Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі

 

МІНТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫУНІВЕРСІТЭТ” 

Кафедра эканамічнай  гісторыі 
 
 
 

РЭФЕРАТ 

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: “Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі” 
 
 
 

Студэнтка

ФФБД, 1-ы курс, ДФЗ                                                                                                    Н.В. Міхута 
 

Праверыў

асістэнт                                                                                                                          А.В. Юнцэвіч 
 
 

 
 
 

Мінск 2010 

            Змест 

Уводзіны 3

1.Перадумовы  і прычыны калектывізацыі. 4

2.Мерапрыемствы 6

3.Вынікі 17

Заключэнне 18

Спіс  выкарастаных крыніц 20 

 

Уводзіны

 

    Праўдзівы аналіз урокаў мінулага дапаможа вырашать сёдняшнія проблемы, у тым ліку і пад’ёма сельскай эканомікі. Сёдня галоўнае – вярнуць селяніну згубленае у папярэднія гады становішча гаспадара зямлі, прабудзіць пачуцце любві да яе, упэўненасць у заўтрашнім дне. Розныя формы арэнды і меры сацыяльнага разіцця вескі прызваны забяспечыць поспех пры вырашэнні гэтых задач.

    Круг  пытанняў, связаных з гісторыяй калектывізацыі, вельмі шырокі. Тут і развіццё сельскай гаспадаркі ва умовах нэпа, і расслаенне сялян (кулакі, бедната, сераднякі), і развіццё кааперацыі, і унутрыпартыйная барацьба вакол пытанняў,якія звязаныя са шляхамі і тэмпамі сацыялістычных пераутварэнняў, і многае іншае.

    У тым, што селяніну у нашай краіне наканавана прайсці па шляху кааперыравання, у канцы 20-ых гадоў не сумняваўся ні адзін эканаміст. Усе яны схадзіліся на прызнанні непазбежнасці і  прагрэсіўнасці перахода сельскай гаспадаркі на шлях кааператыўнай вытворчасці. Але нават сярод аграрнікаў-марксістаў сустракаліся розныя думкі наконт таго, якой быць кааперыраванай весцы і як з аднаасобніка пераутварыцца у “цывілізаванага кааператара”. Гэтыя споры адлюстроўвалі супрацілегласць тых рэальных эканамічных перадумоў кааперавання,якія склаліся на прыканцы 20-ых гадоў у СССР.

Сёння мы выразна ўяўляем, да чаго гэта прывяло, бачым вялікія хібы ў стане  сельскай гаспадаркі, а шмат хто  наогул адмаўляе калектыўны шлях развіцця сельскагаспадарчай в-творчасці. Але  ж у Савецкай Беларусі, як і ва ўсім былым СССР, ён быў і мае  месца цяпер. Натуральна, што патрэбна ведаць гэты працэс, якім бы складаным  ён ні быў, у тым ліку яго пачатак, дзе былі закладзены карані шматлікіх  заганных з'яў. Таму наша задача — даць аб'ектыўны малюнак правядзення  калектывізацыі ў беларускай вёсцы.

 

1.Перадумовы  і прычыны калектывізацыі.

    Велізарнае  значэнне ў жыцці грамадства, 4/5 насельніцтва якога ў 20-30-я гады складала сялянства, мела радыкальнае пераутварэнне  сельскай гаспадаркі. Цяжкія умовы  працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы і, як вынік, нізкая эфетыўнасць вытворчасці харчовых прадуктаў, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіцце краіны, - усё гэта пераканаўча сведчыла аб існаванні аб’ектыўнай неаходнасці карэннага пераўладкавання сельскай гаспадаркі, уздыму агульнай культуры вёскі.

    Дадзеная  гістарычная неабходнасць пачала рэалізоўвацца  ў 20-я гады шляхам развіцця розных форм кааперацыі, паступовага пераходу дробных  сялянскіх гаспадарак да калектыўнай  апрацоўкі зямлі ва умовах нэпа. У пачатку нэпа савецкая ўлада  падтрымлівала гаспадарчыя памкненні  сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, пастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам. Абвешчаная ў Зямельным кодэксе БССР свабода выбару форм землекарыстання захоўвалася ў Беларусі аж да 1927г. І трэба адзначыць, што да таго часу ў Беларусі свабодна развіваліся гаспадаркі як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыі, у разнастайных прасцейшых формах кааперацыі, у спецыялізаваных відах кааператыўных аб’яднанняў), так і аднаасобнага землекарыстання.

    Народным  камісарыятам земляробства, які ўзначальваў  з 1921 да 1929г. Прышчэпаў, быў складзены  “Пяцігадовы перспектыўны план развіцця лясной і сельскай гаспадарак БССР на 1925-1929 гады”. План прадугледжваў стварэнне хутароў і дробных паселкаў тыпу адрубоў.

     З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя  гаспадаркі. Аднак ва ўмовах Беларусі, пры адсутнасці вялікіх масіваў  ворнай зямлі, прыдатнай да апрацоўкі  складанай тэхнікай, нізкім узроўні  механізацыі, недахопе агранамічных кадраў, стварэнне буйных калгасаў было нерэнтабельным і нязначным. Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны, як правіла, на землях дзяржаўнага фонду.

    Нягледзячы  на актыўную падтрымку дзяржавай калгаснай формы гаспадарання (вызваленне ад арэнднай платы за зямельныя угоддзі, прадастаўленне розных падатковых ільгот, забеспячэнне інвентаром, рабочай і прадукцыйнай жывёлай), асноўная маса сялянства – сераднякі – аддавалі перавагу прасцейшым формам кааперацыі, а не калгасам.

    У 20-я гады быў сапраўды значны ўздым  сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа, эфектыўнасці развіцця розных форм кааперацыі. Менвіта  кааператыўны рух дапамог пераадолець  голад і разбурэнні пасля грамадзянскай  вайны, садзейнічаў аздараўленню фінансавай і эканамічнай сістэм.

    Абапіраючыся  на калектывіскую традыцыю усходнеславянскай  вёскі, зыходзячы з навуковых абгрунтаванняў неабходнасці кааперавання сельскагаспадарчай вытворчасці і практычнага вопыту першых гадоў калектыўнага гаспадарання , Камуністычныя партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

 

2.Мерапрыемствы

 

    Калектывізацыя  сельскай гаспадаркі - палітыка Камуністычнай  партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб'яднанне дробных  сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выкарыстанне на вёсцы  дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне  прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі, забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці — сельскагаспадарчай сыравінай.

    Першым  пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі СССР прадугледжвалася да 1933 г. ахапіць усімі формамі кааперацыі каля 85 % сялянскіх гаспадарак, і толькі 18-20 % з іх меркавалася арганізаваць у калгасы. Гэта быў напружаны, але разам з тым рэальны, збалансаваны план, у аснове якога ляжалі распрацаваныя ў апошнія гады жыцця У. Леніна прынцыпы нэпа і кааператыўнага развіцця.

    Аднак да таго часу пачаў фарміравацца, а  затым атрымаў імклівае развіццё другі варыянт стратэгіі сацыялістычнага  будаўніцтва. I. Сталін і яго акружэнне ленінскі прынцып гарманічнага развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі замянілі патрабаваннем хуткіх тэмпаў індустрыялізацыі на аснове перакачкі сродкаў для яе развіцця з сельскай гаспадаркі. Быў узяты курс на паскораную калектывізацыю ў яе вышэйшых формах. Гэтым імкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.

     Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік  у краіне зімой 1927-1928 гг. У сувязі з недаборам збожжавых, скарачэннем  дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза невыканання планаў індустрыяльнага  будаўніцтва, бо пастаўкі прамысловага абсталявання ў краіну залежалі ад экспарту хлеба. Акрамя таго, у гарадах  пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі, давялося ўвесці картачную сістэму. Узмацнілася сацыяльная напружанасць у грамадстве.

      У такіх умовах сталінская  група, якая ў гэты час дабілася  большасці ў палітычным кіраўніцтве,  пачала адыход ад новай эканамічнай  палітыкі, яе дэмантаж і шырокае  прымяненне надзвычайных мер.  Закрываліся рынкі, уводзілася  абкладанне сялянскіх гаспадарак  дадатковымі падаткамі, скарачалася  крэдытаванне і забеспячэнне  заможных гаспадарак, праводзіліся  арышты ў адміністрацыйным парадку  і прыцягненне да суда за  захаванне лішкаў збожжа. У выніку  ў краіне пачалося скарачэнне  пасяўных плошчаў, памяншэнне  памераў гаспадарак.

    Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва краіны мела разыходжанні ў пытаннях выхаду з крызісу і  перспектывы сацыялістычнага будаўніцтва.

    I. Сталін разлічваў на злом супраціўлення сялянства шляхам самага бязлітаснага знішчэння яго заможнай часткі - кулацтва. М. Бухарын, А. Рыкаў, М. Томскі бачылі выхад з крызісу ў адмове ад надзвычайных мер, павышэнні закупачных цэн на хлеб, развіцці гандлёва-крэдытных форм кааперацыі. Бухарынская альтэрнатыва была накіравана на захаванне і ўдасканаленне эканамічнага механізма, які склаўся ў гады нэпа. У лістападзе 1929 г. М. Бухарын і яго аднадумцы былі адхілены ад палітычнага кіраўніцтва, іх погляды кваліфікаваліся як праява "правага ўхілу" ў партыі, як уступка кулацтву.

    У Беларусі ў падтрыманні палітыкі "правага ўхілу" быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, які  па сваіх поглядах прымыкаў да групы  М. Бухарына, а ў практычнай рабоце карыстаўся навуковымі рэкамендацыямі сёння сусветна вядомага тэарэтыка  кааператыўнага руху прафесара А. Чаянава. Дз. Прышчэпава, а таксама 29 іншых "правых апартуністаў" з ліку кіруючых работнікаў заклеймавалі як памагатых контррэвалюцыі ў справе рэстаўрацыі капіталізму  ў Беларусі, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Ярлык "правага  ўхілу" і "нацыянал-дэмакратызму" быў прычэплены і на старшыню ЦВК  БССР А.Чарвякова, які ў свой час вылучыў лозунг: "Багацей, селянін! Дабывай больш багацця, і чым болып ты будзеш багаты, тым больш багатай будзе наша Савецкая рабоча-сялянская дзяржава!"

    Барацьба  з "правым ухілам" суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі. Тэарэтычным  абгрунтаваннем фарсіраванага правядзення  суцэльнай калектывізацыі з'явіўся артыкул Сталіна "Год вялікага пералому", апублікаваны 7 лістапада  1929 г. у газеце "Правда". У артыкуле сцвярджалася, што ў калгасы быццам ужо пайшлі асноўныя, серадняцкія масы насельнідтва, што ў сацыялістычнай перабудове гаспадаркі ўжо атрымана "рашаючая перамога", хаця на самой справе ў калгасах тады налічвалася 6-7 % сялянскіх гаспадарак.

    Перамагла палітычная лінія на суцэльную калектывізацьпо. У 1929 г. выбар шляху завяршыўся. Былі адкінуты ідэі М. Бухарына, устаноўкі першага пяцігадовага плана, заданні якога сталі адвольна пераглядацца ў бок павелічэння.

    5 студзеня 1930 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову "Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву", у якой тэрміны завяршэння калектывізацыі былі рэзка скарочаны, умацавана новая палітыка ў адносінах да кулака, пры вызначэнні форм калгаснага будаўніцтва арцель характарызавалася як ступень, "пераходная да камуны". На месцах стараліся не адстаць ад цэнтра. На Беларусі, паводле названай пастановы ЦК ВКП(б), меркавалася завяршыць калектывізацыю да 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей патрабаваў завяршыць суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі рэспублікі да 1931 г. У хуткім часе і гэтыя тэрміны былі перагледжаны: у лютым 1930 г. прынята рашэнне абагуліць 70-80 % сялянскіх гаспадарак, г. зн. завяршыць поўную калектывізацыю за паўгода.

    Выконваючы  прынятую 5 студзеня 1930 г. пастанову ЦК УКП(б) «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», партыйныя і савецкія органы БССР, не ўлічваючы канкрэтныя ўмовы, імкнуліся паскорыць уцягванне сялян у калгасы. Ужо на студзеньскім (1930 г.) пленуме ЦК КП(б)Б было прынята рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. Больш таго, у лютым 1930 г. бюро ЦК Кампартыі Беларусі вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы 15—80 % сялянскіх гаспадарак. 10 лютага гэтага ж года ЦК КП(б)Б адправіў у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Гэта — яскравы прыклад палітычнай слепаты, пражэкцёрства і ўгодлівасці.

    Такія падыходы абумовілі шырокае прымяненне адміністрацыйных метадаў. Сялян нярэдка  прымушалі запісвацца ў калгасы, што прывяло да вялікага нарошчвання  колькасных паказчыкаў. Да 1 сакавіка 1930 г. у Беларускай ССР у калгасах лічыліся 457,7 тыс. сялянскіх гаспадарак — 58 % іх агульнай колькасці. Гэта самы высокі паказчык па рэспубліцы ў першай пяцігодцы. У яго дасягненні вызначальную ролю адыгралі націскныя метады работы.

    Буйной  негатыўнай з'явай, асабліва характэрнай  для канца 1929 — пачатку 1930 г., было масавае забойства і продаж хатняй жывёлы. Гэта стала вынікам не столькі кулацкай агітацыі, колькі рэакцыяй сялянства на фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі і вялікаё, часам пагалоўнае абагуленне рабочай і прадукцыйнай жывёлы, уключаючы нярэдка хатнюю птушку.

    Трэба прызнаць, што кіраўніцтва Беларускай ССР спрабавала даволі аператыўна рэагаваць  на ўзнікшае становішча шляхам узмацнення растлумачальнай работы. Аднак яе неэфектыўнасць была відавочнай, таму што пры гэтым не закраналіся  сапраўдныя прычыны гэтай з'явы  — неймавернае фарсіраванне калектывізацыі і прымусовае абагуленне вялікай  колькасці сялянскай жывёлы, для  ўтрымання якой не было створана неабходных умоў. Таму жаданых вынікаў намаганні  ЦК КП(б)Б і ўрада БССР не прынеслі. Толькі ў снежні 1929 г. у рэспубліцы было прададзена ці забіта звыш 35 тыс. коней, шмат кароў, свіней, авечак, птушкі. Да мая 1930 г. пагалоўе коней і буйной рагатай жывёлы скарацілася болып чым на чвэрць. Такія з'явы адбываліся і ў іншых рэгіёнах СССР.

    Аднак Сталін і яго акружэнне былі далёкімі ад таго, каб цяжкасці ў правядзенні  масавай калектывізацыі звязаць  з заганнасцю сваёй палітыкі, ігнараваннем прынцыпаў нэпа і разумных падыходаў  да кааперавання. У іх было ў многім гіпертрафіраванае ўяўленне аб цяжкасцях. Таму няспыннае фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі ў канцы 1929-га і ў  першыя месяцы 1930 г. суправаджалася актывізацыяй барацьбы з кулацтвам. Гэта вылілася ў палітыку раскулачвання. У яе аснове ляжаў рэзка выражаны класавы падыход, які вызначаў у той час вырашэнне фактычна ўсіх сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных з'яў.

    Насуперак гэтаму падыходу разгарнулася беспрэцэдэнтнае  наступленне на кулацтва, як на крыніцу  ўсіх няшчасцяў і цяжкасцей у  ажыццяўленні масавай калектывізацыі. Да канца мая 1930 г. у Беларускай ССР было раскулачана 15 629 кулацкіх гаспадарак, а іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў. За дзейнасць, накіраваную супраць калгаснага ладу, за межы рэспублікі было выслана 6 тыс. кулакоў, што склала 0,74 % ад агульнай колькасці сялянскіх гаспадарак. Лёс гэтых людзей, а таксама іх сем'яў - трагічны. Мала хто з іх вярнуўся ў родныя мясціны.

    Раскулачваць  пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Усё нажытае селянінам, уключаючы  жыллёвыя пабудовы, пры раскулачванні  пераходзіла ва ўласнасць калгасаў. У выніку да лета 1930 г. у краіне канфіскавана. і перададзена маёмасці калгасам на 400 млн рублёў, што склала 23 % ад кошту непадзельных фондаў калгасаў. Ужо да мая 1930 г. на Беларусі было раскулачана 15,6 тыс. гаспадарак. Як адзначыў на XIII з'ездзе КП(б)Б (май 1930 г.) К. Гей, 2393 гаспадаркі, ці іх сёмая частка, раскулачаны беспадстаўна.

    Непазбежным вынікам вялікай паспешнасці, буйных перагінанняў, недапрацовак і жорсткіх   памылак   у   ажыццяўленні калектывізацыі стаў масавы выхад сялян з калгасаў, што адбыўся вясною 1930 г. Ён быў характэрным для ўсёй дзяржавы, уключаючы Беларускую ССР. На працягу сакавіка — мая ў рэспубліцы з калгасаў выйшла 370,3 тыс. сялянскіх гаспада-рак, а ступень калектывізацыі ўпала з 58% да 11,1 %. Гэта быў самы нізкі ўзровень калектывізацыі з таго часу, як яе зрабілі масавай і загадна-прымусовай. Інтэнсіўны адток з калгасаў адбываўся нягледзячы на прынятыя захады па стабілізацыі абстаноўкі. Пачатак гэтаму быў пакладзены артыкулам Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», надрукаваным 2 сакавіка 1930 г. У ім мясцовыя партыйныя работнікі абвінавачваліся ў «галавацяпстве», хоць яны выконвалі ўказанні аўтара артыкула і цэнтральных органаў. У ходзе работы па выпраўленню такога становішча ў БССР былі прызнаны некаторыя з дапушчаных памылак. У рэзалюцыі бюро ЦК КП(б)Б «Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху», прынятай 17 красавіка 1930 г., адзначаўся небальшавіцкі падыход да серадняка, указвалася, што асобныя члены партыі даходзілі да грубага насілля, часам нават дапускаючы арышты тых, хто не жадаў уступаць у калгас. Рэзалюцыя канстатавала, што раскулачванне ў шэрагу выпадкаў праводзілася не на падставе агульнай калектывізацыі і закранала серадняцкую частку вёскі. Было прызнана несвоечасовым рашэнне студзеньскага (1930 г.) пленума ЦК Кампартыі Беларусі аб максімальным забеспячэнні пераходу ад сельскагаспадарчай арцелі да камуны. Адзначаліся таксама іншыя   памылковыя рашэнні.

    Адступленне ў сакавіку 1930 г. было вымушаным ходам, які аслабіў напружанасць у вёсцы і даў магчымасць весці калгаснае будаўніцтва толькі на добраахвотнай аснове, засяродзіць увагу на арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў. Аднак увосень пачалася новая хваля калектывізацыі.

    Нягледзячы  на відавочнасць дапушчаных пралікаў і памылак, XIII з'езд Кампартыі Беларусі (30 мая 12 чэрвеня 1930 г.) прызнаў палітычную і арганізацыйна-нрактычную работу ЦК КП(б)Б правільнай і даў устаноўку на аднаўленне і фарсіраванае развіццё калгасаў. Намячалася да 1931 г. ахапіць нізавой сельскагаспадарчай кааперацыяй не менш за 85%  бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. У верасні 1931 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні да вясны 1932 г. суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы.

    Ізноў аднавіліся "штурм", пагоня за "тэмпамі", прымусовае абагуленне, ганебная практыка раскулачвання. Гэты план суправаджаўся  яшчэ большымі маштабамі раскулачвання  сялянства, чым зімой 1929—1930 гг. Пакуль цяжка вызначыць дакладную колькасць  усіх раскулачаных гаспадарак і пацярпеўшых  пры гэтым людзей. На жаль, некаторыя  аўтары публікацый імкнуцца назваць  як мага большыя лічбы, не клапоцячыся  аб іх сапраўднасці.

    Кіраўніцтва раскулачваннем вёскі ў маштабах усёй Савецкай краіны ажыццяўляла створаная  ў 1931 г. спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні СНК СССР А. Андрэевым. Галоўным зместам яе работы было размеркаванне т. зв. спецперасяленцаў па краіне на падставе заявак розных гаспадарчых арганізацый. Неўзабаве ўсе пытанні "ўладкавання" раскулачаных перайшлі да органаў АДПУ.

    Ад  вёскі на розныя дзяржаўныя патрэбы  ўсё больш адрываліся чалавечыя  і матэрыяльныя рэсурсы.

    Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2-3 месяцы распаліся 1002 калгасы, з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак.

    У канцы першай пяцігодкі ў рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб'ядноўвалі 43 % сялянскіх гаспадарак. Па краіне была ў асноўным завершана  калектывізацыя: 200 тыс. калга-саў ахапілі 60 % сялянскіх гаспадарак.

    Фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя, раскулачванне  час^кі сялянства адмоўна адбіліся на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. агульны аб'ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэспубліцы знізіўся ў параўнанні з 1928 г. на 26 %, а вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым па краіне ўпала да 65 % ад узроўню 1913 г. Разам з тым у краіне рэзка ўзраслі дзяр-жаўныя нарыхтоўкі прадукцыі. Па збожжавых яны павялічыліся ў 1932 г. у параўнанні з 1930 г. на 32,8 %, хаця вытворчасць прадукцыі скарацілася за гэты час на 140 млн ц. I ў гэтыя ж гады ў інтарэсах індустрыялізацыі працягваўся экспарт хлеба. Прычым ва ўмовах эканамічнага крызісу ў краінах Еўропы хлеб прадаваўся фактычна за бясцэнак.

    У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай  палітыцы ў 1932— 1933  гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей. Голад гэтага перыяду быў  больш страшным, чым у 1921 г., калі яго не замоўчвалі і галадаючым аказвалася дапамога. У 1932-1933 гг. ніякай работы па арганізацыі патрэбнай дапамогі ні ў краіне, ні за мяжой не праводзілася. Больш таго, сам факт масавага голаду адмаўляўся.

    Знаходзячыся  ў безвыходным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць  на калгасных палетках каласкі, вынесці  зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці ("закон аб пяці каласках", як называлі яго ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася вышэйшая мера пакарання — расстрэл. Пры змякчаючых абставінах ён замяняўся пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Тое, што мэтай увядзення закона быў клопат аб зберажэнні дзяржаўнага дабра і што хлеб ішоў на патрэбы індустрыялізацыі, не можа служыць апраўданнем налітыкі, якая прывяла да масавага голаду і гібелі людзей. Такую палітыку можна ацаніць як цяжкае злачынства супраць савецкага народа.

    Да  канца 30-х гадоў калектывізацыя ў  Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб'ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5 % іх агульнай колькасці. Абагуленыя палеткі склалі 96% усёй пасяўной плошчы рэспублікі. Пасля завяршэння калектывізацыі і прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 г. былым кула-кам ствараліся магчымасці стаць раўнапраўнымі працаўнікамі грамадства, давалася права ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны.

    У другой палове 30-х гадоў кіраўніцтва  краіны прымала захады для ўмацавання калгасаў у арганізацыйна-гаспадарчых  адносінах.

    Наладжвалася  кіраванне калгасна-саўгаснай вытворчасцю, умацоўвалася дысцыпліна працы, фарміраваліся  брыгады і звенні. Амаль у кожным калгасе былі створаны жывёлагадоўчыя фермы.

    Буйная  калгасна-саўгасная вытворчасць  давала магчымасці выкарыстання трактароў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Былое падворнае сялянскае  землекарыстанне, цераспалосіца, межы з іх крушнямі і хмызняком, забалочанасць  многіх зямельных участкаў, наяўнасць  на палях валуноў выключалі такую  магчымасць. Калі ў 1930 г. на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 г. - 200. Агульная колькасць трактароў дасягнула 8,2 тыс. штук. У 1932 г. на калгасных палях Беларусі з'явіліся 4 першыя камбайны, у. 1936 г. іх налічвалася 158. За 1937 г. іх колькасць вырасла яшчэ ў 4 разы. Да канца 30-х гадоў у калгасах рэспублікі працавалі дзесяткі тысяч малатарняў, жняярак, ільноцерабілак і іншых машын.

    Рыхтаваліся кваліфікаваныя кадры для калгаснай  вытворчасці. Толькі за другую пяцігодку  вышэйшыя навучальныя ўстановы і  тэхнікумы Беларусі падрыхтавалі для  вёскі 4219 аграномаў, ветэрынараў і  заатэхнікаў. Варта адзначыць, што  выхадцы з калгаснай вёскі

    станавіліся спецыялістамі і ў іншых галінах  гаспадаркі і культуры. Вёска Крывічы  Старобінскага раёна, напрыклад, да 1935 г. дала 13 аграномаў, 15 інжынераў, 5 урачоў, 114 настаўнікаў, 18 афіцэраў Чырвонай Арміі.

    Дзякуючы  выкарыстанню дасягненняў навукі і  тэхнікі паступова ператвараліся  ў нівы колішнія пустэчы, не ўключаныя  ў гаспадарчы абарот землі. За гады перадваенных пяцігодак было меліяравана 270 тыс. га забалочаных зямель.

    Да  канца 30-х гадоў адбылося некаторае  ажыўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. Аб'ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, які рэзка паменшыўся ў 1929-1933 гг., да 1940 г. узрос у параўнанні з 1913 г. на 1,7 %. Павялічыліся ўраджаі. У 1937 г. калгасы рэспублікі сабралі ў сярэднім з 1 га 6,4 ц зерневых супраць 6,3 ц у 1933 г., бульбы адпаведна — 87,3 і 63,5 ц, ільновалакна —1,6 і 1,1 ц. Аднавілася пагалоўе жывёлы, якое за гады першай пяцігодкі скарацілася больш чым удвая.

    Аднак далейшае ўмацаванне калгасаў суправаджалася адступленнямі ад законнасці, парушэннямі  калгаснай дэмакратыі. 3 1933 г. палітаддзелы пры МТС "выкрылі" і выключылі з калгасаў 2700 "ку-лакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "варожую дзейнасць" 1544 работнікі. У жніўні - верасні 1934 г. пачалося наступленне на аднаасобнікаў. Для іх у параўнанні з калгасамі былі значна павялічаны нормы абавязковых паставак прадукцыі і ўведзены аднаразовы пада-так. У 1938-1939 гг. праведзена ліквідацыя хутароў. На 1 ліпеня 1939 г. аказаліся сселенымі 103,6 тыс. хутароў і адрубоў. Ліквідацыя хутароў працягвалася і пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

    У ходзе суцэльнай калектывізацыі былі распушчаны зямельныя таварыствы, сялянскія кааператыўныя аб'яднанні. Не склікаліся сялянскія сходы, зніклі іншыя нефармальныя арганізацыі  ў вёсцы. Усе яны былі заменены сходам калгаснікаў, але і правы  агульных калгасных сходаў парушаліся, перавагу атрымлівала асабістае  кіраванне старшыні, які падмінаў калгасную дэмакратыю.

    Складвалася сістэма дырэктыўнага планавання і  адміністрацыйна-бюракратычнага кіравання  калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага  апарату. Нормай стала частая змена  кіраўнікоў гаспадарак. Толькі ў 1936 г. у рэспубліцы было заменена 1500 старшынь калгасаў. Аб'яднаныя ў калгасы сяляне былі пазбаўлены права самастойнага рашэння гаспадарчых пытанняў: арганізоўваць кіраванне справамі калгаса, размяркоўваць і рэалізоўваць прадукцыю, вызначаць структуру і н-ват тэхналогію вытворчасці. "Зверху" гаспадаркам спускаліся заданні, што, дзе, калі сеяць, гадаваць, здаваць. Нават такія паняцці рыначнай эканомікі, як "продаж", "пакупка", зніклі і былі заменены тэрмінамі "здача", "пастаўка".

    Пачынаючы з 1933 г. калгасы выконвалі абавязковыя пастаўкі дзяржаве прадукцыі па цэнах, якія былі ў шмат разоў ніжэйшыя за рыначныя. Тэхніка канцэнтравалася ў МТС, і плацілі калгасы за яе работу прадукцыяй вытворчасці. Аплата ж працы калгаснікаў праводзілася па рэшткавым прынцыпе — пасля выканання абавязковых дзяржпаставак, якія часта паглыналі ўсе даходы. Акрамя таго, увядзенне ў 1933 г. пашпартнай сістэмы для ўсяго насельніцтва, за выключэннем калгаснікаў (не мелі пашпартоў да 1960 г.), пазбаўляла іх магчымасці свабоднага перамяшчэння па краіне, а галоўнае — выбару працы. Юрыдычна замацаваная за калгасам праца калгасніка прыняла прымусовы характар

 

3.Вынікі

Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі