Некрашевич
Змест
- Увядзенне ……………………………………3
- Асноўная частка……………………………..4
- Заключэнне…………………………………..9
- Спіс выкарыстанай літаратуры……………..10
Увядзенне
У мiнулым стагодзi беларускае мовазнаўства iшло складаным, пакручастым шляхам, i на тым шляху былi як уздымы, так i прыкрыя заняпады. Далека не заўседы ўмовы спрыялi развiццю навукi пра беларускую мову. Але аккурат у гэты час беларуская лiнгвiстыка аформiлася як самастойная, важная ў дзяржаўнай iерархii i прызнанная ў мiжнародным маштабе галiна гуманiтарных ведаў. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства стаяў выдатны лiнгвiст Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч.
Асноўная частка
Нарадзiўся Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч 8 мая
1883 г. у весцы Данiлоўка Бабруйскага павета
Мiнскай губернi (сёння - Светлагорскi раён).
Толькi ў 1908г., калi будучаму вучонаму споунiлася
25 гадоў, Сцапан Некрашэвix скончыў Панявежскую
настаўнiцкую семенарыю i атрымауў сярэдннюю
адукацыю. Пасля заканчэння семiнарыi працаваў
настаўнiкам пачатковай школы ў Ковенскай
губернi. Сцяпан Некрашэвiч вучыўся ў Вiленскiм
настаўнiцкiм iнстытуце, якi скончыў у 1913
годзе. Нейкi час жыў i працаваў у Рызе.
Сцяпан Некрашэвiч (у другiм радзе з лева) з таварышамi па службе. Першая сусветная вайна 1916 г. |
У 1914 годзе Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быў мабiлiзаваны ў армiю i ўсю вайну правеў на фронце. Пасля дэмабiлiзацыi з армii ў 1918 годзе Сцяпан Некрашэвiч загадваў беларускай секцыяй пры губернскiм аддзеле народнай асветы ў Адэсе, дзе закончыў два курсы тамтэйшага мiжнароднага iнстытута. У Адэсе ен праводзiць культурна-асветнiцкую работу сярод демабiлзаванных салдат-беларусаў бежанцаў-беларусаў, якiя апынулiся ў Адэсе. Дзякуючы клопатам Некрашэвiча, у горадзе было адкрыта каля 30-цi пачатковых беларускiх школ i беларуская гiмназiя. У гэтыж час ен актыуна займаўся палiтычнай дзейнасцю. Сцяпан Мiхайлавiч з’яўляўся адным з кiраўнiкоў Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, якая выступала за самастойнасць Беларусi. Сцяпан Некрашэвiч вельмi сумаваў па радзiме. Вясной 1920 г. Сцяпан Некрашэвiч пераязджае ў Мiнск, i ў новай беларускай сталiцы адбылося яго iмклiвае ўваходжанне па прыступках дзяржаўнай i навуковай кар’еры. |
З началу 20-х гадоў для Сцяпана Некрашэвiча пачалося дзесяцiгодзе напружнай навуковай i грамадскай працы.
Нягледзячы на тое, што ў Адэсе Сцяпан Некрашэвiч быў прадстаўнiком урада БНР, у БССР яму даверылi пасаду загадчыка лiтаратурна-выдавецкага аддзела ў апараце Народнага камiсарыята асветы, а крыху пазней намеснiка старшынi Акадэмiчнага цэнтра, iнспектара навуковых устаноў, намеснiка старшынi Галоўпрафасветы. Нягледзячы на складаныя ўмовы i матырэяльныя цяжкасцi аднаўленчага перыяду, перад Народным камiсарыятам асветы БССР
паўстала пытанне аб неабходнасцi арганiзацыi ў рэспублiцы навукова-даследчага цэнтра – Iнстытута Беларускай культуры. Была створана спецыяльная камiсiя для распрацоўкi Iнбелькульта пад старшынством З. Жылуновiча. Рэктар БДУ У. Пiчэта падрыхтаваў у Маскве статут Iнбелькульта па тыпе даследчых iнстытута. Аднак заснаваць Iнбелькульт не ўдалося, таму што не хапала матэрыяльных сродкау i квалiфiкаванных кадраў. Але iдэя аб стварэннi IБК не прапала i была рэалiзована ў форме асобнай навукова-тэрмiналагiчнай камiсii Наркамата асветы. Камiсiя была створана 10 лютага 1921 года у складзе 15 чалавек i трох секцый – гуманiтарнай, прыродазнаўчай и матэматычнай. Галоўнай задачай камiсii былi распрацоўкi беларускай навуковай тэрмiналогii па розных галiнах ведаў. Галоўным арганiзатарам усей дзейнасцi камiсii быў Сцяпан Некрашэвiч. З гэтага часу Сцяп Некрашэвiч усяляк спрыяў разгортаванню мовазнаўчых даследаванняў.
У студзене 1921 года на склiканым пры Наркамаце асветы сходзе работнiкаў асветы i культуры Сцяпан Некрашэвiч выступiў з дакладам, у якiм выказаў iдэю стварэння спецыяльнага iнстытута, што меў бы займацца вывучэннем беларускай культуры. Пазней гэтае пытанне абмяркоўвалася на пасяджэннi сесii ЦВК БССР, i на працягу 1921 г. была праведзена неабходная падрыхтоўчая праца, якая дазволiла ў пачатку наступнага года заснаваць Iнстытут беларускай культуры, перад якiм была пастаўлена задача арганiзацыi планамернага вывучэння этнаграфii, мовы, лiтаратуры, мастацтва, гiсторыi, геаграфii, прыроды, эканомiкi, сацыяльна-грамадскага руху рэспублiкi.
Сцяпан Некрашэвiч абраны першым старшынёй Iнбелкульта, а правадзейнымi членамi iнстытута сталi Янка Купала, Я. Лесiк i Я. Карскi.
У 1922 г. у Iнбелкулыце арганiзавалi спецыяльную слоўнiкавую камiсiю, удзельнiкi якой выпiвалi словы з ранейшых лексiкаграфiчных прац, мастацкiх твораў, перыядычнага друку i яшчэ рэдкiх на той час навуковых выданняў. Паспяховая дзейнасць камiсii дазволiла неўзабаве падрыхтаваць першыя ў беларускiм мовазнаўстве створаныя на навуковай аснове "Беларуска-расiйскi слоўнiк" i "Расiйска-беларускi слоўнiк" аўтарамi каторых яўлялiсь М. Байкоу i С. Некрашэвiч.
На працягу 1922-1924гг. Iнстытут беларускай культуры пад кiраўнiцтвам Сцяпана Некрашэвiча праводзiў вялiкую работу па распрацоўцы новай тэрмiналогii i выданнi школьных падручнiкаў, арганiзоўваў экспедыцыi па вывучэннi прыродных багаццяў рэспублiкi, яе культуры.
Сцяпан Некрашэвiч становiцца адным з iнiцыятараў стварэння пры Iнстытуце беларускай культуры ў 1924 годзе Цэнтральнага бюро краязнаўства. Супрацоўнiкамi Iнбелкульта была разгорнута актыўная работа сярод насельнiцтва рэспублiкi па стварыннi краязнаўчых арганiзацый. Яны будавалiся па прынцыпе: акруговая i раенныя таварыствы, краязнаўчыя гурткi пры школах, сельсаветах, хатах-чытальнях i пры iншых установах.
На працягу 1923-1925г. Сцяпан Некрашывiч працаваў спачатку выкладчыкам, потым дацэнтам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта.
У студзенi 1925 года Сцяпан Мiхайлавiч быў накiраваны Наркаматам асветы БССР для павышэння лiнгвiстычнай квалiфiкацыi ў навукова-даследчы iнстытут мовы i лiтаратуры пры Ленiнградскiм унiверсiтэце. У якасцi навуковага супрацоўнiка першага разраду ен займаўся там пытаннямi беларускай мовы пад кiраўнiцтвам акадэмiка Я.Ф. Карскага.
Даволi добра вядома арганiзатарская дзейнасць Сцяпана Некрашэвiча ў падрыхтоўцы вялiкага слоунiка жывой беларускай мовы. Сам факт яго стварэння сведчыў, што беларуская лексiкаграфiя ўжо перарасла рамкi "практычнай" i выйшла на выкананне фундаментальных навуковых праектау. У лiпенi 1925 г. на пасяджэннi мовазнаўчай секцыii Iнбелкульта Сцяпан Некрашэвiч прачытаў даклад "Да пытання аб укладаннi слоўнiка жывой беларускай мовы", у якiм прывёў навуковыя падставы падрыхтоўкi такога слоўнiка. Вучоны выявiў надзвычай дакладнае разуменне тагачаснай сiтуацыi у беларускай лiтаратурнай мове, а таксама задач, якiя стаялi перад беларускай лексiкаграфiяй. Сцяпан Некрашэвiч лiчыў укладанне такога слоўнiка не ў меншай ступенi грамадскай задачай i здолеў арганiзаваць падрыхтоўчы этап стварэння даведнiка такiм чынам, што да збiрання лексiчнага матэрыялу была прыцягнута вялiкая колькасць аматараў-энтузiястаў. Зборам беларускiх слоў у гэты час займалiся каля 2500 чалавек. Для арганiзацыi iх працы i скiравання яе у патрэбнае рэчышча былi падрыхтаваны спецыяльныя iнструкцыi. У лютым 1926 г. Сцяпан Некрашэвiч выступiў з дакладам "Мовазнаўчая праца краязнаўчых арганiзацый" на Першым усебеларускiм краязнаўчым з'ездзе, у якiм растлумачыў дэлегатам вялiкае значэнне далучэння краязнаўчых арганiзацый да выканання навуковых мовазнаўчых задач. Вучоны добра разумеў, што краязнаўчы рух можа i павiнен стаць вялiкай дапамогай у вырашэннi тых лiгвiстычных задач, якiя патрабавалi прыкладання значных людскiх рэсурсаў.
Заклiк Сцяпана Мiхайлавiча знайшоў шырокi водгук сярод насельнiцтва нашай рэспублiкi. У работу по збiраннi народнай i лiтаратурнай лексiкi ўключылiся тысячы людзей розных узростаў i роду заняткаў – настаўнiкi, сяляне, рабочыя, урачы, студэнты i вучнi. К канцу 1927 года картатэка слоўнiка жывой беларускай мовы налiчвала звыш 400 000 картак-слоў. Прыгоднымi з iх былi прызнаны 382 047.
Першага лiпеня 1926 года Некрашэвiч увайшоў у склад правапiсна-тэрмiналагiчнай камiсii Iнбелькульта, якую ўзначальваў А.Цвiкевiч.
Нягледзячы на тое, што ў сярэдзiне 1920-х гг. Сцяпан Некрашэвч не належаў да лiку прыхiльнiкаў неадкладнай i радыкальнай рэформы беларускай арфаграфii, у лiстападзе 1926 г. ён выступiў на Акадэмiчнай канферэнцыi па рэформе беларускага правапiсу i азбукi з судакладам па гэтай праблеме.
У сваёй прамове Сцяпан Некрашэвiч абгрунтавана аспрэчыў многiя прапановы iнiцыятара правапiснай рэформы Язэпа Лёсiка.
У 1927 г. С. Некрашэвiч узначалiў правапiсную камiсiю, якая працягвала займацца пытаннямi арфаграфiчнага ўрэгулявання беларускай мовы.
3 разумення таго, што беларуская лiнгвiстыка павiнна быць шматграннай, у Сцяпана Некрашэвiча нарадзiлася iмкненне як мага шырэй разгарнуць дыялекта-лагiчныя даследаваннi. Пра неабходнасць грунтоўна вывучаць беларускiя гаворкi ён казаў i на Першым усебеларускам краязнаўчым з'ездзе, i на Акадэмiчнай канферэнцыi. Калi назапашванне лексiчнага матэрыялу праводзiлася праз слоўнiкавую камiсiю, то збiранню фанетычных, марфалапчных i сiнтаксiчных асаблiвасцяў беларускай мовы мелася спрыяць падрыхтаваная С. Некрашэвiчам у 1927 г. сумесна з П. Бузуком "Праграма для збiрання асаблiвасцяў беларускiх гаворак". Як сведчыў рэцэнзент гэтай праграмы Л. Цвяткоў, з пункту гледжання паўнаты ахопу моўных з'яў праграма Некрашэвiча-Бузука пераўзыходзiла не толькi "ўсе даўнейшыя расiйскiя, але i некаторыя заходнееўрапейскiя". На пасяджэннi пленума Цэнтральнага бюро краязнаўства у кастрычнiку 1927 г. вывучэнне асаблiвасцяў беларускiх гаворак па гэтай праграме было вырашана ўключыць у план работы краязнаўчых арганiзацый. Праграму атрымалi 1000 настаўнiкаў з розных рэгiёнаў Беларусi, i яна, несумненна, адыграла станоўчую ролю падчас правядзення дыялекталагiчных даследаванняў. У адрозненне ад збору лексiчнага матэрыялу, канкрэтная праца краязнаўцаў з праграмай Некрашэвiча - Бузука, працякала з пэўнымi цяжкасцямi. Так, публiкуючы ў 1928 г. падрыхтаванае на аснове ўласных паездак даследаванне "Да характарыстыкi беларускiх гаворак Парыцкага раёна", С. Некрашэвiч мiмаходзь заўважыў, што з 43 разасланых настаўнiкам Парыцкага раёна праграм не была запоўнена нiводная з iх. Каб упэўнiцца ў некаторых сваiх назiраннях, С. Некрашэвiч звяртаўся да настаўнiкаў Парыччыны з кароткiмi пiсьмовымi запытамi пра некаторыя моўныя з'явы, аднак атрымаў адказы толькi ад С. Мiтраховiча (Краснауская школа) i В. Бараноўскага (Пратасаўская школа).
У 1926 - 1928 гг. Сцяпан Некрашэвiч кiраваў аддзелам гуманiтарных навук, класам мовы i лiтаратуры i слоўнiкавай камiсiяй Iнбелкульта, уваходзiў ва ўрадавую камiсiю па падрыхтоўцы рэарганiзацьй iнбелкульта ў Беларускую Акадэмiю навук. У канцы 1928 г. зацверджаны акадэмiкам i вiцэ-прэзiдэнтам Акадэмii. Узначальваў Галоўнавуку пры Наркамаце асветы БССР, два разы абiраўся членам ЦВК БССР, быў першым дырэктарам iнстытута мовазнаўства Акадэмii навук.
Здавалася б, такая нагрузка, столькi спраў i абавязкаў. Але малады акадэмiк паспяваў ствараць кнiгi i слоўнiкi, весцi вялiкую навуковую працу, выдаваць даследаваннi па мовазнаўстве.
17 красавiка 1929 года быў прынят праект беларускага правапiсу, якi ў 1930 годзе быў надрукаваны тысячным тыражом i разасланы спецыялiстам i ў розныя ўстановы для абмеркавання.
Усяго 10 гадоў працягвалася навуковая дзейнасць Сцяпа Некрашэвiча, але i за гэты кароткi час ен зрабiў значны ўклад у развiцце навукi.
Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч разам з акадэмiкам В.Ластоўскiм накiравалiся летам 1930 года ў навуковую камандзiроўку ў Томскую вобласць, дзе хацелi вывучаць жыцце i побыт беларускiх перасяленцаў. Але для магутных рэпрэсiўных органаў не iснавала вялiкiх адлегласцей.
Раннiцай 21 лiпеня 1930 года на параходзе «Табольск», што плыў па сiбiрскай рацэ Об, С. Некрашэвч i В. Ластоўскi былi арыштованы. Шмат месяцаў прасядзеў С. Некрашэвчi ў турме, але яму не было прад’яўлена нiякага абвiнавачвання.
Пасля арэшту Сцяпана Некрашэвiча i многiх з тых, хто працаваў над слоўнiкам, усе было перакрэслена. У кастрычнiку 1930 года адбыўся пленум ЦК КПБ, якi абмеркаваў пытаннi нацыянальнай палiтыкi партыi ў рэспублiцы. Амаль уся даследчая работа па мовазнаўству, лiтаратуры i гiсторыi Беларусi дакастрычнiцкага перыяду была прызнана «контррэвалюцыйнай». Яе спынiлi i забаранiлi. Усе навуковыя публiкацыi i падручнiкi канфiскавалi з бiблiятэк i знiшчылi. За захоўванне iх у асабiстым карыстаннi можна было трапiць пад суд. У час Вялiкай Айчыннай вайны уся картатэка i апрацаваныя слоўнiкавыя артыкулы загiнулi.
10 красавiка 1931 года Сцяпан Некрашэвiч быў высланы на пяць гадоў у г. Сарапул Удмурцкай АССР, дзе працаваў спачатку планавiком-эканамiстам у кааператыўна-прамысловай арцелi, а затым бухгалтырам канторы «Заготзерно»
Сцяпан Некрашэвiч збiраўся пасля адбыцця тэрмiну ссылкi ў родную Беларусь, калi пастановай Асобай Нарады НКУС СССР ад 14 лiпеня 1935 года тэрмiн высылкi быў прадоўжаны яшчэ на два гады.
У канцы 1937 года Сцяпана Мiхайлавiча Некрашэвiча зноў арыштавалi i прывезлi ў Мiнск. Яго беспадстаўна абвiнавачвалi ў кiраўнiцтве выдуманай следчымi контррэвалюцыйнай арганiзацыяй «Саюз вызвалення Беларусi», а так сама ставiлi ў вiну шпiянаж на карысць замежных разведак.
Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 года Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быу асуджаны да выключнай меры пакарання з канфiскацыяй усей асабiстай маемасцi.
Сцяпан Некрашэвiч з жонкай Марыяй Цiманьковай. 1929 г. |
20 снежня 1937 года Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быў растраляны у Мiнску. Жонка С. Некрашэвiча Марыя Сяргееуна Цiманькова, не вытрымаўшы выпрабаванняў, рана пайшла з жыцця. Па прыгавору 19 снежня 1937 года С.М. Некрашэвiч быў рэабiлiтаваны 12 кастрычнiка 1957 года. У народзе кажуць: «Лепш позна, чым нiколi». Можна згадзiцца з меркаваннем, што рэабiлiтацыя С.М. Некрашывiча адбылася даволi позна, але добра, што яна адбылася. |
Заключэнне
Перад намi прайшлi асноўныя вехi жыццевага i творчага шляху чалавека складнага i цяжкага лесу. Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быў не толькi смелым арганiзатарам навукi, здольным выкладчыкам, але i таленавiтым вучоным.
Сярод асноўных напрамкаў яго навуковай дзейнасцi можна назваць лексiкаграфiю i правапiс, беларускую дыялекталогiю i гiсторыю беларускай мовы. Ен распрацаваў тэарэтычныя асновы i прынцыпы стварэння дыялекталагiчных слоунiкаў беларускай мовы.
Ўсяго 10 гадоў працягвалася дзейнасць С. Некрашэвiча на нiве навукi, але гэта адносна кароткi тэрмiн ен пакiнуў у ей значны след. Ужо адзначана, што Сцяпан Мiхайлавiч кiраваў даследваннямi у галiне грамадскiх навук, быў добрым арганiзатарам навукi.
Абсяг асабiтых навуковых iнтарэсаў Сцяпана Мiхайлавiча i сапраўды быў вялiкi. Ен даследаваў лексiкаграфiю i правапiс, дыялекталогiю i гiсторыю беларускай мовы – тыя сферы, дзе найбольш патрэбныя былi кампетэнтнасць, дасведчанасць, глыбiня аналiзу i высноу… А тое, што Некрашэвiч быў у гэтых накiрунках мовазнаўства сваiм, што называецца, чалавекам, сведчаць яго слоўнiкi, лемантары, чытанкi, якiя тады, на пачатку самастойнага iснавання нашай рэспублiкi, былi так патрэбны выключна кожнаму чалавеку, якi iмкнуўся, як зазначыў класiк, да свету, да ведаў…
Вынiкам дзейнасцi Сцяпана Мiхайлавiча Некрашэвiча стала навуковая праца «Да харакрыстыкi беларускiх гаворак Парыцкага раена» (1929). Навуковец неаднаразова ездзiў на сваю малую радзiму. Мiнавiта ў гэтым рэгiене ен змог адчуць усю паўнату i першародную прыгажосць роднай мовы. Нездарма галоўным сэнсам жыцця Сцяпана Некрашэвiча стала адраджэння беларускай мовы. Гэта зблiзiла яго з такiмi выбiтнымi прадстаўнiкамi беларускай культуры, як Янка Купала, Якуб Колас, Змiтрок Бядуля, Кандрат Крапiва.
У карцiннай галерэi «Традыцыя» якая знаходзiцца у г. Светлагорску Гомельскай вобласцi, есць адзiн ў Беларусi партрэт Сцяпана Мiхайлавiча Некрашэвiча, напiсаны Алесем Марачкiным. А вось вулiцы Сцяпана Некрашэвiча ў Светлагорску пакуль няма. Да верыцца, што яна абавязкова будзе.
"Жыццё дзеля навукі"
- вось так можна
Як запавет С.М. Некрашэвiча, гучыць i сення: "Слова у мове - гэта не выпадковы факт, гэта - гiсторыя народа".
Спіс выкарыстанай літаратуры
- Э. Iофе /Той саамы Некрашэвiч/
- Л.М. Шагул /Гiсторыя Беларускага мовазнаўства/
- А. Мяснiкоў /Сто асоб беларускай гiсторыi/
- Iван Штэйкер /Дняпроўскiя матывы/
- Краязнауская газета №18 2008г.
- В. Шчэрбiн часопiс /Роднае слова №4 2010; №4,5 1995г./

- Некрашевич, Степан Михайлович
- Некробактериоз
- Некробактериоз коров: лечение и профилактика
- Некроз
- Некроз, язвы, свищи
- Некрополь Гізи
- Некропольные объекты
- Некоторые трудности общения в подростковом возрасте
- Некоторые экологические катастрофы XX и XXI веков
- Некоторые экологические катастрофы второй половины XX века
- Некрасов, Всеволод Николаевич
- Некрасовка
- Некрасов "Кому На Руси Жить Хорошо"
- Некрасов Николай Алексеевич