Партизанское движение Навагрудскам раене
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены “новы парадак”, накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнячэнне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісцкая “расавая тэорыя”, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння “жыццевай прасторы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.
Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане “Ост”. Згодна з ім прадуглежвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыган і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду – знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.
У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Адзін з іх каля вескі Малы Трасцянец. У сістэме лагераў фашысцкая Германіі ен займае сумнае чацвертае месца пасля Асвенцыма, Майдана і Трэблінкі.
Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раены ператварыліся ў “зоны пустыні”. 22 сакавіка 1943г. па загаду фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вескі Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва “Хатынь” стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 весак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.
Розенберг напярэданні нападзення Германіі на Савецкі Саюз заявіў, што тэрыторыя Беларусі з’яўляецца цэнтрам “усіх сацыяльнашкодных эліментаў”. Ен разлічваў пераўтварыць акупіраваную Беларусь у грамадскі лагер смерці.
У Мінску, напрыклад, гітлераўцы хацелі пасяліць 50 тысяч немцаў і аставіць у якасці рабочай сілы 100 тысяч мясцовых жыхароў. У Гомелі – суадносна 30 тысяч і 50 тысяч, Магілеве – 20 і 50 тысяч, у Віцебску – 20 і 40 тысяч, у Бабруйску – 20 і 50 тысяч, у Полацку – 10 і 25 тысяч і г.д.
Практычныя мерапрыемствы па ўстанаўленні “новага парадку” на акупіраванай тэрыторыі былі выкладзены ў “Інструкцыі аб асобных вобласцях да дырэктывы №21, выдадзенай 13 сакавіка 1941 года кіраўніком штаба вярхоўнага камандавання ўзброеных сіл фашысцкай Германіі, у “Распараджэнні кіраўніка штаба вярхоўнага камандавання ўзброенных сіл Германіі аб ваеннай падсуднасці ў раене “Барбароса” і асобных паўнамацтвах войск ад 13 мая 1941 года і інструкцыях упаўнаважаннага па прадуктах харчавання і сельскай гаспадарцы статс- сакратара Бакке аб паводзінах службовых асоб на тэрыторыі краіны, назначанай пад акупацыю. Акупіраваўшы Беларусь гітлераўцы аб’явілі аб ліквідацыі Беларускай дзяржавы і ўсіх заваеў беларускага народа. Яны ўвялі свій адміністрацыйны падзел. Тэрыторыя Віцебскай, Магілеўскай, амаль усей Гомельскай, усходнія раены Мінскай і некалькі раенай былой Палескай, былі залічаны ў склад такзваннай “вобласці армейскага тылу” групы арміі “Цэнтр”, ці як яе называлі акупанты “геніральбецік”, “Вайструтеньен” складалася з Баранавіцкай часткі Мінскай і Віцебскай вабласцей паўночных раенаў Пінскай вобласці і часткова Брэсцкай. У 1941годзе сюды ўваходзіла 68 раенаў, якмя былі ў складзе БССР да Вялікай Айчыннай вайны. Агульная плошча “генеральскай акругі Беларусь” складала прыкладна чацвертую частку тэрыторыі Беларусі. Яна была падзелена на 10 акругоў: Баранавіцкі, Барысаўскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі, Слуцкі, Вілейскі, Ганцавічскі, Глыбоцкі, Лідскі. Так нямецка-фашысцкія захопнікі тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі перакраілі на свой манер. Усе акупацыйныя войскі, якія знаходзіліся на тэрыторыі “генеральнай акругі “Беларусь”, падпарадкоўваліся непасрэдна камандуючаму войскамі вермахта на Беларусі. Іх ваенныя гарнізоны знаходзіліся ў раенных цэнтрах, буйных населенных пунктах і ў іншых месцах. На тэрыторыі рэспублікі знаходзілася вялікая частка войск Савецкага Саюза і падначаленай ім паліцыі. Арганізоўваліся паліцэйскія ўпраўленні: участкі, апорныя пункты і гарнізоны. У Мінску было арганізавана ўпраўленне, а ў раенных цэнтрах – аддзелы і філіялы паліцыі бяспекі і службы бяспекі.
Не абышлі жахі вайны і Навагрудак, з яго ваколіцамі. Вайна ўварвалася сюды гулам матораў варожых самалетаў, выбухамі бомбаў. У горадзе ўспыхнулі пажары. Партыйныя і савецкія улады пачалі эвакуацыю людзей і каштоўнасцей, але часу было зусім мала. Падыходы да горада абаранялі падраздзяленні 13-й арміі. Цяжкія баі ішлі на берагах Немана ля Любчанскай пераправы.
На дарозе
Навагрудак – Ліда сустрэла
ворага 8-я асобая артылерыйская
брыгада пад кіраўніцтвам
У другой палове дня 26 чэрвеня
1941 года на вуліцах зруйнаванага
Навагрудка з’явіліся
Навагрудскі раен быў уключаны ў склад генеральнай акругі “Беларусь” на чале якой стаяў Вільгельм Куба. Узброеннай апорай фашысцкага рэжыму з’яўляліся акупацыйныя войскі вермахта. У іх абавязкі ўваходзіла ахова камунікацый і іншых ваенных аб’ектаў, барацьба з партызанамі і супрацьстаяннем насельніцтва. Гарнізоны і ўмацаваныя пункты абарончых дывізій і палкоў размеркаваліся ў многіх гарадах, у тым ліку і ў Навагрудку.
У населеных пунктах: Любча, Вераскава, Нягневічы, Шчорсы, Купіск і іншых з’явіліся паліцэйскія гарнізоны, якія складаліся ў большасці з жыхароў раена, якія пайшлі на службу нямецкай уладзе.
Насельніцтва
было ацяжарана рознага тыпу
падаткамі і пастаўкамі
Вялікая
колькасць людзей стала
Акупанты насумысля ўсталеўвалі ўмовы вынікам якіх стаў голад, холад, інфекцыйныя захворванні, адсутнасць медыцынскай дапамогі і многае іншае.
Каля 22 тысяч насельніцтва
Гродзенскага, Навагрудскага і іншых
раенаў былой Баранавіцкай
У горадзе Навагрудку на
З красавіка 1942 года пачаліся пабегі з гета. Яўрэі доўга бадзяліся па лясах, дзе арганізоўвалі партызанскія групы. У верасні 1943 года быў здзейснены самы масавы пабаг праз прарыты на 195 метраў тунэль. Уратаваная яўрэі змаглі дайсці да партызанскага атрада Панчанкага. У жніўні 1941 года гета былі арганізаваны ў Любчы і Малых Вераб’евічах, куды гітлераўцы сабралі насельніцтва з вакольных весак. Вясною 1942 года акупанты растралялі 75 вязнеў Любчанскага гета, а 8 жніўня – 635 чалавек гета, які размяшчаўся ў весцы Малыя Вераб’евічы. Гэта толькі некаторыя, але далека не ўсе карныя аперацыі гітлераўцаў на Навагрудскай зямлі ў першыя гады акупацыі. Аднак крывавы тэрор не зламаў волю насельніцтва. Насупраць, ен узмацніў нянавісць да захопнікаў. Найбольш вострай і выніковай формай супрацьстаяння ў тыле ворага з’яўляўся партызанскі і падпольны рух. У ім удзельнічалі людзі розных нацыянальнасцей, розных прафесій. Шляхам сістэматычнага разбурэння тылу варожых войск партызаны і падпольшчыкі аказвалі вялікую дапамогу Чырвонай Арміі.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны партызанскі рух не меў распрацаваных баявых сіл і арганізаваных форм. Партызанскі рух арганізоўваўся ва ўмовах крывавых баеў з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў тыле ворага. Апіраючыся на ініцыятыву мас, партыя ў ходзе вайны распрацоўвала і ўкараняла ў практыку партызанскія атрады. 29 чэрвеня 1941 года ў дырэктыве ЦК ВКП/б партыйным арганізацыям была пастаўлена задача: “у занятых ворагам раенах арганізаваць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй, для распаўсюджвання партызанскай вайны ўсюды, для падрыву мастоў, дарог і гэдак далей”.
Важныя пытанні арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск і яго кіраўніцтва зканцэнтраваны ў пастанове ЦК ВКП/б ад 18 ліпеня 1941 года.
Партыйнае кіраўніцтва
У 1941-1942 гадах на тэрыторыі Навагрудскага раена не удалося арганізаваць падпольныя партыйныя органы. Аднак у тыле ворага засталіся партыйцы, камсамольцы, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія папалі ў акружэнне. Яны і сталі арганізатарамі партызанскіх груп і атрадаў.
Адной з першых заявіла аб сабе партызанская група, якую ўзначаліў А.Н.Люшко. Ужо восенню 1941 года на дарозе паміж вескамі Зіневічы і Пліса яна разграміла атрад карнікаў. У 1943 годзе на базе гэтай групы і далучанай да яе групы М.М. Чайкоўскага быў арганізаваны атрад імя Катоўскага. У весцы Пудзіна Навагрудскага раена партыйную групу арганізаваў М. Р. Рацецкі. Вясною 1942 года асобныя групы аб’ядналіся паміж сабой, алюбо папаўняліся новымі людзьмі і перарасталі ў атрады. Пачаўся прыток насельніцтва ў рады партызан. У заходняй і паўднева-заходняй часцы Навагрудскага раена дзейнічаў атрад Панчанкова. У сярэдзіне красавіка 1942 года на базе групы Панчанкова быў арганізаваны партызанскі атрад №96. Атрад праводзіў вялікую прапагандыскую работу сярод насельніцтва. На сходах жыхароў у весках: Каменка, Осава, Сіневічы і іншых партызаны расказвалі аб Чырвонай Арміі, агітавалі за тое, каб людзі не здавалі фашыстам падаткі. У выніку такой працы было падарвана некалькі паставак прадуктаў харчавання летам і восенню 1942 года. Аўтарытэт партызан хутка павялічваўся, прыбывалі новыя сілы. Толькі з вескі Навіны прыйшло 38 чалавек. На рахунку атрада 36 пушчаных пад одкос эшалонаў з жывою сілаю і тэхнікай гітлераўцаў. З канца красавіка – пачатку мая 1942 года ў раене хутара Боркі Любчанскага раена дзейнічаў партызанскі атрад, які насіў імя Чапаева, пад кіраўніцтвам Кудрына. У аснову дзейнасці атрада была пакладзена падрыўная работа на шасэйных і чыгуначных дарогах. Партызаны разграмілі 10 паліцэйскіх пунктаў, спусцілі пад адкос 12 эшалонаў, узарвалі 4 аўтамабілі ворага.
У красавіку 1942 года з ліку
мясцовых жыхароў
Найвышэйшага ўздыму барацьба
у тыле ворага набыла ў 1942 -1944
гадах, калі яна пераўтваралася
ў буйны ваенна-палітычны
У сувязі з узмацненнем
15 лютага 1943 года рэйхсміністар прапаганды
Гебельс выдаў сакрэтную
Летам 1943 года акупанты зрабілі
спробу арганізаваць шэраг поафілактычных
арганізацый. Фашысцкія выданні
пераконвалі насельніцтва ў
Жыхароў весак фашысты
Аднак
галоўным сродкам дасягнення
сваіх мэт на часова
Карныя аперацыі праводзіліся
і супраць мірнага
У маі 1943 года гітлераўцы спалілі веску Ятра і часткова веску Заполле. Жыхары ішлі ў лес, пакідалі свае жылле, а хто не паспеў траплялі да фашыстаў. Цяжкая смерць чакала жыхара вескі Ятра Б. Кірыка. У яго хаце вельмі часта знаходзіліся раненыя партызаны. На яго грудзях і на спіне фашысты выразалі пяціканечную зорку. У весцы Кабыльнікі гітлераўцы арыштавалі сям’ю камісара партызанскага атрада імя Будзенага Н. В. Лукашэвіча, якога выдала мясцовая жанчына. І толькі своечасовая дапамога партызан уратавала сям’ю ад растрэла. У снежні 1943 года карнікі акружылі веску Атмінава. У гэты страшны дзеньў весцы спалілі 90 хат. А вось што было напісана 29 лютага 1944 года ў газеце “Чырвоная зорка”. “ У абгарэлым садзе вескі Асташына ў адной яме зарыта 45 растраляных немцамі сялян. Такія брацкія могілкі есць амаль у кожнай весцы. Ад сям’і Шацкага Дарафея з вескі Сенна засталася толькі 12-гадовая дзяўчынка. Яна расказала як немцы забілі яе бацьку, маці і маленікага браціка. Яе выратавала маці, прыкрыўшы сваім смяртэльна параненым целам. А калі немцы выйшлі з хаты, дзяўчынка ўцякла праз акно”.
1 жніўня 1943года з горада Навагрудка вывезлі і растралялі 11 манахінь-бернардзінак.
Няўдачы гітлераўскіх вайскаў на Усходнім фронце застаўлялі нямецка-фашысцкае камандаванне шукаць новыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы для вядзення зацяжной вайны.
Партызанскі рух, які разгарнуўся ў тыле ворага , яшчэ больш ускладняў стан акупантаў. У сувязі з гэтым узнікаюць розныя прафашысцкія фарміраванні, якія складаліся з эмігрантаў, нацыяналістаў, ваеннапалонных і мясцовага насельніцтва.
У сакавіку 1944 Р. Астроўскі выдаў загад аб правядзенні ў Мінскім ,Слуцкім, Баранавіцкім, Слонімскім ,Навагрудскім, Вілейскім і Глыбоцкім акругах мабілізацыі ў “Беларускую краявую абарону”. Мабілізаваныя павінны былі прыбыць на зборны пункт не пазней чым праз тры гадзіны пасля атрымання паведамлення. “Хто будзе супраціўляцца, не з’явіцца або спозніцца на прызыўны пункт, буде карацца смерццю і ўся яго сям’я будзе знішчана, гаспадарка ліквідавана,” – так гаварылася ў загадзе прэзідэнта рады.
Яшчэ да пачатку мабілізацыі ў Баранавіцкай вобласці гітлераўцы размясцілі карныя часткі войскаў СС. Фашысты выдалі вялікую колькасць лістовак і зваротаў “Ідзіце да нас , мы ўсё вам даруем”,- абяцалі намеснік “прэзідэнта” ў горадзе Навагрудку Б. Рагуля і камісар Бушман. Групэнфюрэр СС генерал фон Готтберг, які стаў генеральным камісарам Беларусі, абяцаў усім, хто возьме зброю ў рукі супраць Савецкай Арміі і партызан атрымаюць зямлю ў вечнае карыстанне і будуць вызвалены ад усіх падаткаў. У горадзе Навагрудку быў сфарміраваны батальён Беларускай краявой абароны, пад кіраўніцтвам Б. Рагулі . Батальён праводзіў карныя аперацыі супраць народных мсціўцаў і мірнага насельніцтва. Рагулёўцы не раз здзяйснялі аблавы на партызан , прачосвалі вёскі у пошуках партызан. Так было у Камянцы, Кміцянцы, Бочкавічах і іншых вёсках. У многіх месцах Навагрудчыны жаўнеры Рагулі пакінулі свой крывавы след. Так, напрыклад, каля вёскі Валковічы, яны разам з нямецкай жандармерыяй замучылі партызана Юрчыка, труп якога два тыдні вісеў каля дарогі Навагрудак- Карэлічы.
У пачатку 1944 года на тэрыторыю Навагрудскага раёна сталі прыбываць казакі, эвакуіраваныя з Дону, Кубані. Акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі іх для барацьбы з партызанамі. Так у сакавіку1944тгода на жалезнадарожнай станцыі Наваельня выгрузіліся часці 1-га зводнага Данскога пешага казацкага палка імя генерала Краснова (да 800 чалавек з сем’ямі). Яны расквартыраваліся гарнізонамі па 30-40 чалавек у наступных пунктах: Гарадзечна, Куравічы, Басіна, Вялікія і Малыя Вераб’евічы, Нянькава. Казакі , якія прыбылі раней ( да 12 тысяч ) размясціліся ў населеных пунктах уздоўж дарогі Навагрудак- Наваельня.
26 чэрвеня 1941 года немцы захапілі
вёску Валеўка. Многія жыхары
вёскі сталі ахвярамі
Шантаж голадам .. Такі метад фашысты прымянялі не толькі да ваеннапалонных , але і да мірнага насельніцтва. Той , хто хацеў мець хоць якую-небудзь ежу, павінен быў працаваць на фашыстаў. Для многіх гэта быў адзіны спосаб выжыць. Многія з гэтых людзей пры першым жа ўдалым выпадку імкнуліся перайсці да партызан. Іншыя ж , такія як Б. Рагуля служылі р’яна “новаму парадку”, але яны былі ў меншынстве. Асноўная маса насельніцтва Навагрудчыны аказвала супраціўленне ворагу.
З пераходам
Чырвонай Арміі ў наступленне
пачалося вызваленне нашай
Асобная роля
ў вызваленні акупіраванай
Партызанскі рух
у тыле ворага з’яўляецца
Свой уклад у перамогу над ворагам унеслі партызаны і падпольшчыкі Навагрудчыны.
За час акупацыі ў Навагрудскім раёне загінула 45065 чалавек, у тым ліку 28 тысяч чалавек у лагеры смерці.
У Любчанскім раёне загінула 1825 чалавек. У Навагрудку было знішчана 60% жылога фонду, усе прадпрыемствы , дом-музей А. Міцкевіча.
Улічваючы, што на пачатак вайны неабходнай падрыхтоўкі для арганізацыі партызанскага руху не было, то першыя два гады (1941-1942) былі накіраваны на арганізацыю падпольных груп, фарміраванне партызанскіх атрадаў. Але ўжо і ў гэты перыяд падпольшчыкі і партызаны раёна, сярод якіх было шмат моладзі, нанеслі вялікі ўрон фашыстам. Днём і ноччу наносілі партызаны пяці брыгад (імя Кірава, Імя Чапаева, 1-й Баранавіцкай, імя Дзяржынскага, Першамайскай) удары па ворагу, набліжаючы дзень вызвалення Навагрудчыны. Такім днём стала 8 ліпеня 1944 года.
Подзвіг партызан, падпольшчыкаў, воінаў-армейцаў, мірных жыхароў, загінуўшых ад рук акупаніаў у імя Перамогі , свята помняць жыхары Навагрудчыны. Пасля вайны былі перазахаронены ў Фарным касцёле святыя сёстры. Імёны героеў носяць вуліцы горада. У вёсцы Чарэшля адкрыты Народны музей баявой славы. Экспазіцыі , прысвечаныя народным мсціўцам , ёсць у музеях Валеўкі, Гарадзечна, Любчы, Шчорсаў.

- Партизанское движение на Гомельщине
- Партизанское движение на оккупированной территории СССР в годы Второй мировой войны
- Партизанское движение на территории Белоруссии
- Партизанський рух
- Партизанський рух в Бессарабії
- Партизанський рух на території України в роки Великої Вітчизняної війни
- Партизанський рух на терріторії України в 1941-1944 рр
- Партизанское движение в Отечественной войне 1812 года
- Партизанское движение в Отечественной войне 1812 года
- Партизанское движение в СССР
- Партизанское движение в СССР а годы ВОВ
- Партизанское движение в СССР а годы ВОВ
- Партизанское движение в СССР в годы ВОВ
- Партизанское движение и его роль