Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Інстытут журналістыкі
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча
Курсавая работа
студэнткі 3 курса 4 групы
Вольгі Рублеўскай
Навуковы кіраўнік −
Іўчанкаў В.І.
Мінск 2011
Уводзіны.
Уладзімір Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
Сваім “Паляваннем…”, “Каласамі…”, “Хрыстом…” ён узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. (2, 361).
Здаецца, што гэты таленавіты пісьменнік быў здольны на ўсё. І проза, і паэзія падпарадкоўваліся яму, нібы паслухмяныя служкі. Яго пяру належаць вершы, драматургічныя і публіцыстычныя творы, апавяданні, нарысы, эсэ, казкі, раманы – і ўсё непаўторнае, дынамічнае, філасоўскае, непамерна глыбокае.
Караткевіч плённа развіваў адраджэнскія ідэі, шмат зрабіў для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацай культупай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і гуманістычным дыханнем.
З багатых літаратурных традыцый Караткевіча выйшлі такія сучасныя аўтары, як Л. Дайнека, В. Іпатава, Ул. Арлоў, А. Наварыч і інш. Бяспрэчна, гэты пісьменнік быў, ёсць і будзе прыкладам, ідэалам многіх прызнаных майстроў слова.
Багатая творчая спадчына Уладзіміра Сямёнавіча, канечне, стала своеасаблівым магнітам для крытыкаў рознай велічыні. Здаецца, яны ўжо даўно разабралі па цаглінках усю творчасць пісьменніка. Можа скласціся ўражанне, што даследваць яе ўжо няварта ды і непатрэбна: усё зроблена і так.
Аднак Уладзімір
Сямёнавіч валодаў шматгранным
талентам, таму не ўсе аспекты яго
творчасці даследаваны
Такім чынам, прадметам дадзенай курсавой працы з’яўляецца лірычная проза Ул. Караткевіча, аб’ектам – яе моўна-стылёвыя асаблівасці.
Мэта курсавой працы–вызначыць моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча.
Для поўнага раскрыцця тэмы, мы вырашым наступныя задачы:
- разгледзім спецыфіку паняцця “лірычная проза”;
- вызначым традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры;
- супаставім моўныя і стылёвыя сродкі розных жанраў лірычнай прозы Ул. Караткевіча;
- выявім адметнасці аўтарскага стылю і мовы ў кожным з іх;
- акрэслім адметныя асаблівасці стылю і мовы лірычнай прозы аўтара.
Дадзенае даследаванне ўключае ўводзіны, два разделы, заключэнне і спіс выкарыстанай літаратуры. Агульны аб’ём работы − 24 старонкі.
1. Лірычная проза: праблемы вызначэння
- З’яўленне тэрміна “лірычная проза”.
Дакладна вядома, што паэзія больш старажытная па сваім паходжанні, чым проза. Мастацтва слова (я маю на ўвазе ужо адмежаванае ад фальклору) узнікае напачатку як паэзія. «Верш з’яўляецца неад’емнай формай асноўных жанраў антычнасці, сярэднявечча і нават Адраджэння і класіцызму — эпічнай паэмы, трагедыі, камедыі, оды і іншых відаў лірыкі» (6, 929).
Адной з прычын, якае можа растлумачыць панаванне паэзіі ў мастацтве слова аж да новага часу, з’яўляецца тое, што ў эстэтыцы мінулага завершанасць непадзельна звязана з дасканаласцю і прыгажосцю. А, як вядома, рытм, асабліва вершаваны, сапраўды надае мове закругленасць, завершанасць.
«Станаўленне мастацкай прозы пачынаецца толькі ў эпоху Адра- джэння, а ўсведамленне і сцвярджэнне прозы як законнай формы мастацтва слова адбываецца нават пазней — у ХVIII — пачатку ХІХ ст. » (6, 930).
Па меркаванні вядомага рускага даследчыка структурнай паэтыкі Ю. М. Лотмана, літаратурная тэорыя XVIII – XIX ст. трэціравала раман і іншыя празаічныя жанры як ніжэйшыя разнавіднасці мастацтва. Проза ўсё яшчэ то злівалася з філасофіяй і палітычнай публіцыстыкай (успрымалася як жанр сур’ёзны, але які выходзіць за межы прыгожага пісьменства), то лічылася чцівам, разлічаным на непатрабавальнага і эстэтычна нявыхаванага чытача. (8, 75).
Лотман таксамам сцвярджаў, што проза ў сучасным значэнні слова ўзнікае ў рускай літаратуры з Пушкіным. Яна аб’ядноўвае адначасна ўяўленне аб мастацтве высокім і не паэзіі.
Падчас свайго развіцця проза творча пераасэнсоўвала рэчаіснасць, ствараючы свае жанравыя формы, правілы і законы. Паступова ўскладняючыся, яна ўзаемадзейнічала з паэзіяй, вынікам чаго сталі спецыфічныя жанравыя формы: верш у прозе, раман у вершах, імпрэсія, лірычнае апавяданне і г.д.
Празаічныя па форме, але лірычныя па змесце жанры ўтварылі новы від літаратуры – лірычную прозу. Спынімся больш падрабязна на гэтай з’яве мастацкай літаратуры.
1.2. Суадносіны паняццяў “лірызм” і “лірычная проза”.
Перш чым перайсці да разгляду непасрэдна лірычнай прозы, трэба разабрацца з тэрмінам “лірызм”, бо вельмі часта адбываецца блытаніна паняццяў “лірычная проза” і “лірызм у прозе”.
“Лiрызм” у шырокiм сэнсе – гэта эмацыянальная афарбоўка мастацкага тэксту, якая сустракацца ў творах розных жанраў i стылёвых накірункаў (3, 10).
Каб зразумець, у якiх суадносiнах знаходзяцца паняццi “лiрызм” i “лiрычная проза”, неабходна засяродзiць увагу на асаблівасцях функцыянавання лiрызму ў празаiчных жанрах.
Функцыянаванне лiрычнага ў празаiчных жанрах абумоўлена пранiкненнем чужароднага элемента ў мастацкі твор. Тэкст пачынае існаваць ужо на зусiм iншым узроўнi. Ягоныя элементы зведваюць структурную пераарганізацыю ў кірунку, абумоўленым аўтарскім успрыманнем і адлюстраваннем свету.
З дапамогай лірыкі ствараюцца новыя ўмовы для існавання празаічнага твора. Паэзiя i проза тут уступаюць у пэўны дыялог, пры гэтым лiрычна-суб’ектыўнае i эпiчна-аб’ектыўнае сумяшчаюцца ў межах аднаго тэксту. Такім чынам узнікае “лiрычная проза”, якая з’яўляецца разнавiднасцю эпiчнага па форме і адгалiнаваннем лiрычнага па змесце. У такім выпадку рытмiчная арганiзацыя тэксту змяняецца, наблiжаючы яго да паэтычнага. (3,12).
Пранiкаючы ў мастацкі твор, лiрызм дадае туды свае законы. Твор становіцца ўжо не чыста лiрычным, але i не чыста празаiчным. Ён i ўспрымаецца больш цiкава, бо знаходзiцца на мяжы двух лiтаратурных родаў.
1.3. Спецыфіка паняцця “лірычная проза”.
Даследаванне паэтыкі лірызму ў празаічных жанрах патрабуе дэталёвага разгляду суадносін «паэзіі» і «прозы». Калі звяртацца да “Кароткай літаратурнай энцыклапедыі”, можна сустрэць наступнае азначэнне: «Проза — агульная назва невершаваных мастацкіх твораў у іх суаднесенасці з паэзіяй — вершаванымі творамі: невершаваная форма мовы мастацкай» (6, 34).
Паэзія і проза — гэта два асноўныя тыпы, дзве формы мастацтва слова, якія знешне адрозніваюцца арганізацыяй, будовай мастацкай мовы: у паэзіі мова выразна дзеліцца на суразмерныя адрэзкі — вершы; у прозе — рухаецца суцэльным патокам, перарываючыся толькі ўласцівымі любой мове паўзамі ў канцы сінтагм і сказаў. Нярэдка паэзію вызначаюць як мову рытмічную, а прозу — як мову, пазбаўленую рытму ці як «звычайную» мову (3, 8). Аднак можна с упэўненасцю сказаць, што мастацкая проза заўсёды валодае спецыфічным рытмам і усё ж такі бывае рытмічнай. Прычым гэта не робіць яе паэзіяй, але прынцыпова адрознівае ад «звычайнай» (немастацкай) мовы».
Не гледзячы на гэта многія лічаць, што лiрычная проза – гэта амаль паэзiя. Але А. Яскевiч адзначае, што “лiрычную прозу зблiжаюць з паэзiяй толькi спосабы адлюстравання рэчаiснасцi” (3, 16). У выпадку лiрычнай прозы празаiчны жанр iмкнецца аб’яднаць на глебе аб’ектыўнасцi яшчэ i магчымасць адлюстравання ўсёй непасрэднасцi пачуцця i перажывання, уласцiвага лiрыцы.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі дае наступную характарыстыку тэрміна: “лірычная проза – стылявая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыйнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу; празаічная разнавіднасць ліра-эпасу. Своеасабліва спалучае ў сабе асобныя рысы лірыкі і эпасу, якія ў кожным канкрэтным выпадку ствараюць непаўторнае мастацкае адзінства” (8, 263).
Прадметам паказу лірычнай прозы з’яўляецца духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў, у якіх у канчатковым выніку адлюстроўваюцца аб’ектыўныя заканамернасці рэчаіснасці.
Аўтар і яго лірычны герой як бы ўбіраюць у свой кругагляд знешнія падзеі, людскія ўчынкі, характары, індывідуальна пераламляючы іх у сваім уяўленні. Яны становяцца структурным цэнтрам усёй кампазіцыі, якая складаецца з перажыванняў і думак героя ў дадзены момант жыцця. Вобраз аўтара і яго лірычнага героя разгортваецца перад чытачом не паступова і паслядоўна, як у звычайным эпічным творы, а імкліва і шматпланава, паказваючы складанасць і шматграннасць унутранага свету чалавека.
Задачы, якія ставіць перад сабой лірычная проза, вырашаюцца з дапамогай разнастайных сродкаў выяўлення канкрэтнага душэўнага стану лірычнага героя. Напрыклад, з дапамогай лірычнай арганізацыі маўлення, якая дае выявіць усе аспекты і разнастайнасць перажывання. Асаблівае месца ў лірычным творы займае цэнтральны вобраз-перажыванне, які адлюстроўвае вялікі свет чалавечага жыцця.
Асаблівае значэнне ў лірычнай прозе мае суб’ектыўнае–за кошт павелічэння аўтарскага ўспрымання рэальнасці аб’ектыўны план становіцца другасным. Празаічны суб’ект адрозніваецца ад лірычнага тым, што калі ў лірыцы ён тоесны самому сабе, то ў прозе прысутнічае суадноснасць з аб’ектыўным светам. Таму ў лірычнай прозе заўсёды ёсць як суб’ектыўнае (прыватнае, індывідуальнае чалавечае “я”), так і аб’ектыўнае (рэальнасць, якая праходзіць праз свядомасць аўтара) (3, 21).
Спектр кампазіцыйных формаў лірычнай прозы даволі шырокі, сюды ўваходзяць усе тыя формы, дзе пераважвае аўтарскае “я”, размытасць і шматпланавасць сюжэта, эмацыйнасць і экспрэсіўнасць. “Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ (К. Г. Паустоўскi, В.А. Салаухiн, А. дэ Сент-Экзюперы)” (6, 637).
Такім чынам, можна
выдзеліць наступныя
- Павышаная экспрэсіўнасць мовы.
- Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб’ектывізм.
- Прадмет адлюстравання – духоўнае жыццё чалавека, пры чым цэнтральнае месца надаецца нейкаму вобразу-перажыванню.
- Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і г.д.
1.2 Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры
Беларуская проза пачала сваё станаўленне недзе з канца XIX – пач. XX ст. У гэты час пісалі такія аўтары, як Цётка, Ядвігін Ш., Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны і інш.
У той час беларуская літаратура развівалася паскорана. За восем-дзесяць год яна прайшла шлях, на які еўрапейскія краіны патрацілі стагоддзі.
У адпаведнасці з агульнымі законамі ў нашай літаратуры бурна развівалася паэзія, пераважна лірычная. А. Адамовіч у артыкуле “Паэтычнае вярхоўе беларускай прозы” пісаў, што “беларуская проза рабіла свае крокі, абапіраючыся на вопыт паэзіі, яе формы, шырока выкарыстоўваючы паэтычную стылістыку, паэтычную трансфармацыю фальклору” (2, c. 59).
На першым этапе свайго развiцця ў пошуках лiрычных сродкаў проза звярталася да арсенала народнай паэзii, народнай песеннай творчасцi, дзе лiрызм быў ужо ў гатовых запевах, багатым паэтычным сiнтаксiсе, высокай метафарычнасцi, а пераноснае аўтарскае i фiласофскае мысленне мела форму паэтычных вобразаў – алегорый.
Пачатковы этап развіцця беларускай прозы характарызаваўся багаццем малых жанравых форм: замалёўка, абразок, імпрэсія, прытча, навела, апавяданне. Што датычыцца буйных жанравых форм, то яны прыйшлі ў беларускую літаратуру ўжо на пачатку 20-х гадоў. Тагачасная беларуская проза адначасова абапіралася на фальклор і кніжна-літаратурныя традыцыі.
На пачатку развіцця беларускай прозы лірызм праяўляўся ў розных формах. Паколькі проза адштурхоўвалася ад фальклору, выкарыстоўвала мастацкі вопыт паэзіі і паэтыку фальклору, то лірычны пачатак быў моцны ва ўсіх празаікаў.
У другой палове ХХ стагоддзя лірычная проза стала адной з прыкметных з’яў часоў хрушчоўскай адлігі. Гэта быў своеасаблівы вынік распрыгоньвання мастацкай душы, звернутай да чалавека, прыроды і ўсяго навакольнага свету. Суб’ектыўная ацэнка стала дамінантнай, аўтарскае “Я” – усюдыісным. Проза пачала ўпрыгожвацца яскравымі дэталямі, тропамі, рытмізавацца. Сюжэт “размываўся”, паслабляўся. Падобныя тэндэнцыі адбываліся ў рускай, украінскай, прыбалтыйскіх і іншых літаратурах.
Такім чынам, зыходзячы з вышэйсказанага, да лірычнай прозы Ул. Караткевіча можна аднесці яго эсэ (“Дыяментавы горад”, “І будуць людзі на зямлі”, “Песня з паўночных Афін” і інш.), нарысы (“Вiльнюс–часцiнка майго сэрца”, “Вязынка”, “Казкi Янтарнай краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”.
2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча
2.1 Эсэ
Для аналізу мы возьмем эсэ “Абраная”, “Твой зорны шлях”.
Эсэ “Твой зорны шлях” – гэта роздум аб мэце чалавечага жыцця, аб яго прызначэнні на зямлі. У гэтым творы есць ясна чытальная мараль і спадзяванне на лепшае ў апошніх радках (“Будзем спадзявацца, што такога не здарыцца…” 1).
Аўтарскае “я” ў гэтым творы праяўляецца праз ужыванне займеннікаў першай асобы адзіночнага ліку (“Я спакойна і сумленна раблю сваю справу. Я не рэкардсмен. Я не збіраюся быць чэмпіёнам. Я звычайны сярэдні ігрок…”), а таксама зваротамі да чытача (“так, менавіта без цябе, друг!”).
Што датычыцца вобразных сродкаў, іх не шмат, але нават тут можна сустрэць, улюбленыя Уладзімірам Сямёнавічам параўнанні. Напрыклад, параўнанне уласнага чалавечага занятку, справы жыцця з цаглінкай у будаўніцтве цэлага свету (“…тваёй цагліны не падыме больш ніхто. I, значыцца, ні табе, ні мне, нікому на зямлі нельга кінуць справу сваю, нельга пазбыцца адказнасці за яе”), а таксама метаніміі (“Ад чалавека, які апынуўся побач з ім, залежаў лёс зямлі…”).
У тэксце адчуваецца накіраванасць на удзел чытача, яго як быццам запрашаюць да дыскусіі, гэта выражаецца праз пытальныя сказы (“А дзе весялосць і азарт, гордасць за сябе і за іншых, дзе чалавечая годнасць быць неабходным?”, “Але хіба менш пачэсна адвесці, скажам, нож, занесены над чалавекам?”). Ужыванне займенніка “ты”, “тваё”, а таксама зваротных канструкцый дазваляе чытачам адчуць сваю прыналежнасць да самаго аўтара (“Чаму загадзя згаджаешся, што месца тваё не наперадзе?”, “...Адкуль ты ведаеш, дружа, што ты не здатны да таго, каб ісці першым?”, “… так, менавіта без цябе, друг!”), яго аўдыторыі, а таксама да ўсяго народа.
Аўтар выражае сваё “я”, сваё стаўленне да таго, што навокал, і праз клічныя сказы, (“Да чаго гэта нудна і прыніжана!”).
У гэтым эсэ сустракаюцца аднасастаўныя сказы. (“Ад чалавека, які апынуўся побач з ім, залежаў лёс зямлі…”). Трэба заўважыць. Што менавіта аднасастаўныя сказа надаюць дынамічнасць маўленню, набліжае яго да размоўнага стылю.
У эсэ “Твой зорны шлях” Ул. Караткевіч не аднойчы спасылаецца на іншыя аўтарытэты (“…аўстрыйскі пісьменнік Стэфан Цвейг назваў кульмінацыю…”, “Антуан дэ Сент-Экзюперы сказаў…”). Напэўна, пісьменнік зрабіў гэта, каб дакладней данесці да чытача сваю думку і пераканаць яго у тым, што гэта не проста разважанні на пустым месцы, а праўда жыцця.
Эсэ “Абраная” – гэта ўпершыню аўтарская пераасэнсоўка асабістага жыцця. Эсэ прасякнута любоўю да Украіны, якая на пэўны час замяніла Ул. Караткевічу, родную Беларусь.
У гэтым эсэ аўтар таксама паўстае перад намі праз займеннік “я” і яго склонавыя формы “мой”, “майго” і г.д., а таксама праз дзеяслоў першай асобы адзіночнага ліку (“Каб мяне занесла туды (а хацеў!)”, “…усё гэта таксама было б наканаванне, лёс, прароцтва аб будучым, памятаю, ведаю…”); праз займеннік “ты” і дзеясловы другой асобы цяперашняга часу адзіночнага ліку (Чытаеш цяпер кнігі, бачыш: "укладальнік такі", "прадмова такога", "пераклад з іспанскай і каментарый таго і таго", а сам успамінаеш, як жылі ў адным калідоры…”).
Аўтар разважае і зноў жа праз пытальныя сказы і займеннікі “мы”, “наш” звяртаецца да чытача (“...А можа, і сапраўды лёс?...Фаталізм?”; “бераг майго і твайго Дняпра”). Прычым аўтар хоча такім чынам аб’яднаць не толькі беларусаў, але і тры славянскія народы (“…былі ля Дняпра. Агульнага – рускага, беларускага і ўкраінскага. Нашага”).
Клічныя сказы, якія сустракаюцца ў тэксце узмацняюць экспрэссію і таксама перадаюць стаўленне аўтара да пэўнага пытання (“А каб вас бог любіў! І тут была Гісторыя. Ды яшчэ якая, Малюся за цябе, Укріїна…”).
Звяртанне аўтара да фальклору дапамагае стварыць дадатковыя вобразы, цяпер ужо нацыянальнага характару. Выкарыстанне прыказак, народных выслоўяў (Смерць і жона ад бога суджона, суджанай ды каханай і на крывых аглоблях не аб'едзеш, бач ты, меўся ўтапіцца, а трапіў на шыбеніцу, і ўсё ж яго да Мар'і вяло, а тут крутанулася жыццё–і ён з Наталяй. Лёс.) стварае ілюзію далучэння да скарбонкі народнай мудрасці.
Вобразныя сродкі аўтара адрозніваюцца разнастайнасцю. Гэта і эпітэты (яблычна-аранжавы, барвяна-індзейскія галіны, бунтарская чырвань, любоўная, п’яная асалода, сінія прывіды мора, пляміста-чорны, знявечанае, абвугленае, прастрэленае, узарванае сэрца і інш), і метафары (келіх з разліўнога мора ідэй і тэорыі, мора крыві і роспачы, карыта паміж узгоркамі, добрай цётцы маёй Украіне і інш.), і метаніміі (горад прачнуўся ад страшнага сну, ён адкрываў сваё, асэнсаванне нашага ўчора, народ прыдумаў, жылі ў адным калідоры, скажы народу, як сказаў тое Шаўчэнка і Талстой). Ул. Караткевіч выкарыстоўвае спецыфічныя ўвасабленні, то ў яго памяць “падсоўвае здарэнняў”, тыя “бяруць вас за руку і ўладна вядуць”, ручнік яго дзядулі “перажыў і дзеда і вайну”, “конная статуя кліча” і г.д.
Па словах В. І. Іўчанкава, “адным з самых распаўсюджаных тропаў у творчасці Ул. Караткевіча з’яўляецца параўнанне” [3]. Аўтарскія параўнанні адрозніваюцца разнастайнасцю, навізной як канструкцыйна, так і сэнсава-эстэтычна. Суб’ект і аб’ект параўнання прымаюць досыць нечаканыя формы: у адным выпадку гэта просты суб’ект і разгорнутае выказванне-аб’ект (ненармальнае, як нявеста ў глыбокай жалобе), у другім – складаныя абедзве часткі (звісаючы адным колам над стромай нібы на апошніх ударах сэрца), у трэцім – разгорнуты суб’ект і просты аб’ект (стары зялёны тэатр падобны ўначы на марсіянскі цырк і інш.), маюцца таксама параўнанні з аднаслоўным суб’ектам і аб’ектам (адзіны як перст).
Часта аўтар выбірае кантэкстныя параўнанні (Вонкава цэлы, ён [горад] толькі пры набліжэнні да Крашчаціка адкрываў воку сваё знявечанае, абвугленае, узарванае, прастрэленае сэрца. Чалавек з прастрэленым сэрцам памірае…). Параўнанне горада з жывым арганізмам, які таксама напакутаваўся за вайну, стварае спецыфічны лірычны настрой. А таксама параўнанні сябе (мне суджана было пазнаць апошнюю любоў да самай жалю вартай былінкі), што больш дакладна перадае адценні аўтарскіх пачуццяў.
Ул. Караткевіч пастаянна параўноўвае Украіну з Беларуссю (І, паверце мне, пірамідальная таполя, якая аджывае ад агню, выпусціўшы першы зялёны парастак, такі слабенькі, выклікае ў сэрцы пачуццё такога самага жалю і смутку і палёгкі, як першы парастак, які выгнаў для жыцця абсмалены беларускі дуб. Каб не беленькія хаткі і не перавага лістоўных дрэў, то дужа лёгка і проста было ўявіць сябе недзе на старой дарозе паміж Навагрудкам і Любчай. А каб гэтыя лістоўныя дрэвы нам, то гэта былі б проста нейкія там лясістыя грывы пад Лагойскам ці Оршай), што яшчэ раз упэўнівае чытача ў патрыятызме аўтара і наводзіць на думку аб прыгажосці беларускага краю.
Выкарыстоўвае Ул. Караткевіч і супрацьпастаўленне (Чалавек з прастрэленым сэрцам памірае. Горад і краіна не паміраюць, пакуль б'ецца сэрца хоць аднаго іхняга сына і дачкі), а таксама плеаназмы (Звычайныя выпадкі са звычайнага жыцця і інш.), перыфразы (зрабіцца ўкраінскай зямлёй, а мог бы і беларускай, тайнае тайных, марсіянскі шлем, скачуць зайчыкі рознай формы і інш.) для падкрэслівання сваёй думкі, для надання ёй большай выразнасці.
Што тычыцца стылістычных фігур, то тут Ул. Караткевіч карыстаецца разастайнымі прыёмам, такімі як эпіфара (штурхалі мяне якраз туды, на Украіну. На Украіну), анафара (Астатняе – тое, што прыходзіць, той пясок, што наносіць на перакат рака твайго жыцця; Астатняе, у значнай ступені, справа выпадковасці; Другая пасля Маці; Другая пасля Радзімы; І абедзве неабходны; І абедзве прыходзяць праз сустрэчу), недапасаванасць граматычнай форме (гэтыя лапічкі быў дом, свая зямля, трэба – былі домам, сваёй зямлёй).
Асаблівай рысай для Ул. Караткевіча з’яўляецца ўжыванне гістарызмаў (мушкецёрскае войска, порцік, фасад, эскорт, лорд, земская школа, перст), прычым у творах абсалютна не гістарычных, а таксама – словаў гутарковага стылю мовы (адваліла, прападаю ў бібліятэцы, абрыдла, выкладваюць, падкідвае, валіла, валачы, мяне туды занесла).
Перачытваючы гэта эсэ трэба яшчэ памятаць, што ўсё гэта не проста аб’ектыўныя апісанні, гэта ўспаміны, што пераапрацавала свядомасць аўтара, перажыла яго душа.
Такім чынам, калі падвесці рысу, атрымліваецца, што у прааналізаваных эсэ Ул. Караткевіча можна выдзеліць наступныя рысы:
- Выражэнне аўтарскага “я” праз займеннік першай асобы адзіночнага ліку. Калі аўтар хоча звярнуцца да чытача, ён выкарыстоўвае займеннікі “ты”, “вы”, “мы”, або зваротныя канструкцыі.
- Самым распаўсюджаным вобразным сродкам з’яўляецца параўнанне, якое характарызуецца арыгінальнасцю і разнастайнасцю форм.
- Выкарыстанне гістарызмаў у негістарычных тэкстах, а таксама выкарыстанне слоў гутарковага стылю.
2.2 Нарысы
Для характарыстыкі возьмем нарысы “Казкі Янтарнай краіны” і “Шляхі ў палях”.
Нарыс “Казкі Янтарнай краіны” – твор пра Латвію, яе гістарычныя каштоўнасці, побыт і людзей.
Аўтарскае “я” прадстаўлена словамі самога Ул. Караткевіча, які піша ад асабістага імя, не выкарыстоўваючы вобраз лірычнага героя (I ўсё ж я люблю стары горад. А паколькі я збіраюся надрукаваць гэтыя нататкі ў ягоным часопісе, трэба быць мудрым, як змій, і слухацца). Аўтар таксама актыўна ўзаемадзейнічае з чытачамі з дапамогай зваротаў, спецыяльных парад і г.д. (Чакайце, гэта яшчэ азначае; Вы пакідаеце надзейную плошчу, каб заглыбіцца ў завулк;. Мая табе парада, чытач: калі хочаш быць шчаслівы–бяры ў сябры латыша, а ў жонкі – латышку; Дай руку, друг! Што ж зробіш, дружа).
Асноўнымі вобразнымі сродкамі з’яўляюцца, па-першае, метафары, разнастайныя і арыгінальныя (на дне сэрца, твар зямны, першы камень у падмурак латышскай літаратуры, гняздзе цемрашальства, вымачыць дурняў і засеяць зямлю разумным насеннем, царыца відрыджскіх ніў, гуляючы ў карты чалавечымі снамі, кавалачкі сонечнага святла, асколкі палаца – янтар, кашчавая рука вайны, каралёў вайны).
Па-другое, гэта, канечне, эпітэты. Самы галоўны эпітэт “Казак Янтарнай краіны” – янтарны. Слова-русізм (у беларускай мове – бурштын). Эпітэты таксама адрозніваюцца ад звычайных, агульнаўжывльных (крыштальным купалам заўсёды блакітнага неба, сінія і янтарныя вочы, чалавек з гарадскімі нервамі, чырвона-цагляны, бела-мармуровы, снежныя рэдкія аблокі, святой шчырасцю радка, вычварна-бяздарны, ганебна-эклектычны, ідылічныя хутары, мудрыя калматыя сабакі, белыя, як быццам гэта малюсенькія кавалачкі воблака ўпалі на зямлю, празрыста-дымныя фіранкі далёкіх дажджоў, журліва-салодкім, нячутным галаском, аксамітна-зялёныя канавы).
Наступнай групай
вобразных сродкаў сталі параўн
Сустракаецца таксама сінекдаха (колісь жыла, гандлявала, ела, піла, рагатала, як Гарганцюа, кпіла і кахала паўнакроўная старая Рыга), аксюмаран (мордачкі анёлаў), перыфраза (смерць – Касая, світанак жыцця, лёс кожнага сапраўднага паэта – гэта лёс нашага пеўніка, трыццаць восьмая паралель, янтарныя людзі, свая Джульета, стольным горадам Лаймы – Рыгай, пушыстая флатылія, сотні дзядзькоў з фотаапаратамі), увасабленне (спрабаваў зразумець тваю душу, старая Рыга, Рэнесанс памёр), гіпербала ( у Рызе самыя лепшыя ўсмешкі, самыя паважныя рабочыя, што з незапомных часоў носяць знак сваёй цэхавай годнасці – шапкі з нізкім казырком; у Рызе самыя ветлівыя і спакойныя прахожыя і самыя цудоўныя дзеці на зямлі).
Што тычыцца стылістычных фігур, то ў нарысе “Казкі Янтарнай краіны” ўжываецца інверсія (Паміж латгальскімі азёрамі і Балтыйскім морам ляжыць Янтарная краіна. Гэта была Янтарная краіна, раскінулася перад вачыма мора). З дапамогай яе ствараецца своеасабоівы кларыт тэксту – казкі, калі складана адрозніць рэальнасць ад фантазіі.
Яшчэ адна стылістычная фігура – анафара (I ўсё на гэтай зямлі мае янтарны колер. I валасы ў людзей, і свежыя зрубы, і нават піва. I вось у канцы мая, калі цвіце ружовы глог, мне нясцерпна захацелася ўбачыць гэтую краіну). Такі прыём дазваляе ўзмацніць уздзеянне на чытача. Паўтараючыся на пачатку сказа, злучнікі надаюць тэксту пэўны рытм.
Ул. Караткевіч звяртаецца да пытальных і клічных сказаў (Вельмі добра! Стоп! Здавалася б, чаго яшчэ? Як чаго? А дурні, якіх, як вядома і не сеюць і не жнуць?), да няпоўных сказаў (Зноў вуліца Сарканас Гардэс... Другая... Пакідаеце за сабой метраў пяцьдзесят і выходзіце на вуліцу... Сарканас Гардэс...).
У тэксце прысутнічаюць гістарызмы (вянглярні, корчмы, земгальскай сялібы да курземскай; стырнавымі ў вікінгаў), запазычаныя словы з літоўскай лексікі (куншт, фрызетавы, піенс, майзе, фрыз, гапліты, кокле), прафесіяналізмы (неф).

- Мова і суспільство
- Мова нашого народу
- Мова поезії як дзеркало стану літературної мови
- Мова права і мова закону
- Мова реклами. Порушення мовних норм
- Мова та стиль публічного виступу
- Мова тіла вчителя на уроці
- Мобильный этикет
- Мова в повсякденному житти
- Мова-грамадзянская з.ява
- Мова и мысленне. Агульныя праблемы мовазнаўства
- Мова і мислення
- Мова і мовлення
- Мова і професія