Война на Беларуси. 1812 год
ЗМЕСТ
ВАЙНА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, 1812 ГОД……………………………...3
ВЫНІКІ ВАЙНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ……………
ЛIТАРАТУРА……………………………………………………
ВАЙНА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI, 1812 ГОД
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.
У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір'е якое прапанаваў яму Напалеон.
25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі) адбылася сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі.
Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Зразумела. што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была моцна незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.
У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасці намераў імператара французаў.
Сярод шляхты (пераважна моладзі) у гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Гэга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць, што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім. асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.
Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі, прымусіць Аляксандра 1 пайсці на перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі, прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі, вымотванне яе у ар'ергардных баях, адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і дасягнення парытэту сіл.
У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку) рэзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мозыра.
10 (22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "Вялікая армія" пачала ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна.
К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:
- 10 (22) чэрвеня Францыя абвясціла Расіі вайну.
- 12 (24) чэрвеня войскі Напалеона пачалі ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана.
- 14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпісаў Маніфест аб вайне,
- 16 (28) чэрвеня французская армія ўвайшла ў Вільну,
- 26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву ўрачыста ўступіў у Мінск, шлях 2-й рускай арміі на ўсход быў перарэзаны. аднак прамаруджанне Жэрома Банапарга дазволіла Баграціену пазбегнуць акружэння,
- 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) сражэнне пад Мірам,
- 2(14) ліпеня рускія арміі пакінулі ўмацаваны лагер каля Дрысы і працягнулі адступленне на ўсход,
- 6-8 (18-20) ліпеня - 30 верасня (12 кастрычніка) абарона Бабруйскай цытадэлі,
- 11 (23) ліпеня бітва каля вескі Салтанаўка.
- 13-14 (25-26) ліпеня - сражэння каля мяст. Астроўна.
- 15 (27) ліпеня пад Кобрынам адбыўся бой паміж 2-й рус. дывізіей і французскай брыгадай ген. Кленгеля, французы былі вымушаны капітуліраваць, падзея была адзначана як першая перамога расійскай арміі над напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г.
- 16 (28) ліпеня - рускія пакінулі Віцебск.
- 16 (28) ліпеня - Напалеон у Віцебску сабраў Ваенны Савет.было вырашана перапыніць наступленне. замацавацца на дасягнутых рубяжах і прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мірныя перагаворы,
- 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) Клясціцкія баі,
- 30 ліпеня (12 жніўня) - Напалеон выступіў з Віцебска на Смаленск.
У гістарычнай літаратуры вынікі сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць, што рускія арміі адступалі, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца, кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.
Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон 1(13) ліпеня ў Вільні стварыў урад - Камісію часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан, К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі - у большасці прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, з'явіліся дэпартаменты, падпрэфектуры і г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную сілу. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належыла напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньену. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз. ван Гогендорпа, які ў жніўні стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ.
Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай. Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду.
Адсюль вынікае, што Напалеон не зрабіў тых крокаў, якіх ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэы Паспалітай, і нават, не пажадаў галосна і перакаўнаўча запэўніць у тым, што гэта магчыма ў бліжэйшай будучыні, бо гэта не адпавядала яго стратэгічным разлікам. Напалеон наўрад ці жадаў узнікненне ў Еўропе буйной дзяржавы, ураджэнцы якой зарэкамендавалі сябе мужнымі і здатнымі воінамі, на карысць гэтага сведчыць і папярэдняя практыка Напалеона па дзяржаўнаму ўладкаванню ў падпарадкаванай ямў Еўропе. Імператар французаў з'яўляўся зяцем аўстрыйскага імператара, які прэтэндаваў на значную частку тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне аб стварэнне Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла Напалеону ўсялякую магчымасць нейкім чынам дамовіцца з Аляксандрам I.
Перад створанымі ваеннай
і грамадзянскай
Патрабаванні напалеонаўскіх чыноўнікаў гучалі безапеляцыйна. Прамаруджванне не дапушчалася пад пагрозай прымянення карных санкцый, у гэтым сэнсе тыповым з'яўляецца загад Віцебскаму магістрату: "Калі цераз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на разніцу належачая з горада жывела, то месца будзе пакарана вайсковай экзекуцыей".
Характэрна і тое, што новыя ўлады не задавальняліся толькі зборам бягучых падаткаў, а настойліва дабіваліся, каб насельніцтва ўносіла нядоімкі, якія ўтварыліся ў часы панавання расійскіх улад, напрыклад, такі загад быў выдадзены адміністрацыей мінскага дэпартамента 3 жніўня.
Вельмі важнай праблемай,
якая паўстала як перад французскімі,
так і мясцовымі
Сітуацыя надзвычай
Відавочна, што ў найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Становішча сялянства ніколі не было легкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў сітуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў сяляне кідалі свае вескі і шукалі паратунку ў лесе і іншых патаемных месцах. Пасля заканчэння баеў многія з іх не спяшаліся вяртацца дамоў, што выклікала заклапочанасць іх гаспадароў і французскай і зноўстворанай адміністрацый. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае працівадзеяння.
Ва ўмовах вайны адміністрацыя (расійская. французская і калабаранцская) ужо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. У ліпені 1812 г. бабінавічскі земскі спраунік даносіў начальству: "...казенныя сяляне Бабінавецкага староства адмовіліся ад паслушэнства і робяць пагрозы рэзаць чыноунікаў і памешчыкаў, калі будуць іх прымушаць даваць фурманкі ці нешта іншае для арміі."
3 надыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі палітыку чакання, тым больш, што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны (рабункі. рэквізіцыі, здзекі і г.д.) штуршалі сялян на супраціўленне. Яны актывізуюцца і пачынаюць даваць адпор малалікім групам марадзераў, нападаюць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расійскай арміі.
Напалеон мог прыцягнуць сімпатыі прыгоннага сялянства адменай прыгоннага права, але гэтага не было зроблена. У сувязі з гэтым. паўстае пытанне: чаму Напалеон не паспрабаваў прыцягнуць сімпатыі расійскага прыгоннага сялянства заявай аб скасаванні прыгоннага права? Аб тым, што такія, калі не планы, то намеры існавалі есць шэраг сведчанняў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог бы ўзняць супраць яе (Расіі) большую частку яе ўласнага насельніцтва, абвясціўшы вызваленне рабоў. Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад гэтай меры, якая асудзіла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты”. Верагодней за ўсе, Напалеон не столькі клапаціўся за жыцце і маемасць рускага дваранства, колькі баяўся народнага сацыяльнага выбуху, які б мог прывесці да неспадзяваных для яго вынікаў пазбавіць усядлякай магчымасці паспяхова скончыць вайну і заключыць пераможны мір з Аляксандрам I.
Новыя ахвяры і разбурэнні
прынесла беларускаму народу і Беларусі
адступленне напалеонаўскага
Вынікі вайны для Беларусі.
Вайна прынесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя і культурныя страты. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 – 3 разы. У Мінску, напрыклад з 11 200 чалавек да 3 480. У Гродзенскай губерні загінула звыш 37 тыс. душ мужчынскага насельніцтва. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, паводле няпоўных звестак, складалі каля 52 млн. руб. серабром.
Ад французаў пацярпелі помнікі царкоўнага дойлідства: Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Віцебску, Екацярынінскі храм у Мінску. Свята-Духаў храм у Вільні быў ператвораны захопнікамі ў звычайную стайню.
Расійскія ўлады не спяшаліся палепшыць становішча ў Беларусі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падаткі амаль не зменшыліся. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся ў Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці захавала свае правы і прывілеі. Маніфестам Аляксандра І ад 12 снежня 1812 г. калабарацыяністам абвяшчалася “уселітасцівейшае дараванне” і “вечнае забыццё” мінулага. Пачатыя да маніфеста канфіскацыі былі адменены і памешчыкам былі вернуты іх маёнткі. Напрыклад, С. Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам “Камісію Вялікага княства Літоўскага”, захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе. В. Гяцэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г. д.
У гонар перамогі расійскіх войск над арміяй Напалеона на тэрыторыі Беларусі пастаўлены помнікі ў Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Салтанаўка і інш.
ЛIТАРАТУРА
- Галубовiч, В. Напалеон на Беларуci [Тэкст] / В. Галубовiч // За передовую науку. - 1990. - 22 июня. - С. 5; 29 июня. - С. 6.
- Гiсторыя Беларусi: у 6 тамах [Тэкст] : [навуковае выданне]. – Т.4: Беларусь у складзе Расiйскай Iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.) / М. Бiч, В. Яноуская, С. Рудовiч. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. – 519 с.
- Лінеу, Л.А. Старонкі мінулага//Наднеманскія былі. Зборнік артыкулаỹ і нарысаỹ. Мн.,1968.
- Лiс, Я. Палiтыка Напалеона на Беларусi // Спадчына. 1996. №5. С.117-122.
- Лукашэвiч, А. 1812 г. i Беларусь [Тэкст] / А. Лукашэвiч // Беларуская думка. – 2007. - № 8. – С. 119-124.
- Філатава, А. Стан беларуска-літоўскага грамадства ў час вайны 1812 года [Тэкст] : [Уплыу падзей Айчыннай вайны 1812 года на лес жыхароу Беларуси] / А. Фiлатава // Французская рэвалюцыя і лёсы свету. – Мн.: БДУ, 1992. – С. 54-112.
- Швед, В.В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. №3. С.9-15.

- Война североамериканских колоний за независимость и позиция европейских держав. Образование США
- Войны в средневековом мире
- Войны в средневеком мире
- Волго-вятский район
- Волго-Вятский район
- Волго-вятский экономический район
- Волго – Вятский экономический район
- Война за независимость США 1775 – 1783гг. Предпосылки, ход, значение
- Война и ее эколого-социальные последствия
- Война и её эколого-социальные последствия
- Война и судьба культурных ценностей
- Война как способ разрешения национальных конфликтов
- Война как способ разрешения национальных конфликтов
- Война между Грузией и Россией