Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі XIV-XVI ст
ЗМЕСТ
| Стр. | |
| УВОДЗІНЫ………………………………………………………… |
3-6 |
| 1. САЦЫЯЛЬНАЯ
СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА |
7-12 |
|
1.1.Прывілеяванае свецкае |
7-8 |
|
8-9 |
|
9-12 |
| 2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ…………………………………………… | 13-23 |
|
2.1. Тапаграфічная структура |
13-16 |
|
2.2. Тапаграфічная структура |
16-20 |
| 2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...……… | 20-23 |
| 3. ЭЛЕМЕНТЫ
ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І |
24-34 |
|
3.1. Матэрыялы і тэхніка |
24-29 |
|
3.2.Тыпы драўляных пабудоў………… |
29-30 |
|
3.3. Камунальныя збудаванні…………………… |
30-31 |
|
3.4.Вадаадводныя і |
31-34 |
| 4. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ
КУЛЬТУРА НАСЕЛЬНІЦТВА НА |
35-43 |
|
4.1.Асаблівасці матэрыяльнай |
35-39 |
|
4.2. Асаблівасці матэрыяльнай |
39-42 |
| 4.3. Асаблівасці матэрыяльнай культуры жабрацкага насельніцтва ….. | 42-43 |
| ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………… |
44-46 |
| СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……..…………..……………………… | 47-49 |
УВОДЗІНЫ
Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
XIV-XVI стст. – з’яўляюцца самабытным гістарычным перыядам ў сярэднявечным мінулым беларускага народа. Гэта той час, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. У многіх адносінах яны вызначалі сутнасць, накіраванасць, характар гэтай магутнай еўрапейскай дзяржавы.
Беларусь
і ў пэўнай ступені іншыя
У гэты перыяд упершыню продкі сучасных беларусаў пачалі асэнсоўваць сябе цэласным, непарыўным народам са сваёй гістарычнай спадчынай, культурай, светапоглядам, звычаямі, гаспадарскім і жыццёвым побытам.
Грэка-візантыйскае хрысціянства, што панавала на землях Русі, значна паўплывала на эвалюцыю літоўскага язычніцтва і хрысціянізацыю Літвы ў канцы XIV – пач. XV ст.
У XVI ст. на землях Беларусі і Літвы пачала развівацца культура еўрапейскага Адраджэння з яе высокімі духоўнымі здабыткамі і здзяйсненнямі. Спрыяльныя абставіны царкоўна-канфесійнай і этнаканфесійнай талерантнасці, росквіт гуманістычнай культуры, кнігадрукавання, асветніцтва, пашырэнне міжнародных і ў першую чаргу еўрапейскіх сувязей далі падставы пераемнікам духоўнай спадчыны Беларусі назваць гэтае стагоддзе, згодна з антычнай метафарай, новым залатым векам.
Прадметам
дадзенага даследвання з’
Мэтай дадзенай працы з’яўляецца характарыстыка жыццёвай прасторы насельніцтва на Беларусі ў ΧІV-ΧVІ стст. З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
- Прааналізаваць разнастайнасць сацыяльнага складу грамадства;
- Вызнычыць асаблівасці тапаграфічнай структуры горада, мястэчка і вёскі;
- Адлюстраваць элементы гарадской забудовы і гарадскога добраўпарадкавання;
- Даць характарыстыку асаблівасцей матэрыяльнай культуры элітаранага насельніцтва, сярэдняга і жабрацкіх класаў.
Гісторыя – гэта не толькі памяць народа, але і падмурак, на якім ён будуе сваё жыццё. Немагчыма сабе ўявіць ніводнага паселішча, у якім не існавала б жыццё. Неад’емнай яго часткай з’яўляецца чалавек, які вакол сябе стварае сваю жыццёвую прастору.
Галоўным багаццем у сярэднія вякі была зямля. На працягу ΧІV-ΧV стст. амаль поўнасцю завяршыўся яе пераход у рукі феадалаў. Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя.
Найвышэйшы княжацкі тытул у дзяржаве займаў вялікі князь, які меў шэраг паўнамоцтваў. Род вялікага князя займаў у краіне цэнтральнае становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна малодшыя сыны і браты вялікага князя, пастаянна знаходзіліся пры ім. Яны ўваходзілі ў склад невялікай дружыны, засядалі ў радзе, у якой ажыццяўлялася кіраўніцтва краінай і якая таксама выконвала функцыі накшталт галоўнага штаба.
У ΧV-ΧVІ стст. паны з’ўляліся другой пасля князёў групай феадалаў паводле маёмаснага статусу, гэта самі знатныя, заможныя баяры і іх нашчадкі, якія мелі буйныя маёнткі.
Да
прывілеяванага саслоўя шляхты па сваім
сацыяльна-юрыдычным статусе
Адметным саслоўем у Вялікім Княстве Літоўскім з'яўлялася мяшчанства. Тэрмін "мяшчане" замацаваўся ў Беларусі за жыхарамі гарадоў прыблізна з 1460-х гт. і абазначаў асобнае падатковае саслоўе, якое ўключала ў сябе розныя катэгорыі гараджан-рамеснікаў, купцоў-гандляроў, служак, домаўладальнікаў і інш. Паняцці "мешчанін" і "гараджанін" у XV—XVI стст. не былі тоеснымі. Гараджанамі лічылі ўсіх, хто жыў у горадзе, мяшчанамі ж толькі тых, хто меў спецыяльныя льготы і перавагі.
Сялянства ў перыяд панавання феадальных адносін складала асноўную частку насельніцтва. Для сялян-слуг гэты перыяд адзначаны складваннем іх асноўнага кантынгенту і замацаваннем за імі пэўных павінасных комплексаў.
Узнікненне
гарадоў на Беларусі - вынік развіцця
эканомікі раннефеадальных
Самай дробнай урбаністычнай адзінкай сярэднявечча з’яўляліся мястэчкі, якія ўзніклі ў XIV ст. Большасць мястэчак фарміравалася каля ўжо існуючых двароў ці замкаў. Галоўнымі функцыямі мястэчак былі гандаль і абслугоўванне кірмашоў і гандлёвых сухапутных і водных шляхоў, на якіх і засноўваліся гэтыя паселішчы.
Найбольш распаўсюджаным тыпам населеных пунктаў сярэднявяковай Беларусі з’яўляліся вёскі (“сёлы”), якія ў XIV—XVI стст. складаліся з сялянскіх двароў («дымаў»), для сельскіх паселішчаў Беларусі XIV—XV стст. было характэрным размяшчэнне двароў паасобку або невялікімі групамі. Існавалі паселішчы з кучавой, радавай і вулічнымі забудовамі.
Таксама для гарадской інфрастуктуры XIV—XVI стст. з’яўлялася характэрным выкарыстанне вулічных маставых, розных сістэм для забяспячэння сцёку вады, якія былі прадстаўлены каналізацыйнымі адстойнікамі з водаадводамі, паглынальнымі і спалучальнымі калодзежамі, водаадводамі (калектарамі), вадазборнікамі (дрэнамі, вадацягамі). Гараджане клапаціліся аб падтрыманні правілаў санітарыі і выкарыстоўвалі сметнікі.
Праблема вывучэння насельніцтва на Беларусі ў XIV—XVI стст. не новая ў айчыннай гісторыі. Вывучэннем гэтага перыяду займаліся: Ляўко В.М., якая ў сваёй манаграфіі “Віцебск XIV-XVIII стст.: Стратыграфія, храналогія, сацыяльна-гістарычная тапаграфія і тэхналогія вытворчасці” на базе археалагічных крыніц разгледзіла розныя пытанні фармавання і развіцця гарадской тэрыторыі, узровень асобных вытворчасцяў, характар культурна-эканамічных узаемасувязяў Віцебска з іншымі рэгіёнамі ў XIV-XVIII стст. [19];
Дук Д.У. сваю манаграфію “Полацк XVI - XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада” прысвяціў гісторыі Полацка XVI — XVIII стст. На падставе археалагічных і пісьмовых крыніц прывёў характарыстыку развіцця тапаграфіі Полацка, асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва самага старажытнага горада Беларусі ў эпоху ранняга Новага часу. Прадставіў новыя звесткі аб развіцці тапаграфіі Полацка. Зрабіў ілюстраванае апісанне і сістэматызацыю даных пра асноўныя катэгорыі матэрыяльнай культуры. Упершыню ў гістарыяграфіі прапанаваў комплекснае вызначэнне асяроддзя і ўмоў штодзённага жыцця насельніцтва Полацка XVI - XVIII стст. [13].
Бунін А.В. і Саварэнская Т. Ф. у сваёй працы “Гісторыя горадабудаўнічага мастацтва. Рабаўладальніцкі і феадальны перыяды” разгледзілі горадабудаўнічае мастацтва рабаўладальніцкага і феадальнага перыядаў. Далі характарыстыку прыродных, сацыяльна-эканамічных і гісторыка-геаграфічных умоў розных раёнаў, якія паўплывалі на развіццё горадабудаўнічага мастацтва, якое грунтуецца на гісторыка-тапаграфічным прынцыпе, што мяркуе ўключэнне ў сферу вывучэння не толькі будынкаў рознага прызначэння, але і прыродна-ландшафтнага і мясцовага гісторыка-культурнага асяроддзя. Прааналізавалі як агульныя горадабудаўнічыя канцэпцыі, так і асобныя горадабудаўнічыя аб'екты [6];
Праца Доўнара А. Б. “Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст.” з’яўляецца першым даследваннем сацыяльна-эканамічнага становішча сялян-слуг у дзяржаўных і прыватных уладаннях на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — сярэдзіне XVIII ст. У ёй даецца характарыстыка павіннасных комплексаў, паказваецца іх эвалюцыя, разглядаецца ступень забяспечанасці зямлёй сялян-слуг [12];
Кніга Ткачова М. А. “Замкі і людзі” прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. [33];
Катлярчук А. С. у сваёй працы “Святочная культура ў гарадах Расіі і Беларусі XVII ст.: афіцыйныя цырымоніі і сялянская абраднасць” ставіў мэту - рэканструяваць складаны і маляўнічы свет афіцыйнай святочнай культуры ў гарадах Расіі і Беларусі ў XVII ст. на фоне этнічнай гісторыі двух народаў, раскрыць характар этнакультурных сувязяў беларускіх і рускіх гараджан, паказаць сувязь афіцыйных свят з народнай традыцыяй усходніх славян [17];
Манаграфія Штыхава Г. В. “Старажытны Полацк (IX—XIII стст.)” уяўляе сабой досвед гісторыка-археалагічнага даследавання аднаго з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян. У ёй асветлена сацыяльна-палітычная гісторыя старажытнага Полацка, дзейнасць веча. У працы абагульнены вялікі матэрыял археалагічных раскопак, паказана яркая матэрыяльная культура горада, усебакова ахарактарызаваны гаспадарчыя заняткі гараджан, іх побыт. У кнізе разгледжаны помнікі прыкладнога мастацтва, дробнай пластыкі, сфрагістыкі, эпіграфікі, манументальнай архітэктуры і жывапісу [35].
Для
раскрыцця прадмета даследвання
безумоўна важкім з'яўляецца вызначэнне
паняцця "матэрыяльная культура".
Пад матэрыяльнай культурай у
шырокім сэнсе неабходна
Жыццёвая
прастора насельніцтва - ступень арганізацыі
і падначалення чалавекам навакольнай
прасторы ў дакладна вызначаных межах,
існаванне штучнага асяроддзя, прыстасаванага
для жыцця, стварэнне разгалінаванай
інфрастуктуры, для задавальнення
штодзёных фізічных і духоўных патрэб
індывідаў і сацыяльных супольнасцей
у залежнасці ад ступені развіцця
грамадства. Жыццёвая прастора насельніцтва
ўключае у сябе такія кампаненты,
як тапаграфічная стуктура, штучна
створанае асяроддзе (аб'екты нерухомасці),
рухомыя аб’екты, якія прыстасаваны
для штодзённага жыцця і з'
1.
САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ
Ў XIV-XVI СТСТ.
1.1.
Прывілеяванае свецкае саслоўе
Найвышэйшы
княжацкі тытул у дзяржаве займаў
яе кіраўнік — вялікі князь. Вялікі
князь называўся таксама
Род вялікага князя займаў у краіне цэнтральнае становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна малодшыя сыны і браты вялікага князя, пастаянна знаходзіліся пры ім. Яны ўваходзілі ў склад невялікай дружыны, засядалі ў радзе, у якой ажыццяўлялася кіраўніцтва краінай і якая таксама выконвала функцыі накшталт галоўнага штаба. Асобы, якія належалі да вялікакняскай сям'і мелі, такім чынам, пэўныя перавагі ў параўнанні з астатняй арыстакратыяй [3, с. 368-370].
У ΧV-ΧVІ стст. паны з’ўляліся другой пасля князёў групай феадалаў паводле маёмаснага статусу, гэта нашчадкі знатных і заможных баяр, якія мелі буйныя маёнткі. Заможнейшымі былі паны радныя (паны-рада) — найвышэйшая група найбольш буйных духоўных і свецкіх землеўласнікаў, якія адпаведна сваім дзяржаўным пасадам засядалі ў Радзе Вялікага княства Літоўскага. Паны (панове) харугоўныя — буйныя землеўласнікі, якія выходзілі на вайну не ў складзе павятовай шляхты, а асобна са сваімі атрадамі васалаў і пад сваім сцягам (харугвай). Проста паны (паняты) — заможныя землеўласнікі, якія ў войску выступалі асобнай харугвай, не змешваючыся з іншым баярствам (шляхтай). У сярэдзіне XVI ст. тэрмін "пан" ператварыўся з тытула, які абазначаў адну з найвышэйшых катэгорый класа феадалаў, у тэрмін, што характарызаваў прыналежнасць чалавека да шляхецкага стану. Да сярэдзіны ΧVІ ст. паны радныя і харугоўныя падлягалі не мясцовым судам, а гаспадарскаму суду або суду велікакняжацкіх камісараў, якія выязджалі на месца. У другой палове XVI ст. паны-рада і князі (княжаты) складалі вышэйшую групу феадалаў ВКЛ — магнатаў астатнія паны зліліся з асноўнай масай шляхецкага саслоўя, якое стала юрыдычна аднастайным [36, с. 402].
Асноўную
ж масу шляхты ўтваралі сярэднія і
дробныя землеўладальнікі—
Баяры - ваеннаслужылыя людзі, якія за службу атрымлівалі ад вялікага князя зямельныя ўладанні. Мясцовае баярства ў беларускіх землях-вобласцях даволі рана аб'ядналася і ўзначаліла там земскае жыццё. Баяры-шляхта першымі юрыдычна аформіліся ў асобны стан на працягу XIV – XVI стст., а з яго выдзяленнем адасаблялася і мяшчанства, якое займала прамежкавае становішча паміж прывілеяванымі грамадскімі вярхамі і масай сялянства.
Яшчэ ніжэй знаходзілася самая дробная шляхта, якая не мела сваіх падданых. Такія шляхцічы валодалі мінімальным надзелам зямлі і за яго самі служылі буйному пану ці вялікаму князю.
Галоўным паказальнікам прыналежнасці да шляхецкага стану былі не гербы, а служба з зямлі, таму да гэтай катэгорыі служылага люду прымыкала і мяшчанства, і заможнае сялянства (конныя мяшчане, баяры путныя і панцырныя). Выразнай мяжы паміж баярствам і вольным сялянствам (вайскова-служылым людам) да сярэдзіны XVI ст. не існавала. Толькі з часам гэты падзел умацаваўся, нарадзіўшы традыцыю падзелу ўсіх на шляхту і людзей нешляхецкага паходжання [29, c. 138-140].
Такім
чынам, свецкае саслоўе было нешматлікім,
але ў яго руках знаходзілася самае вялікае
багацце тако часу - зямля. Найвышэйшы
княжацкі тытул у дзяржаве займаў вялікі
князь, які меў шырокае кола паўнамоцтваў.
Заможнейшымі былі паны радныя. Галоўным
паказальнікам прыналежнасці да шляхецкага
стану была служба з зямлі. Асноўную масу
шляхты ўтваралі сярэднія і дробныя землеўладальнікі
— баяры, баяры-шляхта, зямяне.
1.2.
Духоўнае саслоўе
Да
прывілеяванага саслоўя шляхты па сваім
сацыяльна-юрыдычным статусе
Духавенства складалася з прафесійных служак культу праваслаўя, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў к. XIII – пач. XIV стст., іудзейскай - у XIV ст., рымска-каталіцкай - у к. XIV ст., пратэстанцкіх - у другой палове XVI ст., мусульманскай - у канцы XVI ст. канфесій. На чале праваслаўнага духавенства стаяў мітрапаліт, якому былі падначалены архіепіскапы і епіскапы - кіраўнікі епархій; усе яны павінны былі быць манахамі. Прыходы ўзначальвалі настаяцелі, якія былі белымі (жанатымі) святарамі і мелі сем'і. Белае духавенства пераважала. Падобную структуру мела і ўніяцкае духавенства.
Пасада сельскага ці местачковага святара нярэдка станавілася традыцыйна сямейнай «яко жестобычай в Руси», а ў гаспадарскіх маёнтках пацвярджалася велікакняжацкімі прывілеямі або лістамі мясцовай адміністрацыі. Заканадаўства дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць свае ўласныя і абшчынныя інтарэсы, калі яны выходзілі за межы царкоўнай юрысдыкцыі. Жыццёвы ўзровень многіх святароў пры невялікіх цэрквах амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны займацца таксама сельскагаспадарчай працай.
Вышэйшае духавенства каталіцкай царквы фарміравалася пераважна з прывілеяваных колаў і ў сваёй большасці напачатку было польскага паходжання. Некалькі біскупаў былі князямі, магнатамі. Біскупы мелі памочнікаў-суфраганаў і сваю курыю (канцылярыя, духоўны суд, прыватны двор) з духоўных і свецкі асоб. Пры біскупах існавала рада – капітул.
Колькасць манахаў у кляштарах звычайна абмяжоўвалася некалькімі дзесяткамі асоб, якія праводзілі актыўную гаспадарчую, царкоўна-рэлігійную, місіянерскую дзейнасць, выкладалі ў школах.
У пратэстанцкіх цэрквах не было прынцыповай розніцы паміж духавенствам і свецкімі асобамі ні ў веравызнальных, ні ў прававых адносінах, таму і тэрмін «духавенства» тут меў адносна ўмоўны характар.
У кальвінісцкай царкве адсутнічала пасада найвышэйшага духоўнага іерарха. Кальвінісцкія абшчыны ўзначальваліся суперінтэндантамі, ім дапамагалі міністры і казнадзеі (прапаведнікі).
Духавенства ў іудаізме не мела разгалінаванай структуры. Яўрэйскія абшчыны выбіралі рабінаў, якія ажыццяўлялі асноўныя духоўныя функцыі: вялі богаслужэнне, казалі пропаведзі, тлумачылі “Біблію”, выконвалі рэлігійныя абрады, а таксама ўзначальвалі ешыботы (школы), юрыдычныя ўстановы, уваходзілі ў кіраўніцтва абшчыны. Галоўныя рабіны ўзначальвалі абласныя абшчыны. Мусульманскае духавенства складалася з мулаў (імамаў), якія ажыццяўлялі духоўныя і адміністратыўныя функцыі ў прыходах, і іх памочнікаў - муэдзінаў. Старшым мусульманскім суддзёю з пэўнымі рэлігійнымі функцыямі быў кады [9, с.75-76].
Такім
чынам, духавенства ў ВКЛ ΧІV-ΧVІ
стст. складалася з прафесійных служак
культу праваслаўя, рымска-каталіцкай,
пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай
канфесій. Заканадаўства дазваляла духоўным
асобам у свецкіх судах абараняць сваеўласныя
і абшчынныя інтарэс. Жыццёвы ўзровень
многіх святароў амаль не адрозніваўся
ад становішча паспалітага люду, і яны
нярэдка былі вымушаны займацца таксама
сельскагаспадарчай працай.
1.3.
Гараджане, сяляне
Адметным саслоўем у Вялікім Княстве Літоўскім з'яўлялася мяшчанства. Першапачаткова гэты тэрмін абазначаў усё асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў Беларусі. Да ўвядзення магдэбургскага права мяшчане, жыхары гарадоў, якія мелі ў горадзе ці за яго межамі зямельныя надзелы, былі абавязаны несці за гэта, як і баяры, ваенную службу. Звычайна мяшчане вызваляліся ад іншых павіннасцей, якія ўскладаліся на воласць, - ад работ на замак і на “потребы земские”.
Тэрмін "мяшчане", замацаваўся ў Беларусі за жыхарамі гарадоў прыблізна з 1460-х гг. і абазначаў асобнае падатковае саслоўе, якое ўключала ў сябе розныя катэгорыі гараджан-рамеснікаў, купцоў-гандляроў, служак, домаўладальнікаў і інш. Паняцці "мешчанін" і "гараджанін" у XV—XVI стст. не былі тоеснымі. Гараджанамі лічылі ўсіх, хто жыў у горадзе, мяшчанамі ж толькі тых, хто меў спецыяльныя льготы і перавагі [3, с. 376].
Акрамя
таго, у структуры гарадскога насельніцтва
пастаянную групу складалі жыхары,
якія былі пераселены ў горад іх
феадальнымі гаспадарамі і
Такім
чынам, клас-саслоўе феадальна
У XV—XVI стст. самым шматлікім і, магчыма, самым бяспраўным у Вялікім Княстве Літоўскім быў клас-саслоўе сялянства, прадстаўнікі якога з'яўляліся дробнымі сельскагаспадарчымі вытворцамі і вялі індывідуальную гаспадарку сіламі ўласнай сям'і [3, с. 378].
У дакументах ΧІV - 1-й пал. XVI стст. сялян Вялікага княства Літоўскага звычайна называлі “людзі”, “смерды”, “мужыкі”, “падданыя”, “халопы”. Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі дзяржаўныя (велікакняжацкія, гаспадарскія), баярскія (шляхецкія), царкоўныя (духоўныя) сяляне.
Адрозніваліся паміж сабой сяляне і характарам (формай ці ступенню) асабістай залежнасці ад феадалаў. Гэта былі наступныя катэгорыі: 1) "людзі пахожыя", ці "вольныя", 2) "людзі непахожыя", ці "айчызныя" ("отчычы"), 3) "чэлядзь нявольная" (рабы), 4) "закупы". У ΧV-ΧVІстст., калі інтэнсіўна ішоў працэс запрыгоньвання, тыя сяляне, якія фармальна яшчэ захоўвалі права на выхад з маёнтка аднаго феадала і пераход у маёнтак другога, называліся ўжо не проста "людзі", а "людзі пахожыя" ці "людзі вольныя". Людзі "непахожыя" такога права на пераход ужо не мелі. Абмежаванне правоў сялянства на пераход ад аднаго землеўласніка да другога фактычна адлюстроўвала завяршэнне працэсу заканадаўчага афармлення прыгоннага права, якое было адлюстравана ў Статуце ВКЛ 1588 года [3, с. 378].
Сялянства рознілася паміж сабой па эканамічным становішчы, па характары павіннасцей і па форме выплаты рэнты. Так, крыніцы ў некаторых выпадках адзначаюць сялян багатых, сярэдніх і, вельмі часта, бедных (“люзныя”, ”убогія”). Перавага амаль заўсёды была за сярэднім сялянствам, зямельны надзел якіх складаў паўвалокі і больш; проста на беднякоў і гультаёў звярталі ўвагу пастолькі, паколькі гэта былі людзі, з якіх практычна нічога нельга быдо ўзяць: ні работы, ні грошай.
Асновай сялянскай гаспадаркі быў ворны зямельны надзел, за карыстанне якім сяляне плацілі рэнту [9, с. 67]. Па форме выплаты феадальнай рэнты вылучаліся тры асноўныя катэгорыі сялянства - цяглыя, чыншавыя і сяляне-даннікі. Цяглымі сялянамі называлі тых, асноўнай павіннасцю каго была служба цяглая ці паншчына. Асобае распаўсюджанне гэтая катэгорыя атрымала прыблізна на пачатку - ў сярэдзіне XVI ст., падчас умацавання фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Другой катэгорыяй сялянства было чыншавае, ці асаднае, у павіннасцях якога пераважала грашовая рэнта (чынш). Рэнту данінай (прадуктамі промыслаў і сельскай гаспадаркі) выплачвалі сяляне-даннікі. Найменш забяспечанымі зямлёй з'яўляліся агароднікі, халупнікі і кутнікі [3, с. 379].
Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні панскага маёнтка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызваляліся ад іншых павіннасцей. Да сялян-слуг адносіліся: ваенныя сяляне (служкі, выбранцы, шчытныя слугі, ардынскія слугі і інш.)
Да
сялян-слугаў належалі: ваенна-дваровыя
слугі, слугі-рамеснікі (кавалі, бондары,
калёснікі, саннікі, ганчары, млынары,
півавары, дойліды і інш.), а таксама асочнікі,
бортнікі, баброўнікі, рыбаловы, садоўнікі,
стральцы,
лоўчыя і інш. Сяляне-слугі з'яўляліся
прывілеяванай часткай сялянства.

- ЖЭО-ның қағидалық жылулық сүлбесін есептеу
- Зaкoннocть cудебнoгo pешения
- Зaкoннocть: пoнятие, принципы, гaрaнтии
- Зaрaбoтнaя плaтa кaк oснoвнoй дoхoд
- Зaщитa пpaв пoтpeбитeля кaк стopoны дoгoвopa poзничнoй купли-пpoдaжи
- Забайкальская порода овец
- Забалансовые операции банков и перспективы их развития
- Жылу алмасу роцестери
- Жылу конвекцияның кері есебінің шешімінің алгоритмін параллельдеу
- Жылулық сәуле шығару
- Жылулық схеманың есептеулері және қазандық жабдықталудың таңдалуы
- Жылу элнктр стансияларындағы негізгі қондырғылар
- Жылына 500000 тонна цемент алу ұнтақтау бөлімі
- Жыраулар поэзиясындағы публицистикалық сарын