Диалектика как система принципов, законов и категорий
Министерство Образования республики беларусь
БЕЛОРУССКИЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТЕХНИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
МЕЖДУНАРОДНЫЙ ИНСТИТУТ ДИСТАНЦИОННОГО ОБРАЗОВАНИЯ
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
по дисциплине: «истории Беларуси»
на тему: «Диалектика как система принципов, законов и категорий».
Вариант №19
Выполнила: ст. гр. 417619
Савонь А.М.
Проверил: К.И.Н. Шибакко В.В.
Минск 2009
Содержание:
Введение…………………………………………………………
1.Дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі………………………………………………….4
2. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі……………………………………………….13
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.18
4. Развіццё беларускай культуры.
……………………………………...20
Спiсак выкарыстанай лiтаратуры……………………………………….22
Введение
Цэль кантрольнай работы –на
аснаваннi лiтаратурных iсточныкаy вывучыць
палiтычныя рухi і культуру Беларусi у першай
палове 19 стагодзя.
Задачы кантрольнай работы:
- Вывучыць дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі;
- Вывучыць паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі;
- Вывучыць сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.
- Вывучыць развіццё беларускай
культуры.
1.Дзейнасць
дзекабрыста у Беларусі;
Пад уплывам вайны 1812 г. і асабліва
пад уздзеяннем грамадска-палітычных
рухаў Заходняй Еўропы, а таксама расійскайрэвалюцыйнай
думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых
ідэй у Беларусі ўзмацняецца рэвалюцыйна-дэмакратычны
рух.
У гэты перыяд нацьшнальная
ідэя знаходзіла свае праявы ў літаратурнай,
навуконай, культурна-асветніцкай дзейнасці,
у асяроддзі дробнапамеснай, пераважна
апалячанай, беларускай шляхты.
Важную ролю ў развіцці
вызваленчай і нацыянальнай ідэі адыгралі
студэнты і настаўнікі адукацыйных устаноў
у Беларусі. Як правіла ў гэты перыяд аб'яднанні
нацыянальна-дэмакратычных колаў ствараліс
я ў форме розных тайных арганізацый, якія
ўзнікалі пры навучальных установах. Іх
цэнтрам быў Віленскі універсітэт. У гэтых
арганізацыях вывучаліс я мова, культура,
звычаі, гісторыя беларусаў. Паступова
членамі дадзеных згуртаванняў пачала
ўсведамляцца ўласная этнакультурная
індывідуальнасць беларусаў, падабенства
і адрозненне іх ад іншых славянскіх народаў.
Пазней імі робяцца спробы адрадзіць традыцыік
нігадрукавання на беларус кай мове. Увогуле
дзейнасць таварыстваў была па сутнасці
стыхійным пратэстам супраць афіцый най
палітыкі царскіх улад, з аднаго боку,
і супраць настрояў польскай арыстакратыі
ў адносіна х да Беларусі — з другога боку.
Дзекабрысты ў Беларусі.
Сярод пэўнай часткі беларускай інтэлігенцыі
знайшлі падтрымк у і ідэі дзекабрыстаў
аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага
права. У сваю чаргу дзекабрысты сачылі
за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага
руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь
для сумеснай барацьбы супраць царызму.
У сувязі з паўстаннем Сямёнаўскага
палка ў 1920 г. у Беларусь з Пецярбурга быў
пераведзены гвардзейскі корпус, у якім
служы лірасійскія дваранскія рэвалюцыянеры-
дзекабрысты, сябры "Паўночнага таварыства".
Кіраўнік гэтага таварыства М. Мураўёў
у 1821 г. служ ыў у Мінск у. Тутім быў напісаны
першы варыянт праекта канстытуцыі, па
якой у Расіі павінна была ўстанавіцца
канстытуцыйная манархія.
Па ініцыятыве С. Мураўёва Апостала быў распрацаваны план арышт у цара пад час яго прыезду ў 1823 г. у Бабруйскуюкрэпасць для агляду войска.
Аднак план не быў
ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі
ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".
Дзекабрысты выступалі за знішчэнне самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, скасаванне прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёю. Паводле распрацаванага кіраўніком "Паўднёвага таварыства" П. Пестэлем праекта канстытуцыі("Руская праўда") у Расіі стваралася рэспубліка, але павінна была захавацца строгая цэнтралізацыя. Права на не залежнасць прызнавалася толькі за Полынчай. Гэта было звязана з тым, ш то летам 1823 г. дзекабрыст М. Бястужаў веў перагаворы з К. Радзівілам, адным з кіраўнікоў Літоўскага савета. Ён з'яўляўся часткай гюльскага "Патрыятычнага таварыства", якое лічыла арызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у я е склад беларускіх, літоўкіх і часткі ўкраінскіх зямель а абавязковай умовай саюза з расійскімі рэвалюцыянерамі. За ўсімі іншымі народамі права насама- вызначэнне свайго лёсу адмаўлялася, у тым ліку і за беларускім народам. Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай дзейнасціся род салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерні.
14 снежня 1825 г. дзекабрысты вывеліна Сенацкую
плошчу ў Пецярбург у некалькі падначаленых
ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны
пераварот. Аднак паўстанне ў той жа дзень
было падаўлена. 24 снежня 1825 г. праз 10 дзён
пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай
плошчы сябры "Таварыства"заклікалі
салдат у Бабруйску адмо- віцца ад прысягі
новаму цару Мікалаю I, але іншыя суседнія
вайсковыя часці не пад- трымалі іх, і выступленне
было падаўлена. Яшчэ раней, у 1823 —1824 гг.,
у лады выкрылі і ліквідавалі таварыствы
філаматаўі філарэтаў, а таксама вучнёўскія
ар ганізацыі.
У 1824—1825 гг. царызм, улічваючы, што цэнтрамі
большасці тайных таварыстваў былі навучальныя
ўстановы, прыняў наступныя меры:
1) жыхарам Беларусі іЛітвы забаранялася
адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя
універсітэты;
2) узмацняўся агульны нагляд за навучальнымі
ўстановамі і навучэнцамі;
3) праводзіўся тайны прагляд лістоў прыватнай
перапіскі;
4) чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску
аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў
да тайных суполак;
5) быў зняты з пасадыпапячыцель Віленскай
навучальнай акругі А. Чартарыйскі і распа-
чата русіфікацыя айчыннай асветы.
Аднак усё гэта не спыніла далейшага развіцця грамадска палітычнага руху ў Беларусі. Ся- род шляхты Беларусі, Літвы і Польшчы выспявала ідэя неабходнасці ўзброенай барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай.
ДЗЕКАБРЫЗМ НА БЕЛАРУСІ
Уздым грамадскага
руху. Тайныя таварыствы з канца першага дзесяцiгоддзя
ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны
рух. Паводле часу, харатару i зместу ен
з’яўляўся часткай таго грамадска палiтычнага
руху, якi ахапіў Расію ў першай чвэрці
XIX ст. Разам з тым ён жывіўся і ідэямі польскага
нацыянальна-вызваленчага руху, найбольш
прагрэсіўныя прадстаўнікі якога барацьбу
за незалежнасць Польшчы цесна звязвалі
з ажыццяўленнем сацыяльных рэформаў.
Увасабленне ідэй дзекабрыстаў і ідэй
польскага нацыянальна-вызваленчага руху
ў праграме рэвалюцыйных арганізацый,
якія дзейнічалі ў Беларусі, з'явілася
яскравым сведчаннем руска-польскай рэвалюцыйнай
садружнасці. Гэтая садружнасць — характэрная
асаблівасць грамадска-палітычнага руху
тых гадоў.
Формай арганізацыйнага
згуртавання рэвалюцыйных сіл у
Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя
таварыствы. Значнае пашырэнне яны
атрымалі галоўным чынам сярод моладзі
навучальных устаноў і ў
Погляды філаматаў
фарміраваліся пад уплывам ідэй
перадавога польскага мысліцеля
прафесара Віленскага універсітэта
Іахіма Лелявеля. Некаторыя з іх, выступаючы за аднаўленне
польскай дзяржавы, адстойвалі таксама
ідэю барацьбы супраць феадальнага прыгнёту.
Аднак змены ў грамадскім жыцці, на іх
думку, былі магчымы толькі ў выніку дзеннасці
перадавых людзей.
У Віленскім
універсітэце, акрамя «Таварыства філаматаў», дзейнічалі
«Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў»,
«Саюз філарэтаў» і інш., што з'яўляліся
своеасаблівымі філіяламі «Таварыства
філаматаў», амаль не адрозніваючыся ад
яго поглядамі.
Раней за іншыя ўзнікла тайнае «Таварыства
аматараў навук», створанае ў 1819 г. у Свіслацкай
гімназіі (Гродзенская губерня). У яго
стварэнні вялікую арганізацыйную і ідэйную
ролю адыграў Віктар Гельтман, які пазней
стаў актыўным дзеячом польскага паўстання
1830— 1831 гг. Ен распрацаваў праект статута.
Першым старшынёй таварыства быў Дыянісій
Шлаеўскі. Паводле сацыяльнага паходжання
члены таварыства былі прадстаўнікамі
небагатага духавенства, збяднелай польскай
і беларускай шляхты, дробных чыноўнікаў.
Характарам
дзейнасці «Таварыства аматараў
навук» не адрознівалася ад такіх жа арганізацый
у Польшчы і Літве. Навучэнцы гімназіі
наладжвалі тайныя сходы, на якіх абмяркоўвалі
свае літаратурныя творы. У іх творах,
вершаваных і празаічных, у прамовах выяўляліся,
як засведчана ў матэрыялах следства,
«патрыятычныя думкі ў польскім духу,
успаміны пра славутых дзеячоў былой Польшчы,
заклік наследаваць іх дзеля славы айчыны
і ўгаворы, каб у таварыстве захаваць адзінства,
роўнасць і (дзеля канспірацыі) паслухмянасць
начальству вучылішча».
Пасля заканчэння
гімназіі амаль усе члены «Таварыства аматараў
навук» сталі членамі так званага «Маральнага
таварыства». У ім ужо шырэй і смялей прапагандаваліся
свабодалюбівыя ідэі, рэзка крытыкавалася
царскае самадзяржаўе. У творах, як адзначана
ў матэрыялах следства, «ёсць шмат вальнадумства...
абразлівыя для нашага ўрада выразы...
іх прамовы дзёрзкія і непрыстойныя».
Па даручэнні
«Таварыства філаматаў» М. Рукевіч,
які пазней стварыў «Таварыства
ваенных сяброў», накіраваў у 1823
г. члена беластоцкай вучнёўскай
тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча ў
Свіслацкую гімназію для стварэння там
такога ж таварыства. Выкананню задачы
Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся
ў гімназіі. У 1824 г. у створаным пры гімназіі
тайным таварыстве было больш як 20 чалавек.
Таварыства атрымала назву «Заране». Яно
адыграла даволі прыкметную ролю ў развіцці
грамадска-палітычнага руху ў Беларусі.
Яго членамі былі вучні і гувернеры, прадстаўнікі
мясцовай разначыннай інтэлігенцыі.
На пачатку 20-х
гадоў утварылася тайная група ў
Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку, якая атрымала
назву «Таварыства філарэтаў». Яго заснавальнікі—выкладчыкі
вучылішча, былыя студэнты Віленскага
універсітэта Брадовіч і Львовіч.
Члены тайных арганізацый
Віленскага універсітэта, Свіслацкай
і Беластоцкай гімназій, Вышэйшага піярскага вучылішча займаліся
прапагандысцкай дзейнасцю не толькі
ў навучальных установах. Яе формы і метады
больш шырокія і разнастайныя. Напрыклад,
філаматы выкарыстоўвалі для прапаганды
свабодалюбных ідэй сярод насельніцтва
ланкастэрскія школы, якія ствараліся
ў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх
губернях, што ўваходзілі ў склад Віленскай
вучэбнай акругі. Шмат якія філаматы ўдзельнічалі
ў заснаванні школ і арганізацыі ў іх навучання
па ланкастэрскай сістэме.
Члены тайных таварыстваў
Віленскага універсітэта як самі, так і праз сяброў,
што працавалі ў навучальных установах
Беларусі і Літвы, збіралі ў вёсках узоры
хлеба-сурагата, якім харчаваліся ў галодныя
гады прыгонныя сяляне. Гэтыя ўзоры «лебяды
з мякінай» студэнты захоўвалі ў бібліятэцы
універсітэта. Кожны кавалак «хлеба» меў
пашпарт. У ім адзначалася, з якой вёскі
ўзяты ўзор, прозвішча селяніна і яго ўладальніка
— памешчыка. Члены следчай камісіі Навасільцава
былі страшэнна абураны, калі знайшлі
гэтую калекцыю. Іх палохала, што ўзоры
хлеба з'явяцца доказам супраць царскага
ўрада.
Шырокі ўдзел
перадавой моладзі ў падпольных
гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх
арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў,
якія адпавядалі поглядам перадавой
рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.
Асноўным у праграме дзекабрыстаў было
патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя
і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы
гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай
рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях
для развіцця капіталізму. Аднак яны не
разумелі рашаючай ролі народа ў барацьбе
за рэвалюцыйнае пераўтварэнне краіны.
Беларусь у
розны час наведвалі выдатныя
прадстаўнікі дзекабрысцкага руху, якія
мелі тут сувязь з перадавымі людзьмі.
Пасля паўстання Сямёнаўскага палка
ў 1820 г. у Беларусь з Пецярбурга быў
пераведзены гвардзейскі корпус, сярод
афіцэраў якога былі члены тайных арганізацый.
Разам з вайсковай часцю тут знаходзіўся
М. Мураўёў, кіраўнік «Паўночнага таварыства».
У час знаходжання ў Мінску ў 1821 г. ён напісаў
першы варыянт капстытуцыі, які вядомы
ў гісторыі як «мінскі варыянт». Працяглы
час (1820—1821 гг.) у Полацку, Бешанковічах
і Мінску жыў А. Бястужаў. Дзекабрыст I.
Гарбачэўскі, член таварыства «Злучаных
славян», юнаком жыў у Вііцебску. Зразумела,
што сярод рэвалюцыйна настроенага дваранства
і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі мелі
аднадумцаў.
Дзекабрысты ўважліва
сачылі за развіццём польскага
Летам 1821 г. у Польшчы аформілася
тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое
ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян
Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася
не толькі да барацьбы за нацыянальную
незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення
некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага
кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага
ладу. Аднак у правінцыяльных саветах
таварыства, у прыватнасці ў Літоўскім,
куды ўваходзілі беларускія і літоўскія
губерні, кіравалі прадстаўнікі багатага
дваранства —Міхаіл Ромер, Канстанцін
Радзівіл, Карл Прозар і інш.
Буйныя памешчыкі,
якіх была большасць у правінцыяльных
саветах, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі
толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць
вернуты беларускія і польскія землі,
што ўваходзілі раней у склад
Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Пестэля
пайсці на некаторыя ўступкі ў пытанні
адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасці
згадзіцца на перадачу Польшчы часткі
беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель.
Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў
і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне пытання
непрымальным.
В. Лукасінскі імкнуўся
да аб'яднання сіл з рускімі
рэвалюцыянерамі для сумесных дзеянняў.
Дзеля наладжвання сувязі з дзекабрыстамі
ён паслаў у Расію члена «Патрыятычнага
таварыства» Крыжаноўскага. Аднак
арышт кіраўнікоў «Патрыятычнага таварыства»
летам 1822 г. перашкодзіў наладжванню сувязей
з дзекабрыстамі. Пасля арышту на чале
“Патрыятычнага таварыства” сталі буйныя
польскія землеўладальнікі. Новыя кіраўнікі,
з'яўляючыся прыхільнікамі саюзу з дзекабрыстамі,
адстойвалі свае тэрытарыяльныя патрабаванні
і не мелі намеру ажыццяўляць сацыяльныя
рэформы.
Члены «Паўднёвага таварыства» паспрабавалі
наладзіць сувязь з польскім таварыствам,
у прыватнасці з тымі яго аддзяленнямі,
якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі. Дзеля
гэтага ў канцы лета 1823 г. М. Бястужаў ездзіў
у Вільню, дзе сустрэўся з адным з кіраўнікоў
Літоўскага савета К. Радзівілам.
Летам 1823 г. 9-я
пяхотная дывізія, у склад якой уваходзілі
Палтаўскі і Чарнігаўскі палкі,
дзе служылі М. Бястужаў і С. Мураўёў,
знаходзілася ў лагерах ля Бабруйска.
У Бабруйск для агляду войск меў намер
прыехаць Аляксандр I. Кіраўнікі «Паўднёвага
таварыства» хацелі выкарыстаць прыезд
цара, каб ажыццявіць дзяржаўны пераварот.
Яны мелі намер арыштаваць цара і яго світу,
абвясціць рэспубліку, затым накіравацца
з войскам з Бабруйска на Маскву, адначасова
пачаўшы паўстанне ў Пецярбурзе. Гэты
план не падтрымалі Пестэль і іншыя члены
«Паўночнага таварыства», лічачы, што
для гэтага яшчэ не было спрыяльных умоў.
Пры ажыццяўленні «бабруйскага» плана
дзекабрысты спадзяваліся на дапамогу
польскага тайнага таварыства.
Афіцыйныя перагаворы паміж
прадстаўнікамі «Патрыятычнага таварыства»
С. Крыжаноўскім і А. Ябланоўскім
і кіраўніком «Паўднёвага таварыства»
П. Пестэлем адбываліся на пачатку 1824 г.
у Кіеве.
Шмат увагі надавалі дзекабрысты
і польскія рэвалюцыянеры палітычным
настроям афіцэраў і салдат Асобнага
літоўскага корпуса, часці якога
былі размешчаны ў Віленскай, Гродзенскай,
Мінскай, Падольскай губернях і Беластоцкай
акрузе. Тут вялі прапаганду іх прадстаўнікі.
Калі б войскі гэтага корпуса перайшлі
на бок паўстаўшых, гэта мела б вялікае
значэнне для перамогі паўстання.
У 1825 г. па ініцыятыве
былога члена «Таварыства філаматаў»
М. Рукевіча ў Асобным літоўскім
корпусе, раскватараваным у Гродзенскай губерні, было створана
«Таварыства ваенных сяброў». Адну з галоўных
роляў у ім адыгрываў К. Ігельстром. Членамі
таварыства з'яўляліся былы філамат З.
Навіцкі, паручнікі Вягелін і Вільканец,
падпаручнікі Пятроўскі, Гофман і інш.
«Таварыства ваенных сяброў» было строга
цэнтралізаванай канспіратыўнай арганізацыяй.
З-за меркаванняў канспірацыі сапраўдныя
мэты і задачы таварыства не былі вядомы
яго членам. Кіраўнікі завуалявалі гэтую
мэту, карыстаючыся выразам «усеагульнае
дабро». Пад гэтым падразумявалася, відаць,
знішчэнне самадзяржаўя, ліквідацыя феадальна-прыгонніцкага
ладу, дэмакратычныя пераўтварэнні.
Кіраўнікі таварыства
разгарнулі работу сярод перадавой
моладзі навучальных устаноў
і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі
і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі
кантакты з тайнымі таварыствамі
моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах.
14 снежня 1825 г. дваранскія
рэвалюцыянеры ўзнялі паўстанне. Яны вывелі
на Сенацкую плошчу частку войскаў, маючы
намер з іх дапамогай скінуць самадзяржаўе.
Але паўстанне, не падтрыманае народнымі
масамі, было разгромлена ў той жа дзень.
Праз дзесяць дзён пасля
паўстання на Сенацкай плошчы члены
«Таварыства ваенных сяброў» у час прывядзедня
да прысягі піянерскага батальёна ў Бабруйску
адмовіліся прысягаць. Іх падтрымалі папярэдне
распрапагандаваныя салдаты. Капітан
Ігельстром, адмовіўшыся ад прысягі, з
крыкам «ура!» павёў першую роту. За ёю
накіраваліся іншыя роты. Прысяга ў той
дзень была сарвана. Члены «Таварыства
ваенных сяброў» спрабавалі далучыць
да сябе суседнія вансковыя часці, але
неўзабаве былі арыштаваны.
Па справе «Таварыства
ваенных сяброў» засудзілі 13 чалавек,
чацвёра з іх былі прыгавораны да
пакарання смерцю, але пасля канфірмацыі
Мікалая I смяротны прыгавор быў заменены
катаржнымі работамі.
29 снежня 1825 г.
члены «Паўднёвага таварыства»
ўзнялі паўстанне
Апошняя спроба
ажыццявіць рэвалюцыйныя ідэі дзекабрыстаў
была зроблена Палтаўскім палком у
Бабруйску. У лютым 1826 г, у час
агляду палка прапаршчык С. Трусаў,
прыняты ў «Таварыства злучаных
славян», выбег уперад з шабляй у руцэ і крыкнуў салдатам: «Рабяты!
Рушым са штыкамі, знойдзем волю і незалежнасць
ні адкога, у нас гасудар не ёсць гасудар
Мікалай Паўлавіч, а тыран». Аднак узняць
паўстанне не ўдалося з-за непадрыхтаванасці
выступлення.
Значэнне i паследствы дзекабрысцкага
руху
Хоць паўстанне дзекабрыстаў
пацярпела паражэнне, яно мела вялікае
значэнне для далейшага развіцця
рэвалюцыйнага руху ў Расіі i на Беларусi.
У сярэдзіне 20-х гадоў
былі разгромлены і таііныя
У 1823 г. было выкрыта тайнае
«Таварыства філаматаў» у Полацку. Полацкае
піярскае вучылішча было ўзята пад строгі
нагляд.
Акрамя адміністрацыйна-
Урад зацвердзіў
новыя, рэакцыйныя правілы для навучэнцаў:
у пра-грамы не былі ўключаны прыродазнаўчыя
і грамадскія дысцыпліны. Дзеля паслаблення
палітычнага ўплыву Вiленскага універсітэта
на навучальныя ўстановы Беларусі цярскі
ўрад у кастрычніку 1824 г. падначаліў вучылішчы
Магілёўскай і Віцебсксай губерняў Пецярбургскай
вучэбнай акрузе.
У 1825 г. былі зроблены
захады, каб абмежаваць магчымасці
юнацтва Беларусі атрымліваць вышэйшую
адукацыю; цэсарэвіч Канстанцін загадаў
губернатарам забараніць жыхарам Беларусі
пасылаць дзяцей у вышэйшыя навучальныя ўстановы
Царства Польскага.
Аднак рэпрэсіі
царызму не змаглі затрымаць развіццё
рэвалюцыйнага і нацыянальна-
Пасля падаўлення
паўстання дзекабрыстаў і выкрыцця
некаторых тайных таварыстваў моладзі
ў Беларусі і Літве царскі ўрад звярнуў увагу
галоўным чынам на тое, каб папярэдзіць
утварэнне якіх-небудзь апазіцыйных арганізацый.
Аднак поўнасцю
спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.
У лістападзе 1830
г. у Варшаве пачалося шляхецкае
паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай
аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772
г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказалася
Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі.
Паўстанне развівалася
тут у многім стыхійна, хоць і
існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі
камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся
ў атрады пера-важна пад прымусам і не
былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння
сваіх сацыяльных праблем. У той жа час
царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад
паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей
стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г.,
у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы краю
разам з прысланым у дапамогу польскім
корпусам не змаглі дасягнуць перамогі
над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя
выступленні адзначаліся ў паўднёвых
паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне
на беларускіх землях пайшло на спад і
ў жніўні было задушана.
2. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі;
Паўстанне 1830-1831 гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. – у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. У 1840-1842 гг. урадам былі праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства.
Замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да Беларускіх, ні да Літоўскіх. Назвы «Ўкраіна» і «Літва» замяняліся на Паўднёва-Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва «Беларусія» і «беларускі» край, як і «Маларасія», «маларасійскі» і «Вялікарасія», «вялікароскі» афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага i афiцыйнага ўжытку, паколькi мелi агульны корань “рос”, якi сведчыў аб адзiнстве паходжання «трох плямён русскага народа».
Канфесіянальная палітыка.
Асноўным зместам канфесіяналь
Мікалай І шукаў у праваслаўнай царкве апору для сваёй палітыкi. У мэтах павышэння прэстыжу праваслаўнай царквы, адукацыйнага ўзроўню духавенства ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. была праведзена царкоўная рэформа. Змянілася становішча праваслаўнай царквы і ў Беларусі. У 1826 г. католікам забаранялася будаваць капліцы ў мясцовасцях з пераважна праваслаўным насельніцтвам. У 1827-1830 гг. былі праведзены мерапрыемствы па рэфармiраванню ўніяцкай царквы i збліжэнні яе з праваслаўем. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры ўніяцкія епархіі рэарганізаваны ў Беларускую і Літоўскую. У базіліянскія манастыры загадвалі прымаць толькі ўніятаў, у практыцы богаслужэння выкарыстоўваць “мясцовы дыялект”. Прадугледжвалася ліквідацыя залежнасці ўніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў. У аснову ўніяцкага навучання была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. Для ўніятаў была створана асобная семінарыя ў Жыровічах (у 1828г.). Адначасова адбывалася ачышчэнне ўніяцкай царквы ад лацінскіх абрадаў.
Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. Дзейнасць іерархаў уніяцкай царквы, прыхільнікаў уз’яднання з праваслаўем, прымае больш мэтанакіраваны і актыўны характар. У маі І835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, які займаўся дзейнасцю па ўз’яднанню дзвюх цэркваў. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака ў І838 г. – праціўніка ўз’яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі. 12 лютага 1839 г. у Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў і напісана прашэнне на вышэйшае імя. 25 сакавіка «сінадальны ўчынак» зацвердзіў Мікалай I. Уніятам былі пакінуты тыя абрады і звычаі, якія не супярэчылі сутнасці праваслаўя. Усяго ў 1839 г. уз’ядналася каля 1 607 прыходаў і больш 1 млн. 600 тыс.чалавек.
У сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830-1831 гг. Была створана Беларуская навучальная акруга з дакладна акрэсленымі адміністрацыйна-этнічнымі межамі беларускай тэрыторыі. Адначасова ўрад развярнуў выдавецкую дзейнасць па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, каб даказаць, што гэта тэрыторыя была здаўна «рускай».
Саслоўная палітыка, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была накіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі, і яна ўлічвала гістарычныя асаблівасці, якія склаліся на працягу стагодзяў. Наглядалася значная розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі. Так, у Расіі не было сацыяльнай групы, адпаведнай беларускай дробнай шляхце, якая часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Працэнт дваранскага саслоўя ў Расіі быў намнога ніжэй, чым у Беларусі. Збяднелыя дваране ў Расіі гублялі свае прывілеі і пераходзілі на дзяржаўную ваенную або грамадзянскую службу. На Беларусі збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. У былой Рэчы Паспалітай шляхта не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла да эпохі «залатых вольнасцей шляхецкіх». У Расіі, дзе існавала неабмежаваная манархія, традыцыі палітычнага жыцця былі іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі яшчэ з канца ХVIII ст. вызначалася асцярожнасцю.
Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвавалялася права карыстання «мясцовымі законамі», калі яны не супярэчылі расійскім. На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут ВкЛ І588 г. Аднак мясцовая адміністрацыя стваралася па расійскіх нормах і была строга падпарадкавана цэнтральнай уладзе.
Новым ва ўрадавай палітыцы быў дыферэнцыраваны падыход да розных груп беларускага дваранства. На першы план вылучаецца палітыка ў адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоў’я. Яна праявілася ў так званым «разборы» шляхты, ў прыпісцы былых шляхціцаў да розных груп падатковага саслоў’я. «Разбор» шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., але яго рэалізацыя праводзілася марудна, бо існавала ўскладненая юрыдычная сістэма доказаў дваранскага паходжання. Штуршком для паскарэння “разбору” шляхты з’явілася паўстанне 1830-1831 гг. Разбор праводзіўся так сама з прычыны стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы імперыі, i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, якая праводзілася з мэтай павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.
3 канца ХVIII ст. дваранства Беларусі
з’яўлялася актыўным

- Диалектика как теория и метод философии
- Диалектика, как учение о всеобщей связи и развитии
- Диалектика как учение о развитии
- Диалектика как учение о развитии
- Диалектика как учение о развитии. Законы и категории диалектики
- Диалектика как учение о развитии. Законы и категории диалектики
- Диалектика как учение о развитии. Законы и категории диалектики
- Диалектика и метафизика как философские направления и методы познания
- Диалектика и метафизики
- Диалектика и метофизика
- Диалектика индивидуальных, коллективных и общечеловеческих потребностей
- Диалектика: исторические типы
- Диалектика как метод познания
- Диалектика как общий взгляд на мир и метод мышления