Коллаборационизм на территории Беларуси
1. Калабарацыянізм на тэрыторыі Беларусі.
У час Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 годзе атрымала назву калабарацыя [2, с. 18].
Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.
У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме [4, с. 110].
Асноўнымі прычынамі беларускага калабарацыянізму з'яўляюцца незадаволенасць часткі насельніцтва савецкай уладай (у тым ліку масавымі рэпрэсіямі і гвалтоўнай саветызацыі ў Заходняй Беларусі, далучанай да СССР у 1939 годзе) і дзейнасць у першую чаргу дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, групы прыхільнікаў ксяндза В. Гадлеўскага (ён сам і частка яго паслядоўнікаў у далейшым расчараваліся ў немцах і перайшлі да падпольнай барацьбы супраць іх), і інш.
У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за усё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару. Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха. Да моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яе тэрыторыі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый.
Для стварэння апоры сярод
У акупаванай Беларусі выдаваліся такія калабарацыйныя газеты і часопісы, як “Белорусская газета”, “Пагоня”, “Bieіaruski hoіas” (Беларускі голас), “Новы шлях” і г.д. Гэтыя выданні вялі антысеміцкую, антысавецкую і прафашысцкую прапаганду.
Спачатку акупанты ўтойвалі свае сапраўдныя захопніцкія планы, сцвярджаючы, што нямецкая армія прынясе свабоду беларускаму народу. Яны называлі сябе прадстаўнікамі цывілізаванай Еўропы. Аднак паступова гітлераўцы ўсталёўвалі шляхам крывавага тэрору, татальнага рабавання і гвалту свой “новы парадак” – акупацыйны рэжым [1, с. 233].
Акупацыйны рэжым у Беларусі
– гэта сістэма палітычных, эканамічных,
ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных
на ліквідацыю савецкага грамадска-
Табліца 1
|
Дырэктыўныя дакументы ваеннай і акупацыйнай палітыкі нямецкай улады | |
План “Барбароса” |
Вызначаў стратэгію і тактыку нападзення на СССР |
Генеральны план “Ост” |
Вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечванння і знішчэння народаў Усходняй Еўропы |
Інструкцыя пра асобныя |
Прадугледжвала |
Дырэктывы па кіраўніцтву эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях (т. зв.“Зялёная папка”) |
Устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання |
“Дванаццаць запаведзяў паводзін немцаў на Усходзе і іх абыходжання з рускімі” |
Насілле ў адносінах да цывільнага насельніцтва ўзводзілася ў ранг дзяржаўнай палітыкі |
Дырэктыва “Пра ваенную падсуднасць у раёнах “Барбароса” і пра асобыя паўнамоцтвы войскаў” |
Здымала з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупаванай тэрыторыі |
Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю
не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных
захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечнай
акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна
яшчэ не ведала. Як справядліва адзначаецца
ў гістарычнай літаратуры, гэта быў не
проста акт самавольства асобных недысцыплінаваных
салдат і афіцэраў, а лагічны працяг агульнадзяржаўнай
палітыкі фашысцкай Германіі, якая рвалася
да сусветнага панавання. Ідэалагічнай
асновай акупацыйннай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія
тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе”
нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай
неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы”
для немцаў і іх праве на сусветнае
У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўную самастойнасць беларускага народа і нават тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:
- Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;
- Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;
- Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;
- Тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;
- Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.
Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі,
якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі
БССР, была ўключана у рэйхскамісарыят
“Остланд” з рэзідэнцыяй у
Рызе і падзелена на 10 “гебітаў”
(акруг): Мінскі, Баранавіцкі, Барысаўскі,
Вілейскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Лідскі,
Навагрудскі, Слонімскі, Слуцкі. Для
кіраўніцтва генеральнай
На чале генеральнай акругі Беларусі
стаяў генеральны камісарыят, які
ўзначальваў адзін з
Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-белы павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”.
Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.
Пры стварэнні фашысцкай
Уся паўната ўлады належала фашысцкай
ваеннай і цывільнай
Паводле планаў гітлераўцаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі ў адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным планам “Ост”, згодна з якім прадугледжвалася фізічнае вынішчэнне, высяленне і анямечванне цэлых нацый – яўрэяў, палякаў, рускіх, беларусаў, украінцаў і інш. (табліца 2)
Табліца 2
|
Рэалізацыя плана “Ост”
|
Аснову плана “Ост” складала палітыка генацыду, якая ажыццяўлялася двума шляхамі. Першы – стварэнне канцлагераў, дзе праводзілася масавае знішчэнне насельніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца. Своеасаблівай формай канцлагера было гета.
Другі шлях – правядзенне карных аперацый, накіраваных супраць партызан і цывільнага насельніцтва. Найбольш жорсткімі былі аперацыі з кодавымі назвамі “Арол” (ліпень – жнівень 1942 г.), “Балотная ліхаманка”
(жнівень – верасень 1942 г.), “Котбус” (май – чэрвень 1943 г.), “Зімовы лес” (снежань – студзень 1943 г.).
Палітыка каланізацыі і
У межах рэспублікі было
На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21-23 кастрычніка 1943 года было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.
Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – душагубках. Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16-55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.
Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 года былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У Мінскай вобласці 243 вёскі палілі двойчы, 40 – тройчы, 9 – чатыры, 6 – пяць разоў. За гады акупацыі ў Беларусі толькі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак. 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.
Ахвярамі нямецка-фашысцкай “
План “Ост” прадугледжваў
Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па-першае – гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Ф.Акінчыца, а так сама некаторыя іншыя эмігранты – І.Ермачэнка, В.Захарка, В.Гадлеўскі, Я.Станкевіч і інш. Па-другое – гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе – гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь [5, с. 193].
Каб раскалоць адзінства
Табліца 3
Асноўныя арганізацыі калабарацыяністаў на Беларусі
• Беларуская народная самапомач (БНС), створана ў кастрычніку 1941 г. • Беларускі корпус самааховы (БКС), створаны ў чэрвені – ліпені 1942 г. • Саюз беларускай моладзі (СБМ), створаны ў чэрвені 1943 г. • Беларуская рада даверу, створана ў чэрвені 1943 г. • Беларуская цэнтральная рада (БЦР), створана ў снежні 1943 г. • Беларуская краёвая абарона (БКА), створана ў лютым – сакавіку 1944 г. |
22 кастрычніка 1941 года з дазволу
гаўляйтэра В.Кубэ была
БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС). Летам 1942 г. у Мінску былі адкрыты афіцэрскія курсы (кіраўнік Ф.Кушаль), на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чалавек. Было арганізавана 20 батальёнаў і некалькі меншых адзінак самааховы.
У сакавіку 1943 г. на з’ездзе Цэнтральнай Рады і акруговых кіраунікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў у нямецкіх улад поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэння беларускага ўрада і арміі. Пры гэтым у ім падкрэслівалася, што калі будзе створаны ўрад, то ён “абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа”.
Аднак гітлераўскае кірауніцтва спачатку не дапускала нават і думкі аб існаванні на захопленых тэрыторыях СССР дзяржаўных утварэнняў, таму распараджэннем нямецкай адміністрацыі дзейнасць БНС была ўзята пад яшчэ больш жорсткі кантроль, а яе кіраўнік І.Ермачэнка зняты з пасады і высланы з Беларусі.
4 чэрвеня 1943 года БНС была
рэарганізавана ў Беларускую
самапомач, дзейнасць якой
22 чэрвеня 1943 года В.Кубэ даў
дазвол на стварэнне
21 верасня 1943 года ў выніку
замаха быў забіты гаўляйтэр
В.Кубэ. Яго пераемнік генерал
фон Готберг яшчэ больш
У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР), генеральны камісар Беларусі групэнфюрэр СС Готберг у студзені 1944 г. зацвердзіў яе першы склад. На чале быў пастаўлены Радаслаў Астроўскі, які паспеў ужо да гэтага часу выявіць сваю адданасць гітлераўскаму рэйху на пасадах бургамістра Мінскай акругі, Смаленска, Бранска і Магілёва.
Рада ставіла мэтай
Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.
У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны пад камандаваннем Ф.Кушаля. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная Армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.
У гэтых умовах у акупіраваным Мінску
27 чэрвеня 1944 года, за шэсць дзён да
вызвалення горада савецкімі войскамі,
быў скліканы
Галоўнай у парадку дня
Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным
і найвышэйшым прадстаўніком
беларускага народа” і
Што ж тычыцца лідэраў беларускай калабарацыі, то адразу пасля правядзення II Усебеларускага кангрэса пачалася эвакуацыя кіраўніцтва і фармаванняў калабарацыяністаў ў Германію, дзе яны працягнулі сваю дзейнасць.
У ліпені-жніўні 1944 г. у распараджэнне БЦР быў перададзены цэнтр падрыхтоўкі абвера ў Дальвіце (Усходняя Прусія), які атрымаў вялікае папаўненне з эвакуіраванных батальёнаў БКА. У першых чыслах красавіка 1945 года было дасягнута пагадненне з прадстаўнікамі спецслужбаў Трэцяга рэйха пад кіраўніцтвам штурмбанфюрера СС Ота Скарцэні аб разгортванні на базе гэтага цэнтра спецыяльнага батальёна "Дальвіц" колькасцю да 700-800 чалавек. Акрамя таго, па загаду рехсфюрера СС Гімлера была створана новая 30-я дывізія войскаў СС (Беларуская № 1), звалася таксама штурмавой брыгадай СС "Беларусь". Актыўны ўдзел у фарміраванні гэтых падраздзяленняў выконваў Язэп Сажыч (які стаў у 1982 годзе шостым "прэзідэнтам" Беларускай Народнай Рэспублікі), які перадаў у брыгаду СС 101 падрыхтаванага ім курсанта школы малодшых афіцэраў. 30 красавіка 1945 года дывізія здалася амерыканскім войскам.
Пасля заканчэння вайны большасць
кіраўнікоў калабарацыйнага руху пераехалі
ў ЗША (у тым ліку, Радаслаў Астроўскі),
краіны Заходняй Еўропы і Аўстралію,
дзе стварылі беларускія нацыяналістычныя
арганізацыі або ўліліся ў
шэрагі існуючых, якія выкарыстоўваліся
для барацьбы з СССР. Вядома аб супрацоўніцтве
некаторых прадстаўнікоў
Калабарацыянізм у Беларусі не сыграў колькі-небудзь істотнай ролі, якая магла спрыяць умацаванню пазіцый акупацыйных уладаў. Супрацоўніцтва часткі беларусаў з акупантамі ў мэтах нібыта рэалізацыі нацыянальных задач было ўтапічным. Беларускія нацыяналісты былі цалкам залежныя ад гітлераўцаў, так і не стаўшы самастойнай палітычнай сілай. Аб'ектыўна яны гулялі на руку ворагу.
Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі [4, с. 117].
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч./ Я.К.Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мінск: Вышэйшая школа, 2006. – Ч. 2: Люты 1917 г. - 2004 г. – 472 с.
2. Глушакова Н.А. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны: матэрыялы для самастойнай працы / Н.А. Глушакова, Ю.В. Кірчук. – Горкі: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, 2008. – 60 с.
3. Гогун А. Между Гитлером и Сталиным. Украинские повстанцы. – СПб.: Издательский Дом «Нева», 2004. – 230 с.
4. Шымуковiч
С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага
5. Шымуковiч
С.Ф. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый.

- Коллаж на тему «Современный студент-каков он?»
- Коллегиальное и единоличное рассмотрение гражданских, арбитражных и уголовных дел
- Коллегиальности и единоначалия в ведении уголовно-процессуальной деятельности
- Коллегия адвокатов
- Коллежское делопроизводство (XVII – XIX вв.)
- Коллекивный договор
- Коллектив. Его социально - психологический климат
- Количественные методы финансового менеджмента
- Количественные признаки малой группы
- Количественные характеристики информации
- Количественный анализ рисков инвестиционных проектов
- Количественный и качественный состав микрофлоры молочных продуктов
- Количественые и качественные признаки преступности
- Колір та його вплив на організм людини