Беларусь в политике нацистской Германии

                                         3

                        Уводзіны

У канцы жніўня 1941 г. Беларусь ужо  знаходзілася пад акупацыяй нямецкіх войск. У дадзенай працы будуць разгледжаны планы нацысцкай Германіі  адносна Беларусі. Гэтая тэма актуальна і па гэты дзень, таму што кожны з нас захоўвае памяць пра пакуты і подзвігі нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Падзел тэрыторіі Беларусі

Да канца жніўня 1941 тэрыторыя  Беларусі была ўжо акупіравана нямецкімі  войскамі. Яе тэрыторыя была падзелена  на некалькі асобных частак:

  • Генеральная акруга Беларусь з цэнтрам у Мінску складала прыкладна трэцюю частку тэрыторыі БССР. Была ўключана ў «Рейхскамісарыят Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе. Яна была падзелена на 10 акруг (гебітаў) : Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую.

Вышэйшым органам з’яўлялся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства, з верасня 1943 г. – Курт фон Готберг. Генеральнаму камісарыяту падпарадкоўваліся гебіткамісарыяты (акругі), штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты(раёны).

  • Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай, Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рейхскамісарыята Україна. Мяжа яго праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач чыгункі Брэст-Гомель.
  • Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай , частку раёнаў Баранавіцкай вобласці гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі.
  • Паўночна - заходнія раёны Вілейскай вобласці былі ўвайшлі у склад генеральнай акругі Літва.
  • Тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінская і некалькі раёнаў Палескай вобласці былі аднесены да вобласці армейскага тылу группы армій “Цэнтр”.

 

                                                                 4

Каб кампенсаваць тэрытарыяльныя страты Беларусі на карысць Украіны і  Літвы, якія складалі 30% ад даваеннай  плошчы БССР, планавалася далучыць да Генеральнай акругі Беларусь Смаленшчыну  са Смаленскам. Але Гітлер не падтрымаў  гэтай ідэі, і таму нямецкімі ўладамі  было вырашана, што даваенная граніца  паміж БССР і РСФСР павінна  аддзяляць беларускі абшар ад расійскага.

Адміністрацыйны апарат

Адміністрацыйны апарат складаўся  ў асноўным  з нямецкіх цывільных  служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стваралі гарадскія  і раённыя ўправы на чале з начальнікам  раёнаў або бургамістрамі гарадоў. У валасцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках – старасты. З ліку тых, хто перайшоў на бок немцаў, стваралася мясцовая беларуская паліцыя.

Узброенай апорай акупацыйнага рэжыму ў Беларусі з’яўляліся акупацыйныя  войскі вермахта- ахоўныя дывізіі, а  таксама службы СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі), СС (ахоўныя атрады, а таксама  адборныя войскі), гестапа-паліцыя і  інш. Усяго на тэрыторыі Беларусі гітлераўцы вымушаны былі трымаць ваенна-паліцэйскія  сілы колькасцю да 160 тыс. чалавек.

Калабарацыянізм на тэрыторыі Беларусі падчас немецкай акупацыі

Асобы, якія супрацоўнічалі з з  нацыстамі ў акупіраваных краінах падчас Другой сусветнай вайны, атрымалі ў гісторыяграфіі назву калабарацыяністы.  Беларусь не стала выключеннем. Беларусы, якія былі не задаволены папярэдняй уладай бальшэвікоў, якія сталі ахвярамі калэктывізаціі, уступалі у шэрагі калабарацыяністаў. У нямецкай улады была свая заінтэрэсаванасць у гэтым: прыцягваючы добраахвотнікаў з ліку насельніцтва акупіраваных тэрыторый, нямецкае кіраўніцтва, па-першае, разлічвала папоўніць чалавечыя рэсурсы, па-другое, яно планавала стварыць эфектыўныя сілы для барацьбы з партызанскім рухам, таксама тут быў вызначаны і прапагандысцкі эфект - прымусіць партызан біцца з іх суайчыннікамі, плюс

 

                                                                 5

стварэнне калабарацыйных фармаванняў  па нацыянальнай прыкмеце было істотным фактарам нацыянальнай палітыкі нацыстаў.

Нямецкі бок быў відавочным ініцыятарам гэтага працэсу. Аднак прадстаўнікам нацыянальных рухаў належала не менш актыўная роля. Асноўнай прычынай  гэтага аўтар лічыць тое, што пры ўладзе бальшавікоў стваралася “савецкая культура”, а да нацыянальных асаблівасцей народаў, якія засялялі СССР, ставіліся абыякава. Немецкая ўлада, у твары гаўляйтара Вільгельма Кубэ, які жадаў заваяваць сімпатыю ў  мясцовага насельніцтва(што,дарэчы,было  вынікам яго асабістых перакананняў, а не інструкцыяй "усходняга міністэрства"), дазволіла жа зноў выкарыстоўваць бела-чырвоны-белы сцяг і герб “Пагоня”, па яго ініцыятыве выкладанне ў школах праводзілася выключна на беларускай мове, нават польскае насельніцтва Беларусі павінна было вывучаць беларускую мову па 6 гадзін у тыдзень.

Памылкова будзе сказаць, што беларускі калабарацыянізм не меў палітычнай глебы. Акупанты стваралі розныя структуры цывільнай улады, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. Такім чынам , Кубэ цалкам свядома зрабіў стаўку на выкарыстанне ў сістэме кіравання дзеячаў беларускага нацыяналізму. За перыяд з верасня 1941 па чэрвень у 1943 ён санкцыянаваў стварэнне цэлага шэрагу калабарацыйных арганізацый. Зыходзячы з гэтага вынікае паказаць асноўныя палітычныя калабарацыйнага арганізацыі :

Беларуская народная самапомач (БНС)

Беларуская народная самапомач была створана 13 кастрычніка 1941 паводле загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. На чале яе стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы І. Ермачэнка. БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных улад. Склад цэнтральнай рады зацвярджаў Кубэ, праўленні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гебітскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі. Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту «памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і развіць беларускую культуру». БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны,

                                                                             6

займалася арганізацыяй устаноў  аховы здароўя, дастаўкай друкаваных выданняў у акругі і паветы. У пачатку 1942 быў праведзены з'езд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафесійную арганізацыю, адкрыць беларускі медыцынскі ўніверсітэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час. БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў . Паводле нямецкай задумы, арганізацыя мусіла пераняць усе функцыі Чырвонага Крыжа.

Акупацыйныя ўлады цвёрда трымалі ў сваіх руках кантроль над БНС. Кіраўнікі БНС марылі пераўтварыць арганізацыю ў орган беларускага дзяржаўнага кіравання. З гэтай мэтай яны настойвалі на стварэнні беларускіх узброеных ваенных атрадаў для барацьбы з партызанамі і на фронце, арганізацыі пры акупацыйных органах аддзелаў з ліку беларусаў і г.д. Аднак  Розэнберг не жадаў ствараць у Менску цэнтральны ворган беларускага самакіраваньня. Кубэ, разумеючы, што дадзеная адмова адштурхне ад немцаў беларусаў,  спрабаваў улагодзіць гэтае пытаньне шляхам стварэння змешанай адміністрацыі, што яднала нямецкі кіраўніцкі персанал і беларускі выканаўчы апарат у межах акруговых і генэральнага камісарыятаў.

У сувязі з пашырэньнем антынямецкага  партызанскага руху В. Кубэ ў чэрвені 1942 пачаў актывізоўваць беларускіх нацыяналістаў. Абапіраючыся на БНС, 29 чэрвеня ён  надаў І. Ермачэнку званне дарадчыка і мужа давера беларускага народа, прызначыўшы гэтаксама яшчэ трох давераных ў генэральным камісарыяце і па адным у кожным акруговым камісарыяце.

Адначасова было дазволена стварыць галоўную раду БНС у складзе 12 чалавек. Пры ёй было 13 ведамасных аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароў і іншыя з адпаведнымі падраздзяленнямі  ў акругах. Фактычна быў створаны апарат, які мог у адпаведны час пераняць з нямецкіх рук кіраўніцтва краем.

Беларускі корпус самааховы (БКС)

Беларускі корпус самааховы пачаў стварацца летам 1942 Беларускай народнай самапомаччу (БНС). Нямецкая ўлада разглядала яго як дапаможную арганізацыю для нямецкай паліцыі, а прадстаўнікі корпуса бычылі у ёй правобраз будучага беларускага войска. Камандуючым БКС быў прызначаны І. Ермачэнка, які таксама ўзначальваў і БНС.Ім быў утвораны

                                                                7

штаб БКС. Стварэнне БКС суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй. Падкрэслівалася, што БКС знішчыць партызаншчыну і стане зародкам беларускага войска на будучыню. Перад Беларускай самааховай ставілася задача "дапамагаць нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў, забяспечваць спакой на Беларусі". Зброя і амуніцыя для БКС павінны былі пастаўляцца нямецкай паліцыяй. Былі арганізаваны афіцэрскія курсы, на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чалавек.

Справай БКС зацікавілася разведка партызан і польскай Арміі Краёвай, якія рабілі ўсё магчымае, каб сарваць  гэтае мерапрыемства. Бяззбройныя самаахоўцы і іх сем'і сталі аб'ектам тэрору з боку партызан: немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. цікавасць акупантаў да гэтага мерапрыемства стала слабець. Замест БКС яны вырашылі ствараць беларускія паліцэйскія батальёны на чале са сваімі прадстаўнікамі. Вясной 1943 Беларуская самаахова была распушчана.

Беларуская рада даверу

Была створана 27 чэрвеня 1943 г. ў г. Мінску па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ з асоб, што супрацоўнічалі з нацыстамі. У яе склад увайшлі па адным прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама 6 чалавек ад цэнтра. На працягу 1943 г. рада даверу збіралася 2 разы ( 23 і 28 жніўня). Асноўным пытаннем, якое абмяркоўвалася на пасяджэннях, было пытанне аб формах і матадах барацьбы з партызанамі. Члены рады прапанавалі акупантам узмацніць агентурную разведку ўнутры партызанскіх злучэнняў, стварыць таксама лжэпартызанскія атрады. Такім спосабам рада даверу выконвала ролю «народнага прадстаўніцтва». Беларуская рада даверу мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданняў акупацыйным уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэннях генеральнага камісарыята «Беларусь».

У снежні 1943 Беларуская рада даверу ператворана ў Беларускую цэнтральную раду.

Беларуская цэнтральная рада (БЦР)

Беларуская цэнтральная рада была створана ў снежні 1943 з Беларускай рады даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі. У БЦР увайшлі 14 чалавек ,прэзідэнтам стаў Р. Астроўускі. Захопнікі разглядалі яе як сродак

                                                                            8

мабілізацыі сіл беларускага  народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі  Беларусі ў сваіх інтэрэсах. Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, Беларусай краёвай абаронай (БКА). Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР: фінансавы, культуры, сельская і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш. У падпарадкаванне БЦР былі перададзены Беларуская народная самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі. БЦР таксама прыкладала намаганні па змякчэнні нямецкай акупацыйнай палітыкі і абароне насельніцтва ад нямецкіх рэпрэсій. Шэраг актывістаў БЦР быў знішчаны партызанамі.

Дзейнасць БЦР фактычна была спынена на Другім Усебеларускім кангрэсе (27 чэрвеня 1944). Але юрыдычна дзейнасць БЦР не была спынена. 

Саюз беларускай моладзі (СБМ)

Актыўную работу калабарацыяністы праводзілі сярод моладзі Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. В.Кубэ аб’явіў аб дазволе стварыць антысавецкую арганізацыю моладзі па тыпу «Гітлерюгенда», якая атрымала назву Саюз беларускай моладзі. Уступіць у яго мог любы беларус ад 10 да 20 гадоў, які даваў пісьмовыя доказы аб арыйскім паходжанні і жаданні служыць нацыстам. Мэтай СБМ было аб’яднанне беларускай моладзі, выхаванне ў ёй нацыянальнай свядомасці, гатоўнасці змагацца за Беларусь, якая будзе “адноўлена” з дапамогай Германіі. Гэтая арганізацыя надавала моладзі магчымасць вучыцца, знаёмiцца з беларускай культурай, лiтаратурай i гiсторыяй. Шэфам-кіраўніком штаба СБМ быў прызначаны М. Ганько. Намеснікам М. Ганько была прызначана Н. Абравама.

У чэрвені 1943 г. былі адкрыты  школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г.- у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, за час дзейнасці школ БСМ было падрыхтаванна  звыш 1300 кіраўнікоў саюза. Гэта дазволіла  стварыць даволі шірокую сетку арганізацый, якія аб’ядноўвалі каля 12, 5 тыс. юнакоў і дзяўчат.

З канца 1943 г. у СБМ пачалася  актыўная вярбоўка ў дапаможныя вайсковыя фарміраванні і атрады СС. М. Ганько выдаў сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920- 1927 гг. Нараджэння. Радыё, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію.

 

 

                                                               9

Беларуская краёвая абарона (БКА) 

Гэта было вайсковае фарміраванне, створанае ў генеральнай акрузе «Беларусь» у 1944. На чале БКА быў пастаўлены маёр войск СС Ф. Кушаль. Аснову фарміравання складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-24 г.н. Усяго было мабілізавана каля 25 тыс. чал., з якіх планавалася стварыць 48 батальёнаў па 450-500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 39 пяхотных і 6 сапёрна-будаўнічых батальёнаў, некаторыя з якіх засталіся недаўкамплектаваныя.

Галоўнай задачай БКА  з'яўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых  мэт. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, поспехаў Чырвонай Арміі частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў. У той жа час частка насельніцтва з раёнаў, якія знаходзіліся пад кантролем партызанаў, дабраахвотна ішла служыць у БКА.

Канцэнтрацыйныя лагеры.Гета

Гітлераўцы стварылі на тэрыторыі  Беларусі каля 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзелянняў. Найбуйнешыя  лагеры- гэта Трасцянец каля Мінска , Ляснянскі лагер смерці ў Баранавіцкім раёне і Масюкоўшчынскі лагер ў Мінску. Такія лагеры ствараліся для сартавання вязняў на карысных і бескарысных альбо для выкарыстання іх на цяжкіх некваліфікаваных прымусовых працах. Мужчыны і жанчыны ўтрымліваліся асобна ў памяшканнях барачнага тыпу пад аховай паліцыі і СД. Наведванне сваякамі не дапушчалася. Медыцынскае абслугоўванне адсутнічала. Смяротнасць вязьняў з непасільнай працы і цяжкіх ўмоў утрымання была вельмі высокай.

Да лагера смерці таксама адносяць мінскае гета, якое было створана немцамі 19 ліпеня 1941 г. Гета было адным з самых буйных у Еўропе, а на акупіраванай тэрыторыі СССР займала другое месца па колькасці вязняў пасля Львоўскага. Праз Мінскае гета прайшло больш за 100 000 яўрэяў. Гета было абнесена высокай агароджай з калючым дротам. Выходзіць з гета яўрэі маглі толькі на работу ці па спецыяльным дазволе. Жыхары гета павінны былі насіць на вопратке апазнавальны знак- крамнінныя «латы» жоўтага колеру дыяметрам 10 см і белыя нашыўкі з нумарамі дамоў на грудзях і спіне. На насельніцтва гета нацысты накладвалі кантрыбуцыі, зборам якіх займаўся яўрэйскі камітэт і яўрэйская паліцыя. Жыццё яўрэяў была абкладзена мноствам забарон , за любое парушэнне якіх для яўрэяў была толькі адна мера пакарання - расстрэл . Напрыклад , забаранялася пакідаць гета без дазволу , з'яўляцца без апазнавальных знакаў , мець і насіць футравыя рэчы ,

                                                             10

мяняць рэчы на ​​прадукты ў неяўрэяў . Яўрэям забаранялася хадзіць па цэнтральных вуліцах і па тратуарах - але толькі па бруку, а пры сустрэчы з немцам яўрэй быў абавязаны яшчэ за 15 метраў зняць галаўны ўбор . Забаранялася вітацца са знаёмымі неяўрэяў . Забаранялася заходзіць у сады і іншыя грамадскія месцы . Усе, якія былі хоць колькі-небудзь каштоўныя, рэчы былі ў кароткі час абменены на прадукты - спачатку неяўрэям дазвалялася прывозіць у гета муку для абмену , але неўзабаве гэта забаранілі , і змяняць рэчы на ежу ўдавалася толькі ўпотай праз агароджу з калючага дроту. Звычайнай ежай былі аладкі з бульбяной лупіны , у ежу ўжывалася сала , якое ўдавалася саскрабці на гарбарні са старых шкур. Яўрэям з гета , якія выкарыстоўваліся на прымусовых работах , адзін раз у дзень давалі міску баланды .Ніякіх легальных шляхоў паступлення прадуктаў у гета не было , і галоўным крыніцай існавання для яўрэяў сталі нелегальныя , смяротна небяспечныя абмены з неяўрэйскім насельніцтвам праз працоўныя калоны і праз дрот на мяжы з рускім раёнам . Таксама « чорны рынак » дзейнічаў і ўнутры гета , прычым ўдзел у ім прымалі і некаторыя з немцаў , якія мелі туды доступ .На працягу ўсяго часу існавання гета , ад моманту яго стварэння і да знішчэння , нацысты падтрымлівалі надзвычай высокую шчыльнасць засялення - у аднапавярховы дом на 2-3 кватэры ўціскаць да 100 чалавек , у аналагічны двухпавярховы - да 300 чалавек. У адным пакоі звычайна тоўпілася мінімум некалькі сем'яў .Невыносная цесната , голад і абсалютная антысанітарыя выклікалі ў гета павальныя хваробы і эпідэміі. Небяспека распаўсюджвання інфекцый была настолькі сур'ёзнай , што ў 1941 годзе немцы дазволілі адкрыць на тэрыторыі гета дзве бальніцы і нават дзіцячы сіроцкі прытулак ( знішчаны ў красавіку 1943 ) . Бальніца ў гета пры амаль поўнай адсутнасці медыкаментаў і абсталявання была ўкамплектавана бліскучым медычным персаналам. У выніку ў Мінскім гета былоа загублена каля 100 тыс. яўреяў.

Усяго ў Беларусі існавала 288 гета.

Згон жыхароў Беларусі на працу ў Германію

Трэці рэйх сутыкнуўся з  індустрыяльным крызісам ўжо ў 1941 годзе. Крызіс узнік у сувязі з тым, што  вельмі вялікая колькасць работнікаў-немцаў пайшло на фронт. Пры гэтым, запыты дзяржавы, які вядзе актыўную захопніцкую  вайну, толькі ўзрасталі. Таму людзей з Беларусі немцы адсылалі на прымусовыя работы ў Германію. Ажыццяўлялся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў перыяд з 1942 па 1944 гады. Людзі адпраўляліся на работы як гвалтоўна, так і добравольна. З дапамогай нямецкай прапаганды людзей прыцягвалі на працы, абяцаючы добрыя ўмовы і заработную плату. Гэтыя

                                                                          11

работнікі атрымалі назву  «остарбайтеры» .Доля жанчын сярод остарбайтеров была некалькі вышэй долі мужчын. Яны былі занятыя на работах у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, здабычы карысных выкапняў, вытворчасці зброі, металапрадукцыі і на чыгуначных працах. Остарбайтэры, якія прыбылі ў Трэці рэйх, траплялі ў папярэднія лагера, якія выконвалі ролю сартавальных, дзе прадстаўнікі кампаній-працадаўцаў наўпрост адбіралі будучых работнікаў. Умовы ўтрымання былі не з лепшых, аплата працы была ў разы менш, чым у нямецкіх працоўнікоў.Аднак варта прызнаць факт, што пасля вайны, некаторыя працаўнікі пажадалі застацца ў Германіі. Такім чынам на працы ў Германію было выслана з тэрыторыі Беларусі каля 400 тыс. чалавек.

                    Заключэнне

Выявіўшы і прааналізаваўшы  асноўныя рысы палітыкі Германіі адносна Беларусі падчас акупацыі на працягу Вялікай Айчыннай вайны, можна зрабіць выснову аб тым, што натуральна на акупіраваных тэрыторыях Беларусі прысутнічала вяршэнства нямецкай улады, аднак акупацыйныя ўлады стварылі шэраг арганізацый беларускіх калабарацыяністаў, каб забяспечыць сабе апору сярод мясцовага насельніцтва. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі людзі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да савецкай улады і свядома пайшлі на службу да немцаў,некаторыя шлі з-за гвалту і запалохванная. Трэба прызнаць, што немецкая ўлада збольшага спрыяла адраджэнню беларускай культуры, В. Кубэ распачаў аграрную рэформу, што павінна было дапамагчы гаспадарчай актывізацыі беларускага сялянства. У выніку ўсе калгасы на ўсходзе Беларусі былі распушчаныя, а іхнія землі і інвэнтар падзеленыя між сялянскімі сем’ямі, злучанымі ў сельскагаспадарчыя таварыствы- усё гэтае ‘ вабіла беларускае насельніцтва. З. Шыбека пісаў: «З немцамі беларусаў супрацоўнічала не менш, чым ваявала ў партызанах»1. Аднак разам з гэтым існуе факт, што немцы знішчалі яўрэяў, стварая гета, адсылалі людзей у лагеры ды на працы. У выніку трэба адзначыць, што былі і негатаўныя, і станоўчыя бакі нямецкай акупацыі, але трэба ж прызнаць, што усё ж такі немцы разглядалі Беларусь толькі як прыдатак Трэцяга Рэйха.

 

1- Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 — 2002) / З. Шыбека. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. — с.331.;



Беларусь в политике нацистской Германии