Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П. М. МАШЭРАВА”
Факультэт гістарычны
Кафедра гісторыі Беларусі
КУРСАВАЯ РАБОТА
па дісцыпліне гісторыя Беларусі
АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
Тогулева А. Дз.
Віцебск, 2013
Змест
Уводзіны 3
1. Сістэма
акупацыйнай улады на
1. 1. Арганізацыя
сістэмы кіравання на
1. 2. Арганізацыі калабарантаў 11
2. Накірункі палітыкі акуацыйных улад 18
2. 1. Эканамічная
палітыка нямецка-фашысцкіх
2. 2. Генацыд супраць насельніцтва 24
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 31
Уводзіны
22 чэрвеня 1941 года
ў 3 гадзіны 30 хвілін Германія
напала на СССР. Пачалася Вялікая
Айчынная вайна. Яна была
Рыхтуючыся да нападу на СССР, гітлераўскае кіраўніцтва не мела выразна падкрэсленых планаў адносна захопленых у будучыні тэрыторый. Гэтыя планы ствараліся рознымі ведамствамі і карэктаваліся на працягу ўсей вайны. Усе яны будаваліся на ідэі неабходнасці пашырэння Германіі на Усход.
Адносна будучыні Беларусі Гітлер ўпершыню выказаўся 21 ліпеня 1940 года, калі абвясціў пра намер напасці на СССР і сфармуляваў палітычныя мэты будучай вайны. На заходніх прасторах СССР павінны былі функцыянаваць тры асобных адукацыі - Украіна, Беларусь і федэрацыя Прыбалтыйскіх рэспублік, залежныя ад Германіі. Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай чужаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечай акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала.
Наша краіна першай прыняла на сябе ўдар. Да канца жнiўня 1941 года была акупiравана ўся тэрыторыя Беларусi. Наша зямля з’яўляецца адной з самых пацярпелых, так як вогненная хваля двойчы пракацілася праз яе. У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 мільенаў чалавек, ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. Акрамя жудасных страт пад час баявых дзеянняў страшэнныя страты панесла мірнае насельніцтва, гаспадарка, культура.
Гэта было вынікам усталявання нямецкага акупацыйны рэжыму, так званага «новага парадку». Акупацыйны рэжым ажыццяўляўся нямцка-фашысцкімі захопнікамі на тэррыторыі, захопленай пад час баявых дзеянняў. Гэтая з’ява ўяўляе сабой агульную сістэму палітычных, эканамічных, ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю існуючага раней савецкага парадку і стварэнне замест яго новай сістэмы кіравання. Гэтая сістэма кіравання не была цалкам нямецкай, а апіралася на пэўныя колы нацыянальнага руху, якія прымалі ўдзел у стварэнні новых дзяржаўных, ваенных і адміністрацыйных структурах.
З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.
Актуальнасць дадзеннай работы заключаецца ў тым, што Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.
Важкасць разглядаемай тэмы вызначыла асноўную мэту працы: вывучэнне асаблівасцей акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
Для дасягнення дадзенай мэты ў працы былі пастаўлены і вырашаны наступныя задачы:
- прааналізаваць сістэму кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- вывучыць арганізацыю калабарацыянісцкага руху
- даследваць эканамічную палітыку нямецка-фашысцкіх улад
- разгледзіць палітыку генацыда супраць насельніцтва
Пры напісанні дадзеннай курсавой работы былі выкарыстаны савецкія і сучасныя крыніцы.
У працы Болтціна Е. А. “Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым (1941 – 1944)” [1] характарызуецца агульная палітыка гітлераўцаў на часова захопленай савецкай тэрыторыі і паказваюцца асаблівасці акупацыйнага рэжыму ў розных раенах краіны, выкрываецца палітыка фашысцкіх акупантаў.
У вучэбным выданні “Беларусь у перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1939—1945). Дакументы і матэрыялы” [2] Котава А. І. змешчаны дакументы i матэрыялы, якiя раскрываюць гiсторыю Беларусi ў перыяд Другой сусветнай i Вялiкай Айчыннай вайны. Асноўная ўвага звернута на становiшча Беларусi ў гады нямецкай акупацыi.
У кнізе Лабанка В. Е. “Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941-1944)” [3] на шматлікім фактычным і лічбавым матэрыяле паказваецца палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Асаблівасці эканамічнай палітыкі акупацыйных улад добра разгледзены ў “Эканамічнай гісторыі Беларусі” [4] В. І. Галубовіча.
У зборніку “Разняволеная памяць. Прымусовая праца беларускіх грамадзян на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941–1944 гг.)” [5] А. М. Літвіна змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх беларускія і нямецкія аўтары на аснове дакументальных матэрыялаў, гістарыяграфічных крыніц і ўспамінаў відавочцаў асвятляюць асобныя аспекты прымусовай працы беларускіх грамадзян на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У падручніку “Гісторыя Беларусі. У 2 частках. Частка другая. ХІХ – ХХ стагоддзі. Курс лекцый” [6] пад рэдакцыяй П. І. Брыгадзіна, У. Ф. Ладысева, Л. В. Лойкі, І. П. Крэня вельмі добра аналізуецца палітыка калабарацыянізма.
Найважнейшыя падзеі, якія праходзілі напярэдадні і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, палітыка нацысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі адлюстравана у працы Кавалені А. А., Даўгтовіча Б. Д., Хромчанка Д. Н. “З верай у Перамогу: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне: 100 пытанняў і адказаў” [7].
Пра планы нямецкіх захопнікаў было расказаны ў інтэрнэт-крыніцы [9].
Інфармацыя пра сістэму кіраваня на акупаванай тэрыторыі была размешчана на наступных электронных рэсурсах [8, 17, 18].
На інтэрнэт-рэсурсах [11, 12] можна знайсці звесткі пра эканамічную палітыку акупацыйных улад.
Пра арганізацыі
калабарантаў і іх дзейнасць можна
прачытаць у электронных
Таксама намі былі выкарыстаны інтэрнэт-рэсурсы, на якіх знаходзіцца інфармацыя пра генацыд беларускага насельніцтва [14], пра карныя аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў [13], пра гета на тэрыторыі Беларусі [15, 16].
1. Сістэма акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
1. 1. Арганізацыя
сістэмы кіравання на
У пачатку верасня 1941 года на ўсей тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які ўяўляў сабой сістэму палітычных, адміністрацыйных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага ладу, рабаванне багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. [17]
Ваенная і акупацыйная палітыка нямецкіх улад была загадзя распрацавана ў дырэктыўных дакументах. План "Барбароса" вызначаў стратэгію і тактыку нападу на СССР. Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечвання, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. “Інструкцыя аб асобных абласцях да дырэктывы № 21”(плана "Барбароса") ад 13 сакавіка 1941 г. прадугледжвала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі СССР. Дырэктывы “Па кіраванню эканомікай у акупіраваных усходніх абластях” устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання. Дырэктывы вярхоўнага галоўнага камандавання германскай арміі ад 13 мая 1941 г. "Пра ваенную падсуднасць у раене "Барбароса" і пра асобныя паўнамоцтвы войск" здымалі з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэрыторыі. Загад Гітлера “Аб перадачы ўсей паўнаты ўлады на акупіраваных усходніх тэрыторыях камандуючым войскам вермахта” ад 25 чэрвеня 1941 года аб’яўляў камандуючых вермахта вышэйшымі прадстаўнікамі ваеннай і адміністрацыйнай улады. Гітлер заявіў, что савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да рэйха. [9]
Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным огранам улады. Адміністрацыйныя задачы арміі – гэта падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіену франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій “Цэнтр” генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а таксама ваеннапалонных.
Камандуючаму тылам
Але гэты ваенна-паліцэйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі – таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія такім чынам імкнуліся ўзяц рэванш за 1939 год. Пад аховай нямецкай жандармерыі ў вескі вярталіся былыя польскія землеўладальнікі, і там пачалі адбывацца скандальныя сцены гвалту. У ваколіцах Ліды нават былі забітыя сярод сялян. [18]
Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Яе тэрытарыяльнае адзінства перастала існаваць. Частка Беларусі разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй восенню 1941 года была ўключана ў склад рэйхскамісарыята “Остланд”. Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў Рызе. Рэйхскамісарам быў Генрых Лазэ да 1944 года, а затым на кароткі тэрмін – Эрых Кох. У склад рэйхскамісарыята “Остланд” ўваходзілі 4 генеральныя акругі:
- Беларусь
- Літва
- Латвія
- Эстонія
Беластоцкая вобласць 12 – 22 ліпня 1941 года была далучана да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва ва ўсіх структурах улады ажыцяўлялі нямецкія чыноўнікі.
Паўночна-заходнія раены Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.
Паўдневыя раены Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята “Украіна”, створанага 20 жніўня 1941 года. Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раены, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў Роўна. Рэйхскамісарам з’яўляўся Эрых Кох. Усе справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на украінскай і нямецкай мовах. Беларуская мова была забаронена. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвеў у абарот Ровенскі эмісійны банк. У склад рэйхскамісарыята “Україна” ўваходзілі 6 генеральных акруг:
- Кіеў
- Днепрапятроўск
- Крым
- Мікалаеў
- Жытомір
- Валынь-Падолле
Беларускія землі уваходзілі ў склад дзвюх апошніх
Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў “Остланда” і “Украіна” былі сканцэнтраваны ва Усходнім міністэрстве, якое ўзначальваў Альфрэд Розэнберг, паліцэйская улада — у Гімлера.
На тэрыторыі Віцебскай,
Гомельскай і Магілеўскай абласцей
і ўсходніх раенаў Мінскай акупанты
ўтварылі так званую вобласць армейскага
тылу групы армій “Цэнтр”, якая
падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай
адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя
функцыі тут выконвалі
У склад генеральнай акругі
“Беларусь” былі ўключаны Баранавіцкая,
значная частка Вілейскай, заходнія
і паўночныя раены Мінскай
вобласці, а таксама поўночныя
раены Пінскай вобласці. Усяго
ў склад акругі ўваходзіла 68 раенаў
з 192, што былі у складзе БССР перад
пачаткам вайны. Плошча генеральнай
акругі “Беларусь” складала не больш
трэці даваеннай тэрыторыі
На працягу верасня 1941
года на гэтай тэрыторыі быў створаны
апарат акупацыйнай цывільнай улады,
які замяніў вайсковае
Пры кожным акруговым камісарыяце існавалі 9 аддзелаў:
- палітыкі і прапаганды
- прэсы
- прамысловасці
- сельскай гаспадаркі і харчавання
- лесу і драўніны
- выкарыстання працоўнай сілы
- правы
- культуры
- аховы здароўя і ветэрынарыі
Нямецкую акупацыйную адміністрацыю на Беларусі ўзначальваў генеральны камісар. Першым камісарам з 17 ліпеня 1941 года быў Вільгельм Кубэ. Пасля яго забойства 22 чэрвеня 1943 года генеральный камісарыят узначаліў генерал паліцыі Курт фон Готберг, які займаў гэтую пасаду да апошніх дзен акупацыі.
Уся тэрыторыя генеральнай акругі “Беларусь” была падзелена на 10 акруг (гебіткамісарыятаў)
- Баранавіцкую
- Барысаўскую
- Вілейскую
- Ганцавіцкую (“Прыпяць”)
- Глыбоцкую
- Лідскую
- Мінсую
- Навагрудскую
- Слонімскую
- Слуцкую
Мінск з’яўляўся цэнтрам генеральнай акругі “Беларусь” і выддзяляўся ў асобную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з’яўляўся генеральны каміссарыят Беларусі. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раены). Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі. Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе “фюрэрства” – адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый.
Разам з органамі нямецкага
кіравання ў акругах ствараліся
ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі
мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы
ўправы дубліравалі назвы і функцыі
нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў.
Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных
улад адміністрацыя ўправы не магла
вырашаць нават самыя звычайныя
пытанні гаспадарчага і грамадскага
жыцця ў гарадах і іншых
населеных пунктах
Адміністрацыя ў раенах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале усей раеннай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў.
На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У весках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. [6,c. 463 – 464]
Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваей дзейнасці. У раенах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП:
- Полацк
- Віцебск
- Орша
- Барысаў
- Лепель
- Бабруйск
- Старыя Дарогі
- Магілёў
Яны мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна больш за 17 500 савецкіх патрыётаў.
Узброенай апорай створанага
рэжыму з’яўляліся акупацыйныя войскі
вермахта – ахоўныя дывізіі. У 1941
г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны
забяспечвалі ахову камунікацый
і ваенных аб’ектаў, лагераў ваеннапалонных,
вялі барацьбу супраць партызан і
насельніцтва. Акрамя сіл вермахта
для падтрымкі акупацыйнага рэжыму
быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат.
Каб утрымліваць пад кантролем
тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты
вымушаны былі трымаць тут ваенна-
Такім чынам, на пачатку вайны
тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж
рознымі адміністрацыйна-
1. 2. Арганізацыі калабарантаў
Калабарацыянізм (фр. collaboration - «супрацоўніцтва») у юрыдычнай трактоўцы міжнароднага права – усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і ў шкоду сваёй дзяржаве. Тэрмін часцей ужываецца ў больш вузкім сэнсе - як супрацоўніцтва з акупантамі. [17]
У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. У калабарацыі на Беларусі выразна бачны тры састаўляючыя:
1. Беларускія сілы, якія
былі ў апазіцыі да
2. Тыя, хто жыў да
вайны на тэрыторыі БССР і
хто паверыў немцам ці іх
супольнікам, свядома пайшлі
3. Людзі, якія абставінамі лесу апынуліся ў сувязі з першай ці другой групамі або на службе ў акупантаў і былі пазбаўлены іншага выбару.[10]
Пачынаючы з восені 1941г. у
Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія
арганізацыі і вайсковыя
Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных улад – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых органаў кіравання. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод іх – гэта пашырэнне антырускіх настрояў праз падтрымку нацыянальных рухаў на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. Менавіта з гэтай нагоды перыядычна з’яўляліся праекты і ідэі аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі нацыянальных дзяржаў.
Ідэйныя беларускія
калабаранты, якія паставілі
Спачатку найбольш актыўна
разгарнулася супрацоўніцтва паміж
Кубэ і Астроўскім, якому было даручана
кіраванне неафіцыйным
22 кастрычніка 1941 года
па загаду генеральнага
Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з’яўлялася Цэнтральная рада (Цэнтраль) у складзе 10 чалавек. Пры радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. Ей падпарадкоўваліся акруговыя, раенныя, валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады зацвярджаў Кубэ. Акруговыя і раенныя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі.
Практычна БНС займалася рашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных улад. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух.
З’езд кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў ліпені 1942 года, дамагаўся ўнясення змен у статут БНС і прызнання за ей права самакіравання.У сакавіку 1943 года на з’ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх улад аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска.
Падобнае не спадабалася нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік Беларускай народнай самапомачы І. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх улад ад 18 сакавіка 1943 года дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. У чэрвені 1943 года Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў. Кіраўніком арганізацыі стаў Юры Аляксандравіч Сабалеўскі, былы пасол у польскім сейме. 1 сакавіка 1944 года Беларуская народная самапомач была перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай радзе.
Летам 1942 года пачаў фарміравацца Беларускі корпус самааховы (БКС), як вайсковая структура беларускіх калабарацыяністаў. Ствараўся ен па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. 29 чэрвеня 1942 года ен накіраваў да І. Ермачэнкі афіцыйнае пасланне, у якім адзначалася, что апошні павінен падрыхтаваць зварот да беларускага насельніцтва з заклікам да ўступлення мужчынскага насельніцтва ў беларускі вольны корпус самааховы. Галоўная задача Беларускага корпуса самааховы: дапамагаць нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў, забяспечваць спакой на Беларусі. Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайсковай камісіі, якая была ўтворана загадам І. Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята “Беларусь”.
Планавалася стварыць у кожным раене адзінкі БКС ад роты да батальена, усяго 3 дывізіі. Ермачэнка і яго паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць, бачачы ў Беларускім корпусе самааховы правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вярбоўцы ў шэрагі БКС. З пачатку жніўня 1942 ў Мінску адкрыліся 3-тыдневыя афіцэрскія курсы, кіраўніком якіх быў Францішак Вінцэнтавіч Кушаль. На іх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чалавек. Створаныя фарміраванні самааховы так і не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго ж з чэрвеня 1942 года па красавік 1943 года было створана 20 батальенаў самааховы. У выніку слабага ўзбраення атрады БКС былі небаяздольнымі і легка разганяліся партызанамі.
Восенню 1942 года цікавасць немцаў да Беларускага корпуса самааховы пачала слабець. Замест яго яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальены на чале са сваім камандным складам. Вясной 1943 года германскія ўлады наогул расфарміравалі атрады БКС. [20]
Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыцяўлення прагерманскай моладзевай палітыкі. З гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай моладзевай арганізацыі Гітлер-югенд. 22 чэрвеня 1943 года ў Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб’яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі (СБМ). На ім былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля гаўлятэрам Беларусі.

- Акустикалық есептеулер және шудың әсерінен қорғану шаралары
- Акустика пузырьковой жидкости
- Акустическая обработка помещений
- Акустические автомобильные системы
- Акустические колебания
- Акустические методы
- Акустические особенности речи
- Акты применения права: понятие и виды
- Акты применения права: понятие, особенности, виды
- Акты толкования норм права
- Акты управления
- Акты управления органов исполнительной власти: понятие, виды, значение
- Актюбинская область.Экономическая география
- Акумулювання радіонуклідів грибами в зонах радіоактивного забруднення