География Брестской области
2.4. КЛІМАТ
Кліматычныя ўмовы
Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым
фактарам, які вызначае занальнае
размеркаванне і дыферэнцыяцыю
прыродных і гаспадарчых аб'
КЛІМАТАЎТВАРАЮЧЫЯ ФАКТАРЫ.
На фарміраванне клімату вобласці ўплываюць сонечная радыяцыя, цыркуляцыя атмасферы і характар падсцілаючай паверхні, з якіх найбольш значную ролю адыгрывае атмасферная цыркуляцыя. Яе панаванне ў зімовы час вядзе да парушэння шыротнага хода матэаэлементаў. У летні час актыўнасць атмасфернай цыркуляцыі змяншаецца, а роля сонечнай радыяцыі ў кліматаўтварэнні павялічваецца. Гэта вядзе да больш выразнай шыротнай занальнасці клімату.
Гадавы прыход сумарнай сонечнай радыяцыі каля 4014 МДж/м2, які мала змяняецца па тэрыторыі вобласці. Месячныя велічыні сумарнай сонеч-най радыяцыі звязаны з вышынёй Сонца над гарызонтам, таму найбольшую яе колькасць паверхня атрымлівае ў чэрвені, а найменшую ў снежні (у 11 разоў меней, чым ў чэрвені). Увогуле, 46,5% гадавога прыходу сумарнай сонечнай радыяцыі прыпадае на тры месяцы цёплага сезону; май, чэрвень, ліпень, А на лістапад, снежань і студзень разам - толькі каля 6 %. Да таго ж трэба дадаць, што і склад сумарнай сонечнай радыяцыі змяняецца на працягу года: у летнія месяцы на 53,4% яна складаецца з прамой радыяцьгі, а зімой – на 73,2% з рассеянай па прычыне ўзрастання воблачнасці.
Трапіўшая да зямной паверхні сумарная
сонечная радыяцыя часткова губляецца:
адбіваецца і ідзе на эфектыўнае выпраменьванне
зямной паверхняй. Розніца паміж
сумарнай радыяцыяй, альбеда і эфектыўным
выпраменьваннем утварае
На працягу двух месяцаў у Брэсце (снежань, студзень) і трох у Пінску (з лістапада па студзень) радыяцыйны баланс адмоўны, зямная паверхня страчвае цяпло і адбываецца радыяцыйнае ахалоджванне паветра і глебы. У астатнія месяцы радыяцыйны баланс на тэрыторыі вобласці станоўчы. Пры гэтым цяпло, атрыманае зямной паверхняй, ідзе на награванне паветра, глебы і выпарэнне вільгаці. У наваколлі Брэста ў сярэднім 75% радыяцыйнага баланса траціцца на выпарэнне, 23% – на награванне прыземнага слоя паветра і каля 2% ідзе ў глебу.
Другім фактарам, які вызначае фарміраванне тэмпературнага рэжыму паветра з'яўляецца цыркуляцыя атмасферы. Размеркаванне барычнага поля і цэнтраў дзеяння атмасферы над заходняй часткай Еўразіі і прыля-гаючымі акіянамі вызначае асаблівасці пераносу паветраных мас.
На працягу ўсяго года пераважаючыя заходнія патокі паветраных мас прыносяць на тэрыторыю вобласці марское ўмеранае паветра з Атлантыкі. Пры іншых напрамках ветру паступаюць кантынентальныя ўмераныя, трапічныя альбо арктычныя паветраныя масы, якія адыгрываюць меншую ролю ў фарміраванні клімату Брэсцкай вобласці.
Зімой атмасферны ціск максімальны, каля 1016 мбар. Адзначаецца яго нязначнае павелічэнне на паўднёвы ўсход, ізабары ідуць з паўднёвага захаду на ўсход. У гэтую пару года пры ўзаемадзеянні адгалінавання Азіяцкага максімума – восі Ваейкава, Ісландскага мінімума і Азорскага максімума над Антлантыкай, над тэрыторыяй Брэсцкай вобласці праходзяць серыі заходніх і паўночна-заходніх цыклонаў, якія суправаджаюцца заходнімі і паўднёва-заходнімі вятрамі. У летнюю пару атмасферны ціск крыху памяншаецца і адзначаецца яго нязначнае зніжэнне з захаду на ўсход, чым вызначаецца перавага вятроў заходніх і паўночна-заходніх напрамкаў. Са зменай вятроў розных напрамкаў звязана чаргаванне розных тыпаў паветраных мас і няўстойлівасць надвор'я.
3 вятрамі заходніх напрамкаў прыходзіць марское ўмеранае паветра, якое паўтараецца ў 50-60% выпадкаў, пераважна зімою і прыносіць адлігі, павелічэнне вільготнасці паветра, туманы і ападкі. Летам яно таксама вільготнае, але халаднаватае, прычым хутчэй трансфармуецца ў кантынентальнае паветра ўмераных шырот, з якім звязана сухое надвор'е, цёплае летам і халоднае зімой. Кантынентальнае ўмеранае паветра можа паступаць у Брэсцкую вобласць з вятрамі ўсходніх напрамкаў і прыносіць сухое надвор'е, цёплае летам і халоднае зімой. Арктычнае паветра заўсёды паступае з вятрамі паўночнай чвэрці і прыносіць пахаладанне, замаразкі вясною і ўвосень. Трапічнае паветра, часцей марскога паходжання, выклікае пацяпленне. Яго сярэдняя паўтаральнасць 20-25%, пераважна летам.
ЭЛЕМЕНТЫ КЛІМАТУ.
Тэмпература паветра – найважнейшы элемент надвор'я і клімату, які характарызуе цеплавы рэжым атмасферы. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў вобласці змяншаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад 7,4°С у Брэсце да 6,1°С у Баранавічах. У тым жа напрамку змяншаецца і працягласць цёплага перыяду ад 259-260 да 243-244 сутак. У 53% гадоў самы халодны месяц года – студзень і ў 63% гадоў самы цёплы месяц – ліпень, але сярэднемесячныя максімумы і мінімумы тэмператур паветра ў 20-30% гадоў спазняюцца на месяц, што сведчыць аб пераходным характары клімата Брэсцкай вобласці ад марскога да кантынентальнага. Пры аддаленні ад Атлантычнага акіяна на тэрыторыі вобласці на ўсход павялічваецца і сярэднегадавая амплітуда тэмператур паветра ад 23,2°С у Брэсце і Высокім да 23,8°С у Пінску і 24,1°С у Баранавічах.
Ход зімовых ізатэрм пад уплывам марскіх умераных паветраных мас блізкі да мерыдыянальнага. У летні час пры ўзмацненні ролі сонечнай радыяцыі, ізатэрмы набываюць шыротны ход (мал. 2.7). У асобныя гады тэмпературы паветра дасягаюць анамальных велічынь; да +37°С у Брэсце і на паўднёвым усходзе вобласці ў ліпені - жніўні і -37, 38°С на поўначы вобласці ў студзені - лютым. Аднак, у 68% гадоў сяраднемесячныя тэмпературы паветра на Брэстчыне былі блізкімі да сярэдніх шматгадовых паказчыкаў. Вялікае значэнне для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур мае забяспечанасць іх цяплом, якая характарызуецца працягласцю перыяду з тэмпературамі паветра вышэй 0, +5, +10 і +15°С і сумамі сярэднесутачных тэмператур паветра вышэй +5, +10 і +15°С. Гэтыя паказчыкі павялічваюцца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад вобласці (дадатак). Такім чынам. найбольшымі рэсурсамі цяпла валодаюць паўднёва-заходнія раёны вобласці: Брэсцкі, Маларыцкі, што дазваляе вырошчваць там больш патрабавальныя да цяпла сельскагаспадарчыя культуры. 3 цыркуляцыяй атмасферы і тэмпературным рэжымам звязана вільготнасць паветра, воблачнасць і атмасферныя ападкі. Перавага марскога ўмеранага паветра з Атлантыкі на працягу года абумоўлівае параўнальна высокую вільготнасць паветра. На працягу года яна на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці адносна высокая і складае 69-89%. У зімовы час яна вышэй на паўночным захадзе, а ў летні – на ўсходзе вобласці. Сутачны і гадавы ход абсалютнай вільготнасці паралельны ходу тэмпературы паветра, а сутачны і гадавы ход адноснай вільготнасці супрацьлеглы ходу тэмпературы паветра (мал.2.8.)
Воблачнасць цесна звязана з атмасфернай цыркуляцыяй і адноснай вільготнасцю паветра. Пры ўзмацненні цыкланічнай дзейнасці, пачынаючы з восені воблачнасць павялічваецца, дасягаючы максімума 8,3-8,8 балаў у канцы восені – пачатку зімы, што адпавядае гадавому ходу адноснай вілыотнасці. У маі – чэрвені воблачнасць зніжаецца да 5,9-6,1 бала. Сярэднегадавая воблачнасць на тэрыторыі вобласці некалькі памяншаецца з паўночнага захаду і паўночнага ўсходу на поўдзень (мал.2.9.).
Велічыня і размеркаванне
3 гадавой колькасці ападкаў
прыкладна 70% выпадае ў цёплы
перыяд года (красавік – кастрычнік).
Аналіз гадавога ходу
Табліца 2.2.
ГАДАВЫ ХОД АПАДКАЎ НА МЕТЭАСТАНЦЫЯХ
БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
Назва мэтэастанцыі |
Месяцы годаме ся цы |
За год | |||||||||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
||
Баранавічы |
31 |
33 |
31 |
40 |
62 |
83 |
84 |
81 |
58 |
47 |
41 |
39 |
630 |
Ганцавічы |
36 |
38 |
36 |
46 |
60 |
72 |
92 |
74 |
55 |
48 |
46 |
42 |
645 |
Івацэвічы |
31 |
32 |
31 |
43 |
57 |
69 |
88 |
77 |
52 |
45 |
39 |
37 |
595 |
Палеская |
35 |
37 |
35 |
44 |
59 |
71 |
90 |
73 |
54 |
46 |
45 |
43 |
632 |
Пінск |
30 |
32 |
31 |
41 |
54 |
65 |
83 |
67 |
49 |
43 |
41 |
37 |
573 |
Брэст |
28 |
31 |
33 |
36 |
50 |
76 |
71 |
72 |
46 |
37 |
36 |
32 |
548 |
Высокае |
25 |
27 |
29 |
35 |
49 |
74 |
70 |
71 |
45 |
36 |
31 |
28 |
520 |
Пружаны |
28 |
31 |
32 |
38 |
54 |
82 |
76 |
77 |
49 |
39 |
35 |
31 |
572 |
Мал. 2.9 Колькасць пахмурных дзён па агульнай воблачнасці за год.
ХАРАКТАРЫСТЫКА ПОР ГОДА.
Сезоннасць з'яўляецца адной з галоўных асаблівасцей клімату Брэсцкай вобласці. Т'эрміны надыходу той ці іншай пары года звязаны з устанаўленнем пэўных сярэднесутачных тэмператур, якімі вызначаюцца сезонныя змены ў прыроде.
Пачаткам зімы лічыцца ўмоўная дата пераходу сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок паніжэння. Гэта адбываецца 19-21 лістапада ў Баранавіцкім. Ляхавіцкім, Ганцавіцкім раёнах і на тыдзень пазней (26-28 лістапада) ў Брэсцкім, Маларыцкім раёнах (дадатак). Такім чынам, працягласць зімы на Брэстчыне памяншаецца ад 120-121 дня на паўночным усходзе да 105-106 дзён на паўднёвым захадзе. Прыход сумарнай сонечнай радыяцыі зімой скарачаецца ў 4-11 разоў у параўнанні з чэрвенем. У зімовыя месяцы паўсюдна па вобласці рассеяная сонечная радыяцыя ў 2,6-2,7 разы перавышае прамую. Пры гэтым сярэднемесячныя велічыні радыяцыйнага балансу адмоўныя ў Брэсце ў снежні-студзені пры нулявым радыяцыйным балансе ў лістападзе і лютым, а на ўсходзе вобласці радыяцыйны баланс з лістапада па люты адмоўны.
У зімовы час у атмасферы над тэрыторыяй Брэстчыны ўзмацняюцца цыркуляцыйныя працэсы. Пераважаюць умераныя марскія паветраныя масы з Атлантыкі і Міжземнага мора, але яны часта змяняюцца халоднымі арктычнымі ці кантынентальнымі паветранымі масамі. Таму характэрнай рысай надвор'я зімовага часу на Брэстчыне з'яўляецца няўстойлівасць. Адлігі магчымы ў любы зімовы месяц на ўсёй тэрыторыі вобласці, але сярэдняя колькасць дзён з адлігамі памяншаецца за снежань-люты ад 50 і болей у паўднёва-заходніх раёнах да 35-40 у паўночна-усходніх раёнах (мал.2.10).
Сярэднемесячныя тэмпературы паветра ва ўсе зімовыя месяцы ад-моўныя. Мінімума яны дасягаюць у студзені ад –4,4°С у Брэсце да –6,1°С у Баранавічах, радзей у лютым ці снежні.
Нягледзячы на тое, што люты – апошні месяц зімы, ён халаднейшы за снежань, першы зімовы месяц. Снежаньскія тэмпературы змяняюцца ў вобласці ад –2,5 да –4,0°С, а лютаўскія ад –3,5 да –5,5°С. Ніжэйшыя тэмпературы паветра ў другой палове зімы, ход ізатэрм на тэрыторыі вобласці сведчаць аб пераходным характары клімата вобласці ад марскога да кантынентальнага.
Параўнальна высокія тэмпературы паветра вызначаюць невялікую глыбіню прамярзання глебы. Яна дасягае ў сярэднім 40см пад канец зімы. У гады са значным снегавым покрывам глыбіня прамярзання глебы памяншаецца да 15-20 см. а ў маласнежныя зімы глеба прамярзае да 90-ІООсм. Аднак, на глыбіню прамярзання глебы ўплывае і шэраг іншых фак-тараў, з якіх трэба вылучыць вільготнасць глебы і яе цеплаёмістасць. Таму глыбіня прамярзання глебы ў Брэсцкай вобласці вагаецца ў значных межах у розныя па метэаўмовах гады і на розных тыпах глебаў. Разам з тым на працягу аднаго зімовага сезону для аднаго тыпу глебаў вызначаецца наступная заканамернасць: глыбіня прамярзання павялічваецца, а сярэднемесячная тэмпература на паверхні глебы паніжаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Устойлівае снегавое покрыва ў Брэсцкай вобласці усталёўваецца з паўночнага ўсходу (3-я дэкада снежня) на паўднёвы захад (першыя дні студзеня). У гэтым жа накірунку змяняюцца ўвогуле і працягласць яго залягання, і сярэдняя з максімальных вышынь снегавога покрыва (мал.2.12), і, адпаведна, запасы вільгаці ў снегавым покрыве. Вышыня снегавога покрыва змяняецца ў значных межах у залежнасці ад мясцовых умоў і залежыць ад характару падсцілаючай паверхні: больш снега назапашваецца на іржышчы, ворыве, наветраных схілах узвышшаў. У асобныя цёплыя зімы ўстойлівае снегавое покрыва на Брэстчыне ўтвараецца толькі ў канцы студзеня – пачатку лютага. Разбураецца снегавое покрыва ў канцы зімы 5-15 сакавіка яшчэ да пераходу сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0°С. Адзін раз у 10-20 гадоў на Баранаўшчыне і кожны трэці год у Брэсцкім і Маларыцкім раёнах устойлівае снегавое покрыва наогул не ўтвараецца.
3 неспрыяльных з'яў надвор'я ў зімовы перыяд на Брэстчыне магчымы галалёд 10-20 дзён за год, мяцеліца 10-20 дзён, утварэнне ледзяной скарынкі, выправанне раслін.
Пераход сярэднесутачнай тэмпературы праз 0°С у бок павышэння азначае надыход вясны. На Брэстчыне гэта адбываецца ў сярэднім 11 сакавіка ў Брэсцкім, Маларыцкім раёнах і 23 сакавіка ў Баранавіцкім раёне. Заканчваецца феналагічная вясна пераходам сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз +10°С 24-30 красавіка. Такім чынам, у паўднёва-заходніх раёнах вобласці працягласць вясны складае каля 43 сутак, а ў паўночна-ўсходніх 39 сутак, што тлумачыцца нарастаннем кантынентальнасці клімату.
Вясною адбываецца перабудова атмасферных працэсаў, знікае перавага высокага ціску, часта змяняюцца розныя тыпы паветраных мас, узмацняецца цыкланічная дзейнасць, з чым звязана няўстойлівае надвор'е, частыя звароты халадоў. Аднак, павышэнне сярэднесутачных тэмператур вядзе да зніжэння адноснай вільготнасці, воблачнасці і, пры павелічэнні вышыні Сонца над гарызонтам і працягласці дня, значна ўзрастае сумарная сонечная радыяцыя (130 і 406 МДж/м2 адпаведна ў сакавіку і красавіку ў Брэсце). Пры павелічэнні прыходу цяпла памяншаецца альбеда, паколькі сыходзіць снегавое покрыва. і хутка павялічваецца радыяцыйны баланс. У пачатку вясны значная колькасць цяпла затрачваецца на награванне і адтаванне глебы, а таксама на выпарэнне вільгаці. Ад пачатку да поўнага адтавання глебы праходзіць 10-11 дзён. Поўнае адтаванне лёгкіх па механічнаму складу глеб адбываецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з 30 сакавіка да 10 красавіка. Адтаванне цяжкіх і тарфяных глеб спазняецца на 5-7 дзён. Да 12-16 красавіка ў вобласці лёгкія па механічнаму складу глебы праграваюцца на глыбіню 10см да +5°С, што дазваляе сеяць раннія яравыя і тэхнічныя культуры, а да 25-30 красавіка глеба на глыбіню 10см ужо праграваецца да +10°С, і з'яўляецца магчымасць весці сеў цеплалюбівых культур (грэчкі, бульбы, кукурузы). Паветра хутка праграваецца, асабліва ў другой палове вясны. Ад першай да трэцяй дэкады красавіка тэмпература паветра ў Брэсце павялічваецца болей чым у два разы. Няўстойлівасць веснавога надвор'я праяўляецца ў хістаннях тэмпературы паветра ў шырокіх межах ад +25 да –20°С, але ўсё ж пераважаюць дні з дадатнымі тэмпературамі. Так, у Брэсце ў сакавіку каля 13 дзён з адмоўнымі тэмпературамі, а ў красавіку – у сярэднім толькі 1. 3 5-6 красавіка на паўднёвым захадзе па 12-13 красавіка на паўночным усходзе сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз +5°С, пачынаецца вегетацыйны перыяд большасці дрэвавых і травяністых раслін, у тым ліку ранніх сельскагаспадарчых культур. А вегетацыя большасці сельскагаспадарчых культур пачынаецца пры пераходзе сярэднесутачных тэмператур праз +10°С, што адбываецца на Брэстчыне 25-30 красавіка.
На працягу вясны назіраецца зніжэнне адноснай вільготнасці паветра ад 77-81% да 72-74% і нарастанне дэфіцыту вільгаці ў паветры, які дасягае максімуму ў пачатку лета. Зніжэнне адноснай вільготнасці паветра звязана з адвекцыяй цёплага паветра з поўдня, пры гэтым паверхня глебы не паспявае прагравацца і выпаральнасць перавышае фактычнае вьшарэнне. Выпарэнне вільгаці з паверхні глебы пры росце тэмператур і дэфіцыце вільгаці ў паветры вядзе да высушвання глебы.
Да ліку неспрыяльных з'яў надвор'я ў веснавы перыяд трэба аднесці замаразкі і вымаканне пасеваў. Апошнія замаразкі адбываюцца на Брэстчыне ў сярэднім 21-30 красавіка, але ў 10% гадоў магчымы замаразкі і ў трэцяй дэкадзе мая.
Пачаткам лета лічыцца тэрмін пераходу сярэднесутачнай тэмпературы паветра ў бок павышэння праз +10°С (у некаторых работах – праз +14°С). На тэрыторыі Брэсцкай вобласці лета пачынаеіша 25-30 красавіка і працягваецца ад 148 дзён на паўночным усходзе да 161-162 дзён на паўднёвым захадзе да 26 верасня-3 кастрычніка. За летні сезон паверхня Брэстчыны атрымлівае 68% гадавой сумы сонечнай радыяцыі. Радыяцыйны баланс у гэтыя месяцы максімальны. Звыш 3/4 атрыманага цяпла траціцца на выпарэнне вільгаці, на працягу летняга сезону скарачаецца доля цяпла, якое траціцца на награванне глебы, а ў жніўні-верасні наадварот нагрэтая за лета глеба аддае цяпло ў атмасферу. Сярэднесутачная тэмпература паветра летам на тэрыторыі вобласці амаль аднолькавая: +18,0°С на поўначы і +19,0°С на поўдні вобласці ў ліпені (мал.2.7). Ізатэрмы ўсіх летніх месяцаў выцягнуты ў шыротным накірунку. Сярэднемесячныя тэмпературы летам паўтараюцца ў 80-90% гадоў. Аднак, у асобныя гады магчымы рэзкія пахаладанні, калі мінімальныя тэмпературы на працягу сутак зніжаюцца да 3,7°С, і ў любы летні месяц, акрамя ліпеня, магчымы замаразкі. Зрэдку, калі прыходзіць трапічнае паветра, устанаўліваецца гарачае надвор'е, і дзённыя тэмпературы падымаюццада +33-36°С.
Цыркуляцыйныя працэсы летам аслабляюцца, таму хуткасць ветру навялікая. Са зніжэннем цыркуляцыйнай дзейнасці, адносна высокімі сярэднесутачнымі тэмпературамі звязаны параўнальна невялікая адносная вігьготнасць паветра і воблачнасць. У першай палове лета (май-чэрвень) адносная вільготнасць паветра дасягае мінімума. Далей адзначаецца яе рост ў сувязі з павелічэннем колькасці ападкаў. Максімальная месячная колькасць ападкаў прыпадае ў паўднёва-заходніх раёнах вобласці на чэрвень, а на астатняй тэрыторыі – на ліпень. Павялічваецца ў параўнанні з вясною колькасць дзён з ападкамі. Колькасць ападкаў у летні сезон вельмі зменлівая. У 70% гадоў забяспечваецца сярэднемесячная колькасць ападкаў. Але, зрэдку здараюцца гады, калі сярэднемесячная колькасць ападкаў у летнія месяцы зніжаецца да 2-10мм альбо павялічваецца ўдвая. Магчымы ліўні, у час якіх выпадае месячная норма ападкаў.
Неспрыяльнымі метэаралагічнымі з'явамі ў летні перыяд з 'яўляюцца моцныя вятры і смерчы, якія бываюць на Брэстчыне ў сярэднім 1-2 дні ў кожным другім сезоне. Пры моцных вятрах на лёгкіх па механічнаму складу глебах Брэстчыны ўзнікаюць пылавыя буры. Адмоўны ўплыў на развіццё сельскагаспадарчых раслін аказвае павышэнне тэмпературы паветра вышэй +30°С, што назіраецца ў Брэсцкай вобласці штогод і найбольш нябяспечна пры нізкай вільготнасці паветра. Колькасць моцных ліўняў, якія наносяць шкоду раслінам і глебаваму покрыву на Брэстчыне дасягае 20 за летні сезон, што больш, чым у другіх абласцях Беларусі. Часта ліўні суправаджаюцца навальніцай і градам.
Пераход сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз +10°С у бок паніжэння адзначае надыход восені. Тыповымі восеньскімі месяцамі у Брэсцкай вобласці з'яўляюцца кастрычнік і лістапад. Працягласць восені скарачаецца ад 54 сутак у Брэсцкім, Маларыцкім раёнах да 51 сутак у БаранавіцкІм раёне. Восень мае большы працяг у параўнанні з вясною з прычыны павепічэння воблачнасці, вільготнасці паветра і, адпаведна, павольнага зніжэння сярэднесутачных тэмператур. Пры зніжэнні вышыні Сонца над гарызонтам і працягласці дня хутка змяняецца колькасць сумарнай сонечнай радыяцыі і радыяцыйны баланс, які ў лістападе роўны 0 МДж/м2. Рассеянная радыяцыя перавышае прамую.
Сярэднесутачныя тэмпературы паветра на працягу восені зніжаюцца, у кастрычніку яны ў сярэднім змяняюцца на тэрыторыі вобласці ад +6,0 да +7,5°С, а ў лістападзе ад +0,5 да +2,0°С. У любыя асеннія суткі магчымы замаразкі. Тэрміны іх надыходу змяняюцца год ад году ў залежнасці ад метэаралагічных і мясцовых прыродных умоў, але ў сярэднім у вобласці замаразкі пачынаюцца 10-14 кастрычніка. Заканчваецца безмарозны перыяд. Пры надыходзе арктычнага паветра сярэднесутачныя тэмпературы адмоўныя. Такіх дзён можа быць звыш паловы ў кастрычніку і ўсе ў лістападзе ў найбольш халодныя гады. Бываюць і звароты летняга цяпла, так званага бабінага лета, калі ўдзень тэмпература паветра падымаецца да +25-28°С. На працягу восені зніжаюцца і выраўніваюцца тэмпературы паверхневага слоя розных тыпаў глеб.
Увосень адбываецца змена летняга тыпу цыркуляцыі паветра на зімовы. Узмацняецца цыкланічная дзейнасць і заходні перанос марскога паветра з Атлантыкі, якое прыносіць шмат вільгаці. Таму, нягледзячы на зніжэнне фактычнай пругкасці вадзяной пары, адносная вільготнасць паветра павялічваецца і дасягае ў канцы восені – пачатку зімы максімальнай сярэдняй велічыні 88%. 3 гэтым звязана павелічэнне на працягу восені і воблачнасці, якая таксама ў лістападзе дасягае максімальнай за год сярэдняй велічыні ў 8,5 балаў. Мяняецца і характар воблачнасці: змяншаецца паўтаральнасць перыстых, кучавых, высокаслаістых воблакаў і павялічваецца – слаістых і слаіста-дажджавых. Сярэднемесячная колькасць ападкаў зніжаецца ў сярэднім да 35-45мм, хоць колькасць дзён з ападкамі павялічваецца да 12-14 у кастрычніку і 14-17 у лістападзе. Нізкая інтэнсіўнасць ападкаў восенню спрыяе назапашванню вільгаці ў глебе. У асобныя гады месячная колькасць ападкаў значна адрозніваецца ад нормы. Так, у кастрычніку 1974 года ў Брэсце выпала 7 месячных норм – 248 мм, а ў кастрычніку 1953 – толькі 2 мм. Трэба адзначыць, што на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці як у кастрычніку, так і ў лістападзе ападкі могуць выпадаць не толькі ў вадкім стане, але і ў цвёрдым.
Восенню заканчваецца вегатацыйны перыяд. 3 пераходам сярэднесутачнай тэмпературы праз +10°С спыняецца развіцце большасці сельскагаспадарчых раслін, а 25 кастрычніка-1 лістапада сярэднесутачная тэмпература паніжаецца да +5°С і ніжэй і спыняецца развіццё азімых культур, траў і дрэў.
Рэгулярныя кліматычныя назіранні ў вобласці пачаліся ў XIX стагоддзі з арганізацыі у 1834г. у Брэсте мэтэаралагічнай станцыі. Ужо да канца стагоддзя тэрыторыя вобласці ахоплена сеткай метэастанцый, якая пашыраецца і ў XX стагоддзі. У наш час метэаназіранні ў вобласці вядуцца на 6 метэаралагічных станцыях, Брэсцкай занальнай гідраметэаралагічнай абсерваторыі і Палескай балотнай станцыі.
Мікраклімат. Пад уплывам мясцовых асаблівасцей навакольнага асяроддзя (рэльефу, расліннасці, стану глебы, наяўнасці вадаёмаў, будынкаў) прыземны слой паветра набывае адрозненні, якія называюць мікракліматычнымі. Асаблівасці мікраклімату маюць вялікае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі, рэкрэацыі, будаўніцтва населеных пунктаў.
У выніку перавагі плоскіх нізін у Брэсцкай вобласці рэльеф вялікага значэння для фарміравання мікракліматычных асаблівасцей не мае, затое важную ролю адыгрывае глебавае і расліннае покрыва.
На невялікіх плошчах
Своеасаблівы мікраклімат
КЛІМАТЫЧНАЕ РАЯНАВАННЕ.
Аналіз асноўных метэаэлементаў сведчыць, што на тэрыторыі вобласці існуюць кліматычныя адрозненні. Агракліматычнае раянаванне тэрыторыі Беларусі (Шкляр, 1973) заснавана на сумах тэмператур вышэй +10°С і каэфіцыенце ўвільгатнення тэрыторыі.
Брэсцкая вобласць у гэтай схеме раянавання размешчана ў дзвюх зонах: Цэнтральнай і Паўднёвай,. займаючы толькі заходнія, меней кантынентальныя падвобласці (мал.2.13).
Цёплая ўмерана вільготная Цэнтральная агракліматычная вобласць ахоплівае толькі паўночна-усходнія раёны Брэсцкай вобласці. Яе паўднёвая мяжа ідзе праз Івацэвіцкі, Ганцавіцкі адміністрацыйныя раёны па ізалініі сум тэмператур вышэй +10°С у 2400° , супадае з каэфіцыентам увільгатнення за цёплы перыяд 0,87-0,9.
Цэнтральная агракліматычная вобласць
займае схілы Слонімскага і
Паўднёвая цёплая няўстойліва вільготная агракліматычная вобласць займае сярэднюю і паўднёвую частку Брэсцкай вобласці, адпавядаючы Высокаўскай і Пружанскай раўнінам Перадпалесся і заходняй частцы Палесся. Гэтая вобласць адрозніваецца найбольшымі сумамі актыўных тэмператур, больш высокімі тэмпературамі лета і зімы, большай працягласцю вегетацыйнага перыяду і летняга сезону, меншай працягласцю эалягання снегавога покрыва і зімняга сезону. Але тут выпадае меншая на 40-50мм колькасць ападкаў за год, назіраецца значная зменлівасць колькасці ападкаў ад аднаго года да другога. У выніку сярэдні каэфіцыент увільгатнення тут каля 0,8 за цёплы перыяд, а ў асобныя гады і ніжэйшы. Неаднароднасць агракліматычных умоў дазваляе выдзеліць Пружанска-Брэсцкі і Пінскі агракліматычныя раёны. Пружанска-Брэсцкі агракліматычны раён займае паўднёвыя схілы Ваўкавыскага ўзвышша, Высокаўскую і Пружанскую раўніны і Брэсцкае Палессе. Пінскі агракліматычны раён займае Загараддзе і заходнюю частку Прыпяцкага Палесся. Змена кліматычных паказчыкаў у вобласці ў зімовы і веснавы перыяды з захаду на ўсход абумоўлівае адрозненні ў агракліматычных паказчыках раёнаў Паўднёвай вобласці (дадатак).

- География Брестской области - климат, воды, почвы, растительный и животный мир
- География в древней Греции
- География Великобритании
- География Великобритании
- География внешней торговли
- География вооруженных конфликтов в современном мире
- География в системе наук о Земле и ее роль в жизни общества
- География Азербайджана
- География Аравийского полуострова
- География Аргентины
- География Армении
- География Афганистана
- География Африки
- География Брестской области