Белорусь у 1830-1850 годы. Декабристы в Белоруссии

План

 

  1. Уводзіны ……………………………………………………………… 3

 

  1. Тайныя гурткі моладзі ў Віленскай вучэбнай акрузе ў 1816-23 гг…4

 

  1. Дзекабрысты і Беларусь ……………………………………………… 7

 

  1. Паўстанне 1830-31 гг. на тэрыторыі Беларусі …………………...…10

 

  1. Палітыка царызму ў 40-50 гады ХIХ ст …………………………… 12

 

  1. Літаратура …………………………………………………………… 15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Рэспубліка Беларусь – на сённяшні дзень гэта незалежная суверэнная дзяржава. Але шлях беларускага народа да гэтай незалежнасці, да праўды, да таго каб “людзьмі звацца”, гаварыць на роднай мове, ствараць беларускую літаратуру, развіваць нацыянальную культуру быў доўгім, складаным, напоўненым барацьбой. Наша дзяржава была тры стагоддзі ў складзе ВКЛ, больш за 200 год з Рэччу Паспалітай, а з канца ХVIII ст. у складзе Расійскай імперыі – гэтыя гады быццам падрыхтоўвалі беларускі народ да таго, каб ў ХХ ст. стаць самастойнай дзяржавай.

З канца ХVІІІ стагодддзя ў выніку трэцяга паделу Рэчы Паспалітай пачынаецца новы этап беларускай гісторыі , цесна звязаны з гісторыяй  Расійскай дзяржавы. Гэты этап быў складаны для нашага народа, але ён непахісна выстаяў ўсе няўзгоды і не зламаўся.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тайныя гурткі моладзі ў Віленскай вучэбнай акрузе

ў 1816-1823 гг

На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым  вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага  маштабу. Гэта і падзел Рэчы Паспалітай і вайна 1812 г.

Практычна ва ўсіх еўрапейскіх  краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Для значнай часткі беларускай шляхты прычынай незадаволенасці была роспач аб Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных  колах гавораць аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве. Таму ў тыя гады пачынаюць утварацца розныя тайныя таварыствы, гэтакія згуртаванныя рэвалюцыйныя сілы. Значнае пашырэнне яны атрымалі галоўным чынам сярод моладзі навучальных устаноў і ў Беларусі.

Да ўзнікнення першых праяў  беларускага нацыянальнага руху мелі дачыненне таварыствы філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). 

На беларусі тайныя таварыства пачалі свае існаванне галоўнным чынам у Віленскім універсітэце Адным з такіх таварыстваў, што мелі важнае значэнне ў развіцці рэвалюцыйнага руху ў навучальных установах Віленскай акругі, было «Таварыства філаматаў» (сябры навукі). Створаны ў 1817 г. па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага універсітэта гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную аргаінізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

На пачатку Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка (заснавальнікі таварыста філаматаў), якія ўжо рабілі свае першыя спробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таврыства, каб аб'яднаць блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле - праяўлялі ў нечым свае здольнасці. Мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым самаўдасканаленні, грамадская праца для дабра зняволенай Айчыны. 1 кастрычніка 1917 года адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. На ім сабралася шэсць маладых хлопцаў, якія і ўтварылі Таварыства. 

Як сведчаць факты, філаматы завязвалі кантакты з дзекабрысцкімі арганізацыямі, вялі перагаворы з іх прадстаўніком Аляксандрам Бястужавым у час яго прыезду ў Вільню. Для ажыццяўлення шырокіх мэтаў  асветы народа філаматы імкнуліся ствараць паводле свайго ўзору больш прадстаўнічыя  арганізацыі, беручы кіраўніцтва імі  ў свае рукі. Вельмі настойліва выступаў за пашырэнне такім спосабам дзейнасці  Таварыства Адам Міцкевіч, які склаў  цэлую праграму арганізацыі ў  згуртаванні моладзі, распрацоўваў канкрэтныя іх задачы. Адна з такіх  арганізацый называлася "Таварыства філарэтаў" (прыхільнікаў маральнай чысціні), якія шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў, прапаведывалі высокамаральныя ідэі. Узначаліў яго Тамаш Зан. Знаходзячыся ў апазіцыі, студэнтам патрэбна было дзесьці праводзіць свае сходкі. З задавальненнем адбывалася гэта на ўлонні прыроды. Сярод многіх канспіратыўных месцаў выдзяляліся ваколіцы вёскі Карчова, дзе знаходзіўся вялікі камень, каля якога збіраліся сябры. З тых часоў і носіць камень назву "Камень Філарэтаў". Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.

Галоўная мэта філарэтаў  была палітычнага хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылося перараджэнне ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы

Невядома, як далёка развілася  б дзейнасць студэнтаў, клі б  не недарэчны правал. Вясной 1823 г. уладам стала вядома аб існаванні шматлікіх тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі А.А. Аракчэеў, М.М. Навасільцаў. Пачаліся масавыя арышты. які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.).

Сярод арыштаваных былі вядомыя  ўжо Вільні паэты і проста здольныя маладыя людзі: Адам Міцкевіч, Тамаш  Зан, Ян Чачот, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі, Антоні Адынец, Аляксандр Ходзька, Ігнат  Дамейка, Міхал Рукевіч, Тэадор Лазінскі і многія іншыя. Дапамога Вільні дазволіла зняволеным падкупіць варту, і яны маглі цяпер хаця б збірацца разам са сваіх адзіночных келляў. Звычайна збіраліся ў келлі Адама Міцкевіча. Пра гэтыя філарэцкія зборы ў турме Адам Міцкевіч добра расказаў потым у трэцяй частцы сваіх бессмяротных "Дзядоў". Начныя сходкі сяброў вельмі паднялі іх заняпалы дух. Збіраючыся, яны нават складалі і спявалі песні, аўтарамі некаторых з іх былі Ян Чачот і Адам Міцкевіч. Добра прыдалася ўсім і напісаная тут жа, у турме-кляштары, "Філарэцкая песня" Антонія Эдварда Адынца.

Згодна з прысудам, дзесяць  філаматаў і дзесяць філарэтаў  назаўсёды высылаліся з роднай ім "Літвы" ў "аддаленыя губерні" Расіі. 3 філаматаў такое пакаранне  панеслі - Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Ануфры Петрашкевіч, Вінцэнты Будрэвіч, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі і Тэадор Лазінскі; з філарэтаў - Адам Сузін, Мікалай  Казлоўскі, Ян Гэйдатэль, Ян Крыніцкі, Фелікс Кулакоўскі, Ян Вернікоўскі, Цыпрыян  Дашкевіч, Гіляры Лукашэўскі, Ян Міхалевіч  і Ян Янкоўскі. Самае жорсткае пакаранне  прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Урал, дзе яны павінны былі да таго ж адседзець свой тэрмін у крэпасці: першы - адзін год, два астатнія - па паўгода. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязваў пакінуць універсітэт і Вільню.

Асуджаныя на выгнанне філаматы і філарэты яшчэ некалькі месяцаў  заставаліся ў Вільні: ім далі магчымасць як след падрыхтавацца да выезду, развітацца з роднымі і блізкімі, з роднаи зямлёй. Вывозілі першых выгнаннікаў 10 кастрычніка 1824 года. Расказваюць, што  Адам Міцкевіч, развітваючыся са сваімі лепшымі сябрамі, не саромеўся слёз. Роўна праз пятнаццаць дзён давялося развітацца з роднай зямлёи, прычым назаўсёды, і самому Адаму Міцкевічу, якога везлі ў адным вазку  з Янам Сабалеўскім у Санкт-Пецярбург. Адзін за адным былі высланы за некалькі дзён і ўсе астатнія асуджаныя  на выгнанне. Пасля разгрому Таварыства філаматаў і Таварыства філарэтаў члены гэтых згуртаванняў ужо ніколі не змаглі сабрацца разам. Параскіданыя па свеце, яны і ў разлуцы, перапісваючыся паміж сабой, заўсёды адчувалі сябе членамі адной філамацка-філарэцкай сям'і, засталіся вернымі ёй да канца жыцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзекабрысты і  Беларусь

Вынікі Венскага кангрэса 1815 г., здольнасць аўтаноміі і Канстытуцыі  Каралеўству (Царству) Польскаму адрадзілі  ў адукаваных колах Літвы і  Беларусі надзеі на далучэнне беларуска-літоўскіх  зямель да Каралеўства Польскага. Гэтыя  надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з  ураджэнцаў беларуска-літоўскіх і  ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў  галоўнакамандуючы польскім войскам  вялікі князь Канстанцін Паўловіч. Штандаром Літоўскага корпуса была зацверджана "Пагоня" Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгаловага срэбным арле.

Аднак існаванне польскага  нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння  не адказвала жаданням найбольш радыкальнай  і актыўнай часткі шляхты былой Рэчы Паспалітай. Таемныя антырасейскія  арганізацыі пачалі узнікаць адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Так, першае таемнае антырасейскае таварыства пад назвай «Віленская асацыяцыя» было заснавана ў Вільні яшчэ ў 1796 г. Мэтай  гэтай арганізацыі з'яўлялася барацьба за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Члены таварыства нават склалі «Акт паўстання», але ў 1797 г. арганізацыя  была раскрыта ўладамі. [4, стр 181]

Расійскі ўрад пачаў палітыку паступовага абмежавання аўтаноміі польскіх зямель (каралеўства Польскага). Гэта выклікала ў жыхароў былой Рэчы Паспалітай (перш за ўсё шляхты) імкненне аднавіць незалежнасць краіны ў межах 1772 г. Такая мэта была пастаўленая некалькімі таемнымі таварыствамі, існаваўшымі на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ўзброенага паўстання прымала і беларуская шляхта.

У пачатку 20-х гг. XIX ст. у  Беларусі атрымалі распаўсюджванне  ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў. Гэтаму садзейнічаў пераклад у Беларусь гвардзейскіх частак пасля паўстання  Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г., дзе праходзілі службу будучыя  дзекабрысты А.А. Бястужаў, М.С. Лунін, А.І. Адоеўскага, К.Ф. Рылееў і інш

Ідэі дзекабрыстаў аб ліквідаціі самадзяржаўя і прыгоннага права  знайшлі падтрымку на Беларусі. Дзекабрысты сачылі за развіццем польскага нацыянальна-вызваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. У 1821-1822 гг. лёсы многіх дзекабрыстаў былі звязаны з беларускімі землямі, дзе некаторыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў праходзілі ваенную службу. М. Мураўеў , кіраўнік “Паўночнага таварыства”, калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекабрысты М. Нарышкін, З. Чарнышоў, М. Лунін, Я. Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст сябра “Таварыства аб’яднаных славян ” І.Гарбачэўскі. 

Назву сваё дзекабрысты атрымалі па месяцу паўстання.

Тайныя таварыства дзекабрыстаў:

  1. "Саюз збаўлення» (1816-1818) – першае тайнае палітычнае таварыства дзекабрыстаў, створанае ў 1816 годзе па ініцыятыве А. М. Мураўёва групай маладых гвардзейскіх афіцэраў, удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года. (Аляксандр Мураўёў і Мікіта Мураўёў, капітан Іван Якушкин, Матвей Мураўёў-Апостал і Сяргей Мураўёў-Апостал, князь Сяргей Трубяцкі)
  2. "Саюз дабрадзенства» (1818-1821) - тайнае таварыства дзекабрыстаў, створанае ў пачатку 1818 года на аснове распушчанага «Саюза збаўлення»
  3. Паўднёвае таварыства (1821-1825) - ўтварылася ў Кіеве ў 1821, на чале П. І. Пестэля.
  4. Паўночнае таварыства (1822-1825) - ўтварылася ў Пецярбургу ў 1822 з двух дзекабрысцкіх груп на чале з М. М. Мураўёвым і Н. І. Тургеневым.  і іншыя…

На Беларусі так сама існавалі тайныя гурткі, гэта і філарэты з філаматамі, гэта і таварыства ваенных сяброў – тайнае рэвалюцыйнае абъяднанне ў Літоўскім асобным корпусе (Гродзенская губерня) у 1825-1826 гг., Створана таварыства ваенных сяброў  па ініцыятыве былога сябра таварыства філаматаў М. І. Рукевіча у Беластоцкім універсітэце. Ставіла мэтай барацьбу за "вольнасць", "асвету сябе", "узаемную дапамогу" і "агульныя выгоды". Ідэйныя погляды "Ваенных сяброў" набліжаліся да Статуту Паўночнага таварыства дзекабрыстаў. Сябрамі таварыства былі вайскоўцы, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, навучэнцы гімназіі, дзяржаўныя службоўцы. Таварыства падзялялася на 3 ступені:

  1. "Вышэйшая" - кіраўнічы цэнтр (камітэт)
  2. "Таварыства згоды"
  3.   Былое ревалюцыйнае таварыства навучэнцаў Беластоцкай гімназіі "Зарыне"

Шмат увагі надавалі дзекабрысты  і польскія рэвалюцыянеры палітычным настроям афіцэраў і салдат Асобнага літоўскага корпуса, часці якога  былі размешчаны ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай губернях і Беластоцкай  акрузе. Тут вялі прапаганду іх прадстаўнікі. Калі б войскі гэтага корпуса перайшлі на бок паўстаўшых, гэта мела б вялікае  значэнне для перамогі паўстання.

Кіраўнікі таварыства ваенных  сябро ў разгарнулі работу сярод  перадавой моладзі навучальных  устаноў і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі кантакты з тайнымі  таварыствамі моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах

Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны  дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае  крыло таварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення некаторых  сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага  кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Аднак у правінцыяльных саветах таварыства, у прыватнасці ў Літоўскім, куды ўваходзілі беларускія і літоўскія губерні, кіравалі прадстаўнікі багатага дваранства —Міхаіл Ромер, Канстанцін Радзівіл, Карл Прозар і інш.

Буйныя памешчыкі, якіх была большасць  у правінцыяльных саветах, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі толькі пры  ўмове, калі Польшчы будуць вернуты  беларускія і польскія землі, што  ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Пестэля  пайсці на некаторыя ўступкі ў  пытанні адносна граніц Расіі  і Польшчы, у прыватнасці згадзіцца  на перадачу Польшчы часткі беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. Супраць  гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў і  М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне  пытання непрымальным.

З 15 па 25 студзеня 1823 года ў  Кіеве пад прыкрыццём кірмашу  дзекабрысты правялі свой чарговы  з'езд Паўднёвага грамадства. Адным  з пытанняў, якое абмяркоўвалася на ім, было пытанне аб тэрмінах паўстання. За хутчэйшага выступ былі Сяргей Мураўёў - Апостал і Міхаіл Бястужаў-Румін. Яны і з'явіліся арганізатарами першага канкрэтнага задумы адкрытага выступу ў Бабруйску.

Чаму меркавалася падняць  паўстанне менавіта ў Бабруйску? Па-першае, яны хацелі выкарыстаць  рэдкі выпадак царскага агляду тых  палкоў, якія былі размешчаны і знаходзіліся пад непасрэдным уплывам чатырох  членаў грамадства. Па-другое была надзвычай  важная блізкасць Масквы, куды паўстаўшыя палкі рушылі б пасля паспяховага арышту Аляксандра I. Разам з тым паўстанню спрыяла і наяўнасць Бабруйскай крэпасці, паколькі ў выпадку няўдачы яна магла служыць сховішчам. Як высвятляецца з следчых спраў размова ішла не проста аб тым, што якія прайгралі дзела змоўцы сталі адседжвацца ў крэпасці, але і пра тое, што яны маглі б там ўтрымліваць арыштаванага імператара. Планавалася, што выступ у Бабруйску стане сігналам да паўстання ў Маскве, Пецярбургу і іншых гарадах.

Але план застаўся на паперы. Пасля падаўлення паўстання на Сенацкім плошчы 14 сьнежня 1825 года Бабруйскую крэпасць ператварылі ў палітычную катаржную турму, першымі вязнямі якой і сталі дзекабрысты.

Расійскі ўрад разграміў  тайныя таварыствы на Беларусі. Улічваючы, што цэнтрамі тайных таварыстваў былі навучальныя установы, ўрад прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі.

 

 

 

 

 

Паўстанне 1830-31 гг. на тэрыторыі Беларусі

Рэжым новага расійскага імператара Мікалая I быў пазбаўлены ўсялякіх ліберальных  памкненняў. Непасрэднай падставай для паўстання ў снежні 1830 з'явілася рашэнне Мікалая I паслаць польскія войскі на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі, незадаволенасць падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне канстытуцыі 1815 года. Цэнтрам паўстання была Варшава; на Беларусі, Літве і Украіне дзейнічалі спецыяльныя эмісары кіраўніцтва паўстанцаў.

29 лістапада 1830 года ў  Варшаве пачалося паўстанне, падрыхтаванае  апазіцыйнай шляхтай і тайнымі  арганізацыямі. Курсанты школы захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы. Намеснік імператара вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, брат расійскага імператара, прыняў рашэнне аб адыходзе рускіх воінскіх часцей з тэрыторыі Царства Пальскага (польскія нацыянальныя часці далучыліся да паўстання).

Каб прадухіліць пашырэнне  паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны, царскі ўрад прыняў неадкладныя меры. 13 снежня 1830 года, тут было ўведзена ваеннае становішча, значна павялічылася колькасць войск, узмацняюцца расійскія гарнізоны, больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. На маёнткі памешчыкаў, якія з'ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, шмат хто з мясцовых чыноўнікаў былі звольненыя.

На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная і актыўная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г. Вялася вусная агітацыя, рассылаліся пісьмовыя адозвы, збіраліся  сродкі і зброя. Але ніякіх абяцанняў  наконт аблягчэння становішча прыгоннага сялянства не было.

Узброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу  Ашмянскі, Браслаўскі і Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў. У Літве і Беларусі паўстанне адрознівалася стыхійны, нягледзячы на тое, што ў студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Камітэт распрацаваў план, паводле якога для падрыхтоўкі паўстання на месцах было вырашана стварыць таемныя павятовыя паўстанцкія камітэты.

У канцы красавіка 1831 пачалося паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі. Віленскі цэнтральны камітэт  не змог кантраляваць ход гэтага паўстання. У кожным павеце было створана свой ​​павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі. Урад кожнага павета пры дапамозе каталіцкага духавенства  прыводзіў насельніцтва да прысягі, аб'яўляў рэкруцкі набор у войска, выдаваў розныя заклікі да насельніцтва. З-за вузкіх палітычных мэтаў паўстанне  не атрымала значнай падтрымкі насельніцтва. [4, стр184-185]

Сяляне не спачувалі паўстанню, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці. Многія з іх аказаліся ўцягнутымі ў пастанцкі рух пад пагрозай карных санкцый. Пры зручным моманце  частка іх кідала паўстанцкія атрады і накіроўвалася да хаты ці хавалася ў лесе, дзе часам яны аб’ядноўваліся і пачыналі змагацца з памешчыкамі – прыгнятальнікамі, не робячы розніцы паміж рускімі і сваімі прыгоннікамі.

Большасць удзельнікаў паўстання  складалі шляхта, студэнты, афіцэры-палякі, каталіцкай і уніяцкай духавенства. Наогул у Беларусі і Літве ў  паўстанні прымалі ўдзел каля 10 тыс. чалавек.

У выніку жорсткіх баёў да верасня 1831 г. паўстанне было падаўлена. Адразу ж пасля гэтага ўрад абрынула на яго ўдзельнікаў, і жыхароў Польшчы  і Беларусі усеагульныя рэпрэсіі.

Закон ад 22 сакавіка 1831 г. пастанавіў: усю шляхту, якія прыняла ўзброены ўдзел у паўстанні, судзіць ваенным судом, прысуды выконваць на месцы; маёнтка злачынцаў адабраць у казну.

Сярод прынятых мер пасля  падаўлення паўстання было таксама  перасяленне былой польскай шляхты на Каўказ; забарона для асоб, уцекачоў за мяжу, вяртацца ў Расію; накладання забароны на тыя маёнткі, якія пераходзілі  да мяцежнікам па спадчыне. Свае маёнткі страцілі буйныя магнаты - Агінскія, Пляттеры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскім і інш. У 1831 г. пачаўся чарговы разбор шляхты, у выніку якога большасць дробных шляхцічаў Беларусі было пераведзена ў статус аднадворцаў. Пазбаўляючы шляхту саслоўных прывілеяў, урад спадзявалася пазбавіць нацыянальна-вызваленчы рух яго асноўнай базы.

Аднак і пасля падзей 1830-1831 гг. рэвалюцыйнае і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі і Літве не спыніўся.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Палітыка царызму  ў 40-50 гады ХIХ ст

Паўстанне 1830-1831 гг. выклікала  рэзкую перамену палітычнага курсу  расійскага ўрада ў Беларусі, Літве  і Правабярэжнай Украіне. Пераканаўшыся  ў палітычнай нядобранадзейнасці мясцовага  дваранства, урад Мікалая I зрабіў стаўку на поўную уніфікацыю 9 заходніх губерняў з Цэнтральнай Расеяй як адзіную  надзейную гарантыю ўтрымання гэтай  тэрыторыі ў складзе Расійскай  імперыі. [4, стр186]

Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі  царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую  аб'яднальную палітыку, яе канчатковай  мэтай было зліццё новых тэрыторый  з рускімі рэгіёнамі. З канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы  і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі. Адбывалася пераарыентацыя палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця  Беларусі на Усход

На тэрыторыю Беларусі была распаўсюджана ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных органаў і ўстаноў. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія  суды і інш. Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны Больш за тое памешчыцк і прыгнёт рэзка ўзмацніўся. Памешчыкі імкнуліся кампенсаваць за сялянскі конт свае страты. Пашыраючы фальваркова гаспадарку, яны обезземеливали сялян, скарачалі іх надзелы, павялічвалі паншчыну. Злоўжывання памешчыкаў і спусташэнне сялян прынялі такія маштабы, што на гэта была вымушаная звярнуць увагу вярхоўная ўлада. У 1818 г. быў выдадзены спецыяльны сенацкі указ аб становішчы ў заходнім краі. Ён прадпісваў выкананне сялянскіх павіннасцяў строга ў адпаведнасці з зафіксаванымі ў інвентарах (вопісах маёнткаў) нормамі. Аднак гэты ўказ быў праігнараваны памешчыкамі.

Як паказала IX рэвізія 1850, у шэрагу месцаў Паўночна-Заходняга  краю перастала рэпрадуктавацца  насельніцтва, смяротнасць перавысіла нараджальнасць. Сяляне супраціўляліся як маглі. Пераважалі пасіўныя формы  супраціву: ўхіленне ад павіннасцяў, уцёкі, скаргі уладам. Але нарастала і  актыўны супраціў, аж да ўзброеных  бунтаў, разграміў сядзібаў і забойстваў памешчыкаў. Вядома, што з 70 сялянскіх  хваляванняў, зафіксаваных ў 40-50 гг. XIX ст. ва ўсёй велізарнай Расіі, 35 адбыліся ў заходніх губернях. На падаўленне бунтаў дасылаліся воінскія каманды, практыкаваліся масавыя лупцоўкі, спасылкі на катаргу.

Імкнучыся ўпарадкаваць кіраванне  краем, Мікалай I заснаваў у 1831 г. Асаблівы камітэт па справах заходніх губерняў. Яго задачай з'яўлялася выпрацоўка мерапрыемстваў па аслабленні польскага і ўзмацненню рускага ўплыву на Беларусі, Украіне і ў Літве. Камітэт дзейнічаў да 1848 г.; ў яго склад уваходзіў шэраг міністраў і вышэйшых дзяржаўных саноўнікаў.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Камітэта на працягу 1831-40 гг. было спынена  дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у беларускіх губернях. Указам ад 1 студзеня 1831 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага і ўводзілася расійскае заканадаўства. На тэрыторыі Беларусі было ўведзена новае заканадаўчае становішча - «Палажэнне аб губернях", усім дзяржаўным установам і пасадам даваліся рускія назвы. У мясцовыя адміністрацыйныя органы заходніх губерняў сталі назначаць пераважна рускіх чыноўнікаў, якія пры пераездзе атрымлівалі матэрыяльную дапамогу. У судаводстве польскую мову замянілі на рускую. У сваю чаргу, было забаронена выкладанне на польскай мове і назва навучальных устаноў была моцна скарочана. [4, стр187]

Нарэшце, у 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт. У сувязі з закрыццём Віленскага універсітэта ў маі 1832 быў ліквідаваны Віленскі навучальны округ. [4, стр188]

У 1837 г. пачалася рэформа  кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Яна прыкметна палепшыла становішча дзяржаўных сялян беларускіх губерняў: было упарадкавана кіраванне дзяржаўнымі  маёнткамі, пашырана сялянскае самакіраванне  і землекарыстанне, спыненая практыка здачы маёнткаў у арэнду, ліквідаваны  паншчынныя павіннасці, ўсе сяляне перакладзены на рэгламентаваны чынш. Указам ад 19 кастрычніка 1831 г. быў аб'яўлены так званы "разбор шляхты". Справа ў тым, што ўсёй Расійскай імперыі было ўлічана толькі 232446 чалавек дваранскіх душ. У рэчаіснасці ў Літве і Беларусі валодалі маёнткамі і былі дваранамі-памешчыкамі толькі каля 16 тыс. чалавек. "Разбор шляхты" ўскосным наступствам меў развіццё ў расійскай гістарычнай навуцы як дыпламатыка - вучэнне аб дыпломах, якія сведчаць якія-небудзь права дакументаў.

Адным з найважнейшых напрамкаў  урадавай палітыкі стала барацьба супраць  уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася  са шляхецкай апазіцыяй. Улады Расійскай імперыі на далучаных беларускіх землях пачалі палітыку ўвядзення праваслаўя і выцяснення уніі. У 1827 г. святар Іосіф Сямашка падаў цару Мікалаю I дакладную запіску з прапановай скасаваць уніяцкую царкву і перавесці яе ў праваслаўе. Неўзабаве быў выдадзены ўказ аб забароне пераходу уніятаў у каталіцызм. У 1839 г. у Полацку быў скліканы сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб скасаванні Брэсцкай царкоўнай уніі. Усе былыя уніяты (1,5 млн. чал.) Аўтаматычна перакладаліся ў праваслаўе.

Было ўніфікавана і  адміністрацыйнае дзяленне Беларусі і  Літвы: ўказ ад 18 ліпеня 1840 прадпісваў замест агульнага наймення беларускіх і літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская  і Гродзенская. [4, стр187]

Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця  дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш. Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. 

У 1840 г. было поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

Белорусь у 1830-1850 годы. Декабристы в Белоруссии