Рэч Паспалитая

РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ (1565 - 1795).

16 СТАГОДДЗЕ

1569 г., 1 ліпеня.  

Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне  на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву —  Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў  кароль (ён жа і вялікі князь), якога  выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся  агульны сойм з двух палат: сенат  і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага  павета); абедзве дзяржавы захоўвалі  суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай  манеты, судовы апарат, свае законы і  сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала  свае дзяржаўныя мовы: Польшча —  лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.

 
1570 г.

Заснаванне у Вільні езуіцкага калегіума (у 1578 г. рэарганізавана у акадэмію, ў 1579 г. — у Віленскі універсітэт).

 
1572 г.

Смерць Жыгімонта  II Аўгуста, апошняга вялікага князя Вялікага княства Літоўскага і караля Польшчы з роду Ягелонаў.

 
   
   
   
   
   
 

1572—1630 г. 

Жыццё і дзейнасць  Мялеція Сматрыцкага — беларускага  і ўкраінскага грамадска-палітычнага  і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста, аутара першай «Грамматики словенский правильная синтагма» (1619 г.).

Пачатак 1573 г. 

Выдавнне законаў, паводле якіх шляхта набывала афіцыйнае  права выбіраць караля польскага  і вялікага князя Вялікага княства  Літоўскага; феадалам Рэчы Паспалітай дазвалялася судзіць і караць сялян у сваіх маёнтках.

1573 г., 11 мая. 

На элекцыйным сойме  у Варшаве каралём польскім і  вялікім князем Вялікага княства Літоўскага выбраны Генрык Валезы (каранаваны 24.2.1574 г.; правіў у Рэчы Паспалітай да 19.6.1574 г.; 15.1.1575 г. выбраны каралём Францыі як Генрых Валуа).

1573 г.  

Прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай.

1574 г., 10 снежня —  1653 г.  

Жыццё і дзейнасць  Мікалая Лянчыцкага — дзеяча беларускай культуры, стваральніка твораў маральна-рэлігійнага  характару, прапаведніка талерантных  міжканфесійных адносін.

1574 г.  

Выданне Сымонам  Будным Новага запавету, Бібліі (у мястэчку Лоск каля Валожына); прадмова, каментарыі і заўвагі выдання з'яўляюцца першай спробай рацыяналістычнай крытыкі евангелічных кніг.

1574—1623 г. 

Дзейнасць у Вільні друкарні братоў Мамонічаў; заснаваў Пётр Мсціславец на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў; друкарня выпусціла каля 60 выданняў.

1575 г., 15 снежня.  

Выбранне каралём  Польшчы і вялікім князем літоўскім Стафана Баторыя (Сцяпан Батура, княжыў і быў каралём да 12 снежня 1586 г.).

1576 г. 

Атрыманне мястэчкам  Сураж (цяпер гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1576 г. 

Захоп рускімі войскамі горада Гомеля і вяртанне яго ў  склад Вялікага княства Літоўскага з дапамогай войск Юрыя Радзівіла.

1576—1586 г. 

Горад Гродна быў  рэзідэнцыяй караля Польшчы і  вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Стафана Баторыя (Сцяпана Батуры).

1577 г. 

Атрыманне гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гар. пасёлак у Полацкім раёне) поўнага магдэбургскага права.

1579 г., ліпень.  

Пачатак вызвалення арміяй Стафана Баторыя беларускіх зямель, захопленых рускімі войскамі.

1579 г., 4—30 жніўня.  

Вызваленне Полацка  ад рускіх войск.

1579 г. 

Беларуска-літоўска-польскія войскі на чале з гетманам вялікім Мікалаем Радзівілам і яго сынам гетманам польным Крыштофам Радзівілам ад рускіх войскаў крэпасці Казяны, Сітна, Сокал, Суша.

1579 г. 

Аблога войскамі Стафана Баторыя Езярышчанскага замка, захопленага рускімі войскамі.

1579 г. 

Пераўтварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі у Віленскі універсітэт першы універсітэт ва Усходняй Еўропе.

1579 г. 

Атрыманне мястэчкам  Мір самакіравання паводле магдэбургскага права.

1580 г., восень. 

Войскі Стафана  Баторыя занялі гарады Усвят, Веліж, Невель, Завалочча, Езярышча, Вялікія  Лукі, Холм, Старую Русу.

1580 г. 

Спаленне горада Магілёва рускімі войскамі на чале з князем Сярэбраным.

1580 (?) г. 

Выданне беларускамоўнага «Евангелля»; яго пераклаў на беларускую мову, напісаў прадмову і выдаў у друкарні, заснаванай у сваім радавым маёнтку Цяпіна, Васіль Цяпінскі.

1581 г., 1 сакавіка. 

Утварэнне Галоўнага літоўскага трыбунала — найвышэйшага судовага апеляцыйнага органа у Вялікім княстве Літоўскім.

1581 г., 26 жніўня. 

Войскі Стафана  Баторыя асадзілі Пскоў.

1581 г. 

Заснаванне у Полацку  езуіцкага калегіума (сярэдняй навучальнай  установы класічнага тыпу); у 1812 г. пераўтвораны у акадэмію — першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі; пры калегіуме заснавана полацкая друкарня.

1581 г. 

Атрыманне горадам  Пінскам самакіравання паводле магдэбургскага права

1581 г. 

Аблогі рускімі  войскамі гарадоў Магілёва і Шклова, спусташэнне імі ваколіц Дуброўна, Оршы, Копысі, Шклова, Мсціслава.

1582 г., 15 студзеня. 

Перамір'е на 10 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, заключанае у г. Ям-Запольскім (падпісана расійскім царом Фёдарам Іаанавічам і канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам). Паводле перамір'я Расія адмаўлялася ад Лівоніі, Полацка, Невеля, Веліжа; Рэч Паспалітая вяртала занятьш ей крэпасці на расійскай тэрыторыі; фактычнае завяршэнне Лівонскай вайны.

1582 г.  

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах гарадскога пасёлка Бягомль (у Докшыцкім раёне).

1583 г.  

Пачатак рэканструкцыі  Нясвіжскага замка Радзівілаў у  палацава-замкавы комплекс; рэканструкцыя  вялася паводле праектаў славутага  Італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні.

1584 г. 

Заснаванне ў Нясвіжы  езуіцкага калегіума; пазней падобныя калегіумы існавалі у Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гродне, Драгічыне, Магілёве, Менску, Навагрудку, Оршы, Слуцку і інш.

1586 г., 12 снежня. 

Каралём польскім і  вялікім князем літоўскім выбраны Жыгімонт III Ваза (правіў да 1632 г.).

1586 г. 

Атрыманне горадам  Нясвіжам самакіравання паводле  магдэбургскага права.

1587 г. 

Атрыманне горадам  Лідай самакіравання паводле  магдэбургскага права.

1587 — 1593 г. 

Будаўніцтва у Нясвіжы  фарнага касцёла — помнік архітэктуры  барока; пабудаваны пад кіраўніцтвам Дж.Бернардоні.

1588 г., 28 студзеня. 

Зацвярджэнне каралём  Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазай 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага  права; унікальны помнік беларускай мовы, пісьменнасці і юрыдычнай думкі. Дзейнічаў на Беларусі да 1840 г.

1589 г. 

Атрыманне гарадамі Кобрын і Пружаны самакіравання  паводле магдэбургскага права.

1589 г. 

Утварэнне Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай эканомій.

1589 г. 

Афіцыйнае зацвярджэнне права «Ліберум вета» («Забараняю») — звычаю у Рэчы Паспалітаи, паводле  якога кожны пасол (дэпутат) сойма  мог выказаць нязгоду з любой  соймавай пастановай; кожная пастанова  павінна была прымацца толькі пры  аднагалоснай згодзе.

1590 г. 

Атрыманне мястэчкам  Любча (цяпер гар. пасёлак у Навагрудскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1590 г. 

Захоп горада Быхава данскімі казакамі М.Федаровіча.

1590—1592 г. 

Заснаванне першых на Беларусі праваслаўных брацтваў, у  тл. брацкіх школ і друкарняў (у Магілёве, Менску, Вільні, Бярэсці, Гародні і інш.).

1592—1599 г. 

Кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза быў адначасова і  каралём Швецыі.

1593 г. 

Выданне ў друкарні Л.і К.Мамонічаў «Буквара» —  аднаго з першых на Беларусі.

1594—1596 г. 

Казацка-сялянскае  паўстанне на Украіне; дзейнасць  на поўдні Беларусі казацкіх загонаў (атрадаў) пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.

1595 г., снежань. 

Захоп казацкімі  атрадамі С.Налівайкі гарадоў Петрыкава  і Слуцка, спа ленне імі Магілёва; захоп казакамі на чале з Шавулам  горада Прапойска (цяпер Слаўгарад).

1595 г., снежань. 

Разгром казацкіх загонаў  С.Налівайкі войскам Вялікага княства Літоўскага каля в. Буйнічы (пад Магілёвам).

1595—1618 г. 

У Гародні пабудаваны комплекс кляштара і касцёла бернардзінцаў  — помнік архітэктуры ранняга барока.

1596 г., 6 кастрычніка. 

Берасцейская царкоўная  унія — пагадненне пра аб'яднанне  на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай на ўмовах прызнання вяршэнства папы рымскага і асноўных догматаў каталіцкай царквы, за захаванне праваслаўных абрадаў, богаслужэння на роднай мове; утварэнне на Беларусі уніяцкай царквы.

1596 г. 

Выданне у Вільні «Буквара» і «Грамматіки словенской...» Лаўрэнція Зізанія.

1596 г. 

Перанясенне сталіцы  Рэчы Паспалітай з Кракава у Варшаву.

1597 г. 

Атрыманне горадам Віцебскам самакіравання паводле магдэбургскага права.

Каля 1597 г. — 1648 г., 15 верасня 

Жыццё і дзейнасць  Афанасія Філіповіча —- пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча Вялікага княства ЛІтоўскага; у 1649 г. кананізаваны праваслаўнай царквой у святыя.

1598 г. 

Выданне на старабеларускай  мове палемічнага твора Філалета Хрыстафора «Апокрысіс», скіраванага  супраць брэсцкай уніі і яе абаронцаў  П.Скаргі і І.Пацея.

1599 г. 

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Вілейкі як цэнтра староства.

1600 г. 

Падпісана мірнае пагадненне на 20 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (падпісалі расійскі цар Барыс Гадуноў і канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега).

1600—1629 г. 

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.

1600(?)—1651(?) г. 

Жыццё і навуковая  дзейнасць Казіміра Семяновіча —  тэарэтыка артылерыі, які ўпершыню прапанаваў ідэю шматступеньчатай ракеты; трымаўся гуманістычнага светапогляду і лічыў вайну найвялікшым  няшчасцем для чалавецтва.

16 ст. 

Пачатак развіцця на Беларусі вотчыннай прамысловасці.

16 ст. 

Заснаванне у мястэчку Жыровічы (Слонімскі раён) праваслаўнага  манастыра (з 1613 г. належаў базыльянам) — комплекс помнікаў архітэктуры 17—19 ст.

2-я палова 16 ст. 

Дзейнасць першых на Беларусі бібліятэк: у Полацку, Слуцку, Менску,Магілёве.

2-я палова 16 ст. 

Узнікненне і пашырэнне  сатырычнага твора «Прамова Мялешкі», аўтарства якога прыпісваюць  дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Івану  Мялешку.

2-я палова 16 ст. —  пачатак 17 ст. 

Стварэнне Баркулабаўскага  летапісу.

2-я палова 16 ст. —пачатак 17 ст. 

Дзейнасць на Беларусі арыянскіх школ: у Іўі (называлася акадэмія; у 1585—1593 г. яе рэктар Ян Ліцыній  Намыслоўскі), Клецку, Любчы, Лоску, Нясвіжы, Навагрудку і інш.

Канец 16 —пачатак 17 ст. 

Створаны «Дзённік»  Ф.Еўлашэўскага — помнік беларускай мемуарной літаратуры.

17 СТАГОДДЗЕ 

1601 г. 

Атрыманне мястэчкам  Масты самакіравання паводле  магдэбургскага права.

1603 г. 

Надрукавана першая дакладная карта Вялікага княства  Літоўскага, награвіраваная Тамашам  Макоўскім (захавалася 2-е яе выданне 1613 г.).

1604—1618 г. 

Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у межы Расійскай дзяржавы.

1605 г., 27 верасня. 

Кірхгольмская бітва  — польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі.

1606—1608 г. 

Выступленні гараджан Магілёва пад кірауніцтвам Стахора  Мітковіча супраць магістрацкіх улад.

1609 г. 

Беларуска-літоўскія  войскі на чале з гетманам польным  Я.К.Хадкевічам разбілі войскі шведау пад Рыгай, занялі Пярну, што на 8 гадоў прыпыніла ваенныя дэеянні са Швецыяй.

1609—1618 г. 

Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй. Польскае і літоўска-беларускае войска разбіла рускія войскі пад  Смаленскам і падышло да Масквы, дзе адбыўся пераварот (схінуты  з трона Васіль Шуйскі), у выніку якога каралевіч Уладзіслаў (сын  караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы) абвешчаны расійскім царом.

1609—1726г. 

Дзейнасць Літоўскага скарбовага трыбунала — установы, якая ажыццяўляла кантроль за даходамі і расходамі у Вялікім княстве Літоўскім.

1610 г., верасень. 

Польскае і літоўска-беларускае войскі занялі Маскву.

1611—1613 г. 

Будаўніцтва ў Мінску Петрапаўлаўскай царквы — помнік архітэктуры барока.

1612 г., 22—26 кастрычніка. 

2-е апалчэнне расійскіх  войск пад кірауніцтвам Кузьмы  Мініна і Дзмітрыя Пажарскага  вызваліла Маскву ад войск Рэчы Паспалітай.

1612—1649 г. 

Створаны абраз  Маці Боскай Будслаўскай (мастак невядомы), які сярод католікаў Беларусі лічыцца цудадзейнай святыняй; цяпер  абраз захоўваецца у Будслаўскім  касцёле (Мядзельскі раен), пабудаваным  у 1783 г.

1613 г. 

Пабудаваны Гайцюнішскі  дом-крэпасць, вядомы пад назвай «Замэчак» (в.Гайцюнішкі Воранаўскага раёна).

1615 г. 

Выданне сацыяльна-палітычнага  трактата беларускага гуманіста  і мысліцеля Міхалона Літвіна  «Аб норавах татараў, літоўцаў і  масквіцян».

1616 г. 

Выступление гараджан Мінска і Мазыра супраць Брэсцкай царкоўнай уніі.

1616—1773 г. 

Дзейнасць у Магілёве брацкай друкарні.

1617 г. 

Заснаванне ліцэя  ў Слуцку — адной са старэйшых  сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі (з 1788 г. — публічнае евангелісцкае  вучылішча, з 1809 г. — павятовае вучылішча, з 1827 г. -— гімназія, у 1868—1918 г. —- класічная гімназія).

1617—1618 г. 

Паход на Маскву войск  каралевіча Уладзіслава Жыгімонтавіча, які меў тытул «цара маскоўскага  і ўсяе Русі»: расійскія ваяводы  здавалі гарады «на імя царскае»; паход скончыўся Дэўлінскім перамір'ем.

1618 г., 1 снежня. 

Дэўлінскае перамір'е (заключана ў в. Дэўліна пад  Масквой) паміж Рускай дзяржавай  і Рэччу Паспалітай, паводле якога  да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны  з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш. , каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі»

1619 г. 

Атрыманне мястэчкам  Друя (цяпер гарадскі паселак у  Браслаўскім раёне) самакіравання  паводле магдэбургскага права

1619г. 

Надрукавана «Грамматики  словенския правильная синтагма» Мялеція  Сматрыцкага

1620 г. 

Атрыманне горадам  Оршай самакіравання паводле  магдэбургскага права

1620 г. 

Пабудаваны Бераставіцкі касцел кармелітаў (гар. паселак Бераставіца) — помнік архітэктуры ранняга барока (з 1866 г. праваслаўная царква)

1623 г., 12 лістапада 

Бунт гараджан Вщебска  супраць Брэсцкай царкоўнай уніі, у выніку якога забіты уніяцкі  архіепіскап Іасафат Кунцэвіч (прылічаны уніяцкай царквой да святых Беларусі).

1626 г. 

Завершана будаўніцтва  Смалянскага замка («Белы ковель», в. Смаляны Аршанскага раёна).

1629 г., 26 верасня. 

Падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончана вайна 1600—-1629 г.

1629—1680 г., 25 жніўня. 

Жыццё і творчасць  Сімяона Полацкага — беларускага  і рускага грамадскага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка, публіцыста і педагога.

1630—1654 г., 

Дзейнасць друкарні ў Куцеінскім манастыры (цяпер у  межах Оршы), заснавана беларускім асветнікам Спірыдонам Собалем; друкарня вывезена у Іверскі манастыр (пад Ноўгарадам).

1631 г. 

У Куцеінскай друкарні выдадзены адзін з першых на Беларусі "Буквар", падрыхтаваны С. Собалем.

1632 г., 8 лістапада. 

Выбранне польскім каралём і вялікім князем літоўскім Уладзіслава Вазы (сын Жыгімонта III Вазы, правіў да 20 мая 1648 г.).

1632 — 1634 г. 

Вайна Расійскай  дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (Смаленская вайна).

1633г., 11 — 13 чэрвеня. 

Няўдалая аблога рускімі войскамі горада Полацка.

1633 г. 

Атрыманне горадам  Крычавам самакіравання паводле  магдэбургскага права.

1633 г. 

У Мінску заснаваны  касцёл і кляштар бернардзінак —  помнік архітэктуры (будынак касцёла ў 19 ст. пераабсталяваны пад праваслаўную кафедральную царкву).

1633 г. 

Пабудавана Гайцюнішская кальвінская капліца (в.Гайцюнішкі у Воранаўскім раёне).

1633 г. 

Выступление гараджан Магілёва супраць мясцовых улад; у  выніку пажару згарэў Магілёўскі эамак.

1633 г. 

Аблогі рускімі  войскамі гарадоў Мсціслава (двойчы), Суража, Друі, Прапойска, Крычава.

1633,1648, 1649, 1651 (двойчы) г. 

Аблогі ўкраінскімі  казакамі горада Гомеля.

1634 г., 27 мая — 14 чэрвеня. 

Палянаўскі мір паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, якім закончана вайна 1632—34 г.; пацвердзіў умовы Дэўлінскага перамір'я 1618 г.; кароль Уладзіслаў Ваза адмовіўся ад тытула расійскага цара.

1634 г. 

Атрыманне горадам  Чавусы і мястэчкам Бешанковічы  самакіравання паводле магдэбургскага права.

Каля 1634 г. — 1689 г., 30 сакавіка 

Жыццё і дзейнасць  Казіміра Ляшчынскага — беларускага  мысліцеля-атэіста і матэрыяліста.

1636 г. 

Атрыманне горадам  Мсціслаў самакіравання паводле  магдэбургскага права.

1637 г. 

Атрыманне мястэчкам  Ружаны (цяпер у Пружанскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1641 г. 

Атрыманне мястэчкамі Астрына і Чэрыкаў самакіравання  паводле магдэбургскага права.

1642 г. 

Атрыманне мястэчкам  Дзівін (цяпер у Кобрынскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1643 г. 

Атрыманне мястэчкам  Лагішын (цяпер гар. пасёлак у  Пінскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1645 г. 

Атрыманне мястэчкам  Мальча (цяпер в.Малеч у Бярозаўскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1646 г. 

Выданне «Дыярыуша» Афанасія Філіповіча, якім фактычна закончана  развіццё на Беларусі палемічнай літаратуры; у «Дыярыушы» змешчаны адзін з  найбольш ранніх нотных запісаў беларускай музыкі.

1648 г., май. 

Пачатак паўстання  ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай.

1648 г., лета. 

На поўдні Беларусі паявіліся пасланыя Б.Хмяльніцкім казацкія загоны Галавецкага, А.Нябабы, Ф.Гаркушы, Крывашапкі, Міхненкі, Паддубскага, Мікуліцкага і інш., якія рабавалі панскія маёнткі, касцёлы і манастыры; да казакаў часам далучаліся сяляне і гараджане Беларусі; паўстанцы захапілі Гомель, Лоеў, Брагін, Мазыр, Тураў, Пінск, Бабруйск, Рэчыцу, аблажылі Мінск, Слуцк, Быхаў.

1648 г., лета. 

Паражэнне казацкіх загонаў Ф.Гаркушы і С.Пабадайлы  пад Чачэрскам ад войск Вялікага княства Літоўскага.

1648 г., восень. 

Беларуска-літоускае  войска пад камандаваннем гетмана  польнага Януша Радзівіла, рухаючыся  ад Брэста ўздоўж Прыпяці, вызваліла  ад казакаў гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу.

1648 г., кастрычнік. 

Асада ў Пінску казакаў пад кіраўніцтвам А.Нябабы войскамі Вялікага княства Літоўскага.

1648г., 20 лістапада. 

Выбранне каралём  польскім і вялікім князем літоўскім Яна Казіміра (брат Уладзіслава Вазы; правіў да 1668 г.).

1648 г. 

Адкрыццё у Оршы брацкай школы.

1648-1651 г. 

Антыфеадальная вайна  на Беларусі. Пачалася ў падтрымку  паўстання казакаў на Украіне.

1648—1654 г. 

Тры беспаспяховыя  аблогі мястэчка Ляхавічы ўкраінскімі  казацкімі атрадамі.

1648—1689 г. 

Пабудова у Бярозе касцёла і кляштара картэзіянцаў — помніка архітэктуры сталага барока.

1649 г., студзень —  люты. 

Асада казакаў у  Бабруйску войскамі Вялікага княства  Літоускага.

1649 г., вясна. 

На поўдзень Беларусі з Украіны накіраваны новыя казацкія загоны І.Галоты, С.Пабадайлы, Ф.Гаркушы, да якіх далучаліся і мясцовыя сяляне; захоп казакамі гарадоў Чачэрск, Тураў, Рэчыца.

1649 г., ліпень. 

Б.Хмяльніцкі накіраваў  на Беларусь 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам (Станілавам) Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага княства Літоускага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на Украіну.

1649 г., 31 ліпеня. 

Бітва пад Лоевам паміж аб'яднанымі казацкімі атрадамі на чале з М.Крычэўскім і войскамі Вялікага княства Літоускага; разбітыя казацкія загоны часткова вырваліся з аблогі; М.Крычэўскі загінуў.

1650 г. 

Выйшаў у свет трактат беларускага інжынера Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», у якім апісаны канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, упершыню прапанавана ідэя шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй і стабілізатараў да ракет.

Сярэдзіна 17 ст. 

На Беларусі існуе  больш за 450 гарадоў і мястэчак.

Сярэдзіна 17 ст. — 1730 г. 

Жыцце і дзейнасць  беларускіх друкароў і гравераў па медзі і дрэве Вашчанкаў (Максім Ярмалініч —- бацька, Васіль Максімавіч —- сын)

1651 г., лета 

Казацка-сялянскія  выступленні у раене Мсціслава, Прапойска, Чачэрска, Горваля.

1651 г., ліпень 

Беларуска-літоўскае  войска на чале з Я Радзівілам накіравалася на задушэнне казацкага паўстання  на Украіне Па дарозе каля лоеўскіх перапраў разграміла 15-тысячнае казацкае войска М.Нябабы (Нябаба загінуў) і вызваліла Кіеў.

1651 г., верасень. 

Белацаркоўскі мірны  дагавор паміж гетманам Украіны  Б. Хмяльнщкім і Рэччу Паспалітай, паводле якога з Беларусі выведзены  ўсе казацкія атрады.

1651—1675 г. 

У Пінску пабудаваны калегіум езуітау —- помнік архітэктуры барока.

Рэч Паспалитая