Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва

 

Акадэмiя кіравання  
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма  адкрытага навучання


 

 

 

 

 

 

Рэферат на тэму:

Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва

 

 

 

 

 

 

 

Выканала студэнтка 1 курса

Вочнай формы навучання

Гр. ДКП – 2

Салміна Крысціна

 

 

 

Мінск 2010

ЗМЕСТ

Уводзіны………………………………………………………………………...………..3

  1. Ваенна-патрыятычная i абаронча-масавая работа…………………………….4
  2. Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны…………….……7
  3. Узмацненне уніфікацыі i дысцыпліны ў жыцці грамадства…………..…...…..9
  4. Ваенная рэформа ў СССР……………………………………………….…..….12

Заключэнне………………………………………………………………..……….……15

Спіс выкарыстаннай літаратуры……………………………………….………….….16

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Дваццатае стагоддзе вызначалася незвычайнай жорсткасцю ў адносінах паміж народамі свету. Менавіта ў гэты час пачынаюцца сусветныя войны, узнікаюць дзесяткі рэгіянальных канфліктаў, хутка разрастаецца зараза тэрарызму. Але найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў была Другая сусветная вайна. Яе ўздзеянне на лёс народаў Еўропы і СССР было вызначальным. Менавіта з гэтай нагоды патрабуецца больш глыбокае і комплекснае вывучэнне гэтай важнейшай падзеі XX стагоддзя.

Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва.  Яна  працягвалася 6 гадоў – з 1 верасня 1939  г. па 2 верасня 1945 г. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80 % тагачаснага  насельніцтва  Зямлі.  Ваенныя  дзеянні адбываліся  на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Па няпоўных звестках, у вайне загінула 50 – 55 млн чал., у іх ліку 27 млн грамадзян СССР, больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі. 

Юбілей Перамогі беларускі народ разам з народамі іншых краін свету адзначае як самае вялікае, агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

 

 

 

 

ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЯ І АБАРОНЧА-МАСАВАЯ РАБОТА

Важным напрамкам у дзейнасці дзяржауных i грамадскіх органаў па ўмацаваніі абараназдольнасці краіны з'яўлялася арганізацыя ваенна-патрыятычнай i абаронча-масавай работы. Яе арганізатарамі выступалі партыйныя i камсамольскія арганізацыі, а таксама добраахвотныя абарончыя аб'яднанні. Асабліва шырокамаштабную работу распачалі арганізацыі ВЛКСМ, у радах якога на пачатак 1941 г. налічвалася звыш 10 млн юнакоў i дзяўчат. У 1922 г. усесаюзная маладзёжная арганізацыя ўзяла шэфства над Ваенна-Марскім флотам, а ў 1931 г. — i над Ваенна-Паветраным.

Ва ўмовах нарастання ваеннай пагрозы ЦК ВЛКСМ прыняў у жніўні 1939 г. спецыяльную пастанову «Аб абарончай i фізкультурнай рабоце у камсамольскіх арганізацыях». Усе камсамольскія арганізацыі абавязваліся займацца падрыхтоўкай моладзі да абароны Радзімы. Арганізацыя ваенна-патрыятычнай i абаронча-масавай работы разгортвалася пад лозунгам: «Кожнаму камсамольцу— ваенную спецыяльнасць!». У краіне узнікла шырокая сетка абаронча-спартыўных гурткоў i клубаў, у якіх рыхтавалі без адрыву ад вытворчасці лётчыкаў, планерыстаў, парашутыстаў, медыцынскіх сясцёр, кулямётчыкаў, снайпераў. На пачатак 1941 г. у СССР мелася 180 аэраклубаў, 46 планёрна-парашутных, 55 ваенна-марскіх, 78 аўтамабільных клубаў, у якіх навучаліся сотні тысяч будучых воінау. Праводзілася работа па падборы юнакоў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы. Сумесна з ваеннымі камісарыятамі камсамольскія камітэты накіроўвалі лепшых юнакоў у ваенныя вучылішчы.


Прапагандысцкі плакат. 1940 г.

 

Шырокамаштабную абаронча-масавую работу праводзілі камсамольскія арганізацыі Беларусі, якія мелі вялікі аўтарытэт у маладзёжным асяроддзі. Рады ЛКСМБ хутка пашыраліся. Калі ў чэрвені 1938 г. камсамол Беларусі аб'ядноўваў 118 тыс. чалавек, то напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — звыш 264 тыс. юнакоў i дзяўчат. На прамысловых прадпрыемствах, у калгасах, саўгасах i навучальных установах дзейнічала 15 791 пярвічная арганізацыя.

Адным з важных кірункаў дзейнасці ЛКСМБ з'яўлялася наладжванне палітычнай i ваенна-патрыятычнай работы сярод камсамольцаў i несаюзнай моладзі. Па сутнасці, ЛКСМБ з'яўляўся інстытутам, які праводзіў палітычныя ідэі партыі ў шырокія масы беларускай моладзі. Камсамольскія арганізацыі стварылі сістэму палітвучобы. У 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол i гурткоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў i несаюзнай моладзі. З гэтай жа мэтай праводзіліся шматлікія канферэнцыі, семінары, лекцыі, дыспуты. Пры ЦК ЛКСМБ i абкомах камсамола былі створаны пазаштатныя лектарскія групы, якія прапагандавалі марксісцка-ленінскую тэорыю. Толькі з красавіка 1939 па жнівень 1940 г. камсамольскія лектары прачыталі маладзёжнай аўдыторыі 1560 лекцый.

У 1923 г. ЦК ЛКСМБ прыняў рашэнне аб шэфстве беларускага камсамола над Чырванасцяжным Балтыйскім флотам. Абласныя, раённыя i гарадскія арганізацыі ЛКСМБ былі замацаваны за пэўнымі караблямі. Камсамольцы i моладзь аказвалі флоту матэрыяльную дапамогу, выступалі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці, накіроўвалі лепшых юнакоў на карабельную службу.

Дзейнасць грамадскіх i дзяржаўных арганізацый давала станоўчыя вынікі. Ваенна-патрыятычная, абаронча-масавая i фізічная падрыхтоўка моладзі стала мэтанакіраванай i сістэматычнай.

Значна павялічылася колькасць абарончых i фізкультурных таварыстваў. Працоўныя калектывы ўключыліся ў спаборніцтва па падрыхтоўцы значкістаў ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей «Гатовы да працы i абароны» (ГПА) i «Гатовы да санітарнай абароны» (ГСА). У многіх грамадскіх аб'яднаннях рыхтавалі лыжнікаў, стралкоў, лётчыкаў, спецыялістаў супрацьпаветранай i супрацьхімічнай абароны, санітарнай справы. За 1939—1940 гг. у Беларусі было падрыхтавана 720 тыс. значкістаў першай ступені, 6350 кулямётчыкаў, 500 снайпераў i шмат іншых ваенных спецыялістаў. На курсах медыцынскіх сясцёр без адрыву ад асноўнай працы i вучобы у 1940 г. займалася 1300 дзяўчат. За 1939— 1940 гг. у аэраклубах было падрыхтавана звыш 1500 лётчыкаў, 62 % беларускіх прызыўніоў 1940 г. мелі ваенна-тэхнічныя спецыяльнасці i здалі нормы ГПА. Моладзь актыўна удзельнічала ў ваенізаваных паходах, ваеннатактычных гульнях i эстафетах, масавых вучэннях па супрацьпаветранай i супрацьхімічнай абароне.

 

ІДЭАЛАГІЧНАЯ РАБОТА НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва з кіруючага складу, абавязаны быў валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый.

Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і пад кантролем партыйных органаў. Толькі ў беларускім Асаавіяхіме ў 1940 г. налічвалася звыш 200 тыс. чалавек, было падрыхтавана напярэдадні вайны каля 500 парашутыстаў, 6450 кулямётчыкаў, 500 снайпераў, а таксама 720 тыс. «варашылаўскіх стралкоў» і значкістаў «Гатоў да працы і абароны», «Гатоў да проціпаветранай і проціхімічнай абароны». Аэраклубы БССР ў 1939 г. падрыхтавалі 1112 лётчыкаў. Праўда, якасны стан работы жадаў лепшага.

Значная частка падлеткаў і юнацкай моладзі была аб’яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі, якія мелі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. налічвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб’ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей. Вядучую ролю ў ідэалагічным выхаванні моладзі адыгрываў камсамол Беларусі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб’ядноўваў каля 118 тыс. чалавек, то вясной 1941 г. у яго шэрагах знаходзілася 264621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15791 «пярвічке». Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы і ў асяроддзі «несаюзнай моладзі». Была створана сістэма палітнавучання моладзі. У 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. Пры ЦК ЛКСМБ і ў абкомах камсамола былі створаны лектарскія групы, якія прапагандавалі марксісцка-ленінскую тэорыю сярод моладзі.

Цэнтрамі культурна-асветнай работы сярод насельніцтва былі клубы, хаты-чытальні, масавыя бібліятэкі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў i Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў i 4172 масавых бібліятэк. Больш чым у два разы, у адрозненні з 1930 г. узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экземпляраў.

Дзейнасць беларускіх літаратараў, мастакоў, дзеячаў тэатру і іншых мастацкіх накірункаў была прасякнутая ідэямі класавай барацьбы, супрацьстаяння ідэйным і рэальным ворагам савецкай дзяржавы. Пільны нагляд над культурай ажыццяўляла камуністычная партыя. 1938-1940 гады выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я.Купалы «Ад сэрца», П.Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П.Глебкі «Над Бярозай-ракой», М.Клімковіча «Кацярына Жарнасек», А.Куляшова «Юнацкае святло» i «Мы жывём на граніцы». Культура выконвала такім чынам важную функцыю выхавання ў насельніцтва пачуцця адказнасці за будучыню савецкай улады.

 

УЗМАЦНЕННЕ УНІФІКАЦЫІ І ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў ЖЫЦЦІ ГРАМАДСТВА

 У перадваенны час асабліва была павышана ідэалагічная апрацоўка людзей. Яна значна актывізавалася пасля XVIII з'езда ВКП(б), які прайшоў у сакавіку 1939 г., i XVIII з'езда КП(б)Б, што адбыўся ў Mai 1940 г. У першую чаргу намаганні партыйных арганізацый, іншых ідэалагічных структур былі скіраваны на тое, каб падняць узровень прапаганды марксісцка-ленінскіх палажэнняў у ix сталінскай інтэрпрэтацыі. 3 гэтай мэтай у вышэйшых навучальных установах з 1939/40 навучальнага года быў уведзены адзіны курс "Асновы марксізму-ленінізму". Пачалі працаваць кабінеты марксізму-ленінізму, якія выконвалі ролю асноўных метадычных цэнтраў па вывучэнню марксісцка-ленінска-сталінскай тэорыі i практыкі.

Надзвычай высокай з'яўлялася насычанасць грамадства бальшавіцкай літаратурай. Дастаткова сказаць, што ў Беларускай ССР "Кароткі курс гісторыі ВКП(б)" быў распаўсюджаны ў колькасці каля 400 тыс. экземпляраў, даклад Cтaлiнa на XVIII з'ездзе ВКП(б) - больш чым 0,5 млн экземпляраў. Разам з іншай літаратурай такога тыпу агульная колькасць ідэалагічных выданняў, якія былі ў распараджэнні адпаведных структур, толькі на працягу 1939 г, папоўнілася амаль 3 млн экземпляраў1.

Гpaмaдcкa-пaлiтычныя абставіны ў Беларускай ССР у перадваенныя гады былі надзвычай складанымі. Яны вызначаліся не толькі падазронасцю, недаверам да людзей з боку афіцыйных партыйных i дзяржаўных улад, спецыяльных структур, але i няўпэўненасцю многіх жыхароў у заўтрашнім дні ў выніку пастаянна праводзімых рэпрэсіўных актаў.

БССР не з'яўлялася выключэннем, дзе былі сфарміраваны такія грамадска-палітычныя абставіны. Яны назіраліся па ўсёй краіне. Аднатыпнасць, заарганізаванасць, цэнтралізацыя фактычна ўcix бакоў сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, культурнага жыцця былі даведзены да надзвычай высокай ступені. Гэта з'яўлялася адной з самых характэрных рыс бюракратычна-таталітарнай cicтэмы, створанай у дзяржаве аднапартыйным бальшавіцкім праўленнем.

У канцы 1930 - пачатку 1940-х гг. гэта сітуацыя дапаўнялася мерамі, якія вынiкaлi са складанага ваенна-палітычнага становішча, пагрозы нямецка-фашысцкай агрэсіі. У сувязі з гэтым у 1939 г. у ЦК кампартыі Беларусі, абласных i раённых партыйных камітэтах былі створаны ваенныя аддзелы. Акрамя ix y многіх гарадскіх i раённых саветах пачалі дзейнічаць абарончыя кaмicii. Гэтыя адміністрацыйныя органы праводзілі немалую работу па паляпшэнню дзейнасці абаронных i спартыўных таварыстваў, ваенных камісарыятаў, асабліва ў ix рабоце з прызыўнікамі.

Асаблівую рысу ў перадваеннае жыццё Беларускай ССР, як i ўсёй краіны, унесла прыняцце ў 1939 г. новага закона аб усеагульным воінскім абавязку. На яго аснове i ў сувязі з уступленнем злучэнняў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну i Заходнюю Беларусь адбылася частковая мабілізацыя рэзервістаў. Яе вынікі былi дастаткова паспяховымі. У армію уліваліся маладыя людзі, якія атрымлівалі пэўнае знаёмства з ваеннай справай.

У апошні перадваенны год на жыццё дзяржавы, у тым ліку Беларускай ССР, значнае ўздзеянне зpaбiў указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР "Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы тыдзень i аб забароне самавольнага пакідання paбочымi i служачымі прадпрыемстваў i ўстаноў". Дакумент быў прыняты 23 чэрвеня 1940 г. У адпаведнасці з iм на месцах праводзіліся жорсткія мерапрыемствы, у тым ліку судовага характару, па ўмацаванню працоўнай дысцыпліны.Толькі на працягу аднаго месяца ў БССР за прагулы было асуджана амаль 4 тыс. чалавек. Да 1 жніўня 1940 г. у органы пракуратуры рэспублікі паступілі матэрыялы амаль на 7,3 тыс. чалавек, якія ў адпаведнасці з дадзеным указам прыцягваліся да судовай адказнасці2.

Дзеянне прынятага ўказа распаўсюджвалася пераважна на гарадское насельніцтва. Што датычыць вёскі, дык такі адміністрацыйна-камандны прымус тут быў зроблены раней. Ён у першую чаргу звязаны з рашэннямў пленума ЦК ВКП(б), які адбыўся ў Mai 1939 г. Згодна з імі быў устаноўлены мінімум працадзён, які неабходна было вырабіць у грамадскай вытворчасці кожнаму калгасніку. У розных рэгіёнах краіны быў свой мінімум. У Беларускай ССР ён складаў 80 працадзён. Тыя, хто ix не вырабляў, атрымлівалі розныя спагнанні, уключаючы i судовае праследаванне.

Такім чынам, напярэдадні нямецка-фашысцкай aгpэcii ў Беларускай ССР існавала складанае становішча. У яе заходняй частцы бальшавіцкая ўлада настойліва імкнулася ўсталяваць i замацаваць савецкія парадкі, "падцягнуць" ix да ладу жыцця ва ўсходняй Беларусі i ва ўсёй дзяржаве. Разам са стваральнай працай у пpaмыcлoвacцi, сельскай гаспадарцы, культуры, пэунай падрыхтоўкай насельніцтва да вайны, што наглядалася па ўсёй рэспубліцы, шырока практыкаваўся адміністрацыйна-камандны ўціск на грамадзян, прымус да выканання розных мерапрыемстваў савецкай улады, значныя рэпрэсіі і дэпартацыі. Усё гэта дапаўнялася адчуваннем блізкай вайны.

ВАЕННАЯ РЭФОРМА Ў СССР

Ваенныя дзеянні на Усходзе і ў Фінляндыі паказалі пралікі ў камплектаванні і падрыхтоўцы Чырвонай Арміі. Урад пачаў праводзіць мерапрыемствы па рэфармаванню арміі. Рэформа ўключала вырашэнне пытання камплектавання і кадравага забеспячэння; пашырэння ідэалагічнай працы ў арміі; пераўзбраенне войскаў новай зброяй.

Да 1939 г. быў завершаны пераход ад тэрытарыяльнага камплектавання і арганізацыі арміі да кадравай сістэмы, якую замацаваў Закон аб усеагульнай вайсковай павіннасці ад 1 верасня 1940 г. Па яму зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 гадоў, павялічваўся тэрмін службы, пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў. Праведзеная работа дазволіла за два перадваенныя гады павялічыць армію ў 3,5 разы, яе колькасць дасягнула 5,3 млн. чалавек. У лютым 1941 г. па прапанове кіраўніка Генштаба Р.Жукава быў прыняты план пашырэння сухапутных войскаў амаль на 100 дывізій, хаця мэтазгодней было даўкамплектаваць па штатах ваеннага часу тыя дывізіі, якія ўжо меліся.

Да 1941 г. афіцэраў рыхтавалі 19 акадэмій, 10 ваенных факультэтаў пры грамадзянскіх ВНУ, 7 вышэйшых ваенна-марскіх вучылішчаў, 203 ваенных вучылішчаў, 68 курсаў удасканалення. Але дзейнасць гэтых устаноў не вырашала праблем недахопу кваліфікаваных кадраў, асабліва пасля масавых рэпрэсій у Чырвонай Арміі. За 1937-1939 гг. з арміі было звольнена 36892 чалавек (без уліку паветраных сіл). Большасць з іх былі расстраляныя. У маі 1940 г. праверка Наркамата абароны, праведзеная сакратаром ЦК УКП(б) А.Жданавым паказала, што Наркамат не меў аператыўнага плана вайны, не ведаў сапраўднага становішча ў арміі, не забяспечыў належнага прыкрыцця межаў, не забяспечыў палявой вывучкі войскаў. У выніку, да лета 1940 г. частка рэпрэсіраваных афіцэраў – каля 11 тыс. чалавек былі адноўлены ў арміі.

Згодна з меркаваннямі У.Чэрчыля і Гебельса рэпрэсіі замацавалі Чырвоную Армію, узмацнілі ідэйнасць армейскага камандавання. Гэта пазбавіла Сталіна ад ваенных загавараў нават пад час самых цяжкіх часоў для краіны і яго асабіста ў 1941 г. Узмацніць ідэйнасць арміі меркавалася праз узмацненне дзейнасці палітычных органаў арміі і флоту. У студзені 1939 г. Прэзідыўм Вярхоўнага Савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі.

Рост колькаснага саставу Чырвонай Арміі запатрабавала ад ваеннай прамысловасці СССР адпаведнай колькасці зброі, да таго, пачалася праводзіцца праграма пераўзбраення арміі новымі відамі тэхнікі, якая адпавядала самым апошнім патрабаванням.

А на канец 1930-х гг. Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Асабліва адставала авіяцыйная прамысловасць. У 1939 г. быў створаны Наркамат авіяцыйнай прамысловасці, былі рэканструіраваныя і пабудаваныя новыя авіязаводы. На працягу 1939-1940 гг. былі створаны знішчальнікі Як-1, МіГ-3, ЛаГГ-3, пікіруючы бамбардзіроўшчык Пе-2, штурмавік Іл-2. У масавым плане паступаць у войскі яны пачалі толькі ў пачатку 1941 г. Знішчальнікаў новых тыпаў паступіла ў ВПС 1946, бамбардзіроўшчыкаў Пе-2 – 458, штурмавікоў Іл-2 – 249 штук.

Ваенныя поспехі вермахта, які пераняў шмат у савецкіх інструктараў пад час супрацоўніцтва ў 1920-я гг. паказалі перавагі буйных танкавых злучэнняў. Тым не менш, у лістападзе 1939 г. у СССР танкавыя карпусы расфарміроўваюць, узамен ствараюць матарызаваныя дывізіі. Летам 1940 г. зноў ствараюць танкавыя карпусы. Да гэтага часу канструктары М.Кошкін, Н.Кучарэнка і А.Марозаў ствараюць сярэдні танк Т-34, а Ж.Коцін стварае цяжкі танк КВ. Танкі прымаюць на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Да чэрвеня 1941 г. у армію накіравана 1861 танкаў Т-34 і КВ.

Перад вайной былі створаны А.Косцікавым рэактыўныя мінамётныя ўстаноўкі – знакамітыя «Кацюшы», новы станкавы кулямёт В.Дзегцярова, самазарадная вінтоўка Ф.Токарава, пісталет-кулямёт Г.Шпагіна. З 1939 г. на пачатак вайны прамысловасць вырабіла 105 тыс. розных кулямётаў і каля  
100 тыс. аўтаматаў. Але па насычанасці аўтаматычнай зброяй і некаторым іншым паказчыкам Чырвоная Армія значна саступала вермахту. Асабліва гэтае датычылася сродкаў сувязі. Асноўныя сродкі сувязі былі правадныя – тэлефон і тэлеграф. Радыёстанцый было мала, асабліва ў паветраных сілах.

Аднак быў узяты курс на паскораную падрыхтоўку ўсіх родаў войск да вайны. У снежні 1940 г. адбылася нарада вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі і аператыўна-стратэгічныя вучэнні на картах. Было выказана шмат заўваг на адрас Генштаба, кіраўніцтва акруг, Наркамата абароны, якія ўлічваліся ў далейшай дзейнасці.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Напрыканцы 1930-х гг. пачалася паскораная падрыхтоўка Савецкага Саюза да непазбежнай вайны з Германіяй. У гэтай дзейнасці ўрад СССР абапіраўся на моцную прамысловую базу, партыйна-ідэалагічны апарат і ваенныя сілы Чырвонай Арміі. У 1941 г. праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па недапушчэнню германскай арміі на тэрыторыю СССР, але з-за неадэкватных ацэнак баяздольнасці арміі і памылковай стратэгіі гэтыя мерапрыемствы не дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыстаны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2009. – 230 с.
  2. Захоўваем і памятаем / Беларускі дзяржаўны музей гісторыы Вялікай Айчыннай вайны. – Мінск: [б. в.], 2009. – 69 с.
  3. Шымуковiч С.Ф., Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004 – 230 с.
  4. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945: Энцыклапедыя. – Мінск, 1990.
  5. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939г. – верасень 1945г.) // Гісторыя Беларусі: у 2 ч. – Мінск, 2003. – ч. 2.
  6. Новік Я.К., Вялікая  Айчынная  вайна  савецкага  народа ( у  кантэксце Другой  сусветнай  вайны):  Курс  лекцый / Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн.: БДУІР, 2006. – 186 с.

 

1 НАРБ, ф. 4, воп. 20, спр. 195, арк. 121, 130, 133

2 Звязда. 1990. 26 чэрв.

 

 


Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва