Рэформа беларускага правапісу 1933 года
НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIKI БЕЛАРУСЬ
УО «ПAЛЕСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ»
Кафедра : замежных моў
Рэферат
на тэму: Рэформа беларускага правапісу 1933 года
студэнт
ФФБД, 1 курс, ФФ-1
Праверыл
выкладчык
ПIНСК 2013
ЗМЕСТ
Уводзіны......................
1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г…2
2. Рэформа беларускага правапісу 1933г…………………………………………...6
2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…………………………...6
3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці…………………………….. ...8
3.1 Пачатак і ўмовы рэформы……………………………………………………….8
3.2 Думкі і выступленні беларускіх
пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт
рэформы……………………………………………………………
4. Змены у правапісу, прынесенныя
рэформай 1933г.........................
Заключэнне……………………………………………………
Спіс літаратуры………………………………………
УВОДЗIНЫ
Сёння мы маем даволі
багата публікацый па тэме, якую
дзесяцігоддзямі не
1
Глава 1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933 г
Першым буйным мерапрыемствам
на шляху рэфармавання
2
Яшчэ глыбей пранік у сутнасць разглядаемай на канферэнцыі праблемы Я.Лёсік, які азнаёміў прысутных з канкрэтным праектам па рэформе беларускай азбукі. Гэта ўжо было не першае выступленне Я.Лёсіка па данай праблеме.У адрозненне ад С.Некрашэвіча аўтар праекта па рэформе беларускай азбукі лічыў, што апошняя «не адпавядае ва ўсіх пунктах гукавому пісьму... не мае ўласнага твару», таму ён прапанаваў набліжаць беларускую азбуку да гукавога пісьма, «каб не абярнуць яго ў такое мёртвае і труднае для навучання, якім з'яўляецца пісьмо французскае або ангельскае». Апанентаў у Я.Лёсіка аказалася больш, чым прыхільнікаў. Беларускую азбуку вырашылі не кранаць.З няменшай крытыкай ішло і абмеркаванне прапанаванага Я.Лёсікам пр аекта рэформы беларускага правапісу, што сведчыла аб сур'ёзным падыходзе да праблемы, папярэджвала аб усялякіх памылках пры прыняцці канкрэтных рашэнняў. Сутнасць свайго погляду Я.Лёсік выказаў так: «... каб пісьмо было простае і лёгкае, для гэтага яно не павінна разыходзіцца з жывым вымаўленнем слоў». Таму ён не пагаджаўся з Б.Тарашкевічам, што той фанетычны прынцып увёў толькі пры напісанні галосных гукаў. З найбольш істотных паправак Я.Лёсіка, якія выклікалі шмат спрэчак, былі: увядзенне поўнага акання і на чужаземныя словы, адмена напісання «ь» паміж падвойнымі зычнымі (жыцьцё - жыццё), пасля «з» і «с» (зьвер - звер, сьнег - снег). Пасля грунтоўнага абмеркавання напісанне «а» ў ненаціскных складах іншаземных слоў зацвердзілі, што нельга не прызнаць за правільнае рашэнне. Для прыняцця яго, бясспрэчна, важную ролю адыграла цвёрдая пазіцыя сакратара Правапіснай камісіі Мялешкі, што «кожны народ вымаўляе чужаземныя словы згодна сваёй уласнай нацыянальнай акцэнтацыі», і С.Некрашэвіча, які оканне ў замежных словах разглядаў як супярэчнасць адзінству народнай і кніжнай мовы. Затое адразу высветлілася, што ў Я.Лесіка будзе вельмі мала аднадумцаў у дачыненні да мяккага знака. Першым вельмі цвёрдую апазіцыю ў гэтым заняў С.Некрашэвіч, спасылаючыся, што і ў старабеларускай мове выкарыстоўвалі «ь» у словах сьнег, зьвер і інш. «Можна многа павыкідаць значкоў, - гаварыў ён, - і дайсці ўрэшце да кітайскай азбукі, але ж гэта не заслуга азбукі. Азбука і правапіс тады добрыя, калі яны па магчымасці азначаюць кожныя гукі, ва ўсякім выпадку характэрныя з іх. А што нашыя мяккія зычныя, асабліва свісцячыя, гукі характэрныя, аб гэтым і гаварыць не прыходзіцца». С.Некрашэвіча цалкам падтрымаў П.Растаргуеў, заявіўшы, што «напісанне звер, дзвёх, мядзведзь, свет, цвет, суддзя, жыццё, ралля, чытанне без «ь» будзе мець вынікам усваенне няправільнага вымаўлення падобных слоў. Спасылка на іншыя мовы беспадстаўная; напрыклад, у расійскай мове мае месца мяккае вымаўленне некаторых зычных, але пры адсутнасці азначэння мяккасці пры напісанні яна губляецца ў жывым вымаўленні пісьменных людзей, і ў значнай большасці даводзіцца чуць цвёрдае вымаўленне... Паказанне ў граматыках на вымаўленне гэтых зычных не выратуе становішча». На думку І.Бялькевіча, ад неўжывання «ь» паміж падвойнымі мяккімі зычнымі траціцца асаблівасць беларускай мовы.
3
Увагу ўдзельнікаў канферэнцыі
прыцягнула правіла напісання «у»
і «і» пасля галоснага
4
Але вядома па выніках пайменнага галасавання і іншых крыніцах, што яны былі супраць таго, што канферэнцыя прыняла прапазіцыю С.Некрашэвіча пісаць «я» толькі ў першым складзе перад націскам і пакінула без змяненняў напісанне «не» і «без», калі яны стаяць асобна (г.зн. не падлягалі яканню). Я.Колас стаяў за пашырэнне якання і ў другім складзе пасля націску, за напісанне «німа», «ніхай», быў супроць ужывання «а» замест ненаціскнога «о» ў чужаземных словах. З рознымі пачуццямі і настроем пакідалі людзі канферэнцыю. Адных яна радавала сваімі вынікамі, другіх - засмучала. Але як першыя, так і другія добра ўсведамлялі, што наперадзе іх яшчэ чакае вялікая праца, каб ачысціць беларускую мову ад усяго таго, што было не ўласціва яе нутраной прыродзе, каб зрабіць яе ва ўсім адпаведнай так нядаўна набытаму статусу дзяржаўнай. І вопытныя беларускія мовазнаўцы актыўна ўзяліся за гэтую высакародную справу.
5
ГЛАВА 2. Рэформа беларускага правапісу 1933г
2.1 Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г
Аднак адчувалася, што з кожным годам усё цяжэй і цяжэй праводзіць карысныя ідэі ў жыццё. З распачатай у канцы 20-х гадоў барацьбой з так званай беларускім нацыянал-дэмакратызмам да ходу працы па падрыхтоўцы новага правапісу раптам выказалі вялікую зацікаўленасць асобы, прафесійны статус якіх не меў нічога агульнага з праблемай мовазнаўства. Пэўны ўплыў імкнуліся рабіць яны і на склад навукоўцаў, што павінны былі далей займацца данай справай. І трэба думаць, што не абыходзілася тут і без выкарыстання матэрыялаў праведзенай у лістападзе 1926 года Канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Паводле зместу выступленняў на ёй партыйныя органы маглі скласці даволі поўныя ўяўленні аб палітычных перакананнях кожнага, хто браў слова, і ўжо вырашыць, даць ці не даць яму магчымасць удзельнічаць у распрацоўцы беларускага правапісу. Асаблівую падазронасць выклікалі тыя, хто быў вельмі заклапочаны праблемай ачышчэння беларускай мовы ад русізмаў і ўвогуле ад уплыву на яе з боку расійскай. А такіх поглядаў прытрымлівалася большасць удзельнікаў данага форуму, і свае пазіцыі яны выказвалі не завуалявана, а адкрыта, не думаючы, што хтосьці гэтаму будзе даваць палітычную афарбоўку. Для доказу прывядзем хаця б такія словы з выступлення А.Лёсіка: «Уласьцівасць беларускай мовы стане больш выразнай, калі мы будзем пісаць «прышлі у хату», чым «прышлі ў хату», бо апошняе напісанне набліжае беларускае выражэнне да расійскага «в хату» («ў» бліжэй да «в», чым «у»)». Пераканаўча паказваў, як адмоўна паўплывалі на адметнасць беларускай мовы некрытычныя запазычанні з расейскага правапісу, В.Ластоўскі. Таму не дзіва, што менавіта гэтых навукоўцаў першымі адхілілі ад далейшай працы над беларускім правапісам. Ужо ў снежні 1930 года Я.Лёсіка пазбавілі звання акадэміка АН БССР, а ў красавіку наступнага года выслалі за межы рэспублікі. Тады ж падобны лёс напаткаў і старшыню Правапіснай камісіі, віцэ-прэзідэнта АН БССР С.Некрашэвіча. Можна было б прывесці і яшчэ шэраг фактаў, якія сведчаць пра неспрыяльныя ўмовы для завяршэння працы па складанні беларускага правапісу. Абмяжуемся хаця б такім. Ці ж маглі навукоўцы-мовазнаўцы АН БССР шчыра клапаціцца пра захаванне і прымнажэнне народнай лексікі, калі ў выдадзенай у Менску ў 1931 годзе кнізе «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі» С.Вальфсон пісаў, што ў калектыве гэтай навуковай установы нічым іншым не займаюцца, як запаўненнем слоўнікаў пакрытымі плесенню вякоў, нікому не зразумелымі архаізмамі. Паводле яго фальсіфікацый, «нацдэмы лічылі сваёй важнейшаю задачаю вытравіць з беларускай мовы ўсякія элементы расійскай мовы». Зразумела, цяпер ужо кожны, хто быў прыцягнуты да складання беларускага правапісу, імкнуўся - каб толькі не быць залічаным у «нацдэмы» - абавязкова ўнесці штосьці з расейскай мовы ў беларускую, нягледзячы, як гэта стасуецца да яе.
6
Такі ход падзей задавальняў партыйныя і савецкія органы рэспублікі. Яны нават не палічылі патрэбным дапусціць да працы над рэформай правапісу і аднаго з вядомых навукоўцаў у галіне беларускай філалогіі - Браніслава Тарашкевіча, «Беларуская граматыка для школ» якога ў 1929 годзе перажыла пятае выданне. Сам аўтар яе з 7 жніўня 1933 года пасля абмену на Ф.Аляхновіча жыў у СССР, праўда, не ў Мінску, а ў Маскве пад пільным тайным наглядам спецслужбаў НКУС і працаваў там у Міжнародным аграрным інстытуце, а не, напрыклад, на філалагічным факультэце сталічных ВНУ ці ў АН СССР. Б.Тарашкевіч прыехаў у СССР прыкладна за 20 дзён да прыняцця пастановы СНК БССР аб зменах у правапісе, так што пры жаданні пэўных навуковых і ведамасных структур гэты навуковец паспеў бы сказаць сваё аўтарытэтнае слова ў беларускай філалогіі, і не выключана, удалося б хоць крыху зменшыць хібнасць ажыццёўленай рэформы, пазбегнуць узнікнення дзвюхварыятнасці беларускай мовы ў межах Савецкай і Заходняй Беларусі.
7
ГЛАВА 3. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці
3.1 Пачатак і ўмовы рэформы.
Воляй лёсу дзень
26 жніўня 1933 года вельмі многае
змяніў у жыцці беларускай
мовы і разам з гэтым істотна
паўплываў на агульны стан
духоўнай культуры нашага
8
У першым з іх адзначалася, што «пастанова СНК аб рэформе беларускага правапісу стварае яшчэ большыя магчымасці для магутнага культурнага ўздыму і росквіт»; зрывае маску з беларускіх нацдэмаў і нацыянал-фашыстаў, якія «ў сваіх контррэволюцыйных інтэрвенцкіх мэтах увесь час праводзілі шкодніцкую работу на мовазнаўчым і культурным фронце... імкнуліся пабудаваць штучны бар'ер паміж мовай і культурамі брацкіх совецкіх рэспублік РСФСР і БССР»; выказвалася задаволенасць, што кампартыя рэспублікі «нанесла сакрушальны ўдар па беларускай контррэволюцыі».Савецкія пісьменнікі БССР добра разумеюць, што барацьба з буржуазным нацдэмакратызмам працягваецца, што абавязак кожнага сапраўды адданага справе пабудовы бяскласавага грамадства пісьменніка сваю зброю, сваю ненавісць абрушыць на рэшткі гібнучага класа, каб дабіць яго.У тым, што пісьменнікі Беларусі будуць бязлітаснымі ў гэтай барацьбе з рэшткамі гібнучага класа,мы запэўняем працоўных Совецкай Украіны, запэўняем КП(б)У, запэўняем яе ЦК». Цяжка сказаць, ці падліло гэтае прывітанне алею ў полымя барацьбы з нацыянальна самасвядомай часткай украінскага народа. Але мы ведаем, што і там барацьба была такой жа крывавай і бязлітаснай, як у Беларусі.Прывітанні кіраўнікам Беларусі і Ўкраіны былі без подпісаў беларускіх пісьменнікаў. Як гэта часта тады практыкавалася, гэтыя прывітанні былі прыняты сходам увогуле. Зразумела, далёка не ўсе з прысутных на ім былі згодныя са зместам прывітанняў, але не пярэчылі толькі з-за страху апынуцца пад падазрэннем у адпаведных органаў.
9
3.2 Думкі і выступленні беларускіх пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы.
На сходзе выступілі ажно 18 пісьменнікаў. Першым узяў слова Андрэй Александравіч, у назве даклада якога - «Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы» - быў зададзены тон сходу. Ваяўнічы характар мелі загалоўкі выступленняў І.Гурскага «Ніякай літасці ворагу», М.Зарэцкага «Мова - зброя класавай барацьбы», К.Крапівы «Змаганне дзвюх сістэм», М.Кульбака «На фронце яўрэйскай мовы - яшчэ арудуюць класавыя ворагі», А.Куляшова «Ускрыць маскіроўкі ворага». Кожны з выступоўцаў лічыў сваім «абавязкам» перад партыяй і ўрадам як мага мацней стукнуць па «нацдэмах». Але найболый дасталася ім ад Андрэя Александравіча. «Шкодніцтва нацдэмаў, - гаварыў ён, - з асаблівай сілай праводзілася на мовазнаўчым фронце. На гэты фронт беларуская контррэволюцыя кінула, бадай, ці не самыя лепшыя свае сілы, і мовазнаўчыя ўстановы былі па сутнасці галоўнымі цытадэлямі контррэволюцыйнай работы...Нацдэмы ўводзілі ў сучасную беларускую мову архаізмы з літоўскай метрыкі, з слоўніка Бярынды, з розных сярэдневяковых дакументаў, змагаліся за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак пралетарыята і працоўнага сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы інтэрнацыяналізма, змагаліся супраць советызмаў - слоў, народжаных пралетарскай рэвалюцыяй, супраць слоў аднародных з рускай мовай». Вось такімі страшэннымі ворагамі маляваў асноўны дакладчык сходу многіх з тых, хто па-сапраўднаму клапаціўся пра чысціню і самабытнасць мовы. Абвінавачванне ж «нацдэмаў», што яны былі супраць наплыву і ўжывання ў беларускай мове «слоў аднародных з рускай мовай» ужо да рэформы правапісу беларускай мовы і асабліва пазней было выкарыстана ў якасці падставы не толькі не перашкаджаць, а, наадварот, ва ўсім садзейнічаць гэтаму зусім неапраўданаму працэсу ў культурна-моўным развіцці беларускай нацыі. Прыхільнікаў такога працэсу, як пакажа далейшае жыццё, найбольш было сярод работнікаў выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў, якія цалкам апынуліся пад уладай партыйных органаў, а таксама ў асяроддзі некаторых пісьменнікаў, журналістаў і навукоўцаў-мовазнаўцаў, што імкнуліся сваімі творамі садзейнічаць збліжэнню беларускай мовы з расійскай. Пры ўсёй сваёй запалітызаванасці сходу некаторыя бачылі, што «рафінаванне» беларускай мовы, чаму даваў такія шырокія магчымасці дэкрэт СНК БССР ад 26 жніўня 1933 года, можа вельмі трагічна закончыцца для яе, і таму рабіліся спробы хоць эзопаўскай мовай папярэдзіць надыход такой непажаданай з'явы. Мова была роднай і дарагой, і найперш сваёй адметнасцю і самабытнасцю, многім майстрам прыгожага пісьменства. Калі ж яны і падтрымлівалі пастанову СНК аб спрашчэнні правапісу, дык толькі таму, што былі сілы, якія патрабавалі ад іх менавіта такіх адносін.
10
Хаця да масавых рэпрэсій яшчэ заставаліся чатыры-пяць гадоў, у Беларусі ўжо пракаціліся магутныя хвалі барацьбы з надуманымі нацыянал-дэмакратамі, у выніку якой давялося панесці шмат страт, не выключаючы і самога жыцця, у асяроддзі беларускай інтэлігенцыі.Да гэтага часу амаль згас дух беларусізацыі, а яе найбольш гарачыя прыхільнікі па волі савецкіх карных органаў адхіляліся ад любімай працы, вымушаны былі жыць дзесьці далёка ад роднай Бацькаўшчыны. Людзей агарнуў вялікі страх за свой лёс, яны ўсё менш і менш давяралі адзін аднаму. Жыццё калектываў творчай і навуковай інтэлігенцыі ў значнай ступені падпала пад уплыў партыйных арганізацый, таму не дзіўна, што ўдзельнікі агульнага сходу пісьменнікаў Мінска такімі адзінымі былі ў ацэнцы рэформы беларускага правапісу, у якой было больш партыйнай палітыкі, чым лінгвістычнай патрэбнасці. Кожны выступоўца пры выказванні думкі вымушаны быў куды больш кіравацца лініяй партыі ў нацыянальнай палітыцы, у тым ліку і моўнай, чым неабходнасцю ўнясення якіх-небудзь змен у беларускі правапіс. У тым жа годзе Інстытут мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук выдаў кнігу «Пісьменнік і мова: Збор артыкулаў, прысвечаных барацьбе за культуру мовы». Усё тая ж набітая аскоміну гаворка пра барацьбу «за ачыстку мовы ад класава-шкодных плыняў, ад нацдэмізмаў, архаізмаў, ад штучна ўтвораных па нацыяналістычнаму тыпу слоў». Звяртае на сябе ўвагу апошні абзац з прадмовы дырэктара Інстытута мовазнаўства Андрэя Александровіча да кнігі: «Калі кнігай «Пісьменнік і мова» нам удалося нанесці яшчэ адзін скрышальны ўдар па недабітых рэштках нацдэмаўшчыны ... пастаўленую перад сабою задачу ... мы выканалі». Бясспрэчна, такая мэта была дасягнута і не ў малой ступені дзякуючы артыкулу самога А.Александровіча пад назвай «Вырваць з корнем пустазелле», якім пачыналася кніга. Называючы нацдэмаў у мовазнаўстве такімі выразамі, як «бяздарныя невукі», «хітрыя, звераватыя палітыкі і палітыканы», ён яшчэ больш распальваў гэтую шкодную ў асяроддзі беларускіх літаратараў барацьбу. Такому ж распальванню служыў і заклік арганізатара мовазнаўчай акадэмічнай навукі: «... трэба максімальна глыбока ўскрыць подлую атрутную работу нацыяналістаў, ускрыць іх метады і формы работы на моўным фронце, паказаць змест тых формул, якія мы прывыклі даваць па адрасу іх работы (паланізатарства, насаджэнне архаізмаў і неалагізмаў)». На думку аўтара разглядаемага артыкула, барацьбу супроць засмечвання мовы неабходна пераплятаць «з барацьбой супраць нацыяналізма, супраць беларускага контррэволюцыйнага нацыянал-дэмакратызма, таму што гэтаму засмечванню нацыянал-дэмакраты прыдалі дадатковую класавую функцыю - змагацца супраць партыі і пралетарыята на фронце будаўніцтва нацыянальнай культуры». Шмат бруду на «нацыяналістаў» выліў Эд Галубок у артыкуле пра стыль беларускай савецкай драматургіі. Апошняя, паводле яго цвёрдага меркавання, прыйшла да свайго мастацкага росту, толькі «вядучы пад кіраўніцтвам партыі напружаную барацьбу з нацыянал-дэмакратамі, якія імкнуліся захапіць пазіцыі ў галіне тэатра і ў прыватнасці драматургіі».
11
А калі гэта так, дык і аўтару самому нічога не заставалася рабіць, як далей працягваць барацьбу з «нацдэмамі», выкрываць іх варожыя дзеянні і задумы. Заключаліся яны нібыта ў адшукванні выкрышталізаванай мовы «мастацтва як мастацтва, даступнага толькі адзінкам, надзеленым высокай мерай пачуцця», у ідэалізацыі мовы кулацтва, дробнабуржуазнай інтэлігенцыі, захвальванні мовы Дуніна-Марцінкевіча, імкненні да «своеадменнай і высокаякаснай беларускай мовы», якая адрознівалася б «па сваіх культурных адзнаках ад мовы расійскай». Закончваў кнігу артыкул П.Юргілевіча «Моўныя тэорыі і практыка контррэволюцыйных лідэраў «Узвышша». Адштурхнуўшыся ад палажэння вядомага навукоўца-філолага Мікалая Мара, што мова ёсць «нязменны сродак класавай барацьбы», П.Юргілевіч і распачаў яе з «нацдэмамі» ўжо з першых радкоў артыкула. На думку аўтара, самыя галоўныя сілы «нацдэмаў» былі сканцэнтраваны на мовазнаўчым участку і сярод іх, вядома, у першую чаргу Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, В.Ластоўскі, М.Гарэцкі і П.Бузук. Гэта яны зрабілі «мовазнаўчыя інстытуцыі... цытадэлямі сваёй падрыўной контррэволюцыйнай работы», далі ўстаноўку на «стварэнне штучнага бар'ера паміж беларускай мовай і мовай рускага пралетарыята і набліжэнне беларускай мовы да мовы фашыскай Польшчы». Варожасць, антысавецкую накіраванасць дзеянняў «нацдэмаў» П.Юргілевіч бачыць літаральна ва ўсім: замене кірыліцы на лацінку, каб толькі не быць падобнай да расійскай азбукі, ва ўвядзенні ў беларускі алфавіт некаторых новых літар і асабліва ў тым, як складаліся імі слоўнікі, распрацоўвалася тэрміналогія, у выніку чаго нібыта не знайшлося ўжытку для сотняў, тысяч агульных для беларускай і расійскай моваў слоў. Аб'ектам самай злоснай крытыкі стаў «зброеносец нацдэмізму» Ўладзімір Дубоўка, які, як вядома, шмат зрабіў для ўзвышэння прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве, вывучэння шляхоў яе развіцця. Ён лічыў, што нацыянальная мова з'яўляецца нечым спрадвечным і арганічна звязаным з самім народам, што ў ХІІ-ХVІ стагоддзях беларуская мова дасягнула найвялікшага росквіту. Адмаўляецца сцвярджэнне Дубоўкі, што «ў склад беларускага лексікона ўваходзяць у пераважнай большасці словы агульнаславянскія і самабытна беларускія». Няцяжка зразумець чаму: адсутнічае залежнасць развіцця беларускай мовы ад расійскай, няма падстаў разглядаць першую як дыялект другой. У такім жа святле разглядаюцца тут «нацдэмаўскі трубадур» Язэп Пушча, мова якога гэтаксама «перасыпана нацдэмізмамі», «махровы нацдэм» Язэп Лёсік і абаронца «нацдэмаўскай лініі ўзвышанцаў» Адам Бабарэка. Усё, што рабілася напярэдадні і пасля прыняцця пастановы СНК БССР аб рэформе беларускага правапісу, не магло не хваляваць і прадстаўнікоў небеларускай творчай, навуковай інтэлігенцыі. Цікава выказаўся на нарадзе летувіскіх савецкіх пісьменнікаў Беларусі (праходзіла ў 1933 г.) В.Сербента: «Добры ці дрэнны новы беларускі правапіс, пакажа будучыня. Няма чаго спяшацца з такім складаным пытаннем». А вось сакратар Аргкамітэта ССП БССР Я.Бранштэйн назваў выступленне В.Сербенты рэакцыйным і нацыяналістычным.
12
Вышэй гаворка вялася пра погляды на рэформу беларускага правапісу 1933 года асобаў і перш за ўсё пісьменнікаў, якія ўжо на той час паспелі знайсці сабе месца (хтосьці і даволі прэстыжнае) у грамадскім жыцці, інтэгравацца ў дзяржаўна-партыйныя структуры, стаць іх даволі актыўнымі абаронцамі. Зусім іншых поглядаў на рэформу прытрымліваліся літаратары, што знаходзіліся ў самым нізе ўзведзенай у Беларусі дзяржаўна-партыйным апаратам сацыяльнай піраміды, не мелі аніякіх званняў і ўзнагарод. Вось, да прыкладу, думка пісьменніка і пасляваеннага эмігранта Янкі Золака, якога на пачатку 30-х гадоў ведалі толькі на роднай Магілеўшчыне: «Наша пакаленне выхавана ў час беларусізацыі. Мы паспелі ўвабраць нацыянальны дух. І калі пачалася змена правапісу, успрынялі гэта адмоўна, але нічога не маглі зрабіць. Пазнейшыя пакаленні ўжо адыходзілі ад нацыянальнай самасвядомасці... Мы з трывогай назіралі, як трымаюцца нашы пісьменнікі». А трымацца ім было ой як нялёгка... А вось што рэформа правапісу была з'явай штучнай, навязанай народу зверху партыйна-дзяржаўнай наменклатурай, сведчыць адсутнасць усялякай падтрымкі яе з боку саміх носьбітаў беларускай мовы, а таксама больш нізкіх паводле сацыяльнага статусу, але затое самых масавых майстроў пяра, педагагічнай інтэлігенцыі. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і Беларусь апынулася пад фашысцкай акупацыяй, з часу ўвядзення новага правапісу мінуў ужо і не такі малы тэрмін. Каб рэформа была ў многіх адносінах з'явай станоўчай, за гэты час яна магла б пусціць даволі глыбокія карані ў душы і сэрцы беларусаў. Не, такіх каранёў яна не пусціла. Пераважна на ініцыятыве вышэйпералічаных катэгорый інтэлігенцыі, а не па загадзе акупацыйных уладаў на старонкі перыядычнага друку, у навучальна-выхаваўчы працэс школ, службовае справаводства і іншыя сферы жыцця пачала вяртацца беларуская мова дарэформеннага ўзору, і пярэчанняў з такой нагоды нідзе не назіралася.
13
ГЛАВА 4. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933 г.
Пастанова Савета Народных
Камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 г.
“Аб зменах і спрашчэнні
1. Пісаць я замест е толькі ў першым складзе перад націскам. Ва ўсіх іншых выпадках як перад націскам, так і пасля націску пісаць е. Гэтую змену не пашыраць на этымалагічнае я, якое застаецца нязменным і ў ненаціскных складах, а таксама на я ў канчатках словаў.

- Рэформы рускага царызму 60-70 гадоу 19 ст. на Беларусi
- Рэч Паспалитая
- Рэч Паспалітая
- Рюрик-сокол(830 – 879 гг.)
- Рябина обыкновенная
- Рябовол, Николай Степанович
- Ряд международных стандартов, этапов становления и развития
- Рэвалюцыі 1917 г. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі
- Рэвалюцыя 1905-1907
- Рэдагаванне тэкстаў на раннепісьмовым этапе
- Рэлігія і навука аб паходжанні чалавека на зямлі
- Рэп как мировая субкультура
- Рэп как субкультура
- Рэп, как субкультура