Общественно-политический строй и право Беларуси в период революционных перемен и зарождения белорусской государственности
Змест:
1. Асаблівасці
Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі.
Троўладдзе на Беларусі…………………………………………………………
2. Асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі…….5-7 с.
3. БНР, яе статутныя граматы. Дзяржаўна-прававы статус БНР.…8-9 с.
4. Абвяшчэнне ССРБ. Маніфест аб заснаванні ССРБ……………10-12 с.
5. Канстытуцыя
ССРБ 1919г.: асноўныя палажэнні……………...13-14
с.
- Асаблівасці Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. на Беларусі. Троўладдзе на Беларусі.
Пачынаючы
з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі
мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі
"Далоў вайну", "Далоў самадзяржаўе".
Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага
на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага
гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя
перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся
ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і
салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі
Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай
Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла
двоеўладдзе.
Звесткі
аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе
прыйшлі на Беларусь 1 - 4 сакавіка і
выклікалі масавыя мітынгі, шэсці
з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе
Петраградскага Савета ў гарадах
і мястэчках ствараліся Саветы рабочых
і салдацкіх дэпутатаў, народная
міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны
Мінскі Савет рабочых дэпутатаў.
У Часовы Выканаўчы камітэт Савета
ўвайшлі адны бальшавікі. Гарадскую
міліцыю ўзначаліў служачы
Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.
У сакавіку
- красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі
рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся
з'езд сялянскіх дэпутатаў
25 сакавіка
1917 г. адбыўся I з'езд беларускіх
нацыянальных арганізацый. Ён
адобрыў стварэнне Беларускага
нацыянальнага камітэта (БНК) на
чале з Раманам Скірмунтам. Беларускія
нацыянальна-дэмакратычныя
4 ліпеня
1917 г. у Петраградзе прайшла
паўмільённая
8-10 ліпеня
1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд
беларускіх нацыянальных
У ліпені
- жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары
ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія
думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі
бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія
нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам
1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай
сярод насельніцтва.
18 ліпеня
Вярхоўным галоўнакамандуючым
Восенню 1917 г. адбыліся нацыянальныя беларускія вайсковыя з'езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для іх каардынацыі ў кастрычніку 1917 г. Цэнтральная Рада была ператворана ў Вялікую беларускую Раду (ВБР).
Такім
чынам, лютаўская рэвалюцыя абудзіла
палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва,
якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі
для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.
Пасля
лютаўскай рэвалюцыі 1917г., якая прывяла
да стварэння двоеўладдзя ў Расіі,
асаблівасцю палітычнага
Камітэт
грамадскага парадку і бяспекі,
створаны ў Мінску 3-4 сакавіка 1917 г.
на нарадзе прадстаўнікоў
Савет
рабочых дэпутатаў, створаны ў Мінску
ў той жа час ( пазней падобныя Саветы
сталі стварацца ў іншых
Ваеннае
камандаванне Заходняга фронту.
- Асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе, паклала пачатак новамуэтапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыяна месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку1917 г. аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праблемы грамадскай перабудовы. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл.
Саветы
рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў,
якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двухуладдзе
ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла
часам на нішто намаганні Часовага
ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу
ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся
харчовы крызіс, узмацняўся антываенны
рух. Бальшавікі выставілі лозунг аб
паражэнні ўрада ў
Ужо 25 кастрычніка выканком Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб'явіў насельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый неадкладна прыступіць да арганізацыі новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Ён узяў пад кантроль тэлеграф, пошту, але ў наступныя некалькі дзён Мінскаму Савету давялося вытрымаць моцны націск прыхільнікаў Часовага ўрада, якія арганізавалі Камітэт выратавання рэвалюцыі. Абапіраючыся на падтрымку камандавання Заходняга фронту, Камітэт увёў у Мінск верныя яму кавалерыйскія часці і прад'явіў ультыматум
Мінскаму Савету. Перавага сіл аказалася на баку Камітэта выратавання. Мінскаму Савету давялося пайсці на ўступкі, каб папярэдзіць кровапраліцце і перачакаць.
Пераход салдат на бок бальшавікоў не даў магчымасці Камітэту выратавання сканцэнтраваць у сваіх руках уладу. Змена ўлады на фронце паставіла Камітэт выратавання ўстановішча палітычнай ізаляцыі. Улада ў арміі пераходзіла ў рукі салдацкіх рэвалюцыйных камітэтаў. Палкі, дывізіі, карпусы выказваліся ў падтрымку ўрада бальшавікоў. У пачатку лістапада да камітэтаў перайшла ўлада ва ўсіх трох арміях Заходняга фронту. Так, адзін з карпусоў 2-й арміі патрабаваў ад Камітэта выратавання прызнання ўлады Савета Народных Камісараў і безагаворачнага яму падпарадкавання. Прыезд у Мінск з фронту браняпоезда канчаткова дэмаралізаваў Камітэт выратавання — і ён распаўся.
Паводле
рашэння бюро абласнога Камітэта
партыі балынавікоў у Мінску быў створаны
27 кастрычніка 1917 г. часовы вышэйшы орган
улады для ўсяго фронту і яго тылу — Ваенна-рэвалюцыйны
камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе
Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага
камітэта Ваенрэўком Заходняга фронту
ўключаў прадстаўнікоў ад воінскіх часцей,
Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў,
партыйных арганізацый. У яго склад увайшлі
члены прэзідыума Мінскага Савета, бальшавіцкая
фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі
Выканкома Саветаў Заходняй вобласці,
чыгуначнікаў, раскватараваных у Мінску
воінскіх часцей. Склад рэўкома папаўняўся
ўсё новымі прадстаўнікамі.
Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўком засяроджваў у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту і зняў яго камандуючага генерала П. С. Балуева. Авалоданне штабам фронту дало магчымасць новаму камандаванню пачаць перамовы з нямецкім бокам аб перамір'і на Заходнім фронце. 23 лістапада 1917 г. дамова аб перамір'і ўступіла ў сілу. Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкома стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, К. I. Ландэр (старшыня), М. I. Крывашэін, В. С. Селязнёў, Н. В. Рагазінскі, В. М. Фрэйман. Члены бюро кіравалі аддзеламі рэўкома, якія ствараліся зыходзячы з абстаноўкі і накірункаў яго дзейнасці. Былі арганізаваны аддзелы: ваенны, грамадзянскі, гаспадар-
чы, забеспячэння, арганізацыйны, інфармацыйны, мандатны. Ваенрэўком устанавіў кантроль за дзейнасцю старых устаноў. Выключнае значэнне надавалася дзеянням камісараў, якія пасылаліся на чыгуначныя станцыі для
арганізацыі аховы цягнікоў, што ішлі на фронт з грузамі. Камісары пасылаліся ў павятовыя цэнтры, мястэчкі для дапамогі мясцовым бальшавіцкім арганізацыям ствараць органы ўлады.
У Гомелі
была праведзена бальшавізацыя савета
шляхам яго перавыбрання. У Віцебску
ўзнік рэвалюцыйны Савет салдацкіх дэпутатаў,
які паклаў пачатак арганізацыі губернскага
Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У Оршы
ўжо 25 кастрычніка быў створаны Ваенрэўком,
у які хутка ўвайшлі прадстаўнікі сялян.
З буйных гарадскіх цэнтраў Беларусі пазней за іншых савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам Духоніным. Стаўка не прызнала ўладу Савета Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным, адмовілася выканаць дырэктыву савецкага ўрада —пачаць перамовы з нямецкім камандаваннем аб перамір'і. Для заняцця Стаўкі ў сярэдзіне лістапада 1917 г. савецкі ўрад накіраваў у Магілёў войска на чале з прапаршчыкам Н. В. Крыленка, прызначаньгм замест Духоніна галоўнакамандуючым. У гэты ж час бурныя
падзеі адбываліся ў Магілёускім Савеце, дзе ў рэшце рэшт узяло верх па-бальшавіцку настроенае крыло. Савет прыняў рэзалюцыю аб падтрымцы савецкага ўрада і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які аб'явіў сябе
ўладай у Магілёве і яго наваколлі. Рэўком устанавіў кантроль над Стаўкай, аб'явіў аб роспуску агульнаармейскага камітэта, які стаяў на эсэра-меншавіцкіх
пазіцыях, прыняў меры да падтрымання ў горадзе парадку. Узброеныя сілы, пасланыя Петраградам у Магілёў, 20 лістапада ўвайшлі ў горад без бою. Н. В. Крыленка паведаміў у Петраград: ≪Стаўка, акружаная з усіх бакоў рэвалюцыйнымі войскамі Петраграда, Кранштадта і фронту, напярэдадні наступлення пала ад унутранага развалу≫.Звяржэнне ўлады Часовага ўрада ў буйных гарадскіх цэнтрах паскорыла ўстанаўленне ўлады Саветаў на ўсёй
тэрыторыі
Беларусі.
- БНР, яе статутныя граматы. Дзяржаўна-прававы статус БНР
Выхад
нямецкіх войск у лютым—сакавіку
1918 г. да Дняпра і Брэст-Літоўскі мірны
дагавор, які быў заключаны 3 сакавіка
1918 г. паміж Расіяй і Германіяй, карэнным
чынам змянялі сітуацыю ў Беларусі і не
толькі ў Беларусі. Савецкія ўстановы
з Мінска спешна эвакуіраваліся ў Смаленск.
Заходняя вобласць, аднак, працягвала
існаваць. Яе новая тэрыторыя складалася
са Смаленскай і неакупіраваных частак
Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Лідэры
беларускіх сацыялістычных партый вырашылі,
што настаў час рашучых дзеянняў, бо спадзяваліся,
што ў рэалізацыі сваіх планаў яны знойдуць
разуменне Германіі.
Выканаўчы
камітэт Рады Беларускага з'езда
21 лютага 1918 г. прыняў Першую статутную
грамату да народаў Беларусі і стварыў
Народны сакратарыят — часовы ўрадавы
орган да склікання беларускага Устаноўчага
сходу. Сам выканком прысвоіў сабе функцыі
вышэйшай уладыБеларусі. Гэта быў пачатковы
крок у серыі актаў абвяшчэння дзяржаўнасці.
Змест Другой статутнай граматы ўказваў
на тое, што абвяшчаецца самастойная, суверэнная
Беларуская Народная Рэспубліка з дэмакратычнымі
правамі грамадзян, з адменай прыватнай
уласнасці на зямлю. 3 тэкста граматы вынікала,
што Беларусь дзяржаўна адасабляецца
ад Расіі, у саставе якой (калі весці адлік
ад апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у
1795 г.) яна знаходзілася больш за 120 гадоў.
Трэцяя статутная грамата ад 25 сакавіка
1919 г. змяшчала спецыяльную заяву аб незалежнасці
Беларусі ад Расіі: ≪Цяпер мы, Рада Беларускай
Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага
краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці,
якое гвалтам накінулі расійскія цары
на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага
часу Беларуская Народная Рэспубліка
абвяшчаецца незалежнай і волная дзяржавай≫.
Трэцяя грамата, якая пацвердзіла папярэднія, вызначыла адносіны Беларусі і
Расіі. Гэта быў па сутнасці ўжо дадатковы дакумент, які меў сваёй галоўнай мэтай дэклараванне нераспаўсюджання юрысдыкцыі Расіі на Беларусь. Магчымасць устанаўлення сувязей з Расіяй на новай аснове не выключалася.
Аднак прыхільнікі БНР апынуліся ў даволі складаным становішчы. Беларусь аб'яўлялася вольнай і незалежнай дзяржавай, тады як большая частка тэрыторыі, на якую распаўсюджвалася ўлада БНР, была захоплена Германіяй,
якая ўзаконіла гэты захоп рабаўніцкім Брэст-Літоўскім мірным дагаворам. Усходняя частка Беларусі знаходзілася пад юрысдыкцыяй Савецкай Расіі.
Урад
Германіі разглядаў ваенныя, палітычныя
і эканамічныя аспекты існуючай
сітуацыі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага
рэжыму, выцягвання на фінішы сусветнай
вайны сыравінных і харчовых рэсурсаў
з Беларусі, каб пазбегнуць паражэння.
Германія не збіралася з кім бы там ні
было дзяліць уладу ў акупіраванай ёю
Беларусі, хоць і не праследавала Раду
і сакратарыят БНР. Каб заваяваць рэальную
ўладу, трэба было размаўляць з нямецкімі
заваёўнікамі з пазіцый сілы, але такіх
магчымасцей у Рады БНР не было. Партызанскі
і падпольны рух, які зараджаўся, з самага
пачатку знаходзіўся пад кіраўніцтвам
балылавікоў.
- Абвяшчэнне ССРБ. Маніфест аб заснаванні ССРБ
Пастановы
канферэнцыі беларускіх камуністычных
секцый былі яшчэ адной важнай акалічнасцю,
што зрабіла ўплыў на вызначэнне
шляхоў дзяржаўнага будаўніцтва
ў Беларусі. Як было ўжо сказана,
23 снежня Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы
Камітэт у пастанове аб абласным
адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні
ўзаконіў Заходнюю вобласць у складзе
Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай
і Смаленскай губерняў. А праз дзень,
25 снежня, нарком па справах нацыянальнасцей
I. Сталін па тэлеграфу тэрмінова паведаміў
старшыні Паўночна-Заходняга абкома партыі
А. Мяснікову ў Смаленск: ≪ЦК партыі вырашыў па
многіх меркаваннях, аб якіх цяпер гаварыць
не даводзіцца, згадзіцца з беларускімі
таварышамі на ўтварэнне Беларускага
савецкага ўрада. Пытанне гэтае вырашана,
і абмяркоўваць ужо не даводзіцца, неабходна
толькі зрабіць некаторыя змяненні ў канструкцыі
Аблвыканкомзаха≫. Такім чынам, адбыўся
пералом у адносінах да Беларусі.
ЦК партыі вырашыў пытанне аб часе абвяшчэння рэспублікі, лічачы гэтую справу неадкладнай, спосабе ўтварэння ўрада, які павінен быў складацца з дзвюх груп —прадстаўнікоў абласнога цэнтра і беларускіх камуністычных секцый, што знаходзіліся ў Маскве. Складаным аказалася вызначэнне падыходаў да стварэння ўрада, вылучэння асоб на замяшчэнне пасад камісараў. Цяжкасць заключалася ў тым, што трэба было ўзгадніць, ураўнаважыць інтарэсы як смаленскага цэнтра, так і белнацкомаўцаў. А яны далёка не супадалі. Давалі аб сабе знаць напластаванні варожасці папярэдняга перыяду.
1 студзеня
1919 г., абапіраючыся на рашэнні
ЦКРКП(б) і рашэнні VI абласной
партыйнай канферэнцыі, канферэнцыі беларускіх
камуністычных секцый, Усерасійскага
з'езда беларускіх бежанцаў, рэзалюцыі
мітынгаў і сходаў працоўных, Часовы рэвалюцыйны
рабоча-сялянскі ўрад на чале з пісьменнікам
грамадска-палітычным дзеячам З. Жылуновічам
абвясціў Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку
Беларусі. Маніфест аб абвяшчанні Сацыялістычнай
Савецкай Рэспублікі Беларусі даволі
поўна акрэсліваў статус новай дзяржавы.
Рэспубліка выдзялялася з саставу РСФСР
як самастойная дзяржаўная адзінка.
Беларусь аб'яўлялася свабоднай, незалежнай рэспублікай, а яе народ — свабодным і паўнапраўным гаспадаром сваёй дзяржавы. Часовы рабоча-сялянскі ўрад называў сябе ўрадам ≪Беларускай Савецкай незалежнай рэспублікі≫. У дакуменце ёсць і такі выраз: ≪Вольная Савецкая беларуская рэспубліка≫. Паняцці — ≪незалежная рэспубліка≫, ≪вольная рэспубліка≫, ≪свабодная рэспубліка≫ ў дакументах і публікацыях таго часу ўспрымаліся як суверэнная рэспубліка. Разам з тым суверэннасць зусім не азначала разрыву
палітычных, эканамічных, сацыяльных і партыйных сувязей, якія аб'ядналі Беларусь і Расію. Патрэбны былі новыя прававыя формы рэалізацыі адносін, што аказалася, як паказвае вопыт, справай выключна складанай. Уся паўната ўлады на тэрыторыі рэспублікі павінна была пераходзіць у рукі Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пастановы нямец-
кіх і іншых акупацыйных улад аб'яўляліся скасаванымі. Часовы ўрад Беларусі не мог таксама не выказаць сваіх адносін да палітычных арганізацый, якія прэтэндавалі на дзяржаўнае прадстаўніцтва народа. Праціўнікі самавызначэння Беларусі на савецкай аснове ў духу таго часу разглядаліся часткай контррэвалюцыйных сіл ворагамі працоўных Беларусі і ≪ўсяго свету≫. Рада БНР аб'яўлялася па-за законам. Рэвалюцыйная помста ў адносінах да ≪буржуяў≫, памешчыкаў, іх слуг ≪за векавое прыгнечанне≫ ўзносілася на ўзровень рэвалюцыйнага абавязку. Усё гэта было не толькі вынікам лозунгавай запальчывасці, але і арыенцірам практычных дзеянняў. Адхіляліся якія-небудзь альтэрнатыўныя рашэнні нацыянальных праблем. Занадта вялікім быў напал класавага процістаяння, каб магчымы быў які-небудзь кампраміс у вырашэнні
хаця
б чыста культурных нацыянальных
праблем.
Маніфест
змяшчаў прававыя ўстанаўленні, вельмі
цікавыя для разумення
ных умовах,
хоць гэты тэрмін тады і не прымяняўся.
Лясы, воды і нетры зямлі станавіліся ўласнасцю
працоўнага народа Беларусі. Здабыткам
народа аб'яўляліся таксама чыгунка, сродкі
сувязі, фабрыкі, заводы, банкі. Такім чынам,
рэспубліка станавілася ўласнікам усіх
гэтых нацыяналізаваных прыродных і рукатворных
багаццяў. У маніфесце быў пункт, які датычыўся
перадачы Беларускай рэспублікай Расійскай
Федэрацыі функцыі абароны Чырвонай Арміяй
вялікіх заваёў сацыяльнай рэвалюцыі.
Меліся на ўвазе перш за ўсё абарона і
арганізацыя сумеснай ваеннай структуры.
У Маніфесце Часовы ўрад заявіў таксама
аб пашырэнні на БССР дэкрэтаў РСФСР ≪па
забеспячэнню рабочага класа≫. У прыведзеных палажэннях
мы бачым, з аднаго боку, перадачу часткі
сваіх суверэнных правоў органам РСФСР,
а з другога — перайманне яе заканадаўчага
вопыту. Гэтыя два моманты былі зачаткамі
саюзных адносін паміж рэспублікамі. Закранаўся
і міжнародна-прававы аспект суверэннасці.
Абвяшчэнне Беларусі ≪перад усім светам≫
незалежнай рэспублікай азначала заяўленне
аб паяўленні на міжнароднай арэне новага
суверэннага суб'екта міжнародных адносін,
яго гатоўнасць прытрымлівацца агульнапрызнаных
дэмакратычных норм міжнароднага права,
дабівацца міжнародна-прававога прызнання.
Такім
чынам, Маніфест ад 1 студзеня 1919 г., абвяшчаючы
рэспубліку, у той жа час вызначыў
суверэннасць дзяржаўнасці. Расійская
Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая
Рэспубліка спецыяльным актам прызнала
суверэнны статус ССРБ, лічачы гэта прыкладам
рэалізацыі прынцыпу ≪поўнага і сапраўднага
самавызначэння працоўных мас усіх краін≫.
Падкрэслівалася, што факт прыналежнасці
Беларусі да былой царскай імперыі не
накладае на ССРБ ніякіх абавязацельстваў.
- Канстытуцыя ССРБ 1919г.: асноўныя палажэнні
Канстытуцыя ССРБ, прынятая на першым з’ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919г., грунтавалася на Канстытуцыі РСФСР 1918г., таму яе палажэнні былі паўтораны ў беларускай канстытуцыі. Першую частку Канстытуцыі складала ленінская Дэкларацыя правоў працоўнага ў эксплуатаванага народа – своеасаблівая прэамбула, у якой абвяшчалася адмена прыватнай уласнасці на землю і нацыяналізацыя сельськагаспадарчых прадпрыемстваў, замацаванне дзяржаўнай уласнасці на лясы, нетры, увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці.
Канстытуцыя складалася толькі з 32 артыкулаў і ўключала ў сябе тры раздзелы: агульныя палажэнні, канстытуцыя савецкай улады, пра регб і сцяг.
У першым раздзеле гаварылася аб асноўнай задачы савецкай дзяржавы на пераходны перыяд – “усталяванні дыктатуры гарадскога і сельскага пралетарыяту і бяднейшага сяленства ў выглядзе магутнай Савецкай улады, у мэтах поўнага падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і ўсталявання сацыялізму, пры якім не будзе ні падзелу на класы, ні дзяржаўнай улады”.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй улада ў ССРБ належыць усяму працоўнаму насельніцтву краіны, аб’яднанаму у гарадскіх і сельскіх саветах. Органамі вярхоўнай улады ў рэспубліцы аб’яўляўся з’езд Саветаў Беларусі, а ў перепынках паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт(ЦВК).
Канстытуцыя замацавала правы і абавязкі грамадзян рэспублікі. У асноўным абвяшчаліся толькі палітычныя свабоды – свабода слова і друку, свабода сходаў, мітынгаў, а таксама свабода сумлення. Як было адзначана ў арт. 16, “кіруючыся інтарэсамі працоўнага класа ў цэлым, ССРБ пазбаўляе некаторых асобаў і асобныя групы правоў, якія выкарыстоўваюцца імі на шкоду інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі”.
Рэгламентаваўся ўсеагульны воінскі абавязак, аднак са зброяй у руках мелі права абараняць рэвалюцыю толькі працоўныя, а на “непрацоўныя элементы” ўскладалася адпраўленне іншых вайсковых абавязкаў. Артыкул 12 абвясціў працу абавязкам усіх грамадзянін рэспублікі.
Другіраздзел
быў прысвечаны замацаваню сістэмы
органаў савецкай улады. Адносна
Канстытуцыі “канстытуцыя савецкай
улады” ўключала ў сябе толькі вышэйшыя
органы улады : з’езд Саветаў рабочых
і сялянскіх і чырвонаармейскіх
дэпутатаў Беларусі, ЦВК, а таксама
Малы і Вялікі Прэзідумы ЦВК. Замацаванне
прававога статусу гэтых

- Общественно-политический строй и право Беларуси в период революционных перемен и зарождения белорусской государственности (1917 – 1920 гг.)
- Общественно-политический строй и право Беларуси в период революционных перемен и зарождения белорусской государственности (1917 – 1920 гг.)
- Общественно-политический строй и право Беларуси в составе Российской Империи
- Общественно-политический строй и экономика древних славян
- Общественно-политическое значение реформ 60-х- 70-х гг. XIX в
- Общественно-политическое развитие в XIX в
- Общественно-политическое развитие России
- Общественно-политические организации и движения в Республике Беларусь
- Общественно-политические организации и движения в РФ
- Общественно-политические отношения как поле профессиональной деятельности политолога
- Общественно-политические перемены 1985 – 1991 гг. Феномен «перестройки». Распад СССР
- Общественно политические перемены в СССР
- Общественно-политические условия появления славянской письменности в середине ІХ века
- Общественно-политический строй Древней Руси