Беларускае грамадзтва
Беларускае грамадзтва глыбока расколатае. Празь дзесяць гадоў пасьля абвяшчэньня незалежнае Рэспублікі Беларусі назіраецца настолькі радыкальнае адасабленьне адной часткі грамадзянаў гэтае краіны ад другой, што, слухаючы размовы ды чытаючы артыкулы адных і другіх, староньні назіральнік можа проста не паверыць, што вядзецца ў іх пра адны й тыя ж рэаліі. Цяжка назваць хоць адзін з нацыявызначальных парамэтраў, апрача супольнага месца жыхарства, які б аб’ядноўваў гэтыя групы людзей: яны розьняцца і моваю, і зьместам гістарычнае памяці, і самасьвядомасьцю (дарма што абедзьве называюць сябе беларусамі — укладаюць яны ў гэтае паняцьце зусім розны сэнс), і стаўленьнем да іншых нацыяў па прынцыпе “блізкія-далёкія”, і бачаньнем пэрспэктываў далейшага развою краю…
Часам здаецца, што найбольш камфортна гэтыя людзі адчувалі б сябе, калі б жылі ў дзьвюх розных краінах. Дарэчы, гэтыя “дзьве Беларусі” ўжо маюць і дзьве асобныя сыстэмы дзяржаўных сымбаляў, абсалютна не падобныя паміж сабою: з аднаго боку — рыцарскі герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сьцяг, з другога — традыцыйны савецкі гербападобны знак без шчыта, упісаны ў вянок, ды чырвона-зялёны сьцяг з арнамэнтам. Герб “Пагоня” (срэбны рыцар-вершнік у чырвоным полі шчыта) застаўся гэтаму краю ў “спадчыну” ад Вялікага Княства Літоўскага, краіны, у складзе якой продкі большасьці сучасных жыхароў Беларусі жылі на працягу большае часткі сваёй гісторыі (у XIII—XVIII стст.), падчас чаго й сфармавалася, уласна кажучы, этнічная супольнасьць, за якой у ХІХ ст. замацавалася найменьне “беларусы”. Разам зь бела-чырвона-белым сьцягам герб “Пагоня” быў прыняты ў якасьці дзяржаўнага сымбалю Беларускай Народнай Рэспублікі — першай дзяржавы, што паўстала на гэтых землях пасьля распаду Расейскай імпэрыі; і да сёньня ім паслугоўваецца ўрад БНР у выгнаньні, які мусіў пакінуць краіну ў 1920 г. пад ударамі Чырвонай арміі Савецкай Расеі. Гэтыя ж сымбалі былі першымі дзяржаўнымі і ў незалежнай Рэспубліцы Беларусі ў 1991—1995 гг. Што да другой сымбалічнай сыстэмы, то ейнае існаваньне цалкам зьвязанае зь Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай — створанай бальшавікамі на частцы тэрыторыі БНР марыянэткавай квазідзяржавай у складзе СССР. Ейны “герб” (узору 1927 г.) і сьцяг (узору 1951 г.), зь невялікімі рэдакцыйнымі праўкамі, былі абвешчаныя дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі ў 1995 г., пасьля прыходу да ўлады нэасавецкага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.
Філёзафы кажуць, што структура любога сымбалю “накіраваная на тое, каб даць праз кожную прыватную зьяву цэльны вобраз сьвету”. 1 У поўнай згодзе з гэтаю формулай у беларускіх умовах пазытыўнае ці нэгатыўнае стаўленьне да тае ці іншае сымболікі ёсьць галоўным індыкатарам сьветапогляду, галоўным тэстам на прыналежнасьць асобы да ліку грамадзянаў Беларусі эўрапейскай ці падданых Беларусі савецкай.
Думаю, будзе дастаткова трох невялічкіх цытатаў з выказваньняў на тэму сымболікі прадстаўнікоў гэтых двух супраціўных бакоў, каб пераканацца ў слушнасьці вышэйпаданых тэзаў. Вось заява чальцоў гэтак званага “нацыянальнага сходу” — прадстаўнічага органа цяперашняй улады, — прызначаных туды асабіста Лукашэнкам пасьля разгону ў 1996 г. законна абранага парлямэнту краіны:
У 1995 і 1996 гадах народ Беларусі дакладна і недвухсэнсоўна выказаўся па жыццёва важных пытаннях далейшага развіцця нашай дзяржавы і грамадства. Была адхілена ранейшая антынацыянальная сімволіка і зацверджана “новая-старая”, гэта значыць ранейшая, з якой большасць грамадзян Беларусі звязвае сваё жыццё і гісторыю Радзімы ў даваенныя і пасляваенныя гады, калі Беларусь была квітнеючай рэспублікай, адной з 15 брацкіх у саставе магутнай краіны Саюза ССР .
Улады і зараз добра разумеюць штучнасьць сваёй сымболікі. Іх герб ужо даўно зьнік з паштовых марак Беларусі, а на грашовых купюрах так і не зьявіўся. І гэта не выпадкова. Народ не зьмірыўся з навязанай яму сымболікай. Ужо 27 ліпеня 1995 году на Дзень Незалежнасьці Беларусі ў горадзе Лёзна на Віцебшчыне легендарны Мірон узьняў на 40-мэтровым коміне райбыткамбінату бел-чырвона-белы сьцяг і пакінуў побач зь ім запіску: “Вярніце народу гістарычную памяць”.
Каб незаангажаваны ў беларускую палітыку
замежны чытач мог скласьці сваё
ўласнае ўяўленьне пра
Такім чынам, узьнікненьне гербу “Пагоня”,
па зьвестках старабеларускіх
Адлюстраванне старажытнай Пагоні на беларускіх губернскіх, павятовых, гарадскіх, вайсковых гербах было з’явай, якая канстатавала асэнсаванне суседнімі народамі тоеснасці паняццяў: геаграфічна-этнічнага — Беларусь, і геральдычнага — Пагоня 9.
Дзеля гэтага зусім натуральным выглядае той факт, што дзеячы беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, які на поўную моц заявіў пра сябе ў пачатку ХХ ст., уважалі “Пагоню” за натуральны нацыянальны сымбаль свайго народу. Клясык беларускай літаратуры Максім Багдановіч пісаў у 1916 г. у сваім хрэстаматыйным вершы “Пагоня”:
У гэты час белы рыцар “Пагоні” аздабляе й чырвонае палотнішча нацыянальнага сьцяга. Аднак ужо неўзабаве, дзесьці ў канцы 1916 — пачатку 1917 г., зьяўляецца й новы арыгінальны сьцяг беларускага руху. У поўнай згодзе з найбольш пашыраным у Эўропе прынцыпам сьцягаўтварэньня на падставе гербу, калі колеры асноўных дэталяў гербу (эмблемы й поля) адлюстроўваюцца на палотнішчы сьцяга шляхам спалучэньня гарызантальных палос рознай ці аднолькавай шырыні, эскіз гэтага бела-чырвона-белага сьцяга быў створаны беларускім архітэктарам і палітыкам Кляўдзіем Дуж-Душэўскім. У пачатку сакавіка 1917 г. бел-чырвона-белае палотнішча зьявілася ў Пецярбургу на будынку Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, супрацоўнікам якога быў Дуж-Душэўскі. А ўжо 25 сакавіка таго ж году менскі Беларускі нацыянальны камітэт прымае пастанову наступнага зьместу:
“1. Дзеля таго што амаль усе гарады Менскай губэрні ўжывалі ў сваіх пячатках старадаўнюю ПАГОНЮ, пастаноўлена захаваць гэтую спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Камітэт аднагалосна прыняў “Пагоню” ў якасьці дзяржаўнага гербу будучай незалежнай Беларусі.
2. Дзеля таго што ў беларускім народным мастацтве пераважаюць белыя й чырвоныя ўзоры, палічана дарэчным ужыць гэтыя колеры ў беларускім нацыянальным сьцягу. Такім чынам, Камітэт пастанавіў, што сьцяг мусіць складацца з трох гарызантальных палосаў аднолькавае шырыні — белай, чырвонай і белай, і што даўжыня яго ўдвая большая за шырыню” 10.
Новы сьцяг настолькі
У тыя ж часы ўзьніклі й першыя праблемы, зьвязаныя з гэтаю сымболікай. Справа ў тым, што адначасна зь дзяржаватворчымі працэсамі на беларускіх землях аналягічныя падзеі адбываліся й на этнічнай тэрыторыі літоўцаў, яшчэ адных спадкаемцаў гісторыі й традыцыяў былога Вялікага Княства Літоўскага. У тым самым 1918 годзе на тэрыторыі былога Жмудзкага (Самагіцкага) староства ВКЛ (дарэчы, ягонай адзінай буйной тэрытарыяльнай адзінкі, якая мела ўласны герб, адрозны ад “Пагоні”, — чорнага мядзьведзя ў срэбным полі) і прылеглых да яго паветаў былых Віленскага й Троцкага ваяводзтваў была абвешчаная незалежная Літоўская дзяржава (спачатку манархія, а пазьней рэспубліка). З мэтай падкрэсьліць ейную гістарычна-юрыдычную пераемнасьць зь Вялікім Княствам Літоўскім (а тагачасныя літоўскія нацыянальныя дзеячы прэтэндавалі на атрыманьне ўлады над усімі землямі колішняга Княства) за дзяржаўны герб была ўзятая ўсё тая ж “Пагоня”. Прычым паколькі афіцыйная ідэалёгія абвяшчала акурат гэтую наваствораную Літву адзіным сапраўдным спадкаемцам былога Вялікага Княства Літоўскага, то і права выкарыстаньня эмблемы з узброеным вершнікам на белым кані на чырвоным тле нашчадкі жмудзінаў пакідалі толькі за сабою. З гэтай прычыны пэрыядычна здараліся інцыдэнты, накшталт выпадку ў сьнежні 1919 году, калі па дарозе з Бэрліну ў Рыгу на літоўскай мяжы была арыштаваныя дыпляматычная дэлегацыя БНР. Прычынаю арышту, паводле пратаколу затрыманьня, былі знойдзеныя пры мытным аглядзе “блянкі пашпартоў невядомай нам Беларускай Рэспублікі зь літоўскім гербам на вокладцы” 12.
Але яшчэ большымі ворагамі беларусы, якія паслугоўваліся “Пагоняю” і бела-чырвона-белым сьцягам, былі для прышлых з Усходу расейскіх бальшавікоў. Яшчэ падчас Усебеларускага зьезду выступ іхнага прадстаўніка быў такім: “Мы стаім за брацтва ўсіх народаў. Не павінна быць падзелу на нацыі”. Указваючы на нацыянальны беларускі сьцяг, гаворыць: “Кіньце гэты флаг” 13.
Канчаткова замацаваўшы сваю ўладу
над Беларусяй у 1920 г. і стварыўшы
тут “першую на беларускай зямлі
дзяржаву рабочых і сялян”, у 1922
г. бальшавікі аб’ядналі яе разам
зь іншымі падобнымі “дзяржавамі”
ў адзіную камуністычную
Некаторая лібэралізацыя камуністычнага
рэжыму ў часы гэтак званага НЭПу
і зьвязаная зь ёй тэндэнцыя прызнаньня
за “савецкімі рэспублікамі” права
на пэўную нацыянальную адметнасьць
спрычыніліся да пастаноўкі пытаньня
аб стварэньні новых “дзяржаўных”
сымбаляў гэтых адміністрацыйна-
Між іншым, вельмі сымптаматычна выглядае адна з правак, якая датычылася мовы тэксту “Пралетарыі ўсіх краінаў, злучайцеся!” на стужках вянка. Першапачаткова гэты тэкст падаваўся там на беларускай, ідыш, расейскай і польскай мовах, але 28 ліпеня 1938 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне пакінуць на гербе толькі беларуска- й расейскамоўны надпісы. Што, дарэчы, і ня дзіўна, калі ўлічыць, зь якім імпэтам НКВД акурат у тыя часы займаўся вынішчэньнем “агентаў Троцкага” й “белапольскіх шпіёнаў” на тэрыторыі Савецкай Беларусі.
І вось у траўні 1995 г. гэты ж “геральдычны знак”, які, дарэчы, мае вельмі мала супольнага з традыцыйнай геральдыкай, зьявіўся на франтоне будынку Адміністрацыі прэзыдэнта незалежнай Рэспублікі Беларусі, сымбалізуючы сабою імкненьне новага кіраўніцтва гэтай краіны і значнай часткі ейнага насельніцтва пазбавіцца ад цяжару незалежнасьці й вярнуцца ў “сьветлае савецкае ўчора”.
Яшчэ больш кароткая гісторыя ў чырвона-зялёнага палотнішча, які сёньня вісіць над тым жа палацам. У пачатку 1950-х гадоў, зыходзячы зь нейкіх таямнічых меркаваньняў, Масква загадала адміністрацыям “савецкіх рэспублік” дадаць да чырвоных бальшавіцкіх сьцягоў зь сярпом і молатам, што лічыліся “дзяржаўнымі” ўва ўсіх частках Савецкага Саюзу, нейкія стандартызаваныя дэталі, якія мусілі сымбалізаваць пэўную “спэцыфіку” кожнай тэрыторыі. Выконваючы загад, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР сваім указам ад 25.12.1951 дадаў (без аніякага тлумачэньня!) да кумачовага палотнішча зялёную паласу ўнізе й арнамэнт, узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай М. Маркевіч зь вёскі Касьцілішча на Сеньненшчыне, уздоўж дрэўка. Эскіз гэтага сьцяга быў створаны зноў-такі (як і ў выпадку з гербам БССР) мастаком-расейцам, на гэты раз Мікалаем Гусевым.
Што датычыцца “Пагоні” й бела-чырвона-белага сьцяга, то, застаючыся афіцыйнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі ды ейнага ўраду ў выгнаньні, вакол якога гуртавалася беларуская палітычная эміграцыя, яны аўтаматычна траплялі пад фактычную забарону ў БССР. Адносна вольнае іх выкарыстаньне ў Беларусі да 1990 г. датуецца толькі часамі, калі савецкая акупацыя ў 1941—44 гг. зьмянілася на нямецкую. Спадзеючыся здабыць прыхільнасьць мясцовага насельніцтва, немцы не забаранялі беларусам паслугоўвацца нацыянальнымі сымбалямі. Натуральна, што ў такіх варунках ужывалі іх і некаторыя калябаранцкія арганізацыі (Беларуская рада даверу, Беларуская цэнтральная рада, Саюз беларускай моладзі і інш.). Немцам, як вядома, такі “лібэралізм” не прынёс значных дывідэндаў, аднак у больш позьнія часы гэты факт даў падставы для шматлікіх палітычных спэкуляцыяў вакол сымболікі прыхільнікам савецкага ладу.
На працягу ўсіх 70 гадоў існаваньня камуністычнага рэжыму названыя сымбалі заставаліся галоўнымі для ўсіх прыхільнікаў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі. У 1940—50-х гг. пад імі гуртаваліся ўдзельнікі антысавецкага партызанскага руху й падпольля (Беларуская вызвольная армія, Беларуская незалежніцкая партыя, Саюз беларускіх патрыётаў і інш.). У 1960—70-я пра іх легальнае адраджэньне ў Беларусі марылі інтэлектуалы-гуманітары з так званага “Акадэмічнага асяродку”, разгромленага КГБ у 1974—75 гг., і мастакі-дысыдэнты з творчага кола “На Паддашку”, якія ў 1980 годзе падрыхтавалі й распаўсюдзілі “самвыдатам” паштоўкі й плякат з выявамі “Пагоні”. Патрапіўшы за мяжу (адна з гэтых паштовак аўтарства Яўгена Куліка была перавыдадзеная і атрымала там пэўны розгалас), гэтыя сьціплыя творы надалі гістарычна-культурніцкай маніфэстацыі сэнс палітычнай вызвольнай акцыі й засьведчылі сьвету, што кіраваныя з Масквы працэсы нацыянальнай дэградацыі й асыміляцыі беларускага народу не дасягнулі яшчэ канчатковых вынікаў. У 1980-я “Пагоня” й бела-чырвона-белы сьцяг робяцца агульнавядомымі сымбалямі беларускасьці й незалежніцтва, а іх публічная дэманстрацыя адназначна трактуецца і ўладамі, і апанэнтамі гэтых уладаў як акт нацыянальнага супраціву. Для прыкладу можна прывесьці падзеі кастрычніка—лістапада 1985 г., калі на будынку Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава два навучэнцы, Міхал Мірошнікаў і Юры Макееў, вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі, сарваўшы сьцягі СССР. У выніку КГБ распачало юрыдычны перасьлед 6 чалавек, а Макееў быў вымушаны спыніць вучобу.
З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў Савецкім Саюзе выкарыстаньне дасавецкай сымболікі ў БССР набывае масавы характар і пачынаюць гучаць патрабаваньні яе легалізацыі (першай такое патрабаваньне высунула незалежніцкая моладзевая арганізацыя “Талака” ў жніўні 1988 г.). 19 лютага 1989 г. акурат пад бела-чырвона-белымі сьцягамі на стадыёне “Дынама” ў Менску адбываецца першы ў БССР дазволены ўладамі апазыцыйны палітычны мітынг. Аднак у гэтыя ж часы нярэдкімі застаюцца арышты й пакараньні людзей (асабліва ў правінцыі) за выкарыстаньне гэтага сьцягу й “Пагоні”. Нават 19 чэрвеня 1991 г. найбуйнейшая тагачасная апазыцыйная арганізацыя — Беларускі народны фронт — была афіцыйна зарэгістраваная (праз два гады пасьля стварэньня) толькі з умоваю, што на працягу трох месяцаў прывядзе свой статут у адпаведнасьць з заканадаўствам, а менавіта скасуе там запіс, што “БНФ выкарыстоўвае беларускую гістарычную сымболіку — бела-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня” 15. І гэта пры тым, што першы з названых сымбаляў быў легалізаваны ўжо годам раней (у 1990 г.), прынамсі ў сталіцы БССР, дзе Менскі гарадзкі савет прыняў пастанову пра дазвол на ягонае выкарыстаньне ў якасьці нацыянальнага (але не дзяржаўнага) сьцягу беларусаў (але не Беларусі).
БНФ не пасьпеў прывесьці свой статут
у адпаведнасьць з
Такім чынам, у канцы 1991 г. адрадзілася незалежная беларуская дзяржава, галоўныя эмблемы якой адпавядалі сымбалям папярэдніх самастойных дзяржаўных утварэньняў, што існавалі на гэтай зямлі, — Вялікага Княства Літоўскага й Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак для значнай часткі грамадзянаў новай дзяржавы, якія былі ня надта абазнанымі ў гісторыі (у школах і ўнівэрсытэтах БССР “дасавецкая” гісторыя Беларусі альбо зусім не вывучалася, альбо вывучалася ў мінімальным аб’ёме) ды ня надта паглыбляліся ў мудрагелістасьці палітычных маніфэстаў, гэтая сымболіка па-ранейшаму ўспрымалася як сымболіка апазыцыйных сілаў, што здолелі выкарыстаць зручны для іх момант, каб “навязаць” яе ўсёй краіне. Да таго ж, захаваўшы ўладу ў Рэспубліцы Беларусі, былыя кіраўнікі БССР выявілі сваю поўную няздольнасьць кіраваць гаспадаркай краіны ў новых умовах. На першыя два гады пасьля абвяшчэньня незалежнасьці прыйшоўся пік эканамічнага крызысу, які распачаўся яшчэ ў былым СССР у канцы 1980-х. Замест таго каб праводзіць неабходныя рэформы, тагачаснае кіраўніцтва аддавала перавагу тлумачэньню праблемаў, што апанавалі Беларусь, як непазьбежных выдаткаў дзяржаўнай самастойнасьці, якой так дамагалася “нацыяналістычная апазыцыя”. Нядзіўна, што ў такіх варунках словы “крызыс”, “пагаршэньне ўмоваў жыцьця”, “незалежнасьць”, “Пагоня”, “бела-чырвона-белы сьцяг” і “апазыцыя” зьліліся ў галовах “простага люду” ў адзін сынанімічны шэраг. Да таго ж, і прасавецкія ды прарасейскія сілы, што ў асноўным атабарыліся ў гэтак званых “сілавых структурах” (кшталту так і не рэфармаванага ў Беларусі КГБ) і атрымлівалі моцную падтрымку звонку, не пакідалі надзеі зьмяніць напрамак хады гісторыі і вялі несупынную тайную й яўную “працу сярод насельніцтва”. Найбольш удзячны водгук гэтая “праца” знаходзіла ў сэрцах старэйшага пакаленьня краіны — вэтэранаў другой сусьветнай вайны й пэнсіянэраў, для якіх СССР быў краінай іхнай маладосьці, а нечаканыя перамены несьлі толькі зьбядненьне й галечу. Варта дадаць, што дэмаграфічная сытуацыя ў тагачаснай Беларусі выглядала такім чынам, што гэтыя людзі складалі амаль 1/3 ад усяго праваздольнага насельніцтва краіны.
Акурат гэтыя чыньнікі ў сукупнасьці і сталіся галоўнай прычынай упэўненай перамогі на першых вольных прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 г. прыхільніка аднаўленьня СССР і вяртаньня да сацыялістычна-разьмеркавальнай сыстэмы ў эканоміцы, падтрыманага Расеяй маладога маёра КГБ у адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі. Паміж іншымі абяцаньнямі гэтага кандыдата ў прэзыдэнты было й такое:
Верну наш родной белорусский (а не БНФ-аўскі — І. Л.) флаг и символику. Народ сам решит на референдуме! Пусть сам выберет из нескольких вариантов. Не тот, который хотим ему в зубы всунуть, а тот, что ему настроение поднимает .
Абяцаны рэфэрэндум адбыўся 14 траўня
1995 г. і стаўся кульмінацыйным пунктам
абяцанага ж хуткага адкату палітычных,
грамадзкіх, эканамічных дачыненьняў
у Беларусі ў стан, у якім яны
знаходзіліся да абвяшчэньня ейнае
незалежнасьці. Вяртаньне БССРаўскіх
гербу й сьцяга было для ініцыятараў
гэтых працэсаў неабходным “апошнім
мазком” у карціне вяртаньня
краіны ў блаславёнае савецкае ўчора.
Галасаваньню папярэднічала шалёная кампанія
падкантрольных ураду СМІ (улучна з адзіным
існаваўшым тэлевізійным каналам, вяшчаньне
якога ахоплівала ўсю Беларусь) супраць
“Пагоні” і бела-чырвона-белага сьцяга
(галоўных дзяржаўных сымбаляў краіны
на той час!). Вялізны націск быў зроблены
на факт выкарыстаньня гэтых сымбаляў
часткай калябарантаў падчас другой сусьветнай
вайны, але быў прыцягнуты і прыклад Літвы
зь ейнай прэтэнзіяй на ўсю гістарычную
спадчыну былога Вялікага Княства Літоўскага
(цытата з Лукашэнкі:“Бразаўскас [
І прыём спрацаваў! Грамадзтва Рэспублікі Беларусі ў траўні 1995 году раскалолася амаль роўна напалам. Вяртаньне да савецкай сымболікі падтрымалі 49,7% выбарцаў, унесеных у сьпіс для галасаваньня. 50,3% галасавалі супраць або ўвогуле ігнаравалі рэфэрэндум 19. Прычым, як сьведчыць тагачасная прэса, частка з тых, хто дадатна адказаў на хітра сфармуляванае лукашэнкаўскімі юрыстамі пытаньне рэфэрэндуму (“Ці падтрымліваеце Вы ўвядзеньне новай дзяржаўнай сымболікі?”), зусім ня мелі на ўвазе падтрымаць гербава-сьцягавую рэсаветызацыю. Вось што пісала ў газэту “Наша Ніва” пасьля галасаваньня ейная чытачка Л. Дамброўская:
“Дарагая, любімая газэта! На рэфэрэндуме я галасавала за новую дзяржаўную сымболіку — бела-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”. Раптам аказалася, што пад новым сьцягам мелі на ўвазе стары чырвона-зялёны… Для майго 37-гадовага жыцьця чырвона-зялёны — гэта й ёсьць стары сымбаль. Упэўненая, што для многіх, многіх людзей — таксама. Ці даўно мы абмяркоўвалі і прымалі сымболіку нашае зноў народжанае дзяржавы — гістарычныя сьцяг і герб? Хто ж вінаваты ў тым, што палітычная думка скача, як Пятрушка, і кланяецца то ў адзін, то ў другі бок, то адной, то другой публіцы? Думаю, што многімі людзьмі ўжо прынятае раней рашэньне пра новыя сымбалі новае дзяржавы не падлягала сумневу. Бо новыя дзяржаўныя сымбалі — гэта ня новыя гатункі кілбасы й гарэлкі, якіх можа быць некалькі на памяці аднаго пакаленьня” .
Аднак мэта ўладаў была дасягнутая. Прапанова
Лукашэнкі знайшла падтрымку
ў большасьці ўдзельнікаў рэфэр
Абсурднасьць сытуацыі яшчэ больш
падкрэсьліў абвешчаны
Прадстаўленыя на конкурс матэрыялы ў цэлым пакідаюць сумнае ўражанне. Яны паказваюць, што ад удзелу ў конкурсе ўхіліліся вядучыя беларускія пісьменнікі, мастакі і публіцысты, і гэта не з’яўляецца выпадковым у сучасным палітыка-ідэалагічным клімаце Беларусі…
Частка прадстаўленых на конкурс матэрыялаў уяўляе сабой вершы, аўтары якіх у патэтычна-эмацыянальнай форме выражаюць свае станоўчыя адносіны да цяперашняй сімволікі. Аднак даводзіцца канстатаваць, што такія вершаваныя творы не адпавядаюць асноўнаму патрабаванню конкурса — даць найбольш поўнае раскрыццё сэнсу і значэння цяперашніх дзяржаўных сімвалаў у цэлым або іх паасобных элементаў…
Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусі працягваецца паралельнае суіснаваньне дзьвюх сыстэмаў сымболікі, якія для дзьвюх асноўных групаў жыхароў гэтае краіны маюць вартасьць дзяржаўных сымбаляў.
З аднаго боку, фактычна дзейнічаюць “Палажэньне аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусі” і “Палажэньне аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусі”, зацьверджаныя ўказамі прэзыдэнта №№ 213 і 214 ад 7 чэрвеня 1995 г., якія зыходзяць зь дзяржаўнага статусу нэасавецкіх эмблемаў. На абароне гэтай сымболікі стаіць Дзяржаўная геральдычная служба, што знаходзіцца ў падпарадкаваньні Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводзтве Рэспублікі Беларусі. Сёньняшні ейны начальнік Сяргей Рассадзін дакладна ўяўляе, чые “геральдычныя густы” абслугоўвае ягоная ўстанова:
Мы маем поўную падтрымку кіраўніцтва і асабіста кіраўніка нашае дзяржавы, які праяўляе зацікаўленасьць у разьвіцьці сымболікі .
Сваё разуменьне гісторыі беларускай геральдыкі ды ейных пэрпэктываў галоўны Лукашэнкаў “геральдмайстар” Рассадзін (між іншым, гісторык паводле адукацыі) таксама выказаў вельмі недвухсэнсоўна, пішучы на тэму вайсковай геральдыкі:
Становление современной белорусской военной геральдики происходило и происходит прежде всего на базе достижений советской военной геральдики. Последняя складывалась в течение многих десятилетий и сформировалась в виде целостной, оригинальной системы…
В 1990-х годах ситуация в области военной геральдики резко изменилась. В частности, произошло массированное внедрение в нашу армейскую атрибутику тогдашних официальных символов Республики Беларусь — герба “Погоня” и бело-красно-белого флага, а также их производных. Проблема заключалась в том, что уже сама стилистика данных герба и флага была в корне отличной от применявшихся ранее, что в результате и привело к многочисленным издержкам…
Гэтая доўгая цытата падаецца дарэчнай, бо ў ёй, як у кроплі вады, адбіліся сьветапоглядныя ўстаноўкі тае часткі насельніцтва Беларусі, чый сьцяг вісіць цяпер над адміністрацыйнымі будынкамі краіны: пачатак гісторыі з 1917 году, бачаньне “залатога веку” ў савецкім мінулым, трактаваньне нацыянальных сымбаляў беларусаў як “знакаў заняпаду” ды інш. Пры гэтым характэрнае для рэжыму Лукашэнкі імкненьне да падрабязнай рэглямэнтацыі ўсіх праяваў грамадзкага жыцьця прывяло да значнага звужэньня сфэры бытаваньня іхнае сымболікі. Так, існуе заканадаўчая забарона на ейнае выкарыстаньне ў эмблемах грамадзкіх арганізацый , вытворчасьць выяваў гербу падлягае ліцэнзаваньню (за немалыя грошы) , вышэйзгаданымі “Палажэньнямі” устаноўлены нават сьпіс службовых асобаў, якія маюць права трымаць гэтую сымболіку ў сваіх працоўных кабінэтах. У выніку “нефармальным” чынам, гэта значыць не з прымусу і не пры выкананьні службовых абавязкаў, яна цяпер выкарыстоўваецца адно толькі падчас мерапрыемстваў, што ладзяцца вэтэранамі другой сусьветнай вайны ды камуністамі. Дый там часьцей можна пабачыць СССРаўскія ці “неадрэдагаваныя” БССРаўскія арыгіналы, чымся лукашэнкаўскія “падпраўленыя” копіі.

- Беларуская литаратура
- Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў
- Беларуская літаратура першай паловы XX ст.
- Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІ стст
- Беларуская мова ў ВКЛ
- Беларуская мова у Вялікім княстве Літоўскім
- Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце
- Беклешов, Александр Андреевич
- Бекмаханұлы Ермұхан
- Беконный откорм свиней
- Бексейіт Әбдезұлы Түлкиев
- Белавежская пушча
- Беларускi грамадска-палiтычны рух
- Беларускiя балоты – багацце нашай краіны