Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта

                                        Змест 

Уводзіны………………………………………………………………………..…….3

1. Шлях да кароны…………………………………………………………………...4

2. Замежнапалітычная дзейнасць Вітаўта………………………………………….8

3. Уплыў Вітаўта на ўнутраны стан у краіне……………………………………..10

Заключэнне…………………………………………………………………………15

Спісак скарыстаных  крыніц……………………………………………………….16 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                  Уводзіны

      Велікакняжанне  Вітаўта - найважнейшы перыяд у стварэнні  Літоўска-Рускай дзяржавы. Дзякуючы яму Велікое княства Літовское праіснавала яшчэ паутараста  гадоў. Яго дзейнасць пакінула ў насельніцтва такі глыбокі адбітак, што і ў наступны перыяд усе распараджэнні і пастановы Вітаўта карысталіся высокім аўтарытэтам.

     Час кіравання Вялікага князя Вітаўта адзначаны важнымі зменамі. Гэта з’яуляецца цікавым фактам для сучаснай гісторыі і абумоўлівае актуальнасць дадзенай тэмы.

     Мэтай дадзенай працы з'яўляецца: даследваванне  замежнапалітычнай і ўнутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта падчас яго  знаходжання на чале дзяржавы.

Для дасягнення вышэй адзначаннай  мэты, былі пастаўлены наступныя задачы:

1) Дзейнасць Вітаўта да прыняцця тытула вялікага князя ВКЛ.

2) Апісаць унутраную палітыку Вітаўта і яе вынікі

3) Разгледзяць знешні палітычныя дзеянні, прынятыя Вітаўтам для павелічэння тэрыторыі краіны

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца  дзейнасць Вітаўта  ў перыяд 1910-1920-е гг.

З такіх выкарыстанных  крыніц як:

1) Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. – Мн.: Полымя, 1993.

2) Сыны і пасынкі Беларусі. С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С.В. – Мн.: Полымя, 1996

Аўтары паказваюць Вітаўта як таленавітага, валявога і беспрынцыпнага чалавека. І шмат у чым дзякуючы гэтаму ён змог кіраваць дзяржавай 38 гадоў. 
 
 
 
 

                                 Глава 1. Шлях да кароны

      Вітаўт , сын Кейстута і Буруты, нарадзіўся каля 1350 г. і гадаваўся ў Троках. Выхаваннем маладога  княжыча займаўся былы ордэнскі рыцар Гана фон Віндытгейм і літвін Рыгор Амуліч. Ад рыцара юнак атрымау першыя ўрокі вайсковай навукі  і нямецкай мовы, рана стаў захапляцца паляваннем. У 1376 г. Вітаўт стаў гарадзенскім князем, а праз год з гарадзенскай дружынай адагнаў крыжакоў ад Трокскага замка і тым самым выратаваў уладанне бацькі. У 1377г. памер Альгерд. Перад смерцю вялікі князь прызначыў сваім прыемнікам Ягайлу. Паміж братамі Ягайлы і яго дзядзькамі пачалося саперніцтва за ўладу. У 1382 г. Ягайла разам з крыжакамі пайшоў на ўладанні Кейстута.

      Кейстут быў разумным і смелым чалавекам, і Ягайла разумеў, што ваяваць з ім будзе цяжка, таму пайшоў на хітрасць. Ён запрасіў Кейстута і яго сына на перамовы ў Вільню. Войска з абодвух бакоў было распушчана. У Вільні Кейстута і Вітаўта схапілі. Кейстута адправілі ў Крэўскі замак. На пяты дзень падасланыя ад Ягайлы забойцы задушылі князя. Жонку Кейстута Біруту ў Бярэсцкі ўтапілі ў рацэ.

      Пакараць  Вітаўта, які сядзеў ў віленскай  замкавай вязніцы, Ягайла не рашаўся. Ён сустрэўся з ім, Вітаўт папрасіў вярнуць яму Трокскае княства. Ягайла вагаўся. Брат Ягайлы Скіргайла і іх маці Ульяна патрабавалі Вітаўтавай смерці. Але Вітаўт ацалеў толькі таму, што пры наведванні  яго жонкай Ганнай Смаленскай пераапрануўся ў адзенне яе служанкі і ўцек з затачэння.

      Згубіўшы  бацьку і ўсе ўладанні, цудам пазбегшы смерці, Вітаўт вымушаны  быў шукаць падтрымкі ў злейшых ворагаў – крыжакоў. Яны ж выкарыстоўвалі яго як пешку ў сваіх камбінацыях. Хутка пасля прыбыцця ў Ордэн Вітаўт ахрысціўся ў каталіцтва пад імем Віганда і атрымаў у намесніцтва адзін з замкаў на мяжы з Жамойцю. Ён удзельнічаў у некалькіх паходах крыжакоў, марна спрабуючы ўладкаваца з іх дапамогай у бацькоўскіх Троках. У верасні 1383 года яму нават удалося на кароткі час захапіць Трокі, але ўтрымацца там ён не здолеў.

      Знаходжанне Вітаўта пад апекай Ордэна дазваляла  апошняму весці наступ на Літву на законных падставах. Таму крыжакі ахвотна давалі яму войска, а самі між тым будавалі моцны замак у захопленым Коўне. Ягайла вымушаны быў адмовіцца ад Жамойці, якая фактычна перайшла пад уладу Ордэна. І самому Вітаўту вельмі дорага даводзілася аплачваць крыжацкую падтрымку. У чэрвені 1384 года ён мусіў падпісаць вельмі нявыгаднае пагадненне.1 Усе свае вотчыны, якія яшчэ належала вярнуць, Вітаўт загадзя перадаў у ленную залежнасць Ордэну. У выпадку яго смерці малыя сыны павінны былі заставацца пад апекай крыжакоў, а калі памруць і яны – адзіную дачку магістр мог выдаць замуж па ўласным меркаванні, застаючыся вярхоўным  сюзерэнам яе спадчыны. Малодшыя браты Вітаўта, Таўцівіл і Сігізмунд, таксама павінны былі атрымаць уладанні з рук Ордэна.

      Дакумент  гэты нагадваў дагавор ваўка з  ягнём аб парадку з’яднання апошняга. І, напэўна, у сувязі з гэтым маленькія сыны Вітаўта, што знаходзіліся ў руках крыжакоў у замку Кёнігсберг, раптоўна памерлі, -  як лічыцца, былі атручаны.  Калі б зараз што здарылася і з самім Вітаўтам – Ордэн без перашкод павёу бы ад імя яго дачкі барацьбу за палову Літоўскага княства.

        Вітаўт аказаўся ў безвыходным  становішчы, але даведаўся, што  Ягайла напярэдадні барацьбы  за польскую карону не супраць  памірыцца з ім. Трэба было выбіраць паміж забойцам бацькі і забойцамі сыноў.  Вітаўт аддаў перавагу забойцу бацькі перад забойцамі сыноў. Праз некалькі тыдняў пасля заключэння ганебнага дагавору 12 ліпеня 1384 г. Вітаўт з літоўскай дружынай (400 вершнікаў) пакінуў Прусію і прыбыў у Жамойцію, захапіў замак Юрбак і спаліў некалькі памежных замкаў крыжакоў.2

      Ягайла  прыняў Вітаўта і вярнуў яму некаторыя  бацькоўскія ўладанні: Гародню, Ваўкавыск, частку Берасцейскай зямлі з замкам Камянец і Падляшша. Пасколькі  на атрыманых землях пераважала  праваслаўнае насельніцтва, Вітаўт зноў хрысціўся ў праваслаўе, і прыняў імя Аляксандр.

      Бясспрэчна, Вітаўт моцна рызыкаваў, давяраючы  Ягайлу, які ўжо раз перамог  яго бацьку за кошт парушэння клятвы. Як ні дзіўна, на карысць Вітаўта  зараз працаваў яго дагавор з крыжакамі, што даваў ім  магчымасць прэтэндаваць на яго спадчыну. Пакуль Вітаўт быў жывы і лічыўся саюзнікам Ягайлы, гэты дагавор не ўяўляў вялікайнебяспекі для Літвы, смерць жа яго дазволіла б Ордэну ўмяшацца ў літоўскія справы на “законных” падставах.

      У верасні 1384 г. Ягайла і Вітаўт аблажылі і ўзялі ордэнскі замак у Коўне. У Крэве 14 жніўня  у прысутнасці Вітаўта і братоў Ягайлы была заключана унія паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Пасля гэтага ў Кракаве (сталіцы Польскага каралеўства) на сойме выбралі Ягайлу на каралеўскі трон.

Выконваючы  ўзятые абавязкі, кароль распачаў хрышчэнне Літвы ў каталіцтва. Асноўнымі праваднікамі  гэтай  “праграммы” сталі Скіргайла і Вітаўт, якія зноў перахрысціліся  ў рымскую веру пад імем Аляксандр, якое меў і ў праваслаўі.

      Каталіцкая  царква ў Літве адразу зрабілася  буйным землеуладальнікам. Гэтыя перамены не маглі спадабацца усім: нечыя  справы ішлі ўгору, а 
нечыя і рэзка пагаршаліся.. Натуральным выглядала незадавальненне найбольш кансерватыўнай часткі літоўскага баярства і жрацоў якія не жадалі развітвацца з верай продкаў. Незадаволенымі былі і вялізныя масы праваслаўных, якімафіцыйна абясцілі намер (хай сабе і фіктыўны) перахрысціць іх у католікаў. Нават асноўная маса  літоўскай знаці, якую хрышчэнне прываблівала набыцем прывілеяў па польскім узоры, не магла цалкам згадзіцца з тым, што паводле ўмоў на першыя ролі ў Літве адразу пачалі высоўвацца новыя польскія прыбліжэныя Ягайлы.

      Выразнікам  думак гэтай апошняй праслойкі  выступіў Вітаўт. Яго подпіс стаіць пад дакументам аб Крэўская уніі, ён актыўна ўдзельнічаў у хрышчэнні Літвы, але тым не меньш правадыром незадаволенных стаў менавіта ён. Для таго меліся і асабістыя прычыны: успаміны пра зло, якое прычыніў яго сям’і Ягайла, і магутнае славалюбства, імкненне да першых роляў. Пасля прымірэння з Ягайлам ён валодаў толькі часткай бацькоўскіх земляў: Гораднам, Ваўкавыскам, Камянцом і гарадамі Падляшша. У 1388 каб задаволіць Вітаўта, кароль аддаў у 1388 г. яму Луцкую і Уладзімірскую землі.  У Луцк да Вітаўта прыехаў старэйшы сын маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча Васіль, які уцёк з Залатой  Арды. Васіль паставаўся да Вітаўтавай дачкі Софіі. Бацька даў згоду. Дамова Вітаўта з сынам маскоўскага князя ўстрывожыла караля, і той адабраў Луцк і Уладзімір. Пасля гэтага Вітаўт абапіраючыся на сваіх братоў хацеў захапіць Вільню, але змова была раскрыта. Вітаўт з сям’ёй і блізкімі зноў давялося ўцякаць ў Мазовію да князя Януша, а адтуль на пачатку 1390 г. у Ордэн, у Прусію. 
 Верныя сваёй тактыцы распальваць варожасць сярод уладароў Літвы, крыжакі зноў прынялі знатнага ўцекача, хаця прыём, які яны яму  гэтым разам аказалі , не вызначаўся асаблівай цеплынёй. Аднак войска для барацьбы са Скіргайлам Вітаўт атрымаў. З гэтым войскам жыццявіў паспяховыя набегі на Кернава і Мейшаголу, “нача воеваті Літовскую землю с немецкою помочю, і уже взял был Літовской землі по  Велію реку, а  і Польтескь вдася ему”.3

      У 1390 годзе Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў  (сярод іх знаходзіўся  англійскі прынц Генрых – будучы кароль Англіі) рушыў на Вільна. Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапілі брат Міхаіла Яўнуцьевіча Заслаўскага Сямен, брат Федара Святаслававіча Смаленскага Глеб і шмат іншых рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху, хаця часова ўдалося захапіць прадмесце Крывы горад.

     Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства, дзе на змену памершаму ў 1389 годзе  Дзмітрыю Данскому прыйшоў яго сын  Васіль. Яшчэ да мяцяжу Вітаўта было дамоўлена пра  шлюб яго адзінай дачкі з сынам Дзмітрыя. Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур’езнай палітычнай фігурай. Маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф’я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў. Яе шлюб з Васілем Дзмітрыевічам адбыўся 21 студзеня 1391 годзе. Такім чынам, у Вітаўта з’явіўся яшчэ адзін саюзнік.

      Тым часам Вітаўт, абапіраючыся на шырокую  падтрымку як унутры Літвы, так і  за яе межамі, зноў перайшоў да рашучых  дзеянняў. У 1392 годзе Вітаўт нанёс Скіргайлу рашаючае паражэнне. Ягайла, не жадаючы дапусціць канчатковага адпадзення Літвы ад Польшы, паспяшаў прызнаць яго перамогу. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя – з адной толькі ўмовай, каб ён заставаўся васалам.

      Так неспакойны лёс Вітаўта зрабіў яшчэ адзін круты паварот, і выгнаннік  ператварыўся ў магутнага ўладара. Праўда, дасягнуў гэтага дастаткова дарагой  цаной – узамен за крыжацкую падтрымку  згадзіўся на адыход Жамойці пад  уладу Ордэна.

      Ягайла  быў абачлівым палітыкам і  вырашыў зноў памірыцца з стрыечным  братам. Да Вітаўта ён накіраваў  малодшага брата мазавецкіх князёў Януша і Зямовіта – Генрыха. Той ехаў быццам для таго, каб весці перамовы аб міры паміж Польшчай і Ордэнам, а з Вітаўтам рашыў сустрэцца таму, што хацеў ажаніцца з яго сястрой Рынгаляй. Генрых абвянчаўся з Рынгаляй у Крэмітэне.

      Вітаўт  зноў паверыў Ягайлу і са сваімі прыбліжанымі захапіў арсенал крыжакоў і павярнуў і Літву. 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Востраў ( каля Ліды) адбылася сустрэча Вітаўта з Ягайлам і каралевай Ядвігай.4 Вітаўт пакаяўся, але і Ягайла зрабіў для сябе высновы і пайшоў на ўступкі стрыенчаму брату. Яны паехалі ў Вільню, дзе ў касцеле святога Станіслава біскуп Андрэй Васіла надзеў вялікаму князю на галаву Альгердаву карону, а маршалак літоўскі перадаў яму знакі ўлады: меч, жэзл і велікакняжацкую пячатку.

               Глава 2. Замежнапалітычная дзейнасць Вітаўта

      Вітаўту дасталася турботная спадчына. Бурныя палітычныя падзеі заблыталі сімпатыі і антыпатыі ў дзяржаве. Апрача групавых канфліктаў (паміж прыхільнікамі каталіцтва і праваслаўя, ззліцця з Польшчай і дзяржаўнай незалежнасці, віленскім баярствам і троцкім) хапала і канфліктаў асабістых: паміж Кейстутовічамі і Альгердавічамі, паміж сынамі Альгерда ад розных жонак, паміж асобнымі прадстаўнікамі шматлікай дынастыі. У гэтай мутнай  кругаверці прабіцца наверх і ўтрымацца там мог толькі самы таленавіты, валявы і беспарынцыповы. Такім і быў Вітаўт. Атрымаўшы ўладу ў смутным 1392 годзе, у поўным росквіце  сіл, здолеў утрымаць  яе на працягу 38 гадоў, ні разу не дазволіўшы заблытаным супярэчнасцям выйсці з-пад кантролю. Спачатку Вітаўт мог абапіраццаў асноўным на літоўскае баярства, у прынцыпе згоднае з акаталічваннем і запазычаннем польскіх узораў, але не здзяржаўным падпарадкаваннем Польскаму каралеўству. Традыцыйна і праваслаўнае баярства Панямоння, якое здаўна верна служыла яго бацьку і братам. З іх дапамогай, пасля пераадолення ў асноўным унутрадзяржаўнага крызісу, належала прыступіць да даўно наспелай задачы: спыніць працэс распаду дзяржавы на сямейныя ўдзелы Гедымінавічаў і накіраваць яе развіццё па больш прагрэсіўным шляху кіравання праз намесніцтвы. Надзённасць гэтай задачы ясна ўяўлялі сабе Вітаўт, і кароль Ягайла. Першы повад для рэформы з’явіўся хутка. Памерла старая княгіня Ульяна Аляксандраўна, удовіным удзелам якой быў Віцебск. Вітаўт выкарыстаў гэта для ліквідацыі аднаго з удзелаў і накіраваў туды намеснікам свайго сакольнічага, праваслаўнага баярына Федара Вясну. Аднак такое распараджэнне родавай вотчынай Альгердавічаў выклікала мяцеж. Яго ўзняў малодшы з сыноў Ульяны і Альгерда Свідрыгайла, які незадоўга да таго дасягнуў паўналецця і яшчэ не меў удзела. Ён абвясціў сябе спадчыннікам Віцебска, а вітаўтава баярына пакараў смерцю. Да мяцежу далучыліся Орша і Друцк. Ягайла прыслаў на дапамогу Вітаўту польскае войска, на чале якога стаў Скіргайла. Першым чынам карная экспедыцыя рушыла на Друцк. Князі Друцку  маладыя сыны Дзмітрыя Васілевіча і Дзмітрыя Сямёнавіча не рызаканулі супрацьстаяць Вітаўту і выказалі пакорлівасць. За гэта Вітаўт пакінуў за імі Друцкае княства, але на ўмовах: не як спадчынную маёмасць, а як нададзенную са сваіх рук. Орша вырашыла супраціўляцца і была захоплена пасля аблогі. Апрабаваную на Друцку мадэль Вітаўт прымяніў і да іншых удзелаў. Іх уладальнікам ён прапанаваў адмовіцца ад статуса спадчыных гаспадароў і перайсці ў стан пажыццёвых намеснікаў. Палітыка Вітаўта была так сама накіравана на кансалідацыю ўсяго насельніцтва Літоўска-Беларускай дзяржавы. Аднак праводзіў яе вялікі князь не заўжды паслядоўна. Напрыклад, як растлумачыць вялікія ўступкі палякам, занатаваныя ў Гарадзельскай уніі 1413 годзе. У замку Гарадле ( на рацэ Заходні Буг) Ягайла і Вітаўт дамовіліся і падпісалі тры граматы.5  Паводле гэтых дакументаў пацвярждаўся саюз Польшчы і Літвы, літоўская шляхта прыраўноўвалася ў правах да польскай. Даваліся значныя прывілеі каталіцкай царкве і феадалам-католікам у Вялікам княстве Літоўскім. Зноў абгаворваліся ўмовы пераходу ўлады на выпадак смерці Ягайлы або Вітаўта. Літоўска-беларускія князі і феадалы былі вельмі незадаволены Гарадзельскай уніяй і хутка пачалі пакідаць свае ўдзелы і вотчыны, пераязжаць у Маскоўскае княства. Каб знізіць адмоўнае ўздзеянне гэтай дамовы на праваслаўнае насельніцтва, Вітаўт і тут пачаў дзейнічаць так, як рабіў ужо не раз. Ён непрыкметна, без агалоскі, не стаў выконваць яе ўмовы. Так, тыя літвінскія шляхціцы і баяры, якія атрымалі польскія гербы і абяцалі паводле Гарадзельскай уніі вернасць палякам, не дапускалі на важныя дзяржаўныя пасады. І толькі літвінскія патрыеты (незалежна ад іх веры) маглі займаць іх. Вось яркі паказчык і добры прыклад разумнай палітыкі Вітаўта. Вітаўт не прыдаваў вялікага значэння уніям з Польшчай, бо пры яго жыцці прыходзілася заключаць іх тры разы: у 1385, 1410, 1413 гадах. Як мудры палітык, ён разумеў, што ўзвышэнне католікаў або праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім толькі аслабіць яго дзяржаву і прывядзе да міжусобіц на рэлігійнай аснове. Каб пазбегнуць гэтага, ён імкнуўся ўраўняць рэлігіі ў правах, а найлепшае выйсце бачыў у аб’яднанні католікаў і праваслаўных. Вялік князь выношваў ідэю царкоўнай уніі, хацеў мець адну хрысціанскую веру. Аднак больш за ўсё турбавала Вітаўта тое, што епіскапы ў яго дзяржаву прызначаюцца мітрапалітам Маскоўскім. Каб пазбавіцца такой залежнасці ад Масквы, ён склікаў у Навагародку сабор праваслаўных епіскапаў, на якім па яго патрабаванню быў абраны Кіеўскім мітрапалітам Рыгор Цымбалак.  Цымбалак з праваслаўнымі епіскамі ў 1418 г. служыў у Канстанцы ў царкоўным саборы, які праводзіў рымскі папа Марцін V. Цымбалак быў Кіеўскім мітрапалітам усяго каля трох гадоў, потым пакінуў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Вітаўту давялося памірыцца з Маскоўскім мітрапалітам Фоціем і запрасіць яго наведаць Літву. Карыстаючыся ласкай вялікага князя літоўскага, той не раз бываў у праваслаўных храмах Літвы. Пры княжанні Вітаўта каталіцкая вера прымусова не прывівалася. Ён прыхільна ставіўся да праваслаўя. Будаваліся праваслаўныя храмы. Сродкі на будаўніцтва цэркваў выдаваліся не толькі з казны князя. Яго жонка Ганна адпусціла  грошы на ўзвядзенне Нікольскай і Крыжаўзвіжанскай цэркваў у Бярэсці, а жонка Ульяна – на Юр’еўскую царкву ў троках.

                      Глава 3. Уплыў Вітаўта на ўнутраны стан у краіне

      На працягу 38 гадоў кіраваў Вітаўт Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Сваёй уладай ён умела і разумна распарадзіўся на карысць Літоўска-Беларускай дзяржавы. Ён змог за два гады аб’яднаць усе ўдзельныя літоўскія і рускія (беларускія і ўкраінскія) княствы ў адну дзяржаву. Дзейнічаў ён па прынцыпу, які яшчэ быў заведзяны яго дзедам Гедымінам і якога прытрымліваўся яго дзядзька Альгегерд: “Даўніны не рухаем, навіны не ўводзім”.6 Гэтае правіла дапускала захаванне і суіснаванне язычніцкіх вераванняў і хрысціянства ў форме каталіцтва і праваслаўя, мірнае жыццё розных народнасцей: жамойтаў, літвінаў, русінаў, палякаў, татараў  і яўрэяў, якія гаварылі на розных мовах. Пры Вітаўце сталі абжывацца на Беларусі яўрэі, якія перасяліліся сюды з Прусіі, татары з Крыма і Залатой Арды. Яўрэі станавіліся рамеснікамі, гандлярамі і купцамі, а татары – воінамі і агароднікамі.

      Вітаў імкнуўся быць незалежным, але яму  даводзілася лічыцца з польскім каралем Ягайла і некалькі разоў заключаць унію паміж Польшчай і Літвой. Здарылася так, што і Ягайла, і Вітаўт шукалі адзін у аднаго падтрымкі як супраць татараў і крыжакоў, так і супраць самастойнасці асобных удзельных князёў. Напрыклад Свідрыгайла захапіў Віцебск і тым самым выступіў супраць Ягайлы і Вітаўта, супраць Крэўскай уніі. Вітаўт таксама быў незадаволенны Крэўскай уніяй, але цяпер ён бачыў свайго канкурэнта ў барацьбе за ўладу і таму ўзяў Віцебск, а Свідрыгайлу ў кайданах адправіў у Польшчу да Ягайлы. Яму ўдалося пазбавіць удзелаў найбольш уплывовых князёў: Скіргайлу – Полацка, Свідрыгайлу – Віцебска, Уладзіміра Альгердавіча – Кіеўскай зямлі, Дзмітрыя Карыбута Альгердавіча – Ноўгарада-Северская. Далучыўшы да Вялікага княства Падолію і Валынь, Вітаўт стаў поўным гаспадаром у Літоўска-Беларускай дзяржаве.

      Выкарыстаўшы  частыя міжусобіцы смаленскіх князёў, Вітаўт авалодаў у 1395 г. Смаленскам і  прызначыў у Смаленскае княства  свайго намесніка. Уплыў Вітаўта  распаўсюджваўся і на Пскоўскую  зямлю. Аднак пры первай магчымасці і Пскоў і Ноўгарад стараліся  пазбавіцца Вітаўскай апекі і гэта ім удавалася. А таму і паходы войска Вялікага княства на пскоўскія і наўгародскія землі былі частымі. Апошні паход на Ноўгарад здзейсніў Вітаўт у 1428 г. за тое, што наўгародцы на вечы назвалі яго п’яніцам і здразнікам. Вялікі Ноўгарад мусіў падпарадкавацца Вітаўта, што давала магчымасць Наўгародскай зямлі пазбавіцца залежнасці ад Лівонскага ордэна і Маскоўскага княства. Імкненне літоўскага і маскоўскага вялікіх князёў падпарадкаваць альбо далучыць да сваіх уладанняў Ноўгарад і Смаленск не раз станавілася прычынай раздорую Для ўзгаднення міждзяржаўных адносін і вырашэння розных спрэчных пытанняў Вітаўт і Васіль I у 1396 г. сустракалісь двойчы ( у Смаленку і Каломне). Іх таксама хвалявалі набегі на маскоўскія і літоўскія землі крымскіх татар.

      У Залатой Ардзе тым часам пачалася міжусобная вайна за ўладу. У Сярэдняй  Азіі з’явіўся Тамерлан (Цімур), які напаў на Залатую Арду. У 1396 годзе ён сакрушыў золатаардынскага  хана Тахтамыша. Пэўны час Тахтамыш яшчэ трымаўся супраць новага стаўленіка, але ўрэшце згубіў уладу і вымушаны быў падавацца на ўцекі. Прытулак ён знайшоў у Вітаўта, які тым часам зрабіў некалькі рэйдаў у Паўночнае Прычарнамор’е, каб падпарадкаваць сваёй уладзе як тамтэйшых татарскіх феадалаў, што адкалоліся ад Арды, так і аселае насельніцтва прычарнаморскіх гандлёвых факторый.7 У гэты момант Вялікае княства Літоўскае займае найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю( 687 тыс. кв. км.) . Яно раскінулася ад Нёмана і Дзвіны да нізоўяў Днястра і Дняпра, да прычарнаморскіх стэпаў. Але Вітаўт нядоўга цешыў спакоем. Ён адчуў сябе здольным нават на тое, каб выкарыстаць цяжкасці Залатой Арды і ў нейкай ступені распаўсюдзіць свой уплыў на яе. Вялікі князь ласкава прыняў Тахтамыша з яго двума сына і раднёй, даў яму ў кармленне замак Ліду, а сам пачаў рыхтавацца да вялікага паходу ў стэпы. Вітаўт разлічва зноў узвесці хана-выгнанніка на трон, але ўжо як свайго стаўленіка. За гэта Тахтамыш павінен быў выдаць яму ярлык не толькі не толькі на тыя ардынскія правінцыі, што знаходзіліся ў складзе Вялікага княства з часоў Гедыміна і Альгерда, але і на тыя, якія Вітаўт толькі збіраўся  далучыць: на Ноўгарад, Пскоў, вялікае княжанне ўладзімірскае.

      Вітаўт  рэкламаваў свой намер як вялізны  паход хрысціанскага свету супраць  басурман і зрабіў пэўнае ўражанне ў Еўропе. Нават рымскі папа абвясціў яго мерапрыемства крыжовым паходам.8

     Вітаўт  хацеў падключыць Ягайлу да сумеснага вялікага пахода ў Залатую Арду, але каралева Ядвіга ў 1398 г. прыслала да Вітаўта патрабаванне плаціць даніну. Вялікі князь склікаў у Вільні сойм, на якім феадалы заявілі: “ Мы не падданыя Польшчы ні пад якім выглядам; мы заўседы былі вольнымі, нашы продкі ніколі палякам не плацілі, не будзем і мы плаціць, застанемся пры нашай ранейшай вольнасці.”9 Пасля такога рашэння Вітаўту спатрэбіліся саюзнікі. Ён накіраваў сваіх паслоў у Ордэн, каб пачаць перамовы аб дружбе і дапамозе. Адтуль прыехала пасольства, якое ўзначаліў граф Конрад Кібург.

      Перамовы  Конрада Кібурга ў Вільні былі паспяховымі, бо ў іх станоўчым выніку меў зацікаўленасць і літоўскі палкаводзец. 23 красавіка 1398 г. у Гародні Вітаўт без згоды Ягайлы  падпісаў мірную дамову з крыжакамі, па якой Ордэн і Літва дзяліла сферы свайго ўплыву: Вітаўт  уступаў крыжакам Пскоў, а Ордэн – Літве Ноўгарад Вялікі.10 Апрача таго Вітаўт аддаваў заходнюю частку Жамойціі крыжакам, а Жыгімонт( брат Вітаўта) павінен быў атрымаць волю, бо ён яшчэ знаходзіўся ў Ордэне. Заключыўшы мір з Ордэнам, войска Вітаўта рушыла да берагоў Чорнага мора. У гэты паход Витащт намераваўся схіліць і Васіля Маскоўскага, але той, напэўна, лепш разумеў сапраўдны патэнцыял Арды, бо разважліва ўхіліўся.

      Вясной 1399 г. у Кіеве збіраліся войска для вялікага паходу. Сюды прыйшлі  аўкштайцкія, літвінскія і ўкраінскія харугвы, польскі атрад і невялічкі  атрад нямецкіх рыцараў. Да іх далучыліся татарскія войска хана Тахтамыша.  Вітаўту ўдалося разам з войскам Тахтамыша сабраць каля 70 тысяч вояў. Паводле маскоўскага летапісца, з Вітаўтам ішло 50 князёў.

      І летам 1399 года войска Вітаўта накіравалася з Кіева, да межаў Арды. Татарскае войска, вялізная сваёй колькасцю, чакала на мяжы ардынскіх уладанняў – на рацэ Ворскле. Хан Цімур-Кутлук распачаў перамовы, пагаджаўся на вялікія ўступкі, але на самой справе, відавочна, чакаў войска старога цімурава ваяводы Эдыгея.

      Бітва адбылася на тым самым полі, дзе трыма стагоддзямі пазней адбудзецца Палтаўская баталія.  Артылерыя, на якую спадзяваўся Вітаўт, аказалася неэфектыўнай у палявых умовах пры тым узроўні яе манеўранасці і майстэрства бамбардзіраў. Справы скончыліся акружэннем і страшэнным разгромам войска Вітаўта. З невялікім атрадам Вітаўту і Тахтамышу удалося ўцячы.  Пра маштабы паражэння сведчыць колькасць знатных удзельнікаў, загінуўшых на Ворскле. Сярод іх  былі старыя Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы, пасынак Дзмітрыя-Карыбута Андрэй Дзмітрыевіч Друцкі, двое ці трое сыноў іншага друцкага князя – Сямёна Дзмітрыевіча, двое братоў Фёдара Данілавіча Астрожскага, сын Юрыя Нарымортавіча Іван Пінскі, Глеб Святаслававіч Смаленскі, Ямонт Тулунавіч, пан Спытка з Мельштына і некалькі іншых першаразрадных літоўска-рускіх і польскіх арыстакратаў.

      Цімур-Куптук з Эдыгеем па слядах праціўніка дайшлі да Кіева і, атрымаўшы з яго  вялікі водкуп, вярнуліся ў свае межы. Так бяслаўна скончылася спроба Вітаўта зрабіцца гегемонам усёй Усходняй Еўропы.

      Вынікам паходу Вітаўта ў Прычарнамор’е з’явілася перасяленне ў Вялікае княства, прынамсі, некалькіх соцен сем’яў татар – прыхільнікаў Тахтамыша і іншых уцекачоў з Арды, а таксама ваеннапалонных.

      15 жніўня 1399 г. памерла першая жонка  Ягайлы. Перад смерцю яна наказала мужу ажаніцца са швагеркай, якая была ўнучкай Казіміра Вялікага. Ягайла аказаўся ў няпэўным становішчы. Польскія вяльможы маглі пазбавіць яго кароны. Ягайла і Вітаўт знайшлі паразуменне ў заключэнні новай уніі, якая была падпісана ў Вільні 18 студзеня 1401 г. і ўмацавала іх уладу. Паводле дамовы, Вітаўт згадзіўся, што ўладаром Вялікага княства Літоўскага пасля яго смерці стане стане Ягайла і яго паслядоўнікі. Вітаўт таксама атрымаў прывілею: калі першы памрэ Ягайла, дык палякі не маюць права без згоды Вітаўта выбіраць другога караля. Віленская унія дала магчымасць дзвюм саюзным дзяржавам падрыхтавацца да вайны з Ордэнам. Дзеля абмеркавання плана барацьбы кароль і вялікі князь сустрэліся ў 1409 г. у Бярэсці.

      Грунвальская  бітва адбылася 15 ліпеня 1410 г. Значная роля Вітаўта ў кіраванні войскам сапраўды праявілася на працягу ўсёй кампаніі 1410 г.  Вітаўт дае каралю важныя парады, да многіх з якіх Ягайла прыслухоўваецца.  У ходзе бітвы кароль не загадвае Вітаўту , ён просіць яго. У той жа час Вітаўт, як можна меркаваць, не абмяжоўваўся кіраваннем толькі ягонымі ўласнымі харугвамі. Па словах Длугаша, у ходзе бітвы ён “пастаянна бегаў паміж польскімі палкамі і харугвамі, замест стомленых і змучаных новыя ўводзячы палкі і клапатліва назіраючы, як вагаліся лёсы абодвух бакоў”.11 Грунвальская бітва скончылася страшэнным паражэннем крыжакоў. Гэтая вайна закончылася Тарунскім мірам 1411 г., паводле якога Жамойція ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Лоўкі, хітры палітык і добры дыпламат Вітаўт дзейнічаў дзе грозным мячом, а дзе ласкавым словам. Так у 1411 г. наведаў Венгрыю, а праз год заключыў Віленскі дагавор з Свяшчэннай Рымскай імперыяй. У 1419 г. быў падпісаны дагавор з Даніяй і Швецыяй.

      Тры разы Вітаўт хадзіў ваенны паходам  на Маску. Апошні раз ў 1408 г., калі ваенныя дружыны Вітаўта і маскоўскага князя Васіля І спыніліся на рацэ Угры. Аднак ніхто з іх не спяшаўся ў бой. Напэўна, сказалася не толькі сваяцтва князёў, але і блізасць народаў. І без праліцця крыві цесць і зяць заключылі мір і вызначылі мяжу паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім па рацэ Угры.

      З сярэдзіны 20-ых гг. XV стагоддзя Вітаўт праводзіў вельмі актыўную палітыку на ўсходзе. У 1427 г. ён здзейсніў паспяховы вайсковы паход у Суздальскую зямлю. У выніку вялікі князь разанскі Іван Федаравіч прысягнуў Вітаўту на вернасць і падданства. У тым жа годзе і вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам дамову аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе. Дзяржава Вітаўта дасягнула найбольшай магутнасці, а вялікі князь – найбольшай славы. Аднак у яго не было літоўскай каралеўскай кароны. Менавіта ў ёй ён бачыў прызнанне не толькі сваіх уласных заслуг, але і прызнанне Вялікага княства Літоўскага і Рускага як магутнай еўрапейскай дзяржавы. Вітаўт вырашыў аддзяліць Літоўска-Беларускую дзяржаву ад Польскага каралеўства. Дзеля гэтага ён павінен быў атрымаць тытул караля і каранавацца. Вырашылі аб’явіць аб гэтым на міжнародным з’ездзе, які меўся адбыцца на пачатку 1429 г. у Луцку. Да Вітаўта прыехалі госці з Даніі, Ордэна, Візантыі, Малдавіі, Польшчы. З найбольш важных пытанняў, якія разглядваліся на з’ездзе, было тры: дапамога Візантыі ў барацьбе з туркамі, аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, каранацыя Вітаўта на караля. Ягайла не стаў пярэчыць адкрыта супраць каранацыі і сказаў што параіцца са сваімі саноўнікамі. А тыя не хацелі адпускаць літвінскія землі з-пад свайго ўплыву. Псля гэтага Вітаўт пачаў актыўна рыхтавацца да вайны з Польшчай. Дзеля гэтага ён узяў прысягу ад сваіх падданых на вернасць яму. Згібнеў Алясніцкі прыехаў да Вітаўта у Гародню адгаварыць Вітаўта ад каранацыі. Ён даводзіў яму бессэнсоўнасць яго ўчынку: “ Ведай, што каралеўская карона  хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць: паміж князямі ты першы, паміж каралямі будзеш апошні, што за гонар у немаладыя гады ўпрыгожваць галавау невялікай колькасцю золата ды карункаў, а цэлыя народы асудзіць на жахі кровапралітнай вайны?”12 Кракаўскі біскуп прыязджаў да Вітаўта другі і трэці раз. Рабілася ўсё, каб не дапусціць скасавання уніі з Літвой. У Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабілі дзве кароны: для Вітаўта і княгіні. Іх меліся даставіць у Вільню 8 верасня 1430 г. Аднак у прызначаны дзень карону не прывезлі, адклалі каранацыю на паздней, але карону не прывезлі і да канца верасня. Вітаўт чакаў, а па невядомай прычыне ягонае здароўе стала пагаршацца. Ён пачаў хутка чахнуць. 27 лістапада 1430 г. Вітаўт памёр на вачах Ягайлы, унука Васіля Васілевіча і мітрапаліта Фоція. Перад смерцю ён завяшчаў свій пасад Свідрыгайу. Пахаваны Вітаўт у Вільні, у каталіцкім саборы святога Станіслава.

                                  Заключэнне

     Вітаўт  пакінуў глыбокі след у гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

     Яго ўнутраная палітыка была галоўным чынам  направленна на прыняцце царкоўнай  уніі, якая дазваляла б мець адну хрысціянскую веру. І нават у расійскай гісторыяграфіі ёсць спробы прадставіць Літву канца 14 - пачатку 15 стст. адным з найгалоўных цэнтраў славянскага аб'яднання, не меней значным, чым Маскоўскае княства.

     Знешняя палітыка была накіравана галоўным чынам  на захоп новых земляў. І яму  гэта удалося. Бо менавіта ў яго гады кіравання Вялікага Княства Літоўскага дасягае сваёй найвялікай тэрытарыяльнасці. І ў расійскай гісторыяграфіі мяркуюць, што Вітаўт даволі паспяхова ажыццяўляў праграму аб'яднання часткі Прыбалтыкі і Паўночнага захаду Расіі.

Што ж дакранаецца  Вітаўта, то 38 гадоў яго кіравання  яшчэ раз пацвярджаюць старую праўду: свая дзяржава са мноствам праблем  непараўнальна вялікшая за любую чужую зямлю. 
 
 
 
 
 

                                           
 
 
 
 
 
 
 
 

                                           Спісак скарыстаных крыніц

1) Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. – Мн.: Полымя, 1993. Стр. 123 – 137.

2)Сыны і пасынкі Беларусі. С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С.В. – Мн.: Полымя, 1996. Стр. 48 – 75.

3) Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі/ Беларус. Энцыкл., Нац. арх. Рэсп. Беларусь; Пер. з рус. Т. М. Бутэвіч, Т. М. Кароткая, Е. П. Фешчанка. – Мн.: БелЭн, 1994. Стр. 57 – 60.

4) Архиепископ Афанасий Мартос. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни

5) Бохан Ю. М. Ваяры Грунвальдскай бітвы/ Ю. М. Бохан. – Мінск: Беларусь, 2010. Стр. 180 – 190.

6) www.krugosvet.ru/enc/istoriya/VITOVT.html?page=0,1

7) www.day.kiev.ua/90410/ 
 
 
 
 
 
 
 
 
 


Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта