Рэвалюцыя 1905-1907

Змест: 

  1. Уводзіны       ст.3
 
  1. “Наша доля”      ст.4
 
  1. “Наша ніва”. Першая “Наша ніва”   ст.5
 
  1. Другая  “Наша ніва”     ст.8
 
  1. Трецяя  “Наша ніва”     ст.8
 
  1. Вывад       ст.10
 
  1. Спіс літаратуры      ст.11
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны:

      Рэвалюцыя 1905-1907 гадоў завяршыла сабой першы  перыяд развіцця капіталізму. У гады рэвалюцыі існавалі свабоды слова, саюзаў, сходаў, дзейнічала Дзяржаўная дума. Пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да пардаментарызму.

      Заваяванне  некаторых дэмакратычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей  – усе гэта стварала аснову для  глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Асабліва спрыяла  яго ажыўленню права на легальны беларускі друк. З 1901 па 1914 гады ў  пяці беларускіх губярнях колькасць  перыядычных выданняў павялічылася з 15 да 109.

     Пад уплывам сацыяльнай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў з'явіліся дзесяткі незалежных перыядычных выданняў. У Пецярбургу было створана прешае беларускае легальнае  выдавецкае таварыства “Загляне сонца  і ў наша аконца”. Ствараліся газеты “Наша доля”, “Наша ніва”, “Беларус”, часопісы “Лучына”, “Раніца”.

      У сваім рэфераце я разгледзела  две найбольш важныя для Беларусі газеты: “Наша доля” і “Наша  ніва”.

      Ролю  першых нацыянальных газет “Наша  доля” і “Наша ніва” вельмі добра паказаў пісьменнік Ціўшка Гартны, з якім я цалкам згодна: “Да  гэтага часу я, як і іншыя, цураўся  і ўхіляўся роднае мовы. Ва мне, як і  ў многіх, укаранілася думка, што  беларуская мова гэта мова архаізму. І  раптам усі паняцці па гэтым пытанні  пайшлі прахам. Газета, на роднае мове! <…> Як па-мастацку і зразумела ўсё! І меня ўсім нутром пацягнула да роднай мовы. Я кінуў пісаць па-руску і цалкам аддаўся служэнню літаратуры і грамадскасці свайго народа”. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    “Наша доля”

     “Наша доля” - штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газета ў беларускай мове. Выдавалася ў Вільні ў перыяд 1(14).9.1906 – 1(14).12.1906. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова – лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тысяч асобнікаў.

     Афіцыйны  рэдактар-выдавец – віленскі мяшчанін І.Тукеркес, з 18.11.1906 г. за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі – частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, а менавіта, браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), Ф. Умястоўскі.

     За  змест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11.01.1907 г.) выданне было забаронена назаўсёды, афіцыйны рэдактар-выдавец Туркенес быў засуджаны на 1 год крэпасці.

     Першы нумар газеты адкрываўся вершамі  Цёткі “Наш палетак”, які

заклікаў  беларусаў да нацыянальнага адраджэння. Таксама былі змешчаныя верш Якуба Коласа «Наш родны край», якім паэт дэбютаваў у друку, а таксама вядомае рэвалюцыйнае апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі (Алаізы Пашкевіч), што брала чынны ўдзел у заснаванні газеты. У трэцім нумары з'явілася апавяданне «Суд» Ядвігіна Ш.

     Аднак ідэйны кірунак «Нашай Долі» вызначалі  найперш не літаратурныя творы, а  публіцыстычныя і агітацыйныя матэрыялы: «Што будзе?», «Даход расійскага цара», «Аб народных дэмакратах», «Колькі  стояць рускія генералы», «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» ды іншыя. Яны  паведамлялі пра рэвалюцыйныя падзеі ў імперыі, выкрывалі палітыку царызму  і «истиннорусских людей» у Беларусі. Нядзіва, што газета адразу прыцягнула пільную ўвагу ўладаў. Ужо назаўтра пасля выхаду першы нумар быў  канфіскаваны, а ў рэдакцыі паліцыя  ўчыніла ператрус.

     У артыкуле «Да чытачоў» газета сфармулявала сваю праграму так: «Пісаць мы будзем для вёскі і будзем бараніць справы вясковых людзей. Лічачы найбольшым ворагам  цямноту і бяспраўнае палажэнне  мужыка, мы аб'яўляем вайну ўсім цёмным сілам, каторым дзеля карысці  сваёй вялікая выгада была трымаць  васьмімільённы народ беларускі  ў няволі і паняверцы, баламуціць і дурыць яго. У дзісейшы вялікі момант, калі ўсе народы гасударства расійскага, аб'явіўшы вайну старым парадкам, напрагаюць усе свае сілы, каб дабіцца свабоды  і лепшае долі, мы будзем разам з  імі... Мы верым, што шчырыя прыяцелі вялікае народнае справы памогуць нам  у гэтай працы. Мы маем надзею, што  пры іх помачы «Наша Доля» разыдзецца далёка па ўсёй нашай маці зямліцы  Беларускай...»

     Газета  вучыла сваіх чытачоў салідарнасці незалежна «ад веры і народнасці», бо «ўсё гэта браты па бядзе і  нядолі».

     Па-сапраўднаму  разгарнуць сваю дзейнасць газета так  і не здолела. Чатыры з шасці нумароў  былі канфіскаваныя. Віленская судовая  палата неаднаразова разглядала справы пра арышт газеты, а 11 студзеня 1907 года вынесла прысуд: спыніць выданне  і зняволіць рэдактара тэрмінам на 1 год.

     “Наша доля” стала трыбунай беларускага  гацыянальнага руху, выступала за нацыянальнае рашнапраўе беларускага  народа, свабоднае развіцце яго культуры, пастаянна ўздымала пытанне аю выкарыстанні беларускай мовы ў школах, друку, цэрквах  і касцелах.

     Газета спыніла сваё існаванне, але на змену ёй ужо прыйшла новая беларускае выданне. У прамежку паміж чацвертым і пятым нумарамі «Нашай Долі» беларускі чытач атрымаў першы нумар «Нашай Нівы», якой быў наканаваны даўжэйшы і шчаслівейшы лёс.

     “Наша доля” абмяркоўваецца і сёння. У інтэрв'ю БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў адзначыў: “"Наша доля" является первой ласточкой белорусского возрождения, итогом которого стало основание независимого белорусского государства" 

     “Наша ніва”

     Наша  ніва – газета, якая выдавалася на працягу 20 стагоддзя, але з закрыццямі на некаторы перыяд. Было тры газеты з  такой назвай.

      Першая  “Наша ніва”

“Наша ніва” – легальная газета, якая выдавалася з лістапада 1906 па 1915 гады. Яе выданне каравілі лідэры БСГ браты  Іван і Антон Луцкевічы. Газеты друкавалася  кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацініцай (для беларусаў-католікаў), з 1912 года – толькі кірыліцай. “Наша  ніва” арыентавалася на сялянства, сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Так, у нумары 10.11.1906 паведамлялася, што газета будзе служыць “усяму беларускаму скрыўджанаму народу”, незалежна ад класавый прыналежнасці. А праз два тыдні рэдакцыя заяўляла, што арыентуецца не на памешчыкаў і фабрыкантаў, а на працуючы народ.

      Невыпадкова «Наша ніва, - пісаў Багдановіч, - прабіла сабе дарогу ў самыя глухія куткі Беларусі, у самыя цёмныя пласты насельніцтва. Для многіх тысяч  людзей яна з'явілася першай газетай, прачытанай імі, першай крыніцай ведаў, якая не насіла казённага адбітку, выкладзеная  простай і яснай мовай... У беларускім краі, змардаваным нацыянальнай барацьбой, «Наша ніва» нястомна нагадвала  пра неабходнасць паважаць правы  кожнага народа, шанаваць усялякую культуру і, замацоўваючы свае нацыянальныя асновы, шырока карыстацца набыткамі  культуры як польскай, так і велікарускай і ўкраінскай».

      Газета  была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку 20 стагаддзя і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву  – “нашаніўскі”. Для сялян выдаваліся “Беларускі календар” з 1910 года і  часопіс “Саха” з 1912 года, для моладзі  – літаратурны месячнік “Лучынка”. Рэдактарам газеты ў 1913-1915 гадах быў Янка Купала.З шгазетай супрацоўнічалі Я. Колас, А. Пашкевіч (Цетка), М. Багдановіч, З.Бядуля, А.Гарун, М.Гарэцкі, Ц.Гартны.

     Газета  адыграла значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальная свядомасці, выступала супраць афіцыйнай  царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на “рускіх” і “палякаў”.

     Газета  «Наша ніва» была фактычным органам  палітычнай партыі Беларуская Сацыялістычная грамада, якая была створана ў 1902 годзе  ў беларускім асяроддзі студэнтаў  у Пецярбурзе. Спачатку яна называлася Беларускай рэвалюцыйнай грамадой.

     Пазней  Цэнтральны камітэт БСГ сфарміраваўся  на другім з'ездзе ў 1906 годзе ў  складзе братоў Луцкевічаў, Аляксандра Бурбіса и Вацлава Іванощскага. Гэтыя сябры Грамады разам  з Аляксандрам Уласавым сталі  кіраўнікамі «Нашай нівы».

     1 верасня 1906 года нарадзілася першая  беларуская газета "Наша доля". Дарэчы, раней гэтага адбыцца  не магло, бо права на выданне  газет і літаратуры на беларускай  мове было атрымана толькі  ў 1905 годзе. З пяці выдадзеных  нумароў "Нашай долі" - чатыры  былі канфіскаваны. За "заклік  да ўзброенага паўстання для  перамены дзяржаўнага ладу" Віленская  судовая палата пастанавіла "выданне  газеты "Наша доля" забараніць  назаўсёды", а рэдактара газеты  пасадзіць у крэпасць тэрмінам  на год. Але ўжо праз нейкі  месяц ўдалося пачаць выпуск  другой беларускай газеты.

     “Наша ніва” – газета БСГ, у якой адлюстроўваліся  ўсі праграмы, змены і мэты партыт. Напрыклад, у снежні 1906 года была надрукавана  праграма паляпшэння і становішча малазямельных  і беззямельных сялян, у якой перад  Думай ставіліся патрабаванні скасаваць  усе законы, якія не дазваляюць свабодна купляць і прадаваць зямлю, ліквідаваць  церазпалосіцу шляхам стварэння  хутароў і інш.  Рэдакцыя спадзяецца, што Дума дапаможа вырашыць праблемы. Але сапраўдных свабод і зямлі народ можа дачакацца толькі пасля абрання народнай рады, падтрыманай народнымі масамі.

     Як  можна дагадацца, ужо ў тыя  часы існавал кантроль улады над  прэсай. З самага пачатку існавання "Нашай нівы" царскія улады  сачылі за яе зместам. Існавалі спецыяльныя  органы, якія кантралявалі выданне  газет і кніг. У Вільні гэтым  займаўся Віленскі цэнзурны камітэт. У 1906 годзе характарыстыка "Нашай  нівы" змяшчаецца у спецыяльным  дакуменце, складзеным цэнзурным камітэтам  па патрабаванні ахоўчага аддзялення паліцыі. Дакумент апісвае і іншыя  газеты (іх было 57), якія выходзілі тады ў Вільні. "43. "Наша ніва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі."

     У першай палове 1907 на старонках "Нашай  нівы" з'явіліся матэрыялы "Дума і народ", "Зямельная справа ў Новай Зеландыі” ды іншыя, на якія адразу звярнула ўвагу цэнзура  і палічыла іх небяспечнымі для існуючага  дзяржаўнага ладу. У сакавіке 1907 г. віленскі інспектар па справах  друку  паведамляў пракурору Віленскай судовай палаты аб тым, што “статьи в том…напоминают подпольные прокламации,… все, как на подбор, в состоянии сильно взволновать простого малоинтеллигентного читателя белорусской газеты и внушить ему неуважение к суду, полиции, земскому начальнику, помещику, к войску, к законам государства. Об этом имею честь донести до сведения Вашего превосходительства на предмет возбуждения уголовного преследования против ответственного редактора-издателя названной газеты А. Власова»

     Пазней, у 1908 годзе, Уласаў плаціў штраф, а ў 1910 нават 2 месяцы адбываў у турме.

     Апроч цэнзуры і паліцыі, якія сачылі за "Нашай нівай" па абавязку службы, за ёй назіралі і царкоўнікі і даносілі начальству. 

     Актыўную  варожую кампанію супраць беларусскага руху і газеты вялі афіцыйныя выданні "Виленский вестник", "Минскае  слово", "Северо-Западная жизнь", "Крестьянин" і інш; сталічныя  выданні "Окраины России", "Россия" і "Новое время".

     Супрацоўнік "Нашай нівы" Максім Богдановіч апісваў гэтае становішча так: "Рускі друк, які атрымліваў дзяржаўную дапамогу, травіў яе ("Нашу ніву"), сцвярджаючы, што яна выдаецца на польскія грошы для аслаблення ў краю вялікарускіх пазіцый і для падрыхтоўкі глебы для апалячвання яго". Беларускую газету абвінавачвалі ў тым, што яна прапагандуе сепаратызм і апалячванне беларусі, газета - "Самавучыцель польскай мовы, які выдаецца па асобнаму новаму метаду".

     Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам Першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры “Наша ніва” хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобыя нумары “Нашай нівы” канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам.

     Шмат  беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод  іх і супрацоўнікі "Нашай нівы". А. Уласава забралі ў войска. Тады ён , спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). . 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.

     Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і  культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем “Беларусь”. 

     Другая  “Наша ніва”

     “Наша ніва” - штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета дэмакратычнага кірунку. Другая газета з такой назвай, спроба аднаўлення аднайменнага выдання перыяду 1906 - 1915.

     Выдавалася  ў Вільні ва ўмовах польскай акупацыі, на беларускай мове, у перыяд з 28 Кастрычнік 1920 года па 20 снежня 1920. Выйшла 9 нумароў. Рэдактар - У. Знамяроўскі, з 3-га нумару.

     Газета  асвятляла падзеі, звязаныя з акупацыяй  Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай яе падзелу між суседнімі дзяржавамі. Шмат увагі звяртала на палітычную будучыню Беларусі, на неад'емнасць  права беларусаў на ўласную суверэнную дзяржаву. Пісала пра стварэнне Сярэдняй Літвы. Негатыўна выказвалася пра  дзеянні Булак-Балаховіча.

     Забароненая польскай вайсковай цэнзурай. 

     Трэцяя  “Наша ніва”

      У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ.

     Адноўленае  выданне заняло выключнае месца  сярод іншых беларускіх перыёдыкаў. «Наша ніва» адмовілася ад «абарончай стратэгіі», ад самаізаляцыі, уласцівых  многіх беларускамоўным выданням савецкае пары. На старонках «Нашай нівы»  значнае месца занялі дыскусіі на ўніверсальныя тэмы, з’явілася вялікая  колькасць перакладаў.

     У Беларусі ішлі складаныя працэсы  нацыябудаўніцтва. Узяла верх аўтарытарная мадэль дзяржавы. Час патрабаваў стварэння  паўнавартых СМІ. Таму ў 1996 г. было прынятае рашэнне пра перанясенне рэдакцыі ў Мінск і трансфармацыю «Нашай нівы» з выдання літаратурна-інтэлектуальнага ў выданне грамадска-палітычна-культурнага  характару. Гэты працэс быў паступовым і зацягнуўся на дзесяцігоддзе.

     Ад 1999 году газета вяртаецца да штотыднёвае  перыядычнасці.

     У 2000 годзе рэдактарства ў «Нашай ніве»  пераймае Андрэй Дынько і  аб’ём  газеты павялічваецца з 12 да 16 старонак штотыднёва, ад 2005 году – да 24-х.

     У 1991-2008 гадах газета карысталася дарэформеным варыянтам беларускага правапісу - тарашкевіцай. Заснавальнік газеты і  першы яе рэдактар С. Дубавец у 2007 г. фактычна прызнаў памылковасць і  бесперспектыўнасць выбару на карысць  тарашкевіцы. Тым не менш, С. Дубавец  у сваіх аўтарскіх публікацыях  працягвае выкарыстоўваць выключна тарашкевіцу.

     У 2005 годзе ўлада забараняе распаўсюд  газеты праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». Газета выжывае, дзякуючы стварэнню  ўласнай сістэмы распаўсюду. Яна  пераходзіць у кішэнны фармат ужо сучаснага правапісання і  павялічвае колькасць старонак да 48-мі.

     Ад 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Наша ніва»  пачынае эвалюцыю ў фармат інтэрнэт-платформы, прыстасоўваючы тэхналогію выдання  да эпохі электронных СМІ. Ад 2008 года сайт НН актыўна асвойвае мультымедыйную сферу. НН можна чытаць у асноўных сацыяльных сетках, глядзець і слухаць.

     Газету  можа знайсці любой карыстальнік сеткі інтэрнэт:

  • nn.by – афіцыяльны сайт
  • facebook.com/pages/Minsk/Nasa-Niva-persaa-belaruskaa-gazeta/322733085540 - Facebook
  • vkontakte.ru/club3831856 – В контакте
  • twitter.com/nasa_niva - Twitter

     У 2006 годзе газете споўнілася 100 гадоў. З юбілеям рэдакцыю павіншавалі  Офіс АБСЕ ў Мінску, Таварыства Вольных  Літаратараў, Моладзь Беларускага  Народнага Фронта, прадстаўнік ААН  у Республіцы Беларусь, “ЗБС “Бацькаўшчына””, газета “Intex-press” і чытачы. А Антон Бубала нават прысвяціў верш газеце:

“«Нашай Ніве»:

Мая святая, беспартыйная,

Дасюль  яшчэ хрэстаматыйная –

Табе, сяброўка стогадовая,

Ад сэрца  шлю любові слова я.

Сваёю моваю шляхетнаю,

Сваёй манераю адметнаю

Мяне  даўно к сабе прынадзіла

І аніколі  яшчэ не здрадзіла.

Тваю  ацэнку бесстароннюю

Заўжды  складаным часам помню я.

Цалую ўсе твае староначкі,

Чытаючы і ўдзень, і ўпоначкі.

Мая змястоўная таўстушачка,

Маёй  радзімы шчырка-душачка,

Мая яснотка  прад хімэраю –

Люблю. Ня здраджу. Шчыра верую.”

     Нягледзячы  на перапынкі, традыцыя выдання «Нашай нівы» існуе ўжо больш за сто  гадоў. Для беларускай прэсы гэта ўнікальная з’ява. Заўважце, што «Наша  ніва» заўжды была выданнем грамадскім і ніколі – дзяржаўным, ніколі не трапляла пад кантроль аўтарытарнай ці таталітарнай улады. Ва ўсе перыяды  існавання газеты яна была газетай  нацыянальнага інтарэсу. 
 
 
 
 

Вывад:

     «Наша доля» і “Наша ніва” – гэта і культурныя сімвалы, і жывая традыцыі.

     Першыя  легальныя газеты “Наша доля”, “Наша  ніва” – перыядычныя друкаваныя органы на роднай мове, з дапамогай  якого развівалася пісьменнасць, абудзілася ў народа воля і жаданне да нацыянальнага адраджэння.

     Газеты  з вялікая прыемнасцю былі ўспрыняты  ў народзе.

       “Наша доля” і “Наша ніва”  сцвердзілі сябе органам аб’яднання  ўсіх беларусаў у адзіны нацыянальны  арганізм незалежна ад іх паходжання  і сацыяальнага становішча.

       “Наша ніва” - паўнаварты сучасны інтэрнэт-партал. Яна і сёння, як і сто гадоў таму, – голас незалежнага беларускага грамадства.

     «Наша Ніва» - не проста газета, гэта адлюстраванне  гісторыі Беларусі ў XX стагоддзі: пастаянны  кантроль з боку ўлады, канфіскацыі, закрыцця, але і вялікія імёны - Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі. «Наша Ніва» згуляла  выключную ролю ў нацыянальным адраджэнні беларусаў, у барацьбе за прызнанне  існавання беларускага народа, у  развіцці мовы і літаратуры. І зараз  газета «Наша Ніва» працягвае  выдавацца, публікуе арыгінальныя артыкулы і інфармацыю, якую не знойдзеш у  дзяржаўнай прэсе.  
 
 
 
 

  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Спіс  літаратуры: 

  1. Гісторыя  Беларусі ў дзвух частах. Пад рэдакцыяй  Я.К.Новіка і Г.С.Марцуля. Мінск “Вышэйшая  школа”, 2006 г.
 
  1. Гісторыя  Беларусі. Пад рэдакцыяй А.Г.Каханоўскага і інш. Мінск “Экаперспектыва”, 1997 г.
 
  1. Гісторыя  Беларусі. Апорныя канспекты для  падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Н.С.Шарова. Мінск “Аверсэв”, 2009 г.
 
  1. Материалы по истории Беларуси. С.В.Панов. Минск «Аверсэв», 2008 г.
 
  1. Гісторыя  культуры Беларусі. Мінск “Современная школа», 2008 г.
 
  1. Архіў газеты “Наша ніва”.

Рэвалюцыя 1905-1907