесенага ў загаловак (“У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе”, “мур мудры”, “багна багатая”, “плуг паслухмяны, як слуга”). Існасць, сутнасць рэчы раскрываецца пры дапамозе гуку.
Квантэмы – гэта паэтычныя мініяцюры, напісаныя свабодным вершам (3 – 6 радкоў). У адным з інтэрв’ю паэт патлумачыў: “У мініяцюры пачынае “гучаць”, істотнець не толькі асобнае слова, але і асобная літара, гук. Гук – “электрон” верша. Менавіта з увагі да гуку, з патрэбы гуку стаць сэнсам… і ўзніклі такія мае аўтарскія жанры, як квантэмы і вершаказы”. Колькасць слоў у квантэмах мінімальная, але яны нясуць максімальную сэнсавую нагрузку.
Узнаўленні – пераклады старажытных беларускіх тэкстаў на сучасную мову.
Жанр пункціраў – адзін з самых любімых А. Разанавым. Паэт звяртаецца да гэтага жанру часцей за ўсё. У А. Разанава пункціры – гэта паэтычныя мініяцюры ў чатыры – шэсць радкоў, насычаныя асацыятыўным падтэкстам. Е. Лявонава падкрэслівае: “Паэтыка пункціраў надзвычай адметная. Гранічна сціслыя, пазбаўленыя знешніх эфектаў... Эпіграфам да іх маглі б паслужыць словы Канфуцыя: “Адлюстроўваю, але не ствараю”. Пункціры вельмі блізкія да ўсходняй паэзіі, да японскіх танка і хоку. Даследчыкі шмат пішуць пра ўплывы ўсходняй паэзіі і філасофіі вучэння дзэн (медытацыя, сузіранне, засяроджанасць) на творчасць А. Разанава. Дарэчы, менавіта А. Разанаў перакладаў хайку М. Басё на беларускую мову. (У 1996 годзе пабачыў свет зборнік тэкстаў беларускіх паэтаў у форме хоку “Круглы год”).
Вершасловы (зборнік “Wortdichte”) можна перакласці як словатворы, словавершы. Гэта творы, разлічаныя на зрокавае ўспрыманне. Вершасловы пададзены ў дзвюх варыянтах: друкарскім шрыфтам і “ад рукі”, пададзеную самім аўтарам. Як адзначае Е. Лявонава, “Гэта своеасаблівыя вершы-мантажы (часам нават з элементамі малюнка), адмысловае маніпуліраванне гукам, фразай, словам, іхняй графікай, праз што паглыбляюцца і пашыраюцца зместы як вершы ў цэлым, так і яго паасобных складнікаў. Чытач мусіць станавіцца сааўтарам, унікаць у сэнсавую зменлівасць паняццяў...”
Е. Лявонава сцвярджае, што
“вершасловы А. Разанава, пры ўсёй
іх адметнасці, палягаюць у рэчышчы
еўрапейскай і сусветнай
Увогуле, да паэтыка-графічных эксперыментаў звярталася шмат творцаў: Ф. Рабле, С. Малармэ, Л. Кэрал, В. Хлебнікаў, футурысты. Аднак, як заўважае Е. Лявонава, “ці не найбольш кропак судакранання ў вершасловаў А. Разанава з гэтак званай “Канкрэтнай паэзіяй”, што ў другой палове 20 ст. знайшла сваё развіццё ў самых розных літаратурах: амерыканскай, японскай, еўрапейскіх, з нямецкай і аўстрыйскай уключна”.
Шэраг аўтараў, у тым ліку Л. Галубовіч і Е. Лявонава, адпрэчваюць меркаванні пра прыналежнасць творчасці А. Разанава да постмадэрнізму. Так, довады Е.Лявонавай наступныя: для А. Разанава творчасць – не гульня з сэнсамі, алюзіямі, цытатамі. Творчасць – прарыў у невядомае, неадкрытае, непрамоўленае. Сам А. Разанаў выказваецца наступным чынам: “Творчасць – сустрэча з невядомым. Як толькі невядомае змяняецца вядомым, яна немінуча ператворыцца ў імітацыю”. Наступны довад Е. Лявонавай такі: калі для постмадэрністаў спадчына – “адзіны і дастатковы будаўнічы матэрыял для стварэння новай тэкстуры, гэтак званага “фрагментаванага дыскурсу”, сутнасць якога – у сцверджанні свету як хаосу, пазбаўленага каштоўнасных арыенціраў, іерархічна неўпарадкаванага, іначай кажучы – фрагментарнага”, то для А. Разанава спадчына – “рэальны, а не ўмоўны факт культурнага жыцця і фактар свядомасці” праз яе становішча “не толькі там, але і тут… у вертыкалі пастаяннага дыялога з наступнымі пакаленнямі”.
Таксама творы А. Разанава вылучае “асобаснасць, што суправаджаецца метафізічнасцю, адчувальнай інтуітыўнасцю, своеасаблівай эксклюзіўнасцю – у процівагу постмадэрнісцкай прагматычнасці, рацыянальнасці, іклюзіўнасці”. Адзначаючы міжжанравы характар многіх твораў А. Разанава (вершасказы, зномы, версеты), Е. Лявонава, тым не менш, адмаўляе іх эклектычнасць: “па вялікім рахунку, этымалагічныя росшукі ў сферы ці не кожнай сучаснай жанравай формы непазбежна прывядуць да яе шматкаранёвасці, якая, аднак, далёкая ад постмадэрнісцкага прынцыпу множнасці, калекцыі, спісу, мантажу, гібрыднасці як выніку збіральнасці сучаснага мастацтва, неабходнасці рэвізіі ўсіх аскепкаў папярэдняга культурнага свету. У паэзіі Разанава гэтага няма, а ёсць пошук і сцвярджэнне цэласнасці чалавека, свету, твора”.
Аналагічных поглядаў прытрымліваецца Л. Галубовіч: “Многія, на маю думку, памылкова залічваюць паэта ледзь не да постмадэрністаў. Але ж відавочна, што А. Разанаў нічога новага не піша, ён усяго толькі піша па-новаму. Не адкрываючы амерык па-за светам, ён адкрывае амерыку тут, у сабе, паказваючы нам нашае ў адпаведным цяперашняму часу ракурсе”. У творах А. Разанава яскрава выяўлены асобасны, індывідуальны пачатак, ён – не эпігон і не інтэрпрэтатар.
Пра постмадэрнізм у творах Алеся Разанава (катэгорыі тэксту, знаку, слова) піша Г. Кісліцына. Даследчыца ўказвае на полістылістыку некаторых твораў паэта (“Паэма гарачага лісця”, “У поцемках, з ліхтаром”), метарэалізм (“Паэма святла”, “Паэма сланечніка”, “Першая паэма шляху”, “Другая паэма шляху”, “Паэма выніку” і інш.), на своеасаблівыя адносіны аўтара і героя (“Шлях 360”, “Назаўжды”), разуменне свету як тэксту. Таксама з постамдэрнізмам творы А. Разанава лучыць так званы гульнёвы прынцып, аднак атмасфера ў творах паэта не смехавая, а разважліва-філасофская, нават драматычная і трагічная.
Алесь Разанаў: «У мове прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення»
У рамках Тыдня нямецкай мовы і культуры 15 - 16 кастрычніка ў Брэсце адбылася аўтарская прэзентацыя кнігі Алеся Разанава «Месяц думае, сонца разважае». Знаёмства з літаратурнай навінкай прайшло на беларускай і нямецкай мовах.
Алесь Разанаў у літаратуры - фігура значная. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускага хайку. Яго безумоўна можна назваць выдатным майстрам паэтычнага слова, які распрацаваў беларускі верлібр, а таксама ўзбагаціў паэзію такімі ўнікальнымі жанрамі, як версэты, пункціры, вершаказы. У апошняе дзесяцігоддзе паэт звярнуўся да напісання твораў на нямецкай мове.
Кніга «Месяц думае, сонца разважае» цалкам напісана па-нямецку. Аснову яе складаюць так званыя wortdichte - жанр, распрацаваны самім аўтарам і падобны да беларускіх вершаказаў (паэтычных па змесце і празаічных па форме твораў). Галоўную ролю ў іх іграе гукапіс, праз які аўтар спрабуе адлюстраваць тую ці іншую з’яву. Пераносячы вершаказы на немяцкамоўную глебу, Разанаў стварае асаблівыя тэксты, якія сугучны, але ў той жа час істотна адрозніваюцца ад беларускіх твораў.
Як прызнаўся Алесь Сцяпанавіч, нямецкай мовай ён валодае не дасканальна, таму пошук неабходных слоў уяўляў сабой асобны працэс. «Калі нямецкія людзі гавораць па-нямецку, для іх мова як плынь, як сродак выказаць сваю думку, сваё разуменне, як матэрыял, з якога будуецца выказванне. Для меня было інакш. Я спатыкаўся на нямецкія словы і загаворваў з імі, як з жывымі істотамі. Тыя словы, што адгукаліся, служылі асновай для wortdichte. Яны хацелі гаварыць далей, і я ім дапамагаў выказацца, намаляваць сваю біяграфію, слухаў іх унутраную споведзь. Для мяне слова аказалася закончаным творам, трэба было толькі яго раскрыць».
Зборнік «Месяц думае, сонца разважае» пакуль не загучаў на іншых мовах, таму значная частка прэзентацыі была прысвечана спробам вучняў сярэдніх школ зрабіць свае пераклады. Былі прадстаўлены і аўтарскія варыянты. А тыя слухачы, што наогул не валодалі нямецкай мовай і не мелі магчымасці ацаніць прыгажосць wortdichte, у суботу пазнаёміліся з падобнымі да іх вершаванымі формамі з раней выдадзеных беларускамоўных кніг «Дождж: возера ў акупунктуры», «Пчала пачала паломнічаць», «І потым нанава пачаць».
Таксама пад час сустрэчы выказвалася шмат думак аб самой творчасці і сэнсе слова, праз якое дасягаецца разуменне вышэйшых матэрый. Ці прынцыпова на якой мове напісаны твор? Ці могуць людзі, што не валодаюць агульнай мовай, зразумець адзін аднаго?
На думку Алеся Сцяпанавіча, душа мовы невымоўная. «Калі мы будзем паглыбляцца ў гісторыю далей і далей, то прыйдзем да самага пачатку, да мяжы мовы, да мяжы слоў, у невымоўнае, боскае. Яно заўсёды прысутнічае ў мове і над моваю. Некалькі разоў у Нямеччыне, калі я чытаў свае версэты, да мне падыходзілі людзі і казалі: «Мы не валодаем беларускай мовай, але нам здаецца, што мы разумеем тое, што зараз гучыць». У самой мове - асабліва паэтычнай, таму што яна збліжана з першапачаткам, - прысутнічае нешта, зразумелае без вымаўлення».
Алесь РАЗАНАЎ: «Мы становімся тым, кім яшчэ не былі»
Даволі рэдкі госць завітаў 10 сакавіка
ў Брэст на дзве творчыя сустрэчы з чытачамі,
пісьменнікамі і літаратуразнаўцамі.
Ужо на першай з іх – на філалагічным факультэце
БрДУ імя А.С. Пушкіна – творчая інтэлігенцыя
Брэстчыны паскардзілася, што сусветна
вядомы паэт-інтэлектуал Алесь Разанаў
неяк прызабыўся на alma mater і землякоў, з
сярэдзіны 90-х не наведваючы рэгіён з літаратурнымі
імпрэзамі.
Самы выбітны паэт сучаснасці
Даволі смешным падаўся дыялог пад фотаздымкамі паэта ў блогу аднаго са сталічных журналістаў. Блог не змяшчаў аўтарскага артыкула – проста подпіс пад здымкамі: «Алесь Разанаў». Адзін з чытачоў запытаўся: «А хто гэта такі?». Другі, больш прасунуты, параіў першаму не сарамаціцца, на што той стаў апраўдвацца: імя, маўляў, вельмі знаёмае… Мусіць, гэта вядомы беларускі мастак.
Каб загадзя прадухіліць падобныя ваганні нашых чытачоў, я хацела была даць некаторыя звесткі з біяграфіі і бібліяграфіі паэта, але рука ўсё ж не паднялася: сорамна неяк, ведаеце, бо гэтае прозвішча стаіць у ліку тых, якія і без таго павінен ведаць кожны беларус. Каб не называць потым Быкава паэтам, а Разанава мастаком. Так што, калі заўважылі за сабой, што таксама не вельмі ведаеце героя гэтага артыкула, «Вікіпедыя» да вашых паслуг.
Замест таго для разумення жыццёвай і творчай філасофіі касмапаліта Алеся Разанава прывяду вытрымкі з яго анкеты для радыё «Свабода»:
– Чаго Вы найбольш баіцеся?
– На крутым спатыкнуцца, на роўным паслізнуцца.
– Кім з сучаснікаў Вы захапляецеся?
– Тымі, хто адданы слову (як Ніл Гілевіч), хто перамагае згубу (як Анатоль Галушка з Івацэвічаў), хто дзейсніць учынак – відавочны (як Сяргей Каваленка з Віцебска) і невідочны.
– Якую найлепшую параду Вы атрымалі?
-- Малы ад дарослых: «Вялікі расці!..»
– Які Ваш улюбёны дэвіз?
– Tat twam asi (Гэта ёсць ты).
– У якой палітычнай сістэме Вы хацелі б жыць?
– У пчалінай.
– У якой краіне Вы хацелі б жыць?
– У Айчыне.
– У якую эпоху Вы хацелі б жыць?
– У велікодную – калі ў людзях уваскрасае Бог.
– Калі б Вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
– Увёў бы ў дзеянне закон Адпаведнасці, а сам вярнуўся б да таго, чым займаюся цяпер.
– Якія адносіны Беларусь павінна мець з Еўразвязам?
– Вядомыя – што памятаюць, дзе быў дом.
– Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расіяй?
– Свядомыя – што ведаюць, дзе дом ёсць.
– Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?
– Калі свая, то не дыктатура, калі дыктатура, то не свая.
– Калі беларусы загавораць па-беларуску?
– Калі не ў сераду, то ў пятніцу, калі не ў чацвер, то ў суботу, – тады, калі якасць пяройдзе ў колькасць.
«Я даю магчымасць слову выказацца і вымавіцца…»
З дзвюх сустрэч – у адукацыйна-асветным цэнтры імя У. Калесніка на філфаку і ў абласной бібліятэцы імя М.Горкага – больш прадметная размова вялася, канечне, на філфаку БрДУ імя А.С. Пушкіна. На тое тут і сабраліся з гэтай нагоды як літаратуразнаўцы, так і пісьменнікі. Былі і студэнты, па словах выкладчыкаў, лепшыя з лепшых. Па іх некаторых рэпліках за сваёй спінай я зразумела, што яны пакуль мала што разумеюць у інтэлектуальнай паэзіі, але нават проста ўявіць, якія шырокія абсягі захапіла сучасная беларуская літаратура, было ім небескарысна, хай сабе і не ўсе гэта ўсведамляюць.
Ды і што дакараць студэнтаў, калі яшчэ і літаратуразнаўчая думка постаць Алеся Разанава як след не асэнсавала. Што такое для нас Алесь Разанаў? Толькі процьма новых вершаваных жанраў і лексічных новатвораў ці нешта іншае, што адным літаратурным крытыкам не адужаць без дапамогі філосафаў? Сам паэт увесь час падкрэслівае: чытайце глыбока, і вы ўсё зразумееце. З відавочнай цікавасцю слухае ён навукоўцаў, якія імкнуцца дакапацца да перашаасноў такой сусветнай з’явы, як разанаўская паэзія. Слухае, згаджаецца і, па ўсім відаць, чакае. Чакае, калі з’явіцца асоба з не менш філасафічным і арыгінальным мысленнем і расчытае яго ўсяго – не па шчопцям, а цалкам, будзе глядзець не ў вядро выцягнутай вады, а адразу ў бяздонны калодзеж творчасці Алеся Разанава.
Гэта што тычыць думкі
літаратуразнаўчай. Пра думку спажывецкую
Разанаў выканваецца трохі
Немцы, як вядома, любяць згрувашчваць сэнс некалькіх паняццяў у адным, пісаць разам тое, што мы напісалі б у два, а то і больш словаў. Але нават гэты народ дзівіцца, як трапна ўдаецца беларускамоўнаму творцу прыдумваць нямецкія новатворы. Той жа жанр, які даў назву зборніку «Wortdichte» (словавершы), дагэтуль нязнаны ў культурнай Еўропе, як і слова, якім ён абазначаны. Дзелячыся творчымі планамі, дарэчы, паэт зазначыў, што ёсць у яго адзін пакуль нерэалізаваны жанр – тварасловы, і нешта мне падаецца, што гэта і ёсць беларускі адпаведнік з’яве, якую Алесь Разанаў падарыў спярша ўдзячнаму нямецкаму чытачу. А адну з кароткіх нататак на сайце нямецкага літаратурнага салона пра нашага земляка працытую:
«Маючы на сваёй радзіме працяглую забарону на публікацыі, ён выдаваўся ў Польшчы, Германіі, а з 2005 г. у прыватных выдавецтвах Мінска. Апошні том з пункцірамі, як Разанаў называе свае кароткія творы, з’явіўся пад назвай «Трэцяе вока» ў выдавецтве Урса Энлегера. Разанаў вядомы як найбуйнейшы лірык Беларусі і адначасова як выразнік беларускага культурнага адраджэння. Той, хто сваёй творчасцю змагаецца яшчэ і за прызнанне беларускай мовы і культуры. Раней кожны, хто размаўляў на гэтай, а не рускай мове, быў кляймёны як вораг. Зараз становішча беларускай мовы наўрад ці палепшылася». Нядзіўна, што паэт наездамі зноў і зноў вяртаецца то ў Нямеччыну, то ў Аўстрыю – насустрач чытачу, які ўмее яго «прачытаць глыбока».
«Што такое паэзія? За тым, хто ўхіліцца ад адказу на гэтае пытанне, будучыня»
Чытач, вядома, адчувае, што я свядома не бяруся аналізаваць у межах газетнага артыкула непасрэдна творы Алеся Разанава – не той гэта жанр, а я не тая постаць. А вось даць слова навукоўцам і іншым пісьменнікам, што выказваліся на сустрэчы ў адукацыйна-асветным цэнтры, – гэта з задавальненнем. Прынамсі, яны маюць большае права ацэньваць гэтую глыбу ў пласце сучаснікаў, калі гаварыць словамі Максіма Багдановіча.
«Алесь Разанаў так страсянуў беларускую літаратуру ў 70-80 гг., што яна дагэтуль ад такога шоку адысці не можа. Ён знайшоў новыя шляхі яе развіцця і тым самым выратаваў яе гонар» (Генадзь Праневіч, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства).
«Нам усім хочацца ведаць і мы пасцігаем кожны па-свойму, што такое Алесь Разанаў…» (Зоя Мельнікава, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства).
«…як і Бетховен, ён увесь у глыбіні. І гэтая глыбіня паэзіі Разанава – найбольш самабытная яго рыса» (Алесь Каско, пісьменнік.)
«Гэта цудоўна, што ён не пусціў надзённасць у сваю паэзію. Яе туды пусціш – гэта як чарцей пусціць у сваю хату, яны могуць і самога паэта з’есці. А Алесь захаваў чысціню голасу» (Мікалай Аляксандраў, пісьменнік).
«Времыши-камыши» – як гэта сказаць не па-руску? Але «чарот-вечарот» мне спадабаўся яшчэ больш!» (Вольга Фелькіна, дэкан філалагічнага факультэта пра перастварэнні Алесем Разанавым вершаў Веліміра Хлебнікава).
«Канечне, я па-добраму зайздрошчу Разанаву. У перакладзе ён часта пераўзыходзіць самога Хлебнікава» (Мікола Папека, пісьменнік).
«Мяне заўсёды радавала выйсце з беларускага правінцыялізму. І мы выйшлі з гэтага ўдала» (Яўген Бяласін, перакладчык – пра значэнне Алеся Разанава як пасла беларускай культуры ў Еўропе).
Апошняе слова за паэтам, які нагадвае пра дасканалую цэласнасць з’явы пад назвай «Чалавек»
НА ГЭТАЙ ЗЯМЛІ
Хто пытаецца ў мяне дарогу на ўсход,

- Біяграфія Канстанціна Астрожскага
- БЛА
- Блага и потребности
- Блага и потребности
- Блага и потребности
- Благовествование личности посредством образа жизни
- Благовещенская церковь
- Бірлестіктер экологиясы-синэкология
- Бірлестіктер экологиясы-синэкология
- Бір өлшемді массив. Массивті өңдеу. Массив анықтамасы
- Бірреттік статистикалық байқаулар
- Біртекті мөлдір ортада жарыктың түзу сызықты таралатыны сендерге белгілі
- Бір фазалы екіжартыпериодты түзеткішті зерттеу
- Бірфазалы және үшфазалы трансформаторлар