Землекарыстанне и павиннасци сялян
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА “ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Кафедра сацыяльна-гуманітарных
дысцыплін
РЭФЕРАТ
па прадмету
“Гісторыя Беларусі”
на тэму “Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі
ў ХІV – першай палове ХVІ ст.”
Выканаў: студэнт гр. 11-ТВз-4
Пашэнка Таццяна Вітал’еўна
Праверыў: выкладчык
Наваполацк 2011
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
1.Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
1.1.Жывёлагадоўля
1.2.Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
1.3.Катэгорыі сялян
1.4.Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
1.5.Панская гаспадарка
2.Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарыстанай літаратуры
УВОДЗІНЫ
Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель XІV - першай палове XVI ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.
Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.
Памятаем, што ў XIV - першай
палове XV ст. панская гаспадарка насіла
натуральны характар, задавальняючы
неабходныя патрэбы землеўласнікаў.
Але ўжо з другой паловы XV ст. усё
больш характэрным для
Па меры
ўсталявання фальварачна-
Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ 1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы і судовы імунітэт шляхты. У 1434 г. – з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. – скасавалі дзяржаўны грашовы падатак. У 1559 г. – адменена мыта з прадукцыі шляхетскіх маенткаў, што шла на экспарт. Як вынік – замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў. Прычым неабходна адзначыць, што буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду. Мэта работы: Вызначыць аснойныя феадальны павіннасці сялян на тэрыторыі Беларусі ў XІV – першай палове XVIстст. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты былі сфармуляваны наступныя задачы:
- Прааналізаваць гістарычныя крыніцы па даследуемай намі тэматыцы.
- Уявіць асноўнае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XІV – першай палове XVIстст. Ахарактаразаваць асноўныя катэгорыі сялян таго часу і суадносныя формы павіннасцяў на тэрыторыі Беларусі у разглядаемы намі перыяд.
- Вызначыць развіццё беларускіх зямель у XІV – першай палове XVIстст..
Сельскагаспадарчая вытворчасць
, формы землеўладання і землекар ыстання ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
У XIII - першай палове XVI ст. на
Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны
сродак вытворчасці - зямля. Змяняюцца
формы землеўладання і
Прылады земляробчай працы - драўляная двурогая саха, плуг, барана - па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі - нарогі - у сахі).
Агратэхніка: двухполле і
архаічнае трохполле змянялася
рэгулярным трохполлем, якое стала
пераважаць у XIV ст. У паўдневых і
лясістых раёнах працягвалі існаваць
прымітыўныя сістэмы
Асноўная сельскагаспадарчая культура - жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках - сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры - лён, каноплі. Прысядзібныя агароды - неа’демная частка сялянскай, а таксама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніну.
Жывёлагадоўля
Жывёлагадоўля. З умацаваннем
ворнага земляробства узрастала
гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы.
У якасці цяглавай сілы на захадзе
Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў,
на ўсходзе - коней. Але акрамя гэтай
функцыі, была яшчэ адна вызначальная,
што звязвала менавіта ворнае земляробства
з жывёлагадоўляй - гэта ўгнаенне, якое
павялічвала ўраджайнасць. Дробная
жывёла і птушка вырошчваліся для
харчавання і атрымання сыравіны
для хатніх промыслаў і рамяства:
свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.
д. Жывёлагадоўля давала таксама
мяса і малочныя прадукты. Значную
ролю ў гаспадарчым жыцці па-
Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор - “дым” - гэта звычайная сям'я, радзей - некалькі сем'яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёла, прылады працы, зямля, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання.3 часам сем'і разрасталіся, але не імкнуліся ператварацца ў асобную адзінку падаткаабкладання. Так утвараліся дворышчы з 5-10 і больш сваяцкіх сем'яў, а ў некаторых выпадках да іх далучаліся і прышлыя людзі: прымакі, сябры, дольнікі. Дворышчы карысталіся агульным інвентаром, сумесна вялі гаспадарку і пароўну дзялілі ўраджай, хоць і жылі асобнымі дварамі. Паступова палеткі і сенажаці дзяліліся паміж дымамі дворышчаў і асноўнай гаспадарчай адзінкай зноў станавіўся дым.
Сялянская гаспадарка ў XVI ст. - гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы - гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар - бароны, калёсы, косы, сані, сохі, сякеры і г. д. Зямля кожнай гаспадарцы надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана. У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.
Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў - ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належалі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя уваходы.
Сялянская гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывёлагадоўля. Промысламі і хатнім рамяством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася марудней і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіён).
Абшчына ці грамада арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты. Сельская ці суседская абшчына складалася з дымаў і дворышчаў і звычайна з'яўлялася часткай тэрытарыяльнай ці валасной абшчыны. На агульных сходах абшчыннікаў выбіраліся дзесяцкія, соцкія, старцы (старасты), якія арганізоўвалі абшчыннае жыццё. Адказнасць абшчыны перад феадалам або дзяржавай забяспечвалася кругавой парукай. Абшчына абараняла сялян ад самавольства феадалаў, выконвала судовую функцыю копным судом. Крызіс абшчыны наглядаўся ў тым, што феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян. Гэты працэс быў асабліва характэрны для заходняй часткі Беларусі. На ўсходзе землеўладальнікі прыстасавалі функцыі абшчыны для сваіх патрэб і яна захавалася як элемент феадальнай сістэмы.
Павіннасці сялян - змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.
Даніна - найстаражытнейшая форма феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “Дзякло" - гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “мезлева” - гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання[6, c.64].
Паншчына ці адпрацовачная рэнта - асноўная форма павіннасці (з XV - XVI стст.). патрабавала замацавання селяніна на зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.
Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. - чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў[2, с.217].
Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя: талокі – агульныя сезонныя гаспадарчыя работы, гвалты, ці згоны, - агульныя тэрміновыя работы, прывязанныя да пэўных выпадкаў: для рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і інш. [3, с.130].
Да рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай падаткаабкладання з’яўляецца “служба" (дворышча, жрэбій). Гэта ўчастак зямлі, за карыстанне якім сяляне неслі ўстаноўленыя цяглыя і інш. павіннасці. Складалася служба часцей за ўсе з двух-трох дымоў. “Дым” таксама мог быць адзінкай падаткаабкладання.
Акрамя абавязкаў у
адносінах да свайго гаспадара сяляне
павінны былі таксама працаваць
на карысць дзяржавы: будаваць і
рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма
павозавае", "падарожчына", "згоны"),
удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя
патрэбы і г. д. Такія абавязкі
не былі пастаяннымі і
Катэгорыі сялян
Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: дольнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.
Даннікі (людзі данныя) - сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі - збожжам, мёдам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым.
Дольнікі - асобная група
даннікаў, што павінны былі выплочваць
даніну памерам у 1/4 ураджаю.
Яны ўдзельнічалі ў талоках,
выконвалі шматлікія
Людзі цяглыя асноўную павіннасць - паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны павінны былі прымаць удзел ў сезонных работах - талоках, гвалтах - сумесных работах па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманкавую (давалі падводы) і вартаўнічую (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства (кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць - чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг - зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну - адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі - шэсць дзён летам.
Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні панскага маёнтка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызваляліся ад іншых павіннасцей.
Сяляне-слугі падзяляліся на тых, хто:
займаўся каняводствам (конюхі);
промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы);
рамяством (бондары, ганчары, кавалі, цесляры);
выконваў адміністрацыйна-
прыслужваў панам (кухары, аддзверныя);
нёс вайсковую ці кур’ерскую службу (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры).
Сяляне-слугі звычайна атрымлівалі вольны ад павіннасцей зямельны надзел памерам ў адну валоку. Сацыяльнае становішча і ступень феадальнай залежнаці розных прадстаўнікоў сялян-слуг былі неаднолькавыя, адна з іх лічылася прыгоннымі, іншыя яшчэ мелі права пераходу ад аднаго пана да другога. [4, с.378-379].
Апошнія былі прывілеяванай часткай залежнага сялянскага насельніцтва, яны сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэтае саслоўе. Аднак шэраг заканадаўчых актаў XVI ст. рэзка адмежаваў сялян-слуг ад шляхты.
На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па характары асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета - наяўнасць ці адсутнасць волі.
Пахожыя сяляне маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст.
Непахожыя людзі жылі на
адным месцы і выконвалі
Чэлядзь нявольная знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю у тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВКЛ 1588 г.).
Закупы (таксама і радовічы)
знаходзіліся ў часовай няволі. Яны
бралі пазыку (купу) у гаспадара
ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя
людзі страчвалі асабістую
Формы феадальнага землекарыстання і
землеўладання
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь як кіраўнік дзяржавы. Але па сваёй прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна) і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным).
У складанні дзяржаўнага зямельнага фонду вылучаецца два перыяды: першы (XIV - канец XIV стст.), калі дзяржаўныя землі значна павялічыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў, большасць насельніцтва жыло на дзяржаўнай зямлі; другі перыяд (XV - XVI стст.), калі вялікія князі раздавалі землі феадалам, а таксама царкве. На дзяржаўных землях засталася 1/3 насельніцтва. Дзяржаўныя землі пераважалі на ўсходзе (амаль перманентныя войны з Расіяй і гэта не спрыяла павелічэнню прыбыткаў землеўладальнікаў). Шляхі росту феадальнага землеўладання ў XV - XVI стст.: вялікакняжацкія падараванні, падараванні з боку буйных феадалаў васалам ці царкве, купля-продаж, залога (застава) і інш.
Асноўныя віды вялікакняжацкіх падараванняў:
часовае "да волі", "да жывата", "да двух жыватоў" і г. д. (на тэрмін жыцця аднаго ці некалькіх пакаленняў);
“на вечнасць” з правам перадачы ў спадчыну толькі па мужчынскаму полу, ці па ленным праве;
"на вечнасць" з правам ці без права продажу ва ўласнасць. Пераважае з канцы XV ст.
Духоўнае землеўладанне развівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў - манастыроў, епіскапстваў, капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі ўладанні каталіцкай царквы.
Формы феадальнага землеўладання - вотчына, купля, залог.
Правы і прывілеі феадалаў
паступова заканадаўча
Але гэтае саслоўе не было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.
Панская гаспадарка
Панская гаспадарка вялася пры “дварах" - адміністрацыйна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіны XV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўванне працы чэлядзі нявольнай, невялікія зямельныя ўгоддзі пры двары. З другой паловы XVI ст., калі пашырыліся сувязі са знешнім рынкам, панская гаспадарка была рэарганізавана ў фальварак. Фальварак - арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа. З рэарганізацыяй панскай гаспадаркі значна пашырылася панская запашка, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх адработках, цяглавая сіла і інвентар выкарыстоўваліся сялянскія.
Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
З канца XV ст. ў Заходняй Еўропе
з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога,
і хуткім развіццём гаспадаркі ўзрос
попыт на зерне і іншыя
Першая - попыт на зерне на міжнародным рынку.
Другая - архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі абкладання.
Трэцяя - цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Каб павысіць прыбыткі з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маёнтках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера" [5, с.143]. Асноўны дакумент - інструкцыя - "Уставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія ўладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.
Асноўныя прынцыпы рэформы:
- Дакладны ўліку зямель.
- Абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі.
- Вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі (21,2 га).
- За карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.
Ход рэформы:
Уся зямля ў маёнтку
дзялілася на валокі, лепшыя з якіх
адводзіліся пад
Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маёнтку вызначаліся 1: 7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок.
Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці.
Надзел падзяляўся на тры
часткі. Гэта забяспечвала прымусовы
трохпольны севазварот, што спрыяла
росту ўраджайнасці. Рэформа спрыяла
распаўсюджванню перадавой
Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя) і асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі, а таксама плаціць чынш які залежаў ад якасці глебы. Асадныя сяляне павінны былі плаціць па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок або плаціць за іх 12 грошаў, а замест гвалтоў даваць бочку жыта ці 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.
Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаванняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.
Вынікі правядзення рэформы:
- Сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні.
- Іх палеткі ў большасці сталі меншымі - дымы і дворышчы не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў.
- Асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на усходзе - чынш.
- З'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд.
- Павялічаліся прыбыткі дзяржаўнага скарбу і феадалаў.
Прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі.
На захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.
Як ужо адзначалася, правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяс-пошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558 - 1583 гт.) і землі займаліся рускімі войскамі, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства ме-жавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе параўнальна шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.
Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:
Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.
Першы Статут ВКЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. "Уставай на валокі" (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.
Другі Статут ВКЛ 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян ў гарадах.
Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, пазбаўляў сялян права пераходу і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.
У канцы XVI - першай палове XVII
ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і
юрыдычна аформілася прыгоннае права.
Селянін быў пазбаўлены права
свабодна распараджацца сваёй
Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI - першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем'і замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеўладальніка.
Заключэнне:
Паколькі галоўным багаццем
у эпоху феадалізму з'яўлялася зямля,
то асноўнымі формамі
Сялянскі двор меў назву «дым» і быў адзінкай
падаткаабкладання аж да 1557 г. За карыстанне
зямельным надзелам сяляне павінны былі
несці шматлікія павіннасці, якія атрымалі
назву зямельнай рэнты. Асноўнымі яе формамі
былі наступныя: 1) даніна (натуральны аброк)
жытам, пшаніцай, сенам, мясам; 2) паншчына
(адпрацовачная рэнта); 3) чынш (грашовы
аброк). Усе сяляне падзяляліся на цяглых,
якія выконвалі паншчыну і мелі іншыя
павіннасці (талокі, гвалты, будаўніцтва
дарог, замкаў і г. д.); асадных, якія паншчыны
не выконвалі, іх асноунай павіннасцю
быў чынш; агароднікаў, ці «чэлядзь нявольную»,
якія мелі гароды і выконвалі паншчыну;
сялян-слуг, дакладна гэта вошы, конюхі,
лоўчыя, рыбакі, рамеснікі, якія жылі ў
панскіх маентках і былі самымі прывілеяванымі;
халупнікаў, кутнікаў, каморшкау, што не
мелі «ні кала, ні двара», працавалі па
найму за хлеб і страху над галавой. Па
ступені феадальнай залежнасці сяляне
падзяляліся на «пахожых» і «непахожых»
людзей.
У працэсе запрыгоньвання сялянства можна
выдзяліць некалькі этапаў:
1. Прывілей 1447 г., які зацвердзіў, што калі
сяляне пражылі на зямлі феадала 10 гадоў,
то яны становяцца «непахожымі» старажыхарамі.
Гэта стала асновай для вышуку беглых
сялян і вяртання іх у свае вотчыны.
2. Статут ВКЛ 1529 г. адмовіў сялянам у праве
ўласнасці на зямлю селянін ужо не мог
распараджацца зямлёю без згоды феадала
3. Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. правёў аграрную
рэформу пад назвай «валочная памера».
Гэта рэформа павінна была ўладкаваць
зямельныя фонды і павялічыць даходы ў
скарб за кошт увядзення новай, оольш прагрэсіўнай
адзінкі падаткаабкладання - валокі (21,3
га). Так, уся зямля падзялялася на валокі,
якія замацоўваліся за сялянскай гаспадаркай
і сяляне павінны былі плаціць падаткі
не з «дыма», як раней, а з валокі ці часткі
яе. Валочная памера ўніфікавала павіннасны
прыгнёт.

- Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст
- Землепользование
- Землепользование в сельском хозяйстве Украины: проблемы и перспективы
- Землепользование в сельском хозяйстве Украины: проблемы и перспективы
- Землеройная машина
- Землеройно-транспортные машины
- Землеройно-транспортные машины
- Земледелие
- Земледелие борьба с сорняками
- Земледелие в Древнем Египте
- Земледелие в Китае
- Земледелие и животноводство
- Земледелие с основами почвоведения
- Земледелие с основами почвоведения