Абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценні паясоў

 


 


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»

 

Кафедра менеджменту СКД

 

дысцыпліна

САЦЫЯКУЛЬТУРНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ

 

 

 

 

ПРАЕКТ

БЕЛАРУСКІ ПОЯС

на тэму: «Абласное свята-конкурс майстроў

па ткацтве і пляценні паясоў»

 

 

 

 

Распрацаваў:

Студэнт факультэта завочнага навучання,

411 б групы

Каламіец Алег Мікалаевіч

 

Праверыў:

Кандыдат культуралагічных навук, дацэнт 

  Карнажыцкая Таццяна Вадзімаўна

 

 

 

2013 г.

Тэарэтычнае абгрунтаванне праекта

Беларуская традыцыйная народная культура, самабытная і непаўторная. Аднак на сучасным этапе, ва ўмовах пашырэння сусветных працэсаў глабалізацыі і сацыядынамікі культуры (працэсаў культурагенезу, акультурацыі, асіміляцыі, адаптацыі), існуе пагроза знішчэння ў цэлым, альбо  пазбаўлення адметных асаблівасцей, культуры беларускага народа. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці устаноў культуры рэніёнаў з’яўляецца захаванне, падтрымка і развіццё народнай культуры ва ўсіх яе праяўленнях.

Сярод незлічонай колькасці відаў народнага мастацтва вылучаюцца самыя значныя i характэрныя для Беларусі. Па-першае, гэта народны касцюм. Традыцыйнае нацыянальнае адзенне беларусаў – гэта яркая i самабытная з'ява матэрыяльнай культуры нашай краіны. Пояс лічыцца асноўным элементам нацыянальнага касцюма беларусаў. Важнае месца адводзілася поясу ў абрадах і звычаях, ёе, таксама, з’яўляецца сваеасаблівым абярэгам. Пояс і сёння працягвае сваё жыццё і ўсё больш прыцягвае ўвагу як рэч народнага мастацтва.

Хатлянскі сельскі дом культуры  - цэнтр ткацтва і пляцення паясоў Узденскага раёна Мінаскай вобласці. Канец 1995 года лічыцца годам пачатку работы аматарскага аб’яднання  “Хатлянскія паясы.” За кароткі час аб’яднанне вырасла, стала шматлюдным і рознабаковым і стала называцца студыя “Скарбніца” (кіраўнік Курэйчык Л.А.).

Ёсць у Хатлянскім сельскім Доме культуры цудоўная калекцыя паясоў, узоры якіх прадстаўляюць амаль усе куточкі нашай рэспублікі. А таксама паясы, якія выраблялі ў свой час хатлянскія майстрыхі. Дзе б ні выстаўлялі свае работы ўдзельнікі самадзейнай студыі “Скарбніца”, калекцыя паясоў Беларусі заўсёды прыцягвае ўвагу наведвальнікаў выстаў.

 У сувязі з гэтым вызначаецца актуальнасць правядзення першага абласнога свята-конкурсу па ткацтве і пляценню паясоў “Беларускі пояс” на Уздзенскай зямлі. 

Мэта праекта – захаванне, развіццё і папулярызацыя нацыянальных традыцый ткацтва і пляцення паясоў.

Мэта праекта абумоўлівае рашэнне наступных задач:

- удасканаленне выканаўчых традыцый  майстроў ткацтва і пляцення  паясоў;

- захаванне лепшых мясцовых  узораў ткацтва і пляцення;

- выяўленне і падтрымка носьбітаў традыцыйнага ткацтва і пляцення паясоў;

- далучэнне дзяцей і моладзі  да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі (пераемнасць пакаленняў);

- абмен вопытам сярод майстроў  народнай творчасці.

 

Змест праекта

Традыцыйная культура беларусаў – галоўная тэма праекта. Вельмі важна захоўваць і развіваць традыцыйную народную культуру Беларусі на сучасным этапе, асабліва на рэгіянальным узроўні. Зберажэнне і развіццё яе не толькі важная культуралагічная, але і духоўная задача, вырашэнне якой мае непасрэдныя адносіны да нацыянальна-культурнага адраджэння, стварэння станоўчага іміджу рэгіёна, вобласці, краіны і захаванне культурнай самабытнасці беларускага народа. Рэалізацыя праекта "Беларускі пояс" дазволіць вялікай колькасці спецыялістаў, жыхароў і гасцей г. Узда даведацца аб майстрах ДПМ Уздзеншчыны і падыме аўтарытэт сферы культуры рэгіёна.

 

Праграма праекта

Месца правядзення – Мінская вобласць, г. Узда, сквер каля сш. № 2 імя Кандрата Крапівы.

Дата і час правядзення – 14 ліпеня 2013 года ў 11.00 ч.

Мэтавая аудыторыя – жыхары, госці г. Узда, удзельнікі свята, майстры.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

I этап – выстаўка гатовых работ, прывезеных удзельнікамі конкурсу;

II этап – конкурс на хуткасць і якасць выканання твору.

Кожны майстар прывозіць на конкурс свае інструменты і матэрыялы. На працягу трох гадзін удзельнік выконвае ці завяршае пачаты твор, адпаведна з абранай намінацыяй. У рамках свята адбудуцца:

- урачыстае шэсце майстроў –  удзельнікаў свята-конкурсу

- майстар-класы і урокі майстэрства па ткацтву і пляценню паясоў рознымі тэхнікамі (на ніту, на бердзечку, на дошчачках);

- кірмаш-продаж вырабаў ДПМ;

- канцэрт калектываў мастацкай  самадзейнасці Старадарожскага, Смалявічскага, Старобінскага і Уздзенскага раёнаў;

- дэфіле стылізаваных жаночых  касцюмаў вырабленых творчай групы Уздзенскага раённага Цэнтра культуры.

Для ўсіх удзельнікаў свята-конкурсу будзе прапанавана бяспройгрышная латарэя. ІП Шытыка Д.В. прапануе дзіцячыя атракцыёны, пракат дзіцячых квадрацыклаў і продаж салодкай ваты.

План падрыхтоўкі і правядзення першага абласнога свята-конкурсу па ткацтве і пляценню паясоў “Беларускі пояс”

 

Назва мерапрыемства

 

Тэрмін выканання

 

Адказны

Стварэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да свята-аглядзе

14.02.2013

Дырэктар Уздзенскага РЦК

Малашевіч А.Б.

Распрацоўка Палажэння аб

правядзенні свята-конкурсу "Беларускі пояс"

01.03.2013

Загадчык метадычнага аддзела

Каламіец А.М.

Арганізацыйна-гаспадарчае і тэхнічнае забеспячэння мерапрыемства

На працягу ўсяго тэрміна

Начальнікі аддзелаў

Галоўны інжэнер аддзела культуры Бабейкін У.Ф.

Выраб эскізаў, сцэнічных дэкарацый і афармлення сцэны

01.04.2013

Метадыст Уздзенскага РЦК Аўтушкова С.А.

Выраб даведніка, афішы і пакета дакументаў праекта

01.05.2013

Метадычны аддзел РЦК, мастак Курдюкоў У.П.

Падрыхтоўка і выпуск буклета “Хатлянскія паясы”

15.05.2013

Метадычны аддзел РЦК, метадыст Аўтушкова С.А.

Збор заявак і падрыхтоўка спісу удзельнікаў свята-конкурсу

01.06.2013

Загадчык аддзела КДД Цвірко Л.К.

Распрацоўка і напісанне сцэнарыя праекта “Беларускі пояс”

15.06.2013

Загадчык аддзела КДД Цвірко Л.К.

Музычнае афармленне праекта

20.06.2013

Гукарэжысёр Уздзенскага РЦК Зыблюк А.М.

Падрыхтоўка сцэнічных касцюмаў і аддзення сцэны

25.06.2013

Касцюмер Уздзенскага РЦК Андруховіч Л.М.

Відэа – і фотаздымка праекта

Па факту правядзення

Кручко О.П., Прахарэнка П.М.

Інфармацыйная справаздача

Па факту правядзення

Газета “Чырвона зорка” Андросік А.А.

Падрыхтоўка канцэртнай праграмы “народнага” ансамбля народнай песні “Зборная субота”

01.07.2013

Мастацкі кіраўнік Уздзенскага РЦК Казей Л.А.

Арганізацыя куратарства дэлегацый раёнаў – удзельнікаў свята

01.07.2013

Метадыст РЦК Шчэрбач С.А.

Інструктаж па тэхніцы бяспекі удзельнікаў мерапрыемства

10.07.2013

Бабейкін У.Ф.

Забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі

14.07.2013

Старшы інспектар аддзела МНС

Цітко А.Д

Забеспячэнне бяспекі на працягу шесця майстроў па

вул. Савецкай

14.07.2013

Намеснік начальнака Уздзенскага ДАІ Мікалаевіч А.П

Захаванне грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемства

14.07.2013

Начальнік Уздзенскага РАУС Бярозка С.У

Арганізацыя дастаўкі майстроў Уздзенскага раёна на свята

14.07.2013

Дырэктар аўтаклуба Емельяновіч І.М.


 

Адзнака работ і ўзнагароджванне

Па выніках конкурсу журы вызначае аднаго лаўрэата і I, II, III месца ў кожнай з наступных намінацый:

  • за зберажэнне і развіццё традыцый пляцення і ткацтва паясоў;
  • лепшы тканы пояс на бердзечку;
  • лепшы тканы пояс “на ніту”;
  • лепшы тканы пояс у тэхніцы пераборнага ткацтва;
  • лепшы тканы пояс на дошчачках;
  • лепшы плецены пояс;
  • за арганізацыю пераемнасці традыцыйнага мастацтва
  • адраджэнне рэгіянальных тэхнік вырабу паясоў;
  • за лепшы пояс у тэхніцы вузлавога пляцення;
  • за творчае мысленне і наватарскі падыход да вырабу паясоў.

                  Асобна будуць адзначаны:

  • самы малады ўдзельнік;
  • лепшы сямейны калектыў-удзельнік свята-конкурсу;
  • прызы глядацкіх сімпатый.

10 лаўрэатаў і прызёры (I, II, III месца) узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, 3 удзельнікі атрымліваюць заахвочвальныя прызы, астатнія ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.

Акрамя таго 4 аддзелы культуры райвыканкамаў, якія прадставяць на конкурс лепшую дэлегацыю майстроў , адзначаюцца дыпломамі ў намінацыі “За падтрымку мастацтва вырабу паясоў”.

Кожны майстар мае праваперадаць адну ці некалькі  сваіх работ з хатняй калекцыі ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пяць лепшых работ з анатацыяй аўтара перадаюцца ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.

Работы майстроў прадстаўленныя на конкурс застаюцца у калекцыі пакоя-музея беларускага пояса Уздзенскага раёна.

Рэсурснае забеспячэнне

Нарматыўны рэсурс

Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і на падставе наступных нарматыўна-прававых дакументаў: 
- Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; 
- Закона аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь; 
- Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь; 
- Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

- Пастаноў і распараджэнняў калегіі ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама; 
- Рашэнняў, загадаў, інструкцый і актаў Уздзенскага райвыканкама; 
- Палажэння аб аддзеле культуры Уздзенскага райвыканкама; 
- Палажэння аб Савеце пры аддзеле культуры Уздзенскага райвыканкама; 
- Службовых інструкцый работнікаў устаноў культуры клубнага тыпу аддзела культуры Уздзенскага райвыканкама;

 

Матэрыяльна-тэхнічны рэсурс

- сквер на вуліцы Савецкай каля сш. № 2 імя Кандрата Крапівы агульнай плошчай 6000 кв.м знаходзіцца ў падпарадкаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада;

- сцена разборная: вышыня – 1 м, шырыня – 8 м, глыбіня – 6 м;

- афармленне сцены: 4 шчыта памерам 2×1,5 м, тканіна для драпіроўкі: зялёная  - 15 м, жоўтая – 15 м, красная – 20 м, мешкавіна – 10 м;

- сталы-парты для майстроў – 20 шт., табурэткі – 30 шт.

- ткацкі станок – 2 шт.

- гукаўзмацляльная апаратура: мікрафоны «Shure» – 6 шт, радыёмікрафоны – 2 шт., акустычная сістэма «Biema» – 1 камплект, мікшэрскі пульт, прайгравальнік міні-дыскаў, DVD-прайгравальнік,  ноутбук, камутацыя.

- Транспартныя паслугі: перевозка сцэны – грузавы аўтамабіль Уздзенскага ЖКГ, астатнее – аўтаклуб Уздзенскага РЦК;

- кейтерінгавыя паслугі ажыцяўляе калектыў сталовай сш. № 2.

 

Інфармацыйна-творчы рэсурс

  • анансаванне праекта ў мясцовай газеце “Чырвоная зорка” і на радыё;
  • размяшчэнне ў газете матэрыялаў аб майстрах, якія прымуць удзел у свяце-конкурсу;
  • выпуск даведнікаў, буклетаў, праграм аб праекце;
  • размяшчэнне расцяжак і банэраў пры ўездзе ў горад;
  • метадычнае забеспячэнне – метадычны аддзел Уздзенскага РЦК і Мінскі абласны Цэнтр народнай творчасці;

 

Кадравы рэсурс

  • арганізацыя і правядзенне свята ажыццяўляецца калектывам Уздзенскага

РЦК сумесна с калектывам Уздзенскай сш. № 2, Уздзенскага ЖКГ, аддзела культуры, аддзела адукацыі, аддзела па справам моладзі, ідэалагічнага аддзела пры фінансавам забеспячэнні Уздзенскага райвыканкама і МЦНТ;

- распрацоўка і напісанне сцэнарыя мерапрыемства – Цвірко Л.К. (зав. аддзела КДД)

- рэклама і мастацкае афармленне: Аўтушкова С.А. – метадыст РЦК, Шчэрбач С.А. – метадыст па ДПМ РЦК, Курдюков В.П. – мастак РЦК;

- мантаж сцэны: хоз. група аддзела культуры;

- канцэрт: “народны” ансамбль народнай песні “Зборная субота” (мастацкі кіраўнік Казей Л.А.)

- майстры ад Уздзенскага раёна: Курэйчык Л.А. – кіраўнік студыі  “Скарбніца” Хатлянскага СДК, Шчэрбач  С.А. – метадыст Уздзенсага РЦК, Шчэрбач Ю.Ю. – кіраўнік аматарскага  аб’яднання Сямёнавіцкага СДК.

 

Бюджэт праекта

Расходы (в беларускіх рублях):

    1. Транспартныя расходы – 200000
    2. Кейтерінгавыя паслугі – 2000000
    3. Дыпломы, рамкі, прызы – 1000000
    4. Аплата рэкламы – 500000

     УСЯГО:  3 700 000 р.

Даходы:

  1. Продаж ўваходных білетаў – 3000000
  2. Выручка ад продажу вырабаў ДПМ – 1500000
  3. Майстар-класы – 500000
  4. Продаж даведнікаў, буклетаў, праграмм – 300000
  5. Арэнда касцюмаў – 500000
  6. Фота ў народных касцюмах, фота з майстрамі і артыстамі – 500000

                           УСЯГО:     6300000 р.

Прыбытак у выніку рэалізацыі праекта – 2600000 р.

 

Фактары рызыкі дадзенага праекта

    1. Нізкі попыт на квіткі.

Выхад: распрацаваць сістэму прапановы і дастаўкі квіткоў па прадпрыемствам, арганізацыям, фірмам.

    1. Прыродныя фактары (дождж, непагадзь).

Выхад: У працэсе падрыхтоўкі мерапрыемства прадугледзець варыянт правядзення конкурсу ў спартыўнай зале сш. № 2

    1. Адсутнасць запланаванага ў сцэнарыі калектыву мастацкай самадзейнасці суседніх раёнаў.

Выхад: Падстрахавацца калектывамі свайго раёна.

    1. Адмова ў працы гукаўзмацняльнай апаратуры.

Выхад: Мець запасны камплект апаратуры.

Заключэнне

1. Захаванне народнай спадчыны, перадача творчых традыцый ад пакалення да пакалення, прапаганда і папулярызацыя народнай творчасці – асноўная задача, якую ставяць перад сабой работнікі ўстаноў культуры раёна.  2. Установамі культуры Уздзенскага раёна накоплены пэўны станоўчы вопыт работы па захаванню, падтрымцы і развіццю традыцыйнага мастацтва. Вядзецца змястоўная работа з майстрамі, якая ўключае пошук і падтрымку народных умельцаў, а таксама вядзецца перадача ведаў, працоўнага вопыту дзецям і моладзі ў гуртках і студыях.

3. Дзейнасць па захаванню культурнай  спадчыны і традыцый свайго  рэгіёна, павінна быць асноўным  накірункам у рабоце устаноў культуры Уздзенскага раёна .

4. Праекты традыцыйна-культурнай  накіраванасці аналагічныя “Беларускаму поясу” безумоўна актуальны і запатрабаваныя на сучасным этапе – адраджэння народнай культуры, як скарбонкі этнічнай непаўторнасці, самабытнасці беларускага народа.

 

Дадатак 1                                                                   

Палажэнне

аб абласным свяце-конкурсе майстроў

па ткацтве і пляценні паясоў “Беларускі пояс”.

 

 

Пояс у мінулым складаў неабходную частку нацыянальнага касцюма беларусаў. Яго насілі дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Паясамі падпярэзвалі кашулю, суконную сярмягу, кажух. Важнае месца адводзілася поясу ў звычаях і абрадах, з імі былі звязаны замовы і варожбы. Лічылася, што пояс аберагае ад шматлікіх няшчасцяў.

Пояс і сёння працягвае сваё жыццё. Страціўшы былое значэнне ў якасці абавязковага элемента адзення, ён усё больш прыцягвае ўвагу, як рэч мастацтва.

 

Агульныя умовы.

 Абласное  свята-конкурс  па ткацтве і пляценні паясоў  “Беларускі пояс”  праводзіцца  адзін раз у тры гады. Удзельнікамі яго могуць быць прадстаўнікі ўсіх катэгорый насельніцтва, незалежна ад узросту і роду асноўных заняткаў, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі ткацтва і пляцення паясоў, творча выкарыстоўваюць вопыт старажытнага рамяства і пры гэтым беражліва ставяцца да традыцый, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі цесна звязаны з бытавымі, духоўнымі і эстэтычнымі набыткамі беларусаў.

Аддзелы культуры рай(гар)выканкамаў падаюць заяўкі на ўдзел у фестывалі і анкеты майстроў (узор анкеты дадаецца), творчыя характарыстыкі, а таксама невялікі артыкул аб развіцці мастацтва вырабу паясоў у раёне (для спецыяльнага выпуску раённай газеты) на адрас: 223407, Мінская вобл., г. Узда. Пл. Свабоды-8, тэл. 8-01718-54-2-70. факс. 8-01718-65-3-50, e-mail: [email protected]

 

Мэты і задачы:

  • адраджэнне і захаванне нацыянальных традыцый ткацтва і пляцення паясоў;

     -    арнаментальных  матываў, разнастайнасці тэхналагічных  і мастацкіх 

           прыёмаў  рамяства;

  • пошук новых шляхоў развіцця традыцый ткацтва і пляцення паясоў у сучасных умовах;
  • удасканаленне выканаўчых традыцый майстроў ткацтва і пляцення паясоў;
  • захаванне лепшых мясцовых узораў ткацтва і пляцення;
  • выяўленне і падтрымка носьбітаў традыцыйнага ткацтва і пляцення паясоў;
  • далучэнне дзяцей і моладзі да заняткаў традыцыйнымі рамёствамі;
  • абмен вопытам сярод майстроў народнай творчасці.

 

Парадак правядзення

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

I-шы этап – выстаўка гатовых работ, прывезеных удзельнікамі конкурсу;

II – гі этап – конкурс на хуткасць і якасць выканання твору.

Кожны майстар прывозіць на конкурс свае інструменты і матэрыялы.

На працягу трох гадзін удзельнік выконвае ці завяршае пачатытвор, адпаведна з абранай намінацыяй.

 

 

 

 

                                      Адзнака работ і ўзнагароджванне

Па выніках конкурсу журы вызначае  1 лаўрэата і 1.2.3 месца ў кожнай з наступных намінацый:

  • за зберажэнне і развіццё традыцый пляцення і ткацтва паясоў

(лепшая хатняя калекцыя);

  • лепшы тканы пояс на бердзечку;
  • лепшы тканы пояс “на ніту”;
  • лепшы тканы пояс у тэхніцы пераборнага ткацтва;
  • лепшы тканы пояс на дошчачках;
  • лепшы плецены пояс;
  • за арганізацыю пераемнасці традыцыйнага мастацтва (лепшаму настаўніку);
  • адраджэнне рэгіянальных тэхнік вырабу паясоў;
  • за лепшы пояс у тэхніцы вузлавога пляцення;
  • за творчае мысленне і наватарскі падыход да вырабу паясоў.

                  Асобна будуць адзначаны:

  • самы малады ўдзельнік;
  • лепшы сямейны калектыў-удзельнік свята-конкурсу;
  • прызы глядацкіх сімпатый.

 

10 лаўрэатаў і прызёры (1.2.3 месца) узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, 3 удзельнікі атрымліваюць заахвочвальныя прызы, астатнія ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.

Акрамя таго. 4 аддзелы культуры райвыканкамаў, якія прадставяць на конкурс лепшую дэлегацыю майстроў , адзначаюцца дыпломамі ў намінацыі “За падтрымку мастацтва вырабу паясоў”.

Вырабы паясоў павінны адпавядаць мясцовым традыцыям. Пажадана выкарыстанне для вырабаў натуральных матэрыялаў(лён, воўна, бавоўна), асаблівая ўвагапавінна надавацца традыцыйнасці каляровай гамы вырабаў Хатнія калекцыі могуць уключаць у сябе сучасныя вырабы (адзенне, аксэсуары), выкананыя з паясоў.

             Крытэрыі адзнакі хатніх калекцый:

  • адпаведнасць мясцовым традыцыям ткацтва і пляцення паясоў, якія пряўляюцца ў тэхналагічных і мастацкіх прыёмах, арнаментыцы, каларыстыцы;
  • дыяпазон валодання мастрам тэхнікамі традыцыйнага ткацтва і пляцення паясоў;
  • шырыня асартыменту вырабаў, прадстаўленых у хатняй калекцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

 

СЦЭНАРЫЙ

І абласнога свята - конкурсу

пляцення паясоў “Беларускі пояс”

14. 07. 13         Сквер сш.№ 2, 11. 00

 

На пляцоўцы у парку каля СШ №2 афорлены падворкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, персанальныя выставы майстроў пляцення паясоў з 15 раёнаў Мінскай вобласці. 

 

Гучыць беларуская народная музыка. Госці знаёмяцца з выставай.

 

10. 30  Гучыць  радыегазета “Традыцыі беларускага  пояса” 

10. 50. Пад  музыку калона з майстрамі  рухаецца  ад  цэнтральнага увахода  гарадскога стадыена да галоўнай  пляцоўкі.

 

Адкрывае свята  “узорны” танцавальны калектыў “Вяселка”. Выконваецца харэаграфічная кампазіцыя  “Напеў беларускай зямлі”. Пасля кампазіцыі насцэну падымаюцца вядучыя – А. Малашэвіч, А. Каханы)

 

Вяд 1:  На цудоўнай зямлі беларускай

   Шмат прыгожых, цікавых мясцін,

   Але есць паміж Стоўбцамі  і Слуцкам

   Прыгажэйшы куточак адзін.

Вяд 2:  Адсюль Неман свой шлях пачынае

   І шумяць векавыя бары,

   Тут зямля, кажуць вечна  спявае

   Ледзь не кожны імкнецца  тварыць.

Вяд1 :  І сапраўды, багата наша Узденская зямля на таленавітых і працавітых людзей. Тут, ля вытокаў Нёмана, нарадзіліся яны, пайшлі ў свет, каб у розных сферах нашага жыцця славіць свой родны край.

Вяд 2 : Тут, на месцы старадаўніх паселішчаў, у так званым “салаўіным кутку” Беларусі, на радзіме многіх майстроў пяра, сцэны, мастацтваў, мы рады вітаць  удзельнікаў І абласнога свята-конкурсу  пляцення паясоў “Беларускі пояс”.

Вяд 1: Слова для прывітання прадстаўляецца гаспадару гэтай цудоўнай зямлі, старшыні Уздзенскага райвыканкама Вячаславу Вячаслававічу Пахольчыку.

            ( слова В. В. Пахольчыка)

Вяд 2: А зараз на нашу святочную пляцоўку мы запрашаем нашых гасцей

намесніку начальніка упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Святлане Аляксандраўне Баранок. Калі ласка, вам слова!

(слова С. А. Баранок)

Вяд 1: Паважаныя сябры, госці!

 Настаў час прадставіць наша  кампетэнтнае  журы і з вялікім  задавальненнем я запрашаю:

- намесніка  дырэктара ДУ “Мінскі абласны  Цэнтр народнай творчасці”. старшыню  журы  – Наталлю Уладзіміраўну Даўнаровіч

-  кандыдата  мастацтвазнаўства,  старшага навуковага супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы нацыянальнай акадэміі навук,  старшыню журы      -   Марыю Мікалаеўну  Віннікаву

 

- кіраўніка гуртка па пляценню паясоў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі – Наталлю Валянцінаўну Ярмалінскую

- выкладчыка  Беларускага дзяржаўнага  педагагічнага  універсітэта імя Максіма Танка, члена Беларускага Саюза майстроў  народнай творчасці  - Наталлю Дзмітрыеўну КАНАНОВІЧ

  • члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, супрацоўнік ДУА “Інстытут культуры Беларусі” – Галіна Аркадзьеўна Суша

-  члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці - Таццяну Сяргееўну Сушчынскую

  • выкладчыка установы адукацыі “Дзяржаўная акадэмія мастацтваў” – Ірыну Васільеўну МАЗЮК

- члена Саюза  мастакоў Беларусі – Людміла Сцяпанаўна Паваркова

 

Журы выходзіць на сцэну, дзяўчына у беларускім адзенні уручае каравай старшыні журы.

Дзяўчына:  Са збожжа краявідаў Узденскай зямлі

 Майстрыхі гэты каравай спяклі

 У караваі рук цяплынь, пяшчота  сэрцаў

 Для паважанага журы

     І усіх майстроў – умельцаў,

Што фарбы з навакольнае красы

Уплялі ўзорам у паясы.

                                       (уручаецца каравай старшыні журы)

       

Вяд 1: А зараз з умовамі конкурсу  вас пазнаёміць яго старшыня  Марыя Мікалаеўна Віннікава

(слова М. М. Віннікавай)

Вяд 2: Шаноўныя майстры, госці, сябры!

        На нашым свяце Вас чакае  сустрэча з калектывамі мастацкай  самадзейнасці  Салігорскага, Старадарожскага, Смалявічскага  і Узденскага раенаў, якія створаць для вас святочны настрой, будуць спрыяць вашай творчай дзейнасці.

Поспехаў Вам у творчасці, ажыццяўлення задуманых ідэй, прыгожых вырабаў і, безумоўна, стаць пераможцамі І абласнога свята-конкурсу  пляцення паясоў “Беларускі пояс”.

А цяпер, калі ласка, займіце свае працоўныя месцы.

 

(Гучыць народная музыка. Пасля  ўрачыстага адкрыцця свята на  пляцоўцы з’яўляюцца дзве суседкі-кумы  – Л. Казей, Н. Кізіно)

1: Добры дзень, шаноўны люд!

2: Добры дзень, паважанае спадарства!

1: Госці паважаныя,

    Сёння ўсе сабраныя.

    Па ахоце – не нудзе

    У рамёснай слабадзе!

    Сардэчна ўсіх запрашаем.

2: Паважаныя госці!

    У рамёснай слабадзе  вас часкае:

    Сустрэча з таленавітымі  майстрамі – вынаходнікамі!

    Спяшайцеся ў рамесную  слабаду!

1: Людцы добрыя, паглядзіце, як сёння  хораша вакол, сонейка, а якія  цудоўныя вырабы майстроў… Мы  гэта ўсё паглядзім, а калі  што спадабаецца, то і купім.

 

2: Мы з суседкай прыбраліся  ў новыя сукенкі, паглядзіце, якія ладныя кабеты. Суседачка, дзе сукенку шыла?

1: Нідзе, сама сабе нарад рабіла.

2: Брэшаш, я ведаю, што твае ручкі  не з таго месца растуць, каб  зрабіць такую прыгажосць.

1: Каб ты гэтак жыла, як ты  языком чэшаш, каб ты ў гору  глядзела і сонца не бачыла, каб ты жыла на адну пенсію, каб у цябе кожны дзень госці былі.

2: Хопіць, супыніся. Добра, добра, згодна, хай будуць госці, але такія, як  фальклорны калектыў са Старобіна…………………………………………

Абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценні паясоў