Калабарацыянізм вайсковы

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

 

 

Кафедра гісторыі Беларуси новага і 

навейшага часу

 

Шкумат Інакенці Ігаравіч

Праблема  калабарацыянізму на Беларусі

у гады Вялікай Айчыннай вайны

 

 

Курсавая праца студэнта 3 курса дзённай формы навучання

Напрамак спецыяльнасці: Гісторыя (айчынная и сусветная)

 

 

Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук,

Л.Н.Кулеш

____________________

“____”   _______2013 г.                          

 

 

 

Минск,2013

 

Змест

Уводзіны……………………………………………………………………………………………..3 

Глава І Калабарацыянізм  палітычны 

1.1 Беларуская Цэнтральная  рада………………………………………………………7

1.2 Улады і царква……………………………………………………………………………..10

Глава ІІ Калабарацыянізм  грамадскі

1.1 Беларуская народная самапомач………………………………………………..12

1.2 Калабарацыянізм на весцы………………………………………………………….14

1.3 Саюз Беларуская  Моладзі……………………………………………………………17

 Глава ІІІ Калабарацыянізм  вайсковы

1.1 Беларуская краёвая  абарона………………………………………………………..21

 Заключэнне……………………………………………………………………………………….25

Спіс літаратуры…………………………………….…………………………………………….27

 

 

 

 

Уводзіны.

 

Калабарацыя (ад французкага collaboration – супрацоўніцтва) – ўсвядомленае, добраахвотнае, наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам у шкоду сваей  дзяржаве1 .

Супрацоўніцтва беларускага палітычнага актыву з Трэцім Рэйхам пачалося ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў. Летам 1933 ведамства замежнай палітыкі НСДАП завязала кантакт з Фабіянам Акінчыцам — ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Пры падтрымцы ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 у Вільні выданне часопіса «Новы шлях»2. Амаль адначасова ў Берліне (напэўна, з ініцыятывы Ф. Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі3. Затым, пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Берліне, а затым у іншых гарадах Германіі. Яно займалася выяўленнем і вербаваннем асоб, жадаючых аказваць дапамогу нацысцкай Германіі па беларускіх пытаннях.

У 1937 годзе, трэці прэзідэнт БНР Васіль Захарка напісаў падрабязны даклад аб палітычным, эканамічным і культурным становішчы Беларусі, а таксама звярнуўся з мемарандумам да Гітлера з запэўненнямі падтрымкі4. Вясной 1940 года, быў створаны Беларускі камітэт самапомачы — арганізацыя, якая актыўна вербавала сяброў сярод беларусаў, што пражываюць у Германіі. У Берліне, у лагеры Вустаў, з ліку беларускіх нацыяналістаў былі арганізаваныя курсы прапагандыстаў і перакладчыкаў для працы ў Беларусі пасля змены ўлады.

Падчас вайны, калабарацыя як сродак забеспячэння выжывання сустракалася на усіх узроўнях грамадства. Напрыклад людзі турбаваліся пра сваіх сямейнікаў, што зніклі, трапілі у палон, або ўцяклі, і ўжо толькі гэта вымушала іх навязваць кантакты з нямецкай вайсковай адміністрацыяй.                                                                                        

   Што тычыцца праблемаў гістарыяграфіі, то праблема беларусскага калабарацыянізма мае чатыры асноўныя погляды:

   савецкі

   пастсавецкі

   усходнееўрапейскі

   заходні

  Савецкі накірунак гістарыяграфіі быў больш за ўсіх залежны ад ідэалагічных фактараў, паколькі толькі згадка пра праблему калабарацыянізму ставіла под сумнеў пастулат аб маральна-палітычным адзінстве савецкага народа пад час вайны. У выпадку Беларусі адход ад гэтага пастулата мог прывесці да памылкі сцверджання аб тым, што “Беларусь – партызанская рэспубліка”. Таму у працах савецкіх гісторыкаў по Вялікай Айчыннай не было месца такім з’явам, як калабарацыянізм ці нацыяналістычны партызанскі рух. Але цалкам не узгадваць тэму калабарацыянізма было таксама немагчыма. У выніку падыход да праблемы ваеннага калабарацыянізму ажыцяўляўся згодна з марксісцкай тэорыяй аб класавай барацьбе. Маштабы гэтай з’явы скрываліся, а яе сацыяльная база звадзілася да класавых ворагаў: эмігрантам, былым белагвардзейцам, кулакам і злачынцам. Былі абмежаваныя і выпадкі, калі савецкія гісторыкі краналіся гэтай тэмы. Звычайна, яна ўзнікала ў сувязі з нямецкай акупацыйнай палітыкай, партызанскай барацьбой у тылу ворага, дзейнасцю савецкіх органаў дзяржбясьбекі.

   У гісторыі  савецкай гістарыяграфіі можна  выдзяліць два асноўныя этапы5:

   Першы этап – гэта работы з 1945 па 1956 год. Яны насілі ў асноўным гісторыка-публіцыстычны характар6.Метадалагічныя прынцыпы якія вырабаталі аўтары гэтых публікацый з’явіліся асновай для ўсіх далейшых савецкіх даследванняў.

  Другі этап – работы з 1956 па 1985 год. Гэта перыяд паглыбеннага даследвання перыяду Вялікай Айчыннай Вайны. Пачынаюць паступова уводзіцца ў абарот дакументальныя крыніцы, якія выкарысоўваліся ў навуковых працах.7 Але савецкая гістарыяграфія працягвала карыстацца старой метадалогіяй. Інфармацыя аб праблеме калабарацыянізму была фрагментарнай і бессістэмнай8.

  Пастсавецкая гістарыяграфія ужо характэрызуецца больш дакладным разборам праблемы калабарацыянізму. Некаторыя прадстаўнікі гэтай плыні, нават, высунулі тэзу аб тым, что калабарацыяністы – героі і змагары за свабоду Беларусі.9 

  За увесь пастсавецкі час было падрыхтавана мноства публікацый прысвечаных такім аспектам калабарацыянізму як: Беларускай Краевай Абароне10 , Саюзе Беларускай Моладзі11 , Беларускай Народнай Самапомачы12 і г.д..

  Усходнеэўрапейская гістарыяграфія мае у асноўным лес падобны да савецкай, але маючы пры гэтым некалькі асаблівасцей. Адна з самых галоўных асаблівасцяў, што гісторыкі з Усходняй Эўропы карысталіся некалькі большаю свабодай, чым іхнія савецкія калегі. З асноўных прадстаўнікоў гэтай плыні можна вылучыць нямецкага гісторыка(ГДР) Норберта Мюллера13, і польскага гісторыка Чэслава Мадайчыка14.

  У заходняй гістарыяграфіі тэму калабарацыянізму на савецкіх( і ў тым ліку беларускіх) акупаваных тэрыторыях, ўпершыню падняў нямецкі гісторык(ФРГ) А. Даллін15. Але у сваіх працах, Даллін, аналізуя феномен калабарацыянізму сярод савецкіх грамадзян, надае увагу толькі самым асноўным яго праявам: уласаўскаму руху, нацыянальна-вызваленчым рухам украінцаў, казакоў і каўказскіх народаў. Беларускаму калабарацыянізму ен надае нашмат меншай увагі.  Даллін выдвінуў некалькі тэзісаў, якія ў будучым сталі асновай для усей заходняй гістарыяграфіі. Напрыклад, што падчас вайны сярод калабарацыяністаў існавала, так званая, трэцяя сіла, якая вытупала як супраць бальшавікоў, так і супраць нацыстаў16.

   Усе гэтыя думкі былі далей распрацаваны яго паслядоўнікамі: О. Бротыгамам17, А. Буллокам18, О. Некрычам19, Т. Мюллігенам20, Х. В. Нойленам21,  Д. Рэйтлінджэрам22, Р. Херцагам23. Агульным матывам усіх гэтых прац з’яўляецца сцверджанне аб вельмі вялікім патэнцыяле калабарацыянізму на савецкіх землях. І толькі ня вельмі разумная акупацыйная палітыка гітлераўцаў не дазволіла выкарыстаць яго. Гэты факт таксама як і слабасць беларускага нацыянальнага руху прывялі да таго, што пры добрых стартавых магчымасцях беларускі калабарацыянізм быў фактычна выключаны з барацьбы за сімпатыі насельніцтва, перадаўшы ініцыятыву камуністам і польскім нацыяналістам.

  Працы А. Далліна і яго паслядоўнікаў, хоць і не былі спецыяльнымі даследваннямі па прабліматыцы беларускага калабарацыянізма, але яны заклалі метадалагічную базу якой карысталіся іншыя пакаленні даследчыкаў

праблемы беларускага калабарацыянізму24.

   У 1982 годзе выйшла  абагульняючая праца па праблеме  беларускага калабарацыянізма амерыканскага  гісторыка Д. Лофтуса “Беларускі  сакрэт”25

Таксама аналіз праблематыкі беларускага калабарацыянізму можна  сустрэць у працах эмігранскіх гісторыкаў, такіх напрыклад як Н. Вакар26.

   Актуальнасць  дадзенай праблемы абумоўлена  адсутнасцю вялікай колькасці  спецыяльных даследванняў па  гісторыі калабарацыянізму на  беларускіх землях, параўнальна нізкай яе распрацаванасцю. Праблема беларускага калабарацыянізму з’яўляецца адной з самых спрэчных у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.                        

   Мэтай дадзеннага даследвання з’яўляецца раскрыцце праблематыкі беларускага калабарацыянізму.

  Задачай дадзеннага  даследвання з’яўляецца паказ асноўных аспектаў беларускага калабарацыянізму: Беларускай Цэнтральнай рады, адносінаў улад і царквы,  Беларускай народнай самапомачы, Беларускай краёвай абароны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава ІІ. Калабарацыянізм  грамадскі.

Калабарацыянізм прыйшоў  на беларускія зямлі ў самым пачатку вайны.  Асноўнай прычынай гэтай з’явы можна назваць незадавольнасць савецкай уладай – гвалтоўная калектывізацыя, рэпрэсіі, не маглі даць саветам папулярнасці. Да таго ж яшчэ адной прычынай калектывізацыі можна назваць даволі напружаныя міжэтнічныя адносіны ў Заходняй Беларусі. Амаль усе функцыянеры беларускіх калабарацыйных арганізацый паходзілі з Заходняй Беларусі, і усе яны мелі моцныя антыпольскія погляды.

На першым этапе вайны  асноўнай формай калабарацыянізму была яго грамадская форма. Амаль адразу пасля захопу тэрыторыі Беларусі былі створаныя грамадскія арганізацыі пранямецкага характару, такія, напрыклад, як Беларускае навуковае таварыства, Беларуская народная самапомач. Але, калі першая арганізацыя, з-за байкоту беларускіх навукоўцаў, сябе амаль ніяк не праявіла, і існавала толькі на паперы, то дзейнасць Беларускай народнай самапомачы  была, асабліва на першым этапе вайны, адносна актыўнай.

 Увогуле праблематыка  Беларускай народнай самапомачы, яе дзейнасці з’яўляецца адной  з самых  цікавых у гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны. Бо гэтая тэма ў айчыннай, ды і ў замежнай гістарыяграфіі  ўвесь час ігнаравалася. Нават у наш час амаль што няма даследванняў якія былі б прысвечаныя гэтай тэме. Прычына была у яе ідэалагічнай нязручнасці: аб’ектыўна дзейнасць, Беларускай народнай самапомачы, ацаніць было вельмі цяжка…

 

1.1 Беларуская народная  самапомач

22 кастрычніка 1941 г.  у Мінску распачала сваю дзейнасць  “Беларуская народная самапомач.  Паводле нямецкай задумы гэтая  установа павінна была пераняць усе функцыі Чырвонага Крыжа27 . Кіраўніком самапомачы быў прызначаны Іван Ермачэнка.

На пачатку БНС мела пэўны прыток людзей. Выконваючы волю нямецкай цывільнай адміністрацыі, яна забяспечвалі край друкаванай прадукцыяй, ладзіла курсы беларускай мовы і гісторыі, арганізоўвала культурныя імпрэзы. Шмат якія сем’і, асабліва у першыя месяцы акупацыі, звярталіся ў БНС, каб дамагчыся вызвалення сваякоў з нямецкага палону. Дзеля змяншэння галечы і жабрацтва, а таксама дзеля матэрыяльнага забеспячэння насельніцтва нават існавала сацыяльная сетка абслугоўвання дзяцей і інвалідаў. Вышэйшыя прадстаўнікі мясцовае адміністрацыі ў сваей бальшыні з’яўляліся акруговымі старшынямі Беларускай народнай самапомачы . 

Ад нямецкай адміністрацый  БНС атрымоўвала штомесячныя крэдыты. Таксама БНС мела ўнутраныя сціплыя крыніцы даходу (сяброўскія складкі, выручка ад продажу газетаў і г. д.). Былі нават выпадкі, калі БНС звярталася да генеральнага камісара з просьбай аб пералічэнні на яе рахунак усіх сум грашовых штрафаў, а таксама некаторай часткі ад судовых пошлін, продажу алкаголю і г.д.. На жаль, былі у Беларускай Народнай Самапомачы і фінансавыя прытокі, якія грунтаваліся на нямецкай палітыцы тэрору. Гэтая арганізацыя была ўцягнутая ў жахлівае вынішчэнне габрэяў,бо часта сябры гэтае суполкі атрымлівалі  частку “габрэйскіх рэчаў”, якіх было шмат пасля зачыстак гета. 

 Але, шчыра гаворачы, Беларуская народная самапомач  так і не стала эфектыўным  памочнікам нямецкай акупацыйнай  палітыкі. Хоць, паводле звестак  сябраў яе кіраўніцтва, на канец 1942 г. у ей гуртаваліся амаль 30000 сяброў, але гэтыя лічбы некаторыя даследчыкі лічаць вельмі перабольшанымі . Усе прадстаўніцтвы БНС паведамлялі пра вялікія цяжкасці, звязаныя з польскім уплывам: “Польскія бургамістры забаранялі чытанне беларускіх газетаў,  рабілі шмат перашкод стварэнню новых органаў улады”. Але  і на самой справе функцыянеры БНС разглядалі дзейнасць сваёй арганізацыі,  як частку нацыянальнага змагання за ўладу . Яны вельмі рашуча адстойвалі сваю пазіцыю і ў тых раёнах, дзе пераважная большасць насельніцтва была палякамі.

Частыя выпадкі карупцыі заўседы шлі побач з Беларускай народнай самапомаччу, на працягу ўсяго  яе існавання. Амаль кожная дабрачынная  акцыя запускала шматлікія механізмы  спекуляцыяў і крадзяжоў. Дзеячы гэтай арганізацыі часта выкарыстоўвалі сваё становішча дзеля самаўзбагачэння, ці стварэння якіх-небудзь выгод для сваіх сем’яў .

Аб сітуацыі, якая ўзнікла  ўнутры БНС,  сведчыць паведамленне беларускага кантралера. Ен вельмі яскрава апісваў, фактычна, бяздзеянне кіраўніцтва. Арганізацыя была падзелена на некалькі груповак, якія ўвесь час плялі інтрыгі супраць адзін аднаго. Тыя адзінкі, якія сапраўды дапамагчы людзям трапіўшым у гаротнае становішча, мелі да кіраўніцтва і ўвогуле да ўсей самапомачы вельмі адмоўнае стаўленне. Замест службовага нагляду і рознага кшталту дапамогі аддзелы БНС у правінцыі атрымоўвалі толькі матэрыяльныя патрабаванні.

 Напрыканцы вайны  Беларуская Народная Самапомач  фактычна ператварылася у арганізацыю  выключна для тых, хто нажываўся  на вайне, ці ў арганізацыю для агалцелых нацыяналістаў, вельмі адорваную ад патрэбаў насельніцтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.2 Калабарацыянізм на  весцы.

Частка насельніцтва, напачатку, прыход немцаў успрымала  прыход немцаў з вельмі вялікімі надзеямі. Ваенныя поспехі нямецкай арміі, атэістычная палітыка савецкіх уладаў, калектывізацыя , усе  гэта прывяло да пэўнай папулярнасці нямецкіх уладаў.

Аднак у рапартах беларускага  самакіравання паступова пачаў  прысутнічаць матыў недастатковай  бясьпекі .  У адным з рапартаў гаварылася: “ Магутная нямецкая зброя нанесла зброя нанесла паразу галоўным сілам нашых ворагаў – палякаў, бальшавікоў, габрэяў, але тэрыторыя беларускага народа ў гэткія хвіліны цалкам не вызваленая ад непрыяцеля”. Для прадстаўнікоў мясцовага кіравання склад группаў ваеннага супраціву ў лясах Усходняй і Заходняй Беларусі ў сваей сутнасці быў няясны. Але аўтары рапартаў усе большае значэнне надавалі польскай прысутнасці. Лідскі і Слонімскі рэгёны лічыліся асабліва ненадзейнымі у якіх вялікую актыўнасць праяўлялі былые польскія вайскоўцы .

 На беларускай весцы  людзей цікавіла толькі адно  пытанне: што станецца з зямлёй? Сельская гаспадарка была самай  галоўнай крыніцай для забеспячэння  патрэбаў вермахта, жыхароў Рэйха,  і ,ў самую апошнюю чаргу,  мясцовага насельніцтва. Сяляне спадзяваліся на прыватызацыю зямлі, і тут для акупантаў існаваў шанец здабыць лаяльнасць беларускага насельніцтва.  Але ў межах стратэгіі стратэгіі бліцкрыгу калгасы былі захаваныя, і атрымалі назву “гмінныя двары” . У Заходняй Беларусі, дзе калектывізацыя не ласягнула такога ўзроўню як ва Ўсходняй, акупацыйныя ўлады канфіскоўвала зямлю ў дробных гаспадароў і аддавала зямлю прагнаным саветамі землеўладальніка (нават, у выпадку, калі яны былі палякамі).

  На праблему прыватызацыі  калгасаў, унутры нацыянал-сацыялістычнага  кіраўніцтва існавала шмат поглядаў. Варыянт за захаванне калгасаў падтрымаў міністр сельскае гаспадаркі Бакэ. Але з іншага боку шмат экспертаў-саветазнаўцаў, у ліку якіх быў і Отта Бройтыгам, выступалі за ліквідацыю калгасаў. Яны аргументавалі сваю пазіцыю што гаспадарчы рост немагчымы без актыўнага ўдзелу насельніцтва, і спасылаліся на досьвед нямецкай акупацыі пад час Першай сусветнай вайны. Некаторыя нават прапаноўвалі ў выпадку неабходнасці забяспечваць насельніцтва ежай з нямецкіх запасаў .

Вынікам гэткіх спрэчак  было увядзенне увесну 1942 г. “новага  аграрнага парадку”. Нямецкія прапагандысты  прадставілі ўсе гэта як сапраўдную прыватызацую   зямлі сялянамі, хоць на практыцы і надалей засталіся  існаваць буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Таксама па-ранейшаму, асноўнай крыніцай існавання сялянства заставаліся прысядзбныя надзелы і вельмі абмежаваная законамі жывелагадоўля.                

У лютым 1942 г. пры даследванні  новага вырашэння аграрнага пытання, выявілася, што кіраўнікі сельскіх гаспарак, якія былі пастаўленыя нямецкімі ўладамі не ведалі нічога пра краіну, і не вельмі былі забяспечаны неабходнымі дакументамі. Новыя гаспадары былі вымушаны для выканання пастаўленных задач выкарыстоўваць дапамогу былых савецкіх вытворчых установаў, мясцовых адміністратараў, перакладчыкаў. Напрыклад, былыя “машынна-трактарныя станцыі” надалей выкарыстоўваліся і атрымалі назоў “сельскагаспадарчыя базы” .   

 Зямля, якая паглядала  падзелу на Беларусі ўвесь  час змяншалася. Калі ў маі 1942 Таварыства загаспадарання земляў “Остлянд” мела пад апекай 967 дзяржаўных маенткаў, а ў студзені 1943 г. іх заставалася толькі 312. Хоць там праводзілася сельскагаспадарчая праца, ажыцяўляўся кантроль, але эфектыўнай абароны супраць узброеных нападаў не існавала. У жніўні 1943 года, пад нямецкім кантролем заставалася толькі кожны чацверты маентак, адначасова ўзмацнілася частата і брутальнасць партызанскіх нападаў.  

   У сувязі з  гэтымі новымі абставінамі выкананне  палітыкі “новага аграрнага парадку” было прыпынена ў пачатку 1943 года. Генеральны камісар загадаў правесці поўную рэгістрацыю ўсіх сялян, што выканалі харчовыя пастаўкі на 100%.

   У гэтых умовах  самае цяжкае становішча мелі  мясцовыя старасты, бургамістры  і іншыя прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі. На іх плечы лёг увесь цяжар абавязкаў абароны цывільных грамадзян ад розных нападаў, харчовых паставак, вярбоўкі насельніцтва на працы ў Германію. 

Бургамістры, старасты і  г.д. з пункту гледжання матэрыяльных варунках ды шырыні светапогляду мала адрозніваліся ад людзей, што жылі побач. Шмат хто з іх пэўны час служыў у паліцыі, або ў ахове габрэйскіх гета, ды ўзбагачаліся за кошт маёмасці забітых габрэяў .

Акрамя бургамістраў, вясковых старастаў, важную ролю таксама  выконвалі аграномы. Яны мелі вельмі вялікія паўнамоцтвы. Пакуль эканамічныя вынікі задавальнялі нямецкія ўлады, ніякіх перашкодаў не было. У заходніх гебіткамісарыятах нямецкія акупацыйныя улады нярэдка прызначалі былых польскіх памешчыкаў кіраўнікамі калгасаў і саўгасаў. Зразумела што гэта выклікала шмат цяжкасцяў з беларускімі сялянамі .

Адной з самых вялікіх  магчымасцяў для уціску у сваіх  вёсках для бургамістраў і вясковых старастаў была мажлівасць рабіць адбор  на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Сяляне лічылі прымусовую працу ў Няммечыне горшым  ліхам, чым якое–небудзь іншае пакаранне. Некаторыя нават баяліся гэтага больш, чым смерць . 

Увогуле трэба зазначыць, што палажэнне вясковых старастаў, бургамістраў, аграномаў было вельмі цяжкае і неадназначнае. Яны былі паміж двух агнёў: з аднаго боку нямецкае кіраўніцтва, з яго патрабаваннямі, з другога боку аднавяскоўцы з іх патрэбамі.

 

                

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава I. Калабарацыянізм палітычны.

   У самым пачатку вайны развіцце палітычнага і ваеннага калабарацыянізму адбывалася нязначнымі тэмпамі. Галоўнай прычынай гэтай з’явы былі ваенныя поспехі нямецкай арміі. Яшчэ адной прычынай былі скептычныя адносіны нямецкага кіраўніцтва да здольнасцяў беларускага народа да дзяржаўнага будаўніцтва з-за слабасці этнічнай самасвядомасці. У гэты перыяд асноўнай формай калабарацыянізму была яго грамадская форма. Палітычны калабарацыянізм пачаў свае актыўнае жыцце толькі у канцы 1942,

пачатку 1943 года калі немцы, бачачы што вайна зацягваецца, пачалі бальш актыўную палітыку на акупаваных тэрыторыях. Менавіта ў гэты час пачынаецца стварэнне ўжо палітычных калабарацыйных арганізацый такіх як, напрыклад Саюз Беларускай Моладзі, Беларуская цэнтральная рада.  Улады таксама пачынаюць гульню з праваслаўнай царквой. Усе гэтыя дзеянні былі накіраваны перш за ўсе на тое, каб ва ўмовах пашыраючыгася партызанскага руху, няўдач на фронце забяспечыць прыхільнасць беларускага народа да нямецкай акупацыйнай улады, стварыць у беларусаў ілюзію будоўлі нацыянальнай дзяржавы, здабыць іх лаяльнасць у пытаннях паставак.

 

1.1 Беларуская цэнтральная  рада.

  Беларуская цэнтральная рада была створана  на мяжы 1943 і 1944 гадоў. У гэты час насельніцтва ўжо не верыла нацыстскім лозунгам аб “нацынальным самавызначэнні Беларусі, і аб яе месцы ў Новай Эўропе”28.

  Яшчэ ў чэрвені 1943 года, нямецкія ўлады стварылі так званую раду даверу

у складзе 16 асобаў пад  кіраўніцтвам В. Іваноўскага і Ю. Сабалеўскага. Гэта быў першы крок да стварэння калабарацыйнага ўрада. У пошуках магчымых удзельнікаў гэтага урада нацысцкія ўлады звярнуліся да беларускіх эміграцыйных колаў у Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі29. Некоторая колькасць беларускай інтэлігенцыі ўжо згуртавалася да таго часу ў “Беларускай   народнай самапомачы”, беларускіх тэатрах, музеях, рэдакцыях газет.

  У снежні 1943 года ўпершыню сабралася Беларуская Цэнтральная Рада –  час, калі ўсім быў бачны канец нямецкага панавання. Прэзідэнтам быў прызначаны Радаслаў Астроўскі. Таксама БЦР мела шэраг міністэрств: асветы, навукі і культуры, прэсы і прапаганды, сацыяльнай апекі, фінансаў, моладзевых справаў, агульнага кіравання, гаспадаркі, планавання і абароны.

  На працягу усяго свайго існавання БЦР з’яўлялася для нямецкіх цывільных улад установай на якую заўседы глядзелі з недаверам і якую трымалі пад пільным кантролем. Нямецкая адміністрацыя хацела, каб дзейнасць БЦР не выходзіла за межы дабрачыннасці - арганізацыі харчавання насельніцтва, якое цярпела сапраўднае бедства, а таксама школьнікаў ды ўцекачоў. Але ўплыў БЦР распаўсюджваўся фактычна толькі на Мінск і яго наваколлі.   Крыніцы фінансавання для БЦР былі таксама вельмі кволымі: напрыклад гэта былі падаткі ад продажу білетаў у тэатр і кіно.

  Ужо калі БЦР была ў эміграцыі, 20 ліпеня 1944 г. Міністэрства ўсходніх акупаваных тэрыторый выдала інструкцыю, у якой былі пералічаны “рэальныя задачы і паўнамоцтвы БЦР”: барацьба з бальшавізмам, аб’яднанне ўсіх беларусаў у Саюзе вызваленя Беларусаў, актыўная моладзевая праца(СБМ, ваенная дапаможная праца), жаночая праца30.

  БЦР часта перадавала нямецкім уладам просьбы людзей аб вызваленні іх сваякоў і нават цікавілася справамі беларускай дыаспары у Прыбалтыцы ды Польскім генерал-губернатарстве. Акрамя таго БЦР намагалася абмежаваць дзейнасць палякаў ва ўсіх сферах грамадства. Прысутнічалі нават і этнічныя чысткі. Напрыклад, марыянеткавы ўрад даў згоду на дэпартацыю шэсць тысяч палякаў са Слонімскага і Лідскага раену на дэпартацыю на прымусовую працу у Нямеччыну, бо сярод насельніцтва вядзецца “польская прапаганда і палякі падтрымліваюць польскіх партызанаў31.

   Беларуская цэнтральная рада паступова трапляла ва ўсе большую ізаляцыю з-за таго, што яна паўсюль бачыла ворагаў і імкнулася да такой кантрольнай функцыі, магчымасці выканання якой пазбаўлялі яе нямецкія ўлады. Вельмі напружаныя адносіны рада мела і с царквой: яе мітрапаліт павінен быў узгадняць усе прызначэнні  і вызваленні з пасадаў с аддзелам БЦР па канфесійных справах. Але афіцыйна БЦР дэкляравала, што ня будзе умешвацца ва ўнутраныя справы царквы32.

   Канец БЦР быў  такім жа бясслаўным, як і яе  дзейнасць. Спецыяльны поезд з дзеячамі рады і іх сем’ямі, прыбыў у Кенігсберг з Мінска, занятага савецкімі войскамі. Пасля знікнення усіх нямецкіх адміністрацыйных устаноў на Усходзе зацікаўленнасць у БЦР у нямецкага кіраўніцтва паступова пайшла на спад. Калі, нарэшце, было прынята рашэнне аб  пераезде БЦР у Берлін, упаўнаважаны Усходняга міністэрства, што павінен быў сустрэць “рускіх” на вакзале, нават не з’явіўся33. Для прадстаўнікоў БЦР якія чакалі, што іх сустрэнуць як прадстаўнікоў урада Беларусі ў эміграцыі, нават, спачатку, не былі падрыхтаваныя пакоі для засялення. Для большай часткі прадстаўнікоў рады Усходняе міністрства дало магчымасць “свабоднага працаўладкавання”34. Хаця з іншага боку, Яўхім Кіпель, адзін з дзеячоў БЦР, у сваіх мемуарах пазней згадваў:

   “Улеткі 1944 г. беларускае жыцьце ў Берліне было досыць актыўнае: паступова з’яджаліся уцекачы, дзейнічалі розныя беларускія арганізацыі пры Міністэрстве Прапаганды і пры Міністэрстве Усходніх Справаў, быў беларускі аддзел пры Арбайтфронце, дзейнічаў Белаоускі камітэт, выходзілі газеты “Раніца” і “Беларускі Работнік” і паступова афармлялася БЦР35.

  А астатнія разам з нямецкімі бюракратамі, да самага канца вайны, разважалі над тым, як адваяваць страчаныя тэрыторыі Генеральнага камісарыята36.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.2 Улады і царква.

  Яшчэ адным патэнцыйным хаўруснікам акупацыйнае ўлады была праваслаўная царква. Каталіцтва нямецкае кіраўніцтва разгладала як “пятую калону” палякаў37. Дзесяцігоддзі антырэлігійнай прапаганды выклікала ў маладзейшых жыхароў апатыю да пытанняў рэлігіі. 

   Але прапаганда абвясціла сваей мэтай адраджэнне “беларускай нацыі” і вялікае месца ў гэтае месца павінна была заняць праваслаўная царква38.  Гэта быў своеасаблівы контраргумент падобным спробам СССР. Нацыянал-сацыялістычная прапаганда імкнулася  дагадзіць царкве як той сіле, што “ператварае нянавісць у станоўчае і не праклінае зненавіджаных, а дабраслаўяе вызваліцеляў”39.

Гэтак сама як акупацыйныя  ўлады паставіла беларускі нацыянальны  ўрад, так яны і спрабавалі ўсталяваць беларускую нацыянальную царкву. Прызначэнне святароў і епіскапаў у гэтай царкве абмяжоўвалася выключна прэтэндэнтамі-беларусамі. Таксама мітрапаліт выдаў загад аб ужыванні беларускай мовы ў казаннях, царкоўным пісьмаводстве ды навучанні Закону Божаму.

Пасля стварэння епархіяў сінод пачаў выконваць функцыі найвышэйшай царкоўнай улады. Сход епіскапаў падрыхтаваў царкоўныя статуты. “Беларускі Царкоўны сабор”, які сабраўся у жніўні 1942 г., праходзіў паводле нямецкага сцэнару і скончыўся адпраўленнем паслання Адольфу Гітлеру ды дзякавальным малебнам. Удзельнікі падкрэслілі падкрэслілі існаванне балансу інтарэсаў паміж нямецкай цывільнай адміністрацыяй ды царкоўнымі ерархамі. Аргументацыя праводзілася паводле вядомых прапагандысцкіх узораў. Гістарычная міссія нямецкай арміі палягала ва ўзнаўленні права царквы на самавызначэнне пасля мноства гадоў савецкана і польскага прыгнету40.

Са свайго боку нямецкая цывільная адміністрацыя ўсяляк дэманстравала сваю велікадушнасць, адбоўваючы разбураныя савецкімі уладамі цэрквы, давала пазыкі і асобных выпадках нават вяртала раней сканфіскаваныя музейныя каштоўнасці41.

У межах Мінскай епархіі  цягам першага года акупацыі ўзнавілі сваю дзейнасць 120 з 400 дарэвалюцыйных царкоўных суполак42. На сяле патрэба ў царкоўных служках і правядзенні багаслужбаў была досыць значнай, кантроль над святарствам здавалася цывільнай адміністрацыі недастатковым. 

Але ў цэлым, усе ж  такі трэба зазначыць, што праваслаўныя святары не мелі занадта добрай рэпутацыі  ў нямецкіх уладаў, ні ў, як гэта было зазначана вышэй, Беларускай Цэнтральнай Рады. Канфлікты вазнікалі паўсюль: напрыклад вельмі пераследвалася нямецкімі ўладамі практыка, калі розныя царкоўныя абрады( хрышчэнне, шлюб, памінанне) аплачваліся натурай. Нямецкія ўлады хацелі ўвесці фіксаваныя таксы, і аблажыць іх пададкамі.

Беларуская Праваслаўная Царква адрэзаная ад сваіх духоўных цэнтраў з’яўлялася вельмі добрым інструментам для нямецкіх акупацыйных  уладаў. Кіраўніцтва царквы з выключнай  паслухмянасцю выконвала ўсе  загады нямецкай цывільнай адміністрацыі. З палітычных прычын нямецкія ўлады стараліся выключыць каталіцкі касцел з удзелу ў беларускіх справах. Таму для мноства беларусаў-каталікоў лозунг аб “нацыянальнай беларускай царкве” не з’яўляўся арыенцірам.

Калабарацыянізм вайсковы