Уладзімір Караткевіч

                                                  Уводзіны 

        Дзіця можа навучыцца мудрасці,дабрыні,справядлівасці і прыстойнасці толькі у свайго народа,звярнуушыся да яго духоунай спадчыны,найперш да мовы,вусна-паэтычнай творчасці,мастацкай літаратуры,дзе перададзена разуменне народам дабра і ліха,высакароднага,вечнага,разумнага,каштойнага і прыгожага.                                                                              

     Сёння наша беларускае грамадства перажывае надзвычай адказны перыяд у сваім гістарычным развіцці.Ні адна еурапейская нацыя не трапляла у такое катастрафічнае становішча,як мы.У нас знікае гістарычная,культурна-нацыянальная перспектыва.Беларуская моладзь апынулася па-за палітыкай і па-за гісторыяй,адмовілася ад нацыянальнага. Традыцыйная нацыянальная культура адраджаецца і набірае сілу марудна і пакутліва. І каб увайсці у 21 стагоддзе як роуныя сярод роуных,каб не апынуцца на задворках гісторыі,трэба навучыцца паважыць сябе як народ,трэба спыніць той крах мралі,крах культуры,крах патрыятычнай свядомасці,які адбываецца сёння.                                                                               

      У маральным і духоуным развіцці кожнага чалавека,станауленні яго асобы існуе няпісаны маральны закон,паводле якога,як натуральна для чалавека дыхаць,спаць і есці,гэтак жа павінна быць натуральным,каб дзіця пачынала гаварыць на мове роднай зямлі,усведамляць сябе прадстауніком сваёй нацыі. На жаль,дэнанацыянальная сям`я сёння можа даць у гэтым плане нямнога,але дванаццаці гадоу навучання у школе пры умелым і тонкім падыходзе дастаткова для выхавання нацыянальных пачуццяу,засваення культуры і традыцый роднага народа. Школе належыць асаблівая роля у станауленні і развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Яна павінна кампенсаваць тое,што не дае         асяроддзе і грамадства.                                                                                                                

      Кожны навучальны прадмет змяшчае пэунае кола ідэй,якія уплываюць на фармаванне нацыянальнай самасвядомасці.Аднак знакамітыя асветнікі усіх часоу і народнай вышэй за усё цанілі філасофскую мудрасць,лічылі,што на свеце няма такой педагагічнай велічыні,якую па сіле уздзення на свядомасць чалавека можна быдо б параунаць з родным словам. Менавіта яму належыць асноуная роля у фармаванні нацыянальнага светапогляду маладых людзей,у станауленні іх цэласнага духоунага аблічча. Мова бацькоу,дзядоу,прадзедау,іх нацыянальная літаратура і фальклор – спосаб,сродак і сам змест духоунага развіцця.                                       

    Таму першаснае значэнне у сістэме адукацыі і выхавання належыць урокам беларускай мовы і літаратуры. Выкладанне гэтых прадметау – аснова выпашэння адной з актуальных задач нашай сучаснасці – фармавання і умацавання нацыянальнай свядомасці нашых дзяцей,моладзі,тых,каму у 21 ст. Захочаца,як і нам сёння, “людзьмі звацца”.

    У сваім развіцці беларусы прайшлі дастатковы шлях,каб спазнаць і   зразумець многае у сваім нацыянальным характары,светауспрыманні, светапоглядзе,выпрацавалі у сабе шмат станоучага,добрага,карыснага і для іншых народау. Але так ужо гістарычна склалася,што суседнія народы больш цікавіла тое,як нас увогуле маральна знішчыць як нацыю, а не вучыцца у нас чаму-небудзь. Таму перад нашай літаратураі сёння стаіць актуальная задача: да шэрагу нацыянальных вобразау,пра якія ведае увесь свет,далучыць і вобраз беларуса з яго не меншай удзельнай вагой у гістарычным лёсе чалавецтва.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                                                                                                      

            
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                            Уладзімір Караткевіч          

                                           (26.11.1930 - 25.07.1984)

      Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26.11.1930 г. у горадзе Орша Віцебскай вобласці ў сям'і службоўца. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, затым у Арэнбурзе. У 1944г. вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), у Оршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыл у Менску. Чалец СП СССР з 1957 г. Узнагароджаны ордэнам Сяброўствы народаў. Памёр 25.07.1984 г.  

Першыя  вершы апублікаваў  у 1951 г. (аршанская раённая газета "Ленінскі прызыў"). У 1955 г. верш "Машэка" было размешчана ў часопісе "Полымя". Вышлі складанкі паэзіі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (вершы і паэма, 1960), "Траўня Іліяда" (1969), "Быў. Есць. Буду." (вершы і паэма, 1986).  Аўтар складанак аповядаў і аповесцяў "Блакіт і золата дня" (1961), "Чазенія" (1970), "Вока тайфуна" (1974), "З вякоў мінулых" (1978), раманаў "Каласы пад сярпом тваім" (1968), "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1972), "Нельга забыць" ("Леаніды не вернуцца да Зямлі", 1982), "Чорны замак Альшанскі" (увайшлі разам з раманам і аповесць "Зброя"), (1983), аповесці "У снягах драмае вясна" (1989). Для дзяцей выдаў "Казкі" (1975) і нарыс "Белавежская пушча" (1975).  Аўтар п'ес "Млын на Сініх Вірах" (пастаўленая на тэлебачанні ў 1959), "Званы Віцебска" (1977, пастаўленая ў 1974), "Кастусь Каліноўскі" (1980, пастаўленая ў 1978), "Калыска чатырох чараўніц" (апублікаваная і пастаўленая ў 1982), "Маці ўрагану" (1985, пастаўленая ў 1988; аднайменны мастацкі фільм - рэжысёр Ю.Марухин, 1990). У 1988 г. выйшаў складанку п'ес "Старыя беларускія хронікі". Напісаў сцэнары кароткаметражных фільмаў "Сведкі вечнасці" (1964), "Памяць каменя" (1966), "Будзь шчаслівай, рака" (1967), сцэнары мастацкіх фільмаў "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (першапачатковы назоў "Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка", з У.Бычковым, 1967), "Чырвоны агат" (1973), "Дзікае паляванне караля Стаха" (з У.Рубінчыкам, 1979), "Чорны замак Альшанскі" (з М.Пташуком, 1984). На тэлебачанні і радыё па ім творам пастаўлены шэраг спектакляў. Па либретто Караткевіча пастаўленая Беларускім тэатрам оперы і балета опера "Сівая легенда" (кампазітар Д.Смольски, 1978), а па аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" - аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989). Выступаў як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977, першае выданне - на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ "Мсціслаў - Мсціслаў" (1985), эсэ, артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Ўкраінку, М.Агінскага, Я.Купалу, М.Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, У.Калесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, У.Зуенка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакова. Вышлі Абраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор складанняў у 8 тамах (1987-1991). Працаваў як перакладнік. На беларускую мову перавёў драму М.Карыма "У ноч зацьмення Месяца" (пастаўленая ў 1972), аповесць Э.Гашпаравай "Цяжка быць мустангам" (1981), асобныя творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, І.Франка, Я.Судрабкална, Б.Мацкявичуса і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман "Нельга забыць" ("Леаніды не вернуцца ды Зямлі"), Дзяржаўнай Прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман "Чорны замак Альшанскі". 

       Велічныя,сапрауды народныя характары паустаюць са старонак многіх творау беларускай літаратуры. Хто ён ёсць,беларус? Адказу на гэта пытанне швувкала і шукае не адно пакаланне беларускіх пісьменнікау. Яно стала філасофскай сутнасцю творчасці У.Караткевіча,фігуры яркай,самабытнай і унікальнай у беларускай літаратуры,чалавека,які,па словах А.Адамовіча,зрабіу “прарыу у гісторыю свайго народа” не толькі для таго,каб абудзіць нашы нацыянальныя пачуцці,нашу нацыянальную самасвядомасць,але і каб зразумець самому дух народа,яго характар і дапамагчы гэта зрабіць чытачам.Уладзімір Караткевіч праводзіць нас “па складаных шляхах беларускай гісторыі,цяжкай і трагічнай,заглыбляючыся у культуру і побыт,у перапляцене падзей і характарау,у супярэчнасці грамадскага і культурнага жыцця беларусау”

       Яшчэ на пачатку сваёй творчай дарогі пісьменнік марыу стварыць,такі збіральны вобраз,народны тып,які увабрау бы у сябе нацыянальны характар,псіхіку,склад мыслення,спосаб светауспрымання беларусау.

       Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў У. Караткевіч раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", "Леаніды не вернуцца да Зямлі"("Нельга забыць"), аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха". Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі,

інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць,

ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Іх лёсы неадрыўныя ад  гістарычных падзей і абумоўлены імі. І ў кожным творы — эпоха, складаны і часам трагічны лёс Белай Русі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прагне волі. Пісьменнік не толькі ўзнаўляе карціны жыцця сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемааадносін людзей з навакольным светам.

      Аутарская задума цудоуна і цікава рэалізавалася у многіх тврах пісьменніка.Спынемся на зборніку “З вякоу мінулых” куды увайшлі аповесці “Паром на бурнай рацэ”,”Сіняя-сіняя”,”Кнтганошы”,”Цыганскі кароль”,”Сівая легенда”,”Ладдзя Роспачы”,”Дзікае паляванне караля Стаха”,”Зброя” 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

                                                                                                                          

      Першае што хочацца адзначыць пасля знаёмства з творамі пісьменніка,- гэта тое,што ён,стварыушы праз асобныя вобразы цэласны партрэт свайго народа,дае адказ на пытанне: чаму “разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку цалавечнасці”,чаму так неабходна ахоуваць і аберагаць гэтую беларушчыну,паняцце,якое уключае у сябе наш нацыянальны характар,нашу мараль,наша светабачанне,светаразуменне,згодна з якімі мы ствараем сваю культуру,матэрыяльную і духоуную.

       Для Караткевіча беларушчына у большасьці выпадкау – сінонім вышэйшай маральнасці,а першым словам у гэтым сінанімічным радзе будзе Дабро.У нашай беларускай крыві заложана рацыянальнае разуменне прыроды дабра.Гора і боль,чалавечая жорсткасць і пачварнасць не могуць зрабіць душу беларуса чэрствай і абыякавай да дабрыні,праз якую мы так многа пакутуем,якой так часта злоужываюць іншыя народы.Гэтая думка сцвярджаецца амаль ва усіх творах пісьменніка.Дабрыня як неад`емная частка беларускага нацыянальнага аблічча у розных формах і праявах паустае са старонак прозы Караткевіча. 

                                                                                                                                                                

                             
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      Дзікае пляванне караля Стаха 

       Ужо з першых старонак аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” перад намі паустае герой,які заяуляе,што яму важна зразумець,хто ён дзе яго нацыянальныя каранні.Андрэй Беларэцкі – так яго завуць – “шукае свой народ”. Таму і занятак выбрау ён савбе незвычайны – зведанне гэтага народа.Будучы фалькларыстам,Андрэй Беларэцкі абышоу і аб`ехау за два гады Мінскую,Магілёускую,Віцебскую,часткова Віленскую губерні,каб знайсці адказ на сваё пытанне.Каб спасцігнуць свой народ,У.Караткевіч таксама паддауся унутранаму пачуццю,пайшоу за сваёй пуцяводнай зоркай – і стау пісьменнікам,які не толькі праз падзеі мінулых дзён імкнууся зразумець душу нашага народа,але як і яго герой,абышоу і аб`ездзіу усю Беларусь.

      Блакітная Дама,Маленькі Чалавек Балотных Ялін,прывіды і зданні,пра якія распавядаюць мясцовыя сяляне – усё гэта толькі знешняя афарбоука той галоунай легенды,на якой будуецца асноуная сюжэтная лінія твора.Легенда гэта гаворыць, што у самым пачатку 17 стагоддзя радавіты беларускі пан Стах Загорскі,чалавек малады і славалюбівы,паставіу перад сабой мэту: дабіцца самастойнасці для Радзімы.Мясцовае панства падтрымала Стаха.Маладога курауніка па усім наваколлі называлі каралём.І толькі моцны магнат,уладар Балотных Ялін ,Раман Яноускі не выказау асаблівага захаплення каралём Стахам,але запэуніу у сваёй адданасці.Раман запрасіу караля да сябе у маёнтак на паляванне,дзе знішчыу сяброу Стаха і забіу яго самога.Ледзь жывы кароль пракляу здрадніка і увесь яго род аж да дваццатага калена.Забойцы прытарочылі трупы і параненых,якія жаласна стагналі,да коней,і коні памчаліся не разбіраюцы дарогі да Волатавай прорвы.Ніхто не зауважыу,што кароль быу яшчэ жывы.І тады крыкнуу ён у апошні раз: “Д`яблу аддаю душу сваю,бо не дапамагае бог.Трымайся,Раман,мы прыскачам да цябе конныя!Дрыжы,Раман,калаціся,адвечны вораг! Мы прыйдзем! Мы адпомсцім!” І паляванне прыйшло спачатку да памагатых Рамана,а потым да яго самога.Многія з таго часу бачылі на тарфяных раунінах дзікае паляванне Стаха.Дваццаць коннікау імчацца па самых гіблых мясцінах.Наперадзе усіх галоуны коннік.Капялюх з заломленым полем насунуты на яго вочы,ногі прывязаны да сядла.Не бразгочуць мячы,не ржуць мауклівыя коні. 
 
 
 

     Толькі часам аднекуль даносіцца спеу рога.Развіваюцца грывы,балотныя агні ззяюць пад нагамі коней.Па верасе,па гіблай дрыгве скача дзікае паляванне.І хоць каре яно не усіх,але мала у каго не разрываецца сэрца,калі бачыць ён на балотах змрочныя цені коннікау.Гэтая прыгожая,фантастычная легенда атрымлівае у творы зусім не фантастычны,а дэтэктыуны працяг.

     Гэтая легенда жыве у Балотных Ялінах ужо многа год і трымае у страсе шмат людзей,у іх колькасці і Надзея Яноуская.Наша беларуская дабрыня,як паказвае У.Караткевіч,не дазваляе пакінуць безуважным чалавека,якому паьрэбная дапамога.Андрэй Беларэці,насуперак сваім планам,не можа пакінуць у бядзе Надзею Яноускую,хоць на той мамант яна яму чужы чалавек.Гэтай справай пісьменніквпадкрэслівае,што наш народ непатрабавальны.

Яго місія у чалавецтве – несці дабро  у любых абставінах.Ён супраць маральнага і фізічнага гвалту,прымусуразбою.Беларус не імкнецца да нажывы і багацця,найважней для яго маральныя каштоунасці.

      Таксама у самым пачатку аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” Андрэй Беларэцкі,якому ужо дзевяноста шэсць гадоу,дзеліцца сваімі развагамі:”Кажуць,што доугія гады лёс дае звычайна дурням,каб яны папоунілі разумовы недахоп багатым вопытам.Ну што ж,я жадау бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі”Ён і у 96 гадоу не стаміуся жыць,хоць на яго жыццёвым шляху хапіла усяго: і добрага,і дрэннага.Беларэцкі,моцна шануюцы жыццё (бо яно для яго заусёды цікавае),даруе яго свайму ворагу Вароне.”Я не хацеу паміраць, - кажа ён,- я вырашыу выкруціцца,дабіцца таго,каб Варона стрэліув тры разы,і тым скончылася дуэль” Прыгажосць жыцця,усё незвычайнае,што дае яно чалавеку,хоча паказаць Андрэй і Надзея,якая страціла з пэуных прычын усялякую ахвоту да жыцця,якая ужо не можа змагацца за яго працяг.

     Андрэй Беларэцкі імкнецца спазнаць мудрасць праз свой нацыянальны фальклор. Ён чалавек адукаваны і разумее,што фальклор – гэта першая і найважнейшая прыступка,якая далучае асобу да законау жыцця. Андрэй апантаны сваёй працай,навукай.Ён аб`ездзіу амаль усю Беларусь,каб паспець як мага больш запісаць,бо бачыу,што гэты пласт народнай культуры паступова знікае.Па сваім сацыяльным паходжанні Беларэцкі не меу прамога доступу да адукацыі,але,напэуна,цяга да ведау была закладзена у душы і садзейнічала выбару яго жыццёвага шляху.                                               

                                                                                                                                      

     
 
 
 

  Шмат месца у творчасці У.Караткевіча адведзена каханню.Цяжка адразу назваць раман ці аповесць,дзе б у сюжэце адсутнічала лінія кахання герояу. Ствараючы вобраз народа,даследуючы народную душу,пісьменнік проста не мог не спыніцца на паказе узаемаадносін у каханні. У сваім паусядзённым жыцці беларус надае яму даволі вялікае значэнне і ставіцца да яго надзвычай сур`ёзна і адказна. Пра гэта сведчаць шматлікія фальклорныя творы,асабліва вясельныя песні,якіямогуць дапамагчызразумець цудоуныя,тонкія і глыбокія пачуцці беларусау.Даследчык нацыянальнага характару беларусау Э.Дубянецкі у сваёй кнізе “Таямніцы народнай душы” зазначае:”Спецыяльнае этна-сэксуальнае даследванне дае важкія падставы сцвярджаць,што беларусы заужды высока цанілі цнатлівасць маладых,асабліва нявесты,да вяселля (прыгадаем адмысловы беларускі абрад “пасад нявесты”) і адначасова рэзка асуджалі распутнасць і разбэшчанасць.Дарэча,далёка не ва усіх народау захоувалася падобная чысціня узаемаадносін паміж          мужчынамі і жанчынамі,і тут можна успомніць надзвычай фрывольныя “Рускія запаветныя казкі” А.Афанасьева і “”Рускія запаветныя і прымаукі” У.Даля. Становішча жонкі у сям`і ніяк нельга было назваць прыгнечаным і нраунапрауным,бо яна найчасцей,з`яулялася памочніцай і дарадчыцай мужа,а сфера дамаводства належала ёй практычна поунасцю.Несправядлівыя,жорсткія адносіны мужа жа жонкі у беларускіх сем`ях – з`ява вельмі рэдкая,нават выключная(прауда,калі муж не п`яніца),таму і  у народных песнях амаль немагчыма знайсці прыклавды,дзе апавядаецца пра гаротнае жыццё жанчын-беларусак з-за іх прыгнечанага сямейнага становішча”.

     Гэтыя назіранні не даюць падставыпапракаць Караткевіча у залішняй рамантызацыі кахання,магчыма,адарваннасці ад сапрауднага жыцця,бо у яго творах,па словах самога пісьменніка,каханне заусёды ходзіць у белай сукні.

      Караткевіч падкрэслівае высокую сутнасць нашай беларускай натуры,якая выяуляецца і у каханні. З дауніх часоу беларусы аддавалі перавагу светлым колерам,і асабліва беламу,а,як вядома,сімволіка белага колеру азначае маральную чысціню,прыгажосць.Напэуна,белы колер адпавядае унутранаму стану душы,запраграмаванай на дабро.

      Разуменне нашым народам каханняяк адной з найвялікшых каштоунасцей жыцця,як гонару,бо калі кахаюць – значыць,ты носіш у сабе усё лепшае,што уласціва чалавеку,дало права Караткевічу апрануць у сваіх творах гэтае пачуццё у белую сукню.                                                                                                                

     Абавязкова хочацца спыніцца яшчэ на адной якасці нашага беларускага народа,якая выразна вылучаецца у творчасці У.Караткевіча,бо у вялікай ступені была уласцівая і самому пісьменніку.Добра вядома,што Караткевіч вызначауся энцыклапедычнасцю ведау,здзіуляу гэтым усіх.Дарэчы,калі прыгадаць галоуных герояу яго творау,то яны людзі адукаваныя.прыхільна ставяцца да навукі або нават непасрэдна займаюцца ёю,як Андрэй Беларэцкі.Думка пісьменніка пра тое,што мы цэнім веды і разумеем іх каштоунасць,выдатна прасочваецца на некаторых сюжэтных момантах ці увогуле лёсах герояу.

     Гэта вялікая заслуга Караткевіч,што на старонкі сваіх творау ён вывеу беларуса-інтэлегента,прыхільніка навукі,здольна вяршыць гэтую навуку.Пісьменнік не дае забыцца таго,што дух кніжнасці,мудрасці у беларусау абудзіуся праз асобы Ф.Скарыны,М.Гусоускага раней,чым у большасці іншых славян,што гэта народ,дзе не толькі мужчына,але і жанчына у роунай ступені можа несці святло ведау.як гэта рабіла Еуфрасіння Полацкая.што і па сённяшні дзень захавалася гэтая якасць народнай дуўы – любіць кнігу,імкнуцца да асветы.

        Творы Караткевіча у вялікай ступені здольныя раскрыць нам,беларусам,вочы на саміх сябе,выявіць нашы вартасці.імкненне пазбавіцца недахопау.Караткевічу як беларусу уласціва самакрытычнасць,і ён не толькі захапляецца сваім народам.Многія старонкі яго творау – гэта крык душы пра дабрату,якая перарасла ва усёдаравальнасці,прывяла да жорсткага панавання уладау над народам,да здзеку з яго душы.”Я не бачыу больш незласлівага,лагоднага і памяркоунага народа.І я не бычыу горшых паноу,чым тыя,што стаяць над ім”. “Няшчасная Беларусь! Добры,памяркоуны,рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем,так будзе заусёды.Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноу,быццам вельмі багаты.А сваіх герояу аддае на прэнг,а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды брычкай і лыпае вачыма.Дорага б я дау таму чалавеку,які скіне нарэшце з шыі народа усіх гэтых гнілых шляхцюкоу,тупых Home Novus`ау,пыхатых выскачак,прадажных журналістау і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу.Усю кроу аддау бы”.

       Гэта не проста маналог героя – гэта аутарская пазіцыя,пазіцыя усіх тых беларусау,якія гатовыя пасці на “сапраудныя пакуты за народ”

     Створаны пісьменнікам партрэт беларуса выяуляе высокую годнасць нашага народа.Той гуманізм,які ён нясе у сабе,служыць на карысць усяго чалавецтва.Гэта дае нам падставы ганарыцца сваёй нацыяй,спараджае цікавасць да сваіх нацыянальных пачаткау,традыцый,звычаяу і тым самым садзейнічае станауленню цэласнага духоунага аблічча,фармаванню ныцыянальнай свядомасці,такой неабходнай нам,беларусам,сёння. 
 

     Творы пісьменніка – гэта наш нацыянальны уклад у сусветную скарбонку культура,наша візітоука чалавецтву,наш гонар за тую высокую місію служэння дабру,пра якую так хораша і тэленавіта расказау творца усяму свету праз створан ім вобраз беларуса. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                            
 
 
 
 

                           Змест: 

  1. Уводзіны (  )
  2. Жыццёвы шлях Уладзіміра Караткевіча  )
  3. “Дзікае паляванне караля Стаха” (
  4. Тэма “кахання” у творах У.Караткевiча(
  5. Тэма “дабра” у творах У.Караткевiча
  6. Заключэнне ()
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Установа адукацыі сярэдняя агульнаадукацыйная школа  №3 г.Бобруйска 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                 Аповесць Уладзіміра Караткевіча

         Дзікае паляванне караля Стаха 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                                             Гуменюк Яуген Уладзіміравіч 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                             
 

                                                  Бабруйск 2009

                 Спіс літаратуры 
 

  1. Адзінства і узаемаузбагачэнне”. – Мн.,1980. – с. 236
  2. Тамсама. с.84.
  3. Русецкі А.Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю у сучаснасці. – Мн.,1991. – с.45.
  4. Караткевіч У.З вякоу мінулых. – Мн.,1995. – с.231
  5. Дабралюбау М. Збор творау: У 3 т.Т.3. – М.,1952. – 93.
  6. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам. – Мн.,1993. – с.6.
  7. Караткевіч У.З вякоу мянулых. – с.147.
  8. Караткевіч У. Ладдзя Роспачы; Дзікае паляванне караля Стаха//Караткевіч  У.З вякоу  мінулых. Мн., 1990. с.203-431.
Уладзімір Караткевіч