Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст

                                            ЗМЕСТ            

Уводзіны………………2

Глава 1.  Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6

Глава 2.   Паўстанне 1830 -1831 гг.  у лёсе беларускай культуры…………… 10

Глава 3.   Адукацыя ………………14

Глава 4.   Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17

4.1 Станаўленне беларускай  літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17

4.2. Жывапіс.  Архітэктура …………..21

4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27

Заключэнне………………………………30

Спіс  літаратуры…………………32

Прыкладанне………………………33 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                             УВОДЗІНЫ 

     У навуцы існуе шмат азначэнняў паняцця “культура”. Самае кароткае з іх, але не пазбаўленае сэнсу: культура – гэта ўсё тое, што створана фізічнай і разумовай працай чалавека. І сапраўды, ці ж не працай людзей пабудаваны тысячы прагожых гарадоў з іх цудоўнымі будынкамі, мастамі, скверамі, паркамі, напісаны безліч цікавых і каштоўных кніг у розных жанрах мастацкай і навуковай літаратуры, падобна свету такое мноства выдатных твораў жывапісу і музыкі?! Ён быў бы яшчэ больш прыгожым і багатым, калі б па злой волі разбуральнікаў прыгожага, праціўнікаў прагрэсу на зямным шары не вяліся частыя і жорсткія войны, у выніку якіх культуры прычыняліся незаменныя страты. Сёння найвялікшую пагрозу для яе ўяўляюць сур’ёзныя парушынні законаў экалогіі, у чым найбольш вінаватае само чалавецтва, чым разбуральныя, стыхійныя працэсы ў прыродзе.

     Сказанае  вышэй ў поўным аб’ёме зведала на сваім шматвяковым шляху і беларуская культура. У яе былі перыяды сапраўднага ўздыму, што ўвайшлі ў нашу гісторыю як залаты век, але здарылася і такое, што яе існаванне знаходзілася на валаску ад пагібелі, нястрымна набліжалася да апошняга дня Пампеі. На шчасце, у самы трывожны, трагічны для беларускай культуры час у яе заўсёды знаходзіліся надзейныя заступнікі і працэс распаду спыняўся, пачыналася новае ўзыходжанне да прагрэсу, што даводзілася назіраць колькі гадоў таму і на сучасным этапе, які мы пэўнай падставай называем новым беларускім нацыянальна-культурным адраджэннем. На жаль, яно затармазілася, не набыўшы належнага разгону, бо не было як след зразумета многімі нашымі палітыкамі і інтэлігенцыяй. Прынятыя дзяржавай у першай палове 90-х гг. нарматыўныя акты па адраджэнні, вяртанні на законнае месца беларускай мовы, нацыянальнай культуры і нацыянальнай сістымы адукацыі пазней не сталі планамерна ўкараняцца ў практыку і

сёння носяць у поўным сэнсе слова чыста  сімвалічны характар.

     У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых  з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай  самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства.

     Найбольш  характэрнай праявай новага этапу  ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі  культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва - сродкамі такой барацьбы.

     У сувязі з развіццём эканомікі  і ўскладненнем сацыяльнага жыцця  расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай  становіцца роля культуры ў жыцці  асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.

   Вызначальнай  з'явай гісторыка-культурнага працэса  на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыяанальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел фамадства, іншыя праявы феадальнага  ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а такса-ма насуперак памкненням улад затрымаць  беларускую культуру на ўзроўні фальклору,уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага  адраджэння. Свайго найвышэйшага ўз-роўню  яна дасягнула ў 40-50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя  рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны  тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы.

   Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва. Уменне шукаць і ўжываць, для дадзенай тэмы, патрэбны матэрыял, патрэбную літаратуру, таксама з’яўляецца мэтай маёй кантрольнай работы. У адпаведнасці з мэтай сфармуляваны задачы:

  • Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства.
  • Паўстанне 1830 -1831 гг.  у лёсе беларускай культуры.
  • Адукацыя.
  • Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура.

   Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

     На час далучэння да Расійскай  імперыі Беларусь мела багаты  культурна-гістарычны вопыт i сталыя  культурныя традыцыі, якія складваліся  на працягу стагоддзяў. Уключэнне  ў новы дзяржаўны арганізм, які  ў сваю чаргу вызначаўся ўласнымі, здаўна выпрацаванымі, культурнымі  здабыткамі, не магло не паўплываць  на далейшае культурнае развіццё  Беларускага краю.

      На канец XVIII - першую палову XIX ст. прыпадае пачатковы этап новых,  пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай, узаемадносін паміж культурамі  Беларусі i Расіі. На пярэднім  плане гэтых даволі складаных  i неадназначных узаемаадносін апынуліся  такія ўжо сфарміраваныя культурныя  плыні, як шляхецкая культура  Беларусі i руская дваранская імперская  культура. Шмат у чым гэтыя  культуры былі роўнавялікія, найперш  па ўзроўню развіцця. Да XIX ст. яны  прыйшлі значна абноўленымі бурнымі  працэсамі еўрапеізацыі, узбагачаныя  ідэямі i ідэаламі эпохі Асветніцтва,  аднак мелі розны культурны  вопыт, арыентацыі i традыцыі.

      Злучаныя ў межах адзінай дзяржаўнай  прасторы, яны апынуліся ў няроўным  становішчы: як культура народа  скаронага i народа пануючага.  Роўнавялікасць параджала ўзаемаразуменне  i ўзаемапрыцягненне, рознасць выклікала  непаразуменні i супрацьстаянне. Гэтыя  тэндэнцыі вызначалі развіццё  ўсіх сфер культурнага жыцця  краю, асабліва народнай асветы.

   Актуальнасць дадзенай тэмы не выклікае сумненняў. Асаблівую актуальнасць набываюць пытанні, прысвечаныя вывучэнню станаўлення беларускай  літаратурнай мовы і беларускай літаратуры, а таксама развіццё  жывапіса, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва. Нездарма кажуць: “ Без мінулага няма будучыні”. У нашыя дні рэзка ўзрасла цікавасць да тэарэтычнага вывучэння культуры. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць ўзнікненне ў XX стагоддзі цэлага шэрагу навуковых дысцыплін, якія робяць культуру прадметам спецыяльнага разгляду. Асаблівае месца сярод іх заняла культуралогія. Заснавальнікам культуралогіі стаў амерыканскі вучоны Л.А. Уайт (1900-1975). У працах «Навука аб культуры» (1949), «Эвалюцыя культуры» (1959), «Паняцце культуры» (1973) і іншых Л. Уайт заклаў асновы культуралогіі як самастойнай навуковай дысцыпліны. Інтэнсіўна развіваючыся, культуралогія стала сёння інтэграцыйнай вобласцю ведаў, якая разглядае культуру перш за ўсё як агульначалавечы здабытак. Разам з ёй (а па часе ўзнікнення раней) існуе культурная антрапалогія. Гэтая навука занятая вывучэннем культур асобных народаў. У заходняй навуцы культуралогія і культурная антрапалогія часта ідуць «у звязку», узаемна дапаўняючы адзін аднаго.

   Свае  думкі наконт развіцця беларускай культуры ў цэлым выказаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел ЛАТУШКА часопису “Слава працы”: – “Ведаеце, што культура – гэта душа чалавека. І беларуская культура, яна чыстая і празрыстая, як назва нашай краіны – Беларусь. Мы можам ганарыццца нашай гісторыка-культурнай спадчынай, тым набыткам, які прыйшоў да нас ад прадзедаў спакон вякоў і на гэтым будаваць сучасную культуру”.

   На  цяперашні момант дзяржава стараецца  зрабіць усё дзеля таго, каб  сёння гэтая сфера дзейнасці  займала важнае месца ў грамадстве. Прыклад таму – рэалізацыя шэрага праграм. Успомніць хаця б дзяржаўную праграму развіцця і падтрымкі вёскі, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі апошнія пяць год. Дзякуючы ёй адрамантавана  больш за 1700 аб’ектаў культуры і  пабудаваны новыя ў розных кутках краіны: дамы культуры, клубы, бібліятэкі і г. д. Палепшылася матэрыяльная база і раённых устаноў. Зразумела, што не ўсе пытанні былі вырашаны, аднак з прыняццем новай дзяржаўнай праграмы фінансавую дапамогу атрымаюць  і сельскагаспадарчыя рэгіёны краіны. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Глава. 1 Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства 

     Новыя палітычныя ўмовы (падзелы Рэчы Паспалітай) аказалі вельмі істотны ўплыў  на характар і развіццё культурнага  працэсу. Такія падзеі, як паўстанне  пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, вайна з французамі 1812 г., паўстанні 1831-га і 1863-га гадоў, ліквідацыя царкоўнай  Уніі адбіліся вобразна і сюжэтна  ў многіх творах літаратуры, музыкі, жывапісу, фальклору. Пад уплывам  еўрапейскіх матываў рамантызму такія творы падкрэслівалі гістарычны пафас, нязбытачнасць спадзяванняў, безнадзейнасць ад страты чагосьці вялікага і значнага (дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага).

     У дачыненні да беларусаў царскае  самадзяржаўе праводзіла палітыку поўнай нацыянальна-культурнай асіміляцыі. Такая  палітыка зыходзіла з ідэалагічнай дактрыны «заходне-русізму», якая разглядала беларусаў як неад’емную частку адзінага рускага народу. Гісторыю Беларусі «заходне-русы» трактавалі выключна ў кантэксце расійскай гісторыі, не прызнавалі станоўчых момантаў у  развіцці беларускай культуры ў эпоху  ВКЛ і РП, беларускую мову разглядалі як заходне-рускі дыялект вялікарускай мовы. Такія ідэі карысталіся ўрадавай падтрымкай і пашыраліся сярод насельніцтва з дапамогай праваслаўнай царквы і дзяржаўнай школы. Адмоўным фактарам у развіцці беларускай нацыі стала пашырэнне стэрэатыпу, паводле якога беларусы праваслаўнага веравызнання атаясамляліся з рускімі, а беларусы-католікі – з палякамі. Адначасова вялікая частка прад-стаўнікоў шляхецкіх элітаў і каталіцкага духавенства Беларусі атаясамляла сябе з польскай культурай і праводзіла палітыку паланізацыі. Але менавіта ў дадзены храналагічны перыяд, дзякуючы намаганням прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, выпрацоўваецца беларуская нацыянальная ідэя, адраджаецца літаратура на мове карэн-нага насельніцтва, ствараецца навуковае беларусазнаўства

     У канцы XVIII – XIX ст. Беларусь у навуковых адносінах заставалася нявывучаным краем. Зусім не было даследаванняў аб мове, фальклоры, этнаграфічных межах рассялення беларусаў, гісторыі Беарусі. Не існавала нават адзінай назвы народа і краіны. Так, назва “Беларусь” на той час замацавалася толькі за ўсходнімі губернямі – Віцебскайі Магілёўскай. Мінская, Гродзенская, віленская губерні называліся Літвой. Пераважна непісьменнае беларускае насельніцтва не Ўсведамляла сябе асобным народам. Сваю нацыянальную прынадлежнасць яны вызначалі не па этнічных (нацыянальных), а па канфесійных (рэлігійных) або мясцовых прыкметах, называючы сябе тутэйшымі. Праваслаў’е ўспрымалася імі як “руская” вера, а каталдіцкая – як “польская”

     На  працэсы развіцця культуры Беларусі ў ХІХ ст. вялікі ўплыў аказвалі ідэі Асветніцтва і рамантызму. Далучэнне  да Расійскай імперыі не паўплывала істотна на стан асветы. Сістэма  школьніцтва, закладзеная славутай Адукацыйнай камісіяй, атрымала далейшае развіццё ў першай трэці ХІХ ст. Цэнтрам навукі і культурнага  жыцця на абшарах былога ВКЛ быў  утвораны ў 1803 г. на базе былой Вышэйшай школы Віленскі універсітэт. Ён адначасова стаў адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай  навучальнай акругі, у склад якой уваходзілі былыя ўсходнія землі  Рэчы Паспалітай. Віленскі універсітэт  знаходзіўся на першым месцы ў  Расійскай імперыі па колькасці  студэнтаў. Тут выкладалі такія  выдат- ныя даследчыкі, як філосаф, астраном і матэматык Ян Снядэцкі, яго брат біёлаг Ежы Снядэцкі, батанік Станіслаў  Юндзіл, медыкі Франк і Пелікан i многія іншыя. У сценах універсітэта дынамічна развівалася гістарыяграфія ВКЛ, да прадстаўнікоў якой належалі выдатныя гісторыкi Іосіф Лялевель, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Іосіф Ярашэвіч. У абуджэнні цікавасці  грамадства да культурнай спадчыны ВКЛ  і старабеларускай пісьмовай  традыцыі вялікую ролю адыграў вядомы славіст Міхал Баброўскі. Цікава, што Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Іосіф Ярашэвіч, філолаг Платон Сасноўскі, выдавец  Антось Марціноўскі паходзілі з  уніяцкага прыходскага духавенства. На думку некаторых гісторыкаў, менавіта ў гэтым асяроддзі зараджаюцца  парасткі беларускай нацыянальнай ідэі.

     Пасля паўстання 1831 г. Віленскі універсітэт  быў закрыты царскім ўрадам як рассаднік бунтарскіх ідэй, а навучанне  ў сярэдніх і пачатковых школах пераводзілася  на расійскую мову: “(...) для доставления  юношеству Западных губерний образования  в духе русском, необходимо стараться, дабы русский язык посредством первоначального  воспитания сделать там народным” . Пасля закрыцця Віленскага універсітэта цэнтрам навукова- культурнага жыцця  сталі перыядычныя выданні “Ateneum”, “Teka Wilenska”, “Rubon” і інш. Тут друкаваліся  шматлікія навуковыя артыкулы, прысвечаныя  гісторыі і культуры Беларусі. Найбольш вядомымі і актыўнымі выдаўцамі  такіх часопісаў былі пісьменнік Ігнат Крашэўскі і этнограф, археолаг, гісторык Адам Кіркор. Адным з важнейшых  кірункаў развіцця гуманітарных навук  на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст. стала вывучэнне традыцыйнай  народнай культуры. Гэтая тэндэнцыя  была абумоўлена ўплывамі Асветніцтва  і рамантызму, абуджэннем сярод адукаванага  грамадства цікавасці да старажытнай дахрысціянскай культуры і гісторыі, сляды якой яны бачылі ў звычаях і традыцыях простага люду. Пэўную ролю тут адыгрывалі і палітычныя прычыны – паражэнні ў барацьбе з расійскім самадзяржаўем прымушалі мясцовую шляхту, асабліва яе перадавую частку, шукаць згоды і паразумення з сялянствам, якое даволі абыякава ставілася да патрыятычных заклікаў паўстанцаў. Першыя спробы літаратурнай творчасці на беларускай мове з’яўляліся па сутнасці спробамі наладзіць масток паміж мясцовай польскамоўнай шляхецкай культурай і беларускамоўнай культурай простага люду,

данесці да сялян на зразумелай ім мове набыткі  і вартасці шляхецкай цывілізацыі.

     Пачынальнікам навуковага беларусазнаўства, археалогіі і фалькларыстыкі стаў ураджэнец Міншчыны Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), які быў у маладосці арганізатарам тайнага антыўрадавага гуртка і патрапіў за гэта ў ссылку, а пазней, змяніўшы прозвішча, заняўся навуковай дзейнасцю. Менавіта Даленга-Хадакоўскі адным з першых пачаў друкаваць у перыядычных выданнях артыкулы пра бе- ларускую народную культуру. Вывучэнне сялянскай мовы, фальклору, традыцый і звычаяў аб-

вяшчалася адным з накірункаў асветніцкай дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Актыўны ўдзельнік гуртка філарэтаў Ян Чачот, блізкі сябар і зямляк Адама Міцкевіча, стаў адным з найбольш вядомых даследчыкаў беларускага фальклору. Пасля вяртання з царскай ссылкі

ён выдаў  у выніку карпатлівай збіральніцкай працы фалькларыстычнае даследаванне “Сялянскія песні з-над Дзвіны і Нёмана”. Народныя тэксты Чачот перакладаў на польскую мову, а ў апошніх выданнях падаваў у арыгінале. Ён таксама заклікаў інтэлігенцыю да вывучэння беларускай мовы і сам склаў яе невялікі слоўнічак. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі такія выдатныя даследчыкі, як браты Яўстах і Канстанцін Тышкевічы, Адам Кіркор і многія іншыя. У перыядычных выданнях Вільні, Пецярбурга, Масквы і Варшавы ў гэты перыяд выходзіць вялікая колькасць матэрыялаў, прысвечаных беларускаму фальклору, мове, звычаям і традыцыям. У 1840 г. палітычны эмігрант Аляксандр Рыпінскі выдаў у Парыжы фалькларыстычнае даследаванне “Беларусь”. У работах Паўла Шпілеўскага, сына прыходскага святара з Міншчыны, уздымалася праблема паходжання беларускай мовы і яе месца сярод іншых славянскіх моў. Актыўныя даследаванні беларускай мовы праводзілі Станіслаў Мікуцкі і Іван Насовіч.

Нягледзячы  на неспрыяльныя ўмовы, якія склаліся пасля закрыцця Віленскага універсітэта, працягваецца вывучэнне гісторыі Беларусі. Асаблівае значэнне мелі “Гістарычныя звесткі пра выдатныя месцы Беларусі з далучэннем і іншых звестак, што да яе адносяцца” (1855) М. Без-Карніловіча і “Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў” (1857) В.Турчыновіча. Фактычна ўпершыню ў гэтых кнігах гісторыя Беларусі разглядалася як асобны прадмет даследавання. Турчыновіч, напрыклад, заяўляў, што “Беларусь мае ўласную гісторыю”.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

        Глава.2 Паўстанне 1830 -1831 гг.  у лёсе беларускай культуры 

     Цяжка сказаць, да якой пары культура карэннага  насельніцтва беларускай зямлі ганьбілася б, знаходзілася б у залежным, падпарадкаваным становішчы ад іншароднай, польскай, каб на шлях адкрытай барацьбы з апошняй рашуча не стаў сам рускі ўрад пры цару Мікалаю I (1825-1855). Падставай для гэтага паслужыла нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і Заходняй Беларусі. Выклікана яно было не ў малой ступені рэвалюцыйнымі падзеямі ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У час яго ўпершыню самі палякі ці апалячаныя беларусы зрабілі канкрэтныя практычныя крокі па выкарыстанні беларускай мовы ў пісьмовых тэкстах. На ёй выдаваліся і распаўсюджваліся сярод беларусаў улёткі (лістоўкі)  з мэтай уцягнення іх у барацьбу за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. З такімі смелымі патрабаваннямі паўстанцаў, зразумела, ніяк не мог пагадзіцца рускі імператар. Добра падрыхтаваныя да ваенных дзеянняў царскія войскі без асаблівых цяжкасцяў прымусілі капітуляваць паўстанцкія цэнтры. Пачаліся рэпрэсіі, у час якіх рабіліся і розныя захады па абмежаванні сферы распаўсюджвання польскага ўплыву на беларускіх землях, што самым істотным чынам паўплывала, але зусім не ў лепшы бок, і на духоўнае жыццё іх карэнных жыхароў. Менавіта пасля разгрому паўстанцаў Дзяржаўны савет Расіі прапанаваў мінісіру народнай асветы пакланіцца “ аб прыняцці захадаў наконт узмацнення рускай мовы ў вучылішчах заходніх губерняу”.1 І такіх захадаў было зроблена нямала.

     Знешне круты паварот у палітыцы Расійскай імперыі да палякаў быццам бы зусім не быў накіраваны супраць асноўнага насельніцтва Беларусі. А такі паварот пачаўся тут ужо з выдання ў 1836 г. царскага ўказа аб забароне выкладання ў навучальных установах на польскай мове і замене яе рускай, з масавага закрыцця каталіцкіх і уніяцкіх школ. Рускія свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы прыйшлі на замену каталіцкім манастырскім навучальным установам, а рускія пачатковыя школы - прыходскім вучылішчам, што існавалі пры касцёлах. Праз чатыры гады, як вывелі польскую мову з каталіцкіх і уніяцкіх школ, быў прыняты ўказ, у адпаведнасці з якім прадпісвалася і ўсе судовыя, адміністрацыйныя і грамадзянскія акты складаць не на польскай, а на рускай мове. Як бачым, з беларускім элементам знешне не вялося сур’ёзнай барацьбы, як не было і спробы садзеяння яму ў школьнай адукацыі, афіцыйным справаводстве, аднак усе захады па выкараненні ўплыву сваім канчатковам вынікам мелі русіфікацыю Беларускага краю. У выкараненні ж беларускай мовы з усіх дадзеных сфер вялікай патрэбы не было, бо аб гэтым яшчэ раней “добра” паклапаціліся палякі. Апошнюю беларускую школу, што знаходзілася ў Крошне і ў якой вучыўся будучы першы наш паэт Паўлюк Багрым, закрылі ў пачатку 30-х гг. Істотным ударам па нашых традыцыях трэба прызнаць адмену ў адпаведнасці з царскім указам ад 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута 1588 г.спачатку ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. – у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.

     У супрацьборстве польскай і рускай моў  у галіне асветы ў Беларусі, гэтак  жа як і ў саперніцтве польскай і рускай культур у цэлым, першай наканавана было паступова здаць  свае досыць трывалыя пазіцыі, зразумела, не без супраціўлення. Тут строга пачынаў дзейнічаць прынцып: чыя ўлада, таго культура і мова. Калі да 1830 – 1831 гг. царызм, праваслаўная царква абмяжоўваліся толькі тым, што праз рускую мову імкнуліся русіфікаваць беларусаў, якія захавалі сваё роднае слова, этнічную самасвядомасць, трымаліся праваслаўя, дык цяпер яны ўжо смялей, адкрыта замахнуліся і на тую частку спрадвечнага беларускага па крыві насельніцтва, якое ўсёж паспелі пад прымусам і шляхам падману акаталічыць і апалячыць. Так два вялікія – паводле колькасці насельніцтва, а не ажыццяўляемай мэты – суседнія славянскія народы распраўляліся на зусім новым вітку развіцця сусветнай цывілізацыі з нацыянальна-культурнымі традыцыямі трэцяга славянскага народа, які з прычыны цяжкіх гістарычных абставін затрымаўся ў сваім духоўным развіцці і нарэшце на рубяжы XVIII – XIX стст. апынуўся паміж молатам і кавалдай.

     На  ўмацаванне рускга элементу на беларускіх землях пэўным чынам магло б паўплываць выкананне прынятага царскім урадам у лютым 1836 г. Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Меркавалася перасяляць да дзесяці тысяч душ, аднак пераехала да нас не больш чым 100 душ мужчынскага полду, якія з цягам часу асіміляваліся ў асяроддзі беларускіх сялян. Не ўдалося ажыццявіць і масавага размяшчэння рускіх ворыўных салдат у маёнтках удзельнікаў паўстання 1830 – 1831 гг., якія былі высланы ці самізбеглі з радзімы. Па розных прычынах застаўся нявыкананым і прыняты ў 1835 г. праект аь масавым перасяленні беларускіх сялян з канфіскаваных і дзяржаўных маёнткаў у рускія губерні .

     У пэўным сэнсе слова пераломным у гвалтоўнай русіфікацыі нашага краю ёсць падставы лічыць 1840 г., калі ўказам Мікалая I забаранялася нават ужыванне самаго тэрміна “ Беларусь”. Ад таго часу яе афіцыйна сталі называць Паўночна- Заходнім краем, каб не даваць падставы насельніцтву ў гэтай назве роднай зямлі бачыць штосьці этнічна акрэсленае. Мову беларусаў, на якой у сярэднявеччы выйшла ў свет вялікая колькасць твораў арыгінальнай літаратуры, цяпер ужо не ў вузкім коле людзей, а на афіцыйным узроўні беспадстаўна аб’явілі “дыялектам”, “гаворкай” рускай мовы, а не дык і проста “жаргонам”. Міне некаторы час і яе назавуць яшчэ больш грубым азначэннем “мужыцкая мова”, таму што яна стане панаваць у асноўным у асяроддзі сялян, вясковых жыхароў, бо ў горадзе тады карэннае насельніцтва Беларусі было вельмі слаба прадстаўлена.

     Беспадстаўныя плёткі на беларускую мову, да распаўсюджвання якіх мелі дачыненне прысланыя з Расіі чыноўнікі, прадстаўнікі інтэлігенцыі і праваслаўнага кліру, ніколькі не паўплывалі на адносіны жыхароў сельскай мясцовасці да роднага слова далёкіх і блізкіх продкаў. Па-ранейшаму яно жыло тут па-за ўсялякай сур’ёзнай канкурэнцыі. Станоўчы прыклад адданасці вяскоўцаў свайму асноўнаму духоўнаму скарбу пазітыўнага ўздзейнічаў і на стаўленне да яго той часткі інтэлігенцыі, якая яшчэ дашчэнту не растварылася ў польскай ці рускай культурах. Шанаваць роднае слова пераканаўча вучыў перадавых людзей Беларусі яшчэ і вопыт палякаў, якім зараз таксама нялёгка было ўратоўваць сваю мову, будучы падзеленымі паміж трыма суседнімі дзяржавамі: Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Не думаецца, што многіх людзей нашага краю не хвалявала, калі яны чыталі наступныя словы польскага паэта, ураджэнца Брэсцкага павета Юльяна Урсына Нямцэвіча (1757 – 1841): “Мова – аснова нацыі, ці больш дакладна – уяўляе сабой адрозненне нацыі ад нацыі. Калі толькі сціраецца родная мова – гіне імя бацькаўшчыны… Ніводзін народ не мае большай патрэбы стаяць на варце супраць гэтай пагрозы, як мы палякі”. І ўсё ж яшчэ большая патрэба ў гэтым існавала ў беларусаў, і таму яны не маглі не пераймаць вопыту палякаў. А ён быў вядомы ў Беларусі і ў значнай ступені дзякуючы таму, што нямала яе таленавітых сыноў і дачок, асабліва ў галіне пісьменства, працавала на карысць польскай культуры.

     Паколькі  ў першай палове XIX ст. у нашым краі польская мова з’яўлялася літаратурнай, практычна ўсе, хто меў прыроджаны талент пісьменніка, пісаў свае творы на ёй. Рабочай яна была і для ўраджэнца вёскі Мясота Наваградскага павета Тамаша Зана, вядомага як заснавальніка Таварыства “філаматаў” у Віленскім універсітэце. “Заслуга Тамаша Зана перад нашай літаратурнай у тым – справядліва зазначае паэт Кастусь Цвірка, - што ён адзін з першых (разам з Янам Чаротам) звярнуўся да крыніц беларускага фальклору, паказаў, якія духоўныя багацці тояцца ў шматвякавой культуры роднага народа. Зварот да фальклору быў першым крокам літаратараў Беларусі першай паловы XIX стагоддзя да ўласна беларускай літаратуры. Сюжэты і вобразы вуснапаэтычнай творчасці беларусаў асабліва шырока выкарыстаў Тамаш Зан у такіх сваіх творах, як камедыя “Грэцкія піражкі”, паэма “Табакерка”, балады “Цыганка”, “Свіцязь – возера…”.2

     Смела падаў голас у абарону правоў беларусаў на самастойнае нацыянальна-культурнае развіццё выпускнік Варшаўскага  універсітэта, які пазней стаў працаваць  наглядальнікам гродзенскіх павятовых  вучылішчаў, Ігнат Кулакоўскі (1800 – 1870). У вялікай “Запісцы” ў Дэпартамент народнай асветы ён пераканаўча абгрунтаваў неабходнасць выкладання ў школах Беларусі спецыяльнага прадмета па гісторыі і заходніх губерняў і што такі падручнік павінен мець наступную назву: “Гісторыя краю , выкладанне мовы і літаратуры славянскай”. Выкладанне дадзеных прадметаў прапаноўвалася ажыццяўляць праз азнаямленне “вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў, на прыкладах тлумачыць ім падабенства говараў і звычаяў, гістарычную супольнасць з іншымі брацкімі славянскімі народамі”. Вялікае выхаваўчае і пазнавальнае значэнне І.Кулакоўскі надаваў вывучэнню старажытнай мовы і літаратуры, якія ён разглядаў як сродак для аднаўлення ўласчнай гісторыі Беларусі, вывучэння і развіцця мовы і літаратуры беларусаў. У будучым І. Кулакоўскі бачыў неабходнасць вывучэння ў школах беларускай мовы, а таксама выданне для краю перыядычнага літаратурнага органа на мове народа.3 Дэпартамент народнай асветы Расіі не прыслухаўся да слушных парадаў прагрэсіўнага беларускага педагога, бо перад навусальнымі ўстановамі ставіў задачы зусім процілеглага парадку: ва ўсім садзейнічаць хутчэйшай русіфікацыі маладых пакаленняў нашага краю праз прышчапленне ім рускіх культурна-моўных пачаткаў. І такое расійскай сістэме адукацыі спаўна ўдавалася. 
 
 
 
 

                                 Глава.3 Адукацыя 

     З пункту гледжання асветнікаў стварыць ідэальнае грамадства можна перш за ўсё з дапамогай правільнага  выхавання і адукацыі. Пад уплывам  асветніцкіх ідэй адукацыя паступова  пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла  ў падпарадкаванне да дзяржавы і  набывала свецкі характар. Гэта абумовіла  правядзенне ў апошняй трэці XVIII – пачатку ХІХ ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі.Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва  і не звязаных паміж сабой.

     У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. на базе рэарганізаванай Галоўнай Віленскай школы. Ва універсітэце меліся 4 факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратурны і вольных мастацтваў. Ва універсітэце працавалі такія вядомыя вучоныя як І. Страйноўскі, Я. Снядэцкі, І. Даніловіч, М. Баброўскі, І. Лялевель і інш. Пры універсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны, агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, адзін з самых багатых у Еўропе батанічных садоў, першы ў Расіі заалагічны музей, тры клінікі, аптэка, бібліятэка. З’яўляючыся цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, універсітэт распрацоўваў праграмы і падручнікі для падначаленых школ. Адукацыя, атрыманая ў Віленскім універсітэце, не саступала адукацыі ў лепшых заходнееўрапейскіх інстытутах. У 1832 г. універсітэт быў закрыты за ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1830 – 1831 гг.

     Паводле Статута 1804 г., які складзены ў  адпаведнасці з французскай асветніцкай  філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма  будавалася па прынцыпе адзінства і  пераемнасці: кожная школьная ступень  была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента  аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне  аб’яўлялася бясплатным. Сістэма  адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя  павятовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіліся  рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.

Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст