Адмены прыгоннага права

 

 

                                 

 

1.Адмены  прыгоннага права

1. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.

 Умовы вызвалення  памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла  се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі  пакінулі сабе самыя леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя  надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці  сваёй не згадзілася з прапанаванымі  яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі  Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя адносіны.

3. У выніку аграрнай  рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за пало- ву ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых гу- бернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпра- цовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа  садзейнічала развіццю капіта-лістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы аса-бістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную пра-цу, набываліпрадпрымальніцкіхарактпар.

4. Лагічным працягам адмены  прыгоннага права стала правядзенне  ўрадам Аляксандра II буржуазных  рэформаў у 60—70-я гг.Земская рэформа прадугледжвала стварэнне земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюдж- ваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны былі створаны.

У выніку судовай рэформы  суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў  адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзеламприсяжныхзасядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката —

абаронцы іх інтарэсаў, які  ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату. У Беларусі судовая  рэформа пачалася пазней, чым у  расійскіх губернях, з увя-дзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі.

Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі і городская рэ-форма. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамес-нікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. Акрамя та-го, у гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэй-скага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жы-хароў.

 

2.Асаблівасці і правядзення буржуазных рэформаў        1860–1870 гг. на Беларусі

1. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг.

У сярэдзіне XIX ст. Расійская  імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага  выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858–1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі.

20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І. Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі пректа палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі – іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.

8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку.Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II.Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы.У «Агульным палажэнні» змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

Уласнікам зямлі селяніна рабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці.

Утвараліся органы кіравання  сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для  практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя пасады – міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя  міравыя з’езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.

За карыстанне надзелам вызначаліся  павіннасці – паншчына ці аброк  і інш.

Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага  насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў.

Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.Але калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60–70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.Так, на Беларусі наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзіла органы самакіравання, выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Яны займаліся справамі мясцовай гаспадаркі, аховы здароў’я, адукацыі, добраўпарадкавання і дабрачыннасці. Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах і ўправах была значная перавага дваран. На Беларусі пераважала апалячанае дваранства, апазіцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства.Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з’яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі «іншаверцы» – яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку конррэформы – па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. – толькі 1/10 частку месц.У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.У выніку судовай рэформы 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.) ліквідаваліся саслоўныя суды; утвараліся акруговыя суды і судовыя палаты; судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў; акруговыя суды ўтвараліся ў кожнай губерні; міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні. Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса.На Беларусі міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся МУС. У 1900 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без рашэння міравых судоў.Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце.

У 1874 г. быў выдадзены  закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў – 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.З мэтай пашырэння магчымасцяў друку, у тым ліку мясцовага, была праведзена цэнзурная рэформа 1865 г. Згодна з ёй была адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў, але заставалася абавязковая папярэдняя цэнзура для твораў меньшага аб’ему; абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку.Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з’яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці.Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а так сама новага статута гімназіі (уводзіліся з 1864 г.). Атрымліваць адукацыю зараз маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Гімназіі былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва ўніверсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі.У 1864 г. было зацверджана «Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах». Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. Але на Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад дадатковым наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.Рэформы 60–70-х гг. не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную. І яшчэ, – на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з абмежаваннямі

Праведзеныя рэформы  садзейнічалі пашырэнню таварна-грашовых адносін у феадальнай гаспадарцы. Але асноўная іх мэта – захаваць феадальнае землеўладанне і прыгонную  сістэму. Таму рэформы кардынальна  не вырашылі праблему адставання гаспадарчага развіцця ўсёй дзяржавы і Беларусі як яе часткі ад перадавых краін.

3. спецыфіка прамысловага перавароту ў беларусі

У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У выніку яго прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай  вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца промыслы, рамёствы і мануфактуры  ў гарадах і мястэчках. Шырокае  развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная  вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.

У гарадах вядучае месца  займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў ліквідацыю самастойнасці  і карпаратыўнай замкнённасці цэхаў, іх манаполію ў вытворчасці. Члены  цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарацкое рамяство задавальняла патрэбы не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася да 16,5 тыс. рамеснікаў.Прыгонныя вотчынныя мануфактуры ў пачатку XIX ст. пераважалі над капіталістычнымі, але паступова яны трансфармаваліся ў капіталістычныя. Вотчынныя мануфактуры працавалі пераважна дзеля задавальнення патрэб памешчыка-прыгонніка і яго гаспадаркі. Капіталістычныя выраблялі прадукцыю на продаж. Меньшая даходнасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з’яўлялася пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі.У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. кола мануфактур пашырылася. У 1801-1805 гг. у беларускіх губернях было больш за 300 прадпрыемстваў. З 50-х гг. XIX ст. пачаўся хуткі рост капіталістычных мануфактур з вольнанаёмнымі рабочымі. Уласнікамі мануфактур з’яўляліся купцы, мяшчане і рамесніцкія майстры. На 57 капіталістычных мануфактур у 1860 г. працавала 1.746 рабочых, яны выпускалі прадукцыі на 752 тыс. руб., гэта каля 48% прадукцыі ўсіх мануфактур.Адначасова (другая чвэрць XIX ст.) адбывалася ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Іх частка адносілася да тыпу фабрычна-завоцкіх прадпрыемстваў. Арандатары вотчынных мануфактур выкупалі станкі, будынкі, зямлю і перабудоўвалі прадпрыемствы на капіталістычны лад (металургічны завод у Налібоках).Першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў беларускай прамысловасці з’явіліся ў 20-я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах памешчыка Пуслоўскага ў мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. У 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, ён быў аснашчаны паравым рухавіком, размяшчаўся ў цагляным будынку, усе рабочыя былі вольнанаёмнымі, затым цукровы завод у Беліцы.Сярод рэгіенаў лідыравалі Гродзенская губерня (суконныя прадпрыемствы) і Магілёўская губерня, адставала Мінская губерня. Кошт прадукцыі фабрычнай прамысловасці Беларусі ў 1852 г. склаў 2,5 млн. руб., у 1859 г. – амаль 5 млн. руб. Размяшчэнне прадпрыемстваў залежала ад транспартных шляхоў, крыніц сыравіны і працоўнай сілы. Дамінуючымі галінамі фабрычна-завадской прамысловасці ў гэты перыяд былі суконная, папяровая і шкляная. Другасны характар мелі палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.На працягу першай паловы XIX ст. дробная вытворчасць у прамысловасці пераважала. Хаця колькасць прадпрыемстваў у ей у параўнанні з 1796 г. скарацілася ў 2,3 раза, але аб’ём прадукцыі вырас да 7.105 тыс. руб. Гэта ўдвая больш за мануфактурную і фабрычную вытворчасці разам. Так сама пануючай яшчэ заставалася прамысловасць, заснаваная на прыгоннай працы. Па колькасці прадпрыемстваў на 1860 г. яна пераўзыходзіла капіталістычную ў 1,5 раза, па колькасці рабочых у 1,8 раза, па валавой прадукцыі ў 2,8 раза.З 1796 па 1861 г. адбываўся рост гарадоў. Насельніцтва гарадоў павялічылася ў 4 разы – з 80 да 320 тыс. Там зменьшылася колькасць і ўдзельная вага пануючага класа феадальнага грамадства (дваран і духавенства), павялічылася колькасць купцоў, рамеснікаў і працуючых па найму.Больш заметнымі сталі перамены ў нацыянальным складзе гарацкога насельніцтва Беларусі, значна вырасла колькасць яўрэяў (прычына – існаванне “мяжы аседласці”) і рускіх (новае чыноўніцтва).Развіццю гандлю спрыяў рост колькасці вольнанаёмных рабочых. Да 40-50-х гг. XIX ст. у гарадах і мястэчках вырасла колькасць купецтва, з’яўляецца катэгорыя гандлюючых сялян. Асноўнай формай гандлёвых адносін у 30-50-я гг. XIX ст. былі кірмашы. Самыя вялікія былі ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, нязначныя – у Віленскай і Мінскай (на Беларусі быў 351 кірмаш з прывозам на 7,4 млн. руб.). Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721 тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні (501 тыс. руб.). Развозна-разносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці пасля кірмашоў займаў другое месца. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Стацыянарны гандаль адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, магазінах, піцейных дамах, карчмах, кавярнях і г.д.

 

Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны  гандлёвы шлях – Днепр, асноўны пункт  транзітнага гандлю – Юрбург на р. Нёман (сучасны горад Літвы  Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў еўрапейскія і азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю  перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся  еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і абсталяванне. Працягваўся  традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, але з апошнім у Расійскай  імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная мяжа.

Між тым як унутраны, так  і знешні гандаль развіваўся марудна. Яго развіццю ў вялікай ступені  перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы росту гандлю ў 50-я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. знізіліся.Першая палова XIX ст. – перыяд далейшага фарміравання капіталістычных адносін. Аб гатым сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Але тэмпы прамысловага развіцця беларускіх губерній былі ніжэйшымі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны – панаванне прыгоннай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасці, якія мелі значную перавагу ў сваім развіцці.

Спробы гаспадарчых рэформаў. Крызісныя з’явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванню існуючых парадкаў. Першыя спарадычныя меры прымаліся яшчэ ў пачатку стагоддзя, Але былі непаслядоўнымі і абмежаванымі. Так, у 1801 г. Расійскі ўрад даў дазвол набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам (упершыню купцы і мяшчане Беларусі набылі гэта права яшчэ ў 1775 г. згодна з пастановай Сейму Рэчы Паспалітай). А ў 1803 г. быў выдадзены ўказ аб так званых “вольных хлебапашцах”. Памешчыкі мелі права адпускаць прыгонных з зямлёй за вялізны выкуп, але за імі заставаліся павіннасці згодна з узаемным дагаворам. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.

Інвентарная рэформа 1844-1857 гг.. З мэтай абмежаваць бескантрольную ўладу памешчыкаў, царскі ўрад увеў абавязковыя інвентары – гаспадарчае  апісанне памешчыцкіх маёнткаў з  дакладнай фіксацыяй колькасці  прыгонных, памераў зямельных надзелаў, выконваемых павіннасцяў. У 1844 г. было зацверджана палажэнне аб стварэнні  дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях для складання абавязковых  інвентароў памешчыцкіх маёнткаў. У  камітэтах ўдзельнічалі самі памешчыкі, таму складзеные імі інвентары сялянам палёгкі не неслі.

Па інвентарах уся зямля, якая знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Для вызначэння павіннасцей за аснову была прынята  трэцяя частка даходу з вылучаных  сялянам зямель. Інвентарныя правілы  часта парушаліся памешчыкамі, тым  не менш дзяржава ў некаторай ступені  ахоўвала сялян ад празмерных апетытаў іх гаспадароў. Да 1857 г. інвентары былі ўведзены толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх  маёнткаў (сяляне актыўна супрацьдзейнічалі  іх ўвядзенню), таму можна гаварыць аб правале рэформы.

Адначасова ў сістэме  кіравання дзяржаўнай маёмасцю (каля 465 тыс. сялян на Беларусі) патрабавалася  рэформа кіравання дзяржаўнымі  сялянамі. Яна была праведзена ў 1837-1841 гг. міністрам дзяржаўнай маёмасці П.Д. Кісялёвым. Рэформа мела тры  накірункі: рэформа кіравання дзяржаўнай вёскай; “папячыцельская” палітыка; “люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў”.

Рэформа кіравання вёскай пачалася ў 1837 г. згодна з спецыяльным  палажэннем. Была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў, і быў створаны бюракратычны аппарат кіравання сялянамі, утрыманне  якога лягло на плечы дзяржаўных сялян.

“Папячыцельская палітыка”  ўключала арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, арганізацыю пачатковага  навучання для дзяцей і арганізацыю  медыцынскай дапамогі. Харчовая дапамога на выпадак перыядычных неўраджаяў складалася ў стварэнні грамадскіх запасаў зерня. Галоўнай крыніцай папаўнення кармоў служылі грамацкія заворванні. Аднак колькасць хлеба ў крамах не павялічвалася. Не лепш былі справы і з іншымі пачынаннямі «папячыцельскай палітыкі». Да таго ж мерапрыемствы папячыцельства фінансаваліся не дзяржавай, а з сум сялянскіх капіталаў і грамадскага збору.Мэта люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў – павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі праз ліквідацыю сялянскага малазямелля (пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і перасяленне сялян) і рэгламентацыю і ўніфікацыю павіннасцяў. Яна праводзілася ў два этапы: да 1844 г. з захаваннем фальварачна-баршчыннай сістэмы, і з 1844 г. па 1857 г. – паскораны ўвод аброчнай сістэмы.Гэта сялянская рэформа мела буржуазны характар, бо спрыяла пашырэнню таварна-грашовых адносін на вёсцы.Акрамя таго, у першай палове стагоддзя былі праведзены гільдэйская рэформа 1824 г. і грашовая рэформа 1839-1843 гг. (міністрам фінансаў Е.Ф. Канкрыным).

Мэта першай рэформы была ў пашырэнні правоў купецтва трэцяй гільдыі. Больш таго, акрамя купецтва іншыя асобы (мяшчане, сяляне, рамеснікі) атрымалі права набываць гільдэйскія  пасведчанні. Сяляне мелі права трымаць  ткацкія станкі, мяшчане маглі  закупаць і перапрадаваць сельскагаспадарчыя тавары, аднак на абмежаванай тэрыторыі.Сутнасць грашовай рэформы была ў замене папяровых грошай (асігнацый) на крэдытныя білеты, якія павінны былі свабодна разменьвацца на срэбра. У сваю чаргу, срэбраная манета вызначалася як галоўная манета абарачэння, мера ўсіх грашовых папер, каштоўных папер і аблігацый. Рэформа мела станоўчы вынік, бо дапамагла ўмацаваць фінансы дзяржавы.Праведзеныя рэформы садзейнічалі пашырэнню таварна-грашовых адносін у феадальнай гаспадарцы. Але асноўная іх мэта – захаваць феадальнае землеўладанне і прыгонную сістэму. Таму рэформы кардынальна не вырашылі праблему адставання гаспадарчага развіцця ўсёй дзяржавы і Беларусі як яе часткі ад перадавых краін.

4. Сутнасць сталыпінскай аграрнай  рэформы і яе вынікі на Беларусі

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным  для расійскай і сусветнай  эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю  эканамічнага развіцця і новымі з'явамі  ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.

У пачатку ХХ ст. расiйскi капiталiзм уступiў у новую стадыю свайго развiцця – iмперыялiстычную. Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна” (Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб’яднаннi: акцыянерныя таварыствы тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913гг. вырасла, адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці.Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных скачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую  вастрыню набыў сялянскі рух і  аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн – прэм’ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў Расійскай імперыі) аграрная рэформа.

Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку замежнага сялянства.У беларускiх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. Напрыклад, калі ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях, дзе было распаўсюджана абшчыннае землеўладанне, да 1915 г. выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % двароў, то па Расii ў цэлым – толькi 22 %. Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворна-спадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць. На Беларусi быў большым i працэнт створаных хутароў (12 % супраць 10 % ва ўсей Расii), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла. Перасяленчай палiтыцы ў Беларусi спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне-беднякi ахвотна выходзiлi з абшчыны, прадавалi свой надзел i многiя з iх уключалiся ў перасяленчы рух.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць  прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца  жыхарства і род заняткаў; кожны  селянін, які замацаваў зямлю  ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць  аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак  у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў  два этапы. Першы пачаўся з  Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з  ім кожны селянін мог выйсці з  абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне  захавалася на Беларусі ў Віцебскай  і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Адмены прыгоннага права