Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Iнстытут журналістыкі

Факультэт журналістыкі 
 

Кафедра гісторыі журналістыкі 
 
 
 
 
 
 
 

Кузьма  Чорны — рэдактар і журналіст 
 
 
 
 

              Курсавая праца

  па гісторыі беларускай  журналістыкі    

                                   студэнткі IIІ курса ІV групы

                                    Сарокі Таццяны  Мар’янаўны

                     навуковы кіраўнік  –

                                                   кандыдат філалагічных  навук, дацэнт

Зубчонак  Наталля Анатольеўна 
 
 
 
 
 

Мінск

2011

 

Змест

Уводзіны…………………………………………………………………3-5

 I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8

ІІ Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..……………………………………9

2.1.    Сацыяльная  праблематыка ў публіцыстыцы  Кузьмы Чорнага ……10-14

2.2 Пытанне  мовы, культуры і нацыянальнай  самасвядомасці у публіцыстыцы  Кузьмы Чорнага………………………………………….....15-23

2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36

III Заключэнне………………………………………………………………..37-39

Спіс  выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……40

Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага……………………....41-42 
 
 
 

 

 

     Уводзіны 

     Публіцыстыка таленавітага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага) заслугоўвае таго, каб быць перачытанай і ацэненай з пункту гледжання сучаснага мастацтва “вострага слова”. Ёсць падставы меркаваць, што спадчына вядомага публіцыста, можа стаць узорам і для сучасных журналістаў. А тэмы, распрацаваныя ў свой час Кузьмой Чорным пасля пэўнай адаптацыі да часу лёгка могуць змешчаны на старонках сённяшніх выданняў.

     Трэба адзначыць аўтарскую і рэдактарскую ініцыятыўнасць  Кузьмы Чорнага, здольнасць  арганізоўваць выдавецкую дзейнасць, працаваць за ідэю. Цікавымы з’яўляюцца творчыя падыходы і метады публіцыста  да сваёй непасрэднай працы.  Сам пісьменнік выказваўся, што “стварэнне найвялікшых сваёю сілаю вобразаў бальшавіцкай літаратуры — вось тая мэта, дзеля якое мы ёсць удзельнікі савецкага літаратурнага руху”.  Гэта выказванне можна з лёгкасцю перанесці і на публіцыстыку, бо менавіта сіла вобразаў і псіхалагізм з’яўляюцца характэрнай рысай творчасці Кузьмы Чорнага.

     Курсавая  праца разлічана на тое, каб прывабіць  ўвагу журналістаў і чытачоў  да найвыдатнейшых прыкладаў публіцыстыкі аўтара, які аддаў жыццё на служэнне слову. Думаецца, што сучасным рэдактарам не пашкодзіць вопыт пастаяннай працы над словам, тым больш, што зусім нядаўна адбыліся пэўныя змены ў правапісе, і ў мове пачалі з’яўляцца новыя словы. У час Кузьмы Чорнага  была  такая ж сітуацыя, і ён адлюстраваў гэту тэндэнцыю ў сваім артыкуле “Наша мова дасягнула вялікага росквіту”. Як змагацца з наступствамі з’явы інтэрферэнцыі, і фармаваць прыгожую літаратурную мову таксама можна прачытаць ў вопытнага стыліста Кузьмы Чорнага, напрыклад ў артыкулах “Небеларуская мова ў беларускай літаратуры”, “Павысіць літаратурную тэхніку”.

     Нельга  застацца абыякавым да сацыяльнай тэматыкі Кузьмы Чорнага.  Асаблівую ўвагу трэба надаць вобразнасці аўтара.  Можна сказаць, што спраўдзіліся многія жаданні публіцыста, напрыклад аб’яднаць вёску і горад. Некалькі год таму гэта ідэя рэалізавалася ў  дзяржаўнай праграме пабудовы аграгарадкоў, таму вельмі слушнымі  могуць стаць артыкулы “ Вёска па новым шляху”, “У роднай глушы”, якія закранаюць  усё тыя ж праблемы, якія існавалі  амаль стагоддзе таму.  Не лішнім будзе даведацца пра вопыт мінулага пакалення, не абавязкова пераймаць яго, галоўнае не паўтараць памылак.

     Актуальным  для нашага часу з’яўляецца  і  становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны  і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.

     Можна сказаць, што беларуская культура і  зараз знаходзіцца на стадыі свайго фарміраванння,  і  вельмі дарэчы было б  перачытаць артыкулы прысвечаныя  нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларуса. Прычым не толькі за аўтарствам Кузьмы Чорнага, але і   пад  яго рэдактарскім наглядам. Асаблівую ўвагу трэба надаць часопісу “Ўзвышша”, старшыней рэдкалегіі якога з’яўляўся Кузьма Чорны. Менавіта гэта выданне  вяло актыўную прапаганду нацыянальнай культуры беларусаў.

     Хваля нізкапробнага гумару пахіснула  аўтарытэт нашых сучасных СМІ. Таму, мяркуецца, што   непараўнальныя ні з чым сатырычныя нататкі Кузьмы Чорнага маглі б стаць добрым прыкладам творчасці для сучасных аўтараў. Жанр фельетона вялікае рэдкасць ў сучасным інфармацыйным патоку: на старонках дзяржаўных выданняў фактычна адсутнічае крытыка. Вядома, што менавіта яна садзейнічае паляпшэнню грамадскага становішча, і вырашэнню сацыяльных праблем.

     Што датычыцца ваеннай публіцыстыкі, на шчасце, не можа выконваць такую  ж ролю, як папярэднія тэмы публіцыста, з-за таго што ў нас няма ваеннай пагрозы. Але менавіта трапныя словы журналіста гэтага перыяду трэба час ад часу перачытваць, каб памятаць сваё мінулае, і адчуць гонар  за сваю краіну,  якая выстаяла не гледзячы ні на што. Яшчэ перачытваць такія артыкулы трэба для таго каб аб’яднаць народ супраць страшнага ворага, які нагадаў пра сябе 11 красавіка гэтага года.  Перачытваць, каб спыніць забойствы непавінных грамадзян і тэрор ў  краіне, якая заўсёды ўстрымлівалася ад ваенных канфліктаў.  

     Такім чынам актуальнасць даследавання публіцыстычнай спадчыны Кузьмы Чорнага не выклікае сумнення, бо дасведчанасць выдатнага мастака слова, рэдактара, настаўніка маладых пісьменнікаў, сёння можа ўзбагаціць школу нацыянальнага рэдагавання творчымі, самабытнамі прыёмамі працы з тэкстам, і стаць узорным прыкладам пры стварэнні псіхалагічных і вобразных артыкулаў, якіх не стае ў сучаснай журналістыцы.

     Мэта: прааналізаваць змест і праблематыку публіцыстычных артыкулаў Кузьмы Чорнага

     Для дасягнення гэтай  мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

  • Прааналізаваць змест і праблематыку публіцыстычных артыкулаў Кузьмы Чорнага;
  • Вызначыць тэматыку і праблематыку публіцыстычных  артыкулаў;
  • Выявіць асаблівасці творчай манеры аўтара

 

I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць

     Нарадзіўся  Мікалай Карлавіч Раманоўскі ( Кузьма Чорны) ў маёнтку Боркі Слуцкага павета Мінскай губерні. Затым пасля пераезду бацькоў вучыўся ў Цімкавічах, дзе зарэкамендаваў сябе добрым вучнем , затым скончыў Цімкаўскае народнае вучылішча.  У 16 гадовым ўзросце паступіў ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, з прычыны наступлення палякаў. З лета 1920 (з прыходам Чырвонай Арміі) працаваў ў Цімкавіцкім валасным валасным рэўкоме, ў ваенным аддзеле.

     Літаратурная  дзейнасць таленавітага беларускага  савецкага пісьменніка Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага[1900-1944]) пачалася ў 20-я гады ХХ стагоддзя, пасля апублікавання ў “Савецкай Беларусі” апавядання “На граніцы”. Пасля публікацыі першых апавяданняў на старонках “ Савецкай Беларусі” тады яшчэ малады Кузьма Чорны ў маі 1924 года пераходзіць на пастаяннную работу ў газету “Беларуская вёска”( з той пары і да канца 1928 года ён з’яўляецца пастаянным яе супрацоўнікам вёска). Адначасова з працай атрымлівае адукацыю на літаратурным аддзяленні педагагічнага факультэта ў Мінскім ўніверсітэце.Тут ён добра вучыцца (1923-1925 гг.), а з-пад яго пяра выходзіць шмат апавяданняў, якія змяшчаюцца ў перыядычным друку. Літаратурны заробак так-сяк падкарміў цімкаўца, бо стыпендыі ён не атрымліваў. Даводзілася нават ноччу са студэнтамі разгружаць вагоны. Праз хваробу лёгкіх адвучыўся там толькі 2 гады. У сакавіку 24 года “Маладняк” рыхтуе да друку зборнік прозы К. Чорнага, а ў красавіку публіцыст ўступае ў рады маладнякоўцаў. Страсны барацьбіт за шчасце народа, за справядлівасць і гуманізм, К. Чорны праз часопіс і газету актыўна ўмешваецца ў жыццё. Ён піша  карэспандэнцыі, артыкулы, фельетоны, нарысы, дае інтэрв’ю. Як і многія іншыя савецкія  пісьменнікі Чорны разумеў: каб пераадолець схематызм у паказе новых людзей, авалодаць майстэрствам маляваць іх ва ўсёй жыццёвай складанасці і мнагастайнасці, неабходна вучыцца ў класікаў, прайсці школу псіхалагізму. Праблема «жывога чалавека», што захапляла Чорнага ў сярэдзіне 20-х гг., з'яўляецца толькі адной з праяў больш важнай праблемы, якую вырашала ўся савецкая літаратура, – праблемы творчага метаду. У гэты час выдаеецца шмат апавяданняў, нарысаў.

     Кузьма Чорны не застаўся ўбаку ад рабселькораўскага руху. У маі 1924 года ў газеце “Беларуская вёска” і акрамя іншай працы ён  пачынае ўзначальваць і аддзел “Паштовая скрынка”. Кузьма Чорны выступае не толькі як дарадчык вялікай арміі вясковых карэспандэнтаў, але і тэарэтыкам партыйнай публіцыстыкі, палымяным носьбітам ідэй Камуністычнай партыі ў рады селькораў. Публіцыст даваў шматгранныя парады пачаткоўцам, заклікаў да высокай грамадзянскай адказнасці пры стварэнні матэрыялу.

     У маі 1926 г. К. Чорны разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі выйшаў з «Маладняка», ідэйныя і эстэтычныя ўстаноўкі якога перасталі яго задавальняць, і стаў адным з арганізатараў «Узвышша. У гэтым жа годзе быў накіраваны ў якасці  рэдактара выдавецкага аддзела ў Інбелкульт.

     Як  і многія іншыя савецкія  пісьменнікі  Чорны разумеў: каб пераадолець  схематызм у паказе новых людзей, авалодаць майстэрствам маляваць іх ва ўсёй жыццёвай складанасці і мнагастайнасці, неабходна вучыцца ў класікаў, прайсці школу псіхалагізму. Праблема «жывога чалавека», што захапляла  Чорнага ў сярэдзіне 20-х гг., з'яўляецца толькі адной з праяў больш  важнай праблемы, якую вырашала ўся  савецкая літаратура, – праблемы творчага метаду.

     У канцы 1928 года Кузьма Чорны пакідае  працу ў “Беларускай вёсцы”

У маі 1926 г. К. Чорны разам з іншымі беларускімі  пісьменнікамі выйшаў з «Маладняка», ідэйныя і эстэтычныя ўстаноўкі якога перасталі яго задавальняць, і стаў адным з арганізатараў «Узвышша” і яго уваходзіў ў склад рэдкалегіі на пасадзе старшыні. У 1931 Кузьма Чорны ў складзе дэлегацыі прадстаўляў Радзіму на тыдні Савецкай Беларусі ў Маскве. У тым жа годзе было падпісана пастанова аб роспуску літаратурнага аб’яднання “Ўзвышша”. 1932 год стаў вызначальным для літаратуры К. Чорнага.У гэты ж час  пісьменнік ўвайшоў у дэлегацыю Аргкамітэта Усесаюзнага Саюза савецкіх пісьменнікаў.  Увайшоў у склад рэдкалегіі часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У тым жа годзе БДТ-1 ставіць п’есу К. Чорнага “Бацькаўшчына”, за гэты раман і п’есу  атрымаў прэмію наркамассверы БССР, якія была абвешчаны лепшымі літаратурна-мастацкімі творамі, прысвечанымі 15-годдзю кастрычніка.  Кузьма Чорны займаецца пытаннямі драматургіі, мовы. Гэты перыяд  дае  такія артыкулы як “Творчая ўдача тэатра” і іншыя. У маі 1941 года атрымаў прэмію за п’есу “Ірынка”, якая  атрымала вельмі шмат увагі ў чытацкім і тэатральным коле..

      Кузьма  Чорны  адразу  рэагуе на наступленнне нямецкіх заваёўнікаў  у агітплакаце  “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У другой палове студзеня 1942 прыехаў у Маскву і пачаў працаваць ў рэдакцыі “Савецкая Беларусь”. Выдавецтва “Савецкая Беларусь” выдала кніжку фельетонаў К. Чорнага “Кат ў белай манішцы”, якая была  перапраўлена  праз лінію фронту да партызан. Пасля смерці Янкі Купалы ў 1942 годзе, Кузьма Чорны друкуе яго біяграфію. Адначасова  ў “Савецкай Беларусі” і “ Полымі”, газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” выходзяць памфлеты, артыкулы  накіраваныя на падтрымку баявога духу вайскоўцаў. Сам Кузьма Чорны ў гэты час моцна хварэе і займаецца напісаннем   “Дзенніка”, дзе шчыра радуецца таму, што хутка будзе канчатковае вызвалення Беларусі. З апошніх сіл ён выводзіць 22 лістапада 1944 года “Божа, напішы  за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?”  Гэта  былі апошнія словы таленавітага пісьменніка. У гэты дзень яго не стала.

 

ІІ  Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці 

Ранняя  творчасць К.Чорнага – тыповая для творчасці пісьменнікаў-маладнякоўцаў: замалёўкі, эцюды, імпрэсіі... Пачынаючы празаік, прынцыпы мастацкага мыслення якога толькі складваліся, не адразу навучыўся паказваць усеахопны працэс сцвярджэння новага ў жыцці, быце і свядомасці людзей канкрэтна, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці , ён стараецца адкрыць самыя глабальныя пытанніі.

           Вядома, што літараурнае  аб’яднанне “Узвышша”, актыўным удзельнікам якога з’яўляўся К. Чорны ставіла пытанні пра нацыянальны стыль і нацыянальныя формы мастацтва, абвяшчалі адданасць нацыянальным традыцыям, караням. І менавіта К. Чорны з’яўляўся аўтарам названага патрабавання (артыкул “перад другім дзесяцігоддзем” . Апірышчам нацыянальнага адметнага спосабу мыслення і светабачання  з’яўляецца мова, вобразнае азначэнне рэальнасці.

     Мастацтву публіцыста характэрна  пэўная паэтызацыя  і асаблівая натуральнасць ў  выяўленні штодзенных рэалій жыцця. Канкрэтна-пачуццёвыя па свайму характару словы былі ўражаннямі вобразамі  прыроднай з’явы і прадметаў. Першапачатковы стан чалавечага мыслення меў шмат агульнага з тым, што цяпер мы называем вобразным успыманнем.  Асаблівасці мыслення выяўляецца і ў характары адбору жыццёвага матэрыялу. Можна заўважыць імкненне Кузьмы Чорнага да пэўных вобразаў На гэтай падставе  можна абазначыць пэўныя абагульненні, вызначыць самыя актуальныя, характэрныя для беларусаў  праблемы. Спасылаючыся на летапісную публіцыстыку Кузьмы Чорнага, можна выдзеліць наступныя тэмы: *сацыяльныя абставіны, * пытанні мовы і культуры, а таксама нацыянальнай самасвядомасці, *пытанні патрэатызму і абароны дзяржавы ад ворага..

 

2.1 Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы  Кузьмы Чорнага 

   Першыя публіцыстычныя творы К. Чорнага напоўнены зместам небывалых культурных і палітычных пераўтварэнняў у вёсцы дваццатых гадоў. У артыкуле «Пытанне сённяшняга дня» пісьменнік падкрэслівае думку аб тым, што сялянства павінна выступіць пад лозунгам руйнавання спрадвечнага «недаверу» да горада:

     «Ужо  даўно і многа,—  заўважае аўтар,—  гаварылася ў нас  аб збліжэнні горада з вёскай. Але рабілася ў гэтым напрамку да нядаўняга часу зусім мала. Тое  ж, што рабілася, давала зусім мала карысці. I гэта затым, што вёска  не давярае гораду». Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.—7.

     Кузьма  Чорны бачыць  прычыну недаверу вёскі да горада, праз віну гаспадарчых  органаў, якія раней закрывалі  вочы, што  тое, “над чым селянін працуе цэлы год, на гарадскім рынку аддаецца задарма”. Своеасаблівая крытыка нядбайнага гаспадара, гучыць ў наступных радках,  маючы пад сабой мэту ў рэшце рэшт   ўстанавіць доўгачаканую справядлівасць:

     “Гэта балючае пытанне  трэба паставіць  рабром і думаць над  ім, працаваць, пакуль яго не вырашым, пакуль зжывём гэтую ненармальнасць, якая так цяжка  адбіваецца на вясковым жыцці.

     Ад  вырашэння гэтага пытання галоўным чынам і залежыць смычка горада з вёскай.” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.—7.

     Але  не толькі ў параўнальна цяжкім матэрыяльным становішчы  вёскі бачыў Кузьма Чорны бар’ер для яднання з  горадам. Прычына была больш глыбокая — псіхалагічная, пра  гэта  публіцыст падрабязна расказвае ў сваім рэпартажы  “З’езд дэлегатак — батрачак і сялянак”. Аўтар умела праз бытавыя дэталі  перадае псіхалогію сялянства, якому жыццё  работніц здавалася  сытым і бестурботным: “Хадзем усе з канферэнцыі ў рабочыя кварталы, — заклікае адна з прамоўцаў, — паглядзець як жыве гарадская работніца, які хлеб есць, белы ці чорны, у якіх чаравіках яна ходзіць…” (Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.—11—29.) У аснове гэтых твораў — работа з'езда батрачак і сялянак Беларусі, які адбыўся вясной 1924 года. (Пісьменнік прысутнічаў на гэтым жаночым форуме ў якасці спецыяльнага карэспандэнта ад газет «Савецкая Беларусь» і «Беларуская вёска»). К. Чорны паказвае, што многім  батрачкам “не верыцца”, што сацыяльная няроўнасць людзей знішчана Савецкай уладай назаўсёды. “Не трэба вам раз’язджацца, — зазначае аўтар, пакуль вы не ўбачыце ўсяго рабочага жыцця горада, каб вы не думалі, што горад — вораг вёскі”. 

     У гэтым рэпартажы закранаецца  яшчэ адна праблема: роўных правоў мужчыны і жанчыны, характэрных і для сучаснасці. Жанчыны сталі займаць такое ж становішча раўнапраўнае са сваімі мужамі:

     “... Я сама  член камітэта ўзаемадапамогі.На мяне скоса глядзяць мужчыны;  тваё дзела, кажуць, прасці. А я кажу: прасці маё дзела, але і тут маё  дзела.”

“Як многа за час рэвалюцыі  паднялася наша кабета ў сэнсе грамадскага  жыцця. Калі яшчэ два  гады назад гэта самая  кабета з недаверлівай усмешкай адносілася да ўсякіх інфармацый ці наогул к рабоце жэнаддзела, то сёння  ўжо гэтага не відаць”  (З’езд дэлегатак—сялянак і батрачак” …” (Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.11—29.)

     Кузьма  Чорны ўсклаў на свае плечы мэту знішчыць недавер да тэхналагічнага прагрэсу, ён прыводзіць шмат прыкладаў  таго, як паляпшаецца жыццё “У роднай глушы”: “У бацькоўскай хаце відната, якой гэтыя сцены ніколі не бачылі.  Свеціцца электрычнасць. А пад лямпачкай стол, і на стале ляжаць газеты і часопісы.” (“ У роднай глушы” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.—42—47.)

     Можна заўважыць, што аўтар ніяк не апісвае  гаспадара пакоя, але  дэтальнае  апісанне запаленага святла гаворыць пра прысутнасць чалавека. Прысутнічае  сімвал святла, як веры ў светлую  будучыню сімвал мае свету маюць  і кнігі, толькі гэта іншы свет —  свет ад навукі. 

     Але  К. Чорны бачыць і тыя хібы, якія існуюць ў вёсцы, і ўказвае  на іх : “ Хадзіць па Капыльскай вуліцы цяпер трохі спрытней — ляжаць тратуары. Праўда, трохі абляпаецца  вадою твар, і калі ступіць на адзін яго канец, дык другі паднімаецца вышэй галавы тваёй і вельмі спрытна падае і ляпае па вадзе. Але ўсё ж з асцярогаю можна сяк так хадзіць.

       —  Яно-то можна   лёгка паправіць  тратуары, —  выказваюцца  цімкаўцы, —  убіць  усяго два цвікі  ў дошку і дзела  будзе скончана, але  нашто мне канешне  першаму за ўсіх  пачынаць. Міліцыя  пакуль што ніякага  распараджэння не  дае.”

     Кузьма  Чорны смела кажа пра тое, што  нашым людзям абавязкова трэба распараджэнне  зверху, бо іначай яны нават самі для сябе зрабіць нешта “пасаромеюцца”. Пра гэтую сарамлівасць і баязлівасць  да ўсяго новага зараз чытаць ўжо  не вельмі актуальна, але  ў той  час Кузьма Чорны добра падмеціў словы адной з кабет ў нарысе «Вёска на новым шляху»:

     “—  Гэта  вы пра гэтыя калаўроты? Не, у нас не прадуць. Туды за Слуцак, дык там, мужчыны гаварылі, ёсць гэтыя прыстройкі, а ў нас неяк у моду не ўвайшло. Можа яно і лепш было б, зручней, але ніхто першы не адважыцца купіць.”

       Але тэма простага чалавека вельмі цікавіць Кузьму Чорнага,  ён выдатна разумее, што селяніну не так проста ісці па гэтым новым шляху, але пройдзе час і істотнай  розніцы паміж вёскай і горадам не будзе. І душа ў аўтара  нарыса радуецца:

     “ Даг этага радаснага  жыцця ідзе вёска  поплеч  са сваім  старшым братам —  горадам.

     Што вось ужо ў гэтай  глухой, цёмнай вёсцы  адчыняецца хата-чытальня, што  ёсць моцная веда пра новы шлях і ўжо вёска  аднаею нагою моцна  стаіць  на гэтым  новым, савецкім шляху” (“Вёска па новым шляху” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.—39—41.)

     І па гэтаму новаму шляху “ шпаркімі  крокамі ідзе развіццё гаспадаркі, навукі, літаратуры. Усе  нацыянальнасці, як роўныя браты , сярод якіх няма ні лепшых ні горшых,  развіваюць, твораць кожны сваю культуру — нацыянальную ў форме і пралетарскую ў змесце. Беларусь —  родная сястра іншых савецкіх рэспублік, раўнапраўны член моцнае, магутнае сям’і Саюза Савецкіх рэспублік!... За  дзесяць год савецкага будаўніцтва беларускае культуры мы маем гэтакія дасягненні, пра якія нават не маглі і думаць тыя беларускія працаўнікі, якія ў гады  царскае ўлады, перамагаючы страшэнныя цяжкасці, вялі  культурную беларускую працу. І беларуская Акадэмія навук, і Беларуская сельскагаспадарчая Акадэмія, і Беларускі ўніверсітэт — усё гэта нашы дасягненні  за гэтыя гады. Таксама— развіццё  тэхнікумаў, іншых вышэйшых сярэдніх і ніжэйшых школ! Развіццё гаспадаркі, Асінаўская электрычная станцыя, палепшанне і абнаўленне форм сельскае гаспадаркі —ўсё гэта паказвала на наш вялікі і паспяховы размах ў будаўніцтве.”Дзесяць год Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.—39—41.)

Сацыяльная  тэматыка Кузьмы Чорнага шматгранная  па сваёй тэматыцы, але можна заўважыць, што цэнтрам яе з’яўляецца просты (часцей вясковы) чалавек.  Яго праблемы і клопаты, трывогі і радасці  раскрывае Кузьма Чорны  ў сваіх  артыкулах.  Закранае аўтар таксама  пытанні, нацыянальнага характару, ідэйны пафас якіх накіраваны на сцвярджэнне  непазбежнай перамогі новых ідэй і новага жыцця. Прычым Кузьма Чорны  паднімае вострыя праблемы і прапаноўвае  шлях іх вырашэння, і шчыра радуецца кожнаму кроку наперад. У 

      У наш час, здавалася б, не існуе  такой праблемы паміж вёскай і  горадам. Бо, як жадаў Кузьма Чорны, мяжа паміж вёскай і горадам  паступова  сціраецца. Але як і заўсёды застаецца  пытанне каштоўнасці чалавечай  працы, сельскагаспадарчай прамысловасці.  Праблема застаецца праблемай — чалавек імкнецца ў горад, да выгодаў, і таму пытанне яднання вёскі і горада не можа быць вырашана толькі на матэрыяльным ўзроўні — трэба ўзвысіць статус вёскі. Папулерызаваць жыццё ў вёсцы і знішчыць стэрэатып наконт таго, што калі ты не змог ўладкавацца ў горадзе, значыць,  не пашанцавала і ты вымушаны праводзіць свае гады ў вёсцы,  і жыць з працы сваіх рук. Кузьма Чорны прапаноўвае спосаб вырашэння такога пытання — заробак селяніна павінен быць прапарцыянальны працы. І не захоча чалавек шукаць пасля іншай долі.

      Кузьма  Чорны адкрывае нам сакрэты таго, як павінна дзейнічаць публіцыстыка  любога часу, дае своеасаблівае правіла6 “ паказваючы новых людзей, будаўнікоў новага жыцця, новай культуры, трэба  паказаць і тыя працэсы, што адбываюцца ў іх і навокал іх, калі яны  адпіхваюцца ад старых ідэй, і старога  свету і дзейна  руйнуюць тое, што ў папярэднія вякі было як “вечнасць” вечнасць нявольніцкая і паганая” (“Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.— С 114—118)

 

2.3 Пытанне мовы, культуры  і нацыянальнай  самасвядомасці у  публіцыстыцы Кузьмы  Чорнага

     Да  культурных пытанняў, узнятых Кузьмой  Чорным, ў першую чаргу адносяцца пытанне культуры мовы, за чысціню якой публіцыст яра змагаўся.   Таму не дзіўна што журналіст адразу адгукнуўся на  Пастанову СНК БССР  аб рэформе беларускага правапісу.  Кузьма Чорны зазначае “Наша мова дасягнула вялікага росквіту” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975. — С. —155—157.

     “Гэты працэс далейшага  развіцця і ўдасканалення  ў новым кірунку  нашай літаратурнай мовы — працэс натуральны, неабходны і здаровы. Пастанова ўрада  аб рэформе правапісу  грунтуецца  якраз  на прынцыпах гэтага працэсу  культурнага  развіцця мовы. Пастанова  ўрада вызначыла  асноўныя кірункі, па якіх павінна ісці далейшая праца над  мовай. Фармаванне літаратурнай мовы павінна ісці з крыніц жывой, сапраўды народнай мовы, мовы нашай савецкай рэчаіснасці  — мовы  мільёнаў пралетарыяту і калгаснікаў. І калі мы параўнаем  нашу літаратурную мову з гэтай сапраўды народнаю моваю, мы ўбачым, як наша  сучасная літаратурная мова засмечана  элементамі  старой аджытай мовы —  элементамі мовы феадальнай, мовы сярэдневяковых замкаў, мовы эксплуататарскіх класаў.”

     У другім сваім артыкуле публіцыст  гаворыць пра адказнасць пісьменніка  за сваю словатворчасць. На думку Кузьмы Чорнага пісьменнік  з’яўляецца, не проста пісьменнікам, але і настаўнікам  граматыкі і стылю для тых, хто чытае яго творы. Публіцыст горача заклікае літаратурную моладзь звяртацца да багатай і невычарпальнай скарбніцы жывой народнай мовы, апрацоўваць яе:

     “Беларуская жывая літаратурная мова перажывае цяпер  пару свайго фармавання. Дык трэба каб  ўсе ўсвядомілі, якую вялікую гістарычную  адказнасць жыццё  ўсклала на літаратараў, на гэтых адзіных  тварцоў жывога кніжнага слова. А тым часам  частка літаратараў, трэба думаць, не зразумела сваіх задач у моўным пытанні, мусіць не адчувае на сабе гэтае адказнасці. Бо траха не ўсе нашы  часопісы і газеты, а таксама  творы некаторых пісьменнікаў выходзяць ў свет у гэтакай мове, якую,  можна назваць сапраўды толькі “наречием””  (“Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — . — Мн.: Маст.літ., 1975. —С—72—84.)

Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст