Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў
5. Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат камуністычнай партыі, перавага стылю “сацыялістычнага рэалізму” прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы А.Стаховіча, М.Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма беларускай літаратуры – гэта вайна (І.Мележ, М.Лынькоў, І.Шамякін і інш). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п’есы К.Крапівы, А.Маўзона, А.Кучара.
Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944-45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В.Галаўчынер, Я.Рамановіч. Пачаліся нападкі на п’есы А.Макаёнка, оперу Я.Цікоцкага “Алеся”, кампазітара П.Падкавырава. У той жа час на сцэне ззялі таленты актораў Б.Платонава, Г.Глебава, Л.Ржэцкай, Л.Аляксандроўскай.
Адной
з галоўных тэм мастацтва становіцца
гераізм савецкіх людзей у гады вайны,
увасабленне героя з багатым
унутраным светам. Героіку савецкіх
людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны
ўвасабляюць мастакі Я.
Манументалізмам
адзначаецца і пасляваенная архітэктура
(кампазіцыі праспекта Скарыны, Прывакзальнай
плошчы). Пануе так званы імперскі
стыль – “сталінскі ампір”. Ствараюцца
генпланы рэканструкцыі гарадоў. Значная
ўвага надаецца аднаўленню прамысловых
прадпрыемстваў і жылога фонду (пераважна
малапавярховыя дамы). Такім чынам,
асаблівасцю пасляваеннага
Супярэчлівы
характар насіла культурнае жыццё рэспублікі
і ў далейшы перыяд: 50-80 гады ХХ
ст. З аднаго боку, ішла дэмакратызацыя,
звязаная з наступленнем “адлігі”,
рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры,
аслабленне партыйнага ўціску, а з
другога, – русіфікацыя ўсіх сфер
жыцця, абгрунтаваная тэзісам аб
пабудове камуністычнага грамадства,
дзе будуць зліты мовы і культуры
ўсіх савецкіх народаў, ваяўнічы атэізм,
шаблоннасць. У адукацыі ў гэты час
праходзіць некалькі рэформ. У 1958 г. адбываецца
пераход да ўсеагульнага 8-гадовага
навучання і ўвядзенне ў
Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Дапускалася выкладанне беларускай мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19% дзіцячых садкоў і 23% школ працавалі на беларускай мове. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры.
Навука
гэтага перыяду характарызуецца
станаўленнем фундаментальных даследаванняў.
У сістэме АН БССР адкрываюцца
інстытуты фізікі і матэматыкі, генетыкі,
цепла- і масаабмену і інш. Ствараюцца
цэлыя навуковыя школы (у галіне
звычайных дыфференцыяльных ураўненняў
— школа Н.П.Яругіна, спектраскапіі
і лазераў – Б.І.Сцяпанава, цепла-
і масапераносу – А.В.Лыкава, тэарэтычнай
фізікі – Ф.І.Фёдарава, антрапагенэзу
– Г.І.Гарэцкага, кардыялогіі –
Г.І.Сідарэнкі, вылічальнай матэматыкі
– У.І.Крылова, геалогіі і тэктонікі
– Р.Г.Гарэцкага). Шырока вядомымі ў
свеце сталі біёлаг В.Купрэвіч, матэматык
У.Платонаў, фізік М.Барысевіч. Пераважнае
развіццё ў рэспубліцы атрымалі тэхнічная
і фізіка-матэматычная навукі, што
звязана з развіццём навукова-
У
беларускім рэчышчы развіваецца
літаратура. Узмацняецца яе сувязь
з жыццём. Але захоўваецца партыйнае
кіраўніцтва, цэнзура, асабліва пашыраныя
ў другой палове 60-х гг. У якасці
вядучага жанру прозы ўсталёўваецца
раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай
вайны, але зараз мастакі слова
большую ўвагу надаюць
Шмат твораў прысвячалася праблемам сацыялістычнай рэчаіснасці (Я.Брыль, Г.Далідовіч, К.Крапіва, І.Мележ, І.Шамякін). Паэзія адзначана творамі Р.Барадуліна, П.Броўкі, Н.Гілевіча, П.Глебкі, П.Панчанкі і інш. Беларускія літаратары цесна супрацоўнічалі з кінастудыяй “Беларусьфільм”, якая аднавіла сваю работу ў 1944 г. Кожны год на ёй выпускалася каля 70 фільмаў розных накірункаў. Сярод найбольш вядомых – мастацкія стужкі “Міколка-паравоз”, “Белыя росы”, “Крушэнне імперыі”, “Альпійская балада”.
З
60-х гг. беларускія тэатры захапляюцца
маральна-этычнай
У музычным мастацтве развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У.Алоўнікаў, М.Аладаў, А.Багатыроў, І.Лучанок, У.Мулявін, П.Падкавыраў, Я.Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М.Аладава, Дз.Лукаса, Р.Пукста, Дз.Смольскага, Ю.Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да ваенна-патрыятычнай тэматыкі, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. Большасць кампазітараў працуе ў розных жанрах. У 70-80-я гг. з’яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў (вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”).
Дзяржава садзейнічае масаваму развіццю самадзейнай мастацкай творчасці: многія аматарскія калектывы сталі вядомы далёка за межамі рэспублікі. У 1983-1985 гг. у БССР было створана 652 калектывы мастацкай самадзейнасці, якія аб’ядноўвалі 18 тысяч удзельнікаў.
3. ^ 3.15. Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў
Негатыўныя тэндэнцыі ў
Праблема пакаяння, спавядальнага
ачышчэння ў творчасці паэтаў
старэйшага пакалення А.
Імкненне да творчага
Асаблівасці развіцця
Тэма вайны, тэма партызанскай
барацьбы як нацыянальная тэма
ў беларускай літаратуры. Узнаўленне
трагічных і гераічных падзей
мінулай вайны, глыбокага
Дакументальныя кнігі “Я з
вогненнай вёскі” А. Адамовіча,
Паказ пераадолення крызісных
з’яў у грамадстве, увага да
ўнутранага стану чалавека, паглыбленне
філасофскага зместу, інтэлектуалізацыя
прозы (І. Шамякін, Я. Сіпакоў,
Мастацкае асэнсаванне жыцця
ў творчасці Я. Брыля, А.
Складанасць і супярэчлівасць
развіцця беларускай
Творчасць А. Макаёнка як
Лірыка Аркадзя Куляшова
«Спадарожнічаючы нам з дзяцінства, са школьных год, паэзія А. Куляшова нязменна хвалюе актыўнасцю ідэйнага пошуку, багаццем і дасканаласцю мастацкіх вобразаў, сагравае сваёй непадробнай чалавечнасцю, наталяе прагу хараства», — пісаў пра творчасць А. Куляшова У. Гніламёдаў.
А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака.
Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.
У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свой эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць каню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчышча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а родная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось такая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэньвае свой талент, жыве, усведамляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце»:
Бо прагай да працы ахоплены часта я,
I сэрца абпалена смагай радка,
Бо жыць не магу,
Як каня няшчасная,
Кропляй дажджу з лесавога лістка.
Некаторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»).
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека (зборнікі «Новая кніга», «Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі паказальным з'яўляецца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому...». Гэта верш-споведзь. Ён складаецца з дванаццаці радкоў, у кожным з якіх ставяцца пытанні: ці патрэбна чалавеку маланка з громам (а якая ж без іх навальніца?), пякучая смага, моцнае пачуццё, лес, зязюля? Усё, што акружае чалавека, вартае яго ўвагі, бо ўсё гэта і ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабрабыту, якім жыве абывацель. Ён жадае ўсе свае пачуцці перадаць людзям, захапіць імі чалавечыя сэрцы.
Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы. I ён мае права сказаць:
Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,
Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад...
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамітныя шнуры.
I
яшчэ большае права мае ён,
былы воін-франтавік, на
Пазбавіўшы ад грознага
Свет, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварылі ў
Мільярд прапісак — у маўклівы прысак,
Мільярд калысак — у мільярд магіл.
Глыбокім роздумам над лёсам сваіх сучаснікаў, людзей пасляваеннага пакалення, сумным, элегічным настроем прасякнуты вершы «Перад падарожжам» і «Салдатаў веку, што на грозных цэлях...». Лірычны герой першага верша пражыў складанае жыццё, пакуты сівізной леглі яму «на скронь». Але ён не «абпаліўся жорстка сам», не ачарсцвеў («не лёд душы, а боль пякучы я ў прагны кідаю агонь»), не перастаў змагацца супраць бездухоўнасці, несправядлівасці. Яго «дарожны дух» куецца для новых змаганняў, «для горных круч, для хваль высокіх, для самых грозных завірух».
У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў:
Хацеў бы век, які ўжо на зыходзе,
Забраць мяне з сабой, а я руку
Гарачую працягваю прыродзе —
З дваццатага ў трыццатае
Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе».
Анатоль Вярцінскі
Паэт.
Годы жыцця: нар. у 1931
Біаграфія:
На
высокую хвалю
У
паэтычных радках А. Вярцінскага
моцна скандэнсаваны думка і
пачуцьцё, асабістае і грамадскае,
інтымнае і агульназначнае. Сацыяльны,
духоўны зрок паэта абвострана ўспрымае
рэчаіснасьць, засяроджаны на асэнсаваньні
карэнных праблем чалавечага быцьця.
У лірычнага гэроя А. Вярцінскага
- высокая мера рэчаў, "высокае
неба ідэалу", ён адчувае асабістую
далучанасьць до ўсяго, што дзеецца
ў сьвеце. дэалы чалавечнасьці, маральнасьці,
непакой душэўнага пачуцьця вызначаюць
яго грамадзянска-
Творчасьць А. Вярцінскага - гэта паэзія паглыбленага філязофскага роздуму, багата інтэлектуальнага зьместу.
Уладзімер Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Ворша (Віцебская вобласьць) у сям'і Сямёна Караткевіча.
У 1954 г. скончыў Кіеўскі Ўнівэрсітэт, Вышэйшыя літаратурныя (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласьці (1954 - 1956), у Воршы (1956 - 1958).
Дэбютаваў вершамі ў 1951.
Найбольшую
прыхільнасьць выяўляў да гістарычнай
тэматыкі, плённа разьвіваў адраджэнцкія
ідэі. Істотна ўзбагаціў беларускую
літаратуру ў тэматычных і жанрава-стылявых
адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным
і філязофскім зьместам. Як паэт
раскрыўся арыгінальна і
Паэзіі
Караткевіча ўласьцівыя пранікнёны
лірызм, эпічнасьць, рытміка-інтанацыйная
разнастайнасьць, філязафічнасьць, драматызм
і жыцьцясьцьвярджальнае
У
прозе ўзьняў шырокія пласты нацыянальнае
гісторыі, стварыў адметныя характары,
раскрыў багаты духоўны сьвет
гэрояў і зьвязаў іх асабісты лёс
зь лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамантычны
талент Караткевіча-празаіка раскрыўся
ўжо ў першым зборніку апавяданьняў
"Блакіт і золата дня" (1961). Для
пісьменьніка характэрна рамантычнае,
фальклорна-легендарнае
У
гістарычна-дэтэктыўнай
У
сатырычна-гумарыстычнай
У рамантычнай аповесьці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сялянскага паўстаньня на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны.
У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце беларускай рэчаіснасьці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом.
З задуманай ім трылогіі пра паўстаньне 1863 - 1864 ажыцьцёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама жыцьця беларускага народа ў 19 ст. Па сутнасьці гэты твор паклаў пачатак беларускай гісторычнай раманістыцы. Адгалінаваньнем рамана стала аповесьць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на Расею 1860-х г.
У героіка-рамантычнай драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасьць і супярэчлівасьць паўстаньня, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю.
Раман
"Хрыстос прызямліўся ў
Гістарычны аспэкт прысутнічае ў творах пра сучаснасьць: аповесьцях "У сьнягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісьце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць", 1962), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960).
У
сацыяльна-псіхалягічным і
Думкай
пра няскоранасьць і
Сацыяльна-гістарычная драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы.
Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысьвечана Крычаўскаму паўстаньню 1743.
Пачуцьцём любові да Беларусі, гістаарычным мысьленьнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сьцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысьвечаныя Беларускаму Палесьсю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш.
Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў "Сьведкі вечнасьці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы сьвету. Ён выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды.
Памёр 25 чэрвеня 1984 г.
У Воршы і Віцебску Уладзімеру Караткевічу пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Воршы (у ёй літ. музей пісьменьніка). У Менску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Воршы на бацькоўскім доме - мемарыяльныя дошкі. У Воршы заснаваны музэй Караткевіча.
2. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).
Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.
Ад
імя таго пакалення, чыё юнацтва
прыпала на гады ваенных выпрабаванняў,
піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае
і перажытае на вайне паслужыла
яму матэрыялам для раманаў “Не
шукай слядоў сваіх”,, аповесці “Няхай
ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі
рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія
- вясна - восень 1942 г. Галоў-ны герой - беларускі
юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае
вучылішча, ён становіцца камандзірам
роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць,
дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца
на фронт. А потым - перадавая, баі, удачы
і няўдачы, горыч страт, успаміны
пра родную вёску і яе людзей.
Паступова прыходзіць воінсккая
сталасць, якая не дазваляе герою рамана
думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца
пра сяброў, думае пра свой пачэсны
абавязак перад Радзімай, у імя
вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе.
Заключны раздзел рамана - першы
пасляваенны год. Наладжваецца мірнае
жыццё ўжо без прыгажунні-

- Беларуская літаратура першай паловы XX ст.
- Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІ стст
- Беларуская мова ў ВКЛ
- Беларуская мова у Вялікім княстве Літоўскім
- Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце
- Беларуская модель перехода к рыночной экономике
- Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- Беконный откорм свиней
- Бексейіт Әбдезұлы Түлкиев
- Белавежская пушча
- Беларускi грамадска-палiтычны рух
- Беларускiя балоты – багацце нашай краіны
- Беларускае грамадзтва
- Беларуская литаратура