Слуцкае паўстанне
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
1. Беларускі нацыянальны рух на Случчыне…………………………………...4
2. Канец Савецка – Польскае вайны 1919-1920гг……………………………...6
3. Паўстанне Слуцкага збройнага чына…………………………………………8
3.1 З’езд Случчыны і Рада Случчыны………………………………………...8
3.2 Падрыхтоўка паўстання……………………………………………………9
3.3 Ход паўстання………………………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Спіс літаратуры………………………………………
Дадаткі……………………………………………………………
Дадатак А………………………………………………………………………..
Дадатак Б…………………………………………………………………………
Дадатак В…………………………………………………………………………
Дадатак Г…………………………………………………………………………
Уводзіны
Грамадзянская вайна на тэрыторыі Беларусі вылілася ў шэраг узброеных выступленняў антысавецкай накірованасці. Сярод насельніцтва Беларусі мелася значная колькасць незадаволеных рэвалюцыяй, савецкай уладай: памешчыкі і буржуазія, служыцелі цэрквы, заможныя сяляне, інтэлігенцыя, чыноўнікі, якія былі цесна звязаны са старым грамадствам. З прадстаўнікоў гэтых пластоў насельніцтва ствараліся антысавецкія вайсковыя фарміраванні, якія ажыцяўлялі паўстанні і іншыя выступленні.
Аднак ні адно з гэтых паўстанняў не мела такога значнага адбітку на далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху, як Слуцкае, што, безумоўна стала прыкметнай падзеяй у найноўшай гісторыі Беларусі. Да таго ж у адрозненні ад іншых антыкамуністычных выступленняў, Слуцкае паўстанне насіла яскрава выразны нацыянальны характар, таму нездарма яно сустрэла такое хуткае супрацьдзеянне з бальшавіцкага боку.
Натуральна, разглядаемае пытанне не магло знайсці аб’ектыўнага адлюстравання ў савецкай гістарыяграфіі. Але з набыццём Беларуссю незалежнасці з’явілася магчымасць па новаму зірнуць на праблему Слуцкага збройнага чыну. Вялікім крокам у распрацоўцы пытання сталі працы Грыцкевіча А., Стужынскай Н., Каваля Пр. і інш. Таксама нельга асобна не адзначыць манаграфію прадстаўніка эміграцыйнай беларускай гістарыяграфіі Ю.Віцьбіча.
Мэтай дадзенай працы з’яўляецца характарыстыка асноўных падзей Слуцкага паўстання
З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
- Разгледзець развіццё Беларускага нацыянальнага руху на Случчыне напярэдадні паўстання;
- Прааналізаваць грамадска-палітычнае становішча на тэрыторыі Слуцка і Слуцкага павета на прыканцы авецка-польскай вайны;
- Прасачыць генезіс, прычыны, ход і значэнне паўстання Слуцкага збройнага чыну.
- Беларускі нацыянальны рух на Случчыне
Слуцкі
павет быў адным з
Таксама ў верасьні 1917 г. пры гімназіі ўзьнікла моладзевае культурна-асветнае таварыства “Папараць-кветка”, арганізатарам і кіраўніком якога быў Фабіян Шантыр. Таварыства мела тры сэкцыі: краязнаўчую, роднай мовы і драматычна-харавую. Дзеячы са Случчыны, у тым ліку Р. Астроўскі, узялі актыўны ўдзел у I Усебеларускім з’ездзе [4, с. 189-192].
Яшчэ ў 1918 годзе, у час нямецкай акупацыі, у Слуцку быў арганізаваны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале з старшынём Паўлам Жаўрыдам, які адразу прыступіў да ўстанаўлення беларускай дзяржаўнасці на мясцах. Гэты Камітэт у цесным кантакце з патрыётамі мястэчка Вызна стварыў у кожным населеным пункце мясцовыя рады. Адначасна сярод местачкоўцаў і вяскоўцаў вялася настойлівая агітацыйная работа, заклікаючы ўсіх стаць пад сцягі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і даць адпор яе ворагам. Гэтыя захады не прапалі марна[6].
Пасля заняцця Слуцка бальшавікамі вясной 1919г. там ўзнік рэўкам і зборны Слуцкі батальён. Аднак гэты батальён быў апанаваны беларускімі нацыяналістамі, у сувязі з чым ён быў расфармаваны.
У сакавіку 1919 г. у слуцкім павеце выбухнула антыбальшавіцкае сялянскае паўстанне, задушанае ўладамі.
Трэба заўважыць, што яшчэ 6 студзеня 1920г. у Слуцку ўзнік штаб паўстанцаў, які падрыхтаваў план узброенага выступлення. Згодна з ім, беларускія атрады павінны былі сканцэтравацца ў лясах у ваколіцах Грозава і Старыцы, а адтуль скіравацца на Менск. Дату паўстання прызначалі на 10 ліпеня 1920г. Эмігранцкія беларускія дзеячы пазней сцвярджалі, што паўстанне мусіла быць скіраванае супраць бальшавікоў. Гэта яскрава супярэчыць тым фактам, на якія звярнуў увагу А. Грыцкевіч. Слуцкія эсэры відавочна рыхтавалі паўстанне, але супраць палякаў [4, с. 189-192].
Увогуле, калі казаць пра беларускі нацыянальны рух на Случчыне і умовы, якія адбываліся ў лістападзе, трэба заўважыць, што існавала дзве пазіцыі: гэта прыхільнікі генерала Булак-Булаховіча і прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў – рэвалюцыянераў(БПС-Р). Першыя выступалі за саюз з Польшчай, другія – за поўную незалежнасць ад Польшчы і ад Расіі. Таксама існавалі і прыхільнікі за саюз з Саветамі [5, с. 347].
Такім
чынам, нездарма на працягу доўгага
часу менавіта на Случчыне канцэнтравалася
такая колькасць інтэлегенцыі. На
тэрыторыі Слуцкага павета здаўна фарміравалася
база для будачага выбуху нацыянальных
ідэй.
- Канец Савецка-Польскай вайны 1919 – 1920 гг.
Слуцкае паўстанне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія войскі. Пасля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на ўсход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Спроба камандуючага Заходняга фронту савецкіх войскаў М. Тухачэўскага затрымаць свае арміі на лініі старых германа-расейскіх акопаў (умацаваных падчас пазыцыйнай вайны ў 1915—1918 гг.) не ўдалася. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі развілі наступ і набліжаліся да Полацку, Менску і Слуцку. А ў сталіцы Латвіі — Рызе — ішлі мірныя перамовы паміж урадавымі дэлегацыямі Савецкае Расеі ды Савецкае Украіны, з аднаго боку, і Польшчы — з другога. Кіраўнік савецкае дэлегацыі А. Іофэ не дапусьціў прадстаўніка БССР А. Чарвякова да перамоваў, сказаўшы яму, што калі спатрэбіцца, дык савецкі бок перадасьць усю тэрыторыю Беларусі Польшчы. Такая прапанова і была зроблена згодна з інструкцыяй ураду РСФСР. Аднак кіраўнік польскай дэлегацыі Ян Домбскі адмовіўся ад такога падарунку, бо польскі бок лічыў немэтазгодным уключаць вялікую тэрыторыю, населеную беларусамі, у склад Польскай дзяржавы, каб не стварыць сабе «беларускае праблемы».
12 кастрычніка 1920 г. быў падпісаны трактат аб замірэнні і прэ-лімінарных умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай — з другога. Паводле дамовы была прызнаная незалежнасць Украіны і Беларусі, а таксама ўстаноўлена ўсходняя мяжа Польшчы з Украінай і Беларуссю. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыходзілі да Польшчы. Так, без удзелу ня толькі беларускага народу, але нават і ўраду БССР, быў вырашавы лёс народу і дзяржаўнасьці.
Ваенныя дзеянні спыняліся 18 кастрычніка 1920 г. у 24 гадзіны, праз 6 дзён пасьля падпісання дамовы. Гэта дало магчымасьць польскім войскам наступаць далей і займаць усё болыпую частку тэрыторыі Беларусі. Вызвачалася нейтральная зона: савецкія войскі адыходзілі ва 15 км ад лініі фронту, польскія на поўнач ад Нясьвіжу спыняліся на лініі дзяржаўнае мяжы, а на поўдзень ад яго — на лівіі свайго найбольшага прасоўвання (да 18 кастрычніка ўключна).
Толькі пасля ратыфікацыі гэтага дагавора войскі абодвых бакоў павінны былі паступова адводзіцца за межы сваёй тэрыторыі і размяшчацца на біжэй 15 км. па абодвух баках граніцы. Ад гэтага часу ўстанаўлівалася нейтральная зона шырынёй 30 км [7].
Паводле дамовы лінія Дзяржаўнай мяжы вызначалася па Дзвіне, потым праходзіла на захад ад Ветрына, Ушачаў, Бягомля, Плешчаніпаў, Заслаўя, Негарэлага, Капыля, Цімкавічаў, Семежава, Вызвы, Старобіну і Турава, а далей ішла на Украіну. Усходняя ж мяжа БССР была вызначана ўрадам РСФСР яшчэ ўлетку 1920 г. паводле межаў былой Менскай губэрні, ды і то ня ўсёй (на баку БССР — Бягомль — Халопенічы — Барысаў — Клічаў — Парычы — Азарычы — Мазыр — Ельск). Лепель, Крупкі, Бялынічы, Рагачоў, Жлобін, Калінкавічы і Нароўля былі ў складзе РСФСР. Тэрыторыя БССР складалася з 6 паветаў Менскае губэрні, дзе да 1917 г. іх было 9. У склад РСФСР і Польшчы ўвайшла ня толькі тэрыторыя іншых губэрняў, але і значная частка былое Менскае[3, с. 2-3].
Гэта азначала, што ў бліжэйшы час, пасля ратыфікацыі прэлімінарнага мірнага дагавора, польскія войскі адыдуць за савецка-польскую мяжу з тэрыторыі Слуцкага павета. У выніку дагавора заходняя частка Слуцкага павета станавілася тэрыторыяй Польскай дзяржавы (Ляхавічы, Нясвіж, Клецк), а Капыль і Капыльская воласць - памежнай тэрыторыяй.
Слуцк і Слуцкі павет у перыяд так званай другой польскай акупацыі ў кастрычніку-лістападзе 1920 г. з’яўляліся месцам канцэнтрацыі 11-й і 16-й польскіх пяхотных дывізій. Тут жа ў кастрычніку 1920 г. фарміраваліся гусарскі, уланскі і Тульскі драгунскі палкі Саюзнай народнай добраахвотніцкай арміі беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Армія фарміравалася з беларускіх і рускіх палкоў[7].
Такім
чынам, напрыканцы савецка-польскай вайны
Слуцк і Слуцкі павет апынуліся
ў нэўтральнай зоне. Гэта дало магчымасць
вырашыць даўно запланаваныя дзеянні
паўстанцаў.
- Паўстанне Слуцкага збройнага чына
3.1
З’езд Случчыны і Рада
Случчыны
У Слуцку і Слуцкім павеце моцныя пазіцыі займала партыя эсэраў, якая абапіралася на беларускае сялянства і пад час савецка-польскай вайны разам з партыяй бальшавікоў вяла партызанскую барацьбу супраць польскай акупацыі. Пасля абвяшчэння БССР у другі раз, 31 ліпеня 1920 г., партыя беларускіх эсэраў (як саюзнік Кампартыі Беларусі) заставалася легальнай, хаця бальшавікі ўладай з ёй не падзяліліся. Эсэры па-ранейшаму стаялі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, займалі антыпольскія пазіцыі, былі таксам праціўнікамі вайскова-палітычнага саюзу з Савецкай Расіяй або далучэння да Расіі. Рыхтуючыся да адыходу, польскія вайсковыя ўлады ў пачатку лістапада 1920 г. перадалі ўсю цывільную ўладу беларускім дзеячам.
14-15 лістапада 1920 года, яшчэ заняты польскімі вайскамі Слуцку адбыўся з’ед прадстаўнікоў валасцей і мястэчак Слуцкага павета. Старшынёй з’езду быў выбраны Васіль Русак, намеснікам – Пракулевіч. З’езд праходзіў пад уплывам беларускіх эсэраў і выбраў Беларускую Раду Случчыну з 17 сяброў у якасці выканаўчага і распарадчага органа ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі[6, с. 347]. Таксама была прынята рэзалюцыя: “першы Беларускі з’езд Счуччыны, скліканы у ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасць на адбудову Бацькаўчыны. З'езд катэгарычна пратэстуе супраць заняцця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе Этнаграфічных межах!”[3, с. 6-7].
Неўзабаве пасля зьезду, 21 лістапада, Рада Случчыны абнародвала дэкларацыю, у якой гаварылася:
“У мамэнт самавызначэння ўсіх народаў і змагання за сваю самастойнасць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашае Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму свету пра дамаганьні і намеры беларускага сялянства, пра тое, што Беларусь павінна быць вольнаю незалежнаю Рэспублікай у яе этнаграфічных межах. Абвяшчаючы гэта і зьяўляючыся выразьнікам волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў, а ў выпадку патрэбы нават сілай зброі, нягледзячы на колькасную перавагу ворага, маючы ўпэўненасьць, што нашая справа - праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе”[6]. Аднак, у ёй не гаварылася, хто з’яўляўся ворагам народа.
З
16 лістапада пачалі сваю дзейнасць
Рада Случчыны з 17 сяброў і яе прэзідыум
з 5 чалавек. Старшынёй Рады быў прызначаны
Пракулевіч. У складзе Рады было 8 беларускіх
эсэраў – У. Пракулевіч, В. Русак, Асвяцімскі
і інш. Да іх прымыкалі спачувальнікі спачувальнікі,
такія, як Ю. Лістапад. Другой групоўкай
у Радзе Случчыны былі прыхільнікі Булак
– Булаховіча і Алексюка – А. Паўлюкевіч,
Мацэлі і інш. Урэшце, былі і прадстаўнікі
“нэўтральных групаў”[3, с. 7].
3.2
Падрыхтоўка паўстання
Першачарговай справай Рады Случчыны з’яўлялася фарміраванне войска. Таму арганізацыю ўзброеных сілаў Случчыны Рада перадала т. зв. вайсковай тройцы ў складзе: П. Жаўрыд, капітан Анастас Анцыповіч і паручнік Я. Мацэлі. Фармаваная пад іх кіраўніцтвам на базе міліцыі частка прыняла назву I Слуцкай СБ войскаў БНР. Камісар Жаўрыд аддаў загад аб мабілізацыі насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 50 год. Не хапала ўзбраення, амуніцыі, ваеннай падрыхтоўкі, а галоўнае – жадання ваяваць[1, с. 330].
Да
22 лістапада быў сфармаваны 1-шы Слуцкі
СП. Яго камандзірам і
2-гі Грозаўскі полк фарміраваўся ў Слуцку, мястэчках Грозаве і Семежаве з беларускай міліцыі і сялян-добраахвотнікаў. У Грозаве добраахвотнікі, сялянскія хлопцы, збіраліся ў памешчыцкім доме, адтуль і пашлі на фронт. Грозаўскі полк складаўся з 2 батальёнаў, а яны падзяляліся на роты. Камандзір палка - капітан Лука Семянюк (былы камандзір 1-га беларускага партызанскага атрада), намеснік камандзіра палка - капітан Гнароўскі, камандзіры батальёнаў - капітан Антон Самусевіч і штабс-капітан Мацэля. Пасля фарміравання (апроч рэзерву) у 2-м Грозаўскім палку было каля 2 тысяч чалавек [8]. Камандзірам жа І Слуцкай стралковай брыгады быў прызначаны капітан Анастас Анцыповіч.
14 лістапада 1920 года падпісана спецыяльнае пагадненне паміж польскім і расійскім бакамі аб вывадзе польскіх войск са Случчыны, які пачаўся 22 лістапада. 24 лістапада польскія войскі пакінулі Слуцк, а 29 лістапада частка Чырвонай арміі выйшлі на новую дэмаркацыйную лінію: мястэчка Вызна – мястэчка Леніна і занялі Слуцк [2, с. 87-88].
Кіраўніцтва Слуцкай Рады таксама пакінула Слуцк і размясцілася ў мястэчку Семежава ( 8 км ад граніцы).
24
лістапада пачалася
Паводле А. Грыцкевіча, у склад брыгады акрамя пяхотных частак уваходзіў таксама кавалерыйскі атрад на чале з паручнікам Кернажыцкім. Аднак жа ў працы Н. Стужынскай гэты афіцэр фігуруе як падпаручнік і камандзір 6-й роты 1-га Слуцкага СП. Таксама былі створаны абозы і збройная майстэрня. Доктар А. Паўлюкевіч арганізаваў палявы шпіталь. Іншы чалец Рады, Янка Біруковіч, арганізаваў вайсковы суд.
Колькасць І Слуцкай Стралковай Брыгады ацэньваецца ў літаратуры па-рознаму. Апошні камандзір брыгады капітан Антон Сокал – Кутылоўскі ацэньваў пазней колькасць сваіх жаўнераў у 4 тыс. Чалавек. Ацэнкі польскай выведкі вагаюцца ад 1100-1200 да 4000 чалавек. На велічыню ацэнак несумненна паўплывала вельмі вялікая колькасць добраахвотнікаў, якія запісаліся ў беларускае войска.на жаль, яго арганізатары маглі ўзброіць толькі частку з іх.
Каля 500 вінтовак прынеслі з сабой самі добраахвотнікі. Больш за тое, палякі, пакідаючы Слуцак, перадалі беларусам каля 300 вінтовак, аднак 200 з іх мелі дэфэкты(у тым ліку 100 былі без мушак). Пры пасярэдніцтве БВК узбраенне брыгады было папоўнена шляхам дастаўкі вінтовак і кулямётаў з Лунінца. Нягледзечы на гэта, у снежні 1920г. брыгада мела толькі 2000 вінтовак і 10 кулямётаў[4, с. 196-197].
Такім
чынам, за некалькі дзён было створана
вайсковае аб’яднанне рэгулярных войскаў
Беларускае Народное Рэспублікі.
3.3
Ход паўстання
У канцы лістапада 1920 года беларускае войска заняло пазыцыі за 35 – 40 км ад Слуцку. 1-шы Слуцкі полк займаў ужо франтавы ўчастак ад Семежава да Вызны, гэта значыць працягласцю 20 км.
Пачаткам баявых дзеянняў можна лічыць 26 – 27 лістапада, калі першы Слуцкі полк, а затым другі Грозаўскі пачалі рабіць напады на палявыя заставы і варты 8 – й дывізіі 16 – й арміі[1, с. 330].
27 лістапада аддзел 6-й роты Слуцкага СП на чале з падпаручнікам Кернажыцк і падчас выведкі ў раёне вёсак Быстрыца, Верамейчыкі, Васільчыцы і Чарнагубава сутыкнуўся з савецкім выведвальным атрадам. Падчас першай сутычкі случакі ўзялі "языка". Наступная сутычка адбылася пад Васільчыцамі. Адзін са стралкоў быў цяжка паранены, але бальшавікі страцілі трох чалавек забітых, трох параненых,аднаго ўзятага ў палон і былі вымушаныя адступіць[4, с. 198].
На другі дзень баі разгарнуліся каля вёсак Быстрыца, Верабейчыцы, Васільчыцы, Чарнагубава, Васілішкі, Дашнава, Лютавічы, Мацкевічы, Морач, Целядовічы і інш., каля мястэчак Капыль, Цімкавічы, Вызна і інш. Нечакана для сябе 16-ая чырвоная армія сутыкнулася з фронтам, які расцягнуўся на сто кіламэтраў. Барацьба была няроўная, і ў гэтай няроўнасьці найбольшы гераізм случчакоў. Насьпех сфармаваная беларуская дывізія каля месяца стрымлівала націск бальшавіцкай арміі. I ня толькі стрымлівала, але і пераходзіла ў контратакі, вызваляючы мястэчкі й вёскі. Так былі адбітыя ў бальшавікоў мястэчка Цімкавічы й навакольныя вёскі. Бальшавікі мелі значныя страты забітымі й параненымі. Акрамя таго, пасьля адозваў Рады Случчыны некаторыя з прымусова мабілізаваных чырвонаармейцаў пачалі здавацца ў палон або далучацца да паўстанцаў, паварочваючы сваю зброю супраць бальшавікоў[6].
Маючы дрэнныя разведвальныя звесткі, камандаванне Чырвонай Арміі спачатку прыняло жаўнераў Слуцкай брыгады за атрады генерала Булак-Балаховіча. Так, у аператыўнай зводцы палявога штаба Чырвонай Арміі ад 2 снежня 1920 г. гаварылася: “У Слуцкім раёне ў 20 вярстах на паўночны захад (раён паміж Капылём і Грозавам. - А. Г.) і ў 25 вярстах на паўднёвы захад ад Слуцка (раён Вызны. - А. Г.) адбываюцца сутычкі з дробнымі вандроўнымі атрадамі балахоўцаў”[8].
Тады камандаваньне 16-й арміі савецкіх войскаў вырашыла ачысціць нэўтральную зону ад паўстанцаў. Польскія ўлады далі дазвол на ўваход 4 снежня савецкіх войскаў у нэўтральную зону на тры дні, гэтым выказаўшы сваё адмоўнае стаўленьне да паўстанцаў. Аднак карная апэрацыя дала мізэрны вынік: было затрымана каля 50 дэзэртыраў і 15 перабежчыкаў. Камандаваньне Слуцкае брыгады, карыстаючыся падтрымкаю насельніцтва, вывела асноўныя сілы з-пад удару савецкіх войскаў[5, с. 348].
У
гэты ж час рознагалоссі ў кіраўніцтве
паўстанцаў прывялі да змены камандавання
брыгады. Камандзіра 1-га Слуцкага палка
капітана П. Чайку арыштавалі па абвінавачанні
ў здрадзе. Начальнік контравыведкі паручнік
А. Мірановіч перахапіў ягоны ліст, адпраўлены
бальшавіцкаму вайсковаму камісару Вызненскай
воласці Канстанціну Кецку. (Эсэр К. Кецка
быў сябрам і былым саслужыўцам П. Чайкі.)
Згаданы ліст знік, а сведчаньні наконт
таго, што ў ім было, істотна адрозніваюцца.
А. Грыцкевіч падае, што капітан Чайка
спрабаваў перадаць бальшавікам пакет
з сакрэтнымі дакумэнтамі. Сам П. Чайка
прызнаўся падчас савецкага следзтва,
што ён меў намер папярэдзіць К. Кецку
пра вялікую колькасьць дэзэртыраў з Бабруйскага
і Слуцкага паветаў, якія масава ўступалі
ў шэрагі брыгады. Таму ён раіў К. Кецку,
каб бальшавікі спынілі палітыку расстрэлаў
і арыштаў, якая штурхала добраахвотнікаў
у беларускае войска. У той жа час У. Пракулевіч
пазней паказаў, што П. Чайкаў сваім лісце
скардзіўся на гвалт з боку "балахоўцаў"
і палітычныя гульні ў Радзе Случчыны,
просячы ў сябра парады і дапамогі. Адназначнага
адказу, што было ў лісце, мы ніколі не
даведаемся. Чайка здолеў уцячы з арышту
ў Слуцак. Дапамог яму афіцэр контравыведкі
Мірончык, які
нібыта зрабіў гэта дзеля спачування да
былога камандзіра, але там быў арыштаваны
за здраду чырвонымі і на вырак ваенна-палявога
суда расстраляны[4, с. 198].
Уцёкі капітана П. Чайкі далі эсэрам зручную нагоду для расправы з “балахоўцамі”.
3
снежня на сходзе пад
Расправа эсэраў з "балахоўцамі" адбылася ў галоўнай стаўцы тады, калі баі на фронце ўвайшлі ў вырашальную фазу.
Савецкія ўлады, якія раней меркавалі, што маюць справу толькі з "вандроўнымі атрадамі балахоўцаў," вырашылі ачысьціць нэўтральную зону ад беларускіх частак.
Раніцай 4 снежня ў нэўтральную зону ўвайшлі часткі 8-й і 17-й стралковых дывізіяў. Часткі апошняй дзейнічалі на поўдні і ня ўдзельнічалі ў баях з I Слуцкай СБ. Нягледзячы на жорсткі супраціў беларусаў, Саветы занялі Вызну і прасоўваліся ў глыб нэўтральнай зоны. Беларускія абаронцы хутка выкарысталі ўсе свае запасы амуніцыі. Пазбаўленыя амуніцыі беларускія часткі атрымалі паразу ў баі пад Ядчыцамі. На наступны дзень беларусы пакінулі Семежава. Дзве беларускія роты (30 афіцэраў і 400 жаўнераў) вымушаныя былі перайсці на польскі бок фронту, дзе яны былі раззброеныя (Па некаторым дадзеным - гэта адбылося 7 снежня).
Нягледзячы на гэтую паразу, беларускія часткі не спынілі барацьбы. Пакінуўшы Семежава, Рада Случчыны і штаб беларускіх частак разьмясьціліся ў Подчыцах, за 2 кілямэтры ад мяжы. Мясцовае насельніцтва ставілася да беларускіх барацьбітоў менш прыхільна, чым жыхары Семежава. Хутка стаў адчувацца недахоп харчоў, у выніку чаго афіцэры ўсё часцей сталі абвінавачваць Раду, што яна не паклапацілася загадзя аб нарыхтоўцы адпаведных запасаў.
Пасля кароткага знаходжання ў Подчыцах галоўную стаўку беларускіх сілаў перанеслі ў вёску Грыцэвічы, размешчаную за 2 км ад мяжы. Сярод случакоў пачаў шырыцца тыфус. Эпідэміі нельга было даць рады дзеля адсутнасьці лекаў. Абвастрыўся недахоп харчоў, у сувязі з чым слуцкае кіраўніцтва пачало рэквізыцыі сярод насельніцтва[4, с. 199].
Пасля вяртання савецкіх адзінак з неўтральнай зоны на дэ-маркацыйную лінію паўстанцы зноў пачалі нападаць на перадавыя аддзелы Чырвонае арміі. Звычайна гэта былі начныя налёты. Так, у ноч на 10 снежня напалі на вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, у ноч на 12-га — на вёску Старынь. Потым паўстанцы зрабілі спробу адціснуць перадавыя адзінкі Чырвонае арміі з занятых пазыцыяў. Быў распачаты наступ на мястэчкі Семежава і Вызна.
У ноч на 13 сьнежня паўстанцы зноў занялі Семежава, але потым вымушаныя былі з боем адысці[3, с. 10].
Штаб Слуцкай брыгады 15 снежня пераехаў у в. Морач. У ноч на 18 снежня паўстанцы зноў занялі Семежава, 19 снежня — Вызну. Савецкае камандаванне перакінула на фронт новыя сілы, якія пачалі наступление, адбілі Вызну і Смолічы, 20 снежня занялі Семежава. У сувязі з уваходам чырвоных войск і ў нейтральную зону Рада і штаб брыгады перабазіраваліся ў в. Грыцэвічы, а з 20 снежня 1920 года Штаб Слуцкай брыгады і атрады паўстанцаў перабазіраваліся ў в. Заастравечча (Клецкі р-н) каля р. Лань, за якой стаялі польскія войскі [8]. Сюды збіраліся аддзелы паўстанцаў, якім было нанесена паражэнне. Рада Случчыны БНР прыняла рашэнне перайсці сваім вайсковым аддзелам раку ў раёне размяшчэння 41-га польскага палка.
Па ўзгадненні расейскае савецкае і польскае дэлегацыяў на мірных перамовах у Рызе, войскам Чырвонае арміі дазвалялася пераследаваць паўстанцаў і ў нэўтральнай зоне, нават на тэрыторыі Польшчы.
Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступления савецкіх войск у нейтральней зоне і нават на тэррыторыі Польшчы, Рада 28 снежня 1920 года разам з 1-й Слуцкай брыгадай перайшла цераз р. Лань на польскі бок, дзе брыгада была раззброена і інтэрніравана. Перад самым адыходам 1-шы Слуцкі полк за ўдзел у баёх атрымаў ад Рады палкавы сцяг залацістага колеру, 2 мэтры даўжынёю і мэтар шырынёю. Пасярэдзіне сцяга Пагоня 45 сантымэтраў дыямэтрам, а навокал яе надпіс: Першы Слуцкі полк Беларускае Народнае Рэспублікі. 31 снежня на польскі бок перайшоў апошні аддзел слуцкіх паўстанцаў[7].
Большасць афіцэраў, якія засталіся ў галоўнай стаўцы ў Заастравеччы, адхілілі пастановы нарады і выказаліся за пераход да партызанскай барацьбы. Аднак вайскоўцы пагадзіліся на ліквідацыю I Слуцкай СБ. 28—31 сьнежня 1920 г. больш за 1500 беларускіх жаўнераў перайшлі савецка-польскую мяжу і склалі зброю.
У беларускіх даследаваннях падаецца, што ў нэўтральнай зоне засталася адна са слуцкіх частак колькасцю 400 чалавек, але тут, несумненна, ідзе гаворка пра беларускі батальён капітана М. Дзямідава, які савецкае камандаванне памылкова палічыла часткаю I Слуцкай СБ. У асноўным гэта былі прыхільнікі генерала С. Булак-Балаховіча. Яны пайшлі на ўсход, у тым ліку ў лясы на Капыльшчыне і змагаліся яшчэ доўгі час. Камандаванне Чырвонай Арміі адзначала, што беларускія партызаны непакоілі савецкія вайсковыя адзінкі ў Слуцкім павеце ў студзені 1921 г., калі яшчэ вяліся канчатковыя перагаворы яб міры паміж Савецкай Расіяй і Польшчай [4, с. 202].

- Слуцкая гимназия – старейшая гимназия Беларуси
- Слуцк в годы Великой Отечественной войны
- Слуцкие князья
- Слуцкие пояса
- Слуцкие пояса
- Случай и непреодолимая сила в гражданском праве
- Случайные величины
- Слуховой анализатор
- Слуховой анализатор
- Слуховой анализатор и его изменения с возрастом
- Слуховой анализатор и его патологии
- Слуховой анализатор у птиц
- Слуховые ощущения слепых и слабовидящих
- Слух человека и животных